Папярэдняя старонка: Філалогія, гісторыя літаратуры

Канцэрт, дадзены дзецьмі В. Дуніна-Марцінкевіча 


Дадана: 30-05-2014,
Крыніца: Канцэрт, дадзены дзецьмі В. Дуніна-Марцінкевіча // Спадчына. 1995. №1. С. 22-23.



КАНЦЭРТ, ДАДЗЕНЫ ДЗЕЦЬМІ: 10-ГАДОВАИ KAMIЛАЮ 19-ГАДОВЫМ МІРАСЛАВАМ МАРЦІНКЕВІЧАМІ [1]

Пераклад з рускай мовы зроблены паводле выдання: Виленские губернские ведомости. 1847, 21 июня, № 25.

Тутэйшая публіка неаднойчы слухала малалетніх артыстаў i яшчэ часцей чытала ў газетах пра раннія музычныя таленты, якія аб'яўляліся ў іншых гарадах. Слаўныя ў свой час імёны ў гэтых адносінах Франца Хапаты, Той самы артыкул у 'Віленскім весніку'. Гурток В. Дуніна-Марцінкевіча. 4-я злева у першым радзе - Каміла. Язэпа Крагульскага, сям'і Концкіх ды інш. па сёння застаюцца ў жывой памяці. Пра іншых, каго мы мелі магчымасць слухаць, можна сказаць наогул толькі тое, што здольнасці іхныя, няхай i незвычайныя, але дзівілі выключна толькі ў сувязі з узростам артыстаў, тады як насупраць таленты Марцінкевічаў, пра канцэрт якіх мы гаворым, не звяртаючы нават увагі на дзіцячыя іхныя гады, маюць быць па ўсёй праўдзе прылічаныя да выдатнай музычнай адоранасці. Каміла i Міраслаў Марцінкевічы - дзеці памешчыка Менскай губерні; ужо з год, як яны набылі там вядомасць праз свае публічныя канцэрты на карысць міласэрных установаў i дзіцячага прытулку i заслужылі пахвальныя водгукі мясцовай публікі. Першы зародак прыроднага таленту выявіў у ix вядомы знаўца i артыст, руплівы папулярызатар музычнага мастацтва, пан Станіслаў Манюшка. Ен звярнуў на ix увагу бацькоў i прасіў старога свайго настаўніка музыкі ў Менску пана Дамініка Стафановіча, каб ён з асаблівай дбайнасцю заняўся ўдасканаленнем i развіццём гэтых багата адораных дзяцей. Высокашаноўны гэты артыст, які палка любіць сваё мастацтва i вучняў i ўмее выяўляць сілу іхных здольнасцяў, абуджаць захапленне i шчырую любоў да музыкі (лепшы доказ чаго дэманструе сабой пан Манюшка), дабіўся ў дадзеным вьшадку сапраўды незвычайнага поспеху, што, праўда, грунтавалася на асаблівай адоранасці вучняў. На працягу трох гадоў ён давёў дзяцей, якія толькі-толькі выйшлі з маленства, ад першых пачаткаў мастацтва да выдатных у ім вынікаў. Мы спасылаемся на водгукі ўсіх тых, хто быу на канцэрце, які давалі Марцінкевічы; яны пацвердзяць праўду сказанага намі. Дзесяцігадовая Каміла іграла з чароўнаю спрытнасцю i выразнасцю першае алегра канцэрта Гумэля i фантазію Шапэна, з дзіўным для дзіцяці маетацтвам i захаваннем усіх самых малых адценняў гэтай узнёслай i разам кранальнай музыкі. Ейны брат, дзевяцігадовы Міраслаў, выдатна акампанаваў у фантазіі Кальбрэнера, даволі складанай па разнамернасці такту i заблытанасці выкладу гэтага твора на чатыры рукі. Напрыканцы было выканана ронда Герца, дасцінны i прыемны твор, якім i закончыўся цудоўны музычны вечар. Патрабаваць большага ад гэтых дзяцей немагчыма, бо іхныя поспехі вышэй усялякіх спадзяванняў. Хочацца пажадаць, каб ix не напаткаў лес большай часткі падобных ім дзяцей, што зачасна выявілі здольнасці, якія пазней, ці ад перанасычанасці самым мастацтвам, ці ад выдаткавання несаспелых сілаў пагарджаюць сваім талентам i пакідаюць пасля сябе толькі ўспаміны пра славу сваіх дзіцячых гадоў.



[1] Дзеці В. Дуніна-Марцінкевіча, беларускага паэта, драматурга, акцёра, грамадскага дзеяча.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX