26 лістапада 150 год таму назад памер Адам Міцкевіч ...
Міцкевічаў дуб
Людзьмі загублены і часам,
Закуты ў мёртвае жалеззе,
Стаіць - мінуласці акраса -
Ў неверагодным лесе.
Той лес быў паркам адмысловым,
Меў догляд,
і не раз, бывала,
Паненак пекная размова
У нім як музыка гучала.
Аглухлі древы і здзічелі.
Дзе гаспадар
і дзе садоўнік?
Чыё дыханне ліст шавеліць,
Калі за хмарку зойдзе поўня?
І чый там плашч мільгае цьмяна -
Старога крою?
Дуб няшчасны
Маўчыць, маўчыць ...
І часу тайна
Адно паэту падуласна.
Галіна Каржанеўская
"Асенні мёд", Мастацкая літаратура,
Мінск 1999
Даслаў Казімір Нехвядовіч (Kazimierz Niechwiadowicz)
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
