Папярэдняя старонка: Нехвядовіч Казімір

Маім землякам   


Аўтар: Ірена Грынцевіч,
Дадана: 22-07-2002,
Крыніца: Gawia. Poznań 2006.



Ірена Грынцевіч радзілася ў Суботніках. Ад 1958 года жыве у Яленяй-Гуры. Аўтарка вершаў, песень і песенек, перакладаў, зборнікаў: "Куды ты ідзіеш?", "Вершы Табе".

Wyboru wierszy dokonal Kazimierz Niechwiadowicz. W tlumaczeniu na jezyk bialoruski braly udzial rozne osoby



Помні пра родную зямлю


Свет Беларускія падарожжы
так вялікі
а дзесьці
малое мястэчка
ціхая вуліца
малая айчына
і ў лісцях -
гучыць песня.

Над быстрай рэчкай
званаю Матрунай
з вадою крынічнаю
з люстраным дном
каля мосту
хата прытулілася
ахоўваючы дзяцінства
спакойны сон.

Вясна на лугах
сыпле лотацямі
а плакучай вербе
гайдае верхавіны
як вокам акінуць
шырока, далёка.
Чырвоныя ўсходы
малююць краявіды
з вежаю касцельнаю
і мостам над Гаўёю
з карканнем варон.
У бязмежным сусвеце
малая айчына
з бусліным гняздом -
cвятло за імглою.
Прывіды прадзедаў
сцерагуць гэтую зямлю
у арэоле часу
цішыні і зорак.
Зямлі пакрыўджанай
маўклівай
цярплівай як камень.

* * *

Ці памятаеш, як пахне хлеб
той з матчынац печы?
Ці памятаеш, як пахне лес,
калі птушкі вяртаюцца з выраю?

Ці памятаеш звон касцельны
і маляўнічыя лугі за млыном?
Дазволь сабе і не раз
сумам упіцца як віном.

Паслухай як шуміць колас
зачараваны васільковым блакітам.
Тое - як летняя ноч, кароткі сон
што прыходзіць на раніцы.

Ці памятаеш, як пахне дождж
будзячы травы ў прытамнасць?
Тое - будзіць у душы спеў,
Ахоўвай і помні.


Захаванае ў сэрцы


Не ўзяла
жмені зямлі радзіннай
толькі кветкі памяці
якія не вянуць
бо маюць карні
там, дзе
у бэзах і гарошках
спяваюць салаўі,
у кутку алтар
і абраз святой
за плотам - мальвы і сланечнікі.

Не ўзяла
жмені пяску
з дарагой магілы
ані палявога каменя
толькі ў сэрцы захавала
з любоўю
той свет
што змяняецца ў пустку,
у нішто.


Прыношу


Прыношу табе
букіецік з-над Нёмана,
зелле пахучае
з-над маёй Гаўі,
мілосны напой
з крыніцы Матруны,
час адлічываны зязюляй,
трохі палявога ветру
каб заіграў нам у душы.

Прыношу
спевы прастого люду
без нот запісаные
у касцельных камянях
з благаславенствам
Крэсавай Мадонны
і мой уздох.

Тудою дарогі вядуць
з усіх бакоў свету
да белых каплічак
да алтара Найсвяцейшай.


Кахаю цябе Гаўя


Стаю часта над маёй Гаўёй
дзяўчына з касою
з кніжкай пад пахай
вандрую берегам
і думаю адкуль
і куды плыве.
Кахаю Цябе Гаўя
калі разліваеш свае воды
як вокам сягнуць
шалееш як буря
калі ў лагодзе прыязная
вербы і вольхы ў одуме
да Цябе прытуляюцца
лес пра даўніну гамоніць.
Прыходжу здалёка
на жабін і птушыны канцерт
прабую ўкласці думкі і пачуцці
калышуся як страказа
на галінках часу
над маёй Гаўёй.


Як елкі сребрыстыя


Сребрыстыя як елкі
сядзім побач
спаглядаючы ў вочы
мінулага. за памерлых.

Пералятаем як п тушкі
над Нёманам і Гаўяй,
лугамі ў Паплаве,

Зярнаты памяці
прабіваюцца і квітнеюць
багата і калярова
Столькі тут змянілася.
Толькі вербы такія самыя
над вадою горбяцца.

Краса - у прастаце,
пахнуць чаромхі
чуваць зазюлю
у воддалі
дрэвы на могілках
паціху моляцца
за памерлых.
Адсюль
дарогі кіруюць
у розныя напрамкі
благослаўляючы крыжам
прыдарожным.
Людзі тут простыя
гавораць мяшанкаю моў Лінкішках і Ройсце.
Хоць бы ты знаходзіўся
за акіянам
да алтара Маці вяртаешся,
на сваю вуліцу,
стары падворак,
да школьнай парты.
Цішыня.
У хаце пахне
вечерам суботніцкім.


Блакнот


Блакнот майго бацькі
ляжачы побач
запрашае на
экскурсію ў мінулае
за Нёман
над Гаўю
у лесы
прапахлыя ядлоўцам
да хаты над рэчкай
на Віленскую вуліцу.

Няма ужо тае хаты
ні бацькі няма.
Тыя з блакнота
на могільніку спачалі
піасчаным, іншыя -
дзесьці ў свеце.

Лісты з блакнота
як высахлыя кветкі
з палеткаў, садоў
і лугоў маленства.


Крэсавая зямля


Мая зямля,
патаптаная чужым ботам
начамі плача расою.
Табе спяваю,
цалую раны.

Колькі яшче
чакае цябе пакут?
Колькі перад Табою
паваротаў гісторыі?
Не дай заараць
Тваёй гісторыі
рэлігіі
мовы.

Амшэлы каміень
дрэмле ў могільнай заццішы.
Мошчы мінулага
парастаюць древы.
Ты мне патребная,
як паветра,
зямля мая айчынная.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX