Літаратурна-мастацкі зборнік, 2016 - 2019 гг.
№ 9
г. Ліда, 2019
Ад лідскіх муроў. Літаратурна-мастацкі зборнік № 9 за 2016-2019 гг. На беларускай мове. Ліда. 2019. 464 с.
Галоўны рэдактар: Станіслаў Суднік.
У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў за 2016-2019 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны.
На першай старонцы вокладкі - Бюст Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Аўтар Андрэй Заспіцкі, Месца ўстаноўкі - Лідскі гістарычна-мастацкі музей.