Папярэдняя старонка: Населеныя пункты

Вёска Гарні пад Лідай 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 09-10-2024,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Вёска Гарні пад Лідай // Наша слова.pdf № 41 (145), 9 кастрычніка 2024.

Спампаваць




З-прад веку вёска Гарні была дзяржаўнай маёмасцю і належала Лідскаму староству, але магла здавацца і ў арэнду. Гэтак па інвентары 1680 г. вёска знаходзілася ў складзе Лідскага староства, але ў пажыццёвым карыстанні Школка дрэў у Галоўным лясніцтве ў Лідзе, 1927 г. ў палкоўніка Давыда Ярдана. За дзяржаўную службу лідскі стараста Ян Сцыпіён з жонкай атрымаў вёскі Гарні (1708 г.) і Пурcці (1711 г.) у Лідскім павеце. У 1718 г. з дазволу караля Аўгуста ІІ Моцнага Ян Сцыпіён перадаў Гарні свайму сыну Юзафу. У 1765 г. у вёсцы было 20 хат, у якіх жылі Саладухі, Скемішы, Драгуны, Ярмакі, Якоўчыкі, Мілеўскія, Савасцюкі і іншыя. Жыхары вёскі мелі наступныя павіннасці: Ніна і Зыгмунт Развадоўскі з дачкой Марыяй у леснічоўцы, 1927 г. "... ніякіх чыншаў і данін не плацяць, толькі па тры дні жанчыны і мужчыны ўзімку і ўлетку паншчыну адбываць павінны ў двары лідскага старасты. Таксама асобна летам з дома маюць даваць на жніво па адной жняі на тыдзень. Гэтыя ж падданыя па чарзе тыднёва вартаваць павінны. Калі патрэбна, жанчыны павінны выходзіць падсяваць збожжа".

У старыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, ішла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву. Як памяць пра гэты гасцінец, сучасная вуліца Інтэрнацыянальная (на гэтай вуліцы сёння знаходзіцца школа № 11), мела назву вуліца Гарнянская. Гэты раён горада быў забудаваны толькі на пачатку XX ст., калі Ліда ўжо мела чыгунку і немагчыма было адсюль напрасткі праехаць у бок Гарнёў, але жыхары горада яшчэ памяталі, дзе раней праходзіў стары Слонімскі тракт. Улетку 1938 г. Гарадская Рада вырашыла змяніць назву вуліцы Гарнянскай на Ягелонскую, аднак гэта рашэнне яшчэ неабходна было зацвердзіць павятовым уладам. У дакументах 1939 г. вуліца яшчэ фігуруе як Гарнянская. Зараз тая частка вуліцы, якая яшчэ існуе ў нашым горадзе, мае назву Інтэрнацыянальная.

Дадам, што я нарадзіўся і да 17 гадоў жыў са сваімі бацькамі па вуліцы Інтэрнацыянальнай, і гэты куток нашага горада назаўсёды застанецца для мяне самым мілым і родным.


І сёння ў Гарнях існуе дэндра-парк - батанічны помнік прыроды мясцовага значэння. Парк быў закладзены па ініцыятыве царскай дзяржаўнай лясной аховы на паўднёвай ускраіне Ліды ў 1881 г. Лідскім ляснічым у той час быў губернскі сакратар Фёдар Мацвеевіч Сакалаў (на пасадзе з кастрычніка 1876 г.). За "польскім часам" тут знаходзілася галоўнае лясніцтва Лілскага павета. У снежні 1964 г. рашэннем Лідскага райвыканкама парк абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Плошча парку - 6,7 гектара. Тут расце каля двух тысяч дрэў і кустоў. Больш за паўтары тысячы дрэў, уключаючы рэдкія віды, перасягнулі векавую мяжу. Самае вялікае і старажытнае дрэва парку - цукровы клён, яму 139 гадоў, дыяметр ствала - 180 сантыметраў. Захаваліся алеі, пракладзеныя больш за 130 гадоў таму. Ёсць насаджэнні лістоўніцы сібірскай, хвоі веймутавай і звычайнай, белай акацыі, ліпы, дуб чарэшчаты, ясень звычайны, рабіна, елка калючая.

Паміж магутнымі волатамі размясцілася алея казак, на якой можна сустрэць казачных персанажаў, на адным з дрэў ёсць "вуха жаданняў" і кожны з наведвальнікаў можа прашаптаць туды сваё самае патаемнае жаданне якое абавязкова збудзецца. Маецца сапраўдны лабірынт, высажаны з 1415 туй. Праект лабірынта стварылі спецыялісты інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. На адной з самых велічных алей парку - ліпавай - ёсць ліпа і дуб, якія растуць практычна з аднаго кораня. На велізарнай паляне ўзвышаецца стыльная васьмікутная вясельная альтанка. Дзейнічае сапраўдны Музей гісторыі лясной гаспадаркі.


Пра гісторыю лясніцтва ў Гарнях вядома зусім мала, таму цікавай з'яўляецца е-мэйл Ігара Касінскага, які мне пераслаў лідзянін Павел Казак. Прадзед Красінскага працаваў ляснічым. Вось пераклад гэтага ліста:

"Калі каго цікавіць, як выглядала цяперашняя хата лесніка ў Гарнях і хто працаваў і жыў у гэтай хатцы ў 1926-1929 гг., дасылаю інфармацыю і фота.

У 1926 г. Зыгмунт Развадоўскі (мой прадзед па маці) служыў ляснічым у Лідскім лясніцтве ў суседняй з горадам вёсцы Гарні. З жонкай Нінай і дачкой Марыяй ён жыў у вялікім драўляным будынку.

Мой прадзед працаваў тут да 1929 г., а пасля выхаду на пенсію ўся сям'я пераехала ў Вільню, у дом па вул. Зыгмунтоўскай 22 (цяпер 11) на рацэ Вілія - каля Зялёнага Моста.

Зыгмунт Развадоўскі ў 1922 г. пачаў працаваць ў Дзяржаўным лясніцтве ў г. Гародні. Для атрымання гэтай працы патрабавалася адпаведная адукацыя і прафесійны вопыт. І вось цікавы факт - з-за адсутнасці дыплома, які б сведчыў пра адпаведную адукацыю (ён застаўся ў лясным упраўленні ў Санкт-Пецярбургу) кваліфікацыя прадзеда была натарыяльна заверана ў Гарадзенскім акруговым судзе наступным акументам:

"Мы, ніжэйпадпісаныя, інспектар дзяржаўных лясоў Баляслаў Франкевіч і інспектар Друскінінкайскага лясніцтва Эўгенюш Жангаловіч, запэўніваем, што цяперашні інспектар Гарадзенскага лясніцтва Зыгмунт, сын Фелікса і Зоф'і з Астаневічаў Развадоўскіх, пасля заканчэння поўнага курсу навучання ў былой Пятроўскай акадэміі ў Маскве ў 1885 г. [Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер універсітэт сельскай гаспадаркі імя К.А. Ціміразева ў Маскве], 13 снежня 1885 г. паступіў на дзяржаўную службу ў Расіі і бесперапынна працаваў у Лясным упраўленні на Чарнаморскім ўзбярэжжы, дзе апошняй яго пасадай была старшы інспектар дзяржаўных лясоў, г. з. 13 сакавіка 1920 г."


Па фотаздымку леснічоўкі бачна, што яна пабудавана ў модным тады "Закапанскім стылі", здаецца падобная леснічоўка стаіць (ці стаяла) недалёка ад Шчучына каля аўтадарогі Ліда - Гародня.

Магу яшчэ дадаць, што ў 1934 г. тэлефон Галоўнага лясніцтва ў вёсцы Гарні меў нумар 94, у 1939 г. актуальным быў усё той жа нумар, але галоўны ляснічы меў ужо свой тэлефонны апарат з дадатковым нумарам.

Леснічоўка ў Гарнях, 1920-я гг., на ганку ляснічы Зыгмунт Развадоўскі з сям'ёй. Перад леснічоўкай у Гарнях, 1920-я гг. Былая леснічоўка ў Гарнях, калі не памыляўся, недзе да 2005 г. у гэтым будынку працавала пачатковая Гарнянская школа. Фота Ігара Касінскага, 2009 г.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX