Папярэдняя старонка: Агульнае краязнаўства Лідчыны

Клімат Лідчыны (1963-2002) 


Аўтар: Швед Ірына, навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея,
Дадана: 09-08-2003,
Крыніца: 'Лідскі летапісец' № 21.



Клімат ад грэч. Klima-нахіл, схіл, шматгадовы рэжым надвор'я. Уся тэрыторыя Лідчыны размешчана ва ўмераным поясе на шляху заходніх паветраных масаў з Атлантыкі. Клімат умерана кантынентальны, фармуецца ад узаемадзеяння сонечнай радыяцыі, падлеглай зямной паверхні і агульнай цыркуляцыі атмасферы.


Каб паўней уявіць клімат Лідчыны ў будучыні, паспрабуем паглядзець, якім ён быў раней, скажам 10-40 гадоў таму назад. Найбольш важныя элементы клімату цеплавы рэжым, вільготнасць паветра - ад іх залежыць узровень развіцця і інтэнсіўнасць біялагічных працэсаў у прыродзе.

У гэтым артыкуле пададзены матэрыялы па тэмпературным рэжыме паветра на працягу года, вільготнасці паветра і атмасферных ападках па Лідскаму раёну з 1963 па 2002 гг. (за 40 гадоў назірання). Мной скарыстаны матэрыялы шматгадовых назіранняў Лідскай метэаралагічнай станцыі. Я глыбоко удзячная кіраўніцтву і супрацоўнікам мэтэастанцыі за дапамогу ў зборы матэрыялаў. Асноўная задача артыкула: а) даць ацэнку кліматычным рэсурсам Лідчыны; б) выявіць заканамернасць сезоннага развіця прыроды; в) дапамагчы спецыя-лістам і аматарам пры планаванні сельскагаспадарчых работ.


Табл. № 1. Сярэднемесячная і сярэднегадавая тэмпература паветра па Лідскаму раёну па перыядах за 1963-2002 гады.

Месяц I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII Агульнагадавая

Перыяд

1963 - 69 гг. - 8,8 - 6,8 - 2,1 5,8 12,7 16,7 17,5 16,4 12,5 7,2 1,4 - 4,5 5,7

1970 - 74 гг. - 6,8 -3,4 - 0,5 5,7 12,5 16,0 17,1 16,9 11,2 5,9 1,5 - 0,1 6,3

1975 - 79 гг. - 5,1 - 5,5 0,4 5,8 12,8 15,8 16,3 16,4 11,6 5,6 2,4 - 3,4 6,1

1980 - 84 гг. - 4,3 - 4,9 - 0,9 6,4 12,7 15,2 17,1 16,7 12,8 7,9 1,1 - 2,4 6,5

1985 - 89 гг. - 6,7 - 5,9 - 1,0 6,2 13,6 15,9 17,4 16,3 11,3 6,9 0,5 - 2,6 6,0

1990 - 94 гг. - 0,9 - 2,2 1,7 7,2 12,7 15,4 17,9 17,3 11,9 6,2 0,8 - 1,5 7,2

1995 - 99 гг. - 4,2 - 1,8 0,2 7,5 12,5 17,5 18,0 17,3 12,1 7,2 0,3 - 4,7 6,9

2000 - 2002 гг. - 2,3 - 0,4 1,8 9,5 14,1 15,9 19,6 18,1 11,5 7,8 2,8 - 5,0 7,8

Норма - 5,8 - 5,2 1,2 6,0 12,7 16,0 17,4 16,5 12,0 6,5 1,2 - 3,3 6,0

1900 - 2000 гг.


Табл. № 2. Самые нізкія і высокія сярэднемесячныя і гадавыя тэмпературы паветра за 1963-2002 гады.

I

II

III

IV

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

XII

Гадавая

- 15,5

- 12,8

- 5,7

4,3

8,1

13,7

14,0

14,4

9,3

3,0

- 4,7

- 9,2

4,6

1987

1985

1964

1981

1987

1997

1980

1982

1984

1979

1987

1986

1976

1993

1978

1969

1,2

3,6

4,7

11,3

16,1

19,9

21,5

19,7

14.5

9.7

5,1

1,0

8,2

1989

1990

1990

2000

1963

1999

2001

1992

1975

1967

1978

1971

1989

2000



Табл № 3. Абсалютная максімальная, абсалютна мінімальная (адмоўная) тэмпература паветра па станцыі "Ліда" з 1963-2002 гг.

I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII Абс. мін.

- 34,3 - 29,9 - 32,3 - 9,7 - 2,8 1,6 2,2 - 0,1 - 2,9 - 8,7 - 19,3 - 29,5 - 34,3

1970 1970 1964 1963 1971 11.1982 1971 1966 30.1993 1979 22.1998 24.1996 1970

1. 2001

10 14,7 19,7 26,5 30,1 32,7 35,2 35,3 31,8 24,7 17,0 9,9 35,3

11.1991 24.1990 20.1990 29.2000 1979 1964 30.1994 29.1992 1.1992 3.1985 17.2002 13.2000 29.08.1992



Табл № 4. Месячная і гадавая колькасць ападкаў па Лідскаму раёну за 1963-2002 гг.(мм).

Месяц I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII Гадавая кольк. Перыяд 1900 - 2000 гг.

1963 - 69 гг. 29,7 31,3 30,1 41,8 65,2 74,4 53,5 73,5 52,8 56,0 59,0 40,5 607,9

1970 - 74 гг. 22,4 34,4 26,6 48,6 47,6 104,0 82,0 58,6 65,8 70,6 54,3 49,0 633,9

1975 - 79 гг. 39,6 28,2 38,2 62,7 64,6 38,3 96,4 73,8 52,6 30,3 35,0 53,9 613,6

1980 - 84 гг. 49,6 27,3 40,0 32,6 63,3 74,1 97,8 43,2 62,0 54,6 48,9 65,8 659,2

1985 - 89 гг. 43,8 28,8 43,7 41,0 52,6 104,1 75,9 86,6 57,7 35,6 44,6 55,8 670,4

1990 - 94 гг. 49,0 37,2 47,2 39,6 48,9 51,6 82,2 60,2 111,4 50,6 48,4 54,6 680,8

1995 - 99 гг. 33,1 44,4 43,9 42,4 68,9 79,6 65,2 55,3 58,3 45,1 41,1 49,1 626,4

2000 - 2002 гг. 49,8 51,7 39,6 30,2 64,2 67,2 105,6 77,6 59,3 69,8 42,9 34,5 692,7

Норма 38,0 32,0 37,0 48,0 63,0 79,0 78,0 76,0 62,0 50,0 53,0 47,0 663,0



Табл № 5. Месяцы, калі выпала максімальная і мінімальная сума ападкаў у 1963-2002 гг.

I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII Гадавая. максім. мінім.

98,0 89,5 89,2 101,4 131,4 156,8 199,8 120,5 185,8 156,9 74,2 100,5 833,7

1986 2002 1994 1977 1984 1985 1993 1988 1990 2002 1967 1993 1977

14,1 2,5 6,7 10,1 13,4 16,9 2,1 5,9 14,7 4,2 12,2 13,8 501,9

1977 1972 1969 1974 1971 1964 1994 1973 1976 2000 1993 1972 1976



Табл № 6. Сярэднемесячная адносная вільготнасць паветра (%) па Лідскаму раёну за 1963-2002 гг.

Месяц I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII Гадавая. Перыяд

1963 - 69 гг. 85 83 80 77 73 68 71 73 76 85 87 88 79

1970 - 74 гг. 85 87 77 71 66 74 76 75 82 84 89 90 80

1975 - 79 гг. 87 84 83 74 68 68 75 75 78 83 89 88 80

1980 - 84 гг. 85 83 73 67 70 73 75 73 80 85 86 89 79

1985 - 89 гг. 87 83 81 72 67 76 74 78 82 82 88 88 80

1990 - 94 гг. 86 83 78 70 65 69 70 74 83 82 86 89 78

1995 - 99 гг. 87 83 76 69 69 73 72 71 77 83 88 87 78

2000 - 2002 гг. 89 85 76 67 61 70 74 73 78 83 87 88 78


Верасень - пераходны ад лета да восені месяц. На працягу першых дэкадаў сярэднесутачная тэмпе-ратура паветра трымаецца щ сярэднім вышэй 10 град. У трэцяй дэкадзе пераходзіць цераз +10 град. у бок паніжэння, пачынаецца восень. Сярэднемесячная тэмпература верасня + 12 град. Паніжэнне тэм-пературы ад жніўня да верасня складае 4,5 град. За апошнія 3 гады (2000-02), гэтая розніца склала 6,6 град - самы значны перапад летне-асенніх тэмператур (Табл. № 1). Самы цёплы верасень быў у 1975 г., сярэднемесячная тэмпература склала + 14,5 град., самы халодны - у 1986 г. + 9,3 град (Табл. №2). Рэкордна цёплым быў дзень 1 верасня 1992 года + 31,8 град. 30 верасня 1993 г. тэмпература апусцілася да - 2,9 град. (Табл. № 3).

Сярэднемесячная сума ападкау 62 мм (Табл. № 4). Розніца ападкаў усяго 13,2 мм: ад 52,6 мм (1975-79) да 65,8 мм (1970-74). Спакой гэтай графы парушыў 1990 г., калі за месяц выпала рэкордная колькасць ападкаў 185,8 мм (Табл. №5). За 40 год назіраняў больш выпала толькі ў ліпені 1993 г. Менш за ўсё ападкаў выпала ў верасні 1976 г.-14,7 мм.

Вільготнасць 76-83 %. 3 паніжэннем тэмпе-ратуры паветра ад лета да восені адносная вільгот-насць расце на 3-9% (Табл № 6).

