Папярэдняя старонка: Ад Лідскіх муроў 9

КНІГАПІС 


Дадана: 29-03-2020,
Крыніца: Ліда, 2020.

Спампаваць




У пачатку чэрвеня 2016 года выйшла кніга Сяргея Астраўца "Саргасава мора".

У сярэдзіне ліпеня 2016 года ў выдавецтве ЮрСаПрынт (Гародня) выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне".

У пачатку снежня 2016 года ў залатой серыі "Беларускі кнігазбор" выйшаў том выбраных твораў лідскай найвыдатнай паэткі Дануты Бічэль. Апрача вершаў, якімі багата творчасць Дануты Бічэль, пачэснае месца адведзена і прозе.

У лютым 2017 года ў выдавецтве "ЮрСаПрынт", г. Гародня, выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Маламажэйкаўская царква. Гістарычны нарыс". 114 ст. 90 ас.

У канцы 2017 года выйшла фундаментальная кніга Леаніда Лаўрэша "Шэпт пажоўклых старонак", створаная на аснове публікацый пра Лідчыну ў прэсе 1900-1939 гг. Гродна: ТАА "ЮрСа-Прынт", 2017. - 432 с.

У канцы 2018 года да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў гарадзенскім выдавецтве ЮрСаПрынт выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Генерал які дайшоў да Беларусі. Жыццяпіс генерала Кіпрыяна Кандратовіча". 154 ст. Наклад 130 ас.

У пачатку траўня 2018 г. Лідская друкарня выдала кнігу Анастасіі Каладзяжнай "Память - главный свидетель". 432 ст. Наклад - 200 ас.

У чэрвені 2018 г. у варшаўскім выдавецтве "SOWA" выйшла кніга Валерыя Сліўкіна і Яна Казлоўскага "Інтэлектуалы Лідчыны" ("Intelektualisci Ziemi Lidzkiej"). 222 ст. наклад 50 ас.

У жніўні 2018 года ў Лідзе выйшла кніга Станіслав Судніка "Пілігрымка дадому", 88 ст., 180 ас.

У лістападзе 2018 года ў Лідскай друкарні выйшла кніга лідскага пісьменніка Уладзіміра Васько "Энергія душы". 160 ст. Наклад 100 ас.

У 2018 годзе ў Лідскай друкарні выйшла кніга лідскай пісьменніцы Ірыны Бараздзіной "Живу по чувствам". 48 ст. Наклад 70 ас.

У 2018 годзе ў Лідскай друкарні выйшла кніга лідскай пісьменніцы Станіславы Белагаловай "Наедине с душой". 68 ст. Наклад 30 ас.

У красавіку 2019 года ў Лідскай друкарні выйшла кніга вершаў лідскага паэта Міхася Мельніка "З табою".

22 траўня 2019 года на сходзе лідскіх літаратараў у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была прадстаўлена першая кніга з серыі "Лідскі кнігазбор", заснаванай Лідскай гарадской арганізацыяй ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" і Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта "Збор твораў" найвыбітнейшага лідскага гісторыка Міхала Шымялевіча, выдадзены ў гарадзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт".

Міхал Шымялевіч. Збор твораў. Укладальнік Леанід Лаўрэш. Рэдактар Станіслаў Суднік. Выдавецтва "ЮрСаПрынт", Гародня. Фармат 90х80/16. Ум. друк. арк. 23,8. 326 ст. Наклад 110 экз.

У траўні 2019 года ў Менску ў выдавецтве МАЭН выйшла кніга Валера Санько "Прыкмета і прырода - сябры назаўсёды".

У траўні 2019 года ў Лідзе выйшла кніга вершаў лідскага паэта Алеся Мацулевіча "Горад-карабель".

У пачатку ліпеня з Лідскай друкарні выйшла кніга "С верой в победу. Борьба партизан и подпольщиков Лидского партизанского соединения в годы Великой Отечественной войны. (По воспоминаниям участников событий)". 464 ст. 100 асобнікаў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX