З "Пятага этапа"
Начныя багіЗа мяжой свядомасці
Ніхто ня дасьць нам збаўленьня. Урывак з аповесьці
Сяргей Пясэцкі нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы (што недалёка ад Баранавічаў) у 1901 г. Бацька ягоны, Міхал Пясэцкі, быў нашчадкам польскага шляхоцкага роду, але продкі яго перасяліліся ў Наваградзкае ваяводзтва яшчэ напачатку XVI ст. На той час былі заможнаю шляхтаю - радніліся з Сапегамі, мелі пасады, заслугі... Але за тры сотні гадоў здрабнелі, хоць памяці пра мінулае, здаецца, ня страцілі: недарэмна герой прапанаванай аповесьці мае прозьвішча Забава - гэта назва гербу, якім карысталіся Пясэцкія. (Дарэчы, гэта ёсьць пацьверджаньнем моцнага аўтабіяграфічнага элемэнту ў аповесьці.) Пясэцкі нарадзіўся па-за шлюбам. Маці ягоная была прыслугаю ў доме бацькі, звалі яе Клаўдзя Кукаловіч, і да адзінаццаці гадоў Сяргёй насіў матчына прозьвішча. Маці сваёй практычна ня ведаў, бацька забараняў кантакты зь ёй, апекавалася (нядбайна і сувора) Сяргеем наступная бацькава каханка. Бацька працаваў паштовым чыноўнікам, Жылі ў Менску, у Бабруйску. Як пачалася вайна, бацьку перавялі ў глыбіню Расеі - ва Ўладзімір на Клязьме. Сяргей выхоўваўся ў цалкам зрусыфікаваным асяродзьдзі. Быў праваслаўнага веравызнаньня, мовы польскай зусім ня ведаў (ня маем зьвестак пра беларускую). Рос ганарлівым самотным хлопцам, захапляўся раманамі Гюго й Дзюма, ахвотна чытаў Гогаля й Купрына, ня цікавіўся Пушкіным, Дастаеўскім і Максімам Горкім. Любіў прыраду, усялякую жыўнасьць, нават марыў стаць дрэсыроўшчыкам... Меўпраблемы ў гімназіі - біўся з аднаклясьнікамі, урэшце зрабіў замах на інспэктара гімназіі й быў зьмешчаны ў вязьніцу для непаўналетніх.
Адгуль яго вызваліў "рэвалюцыйны віхор", і пачалося новае жыцьцё - поўнае небясьпекі й прыгодаў, Пясэцкі трапляе ў Маскву, у 1918 г. вяртаецца ў родныя мясьціны - да Менску. Тут, паводле некаторых зьвестак, уступае ў легендарную беларускую антыбальшавіцкую арганізацьію "Зялёны дуб". Як партызан удзельнічаў у вызваленьні Менску ад бальшавікоў войскамі Пілсудзкага ў 1919 г., тады ж быў паранены. Пра Менск тых гадоў Пясэцкі пісаў у прадмове да аповесьці "Яблычка": "... Менск-Літоўскі канцэнтраваў у той час жыцьцё былой расейскай імпэрыі і ... Эўропы. Места сталася цэнтрам змагарскай Эўропы. Пратрывала акупацыю нямецкую й бальшавіцкую..."
Потым будучы пісьменьнік трапляе ў школу падхарунжых у Варшаве, што была арганізаваная зь ініцыятывы Беларускае Вайсковае Камісіі, і пасьля яе змагаецца з чырвонымі акупантамі ў беларускіх аддзелах да траўня 1921 г. Дарэчы, польскія біёграфы адзначаюць, што толькі тады ён упершыню пазнаёміўся з польскаю моваю, якую дасканала вывучыў значна пазьней, ужо ў польскай турме. (Сам ён потым пісаў, што ад колькі гадоў "... круціўся ў асяродзьдзі людзей, якія карысталіся дзіўнымі жаргонамі альбо апэравалі гратэсковай мешанінай некалькіх моваў...". ) Здэмабілізаваны, застаецца бяз сродкаў да існаваньня, без цывільнай прафэсіі. Бацька ягоны застаўся пасьля Рыскага міру ў Менску - у савецкай частцы Беларусі, дзе й памёр у 1928 г.
Адсюль пачьнаецца новы, ня менш авантурны пэрыяд жыцьця Пясэцкага. У 1922 г. ён быў завербаваны ў польскую выведку (у г.зв. II аддзел). Прыкрыцьцём працы агента ды адным з сродкаў існаваньня становіцца кантрабанда. Як шпег і кантрабандыст дзясяткі разоў пераходзіць мяжу з Саветамі, пераважна ў раёне Ракава ды Івянца. Пасьпяхова выконвае заданьні. Вызначаецца адвагаю, спрытам, адданасьцю справе. Але пастаянна ўвязваецца ў розныя авантуры, нават злачынныя, прызвычайваецца да алкаголю, какаіну. Неаднаразова трапляе ў вязьніцу - як на савецкім, гэтак і на польскім баку. У канцы 1926 г. быў звольнены з выведкі ды зноў застаўся бяз грошай і без пэрспэктываў. Спрабуе паступіць у францускі замежны легіён, у францускую выведку, але безвынікова. Ледзьве не адзінай маёмасьцю ягонай застаецца рэвальвэр, зь якім Пясэцкі не расстаецца. У 1927 г. зьдзяйсьняе два бандыцкія напады, за што яго ды ягонага калегу Антона Невяровіча прысуджаюць да сьмяротнай кары. Дзякуючы выдатнай характарыстыцы з II аддзелу сьмяротны вырак замяняецца на пятнаццаць гадоў турмы.
Вязьнем Пясэцкі таксама быў неспакойным. Змагаўся за правы, неаднаразова падбухгорваў зьняволеных да бунту. Яго пераводзілі з адной турмы ў іншую, больш суворую. Яму адмаўлялі ў прашэньнях аб скасаваньні тэрміну. Выратаваў яго... талент пісьменьніка. У турме, карыстаючыся сьціплай бібліятэкаю, дасканаліць свае веды ў польскай мове. Да літаратурных спробаў яго некалі натхняў бацька, які яшчэ ў 1927 г. пісаў сыну, што той мае пісьменьніцкія здольнасьці й павінен пісаць пра людзей "з арыгінальнымі характарамі, якія перажываюць незвычайныя прыгоды...". У 1934-м, даведаўшыся пра літаратурны конкурс, Пясэцкі бярэцца за напісаньне па-польску першага свайго твору - аўтабіяграфічнай гісторыі з жыцьця шпегаў і кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы, які ён называе "Пяты этап". Гэтая аповесьць, як і наступная, не была прапушчаная турэмнай цэнзурай. Нарэшце аповесьць "Каханак Вялікай Мядзьведзіцы", з таго ж шпегаўскага цыклю, трапляе "на волю". Апублікаваная ў 1937 г., яна мае незвычайны посьпех у чытача. Постаць рамантычнага авантурніка, вязьня-літаратара становіцца папулярнаю. Вядомы пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч дапамагае калегу й земляку, і ўвосень 1937-га, праз адзінаццаць гадоў зьняволеньня, Пясэцкі выходзіць з турмы, памілаваны прэзыдэнтам Рэчы Паспалітай.
Пачынаецца яшчэ адзін этап ягонага незвычайнага жыцьця. Але дажыць як звычайнаму пасьпяховаму літаратару яму ўсё ж не наканавана... Хутка пачынаецца вайна, і Пясэцкі ўступае ў польскую армію, затым становіцца байцом АК - кіраўніком экзэкуцыйнага аддзелу, які спаўняў сьмяротныя прысуды здраднікам. Супрацоўнічае з падпольнаю прэсаю. У 1942-м, напэўна, каб канчаткова разьвітацца з "усходам" у сваім жыцьці пераходзіць да рыма-каталіцкага касьцёлу. Пасьля заканчэньня вайны Пясэцкі застаецца на нелегальным становішчы, а ў 1946-м яму ўдаецца выехаць з камуністычнай Польшчы. У 50-60- я гг. жыве ў Англіі, піша аповесьці, навэлы, п'есы, публіцыстычныя артыкулы ў эміграцыйную прэсу. Пясэцкі супрацоўнічаў з парыскаю "Культураю" - стварэньнем яшчэ аднаго вядомага менчука - Ежы Гедройца. Але па-ранейшаму застаўся самотнаю няўжыўчываю асобаю. Нягледзячы на сусьветную папулярнасьць - ягоныя аповесьці былі перакладзеныя больш чым на дзясятак моваў,- жыве амаль у галечы. У верасьні 1964 г. памірае ад раку ў ангельскім шпіталі...
Так, вельмі коратка, выглядала жыцьцё Сяргея Пясэцкага. Падрабязьней пра яго можна пісаць тамы. Ды яны й напісаныя не біёграфамі, на жаль, дакладнай бі'яграфіі ягонай мы дагэтуль ня маем,- яна створаная самім Пясэцкім, які заўсёды пісаў толькі пра тое, што перажыў. А ведаў ён, дасканала, жыцьцё на тагачасных "усходніх крэсах" - на ўсёй прасторы ад Вільні да Ракава, жыцьцё ў савецкай Беларусі, побыт жаўнераў, партызанаў, кантрабандыстаў, шпегаў, злодзеяў, рабаўнікоў, чырвоных чыноўнікаў, камандзераў і камісараў... Ведаў, што такое годнасьць і здрада, каханьне і зладзейства... Усе жыцьцё ненавідзеў тое, што прынесла на зямлю бальшавіцкая пошасьць, і змагаўся як мог - калі пяром, калі й рэвальвэрам...
Аповесьць, першы разьдзел зь якой прапануем чытачу, у арыгінале называецца "Bogom nocy rowni". Яна паўстала як працяг першага твору Пясэцкага "Пяты этап" і заняла другое месца ў апытаньні чытачоў "Wiadomosci Literackich" на лепшую аповесьць Польшчы ў 1938 г. У выданьні 1949 г. аўтар аб'яднаў абодва творы пад адным тытулам. Пераклад зроблены з кнігі, выдадзенай у 1989 г. гданьскім выдавецтвам "Gral" (варта адзначыць, што да гэтага году ў Польшчы творы Пясэцкага былі забароненыя й распаўсюджваліся "самвыдавецтвам"), і апіраецца на тэкст з выданьня 1949 г.
Што да поўнага тэксту аповесьці, перакладчык спадзяецца выдаць яе ў Беларусі ў бліжэйшы час.
Вельмі ўдзячны Польскаму Інстытуту ў Менску а таксама спадарам Міхалу Анемпадзіставу, Цэзарыю Галіньскаму, Міхалу Баразну, Уладзіславу Вяроўкіну-Шэлюту, Паўлу Казанэцкаму, пані прафэсару Эльжбэце Смулэк, пані Аліцыі Ванцэр-Глюза ды іншым калегам і прыяцелям, якія дапамаглі Сяргею Пясэцкаму дайсьці - ці вярнуцца? - да беларускага чытача.
Вацлаў Арэшка
Начныя багі
Памяці маіх верных і дарагіх сяброў, Агентаў ІІ адзелу: Яна Прахневіча і Антона НевяровічаАбрыдла ўважаць быдла за нябыдла.
Норвід
Дзёньнік шпега
Вільня, 1 жніўня 1922 году
Я быў некалі ў кіно на выдатным шпегаўскім фільме. Вайсковая выведка адной дзяржавы здабывала таемныя дакумэнты іншае дзяржавы. Дзеля гэтага накіраваны быў здольны агент. Пачалася "вялікая гульня". Героі фільму перажывалі нязвыклыя прыгоды на зямлі, у паветры, на вадзе і нават пад вадою- бо й падводная лодка ўвайшла ў гульню. На экране міналі эўрапейскія ды экзатычныя краіны. Акцыя адбывалася ў розных частках сьвету... Палацы, вілы, люксавыя гатэлі, кабарэ, балі, дыпляматычныя прыёмы... А на тым фоне адбывалася зацятая бойка, якую вялі прывабныя кабеты й адважныя мужчыны.
Заўжды цікавіла мяне праца шпегаў. Імпанавалі мне іхны спрыт, энэргія, адвага. Уступіць у вайсковую еыведку, каб знайсьці прымяненьне сваім сілам, я й не спрабаваў, бо ўважаў гэта за немагчымае. Лічыў, што агенты выведкі мусяць мець надзвычайныя здольнасьці, скончыць шматгадовыя спэцыяльныя школы... Памыляўся... Зразумела, патрэбна пэўная кваліфікацыя, і выявілася, што я яе маю. Па-першае, дасканала ведаю расейскую мову. Ведаю розныя абшары Расеі. Трохі дасьведчаны ў байсковых справах. Але ці буду я добрым выведнікам? Пра гэта можа засьведчыць толькі самая праца. Перадусім - выкананьне першых заданьняў. Гэтак, між іншым, цалкам слушна, мяркуюць кіраўнікі выведкаў.
Ужо некалькі дзён я агент польскае вайсковае выведкі на Расею. Правераны, зарэгістраваны, сфатаграфаваны. Падрабязнасьцяў не прыводжу, бо рэч не пра фармальнасьці, а пра жыцьцё - жыцьцё шпега, пра ягоныя праўдзівыя прыгоды й уражаньні. Буду запісваць іх па меры магчымасьцяў. Можа, каго некалі зацікавяць. А для мяне гэта будзе паглыбленьнем думкі й кантролем уражаньняў.
Я задаволены вялікай зьменаю, што адбылася ў маім жыцьці. Не пакідае думка, што я - агент выведкі. Ганаруся гэтым. Гэта мяне захапляе й цешыць. Але адначасова непакоюся - ці здолею я добра справіцца з гэтымі новымі абавязкамі?
Ня думаю, аднак, што толькі жаданьне прыгодаў скіравала мяне да гэтае працы. Гэта хутчэй было толькі матывацыяй, прычынаў жа было значна больш. Найважнейшая, напэўна,-гэта цікавасьць, як цяпер жывуць людзіу Расеі. Да таго ж - пасьля заключэньня Польшчаю ў 1920 г. міру з бальшавікамі - я пакінуў за мяжою бацьку. Пакінуў таксама дзяўчыну, у якую, пэўна, трохі быў закаханы. Ня было гэта сур'езным каханьнем - хутчэй прыязнасьць і прывязанасьць да яе сям'і, бо ў сваім доме быў самотны. I... яшчэ адно: абяцаньне тром сваім калегам, якія па дэмабілізацыі ў траўні 1921 г., сумуючы па дому, вярнуліся да сваіх сем'яў у Менск, што прыйду на ўмоўленае спатканьне 1 верасыія 1922г.
Прычынаў шмат, але падставаю да таго, што стаўся шпегам, ёсьць усё ж імкненьне да прыгодаў і цікавасьць да жыцьця. Я малады. Здароўе маю выдатнае. Вытрываласьць да любых цяжкасьцяў і невыгодаў - велізарную. Выпрабаваў яе на хібных шляхах беднай расейскай рэвалюцыі. Мэты аніякай у жыцьці ня маю, ды сам нікому не патрэбны. А як шпег магу прынесьці нямала карысьці свайму краю ды нашкодзіць бальшавікам, да якіх адчуваю агіду, бо ёсьць яны зьнішчальнікамі жыцьця й шчасьця мільёнаў людзей.
Нарэшце, я агент выведкі. Распачынаю новую эпоху свайго жыцьця. Пачынаю яе зь цікавасьцю, без трывогі, сьвядома, нават з гордасьцю. Ведаю, што гульня пойдзе на вялікую стаўку. На ўсё, што маю, - на жыцьцё. Але мяне тое ані палохае, ані адштурхоўвае. Наадварот - яшчэ больш прыцягвае. Папрашу не ўважаць гэтых словаў за пахвальбу адвагаю. Папросту занатоўваю свае думкі ды пачуцьці, без увагі на тое, якія выклічуць уражаньні.
Ракаў 5 жніўня 1922 г.
Дагэтуль усё ідзе марна. Мусіў - не жадаючы вяртацца бяз вынікаў - зрабіць чыгункаю, на свой кошт, вялікае кола - са Стоўпцаў да Баранавічаў, адтуль да Ліды й Маладэчна, а далей да Аляхновічаў. Усё гэта адбылося з-за нядбайнасьці тых, чыім абавязкам было забясьпечыць мне дарогу. Паколькі засталося ў мяне ўсяго толькі 5 тысячаў марак, ды ня хочучы аддаваць апошніх грошай на фурманку, пайшоў пешкі са станцыі Аляхновічы да Ракава - 21 кілямэтар. Дарогаю адарваўся ў мяне падносак. Як прыйшоў у Ракаў, найперш зайшоў да шаўца. Узяў ён чаравік на рапарацыю й пачаў працу. Ягоны выгляд выклікаў у мяне давер. Каб распачаць гутарку пра сытуацыю на мяжы, распавёў яму, што прыбыў у Ракаў дзеля таго, каб перайсьці мяжу й дабрацца да Менску, дзе маю сваякоў і дзе хачу ўзяць мэтрыку, безь якой не, магу атрьмаць асабовага пасьведчаньня.
Шавец быў гаваркі. Падчас працы распавядаў шмат цікавых і не вядомых мне падрабязнасьцяў пра мяжу й пра Саветы. Зь ягоных словаў даведаўся я, што Менск адлягае ад Ракава, лічачы ўздоўж тракту, на 33 вярсты. Ад Ракава да мяжы 2 вярсты. За пяць еёрстаў ад мяжы першая вёска, Краснае. Асаблівасьці гэтыя вельмі мяне цікавілі, дык я скрупулёзна выпытваў у яго.
Шавец, добры чалавек, не хацеў браць платы за прыбіты падносак, бо я казаў перад гэтым, што з грашыма ў мяне туга. Адказаў, што лепей заплачу яму па вяртаньні. Я згадзіўся на тое ды пайшоў да камандаваньня 29-га памежнага батальёну.
Матэрыяльная сытуацыя мая выглядала так - маю 5 тысячаў марак. Гэта роўнае вартасьці аднаго даляра. Савецкіх грошай ня маю зусім. Ня маю зброі й дакумэнтаў... З гэтым выправілі мяне на выкананьне пробнага заданьня. Нават вопраткі адпаведнай для Саветаў няма. Шавец ужо зьвярнуў маю ўвагу на гэтую акалічнасьць... Не выглядае ўсё гэта надта цікава. А фільму таго дык увогуле нішто не нагадвае.
Першая выведка
Дзяжурны падафіцэр абцягнуў мундзір ззаду леваю рукою ды, нахіляючы галаву ўправа, пастукаў у дзьверы кабінэту камандзера 29-га памежнага батальёну.
-Увайсьці!
Зьвязовы зайшоў, выпрастаўся, адсалютаваў і пачаў выплёўваць зацьверджаныя ў памяці выразы:
- Пан маёр, маю далажыць, што нейкі цывільны да пана маёра...
- Што за цывільны?
- Кажа, што па канфідэнцыйнай справе.
- Хай увойдзе!
Праз хвіліну ў кабінэт увайшоў высокі, хударлявы маладзён. За ім стаў у дзьвярох зьвязовы.
- Чэсьць!
- Чэсьць! Чаго пан жадае?
- У сакрэтнае справе...- цывільны змоўк і азірнуўся на зьвязовага.
- Папрашу выйсьці! - загадаў маёр падафіцэру.
Раман Забава працягнуў маёру ліст. Афіцэр разрэзаў канвэрт, выняў зь яго межавы пропуск, уважліва разгледзеў і на хвіліну задумаўся...
"Шпег... Можа, нават афіцэр... Апрануты неяк дзіўна...
Клопат з такімі госьцьмі!"
- Калі ласка, сядайце,- сказаў, указаўшы далоньню на крэсла.
Забава ўсеўся.
- Пан хоча перайсьці мяжу на ўчастку майго батальёну?
-Так.
- Калі пан хоча йсьці?
- Сёньня... Калі сьцямнее...
- Пан мае нейкі пункт, абраны для пераходу мяжы?
- Не. Але патрэбна мне перайсьці мяжу недалёка ад тракту, што йдзе да Менску.
-Добра.
Маёр націснуў гузік званка. У дзьвярох вырас зьвязовы.
- Слухаю загаду!..
- Папрасі да мяне камандзера першай роты. І зараз!
-Так!
Як зьвязовы выйшаў, маёр пачаў праглядаць наваленыя на стале паперы. Хацелася яму аб нечым запытацца ў шпега.
"Чалавек, што ні кажы, цікавы,- думаў маёр,- але лепей трымацца далей... Мо таксама пачне пра нешта выпытваць альбо ўвогуле грубіян".
Праз пэўны час ён зьвярнуўся да Забавы:
- Ці пакіне пан у нас якія паперы? Калі так, дык зробім то зараз.
-Вядома.
Забава выняў з бакавой кішэні фрэнчу пачак дакумэнтаў, лістоў і фотаздымкаў. Маёр паклаў усё гэта ў вялікі канвэрт, апячатаў яго й напісаў зьверху дату.
- Калі пан вернецца, хай, калі ласка, запросіць па даце. А калі мяне ня будзе... Празь які час мяркуеце вярнуцца?
-Залежыць ад акалічнасьцяў. Можа, зусім не вярнуся,- адказаў Забава даволі весела.
"Няварта было ў яго пра гэта пытацца",- падумаў маёр і дадаў уголас:
- На мяжы зараз спакойна...
"Чаму гэта я кажу? Супакойваю яго... Зусім не выглядае, каб ён баяўся".
На калідоры пачуліся крокі, і нехта дастукаўся ў дзьверы.
-Увайсьці!
У кабінэт увайшоў высокі малады паручнік.
-Пан маёр...
- Так, выклікаў пана. Прашу заняцца гэтым панам. Забясьпечыць пераход на ўчастку вашае роты. З пропускам - як звычайна: нумары слупоў, гадзіна, прысутныя...
-Так!
Маёр падаў паручніку пропуск і кіўнуў галавой Забаву:
-Удобры шлях ...
-Дзякуй.
Паколькі паручнік меў нейкую "вельмі важную справу" ў мястэчку, дык ён перадаў Забаву камэнданту менскага паста, які "ўсё дасканала ўладкуе". Камэндант паста, зьвязовы, пачаў пытацца Забаву:
- Калі пан хоча йсьці?
- Як толькі сьцямнее.
- Гм... Як толькі сьцямнее... Ці ня лепей уначы?
- Не.
- ГМ ... Як сабе пан хоча. Толькі раіў бы пану йсьці ноччу. Тыя хваробы зьвечара, як ваўкі, лазяць. Спачатку заўжды вастрэй пільнуюць... Ведае пан, што...- сказаў па хвіліне паўзы зьвязовы. -Можа б, згадзіўся пан, калі б яго туды шараговы жаўнер "перакінуў"? Я маю ў мястэчку адну надта пільную справу... ну й таго... а пану ўсё адно... Што?
Забаву гэта раззлавала, але ўбачыў таксама камічнасьць сытуацыі. "Цікава, каму мяне жаўнер перадасьць! Можа, якой бабе, а тая дзіцёнку".
- Добра,- адказаў. - Але зважай, каб тою толькі дарогаю, якая вядзе да Менску.
Зьвязовы аджыў:
- А, натуральна! Перакіне пана, дзе толькі пан захоча. Дык той хлопец як халера! Мяжу ведае, як сваю кішэню!
Нарэшце прыйшоў "хлопец як халера". Быў гэта малы жаўнерык у вялізных ботах. Нос кірпаты, прыплясканы. Забаву здавалася, што ён глядзіць на яго праз вакно, датыкаючыся шыбы кончыкам носа.
- Гэты?- неспадзявана нізкім для свайго малога росту басам запытаў ён зьвязовага.
-Гэты...
- Добра. Валяй сабе. Я тут уладкую як трэба!- цыркнуў скрозь зубы сьлінаю на сьцяну будынку.
Яны засталіся адны. Сядзелі на вялікай купе каменьня пад старой бярозай. Налева ад комплексу будынкаў батальёну было возера. Далей, быццам рама, чорная сьцяна лесу на даляглядзе. Жаўнер маўчаў. Забава быў стомлены доўгім падарожжам і нядаўняю пешай дарогаю. Папярэдняй ноччу зусім ня спаў, дык вочы самі зьліпаліся.
Набліжаўся вечар. Стомленае, бляклае сонца ўсё ніжэй хілілася да зямлі, заліваючы чырваньню касых промняў лагоднае, чыстае неба. Запаліла верхавінкі дрэваў і дахі дамоў. Заткала золатам блакітную далеч. Атачылася багатым, пурпуровым пасам, нядбайна кінутым па-над зямлёю далёка ўлева ды ўправа. Стрэліла пурпурам высока ўгару. Задрыжэла... яшчэ... яшчэ й згасла. Павеяў ветрык. Трывожна зашапатаў чарот. Вада на возеры з залаціста-чырвонай зрабілася чорнаю й пакрылася дробнаю лускою хваляў. Далягляд апрануўся жалобным цёмным фіялетам... Прыцемкі пачалі працавіта зацягваць неба павуціньнем змроку...
Ноч крочыла па зямлі. Ішла, шырока раскідваючы змрочныя лахманы, пакрываючы ўсё мяккім, вільготным плашчом цемры.
Ціша...
- Можа пойдзем?- запытаўся Забава, абуджаючыся з задуменьня. Мала не заснуў, размораны цеплынёй і цішынёй вечару.
- Можна,- басам згадзіўся жаўнер.
Паціху рушылі наперад. Наблізіліся да лесу. Ішлі спачатку сьцежкаю, а потым напрамкі. Жаўнер крочыў усё павальней. У пэўным месцы стаў. Павярнуўся да Забавы:
- За-а-раз... - прашаптаў прыдушаным басам.
Яшчэ павальней і цішэй пайшоў наперад ды стаў за густым кустоўем ляшчыны... Паблізу дзьвенкала рачулка, прабіраючыся па каменьні паміж дрэвамі...
Паволі перайшлі ваду, паглыбляючыся ў некаторых месцах па пояс. Потым узабраліся на стромкі схіл.
Жаўнер стаў і паказаў рукою недзе ў дол:
- Там,- шаптаў,- дзе агеньчыкі... млын... Бальшавіцкі пост... Тут,- выцягнуў руку перад сабой,- дарога на Менск... Я вяртаюся...
Праз хвіліну зьнік у цемры.
Забава пэўны час нерухома стаяў на месцы. Глядзеў у кірунку млына, агні якога, быццам вочы зьвера, што затаіўся ў гушчары, жмурыліся воддаль і блішчэлі чырвоным шалам. Выняў з кішэні спружынавы нож. Расклаў яго. Дакрануўся пальцам вастрыя. Паволі выйшаў на дарогу й ціхім, але ўпэненым крокам рушыў наперад, крыху нахіляючы галаву - вывучаючы вачыма тую кароткую прастору, якой мог дасягнуць у цемры.
Ішоў амаль гадзіну. Зьдзіўляла яго, што дагэтуль не спаткаў на дарозе аніводнага моста. Памятаў, што шавец з Ракава казаў: "Да Краснага будзе вёрстаў зь пяць... А мастоў?.. Мастоў хіба з чатыры".
Забаву здавалася, што ён блудзіць, але йшоў наперад. Недзе здаля даляталі да яго вушэй гукі песьні. Напэўна, вясковыя дзяўчаты бавіліся на вячорках, сьпяваючы свае бедныя беларускія мэлёдыі; бедныя, як іхны лёс, нудотныя й журботныя, як іхнае жыцьцё.
Быў ужо больш за дзьве гадзіны ў дарозе, як заўважыў - хутчэй інстынктам, чым зрокам,- нейкі рух перад сабою. За пару скачкоў апынуўся на полі й лёг у баразьне, цалкам зьліваючыся зь зямлёю. Неўзабаве каля яго прайшлі, гутарачы, тры вясковыя дзяўчыны. Забава ўстаў і рушыў усьлед за імі.
- Скажыце мне, красуні, ці далёка Краснае?- вымавіў, набліжаючыся да іх.
Дзьве віскнулі ды скочылі ўбок. Трэцяя, сьмялейшая, сплюнула:
- Цьфу ты, д'ябал! Настрашыў!.. Краснае далёка... Вёрстаў зь дзесяць, а мо й болей...
Забава жахнуўся.
"Столькі дарогі марна!"
- А гэтая дарога куды?
- Гэтая да Койданава.
- Вось табе!.. Скажыце, дзяўчаткі, як мне да Краснага дабрацца.
Дзяўчаты правялі яго з сабою амаль кілямэтар і паказалі вузкую палявую сьцежку:
- Гэтак дойдзеш да Ляхаў. Зь Ляхаў ідзі да Барсукоў. Зь вёскі Барсукі пойдзеш да маёнтку Барсукі. А стуль ужо рукой падаць да Краснага.
Забава падзякаваў ім ды пайшоў, прысьпяшаючы крокі, згаданаю дарогаю. Калі йшоў зь Ляхаў да Барсукоў, заблудзіўся й зноў прыйшоў да Ляхаў. Нанова распытаўся пра дарогу, пастараўшыся знайсьці самотнага чалавека на адной з вуліцаў ці ў дварох.
Нарэшце апынуўся на ўскраіне нейкае вёскі. Стаўшы на ганку першай з краю хаты, пастукаў у вакно:
- Хто там?- пачулася зь сярэдзіны.
- Ці далёка адсюль Краснае?
- Тут і ёсьць Краснае. А вы да каго?
- Да прэдседацеля.
- Прэдседацель на іншым канцы жыве.
Забава ўважліва праверыў абодва канцы вёскі, але не знайшоў тракту, які б вёў на Менск. Быў ужо вельмі змучаны. Вырашыў не адыходзіць далёка, каб ізноў не памыліцца, але троху паспаць, пакуль разьвіднее.
Пайшоў у поле... Лес быў паблізу... Увайшоў далёка да сярэдзіны паміж вялізных хвояў, шукаючы густых зарасьнікаў. Разгроб рукамі мох у адным месцы й схаваў пад ім лісты й фатаграфіі. Прыпомніў сабе жаўнера, што паказаў "дарогу да Менску", ды паціху вылаяўся. Паклаўся ў гушчары кустоў і адразу заснуў.
Абудзіўся ранкам, дрыжучы з холаду. Выняў з хованкі лісты й фатаграфіі, схаваў іх пры сабе й пайшоў да краю лесу. Заўважыў дзьвюх кабет, што працавалі ў полі каля дарогі. Падышоў да іх.
-Дзень добры!-павітаўся.
Кабеты зьдзіўлена паднялі галовы. Адна выцерла нос далоньню й паправіла на галаве хустку.
- Чаго трэба?- азвалася па-беларуску.
- Скажэце, дзе тут дарога на Менск?
Жанчыны шматзначна пераглянуліся. Павагаўшыся, адна зь іх паказала пальцам на дарогу, якую, выходзячы зь лесу, Забава толькі што прамінуў.
- Там дарога на Менск...- прамовіла неахвотна.
- А колькі адсюль да Менску будзе вёрстаў?
- Ня ведаю... Не лічыла... а людзі рознае кажуць...
Забава выйшаў на тракт і хуткім крокам рушыў на ўсход па няежджанай, парослай травою дарозе. Уставала сонца. Вясёлае, сьмяшлівае, умытае ранішняй расою, аточанае арэолам промняў. Запалілася неба на ўсходзе... У Менск Забава прыйшоў, калі ўжо западалі прыцемкі. Прыйшоў без усялякіх прыгодаў, шчасьліва прамінуўшы небясьпечныя месцы, аб якіх, прынамсі, і ня ведаў. Перадусім хацеў аднесьці ліст і фатаграфіі пані Ядзьвізе Дваліньскай, на просьбу ейнага мужа, чыгуначнага чыноўніка зь Вільні, які вельмі ўпрошваў яго аб тым, спазнаўшыся дзеля таго з Забавам праз агульных знаёмых. Лёгка знайшоў патрэбную вуліцу й прыбіты над брамаю бляшаны нумар дому. Увайшоў на вялікі, ахутаны змрокам, дзядзінец. З брудных смуродных сенцаў адчыніў дзьверы ў хату. Насустрач у твар яму выбухнула хмара пары.
- Хто там?-пачуўся голас жыдоўкі, што мыла бялізну.
- Дзе жыве Дваліньская?- запытаў Забава.
- Ідзіце на самы канец двара... Там такі малы дамок ... Там жыве Дваліньская. Неўзабаве ён стукаў у малое вакенца каля дзьвярэй, схаванага ў глыбіні двара дамка. Праз хвіліну ўбачыў за шыбаю невыразную белую пляму твару.
- Хто там?
- Тут жыве пані Ядзьвіга Дваліньская?
- Тут. А што патрэбна?
- Маю ліст ад мужа.
- Ліст! Ад мужа!
Праз хвіліну Забава быў у невялікім пакойчыку. Гэты пакой і спаленька за перагародкаю былі жыльлём траіх дарослых і аднаго дзіцяці. Абстаноўка была ўбогая, але чысьціня панавала ўзорная.
На стале гарэла лямпа. Бацька пані Ядзьвігі, высокі, атлетычна скроены мужчына, гадоў 50, зацягваў на вокнах фіранкі. Ягоная жонка ўжо спала за перагародкаю. Пані Ядзьвіга чытала ліст ад мужа. На шчоках яе выступіў румянец. Была яўна ўзрушаная. Бацька пані Ядзьвігі панура маўчаў. Забаву здавалася, што ён нечым незадаволены, але ня мог зразумець прычыны. Пані Ядзьвіга прабегла вачыма аркуш ды пачала чытаць ізноў, спыняючыся над кожным сказам.
Вільня, 28 ліпеня 1922 году
Каханая Ядзенька!
Вельмі непакоіўся я, нічога ня ведаючы, што з Табою. За год не атрымліваў ніводнага ліста. Пісаў некалькі разоў, але адказу ніякага дагэтуль ня маю. Не магу дадумацца, што гэта значыць і што з вамі сталася. Напішы падрабязна пра сябе, тады адкажу Табе вычарпальна. Здароўе маё добрае. Маю працу і ўсяго ў дастатку. Турбуюся толькі, ня маючы ад вас ніякіх зьвестак. Прыходзяць мнеў галаву найгоршыя думкі.
Як здароўе Апдзі і бацькоў?
Цалую вас усіх.
Караль.
Р.S. Той, хто перадае ліст,-мой знаёмы. Можаце яму ва ўсім давяраць.
Р.Р.S. Дасылаю разам зь лістом сваю фатаграфію.
Пані Дваліньская адклала ліст убок.
- Даўно пан бачыў Караля?
- Тыдзень таму.
- Пан зь Вільні?
- Не... жыву стала ў Ракаве... недалёка мяжы. Пачаў займацца кантрабандаю. Маю некалькі лістоў ды пэўныя справы, вось і прыйшоў сюды. Жыў некалі ў Менску...
- Калі пан вяртаецца?
- Напэўна ня ведаю. Праз колькі дзён...
Была адзінаццатая гадзіна, калі пані Дваліньская, пасьля доўгай размовы з Забавам, пайшла адпачываць. Забава застаўся з бацькам.
- Ведаеце што?- сказаў пан Юзаф. - Падабаецца мне пан. Мусім мы акрапіць сваё знаёмства. Ёсьць у мяне ў запасе пляшка першаку, дык зьліквідуем яе...
Хутка на стале зьявілася літровая пляшка самагону. Пан Юзаф ажывіўся. Стаў вельмі размоўны. Можа, надакучыла яму маўчаньне. У пэўнай хвіліне выказаў думкі, што, відавочна, ад прыходу Забавы турбавалі яго:
- Пан прынёс ліст ад Караля. Ядзька суцешылася, а я... зусім не! Бо Караль, папраўдзе,- сьлімак. Гэта чалавек, пане, які толькі самога сябе любіць. А калі жонку прыпомніў сабе, дык дзеля таго, што аб сваёй уласнасьці хоча задбаць. Як аб карове ці казе. Але няварты яе! Няварты... Самалюбнік, мазгай... Яна ў мяне добра загартавалася на гэтых бядотах. Працавітая, цярплівая, верная. Бярог яе. Вучыў за апошнія грошы, каб такому піжону жыцьцё аздобіла. Ну, прапала! А ўсё бяда! Жрэ чалавека, як іржа зялеза ...
- Выбачайце,- сказаў Забава, каб адарваць чалавека ад прыкрай тэмы,- а якія тут у вас склаліся стасункі паміж грамадзянамі і... уладаю? Гэтак даўно ня быў у Расеі.... Пан Юзаф усьміхнуўся.
