Трацяк Янка (Іван Іванавіч), культуролаг, пісьменнік, дацэнт ГрДу імя Янкі Купалы. Даследуе гісторыю канфесій, культуру і турыстыку Беларусі. Аўтар навуковых дапаможнікаў "Біблія ў кантэксце беларускай культуры" (2003)," Уводзіны ў турызм" (2011), "Культурны турызм" (2014), манаграфіі "Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі" (2013), кнігі пародый і эпіграмаў "Партрэты ў інтэр'еры Гародні" (2013), заходнебеларускага рамана-хронікі "Саветы" (2015).