Кастрычнік - тыповы асенні месяц. Сярэднеме-сячная тэмпература + 6,5 град. Паніжэнне тэмпера-туры ад верасня складае ў сярэднім 5,5 град. За апошнія 3 гады (2000-02) гэтая розніца склала 3,7 град., гэта самы нізкі перапад, а самы высокі - 6 град. характэрны перыяду 1975-79 гг. Самы цёплы каст-рычнік быў у 1967 г., калі сярэднемесячная тэмпе-ратура склала 9,7 град., а самы халодны - ў 1976 г. з тэмпературай 3 град. (Табл. №2). У канцы месяца ў асобныя халодныя гады бывае да 5 град. марозу, пры гэтым самы халодны дзень быў у 1979 г., калі тэмпе-ратура апусцілася да - 8,7 град. Пры рэзкіх пацяп-леннях дзённая тэмпература у пачатку месяца дасягае 20 град., а 3 кастрычніка 1985 г. паднялася да + 24,7 град.

Сярэднемесячная колькасць ападкаў 50 мм (Табл. № 4). Адхіленне вышэй нормы на 20,6 мм было ў 1970-74 гг., ніжэй на 19,7 мм - у 1975-79 гг. Выключна кантраснымі па ападках з'яўляюцца кастрычнікі 2000-02 гг. (Табл. №5). У 2000 г. выпала 4,2 мм - гэта мінімум, а ў 2002 годзе -156,9 мм, гэта максімальная колькасць за 40 гадоў назірання (Табл. № 6).

Адносная вільготнасць паветра 82-85 %, павя-лічваецца ў сярэднім на 2-5%, за выключеннем перыяду 1985-94 гг., калі яна была такой жа альбо ніжэй на 1%. Самае значнае павелічэнне вільготнасці на 9% было ў перыяд 1963-69 гг.



Табл № 7. Глыбіня прамярзання глебы (у см) па Лідскаму раёну за 1963-2002 гг.

Месяц Студзень Люты Сакавік Лістапад Снежань Максімум

Дэкада I ІI III I ІІ ІІI I II IІІ І IІ ІII І ІІ ІІІ за перыяд

Перыяд

1963 - 69 гг. 30 44 47 41 41 39 35 36 32 - - - 13 18 28 82 см, ІІІд. 1м.69 г.

1970 - 74 гг. 39 49 55 56 56 57 50 36 11 - - - 9 14 25 84 см, Ід. 2м. 73 г.

1975 - 79 гг. 31 36 40 46 52 51 42 28 22 - - - 11 15 23 92 см, ІІІд. 2м. 76 г.

1980 - 84 гг. 11 18 23 27 36 40 44 35 14 1 12 3 12 16 13 77 см, ІІІд. 2м. 84 г.

1985 - 89 гг. 29 39 49 54 55 52 56 59 47 3 10 14 15 23 28 111 см, 3м. 85 г.

1990 - 94 гг. 26 19 20 31 37 37 27 24 1 1 9 15 24 23 27 80 см, ІІд. 2м. 91 г.

1995 - 99 гг. 34 38 48 48 35 33 25 24 11 4 8 10 17 22 25 76 см, ІІ-ІІІд. 2м. 96

2000 - 2002 гг. 18 25 13 14 13 13 12 3 4 - 3 8 25 37 44 65 см, ІІІд. 12м. 02г.

Максімум 70 74 82 84 100 110 111 111 111 17 43 70 73 66 65 111 см.

па месяцах 1996 1969 1973 1985 1985 1998 1993 1993 1998 2002 І-ІІІ д. 3 м. 1985 г.

Годы, калі 1983 89 83 90 90 66 75 75 72-75 81 82 81-82 75 81 80

адсутнічала 1988 90 89 2000 95 89 89 77 78 87 86-87 84 81 97 81

прамярзанне 98 98 2002 98 90 90 89 82-83 89 90 86-87 84

2002 95 95 90 88-89 91 92 90-91 85

98 97 95 91-93 96-97 96 97 96

2000 02 01 98 2000 2000 99 97

2002 2000 01 02 99

2002 2000



Табл № 8. Вышыня снежнага покрыва на апошні дзень дэкады паводле дадзеных снегаздымак па Лідскаму раёну за 1963-2002 гг. (у см).

Месяц Студзень Люты Сакавік Лістапад Снежань Максімум

Дэкада I ІI III I ІІ ІІI I II IІІ І IІ ІII І ІІ ІІІ за перыяд

Перыяд

1963 - 69 гг. 12 16 19 15 21 22 19 15 9 - - - 5 8 10 42 см, ІІд. 3м.69 г.

1970 - 74 гг. 14 9 10 12 12 9 6 4 2 - - - 8 15 8 42 см, ІІд. 2м. 70 г.

1975 - 79 гг. 9 14 16 22 23 17 9 7 - - - - 2 5 7 51 см, Ід. 2м. 79 г.

1980 - 84 гг. 10 13 15 17 16 16 10 7 5 1 - 2 7 7 10 38 см, ІІІд. 1м. 82 г.

1985 - 89 гг. 8 15 17 13 16 19 17 13 - - - 3 3 6 3 38 см, ІІІд. 2м. 86 г.

1990 - 94 гг. - 5 2 3 7 9 3 - - - - - - 1 2 19 см, ІІІд. 2м. 94 г.

1995 - 99 гг. 11 8 8 9 12 13 12 10 8 - 3 3 3 5 8 49см, Ід. 3м. 96 г.

2000 - 2002 гг. 9 12 3 - 3 3 1 3 - 1 - - 1 3 11 24 см, ІІІд. 12м. 01г.

Максімум 28 34 44 51 46 48 49 45 38 4 10 13 20 31 35 51 см.

па месяцах 1996 1982 1973 - 1985 1969 198019991997 1973 1981 І д. 2 м. 1979 г.

Годы, калі 1975 1983 1975 1966 - 1967 1975; 1979

адсутнічала 1989 - 1992 1989 - 1990 1971 - 1975 1982

прамярзанне 1998 - 1999 1992 - 1993 1977; 1981 1989 - 1992

2001 1997 - 1998 1983 1997; 2000

2000 - 2002 1989 - 1992

2000 1995;

1997 - 1998

2000; 2002


Лістапад - пара перадзім'я. Туманы і дробныя дажджы, якія пераважаюць у першай палове месяца, у другой палове змяняюцца мокрым снегам з дажджом, якія пераходзяць у снегапады. Снег, які выпадае ў лістападзе, звычайна растае, устойлівага снежнага покрыва звычайна не ўтвараецца.

Сярэднемесячная тэмпература паветра пра-даўжае заставацца дадатнай + 1,2 град. с ваганнямі па перыядах ад 0,3 да 2,8 град. (Табл. №1). Ад кастрычніка тэмпература паветра паніжаецца на 5,3 град. Па гадах сярэднемесячная тэмпература лістапа-да значна адхіляецца ад нормы: так у 1978 г. сярэдне-месячная тэмпература была + 5,1 град., а у 1993 г. - 4,7 град. (Табл. №2). 17 лістапада 2002 г. тэмпе-ратура павышалася да + 17 град., а 22 лістапада 1998 г. паніжалася да 19,3 град. марозу (Табл. № 3)

Месячная норма ападкаў - 53 мм, ваганні па перыядах нязначныя - ад 35 да 59 мм. Максімальная месячная сума ападкаў выпала ў 1967 г. - 74,2 мм., мінімальная - у 1993 г. - 12,2 мм. Розніца складае 52 мм., гэта самая нізкая розніца паміж максімумам і мінімумам ападкаў сярод усіх месяцаў года.

Вільготнасць паветра 87-89%. Перапад каст-рычнік-лістапад 2-6% (Табл. №6).

Лістапад -- месяц, калі пачынаецца сязоннае прамярзанне глебы. Прамярзанне глебы залежыць ад многіх фактараў. Прыведзены дадзеныя прамярзання супясчанай глебы. У 1 дэкаде прамярзанне нязначнае -1- 4 см., пад канец 2 дэкады - 3-12 см. За лістапад глеба прамерзае на 3-15 см. Максімальнае прамярзанне назіралася ў 1993 г., тады глеба за месяц прамерзла на глыбіню 70 см. За перыяд 1980-2002 гг. прамярзанне адсутнічае 9 гадоў, амаль кожны другі год.

Снежнае покрыва няўстойлівае. Снег ляжыць некалькі дзён, а пасля растае. Максімальная вышыня снегу - 13 см назіралася ў лістападе 1997 г. (Табл. № 8).

Снежань- самы пахмурны месяц. Зямная павер-хня атрымоўвае найменшую колькасць сонечнай радыяцыі. Дзень самы кароткі: менш 7 гадзін. Сярэд-немесячная тэмпература 3,3 град. марозу. Ад ліста-пада да снежня тэмпература паветра паніжаецца на 4,5 град. За апошнія 3 гады (2000-2002) гэтая розніца склала 7,8 град. - гэта самы высокі перапад лістапад-снежань (Табл № 1). За апошнія 8 гадоў (1995-2002) снежань стаў халадней за студзень і люты на 0,5-4,5 град. Самы халодны снежань быў у 1978 г., калі серэднемесячная тэмпература апусцілася да 9,2 град. марозу, а самым цёплым быў снежань 1971 г., калі тэмпература склала 1 град. цяпла. Пры ўварванні арктычнага паветра тэмпература можа ўпасці да 29,5 град. марозу, як гэта назіралася 27 снежня 1996 г. Абсалютны снежаньскі максімум + 9,9 град здарыўся 13 снежня 2000 г. (Табл. № 3).

У снежні ападкаў выпадае больш, чым у астат-нія халодныя месяцы, але менш, чым у цёплыя сезоны. Сярэднемесячная сума ападкаў - 47 мм, з ваганнямі ад 13,8 мм (1972) да 100,5 мм (1993). Па колькасці ападкаў за апошнія тры гады снежань займае перадапошняе месца пасле красавіка (Табл. № 4-5).

Снежань - месяц з самай высокай адноснай вільготнасцю паветра - 90 %. Гэтая заканамернасць за 40 гадоў была парушана у 1975-79 і 1995-99 гг., у гэтыя перыяды вільготнасць была вышэйшая ў лістападзе (Табл. №6).

Глыбіня прамярзання глебы ў снежні ў сярэднім дасягае 13- 44 см. Максімальнае прамярзанне - 73 см назіралася ў 1 дэкадзе 1993 г. За 40 год назірання прамярзання ў канцы снежня не было двойчы - у 1980 і 1981 гг. (Табл № 7)

Снежань - месяц утварэння снежнага покрыва (Табл. № 8). У 1 дэкадзе сярэдняявышыня снегу - 4 см, у 2 дэкадзе - 6 см (1 -15 см у асобныя перыяды), у 3 дэкадзе - 8 см (ад 2 да 11). Самы высокі снежны покрыў назіраўся ў 1981 г. - 35 см. Снегу зусім не было ў 1975, 1979, 1982, 1989-1992, 1997, 2000 гг.

Студзень у 20 стагоддзі - самы халодны месяц. Сярэднемесячная тэмпература паветра 5,8 град. марозу, падзенне тэмпературы ад снежня да студзеня складае 2,5 град. (Табл. № 1). Самыя халодныя студзені з сярэднемесячнай тэмпературай 8,8 град. марозу былі ў 1963-69 гг., самыя цёплыя -- у 1990-94 гг. - з тэмпературай 0,9 гр. ніжэй нуля. Сярэднемесяч-ная тэмпература вагалася ад 15,5 град. марозу (1987) да 1,2 град. цяпла (1989), розніца 16,7 град.- самая высокая для сярэднемесячных перападаў ў годзе (Табл. № 2). Абсалютны мінімум належыць студзе-ню1970 г., калі слупок тэрмометра апусціўся да 34,3 град. марозу. Паўтаральнасць моцных марозаў невялікая: 1 раз у 20 - 40 гадоў. Днём тэмпература паветра звычайна на 7 град. вышэй, чым ноччу. Выключна цёплым было 11 студзеня 1991 г., слупок тэрмометра падняўся да 10 град. цяпла.

Сярэднемесячная сума ападкаў 38 мм. Менш усяго ападкаў за 40 гадоў назіранняў было ў 1977 г. - 14,1 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў студзені 1986 г. - 98 мм, амаль тры нормы (Табл. № 5).

Вільготнасць паветра 85-89%, ніжэй за снежань у сярэднім на 2% (Табл. № 6).

Глыбіня прамярзання глебы пад канец месяца дасягае 13 (2000-02) -55 см (1970-74) Максімальнае прамярзанне 82 см прыпадае на 1969 г. Адсутнічала прамярзанне глебы ў 1983,1989 і 1998 гг. (Табл. № 7).

1976-82, 1984-87 гады былі з устойлівым снежным покрывам, г. зн. снег на працягу месяца ўтрымліваўся. Пачынаючы з 1989 г. устойлівы снежны покрыў на працягу ўсяго студзеня быў толькі ў 1993,1996,2000 гг., пры гэтым у 1983, 1989-1990, 1998 гг. адсутнічаў не толькі снег, але і не было прамярзання глебы. Сярэдне-месячныя тэмпературы паветра ў гэтыя гады - 0,1 град., 1,2 град., 0,2 град. цяпла, 0,3 град. марозу адпаведна. Самы высокі снег быў ў перыяд 1963-69 гг. У 1963-69 і 1975-89 гг. снежны покрыў павялічваўся ад 1 да 3 дэкады. А вось у 1990-2002 гг. вышыня снежнага покрыва на працягу месяца ўбывала.

Люты. Пачынаецца паступовае павышэнне тэмпературы паветра на 0,8 град. (1985-89 гг.) - 3,4 град. (1970-74 гг.), бывае і паніжэнне на 0,3 - 0,8 град. (1975-84, 1990-94 гг.) (Табл. № 1). Сярэднемесячная тэмпература лютага вагаецца ад 12,8 град. марозу ў 1985 г. да 3,6 град. цяпла ў 1999 г. (Табл. № 2). Абсалютны мінімум тэмпературы паветра - 29,9 град. азіраўся ў 1970 г. Абсалютны максімум адзначаны 24 лютага 1990 г., слупок тэрмометра падняўся да +14,7 град. (Табл. № 3).

Люты - месяц з найменшай сумай ападкаў- у сярэднім за стагоддзе выпала 32 мм. У лютым 1972 г. выпала 2,5 мм гэта абсалютны мінімум за 40 гадоў назірання. Максімум ападкаў - 89,5 мм выпала ў 2002 г. (Табл. № 5).

Адносная вільготнасць паветра (83- 87 %) ад студзеня да лютага памяншаецца на 2-4 %, акрамя перыяду 1970-74 гг. (Табл. № 6).

Глыбіня прамярзання глебы застаецца, як правіла, нязменнай: 13 см (2000-02) -57 см (1970-74), і на працягу месяца можа, як прырасці, так і зменшыцца на 10- 15 см. У 1985 г. прамярзанне глебы дасягнула 110 см.

Самая значная вышыня снежнага покрыву назіралася ў 1964-69 гг. (22 см), самая малая ў 2000-02 гг. (3 см). Максімальная адзначана ў 1 дэкадзе 1979 г. - 51 см. Без снегу або з няўстойлівым снежным покрывам было 10 лютых з 40. (Табл. № 8)

Сакавік. Ад лютага да сакавіка тэмпература паветра ўзрастае на 2-5,9 град. Сярэднемесячная тэмпература + 1,2 град. Найбольш цёплым быў сакавік 2000 г. з сярэднемесячнай тэмпературай +4,7 град. (Табл. № 2).

У 1964 годзе сакавіцкая тэмпература была на 6,9 град. ніжэй звычайнай. Па абсалютнаму мінімуму (-32,3 град. ў 1964 г) сакавік уступае толькі студзеню. Абсалютны сакавіцкі максімум назіраўся 20 сакавіка 1990 г. + 19,7 град.

У сакавіку выпадае 37 мм ападкаў (Табл. № 4). Максімальная сума ападкаў - 89,2 мм выпала ў 1994 г., мінімальная - у 1969 г. - 6,7 мм. (Табл. № 5).

Адносная вільготнасць паветра 73-83 %, ад лютага да сакавіка па перыядах памяншаецца з 1% ў 1975-79 гг. да 10% ў 1970-74 гг.

Глыбіня прамярзання глебы ў сакавіку памян-шаецца. На канец сакавіка за 40 гадоў назірання прамярзанне адсутнічае ў 17 гадах. Гадавы максімум глыбіні прамярзання глебы (111 см) назіраўся ў 1985 г.

Вышыня снежнага покрыва памяншаеца, на канец месяца снежны покрыў адсутнічае ў 33 выпад-ках з 40. Максімальна снежнымі былі 1964-69 і 1995-99 гг., з нязначнай снежнай вышынёй - перыяды 1975-79; 1990-94; 2000-02 гг. Максімальная вышыня снежнага покрыву за сакавік (49-45-38 см) была ў 1996 г. (Табл. № 8)

Красавік - разгар вясны. Вышыня сонца павялічваецца, павялічваецца і дзень; гэта садзейні-чае ўзрастанню прыходу сонечнага цяпла. Сярэднеме-сячные тэмпературы паветра заўсёды дадатныя + 6 град. Ад сакавіка сярэднемесячная тэмпература значна павышаецца ад 5,4 град. (1975-79) да 7,9 град. (1963-69), гэта самае значнае павышэнне тэмпературы за год (Табл. № 1). Самыя цёплыя красавікі былі ў 2000-02 гг. + 9,5 град. Па А. X. Шкляру, які аналізаваў дадзеныя назірання з 1871 г., за 10-цігоддзе 1954-63 гг. тэмпература красавіка паднялася, прычым найбольш інтэнсіўна на поўдні і слабей ў цэнтры Беларусі. Самы халодны красавік з сярэднемесячнай тэмпературай +4,3 град. назіраўся тройчы: у 1981, 1987, 1997 гг., самы цёплы - з тэмпературай 11,3 град. быў у 2000 г. (Табл. № 2). Мароз 9,7 град. назіраўся ў красавіку 1963 г. Самы цёплы дзень з тэмпературай 26,5 град. здарыўся 19 красавіка 2000 г. (Табл. № 3).

Ападкаў за красавік у сярэднім выпадае 48 мм. У 2000-02 гг. выпала мінімальная колькасць - 30,2 мм. Бывалі гады, калі ападкаў выпадала мала - 10,1 мм у 1974 г., 12,2 мм у 1990 г., а бывала і наадварот- ў 1975 г. выпала 103,4 мм, а ў 1977 г - 104,1 мм. (Табл. № 5)

Адносная вільготнасць паніжаецца да 67-77 %. (Табл. № 6)

Травень. Ад красавіка да траўня адбываецца далейшы рост тэмпературы паветра прыкладна з такой жа інтэнсіўнасцю - 4,6 град. (2000-02 гг.) - 7,4 град. (1985-89 гг.), як ад сакавіка да красавіка. Среднетравеньская тэмпература +12,7 град. Ваганні па перыядах нязначныя 12,5- 14,1 град., травень, як і верасень, пастаянны па тэмпературным рэжыме месяц. Ваганні сярэднемесячных температур ад + 8,1 град. (1980) да +16,1 град. (1963). У 1963 г. у траўні тэмпература апусцілася да 9,7 град. марозу, у 1979 г падымалася да + 30,1 град.

Месячная норма ападкаў 63 мм. Ваганні па перыядах у межах 47,6-64,6 мм (Табл. № 4). Сухім быў травень 1971г., калі выпала 13,4 мм, дажджлівым -травень 1984 г., калі выпала 131,4 мм. (Табл. № 5).

Травень - месяц з самай нізкай адноснай вільготнасцю: 61 (2000-02) - 73 %. Толькі ў 1963-69 гг. вільготнасць у чэрвені была меншай. (Табл. № 6).

Чэрвень - цалкам летні месяц +16 град. Ваганні па пярыядах нязначныя - ад 15,4 (1990-94) да 17,5 (1995-99). Рост тэмпературы паветра ад траўня да чэрвеня 1,8 - 5 град. ( Табл. № 1). Самым халодным з тэмпературай 13,7 град. быў чэрвень 1985 г., а самым цёплым быў чэрвень 1999 г. з тэмпературай 19,9 град. Абсалютны максімум здарыўся ў чэрвені 1964 г., тэмпература тады паднялася да +32,7 град. Міні-мальная тэмпература + 1,6 град. назіралася двойчы: 11 чэрвеня 1982 г. і 1 чэрвеня 2001 г.

Адносная вільготнасць паветра 68-76 %, з траўня па чэрвень вырастае ў сярэднім на 4%, у 1963-69 гг. паменшылася на 5%. На 9% павялічвалася вільготнасць у 1985-89 і 2000-2002 гг.

Ліпень - самы цёплы месяц. Сярэднесутачная тэмпература + 17,4 град. Толькі ў 1975-79 гг. тэмпера-тура ліпеня была ніжэйшай, вышэйшай была тэмпе-ратура жніўня. Нарастанне тэмпературы ад чэрвеня да ліпеня складае ў сярэднім 1,5 град. Максімальнае нарастанне тэмпературы +3,7 град. назіралася ў перыяд 2000-02 гг. Сярэднямесячная тэмпература паветра вагаецца ад 14 (1975) да 21,5 град. (2001). Абсалютны мінімум + 2,2 град. назіраўся ў 1971 г. Абсалютны максімум дасягнуў + 35,2 град. 30 ліпеня 1994 года.

Норма ападкаў 78 мм, толькі на 1мм ніжэй чэрвеньскай. У 1975-84 і 2000-02 гг. у ліпені выпадала найбольшая месячная колькасць ападкаў. Найбольш дажджлівы быў ліпень 1999 г., калі выпала 199,8 мм - максімальная сума за апошнія 40 гадоў. Рэкордна сухі быў ліпень 1994 г. - выпала, як у пустыні, 2,1 мм.

Сярэднемесячная адносная вільготнасць паветра 70-76 %, ад чэрвеня да ліпеня ўзрастае на 1-7%, у 985-89 і 1995-99 гг. паменшалася на 1- 2%.

Жнівень - апошні цалкам летні месяц. Сярэдне-месячная тэмпература за 20-е стагоддзе +16,5 град. з ваганнямі за апошнія 40 гадоў у межах: +14,4 град. (1987) + 19,7 (1992). Абсалютны гадавы максімум здарыўся 29 жніўня 1992 г. + 35,3 град. У жніўні 1966 г. был зафіксаваны мароз - 0,1 град.( Табл. № 2)

Сярэднемесячная норма ападкаў 76 мм, з вагааннямі ад 5,9 мм (1973) да 120,5 мм (1988).

Вільготнасць паветра ад ліпеня да жніўня заўважна не мяняецца - 71-78 % (Табл. № 6).

Гадавыя паказчыкі

Сярэднегадавые тэмпературы паветра вагаюц-ца ад 4,6 град.(1969) да 8,2 град. (1989,2000). Самай халоднай была пяцігодка 1963-69 гг. (+5,7 град), наступная пяцігодка была цяплей на 0,6 град., далей назіраліся ваганні ў межах ад - 0,3 до +1,2 град., з дадатнай агульнай тэндэнцыяй. З другой паловы 60 -х гадоў тэмпература павялічылася на 1,3 град. Гэта вельмі шмат. Агульнагадавое павышэнне температур адбываецца за кошт павышэння зімовых і летніх тэмператураў, з некаторым паніжэннем температур у асеннія месяцы і ў снежні. Высокія сярэднегадавыя тэмпературы + 7,9-8,2 град. назіраліся ў 1975,1989-90, 2000, 2002.

Найбольшыя сярэднемесячные температуры прыпадаюць найчасцей на ліпень (з 40 гадоў - 26), радзей на жнівень (11 гадоў), яшчэ радзей на чэрвень (6 гадоў), кожны трэці жнівень цяплей за ліпень, апошнія гады жнівень цяплей за іншыя месяцы ўсё часцей (1971, 1975, 1978, 1983-85, 1990, 1992, 1996-97, 2000). У ліпені 1994,1999,2000, 2002 гг. сярэднемесячная температура превышала 20 град. Мінімум прыпадае кожны другі год на студзень (з 40 - 21 раз), на люты - 10 разоў, на снежань - 7 разоў, на лістапад - 1 раз (1993). Да 1978 г., згодна з А. X. Шклярам, мінімумы ў снежні не назіраліся. Самым морознымі месяцамі з сярэднемесячнай тэмпературай ніжэй -10 град. за апошнія 40 гадоў былі студзень 1963,1968,1969,1972, 1987 і люты 1985-86 гг.

Самыя халодныя дні з тэмпературай ніжэй мінус 29 град былі ў студзені 1963,1970,1987, у лютым 1970, сакавіку 1964, 27 декабря 1996 г. Абсалютны тэмпера-турны максімум для Лідчыны +35,3 град., вышэй 35 град. термометр поднімаўся ўжо двойчы: в 1992 і 1994 гг. Абсалютны мінімум - 34,3 град. марозу. Рознасць 69,6 град. - гэта невысокі паказчык для Беларусі.

Найболыш халоднымі зімы былі ў 1962-63, 1963-64, 1968-69, 1969-70, 1978-79, 1979-80, 1984-85, 1985-86, 1986-87, 1995-1996 гг. У гэтыя зімы адмоўная тэмпература паветра ўстанаўлівалася з лістапада і ўтрымлівалася да канца сакавіка. Дадатныя сярэдне-месячныя тэмпературы студзеня назіраліся ў 1975, 1983, 1989, 1990, 1994 гг, у сярэднім 2 разы за 10 гадоў. Дадатныя тэмпературы лютага ўстанаўліваліся ў 1989, 1990, 1995, 1997, 1998, 2000, 2002. Толькі ў 90-х гадах - 4 разы. Дадатныя сярэднія тэмпературы сакавіка былі ў 1966-68, 1972-75, 1977-78, 1981-83, 1989-1992,1994-1995, 1997-2002; у 60-80 гады 4 разы ў 10 гадоў, у 1990 -2002 гг. - 8.

Ваганні сярэднемесячных тэмператур больш высокія ў лістападзе і сакавіку; нізкія ў жніўні і верасні.

Найбольш даждлівыя месяцы - червень, ліпень і верасень. Менш усяго ападкаў у студзені, лютым, красавіку. Гадавая колькасць ападкаў таксама, як і тэмпература, мае тэндэнцыю да павелічэння, павелі-чэнне чаргуецца са змяншэннем. Максімальная колькасць ападкаў (833,7 мм) выпала ў 1977 г. Мінімальная колькасць(501,9 мм) выпала на год раней, ў 1976 г. Менш нормы на 100 мм было ў 1964,1971,1975-76, 1991 і 1999 гг. - гэта засушлівыя гады. Дажджлівымі былі 1970,1974,1977,1980,1990, 1993 і 1998 гг., у гэтыя годы ападкаў выпадала на 100 мм вышэй нормы. Самыя дажджлівыя месяцы за 40 апош-ніх гадоў былі чэрвень 1968, 1971,1985, ліпень 1977, 1993, 2000, верасень 1990, лістапад 2002 - у гэтыя месяцы выпадала больш 150 мм ападкаў. Нязначныя ападкі (до 10 мм) выпадалі ў сакавіку 1969, лютым 1972, ліпені 1994, жніўні 1983, кастрычніку 2000 г. Прасочваецца выразная заканамернасць - мінімаль-ная колькасць ападкаў раней прыпадала на студзень, затым на люты, а з 2000 г. менш за ўсё ападкаў пачало выпадаць у красавіку. Максімумы ападкаў звычайна выпадаюць на чэрвень або ліпень, у 1990-94 гады выпалі на жнівень. Намячаецца агульнае павелічэнне колькасці ападкаў за кошт павелічэння іх выпадання ў студзені і лютым.

Вільготнасць паветра - азначэнне кансерватыў-нае: у зімовыя месяцы ваганні складаюць 2-5%, самыя высокія ваганні ў красавіку-траўні -10-12%. Па гадах ваганні нязначные - ад 76% (1999, 2002) да 82% (1977).

Прамярзанне глебы мае месца ў лістападзе-сакавіку, максімум прыпадае на люты (ў 5 з 8 перыядаў) адзін раз - на студзень, на сакавік і ў апошні перыяд на снежань. Максімальнае прамяр-занне - 111 см.

Снежныя зімы на тэрыторыі Лідчыны назіраліся ў 1962-64, 1968-70, 1978-80, 1984-87, 1995/96 гг. Сакавік без снегу ў 60-80- е гады па 4 разы за дзесяцігоддзе, у 90-х і ў пачатку 21 стагоддзя 8 разоў з 10. Максі-мальная вышыня снежнага покрыва - 51 см назіралася ў 2 дэкадзе 1979 г. Няўстойлівы снежны покрыў у студзені на лідскай метэастанцыі з'явіўся, як прырод-ная з'ява ў 1975 г.

Сярэднегадавыя тэмпературы не звязаны з гадавой сумай ападкаў. Дажджлівымі, дзе сума ападкаў была вышэй нормы на 100 мм, г. зн. вышэй 760 мм, былі годы 1970 (халодны, 5,5 град.), 1973 ( 6,3 град.), 1977 (6,2 град.), 1990 (цёплы, 8,1 град.), 1993 (6,3 гр). Сухімі можна назваць годы, дзе гадавая сума ападкаў была ніжэй нормы на 100 мм, г. зн. складала 550 мм. Гэта 1964 (5,6 град.), 1971 ( 6,5 град.), 1975 (8,1 град.), 1976 (5,2 град.), 1979 (5,6 град.), 1982 (6,6 град.), 1991 (7,1 град.), 1999 (7,9 град.).

Сакавіцкія пацяпленні супадаюць з пацяпленнем сярэднегадавых тэмператур, за выключэннем перыяду 1980-84 гадоў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX