ЛІДА.
Павятовы горад пры рацэ Лідзейцы.
1795 снежня 14. Горад Ліда далучаны да Расіі (а). 1796 г. жніўня 8. Пры заснаванні Віленскай і Слонімскай губерні, горад Ліда прызначаны павятовым горадам гэтай апошняй (б). 1797 лютага 6. Замест прызначаных раней дзвюх губерняў, Віленскай і Слонімскай, павелена ўтварыць адну губерню, пад назвай Літоўскай, з 19 паветаў; у лік павятовых гарадоў увайшоў г. Ліда (в). 1801 верасня 9, 1802 студзеня 1 і жніўня 28. Слонімская губерня адноўленая пад імем Гарадзенскай: г. Ліда паказаны ў ліку павятовых гарадоў гэтай губерні (г).- 1842 снежня 18. Для выраўноўвання паўночна-заходніх губерняў Імперыі ў прасторы і насельніцтве, павелена ўтварыць гэтыя ў новым складзе; з прычыны гэтага ад Віленскай губерні адышлі некаторыя з ранейшых паветаў і ў замен гэтых далучаныя да яе тры паветы іншых губерняў, у тым ліку ад Гарадзенскай губерні Лідскі павет (д).
Горад Ліда належыць да найстаражытнейшых літоўскім паселішчаў. Мясцовасць вакол яго складала самастойны ўдзел князёў дайнаўскіх, рэшткі палаца якіх захаваліся ў фальварку Дайнава каля Ліды. Княства Дайнаўскае разбуранае было ў 1180 г. літоўцамі, якія заснавалі тут драўляны гарадок Ліду (па-літоўску значыць: пасека або поле, вычышчанае ад лесу). Гарадок гэты, як памежны паміж уладаннямі Літвы і Літоўскай Русі, вельмі часта цярпеў ад ваенных нападаў. Да Ліды пранікалі нават манголы ў 1242 г., але былі пабітыя. У 1326 г. вялікі князь Гедзімін пабудаваў тут каменную цвердзь. Ягайла, у 1380 г., падарыў Ліду свайму ўлюбёнцу Вайдылу; але ў 1381 г. горад былі адабраны ў яго князем трокскім Кейстутам. У 1392 г. князь Вітаўт, разам з тэўтонскім гросмайстрам Конрадам Валенродам узяў Лідскі замак і спустошыў горад. Другі раз спусташэнне ад крыжакоў выцерпела Ліда ў 1394 годзе. Акрамя таго нападалі на Ліду князь смаленскі Юры ў 1406 г. і князь літоўскі Свідрыгайла ў 1434 г. Пасля гэтага Ліда была зроблена староствам і аддадзена ў кіраванне хану Хаджы-Гірэю. У вайне Расіі з Польшчаю, Ліда таксама трывала спусташэнні: найважнейшае ўчынена ў 1659 г. князем Хаванскім, які спустошыў замак і спаліў горад; у 1702 годзе замак быў падарваны шведамі; а ў 1794 канчаткова разбураны рускімі войскамі. Пры гэтым выпадку гарадскі архіў быў вывезены ў Смаленск, дзе і згарэў у 1812 годзе (е).
Герб г. Ліды зацверджаны ў 1845 г. чэрвеня 9. Малюнак яго: Шчыт падзелены на дзве паловы: у верхняй памешчаны губернскі герб, а ў ніжняй - у зялёным полі сноп хлеба і серп, у знак таго, што жыхары Лідскага павету займаюцца выключна земляробствам. (Полн. Соб. Зак. Т. XX, № 10064.)
Найвысока зацверджанага плану няма; існуе толькі стары план, складзены ў 1787 годзе, калі горад знаходзіўся ў веданні каралеўскага старасты Іосіфа дэ Кампа-Сцыпіёна (ж).
Паведамлена М-ву В. Д. Начальнікам. Віл. губ. 26 лістап. 1865 г. Арк. 590.
1836 траўня 29. З-за недастатковасці гарадскіх прыбыткаў Ліды дазволена на ўтрыманне паліцыі ў гэтым горадзе выдаткоўваць ад скарбу па 2 тыс. руб. у год.
Жыхарам г. Ліды нададзены палёгкі нароўні з жыхарамі іншых, павятовых гарадоў Віленскай губерні (гл. г. Вільня).
У г. Лідзе мяшчанскае грамадства, для складання прысудаў ад імя мяшчанскага саслоўя, як па раскладцы павіннасцяў, так і наогул па справах, якія належаць да размеркавання ўсяго грамадства, абірае з свайго асяроддзя дэпутатаў (гл. г. Вільня).
Для загадвання гарадской гаспадаркай і справамі грамадскімі і судовымі асоб гарадскіх саслоўяў, у г. Лідзе маюцца:
Магістрат.
Сірочы Суд.
Славесны Суд.
Гарадскі Дэпутацкі Сход.
Кватэрная Камісія.
I. Насельніцтва: мужчынскага полу - 1.809, жаночага полу -1.906: усяго - 3.715.
II. Прыбыткі: звычайныя - 1.231 р. 88 3/4 к.
Выдаткі: бягучыя -1.231 р. 883/4 к.
Капітал: недатыкальны - 68 р. 4 к.
Паводле вылічэнняў, зрабленых пры тапаграфічнай здымцы, гораду Лідзе належыць зямлі -1.831 дзес. 489 саж. У тым ліку знаходзіцца: унутры гарадской рысы -147 дзес. 1.848 саж., па-за гарадской рысай - 1.683 дзес. 1.041 саж."
а) Полн. Соб. Зак. Т. XXIII, № 17418.
(б) Т. ХХШ, №№ 17494 и 17495.
(в) Т. XXIV, № 17788.- (г) Т. XXVI, 20004; Т. XXVII, №№ 20099 , 20394 и 20454; Т. ХLIV, № 20394.
(д) Т. XVII, 16347.
(е) Черты из Ист. Литовского народа, Киркора, стр. 11-13; Хронологич. показание достопримеч. событий в Вил. губ. до 1852 г., его же; ср. Ист. Гос. Рос. Карамзина V, 102- 107.
(ж) Полн. Соб. Зак. Т. XI, № 9240.