15 жніўня 2019 г. спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Напалеона Банапарта — чалавека, які пакінуў велізарны след у сусветнай гісторыі. У ХІХ ст. асоба французскага імператара была надзвычай папулярнай і на землях былой Рэчы Паспалітай. З дапамогай Напалеона частка жыхароў беларускіх і літоўскіх зямель спадзявалася адрадзіць нядаўна зніклую дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. У час кампаніі 1812 г. легендарны карсіканец асабіста камандаваў узяццем Вільні, Глыбокага, Віцебска, ён стаў героем многіх мясцовых легенд. У дадзеным артыкуле мы паспрабуем разгледзець незвычайны бок напалеонаманіі на нашых землях — традыцыю надання імя Напалеон народжаным дзецям.
Артыкул у PDF