Папярэдняя старонка: Ад лідскіх муроў. № 11. Кніга 2

ЛІТАРАТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ 


Дадана: 07-07-2025,
Крыніца: Ад лідскіх муроў. № 11.

Спампаваць




5 студзеня 2022 года ў Лідзе выйшла электронная газета "Наша слова.pdf", якая замяніла папяровую газету "Наша слова", што спыніла выхад у канцы 2021 года.

12 студзеня 2022 года зарэгістравана Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Пружмень", якое пераняло абавязкі Установы інфармацыі "Выдавецкі дом ТБМ" па выданні газеты "Наша слова.pdf", часопіса "Лідскі летапісец", зборніка "Ад лідскіх муроў"..

Прыватнае прадпрыемства "Пружмень" прыступіла да працы 1 лютага 2022 года.


ІХ ЛІДСКІЯ ЧЫТАННІ

22 красавіка 2022 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся "ІХ Лідскія чытанні", у рамках якіх прайшла навукова-практычная канферэн-цыя "Лідчына ў мастацкай літара-туры".

З прывітальным словам звярнулася намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" Алена Адамаўна Быстрыцкая, каб пажадаць удзель-нікам канферэнцыі плённай і твор-чай працы

У рамках мерапрыемства прагучала 11 дакладаў. Перш за ўсё прысутныя пазнаёміліся з да-кладам "Лідскія пісьменніцы XVIIІ - XIX стагоддзяў", які прадставіў пісьменнік, краязнавец, гісторык Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш.

Пра вобраз Лідчыны ў зборніках лідскіх паэтаў распавяла настаўніца рускай мовы і літарату-ры ДУА "СШ № 11 г. Ліды" Наталля Мікалаеўна Анашкевіч. У якасці падарунка раённая бібліятэка ат-рымала ад Наталлі Мікалаеўны кнігу "Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучас-насць".

Галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Ра-манаўна Курбыка правяла агляд кніг пра Лідчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Адметнай асаблівасцю гэ-тай канферэнцыі стала вялікая колькасць дакладаў, якія прадста-вілі студэнты 1 курса (спецыяль-насць "Пачатковая адукацыя") гу-манітарнага аддзялення Лідскага каледжа УА "Гродзенскі дзяржаў-ны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Так, Ус Настасся распавяла аб сапраўдным майстры мастацкага слова - Дануце Бічэль. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала знаёмства з творчым і жыццёвым шляхам беларускіх пісьменніц Ірыны Багдановіч, Хрысціны Ля-лько і Ганны Серахан, пра якіх далажылі Дудзевіч Валерыя, Саф-рановіч Анжаліка і Яневіч Настас-ся. Для некаторых навучэнцаў гэта быў першы досвед выступлення на канферэнцыі, але яны не разгу-біліся і вельмі годна данеслі аўды-торыі свой матэ-рыял.

У час канферэнцыі былі агучаны такія тэмы як: "Чарговая разгадка загадкавай асобы Валянціна Таўлая ў творах мастацкай літаратуры" наву-ковым супрацоў-нікам ДУ "Лідскі гістарычна-мастацкі музей" Алесем Хітруном; "Віктар Гамуліцкі і яго кніга "Сёмы аман ягамосці пана Макрэцкага". Аповесць з часоў Сасаў" пісьменнікам і краязнаўцам Станіславам Вацлававічам Суднікам; "Шляхамі творчасці Смарагда Сліўко" паэтэсай Ірэнай Нікадзімаўнай Сліўко; "Паяднаныя словам: літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" паэтам і журналістам Алесем Мацулевічам.

Канферэнцыя атрымалася насычанай і цікавай. Важна адзначыць, што па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены зборнік дакладаў "IХ Лідскія чытанні".

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" Дар'я Марцінкевіч.

V літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай

15 снежня 2022 года ў канферэнц -зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбыліся ўрачыстае пад -вядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям ".

У V адкрытым рэгіяналь-ным літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай прынялі ўдзел 10 чалавек (некаторыя з іх удзе-льнічалі ўпершыню). Амаль усе канкурсанты - сябры лі-таратурнага аб'яднання "Су-квецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты". На разгляд журы было прынята больш за 120 твораў для дзяцей. Акрамя вершаў, былі дасланы апавяданні, казкі, загадкі і (упершыню!) вер-шаваная азбука. Творы, дасланыя на конкурс, увайшлі ў выдадзены бібліятэкай зборнік "Дарослыя - дзецям".

Пераможцамі сёлетняга конкурсу імя Веры Навіцкай сталі пісь-меннік і літаратуразна-вец са Слоніма Сяргей Чыгрын (дыплом ІІІ сту-пені), лідская пісьменні-ца Тарэза Смольская (дыплом ІІ ступені) і лід-скі дзіцячы паэт, работнік лакаматыўнага дэпо Ка-стусь Якубчык (дыплом І ступені). Менавіта Сяргей Чыгрын даслаў на конкурс вершаваную азбуку - "Птушыны алфавіт" - падабраўшы амаль да кожнай літары назву ад-паведнай птушкі, якая з пэўнай літары пачынаецца. Нялёгкая за-дача, але вопытны пісьменнік з ёй справіўся! Тарэза Смольская, больш вядомая лідзянам як аўтар соцень і соцень вершаў для даро-слых, прапанавала на разгляд жу-ры навагоднія казкі ў прозе (вынікі конкурсу падводзіліся якраз неза-доўга да Новага года), а таксама некалькі вершаў для дзяцей, нека-торыя са сваіх загадак (а іх у яе ледзь не паўтары сотні!). Шэраг вершаў для дзяцей на самыя роз-ныя тэмы даслаў адзін з самых маладых удзельнікаў конкурсу Кастусь Якубчык, які, можна ска-заць, знайшоў сябе як творца менавіта ў дзіцячай паэзіі, у сваіх творах праявіў сябе выдатным знаўцам дзіцячай душы. Дарэчы, Канстанцін Іосіфавіч - тата цудоў-най дачкі-чацвертакласніцы Жэні, якую ён узяў з сабой на цыры-монію ўзнагароджання перамож-цаў конкурсу. Жэня, канешне, рада за тату і ганарыцца ім і яго перамогай!

Падзячныя лісты за ўдзел у конкурсе атрымалі Таццяна Сямёнава, Люд-міла Русь, Людміла Шот, Ала Юшко, Станіслава Бе-лагаловая, Валянціна Троц-кая, Ларыса Лайкевіч. Трэ-ба адзначыць, што дасланыя найстарэйшай удзельніцай конкурсу Таццянай Іванаў-най Сямёнавай вершы і апавя-данні ў даступнай дзецям форме расказваюць пра Вялікую Айчын-ную вайну і Вялікую Перамогу, садзейнічаючы патрыятычнаму выхаванню. Жыхарка аграгарадка Дворышча Людміла Шот напісала вялікую вершаваную казку пра прыгоды мышаняці Пі, па якой, як адзначыла вядоўца імпрэзы, га-лоўны бібліёграф раённай біблія-тэкі Галіна Курбыка, можна ства-рыць мультфільм. Цэлы зборнік вершаў для дзяцей прадставіла на конкурс Людміла Русь, больш вя-домая лідзянам як аўтар вершаў для дарослых. Багата ілюстраваная кніга называецца "Удивительное - рядом" і, як і дарослая паэзія Люд-мілы Іванаўны, прасякнута свят-лом і дабрынёй, выказвае ўменне аўтара заўважаць незвычайнае ў кожным імгненні жыцця. Экземп-ляр сваёй кнігі (дарэчы, сваёй першай кнігі) паэтэса падарыла раённай бібліятэцы. Прэзентацыя кнігі з паказам буктрэйлера па ёй (яе відэаагляду) адбылася ў кан-ферэнц-зале бібліятэкі ў той жа дзень.

Літаратурны конкурс "Да-рослыя - дзецям" - гэта і прапа-ганда творчай спадчыны Веры На-віцкай. Натхняльнік конкурсу, адзін з яго ініцыятараў і аргані-затараў, пісьменнік, краязнавец, рэдактар часопіса "Лідскі лета-пісец" і літаратурна-мастацкага зборніка "Ад лідскіх муроў" Ста-ніслаў Суднік у чарговы раз прэ-зентаваў перад прысутнымі рэд-кую кнігу. У 2016 годзе гэта была першая кніга тэтралогіі Веры Навіцкай на беларускай мове "Добра жыць на свеце", у 2018 годзе - дзіцячая кніга Марыі Кана-пніцкай "Ад вясны да зімы", у 2020 годзе - "Я сумавала па вучобе. Дзіцячыя і школьныя гады Альж-беты Табенскай з-пад Васілішак. Успаміны". У гэтым годзе свет пабачыла перакладзеная ім жа на беларускую мову кніга Веры На-віцкай "Вясёлыя будні" (другая частка тэтралогіі пра Мусю Стара-бельскую). Гэтую кнігу, свайго роду дзённік гімназісткі пачатку мінулага стагоддзя, энцыклапе-дыю яе жыцця, можна пачытаць у раённай бібліятэцы, а таксама ў Доме Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Яшчэ адна прыступка поўнага адкрыццяў вучэбнага шляху дзяўчынкі-гімназісткі Мусі стане вядомай лідскім чытачам!

Дзяржаўная ўстанова культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" выказала Станіславу Вацлававічу Судніку глыбокую падзяку за падтрымку ў арганізацыі і правядзенні адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям".

Застаецца дадаць, што на цырымоніі ўзнагароджання пера-можцаў конкурсу музычным па-дарункам для ўсіх прысутных сталі выступленні юных акардэаністаў Лідскай дзіцячай школы мастацтваў Ігната Ількевіча і Мацвея Вайцяхоўскага.

Аляксей КРУПОВІЧ. Фота Дар'і Марцінкевіч.

Яшчэ адна кніга для дзяцей і пра дзяцей

Падчас падвядзення вынікаў 5-га конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя дзецям " была прадстаўлена 2-я кніга з тэт -ралогіі пра Марусю Старабельскую . Кніга называецца "Вясёлыя будні . З дзённіка гімназісткі ". Выдадзена абмежаваным накладам у прыватным прадпрыемстве "Пружмень " у перакладзе і пад рэдакцыяй Станіслава Судніка . Карэктар : Алесь Хітрун . Вокладку распрацавала Дар Марцінкевіч .


Муся падрасла і вучыцца ў сёмым класе гімназіі. Сёмы клас у гімназіі - самы малодшы, а першы - выпускны.

У кнізе апісваецца нібы пецярбургская гімназія, але, безу-моўна, тут паказана нейкая збор-ная навучальная ўстанова, дзе, напэўна, ёсць нешта і ад Лідскай прыватнай жаночай гімназіі імя Марыі Навіцкай, дырэктарам якой аўтарка была да 1915 года.

Па ходу апавядання, якое працягваецца ў выглядзе ўсё таго ж дзённіка, можа скласціся ўра-жанне, што гімназісткі толькі тое і рабілі, што сваволілі, але не пера-казваць жа ўрок за ўрокам будзе малая дзяўчынка, яна запісвае па-дзеі, што выбіваюцца з гладкай канвы жыцця: свавольствы, святы, падарункі, хваробы, што зусім на-туральна. І аўтарка, якая сама прайшла гімназію вучаніцай і не рассталася з ёй пасля заканчэння, добра ведае дзіцячы свет: што там важнае і цікавае, а што надзённае і не вартае ўвагі.

Сёння кніжку можна пачы-таць у чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і ў Лідскім літаратурным музеі (Домік Таўлая).

Спадзяёмся, што праз некаторы час кніга стане даступная больш шырокаму колу чытачоў.

Яраслаў Грынкевіч.

Трэці лідскі фальклорны зборнік

У Лідзе выйшла кніг а "Беларускія думкі , звычаі , абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя ". Этнаграфічны зборнік, 2023 г. На беларускай мове. Ліда, 72 с. Наклад 120 асобнікаў.

У выходных дадзеных пазначана, што гэта выданне часопіса "Лідскі летапісец" і ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".

Укладальнікі: Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік.

Рэдактар: Станіслаў Суднік.

Кніга прадстаўлена 27 жні-ўня 2023 года на 4-м фестывалі песеннага фальклору ў ам. Мажэйкава Лідскага раёна "Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі...".


Аснову зборніка складаюць 42 "Беларускія думкі з вёскі Глыбокага ў Лідскім павеце Віленскай губерні, у 1885 годзе запісаныя Уладзіславам Вярыгам", апублікаваныя ў 1889 годзе ў часопісе бор звестак па краё-вай антрапалогіі, выдадзены стараннем Антрапалагічнай камісіі Акадэміі навук у Кракаве". Том ХІІІ (з 6 табліцамі). У Кракаве, друкарня Ягелонскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам А.М. Кастаркевіча, 1889. ("Zbior wiadomosci do antopologii krajowej" 1889. Т. 13.).

"Беларускія думкі з вёскі Глыбокага... ", - гэта не спіс вынікаў працы мазгоў чалавечых, не мыслі, не разважанні, гэта невялікія балады. Слова "думка" тут - памяншальная форма ад слова "дума".

У беларускім фальклоры і літаратуры думы не знайшлі амаль ніякага адлюстравання, як быццам такога жанру і не было ў нас ніколі. І вось цэлы зборнік (42 тэксты) думак, запісаных Уладзіславам Вярыгам.

Уладзіслаў Вярыга не на-зваў запісаныя ім тэксты думамі, а толькі думкамі - маленькімі думамі. Выклікана гэта хутчэй за ўсё тым, што памеры тэкстаў не-вялікія, сюжэты простыя, амаль заўсёды аднаактавыя. Як правіла, у думцы дзве часткі: зачын і завяр-шэнне. І калі ўкраінскія народныя і рускія літаратурныя думы можна атаясаміць з гістарычнымі бала-дамі і паэмамі, якія ў сваёй сукуп-насці ствараюць эпічныя палотны жыцця народаў і краін, то бела-рускія думкі - гэта нешта іншае. Іх нельга размясціць у гістарычнай паслядоўнасці, іх наогул цяжка прывязваць да часу. Недзе XVIII - XIX стагоддзі.

Пад нумарам 28 тут была запісана думка, якая ёсць варыян-там шырока вядомай гісторыі пра бандароўну і пана канюшага. Янка Купала напіша сваю "Бандароў-ну" ў 1913 годзе і аднясе падзеі на Украіну. Тэкст жа пра бандароўну, аказваецца, бытаваў спакойна ў беларускім фальклоры яшчэ ў 19-м стагоддзі, а можа, і раней, і без усякага намёку на Украіну, на-адварот, тут згадваецца ашмян-ская шляхта. І, па ўсім відаць, Янка Купала ведаў гэты ці падобны тэкст.


Да думак, запісаных Уладзіславам Вярыгам дададзены яшчэ дзве невялікія публікацыі.

Гэта "Астрынскі прыход" (Віленскай губерні Лідскага паве-та) прафесара Літоўскай семінарыі І. Юркевіча. Нарыс быў апуб-лікаваны ў Этнаграфічным збор-ніку, які выдаваўся Імператарскім рускім геаграфічным тавары-ствам. Выпуск 1. Санктпецярбург, 1853. С. 283-293. (Юркевич И. Остринский приход // Этнографический сборник, выдаваемый Императорским русским географическим обществом. Выпуск 1. Сантпетербург, 1853. С. 283-293.) Калі меркаваць па даце публікацыі, то гэта самы ранні этнаграфічны матэрыял з Лідчыны ў шырокім доступе.

Другая публікацыя "Дажынкі ў Шаўрах Лідскага павета" належыць Біруце (Амеліі Даравінскай). Абрад дажынак яна запісала ў 1887 годзе ў маёнтку Баляслава Нарбута, сына Тодара Нарбута. Бірута апублікавала нарыс у 1889 годзе ў польскім часопісе "Вісла". (Biruta (Amelia Derewinska). Dozynki na Litwie, Szawry, pow. Lidzki // Wisla. 1889. T. III. z. 1. S. 92-94).


У 2017 годзе было зроблена перавыданне кірылічнай часткі зборніка Земавіта Фядэцкага " Цёплыя вечары , ды халодныя ранкі ..." паводле выдання 1992 года. Песні гэтага зборніка былі запісаны ў в. Феліксава Лідскага раёна ў 1943 годзе.


У 2021 годзе выйшаў зборнік "Закуй, закуй, зязюленька, рана... Анталогія беларускіх народных песняў. Сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905-1912 гадах".


110-я ўгодкі з дня нараджэння Валянціна Таўлая

8 лютага 2024 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея ўрачыста адзначылі 110 год з дня нара-джэння беларускага паэта Валянціна Таўлая.

Ліду ў юбілейны дзень наведалі:

з Установы "Беларускі дзя-ржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" загадчык аддзела наву-ковага апісання дакументаў асабістага паходжання Шаталава Вольга Фёдараўна, вядучы архівіст ад-дзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Мізон Наталля Аляксандраўна;

з Установы "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літара-туры" намеснік дырэктара па на-вуковай рабоце Кузняцова Алеся Аляксандраўна; загадчык навуко-ва-асветніцкага аддзела Кароткіна Валянціна Сяргееўна; навуковы супрацоўнік навукова-асветніц-кага аддзела Доўнар Аляксандра Уладзіміраўна;

з Установы "Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы" дырэктар Глінская Ганна Васільеўна;

з Установы "Беларускі дзяржаўны архіў кінафота-фонадакументаў" намеснік загадчыка аддзела выкарыстання інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч;

з Дзяржаўнай установы "Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыяна-льнай акадэміі навук Беларусі" загадчык аддзела кнігазнаўства Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Стэфановіч Аляксандр Віктаравіч.

Госці і прыхільнікі творча-сці паэта пазнаёміліся з экспазіцыямі і выстаўкамі ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі, наведалі галоўную пярліну горада Лідскі замак. Затым быў арганізаваны аўтобусны маршрут па мясцінах Валянціна Таўлая "сТАЎ-Ленне". Удзельнікі мерапрыем-ства пазнаёміліся з вуліцамі горада (і з асноўнай па маршруце - вулі-цай Таўлая), па якіх хадзіў Валян-цін Таўлай, даведаліся дзе размя-шчаліся тыя гістарычныя будынкі (рэдакцыя газеты "Уперад", кіна-тэатры "Эра", "Эдысон", гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы і інш. ), звязаныя з лёсам паэта-юбіляра. Кропкай прыпынку стаў сучасны будынак рэдакцыі "Лідскай газеты", на якім змешчана памятная дошка ў гонар калегі-газетчыка Таўлая.

Цікавым і эмацыйна-напружаным аб'ектам стала мэбле-вая фабрыка ААТ "Івацэвічдрэў" (некалькі год назад тут размяшчалася менавіта Лідская мэблевая фабрыка). Падчас вайны на яе тэрыторыі была фашысцкая турма, у якую 23 верасня 1943 года была кінута сям'я Таўлаяў. Да гэтага часу пад адным з будынкаў захаваліся падвалы з кратамі, турэмныя камеры з аўтэнтычнымі дзвярамі і інш.

Асноўным месцам правядзення мерапрыемства па ўшанаванні памяці паэта стаў дом, у якім пражываў В. Таўлай.

Тут ад імя гарадскіх уладаў гасцей прывітала старшыня Лідскага райсавета Інэса Генадзеўна Белуш.

Для гасцей быў арганізаваны інсцэніраваны аповед "У Таўлая пабываем - жыцця дарогі мы згадаем".

Пасля інсцэніроўкі ўдзе-льнікі ўрачыстасці пазнаёміліся з выстаўкай "У дом твой сцежка прывяла сама...", на якой прад-стаўлены матэрыялы музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца эпісталярная спадчына Валянціна Таўлая. Капійныя частка гэтых матэрыялаў была даслана для арганізацыі сумеснай юбілейнай выстаўкі.

Разам з тым была прадстаўлена інтэрактыўная замалёўка "Абед у Таўлая" па матывах успамінаў беларускага літаратуразнаў-ца Уладзіміра Калесніка, дзе паспрабавалі смачны суп, падобны на той, якім частавала жонка паэта Лідзія Казлоўская Я. Брыля і У. Калесніка. А на другое і трэцяе, як і па ўспамінах адбылася прэзен-тацыя зборніка "Мелодыі памяці", на старонках якога знайшлі месца ноты кампазітара Леаніда Шурма-на на вершы Валянціна Таўлая, вершы паэта, напісаныя ў Лідзе, а таксама прысвячэнні яму ад мінулых і сучасных паэтаў, адзін з варыянтаў інсцэніраванага аповеду і інш.

Разам з тым быў арганіза-ваны прагляд дакументальнага фільма "Валянцін Таўлай" аўтара сцэнарыя Вячаслава Адамчыка і Музы Заслонавай з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кіна-фотафонадакументаў, нечака-ным момантам стаў відэазварот да прысутных і супрацоўнікаў музея ад сястры паэта Ніны Паўлаўны Таўлай-Радзюкевіч. Гучалі вершы ад лідскіх паэтаў, якія змясцілі ў зборніку свае прысвячэнні В. Таўлаю. І вядома, слова было дадзена калегам - супрацоўнікам вядучых літаратурных дзяржаўных музеяў і архіваў Беларусі (Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастац-тва, музея гісторыі беларускай літаратуры, цэнтральнай навуко-вай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Бе-ларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў).

Гасцямі імпрэзы былі сваячніцы з роду Дарашкевічаў (па лініі мачыхі В. Таўлая) Ірына Пятроўна Ганчарова, Ірына Мікалаеўна Клышко, якая з гэтай жа лініі і хрышчаная сястрой паэта - Нінай Таўлай, а таксама Алена Дзмітрыеўна і Анастасія Ланскія.

Выступалі лідскія літара-тары Тарэза Чаславаўна Смольская, Людміла Іванаўна Русь.

Гасцям былі ўручаны сімвалічныя падарункі, сярод якіх і пернік з партрэтам паэта-юбіляра ад Лідскай хлебапякарні. Ад гасцей-калег супрацоўнікі Дома Валянціна Таўлая атрымалі таксама шэраг друкаванай прадукцыі.

Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні з насычанай праграмай. Такім чынам, масты сяброўства з калегамі яшчэ больш умацаваліся, і наперадзе чакае яш-чэ шмат цікавых праектаў, сустрэч.

Паводле СМІ.

У лідскім "Суквецці" новы кіраўнік

8 ліпеня 2024 г. адбылося чарговае пасяджэнне літаб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лід-скай газеты". Прайшло яно ў бу-дынку рэдакцыі. Літаратараў сабраў дырэктар - галоўны рэдактар дзяржаўнай установы "Рэдакцыя "ЛідаМедыяКампанія" Івуць Павел Іванавіч. Былі адзначаны нека-торыя пытанні на далейшае раз-віццё літаратурнай суполкі. Цяпер, акрамя таго, што літаратары дру-каваліся на старонках раённага выдання, ім будзе магчымасць вы-йсці на шырокую прастору - на радыё і тэлебачанне. А прыхільнікі прыгожага пісьменства змогуць не толькі прачытаць, але і паслу-хаць, і пабачыць сваіх майстроў мастацкага слова.

Трэба зазначыць, што пас-ля Аляксандра Іосіфавіча Мацуле-віча, які кіраваў аб'яднаннем і якога не стала ў снежні 2023 года, літаратурная суполка заставалася без кіраўніка. Цяпер кіраваць літа-ратарамі прызначаны Уладзімір Ігаравіч Глінін - інжынер відэаман-тажу ў Лідскім тэлерадыёаб'яд-нанні, чалавек з паэтычнай душой. Гэтую кандыдатуру прадставіў дырэктар - галоўны рэдактар дзяр-жаўнай установы "Рэдакцыя "ЛідаМедыяКампанія" Івуць Павел Іванавіч.

Глінін Уладзімір Ігаравіч нарадзіўся ў горадзе Лідзе 25 лістапада 1984 года . Скончыў навучанне на базе 11 класаў у сярэдняй школе № 1. У 2002 годзе паступіў у Мірскае мастацкае вучылішча , пасля заканчэння ў 2004 годзе , атрымаў прафесію сталяр , разьбяр па дрэве . З 2004 па 2006 год праходзіў ваенную службу ва Узброеных сілах Рэс-публікі Беларусь. З 2011 года працуе інжынерам на Лідскім тэлебачанні. З 2024 года кіраўнік літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты". Вершы публікаваліся на старонках "Лідскай газеты", апавяданні друкаваліся ў часопісе "Домашний".

VІ літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай

18 снежня 2024 года ў Лід-скай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пера-можцаў VІ адкрытага рэгіяналь-нага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуй-нейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жа-ночую гімназію Ф.Л. і В.С. На-віцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую. Дадзены конкурс ладзіцца ў шосты раз, упершыню ён прайшоў у 2014 годзе, і па-ра-нейшаму прыцягвае ўвагу амата-раў літаратурнай творчасці, са-дзейнічае раскрыццю новых талентаў, падтрымлівае і заахвочвае паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 10 літаратараў у жанрах: "Паэзія", "Проза", "Драматургія". Усе творы, якія паступілі на кон-курс, выдадзены асобным зборні-кам, яго можна было набыць тут жа.

Ацэньвала паступіўшыя творы журы ў складзе: Арцём Мартынаў, дырэктар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Алена Быстрыцкая - намеснік дырэктара Лідскай рваённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і Станіслаў Суднік - рэдактар лідскага літаратурнага альманаха "Ад лідскіх муроў". Вяла імпрэзу галоўны бібліёграф бібліятэкі Галіна Кур-быка, а ўручаў дыпломы і канверты дырэктар бібліятэкі Арцём Мартынаў.

Першую прэмію атрымаў літаратуразнавец,, паэт, пісьменнік і драматург, жыхар горада Слонім Сяргей Чыгрын (конкурс жа рэгіянальны) за дзве п'есы для дзяцей, другую прэмію падзялілі паміж Уладзімірам Васько (апавяданні) і Наталляй Тананушка (замалёўкі з дзяцінства), трэцяя прэмія дасталася Ірыне Маркевіч (вершы) і Станіславе Белагаловай (вершы).

Усе астатнія, хто прымаў удзел у конкурсе, атрымалі падзяч-ныя падарункі.

Разыначкай гэтай цырымоніі традыцыйна з'яўляецца прадстаўленне рэдкага лідскага выдання, якое рыхтуецца спецыяльна да цырымоніі. Раней гэта былі 1-я і 2-я кніжкі тэтралогіі Веры Навіцкай, чыё імя носіць конкурс, кніжачка дзіцячых вершаў Марыі Канапніцкай "Ад вясны да зімы", фрагмент успамінаў Альжбеты Табенскай "Мы так хацелі вучыцца". Сёлета адбылася прэзентацыя кніжачкі вершаў Камілы Юрэвіч з Нарбутаў "Калядкі Камілы Нарбут для кузінак і сябровак на 1852 год", у якой змешчаны 25 вершаў Камілы Нарбут у перакладзе Станіслава Судніка. Па пэўных пры-чынах гэтыя кніжкі выдаюцца не-вялікім накладам, але ў Лідзе іх можна знайсці ў бібліятэцы і Доме Таўлая, ёсць яны ў Нацыянальнай бібліятэцы. Сёлетняя кніжачка разаслана ва ўсе асноўныя біблія-тэкі згодна з лістом рассылкі.

Прэмія імя Веры Навіцкай на сёння - як падаецца, адзіная літаратурная прэмія, якая афіцый-на ўручаецца ў Гарадзенскай воб-ласці. Хаця, вельмі б хацелася па-мыліцца.

Яраслаў Грынкевіч

ХIІ Лідскія чытанні

Тэма: "Літаратура і друк на Лідчыне"

16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-прак-тычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні" на тэму "Літаратура і друк на Лідчыне".

Штогод сталіцай Дня бела-рускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў адметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, цэнтр асветы і культуры. Трыц-цаць другое свята Дня беларускага пісьменства сёлета ладзіцца ў Лідзе. Менавіта гэтай тэме была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытан-ні". На мерапрыемства былі за-прошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, крязнаўцы і іншыя. Падчас работы навуковай канферэн-цыі ў чытальнай зале дзейнічалі кніжныя выставы "Узрасло буйным коласам зерне Скарыны", прысвечаная гісторыі кнігадру-кавання на Беларусі і "Лідчына літаратурная", прысвечаная пісьменнікам, якія нарадзіліся на Лідчыне, або ўнеслі яркі след у гісто-рыю старажытнага горада. У літаратурным жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты". Яго ўдзельнікі спрабуюць свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі. Яны рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты і друкуюць кнігі, якія дораць бібліятэцы. Менавіта кнігі-падарункі з уласнымі аўтографамі аўтараў былі прадстаўлены на гэтай выставе.

З прывітальным словам выступіла Быстрыцкая Алена Адамаўна, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Потым з дакладамі выступілі удзельнікі канферэнцыі. Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Пацюпа выступіў з дакладам "Вільгельм Пратасевіч як асо-ба і аўтар паэмы "Суседчык Гавейскі"".

Анашкевіч Наталля, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА "СШ № 11 г. Ліды" прадставіла краязнаўча-пошукавую работу "Феномен поэта и поэзии в литературе Лидчины".

Мы ганарымся, што у нашым прынёманскім краі ўпершыню прагучаў мужны голас Петруся Граніта і Васіля Струменя. Горад Ліда стаў важным этапам у жыцці беларускіх паэтаў Валян-ціна Таўлая і Ніны Тарас. Мена-віта гэтай тэме быў прысвечаны даклад Алеся Хітруна "Лідская заходнебеларуская літаратура: Ніна Тарас, Пятрусь Граніт, Васіль Стру-мень… у фондах ДУ "Лідскі гісторы-ка-мастацкі музей".

Метадыст аддзела метадыч-най і культурна-ма-савай работы ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" Ірына Стру-мкіс раскрыла тэму "Выданне фальклорна-этнаграфічных збор-нікаў на Лідчыне".

Студэнты Лідскага каледжа Сабадаха Дар'я і Юхно Марыя выступілі з дакладамі, у якіх асвят-лілі тэмы літаратурна-асветніцкай дзейнасці Цёткі і Каруся Каганца, творчасць якіх займае значнае месца ў беларускай літаратуры.

Пісьменнік і краязнавец Станілаў Суднік выступіў з дакла-дам "Лідская літаратура 1920-1939 гг", у якім раскрыў тэму лідскай польскамоўнай літаратуры.

Валерый Мацулевіч раска-заў пра выдатнага журналіста і паэта Алеся Мацулевіча, які ўсла-віў Лідчыну ў трох зборніках "Леў і ключы", "Горад-карабель", "Бронзавы Гедымін", у дакладзе "Творчасць лідскага паэта, журналіста Алеся Мацулевіча".

Завяршыла мерапрыемства Галіна Курбыка, бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы дакладам "Кніга беларускі народны арнамент" - рэліквія Лідчыны. Яна пазнаёміла з кнігай-рарытэтам, падарункам жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч "Беларускі народны арнамент" 1953 года вы-дання з дарчым надпісам ад 29 чэрвеня 1956 года, якая захоўваецца ў чытальнай зале бібліятэкі.

Бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Раманаўна Курбыка.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX