Цьвікевіч Аляксандр Іванавіч (1883-1937) - беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст. У студзені 1918 г. у складзе беларускай дэлегацыі накіраваны на перагаворы па падрыхтоўцы Брэсцкага мірнага дагавору. У 1921-1923 г. г. міністр замежных спраў ва ўрадзе БНР. З 1923 г. прэм'ер-міністр БНР. З 1925 г. у Мінску. 14 ліпеня 1930 г. арыштаваны па справе "СВБ", сасланы на 5 год у г. Перм (Расія). У 1935 г. тэрмін ссылкі падоўжаны на 2 гады. У 1937 г. зноў арыштаваны, 17 снежня 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 30 снежня 1937 г. расстраляны ў г. Мінску.