Смарагд Сліўко
Смарагд Фёдаравіч Сліўко нарадзіўся ў 1931 г. у г. Яраслаўлі, у сям'і акцёра і паэта. З 1946 г. жыў у Беларусі. Пасля заканчэння Гарадзенскага педагагічнага інстытута з 1961 па 1966 г. працаваў настаўнікам гісторыі, рускай мовы і літаратуры ў Астравецкай СШ, куды прыехаў па запрашэнні другога сакратара Астравецкага РК КПБ С. Ц. Кабяка. Затым лёс звязаў яго з Лідчынай.
З 23 гадоў займаўся рэжысурай, канцэртнай дзейнасцю - са школьных гадоў. Пісаў сцэнарыі і музыку. Вершы пачаў пісаць з 7 гадоў. Друкаваўся ў многіх часопісах, газетах. Член літаратурнага аб'яднання "Суквецце" з 1969 г. Аўтар 4-х зборнікаў паэзіі, прозы і гумару. Памёр у 2006 годзе.
Ужо некалькі гадоў яго творы друкуюцца ў электронным літаратурным часопісе "Русская Балтика" ў Літве.
* * *
Я ў тых, хто сумуе і плача.
Я там, дзе смяюцца, пяюць.
Я сам не шукаю ўдачу,
Я там, дзе ў другіх не плююць.
Калі я засну - разбудзіце.
Мне сумна без вас і сябе,
Як сонца дайшло да зеніта,
Знікае, а заўтра ўзыдзе,
А мне бы да неба дабрацца,
Хоць там і няма вышыні.
І там, дзе мае ўсе нашчадкі,
Не стрэць бы мне злой цішыні.
Там маланка з аблокам гуляе
І няма ў прасторы мяжы.
Сакавік усміхаецца маю.
Няма там ніякай ілжы.
Калі я засну - разбудзіце.
Мне боязна страціць хоць міг.
Я ў кожнай плакучай ракіце
І ў тым, чаго я не спасціг.
Я - смех і сляза ў расставанні.
Я ў таінстве любячых воч.
Я - зарава ў восеньскім ззянні,
Я - поўнач, і захад, і ўсход.
Калі я засну - разбудзіце.
Думаю, так будзе лепш.
Любіце паэтаў, любіце.
Хаця б за адзін толькі верш.
(Пераклад І. Сліўко.)
Цішыня
Свецяць зоркі ў акно.
Бачу іх праз туман.
Я малюся адной,
Дзе любоў - не падман.
Бо таму што даўно,
Можа, многа гадоў
Я гляджу ў акно,
Можа, верне дамоў.
Хоць і восень у хаду,
І дзьме вецер парой,
Я прыйшоў, я прыйду!
Быць бы толькі з табой.
Цішыня ўчора-сёння,
Нават рэха маўчыць.
Толькі ў небе дзесь поўня
Крыварота тырчыць.
Цішыня… на стале,
Як абраз і парог.
Што са мною была
Столькі памятных год.
(Пераклад І. Сліўко.)
Малітва ля магілы
Дзень добры, тата, муж, дзядуля!
Прымі, Хрыстос, яго і лёс.
Што позірк вабіць і мілуе,
Дзе зоркі падаюць з нябёс.
Жыві, пакуль у нас крывіначка
Яшчэ па жылачках цячэ.
Мы разам, побач, як травіначка,
Якая кветачкай жыве.
Мы побач, мілы, скарацечненькі,
Ляці, углядвайся ўвысь.
А мы прыдзём, ты наш сардэчненькі,
Ты нам здароўя папрасі.
А ў нас усё так, як і ў даўнасці.
Калгас не выбраўся з магіл.
А селянін змарнеў ад беднасці,
Рве сілы ён з апошніх жыл.
Але жывём. Нам толькі хлеба.
І каб цвіла наша зямля.
А ты там папрасі ў неба,
Хай не шкадуе ёй цяпла.
(Пераклад І. Сліўко.)
У апошні раз
У апошні раз гляджу на гэты свет.
І зноў усіх і ўсё ў сябе ўбіраю.
Рачную сінь, і рыжы небасхіл,
І зеляніну, што прыходзіць у маі.
І шум лістот, і сівы колер кары,
Бярозы стройнай пярэстую кашулю.
Шчаслівы смех суседняй дзетвары,
І спевы птаха, нікчэмную казюлю.
Ну што ж, ні я, так хто-небудзь другі
Адкрые дзверы без канца і краю.
Трунар магільны камяком зямлі
Чуць загрыміць, не ўчую я адчаю.
Лічу, каму-небудзь патрэбны быў,
А можа, хто й цураўся са мной дружбы.
І шчодра свой агонь рассыпаў у пыл,
І іскаркі яго ззяюць у шэрай лужы.
Але дарма жыццё я не пражыў.
Пазнаў любоў, быў рады і саюзу.
Толькі я адну любоў не спакусіў -
Грачанку мілую - капрызнейшую Музу.
Няхай яна гарцуе на кані,
Віхрыць мары і праслаўляе сушу.
Няхай ужо камусьці, а не мне
Мазоліць розум, ласкава травіць душу.
(Пераклад І. Сліўко.)
І жартам, і ўсур'ёз
Гумар і сатыра -
Два браты чужых бацькоў.
Адзін - пацеха для куміра,
Другі - смяецца для акоў.
* * *
Хайям сказаў, што ісціна ў віне.
Чыя віна, калі віна ў віне?
І што зрабіць, калі яно са мной,
Каб віно было і не было віной?
* * *
Ён разумны, без праблем,
Каб даказаць усе тэарэмы.
Цяжэй даецца адна тэма -
Яго рагатая праблема.
* * *
Няма жанчын тоўстых, ёсць вузкія дзверы,
Няма дурняў, ёсць памылка прыроды.
Няма і забітых, ёсць пэўныя страты,
А слёзы, бясспрэчна, уплыў непагоды.
(Пераклад І. Сліўко.)