У IX ст. старабаўгарская мова сталася ў часьці Славянаў багаслужэбнаю моваю. Як мова ўжываная ў Царкве, яна дастала назоў царкоўна-славянскай мовы. Дзеля таго што царкоўна-славянская мова была блізкой да йіншых моваў славянскіх, дык розныя славянскія народы ўжэ із самога пачатку чыталі царкоўна-славянскія тэксты, пяялі й гаманілі пацаркоўнаславянску, вымаўляючы да некаторае меры пасвойму. А з часам i зусім перайшлі на сваю вымову. Беларусы вымаўлялі царкоўна-славянскае пісьмо пабеларуску. Аб гэтым сьведчыць мноства царкоўна-славянскіх кнігаў, напісаных i надрукаваных у Беларусі. Калі Беларусь лучыла пад Маскоўшчыну, дык Расейцы ў канцы XVIІІ i ў XIX ст. накінулі нам сваю вымову царкоўнаславянскага пісьма. Тое самае сталася з украйінскаю вымоваю царкоўнаславянскага пісьма на Украйіне, належачай да сусьветнае вайны да Расейі, але ў Галіччыне й цяпер ё свая - украйінская - вымова царкоўна-славянскае мовы. Сэрбы вымаўляюць царкоўна-славянскае пісьмо пасэрбску, Расейцы парасейску, на'т Баўгары не вымаўляюць цяперака царкоўнаславянскае мовы, г. зн. свае старабаўгарскае, так, як вымаўлялі ў IX ст., але паводле свае цяперашняе вымовы.
Дыкжэ дзеля адноснае блізіні царкоўна-славянскае мовы да йіншых моваў славянскіх трудна было-б правесьці ў царкоўным жыцьцю яе баўгарскую вымову з IX стагодзьдзя. Нельга сабе прадставіць вымаўляньне цяпер юсаў (гукаў падобных да польскіх а, е), яшчэ цяжэй было-б зь ерамі ъ, ь, калісь таксама вымаўлянымі. А як вымавілі-б р, л складовыя тыя Славяне, што гэтых гукаў цяперака ня знаюць? Прыведзеных прыкладаў даволі, каб паказаць, што царкоўна-славянскую мову вымаўляць пацаркоўна-славянску ці - начай кажучы - пастарабаўгарску цяперака немагчыма. Трэба дадаць, што нямашака патрэбы гэтага ды што гэтага ніхто рабіць i ня думае.
А калі так, дык i мы, Беларусы, маем вымаўляць царкоўна-славянскую мову пабеларуску, вымаўляць так, як вымаўлялі даўней за красаваньне беларускае культуры. Цяперашняе вымаўляньне царкоўна-славянскае мовы ў беларускай праваслаўнай Царкве парасейску нічым не апраўдуецца i ё аднэй з астачаў нашае культурнае й душэўнае няволі.
Гэтта, маючы наўвеце практычнае заданьне, пакажу, як царкоўнаславянская мова вымаўляецца пабеларуску. Вымова гэтая блізу што вылучна будзе датычыць фонэтыкі (гукаў) i толькі ў вадным прыпадку зачэпе хвормы. Слоўнік, сынтакс дый наагул хвормы астануцца бязь зьмены.
Ніжэй у дужках падам прыклады паводле правапісу царкоўна-славянскага, а вонках дужкаў тыя-ж прыклады паводле йіх вымовы беларускае. З тае прычыны, што ў друкарні няма царкоўна-славянскіх літараў, прыйдзецца прыводжаныя ўсі прыклады даць цяперашняй кірыліцай. З тае-ж прычыны напару (калі ў слове ё юсы) зусім нельга будзе даць прыкладаў паводле царкоўна-славянскага правапісу. Прыклады пераважна бяру зь цяперашняга служэбніка. Хворма таковых прыкладаў нярэдка ладне розьніцца ад хвормаў старабаўгарскіх, аднак, калі хворма ў служэбніку згаджаецца зь цяперашняй вымовай беларускай, я прыводжу
слова не папраўляючы (прыкл. у служэбніку человѣкъ, а ў старабаўг. мове чловѣкъ).
1. Вялікі юс вымаўляем як у (ю) - муж, пуць, вѣрую.
2. Малы юс вымаўляем як а ('а, я) - пяць.
3. Націсьненае ъ вымаўляем як о - сон (сънъ).
4. Націсьненае ь вымаўляецца як е - дзень (дьнь).
5. ъ, ь (звычайна ненацісьненыя) па р, л, в нярэдка вымаўляем як ы, і.
Прыкл.: кроў (кръвь), але крыві (кръви), мудрэц (-ьць), але мудрыца (-ьца), мярцьвец (мрьтвьць), але мярцьвіца (мрьтвьца).
6. ъ, ь у канчатках прыкметаў перад и, й, вымаўляюцца як ы, і - добры (добръи, добръй).
7. ъ у прыстаўках, складзеных з іду, іму, вымаўляецца як ы - падыйду, абыйму, абыймеш і г. д.
8. У прыймені й прыстаўцы въ чэзьне ъ, а в пераходзе ў у па самагуку пярэдняга слова і ў у па сугуку пярэдняга слова, на пачатку казаньня (сказу) ды па паўзе. Напр.: Гасподзь уцарыся, у ляпату аблячэся (Господь въцари-..), Стаяшчыйі Ў храмя Гасподні, у дварэх дому Бога нашага (..въ храмѣ господни, въ дворѣхъ дому бога нашего), і ў векі вякоў (и въ вѣкі вѣковъ), у мноствя шчадрот Твайіх (въ мъножьствѣ щедротъ твоихъ), У йімя Айца і Сына і Сьвятага Духа (Въ..).
9. У прыймені й прыстаўцы въз чэзьне заўсёды ъ, а в бывае тое самое, што з в у въ (гл. 8), значыцца гэтае прыймя-прыстаўка будзе гучэць - уз, уз. Прыклады: узваці (въззъвати), Цябе славу ўссылаям (Тебѣ славу въссылаемъ), уздух узвысі (въздухъ възвыси), Узьвядох вочы майі ў горы (Възведохъ очи мои въ горы), узьнясеньня (възнесеніе), уздвіжаньня (въздвиженіе), ускрэс, ускрысеньня, уздам Госпадзеві (въздамъ Господеви).
10. ь у суфіксе -ьств-о не вымаўляецца - мноства (мъножьство), Боства (божьство).
11. Ненацісьненае о вымаўляецца як а - Госпадзі памілуй (господй помйлуй) і ладне прыкладаў, прыведзеных вышэй.
12. Ненацісьненае ъ, калі вымаўляецца, дык таксама як а. Напр.: наставі нас ка прыстанішчу (наставн насъ къ пристанищу).
13. Ненацісьненае е, Ѣ ды ь (калі апошні вымаўляецца) па р, ц, ч, ш, ж, щ вымаўляюцца як а: Божа (боже), вечар (вечеръ), рака (рѣка).
14. Ненацісьненыя е, ѣ ды ь (калі апошні вымаўляецца) вымаўляюцца па сугуках мяккіх у беларускай мове як я Са): Яка Ты ясі Бог наш (Яко ты есй Богъ нашь), Яка падабаяць Цябе ўсякая слава (Яко подобаетъ тебѣ вьсякая слава), ньшя й прысна (нынѣ и присно), яшчэ (еще), чалавекалюбяц (чел овѣ колюбЬць).
15 ѣ націсьненае вымаўляецца як е бел (бѣлъ) [1].
16. ы па к вымаўляецца як і - кінуці.
17. Ненацісьненае у (прыймя у ці у пачынаючае слова альбо склад) па самагуку вымаўляецца як ў. Прыкл.: спасаці ўся ўпаваюшчыя.
18. и пачынаючае слова па самагуку пярэдняга слова заўсёды вымаўляецца як й; злуч. и вымаўляецца як й, калі луча аднолькавыя склады казаньня - ныня й прысна (нынѣ и присно).
19. і (з ь) у групах -іе, -ія, -ію не вымаўляецца, пры гэтым бывае здваеньне стаячага перад і сугуку. Прыклады: маленьня (моленіе), упаваньня (оупованіе), ізбаўленьня (йзбавленіе), памышленьням (помышленіемь), жыцьцё (жйтіе), брацьця (братія), благадацьцю. Калі перад стаячым перад -іе, -ія, -ію сугукам ё яшчэ сугук, дык здваеньня ня бывае - хрысьцянін, царсьцьвя (царствіе). Ня здвоююцца такжа р, м, п, б, в - прававер'я (правовЬріе). Стаячы перад і гук в вымаўляецца як ў, калі перад в няма яшчэ сугуку - праваслаўя (православіе).
20. Н а ц і с к будзе заўсёды як у беларускай мове. Прыкл.: зямлю, гару, із дому, спасяньня; каго, але - нікога, каму, але - нікому.
21. Перад пачынаючым слова альбо склад націсьненым о, у заўсёды будзе прыстаўное в - вока, вуха (око, ухо), войча (отьче). Перад у ненацісьненым прыстаўное в бывае рэдка - вучыцяль (учйтель). Перад пачынаючым слова альбо склад вялікім юсам (вымаўляць у) заўсёды ё в.
22. З выняткам злуча и ды прыймені-прыстаўкі із, перад кожным йіншым й, пачынаючым слова альбо склад, заўсёды будзе й - йіх, йім (ихъ, имъ), пайіці (поити), йімя, йіскра (йскра), йісьціна (истина), Иімяням Гасподнім благаславі, войча (Именемъ господьнимъ благослови, отьче).
23. Перад е, ѣ, малым юсам ды ь, паколькі гэты вымаўляецца, усі сугукі, здольныя ў белр. мове быці мяккімі, вымаўляюцца мякка, & д, т - як дз, ц. Тое самое будзе й тады, калі шчэзлы ь пакінуў у беларускай мове па сабе сьлед у пастаці зьмякчэньня папераджаючага яго сугуку. Прыкл.: Міласьць Твая, Госпадзі (Мнлость твоя, господй), цьма (тьма) і шмат сярод прыведзеных вышэй на йіншыя зьявы.
