Папярэдняя старонка: Міхал Шымялевіч

Міхал Шымялевіч 


Дадана: 25-01-2010,
Крыніца: Лідскі летапісец № 42.



130 гадоў з дня нараджэння


Фотаздымак адукацыйна-выдавецкага камітэта Шымялевіч Міхал Іванавіч (Szymielevicz Michal)."Ziemi Lidzkaj": Аляксандр Сняжко, Антоні Гржымайла-Прыбытка, Міхал Шымялевіч і Ўладзіслаў Абрамовіч. Шымялевіч узвышаецца, ён вышэй за астатніх на паўгалавы, у акулярах.


Шымялевіч Міхал Іванавіч (Szymielevicz Michal) - лепшы знаўца гісторыі Лідчыны 20-га стагоддзя. Унікальная з'ява ў Лідскім краязнаўстве.

Пра Міхала Іванавіча мала што вядома. У адным са сваіх артыкулаў - "Borcie i wlosc Borcianska" - ён паведаміў, што яго продак барцяк Міхал Шымялевіч жыў у в. Паўлока, у яго было два сыны Марцін і Ян, які перасяліўся ў Подзітву. Міхал Марцінавіч Шымялевіч нарадзіўся ў Паўлоцы ў 1801 г, у 1822 г., ажаніўся на Мар'яне Вішнеўскай і жыў на зямлі сваёй жонкі ў Пелясе.

У 1936-39 гг. Міхал Шымелевіч быў чальцом рэдакцыйна - выдавецкага камітэта часопіса "Ziemia Lidzka". Апублікаваў у часопісе 30 краязнаўчых артыкулаў, у кожным нумары друкаваўся яго матэрыял. Артыкулы розныя па тэматыцы: гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя. Грунтуюцца на велізарным фактычным матэрыяле.


Спіс прац Міхала Іванавіча Шымялевіча:

1936 год.

Rzeka Dzitwa. // Ziemia Lidzka. № 1. s. 5-6.

Bialohrud. // Ziemia Lidzka. № 2. s. 5-6, № 3-4. s.2-3, № 5. s. 2, № 6. s.11-12, № 7. s. 4.

Trakt krolewski. // Ziemia Lidzka. № 2. s. 9-11.

Alchemik w Szejbakpolu. // Ziemia Lidzka. № 6. s. 3-4.

Cos o skrzywdzonem J. // Ziemia Lidzka. № 8. s.5-7.

Dzieje pijarow lidzkich.// Ziemia Lidzka. № 9. s. 2-4.

Wrozby ludowe. // Ziemia Lidzka. № 9. s.11 -12

1937 год .

Dzieje pijarow lidzkich.// Ziemia Lidzka. № 1 s. 2-3, № 3 s.32-34. № 4 s. 44-45. № 6-7 s. 62-67.

Swaty. // Ziemia Lidzka. № 1. s.9-10. № 2. s.16-17.

Szkice do monografii Zoludka. // Ziemia Lidzka. № 2. s.22-23. № 3. s.27-28. № 4. s. 45-46.

№ 5. s. 50-52. № 9. s. 100-101. № 10-11. s. 106-107. № 12.

Jurje. // Ziemia Lidzka. № 4. s. 40. № 5 s. 54-56.

Rzeka Lebioda i jej doplywy. // Ziemia Lidzka. № 6-7 s. 72-74.

Trakt polski. // Ziemia Lidzka. № 8. s. 82-83.

Zabytkowe kamienie. // Ziemia Lidzka. № 9 s. 102-103. № 10-11. s. 110-112.

W cmentarnej ciszy… // Ziemia Lidzka. № 11.

Z tamtego swiata. // Ziemia Lidzka. № 11.

Ze starej ksiazki. // Ziemia Lidzka. № 12.

1938 год.

Dawne wojewodztwo nowogrodzkie. // Ziemia Lidzka. № 2 s.19-21, № 3 s. 31-32, № 5-6 s.63-66.

Na marginesie tatarow litewskich. // Ziemia Lidzka. № 3. s. 37-39.

