У красавіку 2022 года ў Лідзе Прыватнае прадпрыемства "Пружмень" выдала Наваградскі літаратурны альманах "Стольны град" № 2. 208 ст., 150 ас. Укладальнік: Святлана Абдулаева. Рэдактар: Станіслаў Суднік.
21 ліпеня 2022 года адбылася прэзентацыя дзясятага літаратурна-мастацкага зборніка "Ад лідскіх муроў", які выйшаў у выдавецтве "Пружмень". У зборнік увайшлі творы і артыкулы, напісаныя, надрукаваныя або перакладзеныя ў асноўным у 2020-2021 гадах. Наклад зборніка - 110 асобнікаў. 524 ст.
У канцы снежня 2022 года выйшла кніга Наталлі Анашкевіч "В калейдоскопе школьных дней", прысвечаная шырокой і рознапланавай дзейнасці аўтара як класнага кіраўніка ў СШ № 11 г. Ліды і ўяўляе сабой настольную кнігу, практычны дапаможнік для класных кіраўнікоў і проста добрую памяць для выпускнікоў адзінаццатай школы.
У сакавіку 2023 г. выйшла кніга Марозавай С. В. "Людзі куьтуры Гродзеншчыны: Леанід Лаўрэш" (Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 64 с. І8ВУ 978-985-7257-40-9).
Кніга прысвечана біяграфіі, радаводу, даследчай і творчай дзейнасці беларускага пісьменніка, даследчыка гісторыі Беларусі, буйнога лідскага краязнаўца Леаніда Лявонцьевіча Лаўрэша.
У пачатку красавіка 2023 года ў Лідскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя дэбютнай кнігі лідскай паэткі Ганны Гайдукевіч "З душой і жартам".
20 траўня 2023 г. пісьменнік Леанід Лаўрэш прэзентаваў сваю новую кнігу "Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда" (Лаўрэш, Л.Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда / Л.Л. Лаўрэш - Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. - 192 с.).
21 чэрвеня 2023 года ў рамках чарговага пасяджэння літаратурнага аб'яднання "Суквецце" ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя новай, ужо восьмай па ліку, кнігі аднаго з найстарэйшых і самых аўтарытэтных пісьменнікаў Лідчыны Уладзіміра Гаўрылавіча Васько "Неабдымнае".
18 кастрычніка 2023 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Тарэзы Смольскай " Няхай новыя песні пра Ліду складаюць…". Гэты зборнік вершаў - дар роднаму гораду да 700-гадовага юбілею, вершаванае прызнанне ў любові, напісанае сэрцам.
22 кастрычніка 2023 года ў аграмястэчку Дворышча адбылася прэзентацыя кнігі "Мінулае і сучаснае Дворышча" пад аўтарствам пробашча Тракелькага касцёла ксендза Юрыя Бяганскага. Падчас прэзентацыі, якую падрыхтавалі супрацоўнікі філіялаў "Інтэграваная бібліятэка агрм. Дворышча" і "Дварышчанскі Дом культуры", успаміналіся гістарычныя вехі жыцця і развіцця Дворышча.
У Лідзе ў выдавецтве "Пружмень" выйшаў 2-гі выпуск літаратурна-мастацкага зборніка "Нясвіжскі ўток". У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку нясвіжскіх літаратараў за 2018 - 2023 гг. 319 ст. Укладальнік: Валянціна Шчарбакова.
Рэдактар: Станіслаў Суднік.
20 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі педагога, журналіста, краязнаўцы Наталлі Анашкевіч "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі".
На сустрэчы літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце" 24 студзеня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча "Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры". На вечар памяці паэта і журналіста прыйшлі сваякі, сябры, пісьменнікі і паэты, усе тыя, хто яго добра ведаў і шанаваў. Успаміналі таленавітага журналіста яго калегі: Кацярына Серафіновіч, Станіслаў Суднік, Алена Несцерава, Ганна Гайдукевіч, Уладзімір Каспяровіч.
8 лютага 2024 года падчас мерапрыемстваў да 110 годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая адбылася прэзентацыя зборніка "Мелодыі памяці", на старонках якога знайшлі месца ноты кампазітара Леаніда Шурмана на вершы Валянціна Таўлая, вершы паэта, напісаныя ў Лідзе, а таксама прысвячэнні яму ад мінулых і сучасных паэтаў, адзін з варыянтаў інсцэніраванага аповеду і інш. (Ліда, "Пружмень", 2024, 116 ст. Укладальнік Алесь Хітрун. Рэдактар Станіслаў Суднік.)
У чэрвені 2024 года выйшла 14-я кніга Леаніда Лаўрэша "Як горад Ліда ўвайшоў у ХХ стагоддзе. Пошта, чыгунка, кіно, электрычнасць і першыя аўтамабілі", 150 с.
21 жніўня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках паседжання аматарскага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" прайшла прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч "Мае класныя спадарожнікі".
18 верасня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках паседжання аматарскага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" адкрылася выстава акварэлі і графікі Алены Мікалаеўны Несцеравай, і прайшла прэзентацыя яе кнігі "Адмысловы выраб - вершы". Гэта першая кніга аўтара.
У канцы верасня 2024 года ў выдавецтве "Ridero" выйшла электронная кніга Леаніда Лаўрэша "Лябёдка Іваноўскіх".
Гэта аповесць пра маёнтак Лябёдка Іваноўскіх, месца, дзе ў адной сям'і выраслі і сфармаваліся выдатныя дзеячы трох суседніх народаў: беларускага, польскага і летувіскага. Беларуса Вацлава Іваноўскага, які быў цэнтральнай фігурай у справе адраджэння нашай радзімы, выгадавала Лідская зямля і яго родная Лябёдка.
У кастрычніку 2024 года Выйшла ўнікальная кніга Леаніда Лаўрэша і Галіны Лаўрэш "Там, дзе спыніўся час.... Лідскія гістарычныя некропалі", 222 с.
28 лістапада 2024 года ў Капыльскай раённай цэнтаральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў самадзейных капыльскіх паэтаў, удзельнікаў літаратурнага аб'яднання "Вясёлка", "Родныя пагоркі" № 2.
Капыльскі літаратурны альманах № 2 "Родныя прагоркі" выйшаў у выдавецтве "Пружмень", г. Ліда. Рэдактар Станіслаў Суднік.
У пачатку снежня 2024 года "Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса з дадаткам Уладзіслава Талочкі" (укладальнік і перакладчык Леанід Лаўрэш) 2024. 68 c.
У канцы снежня 2024 года ў лідскім выдавецтве "Пружмень" выйшаў з друку слонімскі літаратурны альманах "Паланэз". Гэта ўжо другі выпуск, а першы з'явіўся ажно пяць гадоў таму.
Укладальнік Сяргей Чыгрын.
Рэдактар Станіслаў Суднік.
Напрыканцы 2024 года з друку выйшла новая кніга прозы, вершаў і баек лідскага пісьменніка Уладзіміра Васько. Кніга мае прыгожую назву - "Салаўіная радасць".
У лютым 2025 года выйшла кніга скарочаных успамінаў: "Корвін-Мілеўскі Гіпаліт. Успаміны пра семдзесят гадоў (1855-1925)". 2025. - 276 с.
Перакладчык і выдавец кнігі Леанід Лаўрэш.
2 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ва ўтульнай, прыхільнай, творчай атмасферы адбылася прэзентацыя другога персанальнага зборніка вершаў Алы Юшко "Ларчык з сакрэтам".
16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай "Заранкавы край" і "Яшчэ адзін дзень". Адразу дзве кнігі прадставіла на суд чытачоў лідская паэтка Людміла Краснадубская ў год, калі Ліда стала сталіцай беларускага пісьменства.
У красавіку 2025 года выйшла кніга Леаніда Лаўрэша "Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям'я і сядзіба, яго час".
У пачатку траўня 2025 года Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку выдала кнігу Леаніда Лаўрэша "Стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях : Жыццё і ўспаміны беларускіх уніятаў у часы ліквідацыі уніі". У кнізе 326 старонак. Навуковы рэдактар: Святлана Валянцінаўна Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар.
28 траўня 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Таццяны Сямёнавай "Паэзія маёй душы".
У чэрвені 2025 г. ў Варшаве ў выдавецтве Sowa sp. z o.o выйшла кніга Леаніда Лаўрэша і Галіны Лаўрэш " Tam, gdzie zatrzymal sie czas... Lidzkie historyczne nekropolie" ("Там дзе спыніўся час... Лідскія гістарычныя некропалі").
Перакладчык і выдавец Ян Казлоўскі.