Метрыка Вялікага Княства Літоўскага
Кніга 28
(1522-1552)
Кніга запісаў 28
ATHENÆUM
Commentarii Historiæ et Culturæ
калекцыя "Помнікі"
Том І
Праца выкананая ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Праца абмеркаваная і рэкамендаваная да друку ў Аддзеле спецыяльных гістарычных навукаў Інстытута гісторыі НАНБ.
Да друку падрыхтавалі:
Тэксты - Валеры МЯНЖЫНСКI
Прадметны паказальнiк, слоўнiк, спiс аўтарскiх загалоўкаў - Уладзімір СВЯЖЫНСКI
Iмянны паказальнiк, геаграфiчны паказальнiк, таблiцы №№ 1 - 4, спiс скарачэнняў - Валеры МЯНЖЫНСКI
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навуковы апарат: Валеры Мянжынскі, Уладзімір Свяжынскі - Менск: ATHENÆUM, 2000. - 312 с. : іл. 8 (Калекцыя "Помнікі", Том І)
ISBN 985-6374-10-3
Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.
У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522-1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове - старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.
УДК 947.6 + 947.45 + 947.7]"15": 930.221(474.5)"15"
М 546
ISBN 985-6374-10-3
© Мянжынскі Валеры, Свяжынскі Уладзімір,
тэксты, навуковы аппарат, 2000
© Інстытут гісторыі НАНБ, 2000
© ATHENÆUM, 2000
ATHENAEUM: anh@belsonet.net