24. з, с перад сугукамі, вымаўлянымі мякка, таксама вымаўляюцца мякка - сьвет (свѣтъ), сьвяты.
Таксама канцавое з, с прыймёнаў і прыстаўкаў перад й і сугукамі, вымаўлянымі мякка - вымаўляюцца мякка: разьбіці (разбити), узьнесьці (възнести), ізьбіці (избити), ізь сьвятыні, бязь цябе (безъ тебе).
25. Як цьвярдое, так і мяккое царкоўна-славянскае р скажацца пабеларуску толькі цьвёрда - крэпкі, пастыр, Марыя (крѣпъкый, пастырь, Марія).
26. ц вымаўляецца цьвёрда - цэлы, ісцаліці (цълый, исцѣлити).
27. ш, ж, ч, Щ (альбо шт) вымаўляюцца цьвёрда - чэсьць, чыст, жыцьце, ношч (чьсть, чистъ, житіе, нощь).
28. Вусьняныя б, п, м перад е, Ѣ, і, и і малым юсам вымаўляюцца мякка, але перад невымаўляным ь на канцы ці ў сярэдзіне слова вымаўляюцца цьвёрда - дам, седм, восм, скорб (дамь, седмь, осмь, скръбь), галуб. Таксама менаваныя сугукі цьвёрда вымаўляюцца перад й або - начай кажучы - калі ня зьліваюцца з наступным самагукам.
29. г вымаўляецца як лацінскае Ь - глава-Ьлава.
30. Царкоўна-славянскае -лъ на канцы дзеясловаў вымаўляецца як -ў - быў, дзелаў, даў (былъ, дЬлалъ, далъ).
31. Калі царкоўна-славянскім -лъ, -лъ у сярэдзіне слова адпавядаюць словы беларускія з вымоваю -оў-, дык менаваныя -лъ-, -льтрэба вымаўляць -оў-. Напр.: доўг, воўк, поўн, іспоўнім, маўчаці (длъгъ, влъкъ, плънъ, испльнимъ, млъчати).
32. в перад невымаўлянымі ъ, ь, а калі яны не надрукаваны, дык перад сурукам, чытаецца у. Напр.: настаўнік (наставьникъ), праўда (правьда), праваслаўны (православьный), міласьціў (милостивъ).
Калі таковае в стайіць на пачатку слова, дык па сугуку папярэдняга слова вымаўляецца як у.
33. щ або шт вымаўляецца - шч ^ ношч (нош;ь, ношть).
34. Канцавое й, и наз. скл. адз. л. прыкметаў не вымаўляецца - добры, белы (добрый, бѣлый, бѣлыи).
35. Як толькі слова отьць прыймае такую хворму, што ь паміж г і не вымаўляецца, дык замест -тьцкажам -йц-. Напр.: ацец (отьць наз. скл. адз. л. і род. мн. л), але айца, айцу і г. д. (отьца, отьцу), войча (отьче).
36. Канчаткі 3-яе асобы дзеясловаў адзіночнага й множнага ліку вымаўляюцца мякка, а дзеля таго, што замест мяккога т кажам ць, будзе ць.
Напр.: відзіць, носіць, бярэць, дасьць (видитъ, носитъ, беретъ, дастъ).
Напасьледак дам цэлае «верую» ў беларускай вымове:
Верую Ў ядзінага Бога Айца, усядзяржыцяля, тварца небу й зямлі, відзімым-жа ўсем і нявідзімым, і ў ядзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божыя, ядзінароднага, йіжа ад Айца раждзеннага прэждзя ўсех век. Сьвета ат сьвета, Бога йісьцінна ад Бога йісьцінна, раждзенна, нестварэнна, ядзінасушчна Айцу, йімжа ўся быша. Нас радзі чалавек і нашага радзі спасяньня, шшэдшага зь нябёс, і ўплаціўшагася ад Духа Сьвята і Марыйі Дзевы, ўчалавечшася. Расьпятага-жа за ны пры Панційсьцям Пілаця, і страдаўша і паграбенна. I ўскрэшшага ў трэці дзень па пісаньням. I ўшшэдшага на нябёса, і сядзяшча адзясную Айца. I пакі градушчага с славаю, судзіці жывым і мертвым, Ягожа царсьцьвю ня будзяць канца. I ў Духа Сьвятага Госпада жыватварашчага, йіжа ад Айца ісхадзяшчага, йіжа з Айцэм Сынам спакланяяма й славіма, глаголаўшага прарокі. У ядзіну сьвятую саборную й апостальскую цэркаў. Іспаведую ядзіна крашчэньня ў вастаў леньня грахоў. Чаю ўскрысеньня мертвых і жызьні будушчага века. Амінь
...Ведама, адно тый патрапе вымаўляць царкоўна-славянскую мову па беларуску, хто знае беларускую мову. Таму, хто яе ня знае, ніякія выясьненьні не памогуць.
[1] Калі націсьненае Ь вымавіць як двугук (дыфтонг), дык гэта ня будзе пярэчыць беларускай вымове.