Папярэдняя старонка: Ад Лiдскiх муроў 11

Ад лідскіх муроў. № 11. Кніга 2 


Спампаваць




Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

2022 - 2025 гг.

№ 11

Кніга 2

г. Ліда

"Пружмень"

2025


Ад лідскіх муроў. Літаратурна - мастацкі зборнік № 11. Кніга 2. 2022-2025 гг. На беларускай мове. Ліда. 2025. 460 с.

Ад лідскіх муроў. № 11. Кніга 2.

Выдаецца ў адпаведнасці з п. 7.4 артыкула 13 ЗАКОНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ "Аб сродках масавай інфармацыі" ад 17 ліпеня 2008 г. № 427-З.

Выдавец: Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Пружмень".


Укладальнікі: Станіслаў Суднік, Леанід Лаўрэш, Алесь Хітрун.

Галоўны рэдактар: Станіслаў Суднік.

Рэдактар раздзела прозы: Алесь Хітрун.

Карэктар: Алесь Хітрун.


У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў за 2022-2025 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны.



На першай старонцы вокладкі - партрэты лідскіх пісьменнікаў Веры Навіцкай, Ніны Тарас, Уладзіміра Васько, Леаніда Лаўрэша.

С ПУП "Пружмень", 2025

Лідская проза, якой як бы няма

Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур'ёзнай прозы, ні сур'ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Парыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе.

Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары адышлі, але ж творы засталіся, перавыдаюцца, чытаюцца. Пры гэтым многія з іх, раней недаступныя, сёння перакладзены і гатовыя да выдання, іншыя перакладаюцца.

У зборніку "Ад лідскіх муроў" ужо апублікавана першая аповесць Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую. У "Лідскім летапісцы" надрукаваны два тамы з тэтралогіі "Паўвеку" Ежы Путраманта і ўспаміны Апалоніі Серакоўскай з Далеўскіх, у першай кнізе "Ад лідскіх муроў" № 11 надрукавана аповесць Камілы Нарбут пра падарожжа з Лідчыны ў Беларусь і г.д.

У гэтым зборніку мы падаём другую кнігу Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую "Вясёлыя будні. З дзённіка гімназісткі". І яшчэ адна аповесць - гэта не друкаваная нідзе раней аповесць Ніны Тарас "Бура". У зборніку даецца ўрывак з рамана Віктара Праўдзіна "Непераможны злом". Віктар Праўдзін - сталы аўтар зборніка "Ад лідскіх муроў". З нумара ў нумар тут друкуюцца яго вялікія апавяданні або невялікія аповесці.

Ну і сем лідскіх аўтараў са сваімі апавяданнямі і цыкламі апавяданняў займаюць годнае і пачэснае месца.

У раздзеле "Літаратуразнаўства" асноўнае месца займае праца Леаніда Лаўрэша "Лідскія Нарбуты". Тут у нашую літаратуру вяртаюцца акадэмік Прускай акадэміі навук у вобласці літаратуры, пісьменніца, перакладчыца, драматург і актрыса Аляксандра Нарбут з Сукурчаў, што былі некалі каля Крупава, Ганна Нарбут з Гразмані - перакладчыца з французскай на польскую мову, Юстын Нарбут - пісьменнік і гісторык, яго дачка пісьменніца Каміла Нарбут, дачка Ганны Гразмані Юлія Шышкова з Нарбутаў, мецэнатка, якая падтрымлівала нашых пісьменнікаў і паэтаў у Пецярбургу, у тым ліку і Адама Міцкевіча, падчас ганенняў на філаматаў і філарэтаў.

У раздзелах "Літаратурнае жыццё", "Мемарыял" і "Кнігапіс" фіксуецца каля 30 кніг, выдадзеных лідзянамі і ў Лідзе.

І што далей? А далей - лёгкага і прыемнага чытання дзеля душэўнай радасці і асалоды.

Станіслаў Суднік.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX