Алена Несцерава
Алена Мікалаеўна Несцерава нарадзілася 20 кастрычніка 1957 года ў горадзе Севераморску Мурманскай вобласці. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі ў горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У 1981 годзе закончыла Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, і была накіравана на працу на завод "Оптык" у беларускі горад Ліда Гарадзенскай вобласці, дзе працавала да 2014 года.
Вершы піша з красавіка 2023 года. Удзельнічала ў двух міжнародных паэтычных конкурсах: "О, сколько силы в русской речи" да дня нараджэння А.С. Пушкіна і "Мемориал Терехова-2023" (Ніжні Ноўгарад).
Вершы друкаваліся ў часопісах "Метамарфозы" і "Свет жывёл" (г. Гомель), у "Лідскай газеце", а таксама гучалі ў эфіры міжнароднага радыё "Краіна талентаў" у аўтарскай праграме Зоі Кулік "Вас вітае Беларусь" (г. Нясвіж).
З'яўляецца сябрам літаратурных аб'яднанняў горада Ліды.
Жыве ў горадзе Лідзе.
У 2024 годзе выйшла першая кніга аўтара "Особое изделие - стихи".
Сем вякоў
Сем вякоў над Лідай дождж ідзе,
Сем вякоў тут дні змяняюць ночы,
Гром грыміць, маланка слепіць вочы,
Сем вякоў тут сонейка ўстае.
Сем стагоддзяў праплылі, як сон.
Гарадскія жыхары другія.
На дарогах - скрозь аўтамабілі,
А ў руках - мабільны тэлефон.
І, забыўшы князя Казіміра,
Тых часоў піцейныя дамы,
На банкет нас запрашае шчыра
Рэстаран пад назвай "Гедымін".
Слабаду пабачыш, скажаш: "Ах!".
Паглынае горад вёскі ціха.
Княжы замак сцёр адбіткі ліха.
Каля рынку вырас храма гмах.
Ля касцёла помнік ёсць Скарыну.
Там - Курган, пілоны ў вышыні,
А ля замка ў гонар Гедыміна -
Вартавы ў даспехах на кані.
Дзесьці за аблокамі-дымкамі
Горада гісторыя бяжыць.
За сямю замкамі, за вякамі,
Слаўны лідскі летапіс ляжыць.
Ды гадоў заслону прыўздымаючы,
Мы пабачым ў чарадзе вякоў,
Як устояў, беды адбіваючы,
Адзін са слынных старажытных гарадоў.
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Князь і мужык
Дзень народзінаў мае свой горад.
Ён - выток, а стагоддзі - рака.
Я пра Ліду пачну свой аповед,
З беднай хаты, з жытла мужыка.
Па ўспамінах, былі тут балоты,
Рэчка ў край заліла берагі.
Тут сяліцца не вельмі ахвота,
Але ж вораг не знойдзе ліхі.
І калі ўжо мужык паабжыўся
Сярод Богам забытых мясцін,
На кані князь у латах з'явіўся,
Загадаў на нараду прыйсці.
"Ты збудуеш тут замка палаты,
Роў, дзве вежы, цвярдыню муроў.
Як заведзена ў княжацкай шляхты,
Для банкетаў і для ваяроў".
Жыў народ у часіны-віхуры,
Хто ў хацінцы, хто ў замку абвык,
Залажылі ў стагоддзі падмурак
Князь і той безадмоўны мужык.
Горад рос і квітнеў не адразу.
Замак - мост, а стагоддзі - рака.
Мы аддзячылі помнікам князю
І не ўспомнілі пра мужыка.
Горад свой беражэм, абнаўляем.
Лёс яго незайздросны ў вяках.
У гонар князя бульвар называем,
А як звалі таго мужыка?
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Беларускаму паэту
Падпішыце мне кнігу, прашу!
Пра яе я нядаўна пачула.
Мець аўтограф рашуча хачу
Я ад паэта, што гоіць душу.
Напішыце сваё мне зычэнне,
Каб я, з лёгкае вашай рукі,
Палюбіла чытаць з захапленнем
Беларускіх паэтаў радкі.
Пажадайце пачуць мілагучнасць
Мовы той, што кранае душу,
Слоў гармонію, рыфмы сугучнасць.
Падпішыце мне кнігу, прашу!
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
…Гімн жыццю ўнутры сябе насіць!
Быццам не пішу, а ўспамінаю,
Быццам бы жывуць радкі ўнутры…
Дзе яны гняздзяцца, дзе лунаюць,
Тояцца глыбока да пары?
З'явіцца непрошаны радочак,
Словы загучаць наперабой,
А затым пакоціцца "клубочак",
Нібы запрашае за сабой.
Следам пабягу я, на здзіўленне,
(Тут натхненне з музай не пры чым),
Каб пабачыць новых слоў зіхценне
І чароўны свет адкрыць у ім.
З радасцю шыбую, без затрымак,
Нібы ўся - напятая струна,
Каб знайсці напрамак слоў-сцяжынак,
Наталіцца рыфмамі спаўна.
Вобразы ў хвалюючым палёце
Каб змагчы, убачыўшы, ўзнавіць.
З асалодай на высокай ноце
Гімн жыццю ўнутры сябе насіць!
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Гарадскія ластаўкі
Пакрылі неба аблачынкі ўранні
І, ля зямлі здзяйсняючы палёт,
Лунаюць ластаўкі крутымі віражамі,
Мільгае чорных крылаў вастрыё.
У рухах сэнс таемны і узнёслы,
Калі імчаць стрыжамі стрымгалоў.
Іх гнёзды не пад стрэхамі на вёсцы,
А ў лоджыях вялізазных дамоў.
Не кліча іх прастор палёў, палянаў
І без патрэбы водаў бляск рачных.
Паветра плыні між муроў цагляных
Ілюзіяй свабоды вабяць іх.
Стоп-кадр не затрымае вокамгненне -
Іх "вензель" бы прыдумаў чараўнік.
І белы веер хваставога апярэння
Нібы з краіны казачнай узнік.
Ды назірае клён за імі ў задуменні.
Як ноты п'ес яны сядзяць на правадах.
Прыносяць ластаўкі шчаслівыя імгненні
Падчас палёту ў гарадскіх дварах.
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Гайда сябраваць радкамі!
Гайда сябраваць радкамі
І рыфмы ад сэрца дарыць!
Тады прамільгне, праляціць паміж намі
Прызнання нябачная ніць.
Паэту паэт усміхнецца,
І рэўнасць патухне, павер!
Вось-вось прыадчыніць, як вязень у клетцы,
Нябачныя дзверцы давер!
Галубка страфы красамоўнай
Спагаду з сабой прынясе.
І радасцю кожнае сэрца напоўніць
Нябачны палёт пакрысе.
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Рыбка залатая
Пушкінская рыбка сярод хваляў
Плаўніком махнула залатым.
Валадарка паплыла марская
Вырашаць, што будзе са старым.
У глыбі марской, марской краіне,
З вогненнай луской яна жыве.
Ведае: няшчаснаму "дурніле"
Скарбаў не патрэбна для сябе.
І не вельмі ясна для старога,
Што прад шчодрай рыбкай б'е чалом:
Атрымай бабуля перамогу -
То не будзе месца для яго.
Слепа любіць дзед сваю кабету,
Хоць паспеў з ёй ліха паспытаць.
Зноў прыйшлі к разбітаму карыту -
Рыбка знала, як уратаваць!
(Пераклад Валеры Мацулевіча.)
Смарагд Сліўко
Смарагд Фёдаравіч Сліўко нарадзіўся ў 1931 г. у г. Яраслаўлі, у сям'і акцёра і паэта. З 1946 г. жыў у Беларусі. Пасля заканчэння Гарадзенскага педагагічнага інстытута з 1961 па 1966 г. працаваў настаўнікам гісторыі, рускай мовы і літаратуры ў Астравецкай СШ, куды прыехаў па запрашэнні другога сакратара Астравецкага РК КПБ С. Ц. Кабяка. Затым лёс звязаў яго з Лідчынай.
З 23 гадоў займаўся рэжысурай, канцэртнай дзейнасцю - са школьных гадоў. Пісаў сцэнарыі і музыку. Вершы пачаў пісаць з 7 гадоў. Друкаваўся ў многіх часопісах, газетах. Член літаратурнага аб'яднання "Суквецце" з 1969 г. Аўтар чатырох зборнікаў паэзіі, прозы і гумару. Памёр у 2006 годзе.
Ужо некалькі гадоў яго творы друкуюцца ў электронным літаратурным часопісе "Русская Балтика" ў Літве.
Не трэба нам межаў!
З Украіны ў свой край Беларусі
Хоць як, але ўсё ж дабяруся.
Там мае сёстры, іх дзеці і брат.
Патрэбны цяпер нам памежны мандат!
Я - беларуска, мой мілы - хахол.
Але ў Беларусі мяне ён знайшоў.
Любімую жонку і з цягам гадоў
Унукаў сваіх і верных сяброў.
Атрымалася ў нас вялікая сям'я.
Дзе будзе мой муж, там з ім буду я.
І ўсе нашы дзеці, сваты, іх радня,
І ў дружнай сям'і ўдоваль цяпла.
А дзеці і ўнукі, як мама і тата.
Гляджу я бясконца і нават заўзята.
Хоць п'ем мы ваду з крыніцы адзінай,
Ды мытня-мяжа раптам нас раздзяліла.
Стаю ля шлагбаўма, плачу, гляджу,
Дзяцей ад бацькоў, а таксама радню.
Чаму аддзялілі, зрабілі нам ласку?
У гэтай падзеі бачу я пастку.
Падумайце, людзі, прыкіньце вачыма!
Мяжою любоў раздзяліць немагчыма.
Бязмежна любоў, яна як вясна.
І радуе ўсіх без разбора яна.
2006 г. Пераклад І. Сліўко.
Пагавары са мной
Пагавары са мною з ласкай,
Сягоння забудзь пра другіх.
Я чуткі і добры, як казка.
Нямнога ты знойдзеш такіх.
Я жартам цябе ўзвесялю,
Скажу, як цябе я люблю.
Хмурны дзень я зраблю табе радасным
Пацалункам твой сум праганю.
Пабудзь са мной ласкава-ласкавай -
Ціхі ветрык так лашчыць траву.
Я добры, пяшчотны, як казка,
Не ў казцы, а наяву.
Пераклад І. Сліўко.
Звіняць званы
Ідуць у дол сябры.
Ідуць паадзіночцы.
Адзін я да пары
Яшчэ не ў той сарочцы.
Звіняць, звіняць званы
І то адно ў нядзелю.
Каму пяюць яны?
І дзе маё вяселле?
Цалую свежы крыж
Над новаю магілай.
Ты ўжо навечна спіш,
А мне шчэ трэба сілы.
Хоць цяжка паміраць,
А жыць цяжэй жывому.
І дзе Айчыну ўзяць,
Калі не маеш дому…
Нясу я свой паклон
Паўз змроку берагі.
І з болем бачу сон
Пра тых, хто дарагі.
Пераклад С. Судніка.
Гумарынкі
***
Ля дома дуб стаіць, як слуп.
У яго ўрэзаўся мой зуб.
Стаю і думаю без зуба:
- Зламаў, напэўна, сук у дуба.
***
У двары раслі два дубы
Каля доміка, ля клуба.
І ад культработы клуба
Абодва дубы далі дуба.
***
Ёй Бог на памяць падарыў
Талію і губы.
Але ён зусім забыўся,
Што за губамі зубы.
***
Выбіў я апошні зуб.
І віноўны ў гэтым дуб.
***
Паэт, настаўнік і артыст
Адбыў ад нас, як з лазні ліст.
***
Не ўсё сказаў ваш сябр-
паэт,
Але ў жыцці пакінуў след.
***
Ён адной рукою гладзіць,
А другой у кішэні лазіць.
***
Хочаш дацягнуць да пенсіі -
Жыві, мой мілы,
без прэтэнзіі.
***
Даруйце, што сёння
гавару вам "Вы",
Бо ўчора быў без галавы.
***
З усякіх розных прэпаратаў
Усяго важнейшы
"Мазгулятар"
***
Я вас любіў,
а вы не даглядзелі,
І я ляжу… у другой пасцелі.
***
Сёння дзеду памагаў:
Я глядзеў - ён маляваў.
***
Цану дарогі
Ведаюць ногі.
***
Я заўсёды спяшаўся
да цябе,
Як шампанскае ў крышталі.
***
Я вас любіў і добраю, і злою.
Цяпер Гасподзь пазнае,
што такое.
***
Як пачне піць, да зор ляціць.
А як напіўся,
дзе прызямліўся?
***
Мне напляваць, які там "ізм".
Мне вельмі добры быў
і камунізм.
Пераклад І. Сліўко.
Алесь Хітрун
Алесь Часлававіч Хітрун нарадзіўся 17 жніўня 1982 года ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Скончыў Крупаўскую сярэднюю школу (9 класаў), скончыў Лідскае ПТВ-196 (майстар сельгаспрадпрыемства), музычную школу (клас баяна), завочна - філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (выкладчык беларускай мовы і літаратуры). Працуе ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі навуковым супрацоўнікам літаратурнага аддзела. З'яўляўся кіраўніком літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" (са студзеня 2012 па люты 2019). Друкаваўся ў розных перыядычых выданнях
Піша вершы, апавяданні, гумар, перакладае вершы на беларускую мову, займаецца краязнаўствам, даследуе фальклор.
Вершы ў вольным перакладзе з рускай мовы
Пераклады вершаў лідскіх паэтаў
Віктар Бачароў
Сябрам
Дзякуй вам, што вы прыйшлі,
Сябры, сяброўкі!
Прысядзьце тут, у святой цішы,
Ды ў свае конаўкі
Наліце кожны грам па сто,
Заешце хлебам.
Узгорак магільны - не стол
Пад куплам неба.
Але ж прыйшлі... Я рады вам, -
Вас дзень чакае.
А мой партрэт, што сярод брам
Тут пазірае.
Не я адзін ужо такі,
Мінулым вее:
Адзін партрэт, за ім другі,
Як галерэя.
А вы прыйшлі. Я рады вам,
Мае сябры,
Бо пару год назад я сам
Стаяў тады.
І іншых так жа памінаў,
І ўсё я каяўся...
Цяпер і сам яе спазнаў.
Вас дачакаюся…
30.01.2005 г.
Гады ты помніш...
Міхасю Мельніку
Гады ты помніш залатыя?
Яны шумелі, як прыбой...
Што зваць іх будуць ўжо "застоем"
Мы шчэ не ведалі з табой.
Ды яны і не стаялі,
Яны круцілі ў віхры нас,
Каханнем сэрцы напаўнялі,
Душу цягнулі на Парнас.
І сіл хапала, і памкненняў;
Было нам ўсё тады з рукі,
Бо кожны верыў, што ён геній,
Што моцныя яго радкі,
Што і пад зоркай будзе вечна,
Што будзе маладым і мілым...
Прайшлі гады ўжо. Мой паплечнік,
Лічыць іх не хапае сілы.
Усе гады мы да знямогі
Нага ў нагу ішлі з табой.
Бо ты і я - мы педагогі.
І гэта - пастаянны бой...
Хоць змены ў лёсе йдуць не блага,
Будуюць дзеці ўжо масты,
Але не знікла ў жыцці смага,
Заўжды ў адказе - я і ты...
А новы час нам ні шыша
Зноў не прынёс, ці ў першы раз?
Ды, як раней, вядзе душа
На паэтычны наш Парнас.
26.06.2001 г.
Я раўную цябе...
Я раўную цябе толькі к смерці:
Тая возьме, назад не аддасць...
А мне хочацца вельмі, павер, ты,
Горыч каб не даткнулася нас...
Каб адчулася сонца ў далоні,
Я тваю паціскаю далонь.
Як змагчы хоць бы кропельку болі
Ад цябе мне забраць у свой боль?...
07.05.2001 г.
Стары горад
Стары горад дрымотны,
Толькі мы не адны:
Вецер гоніць лістоту,
Затушыў ліхтары.
Ноч ідзе па заплеччы,
І ў нямой цішыні
Дзесьці плача малеча,
Нешта хлопча сасніў.
Вось прабег чорны кот
І бядоту забраў.
Дожджык грае без нот
На вяршынях дубраў.
Начны свет бліскануў
І прапаў у аблоках.
Стары горад заснуў, -
Не міргнем і мы вокам...
05.05.2001 г.
На мушку смерць...
На мушку смерць мяне ўзяла,
Стуліўшы на курку свой палец.
Нібыта ў дрэва лісцік адняла
І да зямлі трымае танец.
Колькі танцу доўжыцца, не знаю,
І калі зямліца прыгарне?
А ўсё ж лістком я крыху палятаю,
Вецер, мне здаецца, за мяне...
22.09.2005 г.
Я пакуль не ліст…
Я пакуль не ліст сарваны,
Шлях яму - ляцець, стамляцца.
Гляджу на ўсход - я так загнаны,
Дзе сонцу падымацца…
Наперадзе яшчэ ёсць вёсны,
Лунаюць буслы ў высі,
Крылом з травы збіваюць росы,
Дзе сонца ў паднябессі…
Яшчэ кахаць я там змагу,
Змагу там спадабацца,
Чуццё я гэта зберагу,
Дзе сонцу падымацца.
Жыцця драбніцы там збяру,
Ні ў чым не буду каяцца,
Калі навекі я замру,
Дзе сонца падымаецца.
23.09.2005 г.
На сустрэчу к Богу...
На сустрэчу к Богу не спяшаюцца,
Час у час прыходзяць да яго.
Толькі тэрмін тых сустрэч вагаецца,
Як памеры рэк між берагоў.
Адзін бераг той - жыццёвы бераг,
А другі, дзе век адпачываць.
І няхай нястача сілы ў нервах -
На другі не думай ты ступаць.
Тут яшчэ пачуеш ты дыханне
Той, чый любы воку кожны крок,
Парасткаў вясенніх набуханне,
Раніцай народжаны радок.
Можа здарыцца, што і ты спаткнешся
На нялёгкім бегу па жыцці...
Добра тое, што яшчэ прачнешся,
Покуль на той бераг не пачаў плысці...
20.07.2003 г.
Кропкі над "і"
Прыйшоў той час над "і" паставіць кропкі.
Ты ўсё бяжыш, ды можаш шчэ прыбавіць кроку,
Гэты забег, дарэчы, стаў не мой,
Як я ні біўся, адзін толькі боль.
Кажуць, пражыць - не прайсці цераз поле,
У кожнага ёсць і сцяжынка, і доля.
Нашы сцяжыны нас не злучылі,
Не доўга мы разам тут і пражылі.
Над "і" кропкі паставіць час падышоў,
Думкі ўсё гінуць ізноў ды ізноў.
Не хачу я жадаць ні грама бяды.
Шкада, што каханне ўносяць гады.
Няхай холад душу тваю не студзіць,
Хай нас з табою люд ужо не судзіць,
Дай Бог, каб шчасце цябе адшукала,
Жыццё каб не біла, а толькі люляла.
Кропкі над "і", кропкі над "і"...
Побач з табою мы быць не змаглі.
І кожны разрыўны радок у жыцці,
Як наш лёс шматкропны. Кропкі над "і"...
20.07.2003 г.
У зале рад жыццёвы...
У зале рад жыццёвы выбраў я не лепшы:
З месцам дрэнь. Сябры - удвая...
Хтосьці да мяне квіток узяў быў першым:
У цэнтры цяпер ён, а збоку - я.
Ён фартуну ўтаймаваў наскокам,
Не ўсе ў каханні б так змаглі.
Што наракаць, бо я ўжо збоку,
Як у кастры патухлыя вуглі.
Ён у паэзіі ўзляцеў высока,
Кожнага хацеўшы пераймаць.
Што наракаць, бо я ўжо збоку,
Мне - рыфмаваць, жанчыне - нараджаць...
У жыццё нырнуў ён з берага глыбока,
Пасярод магіл пашанна касцьмі злёг.
Што наракаць, бо я ўжо збоку,
Туліцца зямля і да маіх ног...
Так жыццё праходзіць аднабока
Без яскравых нейкіх перамен.
Што наракаць, бо я ўжо збоку.
З цэнтрам не прадбачыцца абмен.
24.09.2005 г.
Смарагд Сліўко
Да чытачоў
У час вяселля ці маркоціцы,
Ці пад сардэчны гармідар
Раптоўна мо каму захочацца
Спазнаць мой вершаваны дар.
Хоць не дрыгва і не крыніца -
Звычайны, просты ручаёк…
Мо хто захоча наталіцца
Назваць гаючым той глыток.
09.03.2007 г.
У абарону сябе любімага
Ізноў, люстэрка, кажаш: "Горш!"
Ну, дзе ты ўбачыла маршчыны?
Усё гэта мне жыццёвы нож
Збаранаваў мае раўніны.
Я не сівы, а золкім прамянём
Пабелены, бярозавай карой.
Не мыліца, а праўда пад плячом, -
Дарэмна каб не клыпаць мне парой.
Ты глянь: такіх, як я, павер мне,
Ты і не бачыла раней.
Пяшчота я, тварэц таемны,
Уздых я мары, дабрыня надзей.
Ува мне аркестр з радасці і слёз,
Я - дырыжор, каб ім лепш кіравацца.
Ува мне Бізэ, Чайкоўскі, Берліёз,
Каб у Смарагдзе рэхам аддавацца.
Люстэрка, хлусіш ты, дурнота!
Я ж - Апалон! І моцай з Геркулеса.
Я - сонца, дождж, віхор, спякота
І незакончаная п'еса.
09. 03.2007 г.
Калі ласка, дай!
Ну, дай мне хоць пару глыткоў
Паветра-крынічнай плыні -
Я стану адным з багоў,
Каб дыхаць табой без спыну.
І неба няхай ужо з пагрозамі,
Навальніца маланкаю блішча.
Там, дзе пахне цыбуля мімозамі,
Падыму я цябе на гарышча.
Ты толькі скажы, паглядзі
У мае закаханыя вочы!
Са мной ты адзін на адзін
Усім мы астатнім не збочым.
Дай паху мне пару глыткоў
Ад цела твайго прамяністага -
Замест сваіх вершаў гатоў
Чытаць яго, Дзева Прачыстая.
Глянь на пейзаж… і ўверх:
Няма тут ні кропелькі лішняга!
Узняліся на самы паверх,
Бліжэй да яго, Усявышняга.
Толькі дай, калі ласка, мне дай
Хоць імгненне схавана марозамі.
Я сагрэю… Ну хіба не рай
Там, дзе пахне цыбуля мімозамі?
09. 03. 2007 г.
Бывайце
Мілыя, бывайце,
Не пацалую вас.
Я адлятаю чайкай.
Куды? У іконастас.
А можа быць, наверх,
Туды, дзе побач Бог.
Дзе з-пад нябесных стрэх
Спазнаю, што не змог.
І буду спадзявацца
Што хтосьці за мяне
Пачне так увіхацца
Як выпадала й мне.
Любімыя, жывіце.
Душа ў вас толькі рвецца
Для радасных адкрыццяў,
А для сябе - у сэрцы.
Я воблакі ў нябессі
Паварушу ўрачыста.
Заўсёды з вамі, уверсе
Я з сонцам прамяністым.
09. 03. 2007 г.
Іаган Вальфгант Гётэ
(нямецкі паэт, пераклад з рускай мовы)
Спатканне і ростань
Душа ў агні, адныя болі,
У сядло б - і на прасцяг!
Пяшчотна вечар плыў над полем,
Ды ноч трымалася ў гарах.
Стаяў адзеты ў чорнай чары,
Вялізны дуб: ён нас сустрэў;
А цемра, легшы на абшары,
Вачмі зірнула нібы ў гнеў.
І месяц вобразна павісшы,
Святло маркотна ў хмарах ліў;
Крылаты вецер смутна свішча,
Са злосным шоргатам паплыў.
Натоўп пачвар з вачыма ночы,
Гучаў спеў сэрца, нёсся конь,
Жыццё маё кудысьці хоча,
Ува мне палаў цуда-агонь!
У марах ты маіх кружыла,
Гарэў твой позірк, як зара,
Што ўся душа к табе імкліва,
Уздых, ляцела, як страла.
І вось канец тут падарожжу,
І ты, прыбрана па-вясне.
Ізноў са мной! Са мной! О, Божа!
На райскай, я тут, на зямлі!
Але ўсё ж, з пачаткам ранку,
Патухлі рысы, погляд твой.
Мая любоў ты, цалаванка,
А як глядзела ты з журбой!
Душа мая: ёй зноў крычаць,
І ты адна цяпер, як ранне…
А шчасце - гэта ўсё ж, кахаць!
А асалода - быць каханым!
25.01.2009 г.
Пераклады вершаў класікаў рускай літаратуры
Іван Крылоў
Воўк і ягня
У моцнага заўжды слабы віноўны.
Аб гэтым у народзе часта чуем,
Яшчэ архіў такіх гісторый поўны
Ды ўсё ж аб гэтым не друкуем.
А вось, як тут, у байках кажуць.
Ягня ў цёплы дзень прыйшло ў ручай напіцца,
І трэба ж так было бядзе зрабіцца,
Што каля тых мясцін галодны шнырыў Воўк.
Ахвяру бачыць той і да Ягняці мкнецца,
Ды справе трэба ж даць законны від і толк.
Крычыць:
- Як змог, нахабнік, бруднай мордай
Ты чыстае муціць пітво маё
З пяском і з глеем, брудам?
Не быць жа грубасці такой,
Быць галаве тваёй далоў.
- Калі, Святлейшы Воўк, прабачыць,
Асмелюся я данясці, што ўніз па ручаю
Ад Светласці яго, я крокаў на сто п'ю.
І гнеў ягоны тут дарэмны, значыць:
Пітва муціць яму ніяк я не магу.
- Па-твойму, кажаш, я маню!
Нягоднік! Такая грубасць ці чутна са светам!
Так, памятаю, ты яшчэ тым летам
Мне тут жа неяк нагрубіў.
Я гэтага, сябрук мой, не забыў.
- Ты пашкадуй, не маю я і года, -
Ягня яму.
- Дык гэта быў твой брат. -
- Няма братоў у мяне.
- Дык гэта кум, ці сват,
І словам, хтосьці з вашага жа роду.
Вы самі, вашы псіны, вашы пастухі,
Ды ўсе, наогул, мне бяды жадаеце,
І па мажлівасці ўсім аб гэтым раіце.
Табой за іх я разлічу грахі.
- Правінны чым?
- Маўчы! Стаміўся слухаць
У вольны час, перабіраць віны твае, шчаня.
Віновен ты і тым, што есці хачу я.
Сказаў і ў глухі лес ён павалок Ягня.
15.03.2000 г.
Лебедзь, Рак і Шчупак
Калі таварышы не ў згодзе,
На лад іх справа ўжо не пойдзе.
А выйдзе ўжо не справа - нешта так.
Аднойчы Лебедзь, Рак, а з ім Шчупак
Вязці з паклажай воз узяліся
І разам трое ўсе ўпрагліся;
Са шкуры лезуць прэч, а воз дык без хады!
Паклажа бы для іх здавалася і лёгкай:
Ды Лебедзь рвецца пад аблокі,
Рак паўзе назад, а Шчупак - у глыб вады.
Вінны хто з іх, а хто не, - судзіць не нам,
Ды толькі воз і сёння там.
21.06.2001 г.
Чыж і Голуб
Чыжа заціснула зладзюга-пастка;
Нябога ў ёй і рваўся і кідаўся,
А Голуб малады над ім жа пацяшаўся.
- Не сорамна? Ты сярод дня ўжо трапіў хвацка!
Не ашукалі бы мяне:
За гэта я ручаюсь смела.
Ды глянь, і сам
Патрапіў у сачок.
І справа!
Уперад чужой бядзе не смейся, галубок!
22.06.2001 г.
Варона і Лісіца
… Вароне дзесьці Бог паслаў кавалак сыру;
Яна на елку паднялася,
Паснедаць быццам бы ўзялася,
Ды прызадумалася, а сыр трымала ў роце.
Як на бяду, Ліса прыперла ў госці;
І раптам сырны дух Лісіцу прыпыніў:
Рыжуха бачыць сыр, яе сыр паланіў.
Махлярка к дрэву ціхенька падходзіць,
Пакручвае хвастом, вачэй з яго не зводзіць.
Вароне кажа ласкава Ліса:
- Галубка, прыгажунечка, краса!
Ну што за шыйка, вочкі - любасць!
Язык не можа сказаць грубасць!
Якое апярэнне! Што за дзюба!
І галасок, напэўна, слухаць люба!
Спявай, ты сонейка, не бойся!
Бо калі б, табе, мая ты душка,
Скарыць нас спевам удалося,
Была б ты тут у нас жар-птушка!!
Закружылася з пахвал вястунні голаў,
Ад радасці ў валляк дыханне спёрла, -
І на прыязныя Лісіныя словы
Варона каркнула на ўсё яе вароны горла.
Сыр выпаў - і Лісіцы тут, як не было!
22.06.2001 г.
Страказа і Мурашка
Паскакушка-страказа
Лета слаўна праспявала
Не паглядвала назад,
Дзе зіма ўжо падступала.
Абмярцвела чыста поле:
Няма дзён тых цёплых болей,
Як пад кожным ёй лістком
Быў гатовы стол і дом.
Усё прайшло: з зімой халоднай
Галеча, голад настае:
Страказа ўжо не спяе:
Бо каму ж у розум пойдзе
На страўнік ноту браць галодным!
Са спіной зусім пахілай
Да Мурашкі йдзе яна:
- Не пакінь мяне, кума!
Дай ты мне набрацца сілы,
Да вясенніх толькі дзён,
Пракармі і будзе плён.
- Кумка. Мне ўсё дзіўна гэта:
Ці рупілася ты летам? -
Страказе сказала тая.
- Не да таго ў мяне было.
У мягкіх муравах у нас
Песні, жвавасць усякі раз,
Так што галаву звяло.
Кожны дзень я да начы
Лета цэлае спявала...
- Усё спявала? Тога мала…
То пайдзі і паскачы!
23.06.2001 г.
Аляксандр Пушкін
Зіма
Вось сівер хмары наганяе,
Дыхнуў, завыў - і зноў сама
Ідзе чароўная зіма.
Прыйшла расхрыстана, пасмамі
Павісла на галлі дубоў,
Лягла хваліста дыванамі
Сярод узгоркаў ды палёў,
А бераг рэчкі сапаю
Зраўняла пухлай капаю;
Бліснуў мароз. І рады мы
Свавольствам матухны-зімы…
20.06.2001 г.
Зімовая дарога
Скрозь хвалістыя туманы
Ціха ўжо праходзіць месяц,
Ды на шэрыя паляны
Ён панура ледзь-ледзь свеціць.
Па дарозе зімняй, сумнай
Тройка конная бяжыць
І званочак аднастайным
Гукам зморана грыміць.
Штосьці родненькае чутна
Ў доўгай песні фурмана:
То раздоллю ўторыць смутна,
То гучыць тугой яна…
Ні агню, ні чорнай хаты,
Глуш і снег… Абшар сляпы...
Толькі вёрстаў паласатых
Мне трапляюцца слупы…
24.06.2001 г.
Маркотная пара
Маркотная пара! Вачэй зачараванне!
Прывабна прыгажосць тваёй красы!
Люблю я пышнае прыроды завяданне
І ў чырвань, золата адзетыя лясы,
Лагодны ветра шум, і свежае дыханне,
Імглой хвалістаю пакрыты спрэс нябёсы,
І рэдкі сонечны прамень, і рэчкі астыванне,
І хуткія сівой зімы пагрозы!
08.05.2001 г.
Міхаіл Лермантаў
Хмары
Хмары нябесныя, вечна няспынныя
Стэпам блакітным, пярлінным звяном
Імчыцеся вы, бы камусьці павінныя
З любай вам поўначы ў паднёвы наш бок.
Хто вас тут гоніць: лёс ці рашэнне?
Зайздрасць ці тайная, злосць ці адкрытая,
Сяброў бы тут можа паклёпы атрутныя…
Не, вам надакучылі нівы бясплотныя…
Далёкія жахі і пакаянні;
Вечна халодныя і вечна вы вольныя,
Няма ў вас радзімы, няма ў вас выгнання.
14.03.2000 г.
Кліф
Начавала хмарка залатая
На грудзях у кліфа-велікана.
Раніцою ў шлях далася рана:
Па блакіту радасна гуляе…
Ды застаўся росны след, маршчынны,
У старога кліфа. Адзінока
Ён стаіць, задумаўся глыбока
І ціхенька плача над пустыняй.
14.03.2000 г.
На поўначы дзікай…
На поўначы дзікай стаіць адзінока
На голай вяршыні сасна
І сонная дрэмле пад снегам глыбокім,
Адзета бы рызай яна.
Ёй сніцца адно, што ў пустыні далёкай,
У краі, у тым, аж дзе сонца ўстае,
Самотна сумуе на кліфе высокім
Цудоўная пальма - сястрыца яе.
14.03.2000 г.
Сяргей Ясенін
Гляну ў поле…
Гляну ў поле, гляну ў неба -
І ў палях, і ў небе - рай.
Зноўку тоне ў копах хлеба
Незагораты мой край.
Зноў на полі не стаптанным,
Небывалы статак ходзіць…
Струмні па гарах зялёных
Залатым цячэннем сходзяць.
Веру-ведаю, за мукі,
Што як гнёт над мужыком -
Нехта ласкавыя рукі
Аблівае малаком.
06.05.2001 г.
Сыпле чаромха
Сыпле чаромуха снегам,
Зелень у кветках, расе.
У полі, нагнуўшыся, следам
Ходзяць шпакі ў паласе.
Шаўковыя хіляцца травы,
Пахне смалістай сасной.
Ой, вы, лугі і дубравы, -
Я ахмялелы вясной.
Радуюць тайныя весці,
Свецяцца ў душу маю.
Думаю я аб нявесце,
Толькі аб ёй я спяю.
Сып жа, чаромуха, снегам,
Спявайце вы, птахі, у лясах.
Па полі я радасным бегам
Ўсю квецень пушчу на размах.
07.05.2001 г.
Пяе зіма, гукае…
Пяе зіма, гукае,
Касматы лес люляе
Стазвонам саснякі.
Наўкол з тугой глыбокаю
Ў краі плывуць далёкія
Аблочныя палкі.
А на дварэ завея
Дыван шаўковы сцеле,
Злуецца ўшчэнт зіма…
А вераб'і разгульныя,
Як дзеткі безпрытульныя
Прыціхлі ля вакна.
24.06.2001 г.
Адам Міцкевіч
Расквітнелі дрэвы зноў
(З рускамоўнага перакладу Мікалая Асеева)
Расквітнелі дрэвы зноў,
Пахне водар ноччу.
Жаўрукі звіняць з дуброў,
Саранча стракоча.
Што ж, абдумаўшы глыбока,
Я стаю, стуліўшы плечы.
Сэрца ные адзінока, -
З кім пайду вясне настрэчу?
Перад хатай, у ночы ззянні,
Музыканта цень трывожыць,
Чутна песня, звоніць гранне,
Расчыніў вакно і плачу.
Гэта ўсхліпы менестрэля -
У знак каханай - серанада;
А душа мая не рада:
- Песню з кім яна падзеліць?
Столькі гора перажыў я…
Не прыйсці цяпер дадому,
Не раскрыць жа дум нікому,
Толькі той нямой магіле…
Сядзем ціха рукі сцяўшы
Перад свечкай адзінокай:
Ці то песню ў думках склаўшы,
Ці пяру даручым словы.
Думы - дзеці, думы - крылы!
Што ж, спакойна вы пяеце?
Ты, душа - бы дом пахілы,
З дзецьмі быць - заўжды на мэце.
Пройдуць вёсны, пройдуць зімы,
Снежны пласт ад спёкі схлыне…
Смутак - толькі ён адзіны
Валацугу не пакіне.
26.05.1999 г.
Афанасій Фет
Восень
Ластаўкі прапалі,
А ўчора зарой
Усё гракі ляталі,
Ды так шмат мільгаталі
Вунь над тою гарой.
Дзень на край хінецца,
На дварэ цямней.
Ліст сухі кладзецца,
Вецер жа злуецца,
Ды грукае ў вакне…
18.06.2001 г.
Міхаіл Ісакоўскі
Вішня
Ясны стаяў поўдзень, лета - на зыходзе.
Палявой дарогай дзед сабе ішоў,
Маладую вішню ўбачыў, бы па модзе,
Далікатна вырваў і панёс дамоў.
Паглядаў шчасліва, светлымі вачыма
На палі-сцяжыны, дальнюю мяжу.
Неўзнарок падумаў: "Калі я, магчыма,
Тут, каля дарогі, вішню пасаджу.
Вырасце высока, стане найвялікай,
Пойдзе ўшыр яна і ў вышыню,
І ў дарогу нашу будзе народ клікаць,
У квецені купацца, быццам бы ў раю.
Мінакі ў цянёчку ля ствала прылягуць,
Адпачнуць у цішы, у водар-халадку,
Пакаштуюць сочных, самых спелых ягад,
Мо, мяне згадаюць ту жа на вяку".
Іван Нікіцін
Вясна набліжаецца
Палюбуйся: вясна набліжаецца,
Жураўлі чарадою ляцяць,
яркім золаце дзень купаецца,
Ручаі па канавах шумяць.
Хутка госці да вас пазбягуцца,
Колькі гнёздаў павісне ўгары!
Што за гукі, за песні пальюцца
Цэлы дзень ад зары да зары!
22.06.2001 г.
Аляксей Пляшчэеў
Вясна
Сыходзіць снег, бяжыць ручэй,
У вакно павеяла вясной…
Засвішча хутка салавей
Ды зменіць лес зялёны строй!
Чыста-нябесны ўжо блакіт.
Цяплей. І ясным сонца стала.
Пара завей сышла ў нябыт
І зноў надоўга мінавала.
22.06.2001 г.