У студзені 2020 г. у выдавецтве "Беларуская навука" (г. Менск) выйшла кніга Юры Пацюпы "Беларускія вершы Яна Баршчэўскага. Праблемы рэканструкцыі, атрыбуцыі і эдыцыі", 140 ст. 200 ас.
У лютым 2020 г. у выдавецтве ЮрСаПрынт (г. Гародня) выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Шпацыры па старой Лідзе", А-4, 340 ст. 100 ас.
У лютым 2020 г. у серыі "Біблятэка Свабоды ХХІ стагоддзя" выйшла кніга Сяргея Астраўцова "Спадар Свабода" пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Гермянчука.
У сакавіку 2021 г. выйшла чарговая кніга аднаго з найстарэйшых пісьменнікаў Лідчыны Уладзіміра Васько "На перавалах часу".
У красавіку 2021 года Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і Дзяржаўная ўстанова "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" выдалі кнігу "Закуй, закуй, зязюленька рана ... Анталогія беларускіх народных песняў. Сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905-1912 гадах". Фармат А-5. 108 старонак. 150 асобнікаў. Укладальнік Л. Лаўрэш.
У чэрвені 2021 г. у Лідскай друкарні выйшла кніга лідскай краязнаўцы Наталлі Анашкевіч "Православные храмы Лидчины: история и современность". 136 ст. Наклад 50 асобнікаў.
У жніўні 2021 г. у Варшаве ў выдавецтве "Poligraf," выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Szept pożółkłych stron. Ziemia Lidzka w zwierciadle prasy lat 1922-1939. Warszawa: Wydawnictwo Poligraf, 2021." 338 ст.
У кастрычніку 2021 года ў Лідскай друкарні выйшла кніга Ірэны Сліўко "Выток пачынаўся ад Гаўі". 264 ст. 100 асобнікаў.
У снежні 2021 года выйшла кніга Кацярыны Янчэўскай "Белае шматкроп'е".