Niemen. // Ziemia Lidzka. № 5-6. s. 73-78.

Proby klasefikacji gruntow ziemi lidzkiej. // Ziemia Lidzka. № 7- 8. s. 95-96.

Skad pochodzi rod Adama Mickiewicza. // Ziemia Lidzka № 9. s.113-116.

Stary dokument. // Ziemia Lidzka № 12.

Напэўна нешта было ў №№ 1 і 11 за 1938 г., але гэтыя нумары не захаваліся.

1939 год.

Dawna poczta i telegraf w ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. № 1. s.1-9, № 2. s.53-62.

Wesele. // Ziemia Lidzka. № 2. s. 41-45.

Dworzyszcze i Trokiele. // Ziemia Lidzka. № 3. s. 82-91.

Borcie i wlosc Borcianska. // Ziemia Lidzka. № 4-5. s. 109-117. № 6. s. 161-168.

Nasze drzewa. // Ziemia Lidzka. № 4-5. s. 133-138.

Sok brzozowy. // Ziemia Lidzka. № 4-5. s. 144-145.

Lida w latach wielkiej wojny. // Ziemia Lidzka. № 7-8. s. 185-194.

Rzeki Gawja i Zizma. // Ziemia Lidzka. № 7-8. s. 209-211.

11 артыкулаў Міхала Шымялевіча былі перадрукаваныя ў "ZL" у 1998-2005 г.

Skad pochodzi rod Adama Mickiewicza. // Ziemia Lidzka 1998. № 32. s. 4-6.

Lida w latach wielkiej wojny. // Ziemia Lidzka. 1999. № 37. s. 7-12.

Wrozby ludowe. // Ziemia Lidzka. 1999. № 40. s.16-17.

Dworzyszcze i Trokiele. // Ziemia Lidzka. 2001. № 44. s. 14-18.

Bialohrud. // Ziemia Lidzka. 2001. № 45. s. 17-22.

Rzeka Dzitwa. // Ziemia Lidzka. 2001. № 46. s.16-17.

Rzeki Gawja i Zizma. // Ziemia Lidzka. 2001. № 46 s.17-18.

Niemen. // Ziemia Lidzka. 2002. № 48. s. 8-13.

Rzeka Lebioda i jej doplywy. // Ziemia Lidzka. 2002. № 49. s. 10-12.

Szkice do monografii Zoludka. // Ziemia Lidzka. 2004. № 61. s.12. № 62. s.14-16. № 63. s. 13-16. № 64. s.12-13. 2005. № 65. s 9-12.

Ze starej ksiazki. // Ziemia Lidzka. № 12.


Ад адміна Павета: Большасць гэтых артыкулаў размешчаны на Павеце. Для таго каб іх знайсці - скарыстайцеся пошукам па сайце.



Найзначнейшая праца М. Шымялевіча "Горад Ліда і Лідскі замак" была апублікаваная ў 1905 г. у друкарні "Рускі Пачын" у Вільні, і праз год перавыдадзеная ў часопісе "Віленскі каляндар".



Да біяграфіі Міхала Шымялевіча

Важным фактычным матэрыялам, з якога можна атрымаць пэўныя звесткі пра лёс Міхала Шымялевіча можа быць яго ліст, апублікаваны ў газеце " Ziemia Lidzka" № 2(37) за травень 1999 г., дасланы ў рэдакцыю Вітольдам Драмовічам.


3.01.1959 г.

Паважаны і дарагі пане.

Атрымаў ліст ад пані Катажыны Кліжашэўскай, і я вельмі-вельмі абрадаваўся, што ўратаваў сваё жыццё яшчэ адзін мой добры знаёмы пан Арэхва. Яшчэ віншую пана з Новым Годам і жадаю пану здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, усемагчымай удачы і спаўнення ўсякіх і ўсіх пажаданняў.

Я 13 красавіка 1940 года быў вывезены разам з сваёй жонкай і малодшай дачкой, жонкай польскага афіцэра на ўсход.

Разам з намі было вывезена з Ліды і павету некалькі тысяч душ. Вывезеных раскідалі па некалькіх раёнах Паўночнага Казахстану. Каля тысячы нашых людзей яны пасялілі ў Палудзінскім раёне Паўночна-Казахстанскай вобласці, за 40 кіламетраў ад Петрапаўлаўска. Тут нешчасныя людзі рассяліліся па вёсках у жабрацкіх хатках, збудаваных з вялікіх неабпаленых цаглін з гліны, гною і саломы. Тыя бедныя хаткі мелі дахі з плеценых лазовых матаў, змазаных глінай. У хатках крайняя беднасць, і мы, колькі там жылі, жылі толькі з таго, што прадавалі сваю вопратку за бульбу, малако і вельмі рэдка за нейкі кілаграм мукі. Нашы людзі, а гэта былі практычна ўсе жанчыны з дзецьмі, жонкі паліцыянтаў, афіцэраў, сяржантаў, урадоўцаў, якія на вайне з Гітлерам былі забітыя, забраныя да няволі нямецкай, або, забраныя саветамі, сядзелі ў вязніцах ці лагерах у Катыні, Казельску, Старабельску і іншых мейсцах. Мужчын было вельмі мала і то адны дзяды. Хто мог, пайшоў на працу. Хто рабіў у гразі і вадзе цэглу, хто запісаўся ў калгасы або саўгасы. Я атрымаў працу пры інжынерах, якія шукалі нафту ў стэпах Казахстану. Хадзіў з усёй партыяй па стэпах, начаваў у палатках. Што чалавек зарабляў, тое з'ядаў і не наядаўся. Лета было гарачае. 40 гр. цяпла.

Прыйшла зіма, снежная, марозная і доўгая. Мароз трымаўся 30-40 гр. Нашы людзі вымушаны былі разам з усімі ісці на цяжкія работы - ачышчэнне снегу з чыгуначнай каляі, на будоўлі нафтавых вышак, і ўсё гэта ў холадзе, у голадзе і практычна за дарма. Прыйшла вясна 1941 г., толькі распачаліся летнія работы, як выбухнула вайна Сталіна з Гітлерам. Рускіх людзей пабралі ў войска, а нас, палякаў, не пытаючыся, ці хочам, ці жадаем запакавалі на цягнікі і вывезлі за паўтары тысячы кіламетраў у Кустанайскую вобласць і пасялілі ў палатках над рэчкай Таболам ды пагналі на работы - капаць і ўкладваць баласт на будоўлі новай чыгункі. Там зноў у гразі, у голадзе, у вошах правялі некалькі месяцаў.

Напалі на нас розныя азіяцкія хваробы, язвы, сверб і ліха ведае што. Ледзь-на-ледзь восенню вырваліся з тога пекла і па вялікіх муках жменька нас вярнулася ў Паўночны Казахстан. Там бы мы пагінулі, бо за першы год толькі з нашай групы палякаў памерла 50 чалавек, пераважна з голаду. Але Пан Бог усё-такі выказаў сваю міласэрнасць. Генерал Сікорскі дамовіўся са Сталіным, выпусцілі польскіх вязняў, генерал Андарс пачаў фармаваць там польскую армію, а нас палякаў Амерыка і Англія ўзялі пад сваю апеку. Далі нам сякую-такую дапамогу, і мы пачалі аджываць. Але, калі наша польскае войска аказалася выпраўленым у Іран за Каспійскае мора, то саветы ўсіх тых, хто не пайшоў у войска (жанчын, дзяцей, старых) затрымалі ў сябе ў якасці закладнікаў. Абвясцілі сваімі падданымі і загадалі выдаць нам савецкія пашпарты, як іх падданым. Плач, енк, што ўжо ніколі не вернемся да сваёй Айчыны. Сам я проста не хацеў гэтага прымаць і падгаварваў іншых, каб супраціўляліся і не бралі. Цвярдзіў усім, што над намі апякуецца Англія і Амерыка, і наш урад у Лондане. І нам не дадуць згінуць у Саветах. Суцяшаў, што ўсе вернемся ў Польшчу. За гэта мяне пасадзілі ў вязніцу на дзесяць гадоў. Цягалі мяне па вязніцах і следствах практычна ўвесь 1943 год і ў канцы вывезлі ў лагер на поўдзень ад Караганды. Зімой, пры 30 гр. марозу вязлі нас пяць сутак у вагонах для жывёлы на кавалку сухога хлеба і вядры халоднай вады з лёдам. У тым падарожжы адмарозіў сабе ногі. Потым сядзеў пару месяцаў на раздзельным пункце ў Карабасе, адкуль мяне з чорнымі гнілымі пальцамі на нагах перавезлі ў шпіталь у Далінцы. Там мне ампутавалі вялікія пальцы на нагах, а астатнія палячылі, але і зараз заўсёды мне баляць ногі асабліва на холаднае надвор'е. Пяць гадоў ганялі мяне там з лагера ў лагер, жыў тыя пяць гадоў без кашулі, у падранай, смярдзючай ватоўцы і ў такіх жа портках. У канцы 20 сакавіка 1948 г. роўна праз пяць гадоў вывезлі мяне разам з іншымі, не здольнымі да працы палякамі (па амністыі), у Польшчу.

Мая жонка была прывезена ў Польшчу разам з іншымі палякамі яшчэ ў 1946 г. тут знайшла старэйшую дачку настаўніцу Марыю Васёву і пры ёй асела ў Сопаце. Я знайшоў адрас жонкі і дачкі і прыехаў да іх 20 траўня 1948 г. жонка мая, будучы ў Казахстане на цяжкай працы, надарвалася, атрымала грыжу і хварэла, аж пакуль не памерла ў 1955 г., маючы 75 гадоў, і была пахавана ў Сопаце.

Дачка мая, жонка афіцэра, жыла ў Казахстане з намі, а калі фармавалася там польская армія, быў выпушчаны з увязнення на Беламор-Канале яе муж Адам Махніца, знайшоў нас у Казахстане, прыехаў да нас, трохі адпачыў і паехаў у польскую армію, куды забраў потым і сваю жонку, нашую дачку. Ён, як афіцэр, а яна, як сястра міласэрнасці, прайшлі Іран, Сірыю, Палестыну, дзе спаткаліся з нашымі лідскім габрэйчыкамі, потым прайшлі праз Італію і былі ў тым страшным баі пад Монтэ-Касіна. Там зяць быў паранены. Зараз яны жывуць у Англіі, абое працуюць, і ім там някепска жывецца, а мне дапамагаюць.

Я атрымаў працу вахцёра пры музычнай школе, пільную парадак паміж вучнямі і атрымоўваю штомесяц 350 зл., і маю пенсію па старасці 548 злотых што-месяц. Жыву пры дачцы настаўніцы, і неяк трымаюся. Маю ўжо 80 гадоў, галава і вусы белыя як снег, але яшчэ хаджу дзёрзка і не горблюся. На ні адну чынавенскую працу не пайшоў, бо пры сённяшніх парадках чалавек раз на возе і раз пад возам. А вахцёру не пра што галава не баліць, глядзі, каб падлога была чыстая, каб вучні не сваволілі, каб хто чаго не ўкраў або не сапсаваў.

Суцяшаў сваіх людзей у Казахстане. А зараз і тут суцяшаю. Прыдзе час, і ўсе і мы, хто дачакае, вернемся да сваёй любімай старонкі, хто да Ліды, хто да Качанова. Будзь пан пэўны, што яшчэ прыляціш пяхотай з Ліды да сваёй зямлі, да свайго доміка і да свайго млына, абдымеш яго за вугал і будзеш плакаць слязамі з радасці, што па тых гадах і муках дабіўся аднак да свае мілай ўласнасці.

Але толькі трымайся і не падай духам. Так будзе, як пішу. Пішы мне. Цікава, што стала з Бараноўскімі і Янам Шаптуноўскім.

Сардэчна абдымаю пана. Міхал Шымялевіч.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX