Папярэдняя старонка: Філалогія, гісторыя літаратуры

Аўчыннікава Paica. Мова вады 


Аўтар: Аўчыннікава Paica,
Дадана: 16-07-2013,
Крыніца: Аўчыннікава Paica. Мова вады // Спадчына №4-1993. С. 47-53.



Цяпер модна ведаць іншаземныя мовы. Але ці знойдзецца ў наш час чалавек, які разумее мову родных геаграфічных назоваў, такіх вядомых, як Менск, Віцебск, Тураў, Асвея, Нарач, Нёман, Заходняя Дзвіна, Сож, i менш вядомых найменняў рэчачак i азёраў, - Чапунькі, Усвейкі, Слоўсці. Між тым мова гідронімаў, назоваў рэк, ручаёў, азёраў, балотаў - самая старажытная мова на тэрыторыі Беларусі, Можна нават сказаць, што гісторыя пачынаецца з гідраніміі. Узрост асобных гідронімаў дасягае некалькіх сотняў i нават тысячаў гадоў.

На жаль, на Беларусі няма поўнага кадастра гідронімаў, як няма й гідранімічнага слоўніка. Вывучэнне назоваў водных аб'ектаў вялося спарадычна для лакальных тэрыторыяў альбо асобных басейнаў. З тапанімічных працаў можна нагадаць грунтоўны «Лінгвістычны аналіз гідронімаў Верхняга Падняпроўя» У. Тапарова i А. Трубачова, які вельмі грашыць аднабаковым балцкім ухілам. Спробы высвятлення этымалогіі асобных назоваў найбольш значных рэк i азёраў сустракаюцца ў тапанімічным слоўніку В. Жучкевіча. Сучасныя тапанімісты рэдка кранаюць гідранімію, здаецца, яны цалкам пераключыліся на больш модныя тэмы перайменавання вуліцаў.

Між тым да пытання паходжання гідронімаў часта звяртаюцца гісторыкі, пісьменнікі, краязнаўцы. Нагадаем вядомыя працы М. Брмаловіча, эфектныя, але малаверагодныя супастаўленні I. Ласкова, бо, каб па-новаму асэнсаваць старажытную гісторыю краіны, без тапанімічных матэрыялаў абысціся нельга. Пытанне толькі ў тым, ці заўсёды высновы дадаткова карэктныя, без падгонкі пад якую чарговую версію - кельцкую, балцкую, фіна-вугорскую?

Прынцыпова важным падаецца звярнуць увагу на сістэмнасць гідронімаў, на ix прыналежнасць да навакольнаг'а тапанімічнага ландшафту i сувязі з прылеглымі тэрыторыямі, на геаграфічныя асаблівасці аб'ектаў гідраніміі. Геаграфічныя рэаліі служаць вымяральнікам праўдзівасці этымалогіі. I часта адразу некалькі версіяў узнікаюць, кожная дастаткова верагодная.

Начнём з самага вядомага беларускага тапоніма - Менска. Няма сумненняў, што назва горада ўтвораная ад наймення невялікай рэчкі Мены (Мені). Геаграфічна гэтая Мена знаходзілася на паўднёвы захад ад сучаснага Менска. Недалёка, у Смалявіцкім раёне, працякае яшчэ адна Мена (прыток Чарніцы, сістэма Бярэзіны). Падобныя назовы маюць рэчка Ментынь (прыток Вузлянкі), рака i возера Мнюта ў басейне Дзісны, возера Мена ва Ушацкім раёне. За межамі Беларусі можна адзначыць рэкі Менка\ Менок (басейн Акі), на поўначы Расеі i ў Карэліі - Многа, Менда, Меневша, Мйнозеро, у Літве - рака Миния. У. Тапароў i А. Трубачоў адзначалі р. Менчычу ў басейне Сажа, назоў якой яны параўноўвалі з літоўскай ракой Менкупе ад літоўскага слова «menkas» «маленькі, дробны». Дарэчы, у гэтых аўтараў рака Мена (прыток Чарніцы) падаецца як Мяна. В. Жучкевіч лічыў, што назо: вы гэтага тыпу трэба звязваць з найменнем рыбаў - мянька, ментуза.

Сярод вучоных няма адназначнага разумения асновы мен-. Так, Т. Лер-Сплавінскі лічыў, што назоў польскай ракі Мены звязаны з ракою Майн у Германіі. Ю. Пакорны выводзіў мен з лацінскага «таіп» - «балота». Падобную аснову мы можам адзначыць i у назове возера Манец у басейне Сергуча, якое ляжыць сярод забалочанага лесу, мае нізкія топкія берагі.

Але вернемся да нашага гідроніма - Мены. Ягонае паходжанне хутчэй за ўсё варта звязваць са значэннем «невялікая». Усе беларускія рэкі i азёры з коранем менневялікія па сваіх памерах. Паходжанне ж кораня слова вызначыць цяжэй, бо падобныя значжнні ён мае не толькі ў балцкіх, але i у фіна-вугорскіх мовах.

Ёсць яшчэ адна версія наконт гэтага кораня, якую нельга абысці. Параўнайце метатэзу «мен- нем-» i вядомыя нам назовы рэк - Неман, Няміга, а таксама іншыя гідронімы з гэтым жа коранем - Нёманка, Немда, Нямегля, Немейка, Нямыльня, Немалодва, яшчэ адна Няміга ў басейне Дзясны. Прывядзём таксама пауночнарускую гідранімію з асновамі нем(мен-) - Кузомень, Шардонемъ, Нёмбас (Нёма), эстонскую - Нээме, Рохунээме, Ниэмиёги (Неми-йоки), паходжанне якой выводзіцца ад прыбалтыйска-фінскіх геаграфічных тэрмінаў (фінскае «niemi», эстонскае нээм, вепскае нем - «луг ля рэчкі, навалак, мыс». Падобныя вугорскія i селькупскія апелятывы - мансійскае менй, хантыйскае мнн - «крывізна, звіліна рэчкі, паварот», селькупскае мена - «нізіна паміж выгінамі ракі». В. Ніканаў прыводзіў індаеўрапейскае нем - «звілісты».

У славянскай геаграфічнай тэрміналогіі адпаведныя тэрміны - лука, плёс. Найбольш верагодна, што Нёман i Няміга маюць у назове адну i тую ж аснову i могуць перакладацца, як «рака з паваротамі, мысамі, лукамі». Гэтай жа версіі прытрымліваліся А. Пагодзін, Т. Лер-Сплавінскі. Аддзяляць ад асновы немпачатковае непроста абсурдна. Тое, што у адным арэале знаходзяцца карані менi нем-, лінгвістычна вельмі прыцягальна. А з геаграфічнага гледзішча яны вельмі добра стасуюцца з рэальнымі фізікагеаграфічнымі характарыстыкамі.

Найбольш тыповыя прадстаўнікі старажытнай гідраніміі ўтвораны ад геаграфічных тэрмінаў у значэнні «рака, ручай, возера, балота, лес» альбо ад азначэнняў тыпу «вялікае - малое, доўгае - кароткае, глыбокае, вузкае».

Тут вельмі характэрным уяўляецца назоў ракі, на якой стаіць Менск. Гідронім Свіслач складаны, у яго дзве асновы - св+ сл-+суфікс, ці, як кажуць тапанімісты, фармант -ч. В. Жучкевіч i іншыя даследчыкі параўноўвалі назоў Свіслачы з Віслай, улічваючы яе гістарычны варыянт Віславіца. Тапароў i Трубачоў лічылі назоў балцкім.

Разгледзім найперш аснову св-, якая мае вялікую сям'ю роднасных гідронімаў. Сярод ix - Свіслач у басейне Немана, Асвея i Усвея, Усвяча i Асвята, Усвоя i Усвейка, Святыя азёры, Світы, Свінкі, Свольна, Свіцязь, а таксама - Іспол, Успол, Споры, Спораўскае, Званка, Звонь, Шэвінка, Цэпра, Чапа, Чапунька i інш. Вельмі шмат падобных прыкладаў за межамі рэспублікі, у Еўропе, напрыклад, Сава i Шпрэе.

Есць прыклады, калі гэтыя гідронімы адзначаюцца побач, але фанетычна выглядаюць па-рознаму. Так, у басейне Заходняй Дзвіны ляжыць возера Усвечча, праз пратоку Іспол яно злучаецца з возерам Шэвіна. На поўдні гэтага ж басейна па суседстве працякаюць рэчкі Свячанка i Усвейка. Рака Усвяча мае прыток Успол. Шжэй возера Асвея знаходзяцца вытокі рэчкі Свяціцы, побач на балоце ляжыць возера Святое.

У назовах тыпу Усвят, Асвята, Святое корань свабрамляе тыповы фіна-вугорскі канчатак -Т - у значэнні «возера». Таямнічы корань свз цягам часу быў асэнсаваны славянам! ў зразумелыя для ix варыянты. А пошук значэння сввядзе найперш да фіна-вугорскіх вытокаў. Параўнайце фінскае 4saivo» - «чыстае месца ў возеры», саамскае сав/шав - «плёс», вугорскія сав, сев, сап - «ручай паміж азёрамі; ручай, які выцякае з возера ці балота», «вір». Параўнайце таксама армянскае цов - «мора», i.-e.*seu/ *sou «цячы, сачыцца».

Значэнне асновы сву назове Свіслачы можам слушна перакласці як «тое, што цячэ» альбо як «ручай з возера ці балота».

Другая аснова ў назове Свіслач слтаксама вядомая. Бо яе можна параўнаць з цэлым шэрагам аналагічных гідронімаў, а таксама фінскім «salmi» - «праліў», i,-e.*sal-, лацінскім «salum» - «свабоднае мора», прускім «salus» - «дажджавы ручай», смаленскім дыялектным салік - «ручай». Як бачым, семантычнае напаўненне асноваў у гідроніме Свіслач мае прыкладна аднолькавае значэнне.

А вось яшчэ адзін тыповы наменклатурны гідронім - Сож. Кароткасць назову ад глыбока старажытнага паходжання, якое выводзілі i ад імя старажытных скіфаў, сакаў, i ca старажытнапрускай асновы ў значэнні «дождж», i ад фінамоўнага абазначэння ваўка, а таксама ад славянскага слова, што абазначала «выпаленае месца пад ворыва». Кожная этымалогія прапаноўвалася сама па сабе, без канкрэтнай сувязі з адпаведнымі геаграфічнымі аналагамі i тапанімічным ландшафтам.

Пабудуем перш за ўсё шэраг аналагічных гідронімаў - азёры Сесіто i Сосна, рака Шыша ў басейне Ловаці, азёры Сосна, Сшо (Шо) i Сошна, рака Усыса, рака Шаша ў басейне Захюдняй Дзвіны, рака Шоша ў басейне Волгі, возера Сашычна ў басейне Прыпяці, гістарычны назоў ракі Сха (Сша) i ракі Усяж у басейне Бярэзіны, рака Усожа ў басейне Дзясны. У аснове гідронімаў варыянты сес-/сож-/сос-/ сош-/сш-/сяж-/шош-/сыс-/шыш-. Параўнаем цяпер вугорскія рачныя тэрміны coc, сош, чеш, шош - «ручай, лясны ручай, ручай у лесе на балоце, маленькая рэчка», кецкае сес - «рака». Так, назва заходнядзвінскай Шошы вельмі добра адпавядае гэтай этымалогіі. Шоша - сапраўды невялікая рэчка, якая працякае па лясістай забалочанай мясцовасці. Назоў Сажа таксама можа тлумачыцца аналагічна, ён адпавядае месцу, адкуль выцякае рака, «мігравала» ўніз па цячэнні i паступова распаўсюдзілася на ўсю раку. Гэта яшчэ раз даказвае лакальнасць узнікнення назоваў буйных водных аб'ектаў. Што да назоваў азёраў з гэтым коранем, то ўсе яны .звычайна аказваюцца праточнымі. Ясна, што імя ім давалі рэкі, якія працякаюць праз азёры, а таксама азёрныя пратокі, вытокі i да т. п.

Ведаючы на прыкладзе. іншых тэрыторыяў, як іншамоўная аснова тыпу сес-/сосмагла быць засвоена славянамі, у адзін рад з папярэднімі гідронімамі мы можам паставіць таксама назву ракі Дзісна (аснова дзіс-), возера Цёста (цес-), возера Шэсціна (шэс-) у. басейне Заходняй Дзвіны, ракі Жэсць (жэс-) у басейне Немана.

А цяпер перанясёмся аж у Сібір да народа кетаў. Дарэчы, племянны назоў кетаў перакладаецца як «людзі» i вельмі нагадвае нам этнанімічныя назвы готаў i беларусаў-гудаў. Дык вось у кетаў, акрамя сес, раку называюць яшчэ ТЕТ, ДАТ, ЧЕТ (ШЕТ), СЕТ, УЛ. Да болю знаёмыя карані. Параўнайце назовы беларускіх рэк i азёраў - Цётча i Датына, Чэцьверць i Ашыцік, Ушача i Зашчаты, Сеты i Улла. У гэтую ж сям'ю, улічваючы азванчэнне першага гука, удалося ўключыць да гэтага вельмі цёмныя назовы азёраў Жадунь, Жодзень, балота Жада ў басейне Заходняй Дзвіны, рэк Жодзінка i Жыцінка ў басейне Бярэзіны, раку Жадуньку - прыток Беседзі. Мноства падобных гідронімаў прыводзілі ў сваёй працы Тапароў i Трубачоў - Лібажада, Валажада, Пражада, Паджодзінка, якія яны не маглі вытлумачыць, але лічылі ні ў якім разе не фінскімі. Яшчэ можна ўспомніць назоў ракі Вітажэткі ў вярхоўях Волгі, рэкаў Пціт Жэт i Гранд Жат у Бельгіі.

Дарэчы, вышэй мы напісалі гідронім Улла па-беларуску з двума Л. I вось чаму. Лічым, што ў гідроніме Улла ул- корань, а -ла - фармант. Паважаем i ўлічваем народную форму ракі - Уллянка, Ульянка. Таксама прымаем i напісанне назову суседняй ракі Эссы - з двума с. (Тут першае с - каранёвае, а другое належыць фарманту.) Параўнайце падобныя гідронімы - Эсна, Эсма. Аснова падобная на вугорскае эс - «вялікая пратока, рака». Пстарычныя варыянты гідроніма Эсса таксама звычайна ўжываліся з падвоеным с - Бсса, Ясса. Рэкі Эсса i Улла належаць басейну вядомага возера Лепель. Сам назоу гэтага возера тыпова фінамоўны, ад асновы ў значэнні «вольха». Параўнаем таксама карэльскае леппа, мардоўскае лепе, фінскае Lappa ў тым жа значэнні, а таксама беларускае ляпешнік - «алешнік». Існуюць версіі наконт паходжання назову Лепель ад славянскіх асноваў у значэнні «ляпіць», «лепшы», ад балцкіх - у значэнні «ліпа», «жоўты гарлачык», але яны менш верагодныя.

А цяпер звернемся да імя ракі, што дала назоў гораду Віцебску. Гэта Віцьба. Склад гідроніма вызначаецца даволі проста. Корань вітi фармант -ба. Аснову вітмаюць яшчэ некалькі гідронімаў, якія. займаюць канкрэтны невялікі арэал ва ўсходняй частцы Падзвіння. Сярод ix Вітунь, Вітаўка, Віцязь, Віцір, Віцельга. Гэты арэал суседнічае з арэалам гідраніміі на тур- (Туроўля, Туросса, Турыцкае) у цэнтральнай частцы басейна Дзвіны. Далей на захад пачынаецца гідранімія на др-/рд- (Дрысса, Дрывяты, Дрысвяты, Нешчарда, Недрава). Больш шырокі арэал мае гідранімія на ВЕДР-/ВЫДР- (Ведрынскае, Выдрыца, Выдрэя, Ведрынец i інш.).

Бачна вялікае багацце ў адным басейне роднасных паміж сабой гідронімаў. Значэнне кораня тут зразумелае - «вада, вільготнае месца, рака, возера», але паходжанне ix можа быць розным, як i ўзрост.

Так, напрыклад, гідранімія тыпу Дрывяты, Дрыссы мае ясныя прыбалтыйска-фінскія вытокі. Параўнаем фінскае «jarvi», вепскае ярв, гярв, дярв - «возера». Гідранімія на ведр- магчыма, старажытна-еўрапейскага ўзросту. Пар. i.-e. *udor - «вада».

Але ўсё ж гэтыя гідронімы добра зразумелыя, таму піто ўзыходзяць да адных i тых жа настратычных асноваў. Параўнаем непадобныя на першы погляд асновы тур-, віт-/ут-, у ix засталося толькі адно агульнае настратычнае Т; або мансійскае тур - «возера», віт - «вада», а таксама ў тым жа значэнні фінскае vesi, эстонскае esi, марыйскае вут. В. Жучкевіч прыводзіў беларускі дыялектны тэрмін «віць* - «вільготнае, топкае месца»

Такім чынам, аснова віць-(віт-) у гідроніме Віцьба зразумелая - «вада» Каб вызначыць канкрэтнае паходжан не гідроніма, трэба правесці фармант ны аналіз. А ён сведчыць, што -ба ў арэале сустракаецца вельмі рэдка i толькі ў найменнях азёраў - Валаба, Тусьба. Злучаецца ён, як правіла, з іншамоўнымі асновамі. Можна параўнаць яго з самадыйскім бу- (ба-) - «вада, рака». Спалучэнне асновы i фарманта можа сведчыць пра вельмі шаноўны ўзрост гідроніма, магчыма, яшчэ з часоў самадыйска-фіна-вугорскай еднасці.

А цяпер паглядзім на назовы рэк ля горада Турава. I ў аснове назову гістарычнага горада Турава той жа славуты корань тур-. Зразумела, што гэта ніякі не патранімічны назоў. Чысцейшай вады «водны» тапонім, далёкая радня італьянскаму гораду Турыну. Той таксама на вадзе стаіць. А тое, што назоў Турава ў гэтым раёне невыпадковы, сведчаць назовы рэкаў i азёраў у басейне Прыпяці - Тур, Трэмля, Тур'я, Турскае, Цыр, Віць, Ветка, Утвоха, канал Турскі i інш.

Мы разглядалі выпадкі, калі назовы гучаць фанетычна па-рознаму, але маюць агульнае паходжанне. Бывае ж, што тапонімы гучаць аднолькава, але не маюць між сабой нічога агульнага -гда прыкладу, Заходняя i Паўночная Дзвіна. Першая Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае, а другая - у Белае мора. У тапаніі^ічнай літаратуры сцвярджаецца, што назоў Дзвіна быў перанесены з Заходняй на Паўночную. I наогул, найменні Заходняя i Паўночная былі прыдуманыя, каб не блытаць адну раку з другой. Пытанне нявырашанае. Адразу можна адзначыць, што слова «заходняя» з'явілася адносна нядаўна - у мінулым стагоддзі. Хутчэй за ўсё раку так сталі называць за яе накірунак. А назоў Дзвіна згадваецца яшчэ летапісцам Нестарам.

Існуе мноства версіяў аб паходжанні гэтага гідроніма. Ад асновы «*dheu» - «цячы, ліцца» альбо той жа асновы ў значэнні «рака» (Ільінскі, Качубінскі). Жучкевіч услед за М. Веске выводзіў назоў з фінскага слова ў значэнні «ціхая, спакойная».

Былі яшчэ версіі нямецкія, гоцкія i іншыя - усе вельмі спрэчныя.

Рака за перыяд свайго існавання менавалася па-рознаму - Эрыдан (Гамер, Гесіё), Рубон (Пталамей), Турант (Меркатар, Гэрбэрштэйн), Хезін (Маркіян, Маль-Брун), Dina (географ Равенскі), Dina, Dyna, Duna (ісландскія сагі), Dune (нямецкія граматы).

У паўднёвых эстаў рака звалася Waina-joqi, у паўночных - Tuina-joqi, лівы ў верхняй плыні называлі яе Duna, у ніжняй - Veinalenses. Ю. Трусман параўноўваў назоў Дзвіна з эстонскім i кураліўскім wain, wein - «праліў, шырокае вусце» i комі-зыранскім дин - «вусце, выток». На сучаснай фінскай мове Заходняя Дзвіна гучыць як Vaina joki. Слова vaina перакладаецца «спакойная плынь шырокай ракі».

Мне давялося даследаваць Заходнюю Дзвіну ад самых вытокаў, з азёраў Дзвінец i Охват, аж да вусця. Трэба засведчыць, што Заходняя Дзвіна ўжо па выхадзе з Охвата значная, паўнаводная, годная павагі рака. Так што, прыбалтыйска-фінская этымалогія да яе вельмі стасуецца.

Што да назову. Паўночная Дзвіна, то па-фінску ён гучыць i пішацца інакш - Vienanjoki. Ад фінскага Vienanmeri - «Белае мора», гэта азначае ад назову мора, у якое Дзвіна ўпадае. Паўночныя карэлы таксама называюцца «Vienan karjalainen» - «карэлы Белага мора». Цяпер зразумела, што ніякага пераносу з адной,Дзвіны на другую не было. Гэта розныя па гучанні, напісанні, паходжанні i значэнні гідронімы.

Успомнім яшчэ латышскі i літоўскі назовы Заходняй Дзвіны - Даўгава, Даўгува. Лічыцца, што яна перакладаецца як «многа вады». Этымалогія вельмі спрэчная. Хутчэй за ўсё корань даўгможа быць пашыранай формай фіна-вугорскага кораня ў значэнні «рака». Параўнайце фінскае joki, карэльскае jogi. У гэтых тэрмінах можа з'яўляцца пачатковае Д-. Рака Омельян-деги (еги), таксама як i ў тэрміне «возера» (ярв, д'ярв). Так што агулам лічыць, што пачатковае Д нехарактэрнае для фінамоўных тапонімаў, нельга. Успомнім і эстскую форму Tuinajogi, якая бліжэй за ўсё да славянскага тапоніма Дзвіна. Дарэчы, назоў Дняпро Ў пісьмовых крыніцах таксама часта ўжывалі без пачатковага Д - (Непр, Непра).

Што да тапонімаў з падобнымі асновамі, якія прыводзіў А. Сапуноў, то збліжаць ix ca словам Дзвіна нельга, асабліва назовы з геаграфічна далёкіх тэрыторыяў. А вось у басейне Заходняй Дзвіны ва ўсходняй частцы намі былі выяўлены назовы азёраў Девято, Двинец, Удвятское ў Расеі, Дзевінскае, Дзявічае, Дзевічкі, Дабееўскае, Удзебна i рака Дзіва ў Беларусі. Параўнаем таксама назовы рак Дзвіносы i Двеі ў басейне Немана. На Браслаўшчыне ёсць возера Даўблі (балцкае паходжанне, ад літоўскага «dubus» - «глыбокі»), Паходжанне дзвінскіх гідронімаў з асновамі тыпу дв-/ дзев-/дзів-/дзеб-, мяркуем, ад старажытных апелятываў у значэнні «возера». Параўнаем уральскае тув, мансійскае тур, венгерскае, комі, нянецкае, удмурцкае то - «возера». Параўнайце i такія далёкія апелятывы, як грузінскае тба - «возера», алтайскае туба - «вір». Не маюць рацыі супастаўленні з латышскім dievs - «неба, бог», той жа этымалогіі, што i наша «дзіва».

У тапанімічнай i гістарычнай літаратуры часта назіраецца з'ява, калі этымалогія нейкага тапоніма, прыдуманая яшчэ пры цару Гароху, пераходзіць з твора ў твор i гуляе так да нашых часоў. Вось чытаю ў Мікольі Ермаловіча пра назоў ракі Шчары. Маўляў, балцкае слова i азначае «вузкая». Успамінаю, што сустракала гэтае тлумачэнне ў Жучкевіча, а той у сваю чаргу запазычыў яго ў Качубінскага. Дык вось, ніякая Шчара не вузкая, гэта досыць шырокая рака. Назоў яе ўтвораны ад старажытнага геаграфічнага тэрміну ў значэнні Фрака, ручай, плынь». Корань настолькі тыповы, што распазнаецца ў любым фанетычным абліччы. Вытокі Шчары знаходзяцца побач з вытокамі Сэрвачы. Есць яшчэ р. Шчарка - прыток Іліі. Яшчэ памянём з гэтага шэрагу раку Шура (прыток Усы), раку Шурыца i возера Ашуркава (басейн Заходняй Дзвіны), а таксама рэкі Сергуч, Сермяжка, Сарачанка, Сярчыстая, Чарэшанка, азёры Чарэс, Чарэя i іншыя. Паходжанне гідронімаў з каранямі сар-/тур-/чар-/ чэр-/шур-/шчар- можа быць рознае, але семантычнае напаўненне прыкладна аднолькавае. Параўнаем вугорскае тур (сор, шор) - «возера», удмурцкае шур - «рака, ручай», комі сер, шер, шор - «рака, ручай, талая вада», венгерскае ар, ер - «ручай, рака, плынь». Аналагічныя i старажытна-еўрапейскія апелятывы.

У сувязі з пошукамі гісторыкамі легендарнай Неўрыды, колькі словаў скажам пра тапонім «балотнай» семантыкі. Ясна, што гэтая Неўрыда была дзесьці ў вельмі сырым i вільготным месціл, дзе вадзілася шмат змеяў. Менавіта такімі сырымі месцамі маглі быць балоты. На Беларусі адзначаны некалькі арэалаў гідраніміі з каранямі нев/ неб-, нав-/наб-, нов-. Адзін арэал ляжыць у басейне Немана - Навумка, Нёўда, Невіша - i ў заходняй частцы Падзвіння - Інава, Набіста, Новята, Невежа, Невіда, Невідзімка. Ён працягваецца ў Расеі - Невель, Невядро, Нява. Значэнне асноваў гідронімаў зразумелае. Параўнаем фінскае i паўночнарускае нево - «балета, мохавае балета».

Этымалогія дебра пацвярджаецца рэальнасцю. Так возера Набіста знаходзіцца на ўскрайку балотнага масіву «Балета Мох».

Другі арэал знаходзіцца ў Палессі, дзе В. Жучкевіч адзначаў возера Невель (Небель) у Пінскім раёне i возера Небель на суседняй Украіне. Назовы вёсак ён збліжаў з палескім тэрмінам небель - «адзін з тыпаў балета». Сяред аналагічных беларускіх назоваў балоты Невідоўскае ў Пелацкім раёне, Неўка на Сленімшчыне, Нявольніца каля Старых Дарог, Нявольнае каля Арэхаўска, Нявелічы на Дзяржыншчыне, Неўгалье ля Быхава, Неўневіцкае ля Петрыкава, Невіца на Тураўшчыне i Новін Мох ля Калінкавічаў, Унаўскі Мех на Лёзненшчыне. Так што на Беларусі ледзь не ў кожным раёне свая Неўрыда. I тут нічега дзіўнага няма, бе калісь гэта была краіна «лясоў i балотаў».

Тапонімы з асновамі нер-/нарi роднаснымі мер-/мар-/мор таксама часта маюць «балотную» семантыку, але напаўненне гідронімаў бывае i шырэйшае - «вада, плынь, ручай, везера». Таму адназначна разглядаць надобную гідранімію нельга. Назавём спачатку балоты - Няренкі, Марынец i Нарылінскі Мох на Віцебшчыне, Нары Pог у Асіповіцкім раёне, Нерадоўка ў Бабруйскім.. Сярод назеваў рэк i азёраў - возера Нарач i рака Нарачанка, рака Нарва (прыток Немана), рака Нараў (прыток Буга), рака Нараўлянка (басейн Прыпяці), рака Нератоўка (прыток Пцічы), рака Няропля (прыток Друщ), рака Мрай (прыток Бярэзіны), рака Морач (прыток Случы), дзве ракі Мерачанкі (прыток Немана i прыток Ясельды), рака Мярэя (прыток Дняпра). Цэлы комплекс надобных назеваў таксама ў басейне Заходняй Дзвіны.

Калі «балетная» этымалегія удала падыходзіць для назоваў Марынец, Мрай, Морач, то ўсім вядема, што возера Нарач зусім не падобнае на тыпевае балотнаё возера. Мала яму падыходзяць i балцкія тлумачэнні, як «русалка, нырок», якія прыводзіў Жучкевіч. Больш адпавядае літоўскае пара - «плынь, ручай, меандр». Магчымыя дзве версіі. Назоў возера другасны, утвораны ад назову рэчкі Нарачанкі. Сапраўды, гэтая рэчка, якая выцякае з везера, забалечаная; падыходзіць i слова кара - «плынь, ручай». Магчыма, што ў гідреніме Нарач, які раскладаецца на нар-+-ч(*т), аснова i фармант утвораны ад старажытных тэрмінаў у значэнні «возера». Параўнайце «таг» - «балета, мора», фракійскае - «вада, рака, балета», беларускае мярэча - «балета», мангольскае нор, кур - «возера». Улічваючы значны пласт фіна-вугорскай гідраніміі на пеўначы Беларусі, параўнаем таксама комі i ўдмурцкае нюр, селькупскае няры - «балета», мансійскае няр - «мохавае балета».

Балетная тэма ў беларускай тапаніміцы амаль нікім не краналася. А тэма вельмі цікавая i заслугоўвае асобнай размовы. Згадаем яшчэ некалькі арыгінальных тапонімаў гэтай тэматыкі. Сярод ix - рака Кудзінка i возера Веркуда ў басейне Заходняй Дзвіны, балоты Кудзінаўскае ў Гарадецкім раёне, Кадбішча на Лепельшчыне i Кудзьба ў Горадзенскай вобласці ля Жалудка. Па геаграфічным размяшчэнні назоваў выразна відаць, адкуль завітала да нас гэтая тапанімія. Аналагічная паўночнаруская гідранімія - Кади, Кудеб, Кудка, Куд, Кудо, Кудеверь, Кутсо. Параўнаем гідронімы з комі кад - «тепкае, балецістае месца, дрыгва», удмурцкім куд - «балота». Зробім выснову, што некаторыя назовы беларускіх балетаў тыпу кут, куты могуць мець аналагічнае паходжанне з разгляданай намі гідраніміяй.

Яшчэ пару цікавых назоваў з гэтай абоймы - назоў возера Суя ў Глыбоцкім раёне, які пераклікаецца з карэльскім i фінскім суо, шуо - «балота». Найменні возера i ракі Янка ў басейне Дзісны можам звязаць з фінскім i саамскім тэрмінам янка - «вялікае балота», карэльскім янга - «мохавае топкае балота». Даволі часта пранікалі на тэрыторыю Паўночнай Беларусі тапонімы, якія бяруць вытокі з фінавугорскіх моваў. Паўднёвую мяжу фіна-вугорскай гідраніміі можна правесці, напрыклад, па азёрным фарманце -т (та, то, ты), гідраніміі тыпу Швакшты, Дрывяты, Весето, Сесіто, Усвят.

Што ж да басейна Дняпра, то фіна-вугорская гідранімія больш верагодная для ўсходніх раёнаў, куды яе носьбіты маглі пранікаць з басейна Акі. Прыклад таму - Сож. Яшчэ адзін доказ. Паблізу Гомеля працякае невялікая рэчка Рандаўка. Назоваў з коранем рандна тэрыторыі Беларусі больш не выяўлена. У літаратуры яшчэ ўпамінаецца рака Рандоўпа, але яе месцазнаходжанне ўстанавіць не ўдалося. Корань ранд- тыповы для фінамоўнай гідраніміі, ён звязаны з фінскім «ranta», карэльскім ранда, саамскім рент, рынт - «бераг». Цячэ рэчка Рандаўка ў своеасаблівых берагах, праз ix i атрымала імя.

Вось такая мова вады, мова вельмі інтэрнацыянальная. Яна належыць гісторыі беларускага народу i ў той жа час належыць усяму свету. Той чалавек, яеі разумее назоў ракі Ушачы або Шаці, той зразумее i назоў афрыканскага возера Чад. Той, хто любіць назоў роднай Гуйкі, той адчуе роднае i ў назове латышскай Гаўі i амерыканскай Гаяны,

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX