На тэрыторыі Беларусі гістарычна склалася сітуацыя, якая ва ўсе часы дазваляла суіснаваць прадстаўнікам розных рэлігій і канфесій. Шматканфесійнасць, якая з'яўляецца адной з найбольш яскравых сацыяльных і культурных асаблівасцей штодзённага жыцця, нарадзіла такі феномен, як міжканфесійныя пераходы. Дадзены феномен асабліва яскрава адзначыўся ў рыма-каталіцызме ў першай палове XX ст., калі звесткі аб пераходах у гэтую канфесію паццвярджаліся заявамі на імя парафіяльнага ксяндза-пробашча і натаваліся ў адмысловыя гістарычныя крыніцы – кнігі канверсій.
Артыкул у PDF