Вiртуальная вандроўка па Лiдчыне, 2011 г.
Дадана: 29-10-2011,
Крыніца: pawet.net.
Крыніца: pawet.net.
Гарадзішча і сакральны камень каля в. Мыто
8 мая 2011 года Людміла Дучыц і Ірына Клімковіч наведалі в. Мыто Лідскага р-на. Іх зацікавіў валун за вёскай, які мае на сваёй паверхні даволі вялікае паглыбленне у выглядзе чашы. Мясцовыя людзі расказалі ім, што ў выемцы гэтага незвычайнага каменя заўсёды стаіць вада, нават у самую спёку не высыхае, а вада гаючая -- лечыць бародаўкі і "канапушкі". Колькі сябе памятаюць, хадзілі да каменя лекавацца, І цяпер туды водзяць дзетак. Але легенды пра камень і як яго называлі раней ніхто ўжо не памятае"