У 1920–1930-я гады сталіца Чэхаславацкай Рэспублікі Прага з’яўлялася інтэлектуальным, акадэмічным, навукова-даследчым цэнтрам беларускага замежжа. У гэтай краіне вучыліся сотні беларускіх студэнтаў, жылі і працавалі беларускія грамадскія дзеячы. Адной з цікавых старонак гісторыі беларускай эміграцыі ў Празе ў міжваенны перыяд з’яўляецца дзейнасць Беларускага навуковага кабінета, які стаў адной з першых навукова-даследчых беларускіх устаноў, створаных ва ўмовах эміграцыі
Артыкул ў PDF