- Стасункі? Стасункі?.. Вельмі простыя стасункі: маўчаць і ня думаць! Такія стасункі! Разумееце ? Дыктатура пралетарыяту! Дык-та-ту-ра... І з таго вынікае, што кожны лайдак, у якога даволі спрыту й бессаромнасьці, мае мажлівасьць прыгнятаньня й эксплюатаваньня іншых, якія тых якасьцяў ня маюць... Некалі ўлады служылі абываталям. Цяпер абываталі служаць уладам. Служаць са страхам, подлым, агідным, зьневажаючым чалавека страхам... Страх ператварыў абываталяў у шпікоў... Нават у сем'і ўвайшло шпегаўства й данасіцельства. У гразкім краі жывем мы, пане, у ліпкай дзяржаве. Тут усё гразьне й ліпне: пабітыя шыбы лепяць папераю, муры й платы дэкрэтамі, падлогі й сьцены - сьлізьзю й брудам. Паветра ліпкае ад смуроду, рукі ліпкія -зладзейскія, погляды ліпкія - падазроныя й тхараватыя, улады ліпкія - хабарлівыя!.. У клеі жывем, халера!.. У клеі падыхаем!..
- Цікава, як звычайныя людзі ставяцца да ўладаў?
- Не-на-відзяць!.. Страшна!.. Сьмяротна!.. Спакваля ненавідзяць. Ненавідзяць падлізваючыся. Ненавідзяць працуючы. У ніводнай дзяржаве няма такой сьмяротнай нянавісьці да ўраду, як у нас! І думае пан, што ненавідзяць буржуі? Дзе там... Ненавідзяць беднякі. З буржуямі даўно скончана: выбітыя ці павыміралі з галечы альбо паўцякалі, а тыя, што пазаставаліся, паў-лад-ка-ва-лі-ся! Добра паўладкаваліся... Можа, лепей, чым колісь. Ўрэшце, пан сам убачыць. Казаў пан, што хоча ехаць у Гомлю, да знаёмых...
- Так. І ў сувязі з гэтым падарожжам маю да пана просьбу.
- Ахвотна, калі змагу...
Забава меў яшчэ з даўніх часоў даволі дарагі бранзалет, які захаваўся ў яго дагэтуль. Цяпер пастанавіў прадаць яго, каб мець грошы на выкананьне выведкі. Паказаў бранзалет пану Юзафу й спытаў, ці мог бы дапамагчы ў продажы.
- Вядома, уладкую тое,- сказаў пан Юзаф. - Нават шчасьліва пан трапіў. Ведаеце, з чаго звычайна жыву?.. Ёсьць я спэкулянтам. Гандаль у нас нібыта забаронены. Але гэта лухта. Усе гандлююць, перадусім жа, улады. Прыклад даюць.
Забава пайшоў спаць позна, задаволены тым, што заўтра будзе мець савецкія грошы, патрэбныя на дарогу. Пан Юзаф паслаў яму на крэслах. Было не надта зручна, але Забава, змучаны дарогаю, адразу заснуў.
Празь пяць дзён, якія прабыў у Гомлі, Раман Забава вяртаўся ў Менск. "Працу" выканаў лёгка й добра. Зрэшты, заданьне ягонае (пробнае) ня было цяжкім і палягала пераважна на выведцы наглядальнай. Ён жа падмацаваў яго яшчэ дакумэнтамі, якія пацьвярджалі няпэўныя зьвесткі.
У Гомлі, дзе Раман уручыў ліст ад бацькоў з Польшчы аднаму чырвонаму афіцэру зь 7-й кавалерыйскай дывізіі, ён быў прыняты вельмі зычліва. Бязь цяжкасцяў сабраў патрэбныя зьвесткі і нават пэўныя "матэрыялы" - малакаштоўныя, але такія, што давалі некаторыя мажлівасьці на будучыню. Апроч таго, наладзілі яму знаёмства зь "вялікаю рыбаю", са штабу дывізіі, што было для яго асабліва важна. Забава быў стомлены, нявыспаны, але вельмі задаволены добра выкананым заданьнем.
У новым асяродзьдзі Раман чуўся дасканала. Умеў лёгка прыстасоўвацца да акалічнасьцяў і да сваёй ролі. Гэта быў ягоны "талент", што ўдасканаліўся празь некалькі гадоў жыцьця ў вагні вайны, у віры рэвалюцыі. Канспіратыўнае жыцьцё напаўняла яго радасьцю. Любіў хавацца пад чужымі прозьвішчамі, перасоўвацца із аднаго месца ў другое, увесь час адчуваць рызыку... напружаньне нэрваў... Было гэта для яго сваёй прастораю, як вада для добрага плыўца,- прыемнай, але заўжды няпэўнаю, здрадніцкаю...
У зваротнай дарозе меў добрыя дакумэнты (зразумела - падробленыя) - "учотная картачка" і "трудавая кніжка", выдадзеныя ў Маскве ў Арбацкім раёне. На першай старонцы ўверсе была надрукаваная й тлуста падкрэсьленая максыма: "Кто не работает, тот не ест !" Меў крыху клопатаў з грашыма, бо цяжка было прызвычаіцца плаціць банкнотамі, якія заўжды азначалі нешта іншае. Напрыклад: адзін рубель 1922 году быў роўны 10.000 рублёў 1921 году і г.д. Каб унікнуць памылак, плаціў, дзе трэба было, большымі банкнотамі, атрымліваючы рэшту.
У вагоне ехалі пераважна вайскоўцы. Цягнік быў перапоўнены і йшоў з "нармальным" спазьненьнем на колькідзесяць гадзінаў, што было звыклаю рэччу на савецкай чыгунцы. У Гомлі, на прыклад іншых, больш спрытных пасажыраў, пераважна вайскоўцаў, Раман улез у вагон праз вакно. Месца здабывалі кулакамі. Крык, гвалт, лаянка разьляталіся навакол...
Раман быў у дарозе ўжо некалькі гадзінаў. Смурод і задуха напаўнялі паветра. У суседнім купэ ехала група чырвонаармейцаў, вялікіх аматараў сьпяваньня. Раман абапёрся плячыма аб перагародку купэ й драмаў.
Мая мілка дарагая
Заўсегда прыбраная -
Няўмытая, крывая,
Гразьзю расьпісаная.
У Жлобіне адбыўся кантроль чыгуначнай чэкі. Спраўджвалі дакумэнты. Трое чэкістых абыходзілі купэ. Адзін зь іх браў дакумэнты ад пасажыраў і падаваў калегам, каб тыя глядзелі. Яны ўважліва разглядалі кожную паперу. На некаторыя глядзелі нават празь сьвятло. Калі прыйшла чарга на Забаву, ён нядбала падаў пасьведчаньні. Чэкісты агледзеў іх.
- Чаму,- зьвярнуўся да Рамана, - будучы сталым жыхаром Масквы, маеце ўчотную картачку са Смаленскага ваенкамату?
- Трудавая кніжка была мне выдадзеная ў 21-м годзе, а ўчотная картачка ў 22-м. У траўні гэтага году выехаў на службу манцёрам у Смаленск і там зарэгістраваўся ў ваенкамаце.
- Угум...- невыразна буркнуў чэкісты, беручы наступныя дакумэнты.
Забава заўважыў, што вайскоўцам вельмі надбала праглядаюць іхныя пасьведчаньні. Затое дакумэнты цывільных падлягалі пільнаму агляданьню. Пэўнага цывільнага нават арыштавалі. Паказаў пасьведчаньне, выдадзенае ў "воліспалкоме", пячатка якога была невыразнаю.
"Найлепш езьдзіць па-вайсковаму",- падумаў Раман.
Хор жа роў далей:
Взял цебя я голу, босу
І падправіл без вапросав.
Чыніл долга я цебя!
Эх-ма, гоп-ца-ца!
За цэлковый на талкучке
Купіл часікі на ручку,
Панталоны на меху!
Эх-ма, гоп-ху-ху?
Каля Забавы сядзеў падафіцэр з двума чырвонымі трохкутнікамі на рукаве. Насупраць падафіцэра сядзеў армянін - цывільны. Вялі "палітычную" размову. Уласна гэта была не размова, бо падафіцэр увесь час гаварыў, армянін жа толькі слухаў, ківаў галавой ды падтакваў. Бачна было, што "ўсходняму чалавеку" вельмі хацелася спаць, што размова яго знудзіла. Але падафіцэр на тое не зважаў і з запалам разглагольстваваў:
- Рррэвалюцыя, таварыш, на месцы стаяць ня можа, і адступаць ёй немагчыма! Рэвалюцыйны фронт мусіць няспынна пасоўвацца наперад, аж да перамогі!..
Сьпевакі тым часам рэзалі "частушкі":
Адкідайце дзеўкі майткі - рэвалюцыя!
Раскідайце шырэй ногі - кантрыбуцыя!
- Гэта правільна, да-а-сканала!- захапляўся, цмокаючы мясістымі слінявымі губамі, армянін. Пацьвярджаў невядома што - словы песенькі ці прамову падаафіцэра.
- У Польшчы, таварыш, паны рыхтуюцца да зьнішчэньня нашай свабоды! Рабочыя канаюць там у турмах, сяляне падыхаюць з голаду, а буржуазія аб'ядаецца рознымі апэльсынамі й рыгае з абжорства.
Марыяна ідзе п'яна,
С перэпою вся дражыт.
Юбка у ей ізодрана,
Левый глаз у ей падбіт!
- Гэта відавочна...- вылупліваў вочы на падафіцэра армянін.
У Бабруйску Забава высунуўся праз вакно і аддаў хлопцу, што круціўся на пэроне, ліст.
- Кінь зараз жа ў паштовую скрынку!- сказаў, даючы яму за паслугі дробную банкноту. Хлопец укінуў ліст у скрыню, што вісела на сьцяне вакзалу. Забаву патрэбна было, каб ліст прыйшоў у Менск менавіта з паштовым штэмпелем Бабруйска. Ліст быў наступнага зместу:
Бабруйск, 10 жніўня 1922 году
Шаноўная Зоф'я Паўлаўна!
Каліласка, выбачайце, што так доўга не пісаў Вам. Увесь час спадзяваўся асабіста Вас наведаць і пісаньне лістоў адкладаў на потым.
Цяпер я жыву ў Бабруйску, дзе працую на пошце як тэхнік тэлеграфу. У недалёкім часе прыеду ў Менск і з пэўнасьцю зайду да Вас... Тады ўжо распавяду прасябе больш падрабязна.
Цяпер жа пішу коратка.
Прывітаньне для Марыі Дзьмітраўны, Паўла Аляксандравіча і Елізаветы.
Раман.
Ліст гэты Забава напісаў сваёй даўняй нарачонай, зь якой разьвітаўся ў 1920 г. Хацеў падрыхтаваць яе й яе сям'ю, каб не напалохаць сваім раптоўным зьяўленьнем. Слушна прыпушчаў, што маглі ў іхнае сям'і адбыцца зьмены. Пастанавіў распавесьці ім складаную, але добра абдуманую гісторыю свайго жыцьця ад 1920 г., каб схаваць, што быў у Польшчы і быў у польскай арміі. Праектаваў пайсьці да іх падчас наступнага побыту ў Саветах, які плянаваў на канец жніўня.
Да Менску Забава даехаў без прыгодаў, толькі мала не аглух ад песьняў вясёлага таварыства ў суседнім купэ.
Зь Менску Раман вырушыў у шлях да мяжы адразу папаўдні, мяркуючы перайсьці яе як мага раней. Вельмі асьцерагаўся, што йзноў ноччу заблытаецца, бо зваротнай дарогі ня ведаў. Пастанавіў ісьці трактам як мага далей, а затым перачакаць да прыцемкаў ды йсьці лесам каля дарогі аж да мяжы. Адвагі дадавала тое, што цяпер меў рэвальвэр, расейскі, сістэмы наган, які набыў вельмі танна ў Гомлі ў свайго першага канфідэнта.
Ішоў вельмі няпэўнай дарогаю, ня маючы паняцьця пра тыя небясьпекі, што таіліся навокал. У будучым уведаў той шлях дасканала. Дарога на Ракаў добра ахоўвалася, бо стварала найкарацейшую сувязь Менску зь мяжою. Прадмесьці пільнавалі пастарункі міліцыі й чэкі, а далей сьцераглі яе "заградзіцельныя атрады".
Каб дабрацца з Ракава ў Менск, трэба было перайсьці мяжу, а потым памежную "другую лінію". Паміж тымі граніцамі кружылі пешыя й конныя патрулі. Апроч таго, зробленыя былі ў зручных пунктах засады, якія часам мелі пры сабе й дрэсаваных псоў. Далей, у разьлеглай памежнай паласе, рухаліся кавалерыйскія патрулі. "Асобыя пасты" пільнавалі важныя пункты. Дапаможную працу на тылах вялі "таможнікі". Калі дадамо да таго вылазкі памежнай варты, якія рабіліся на сваю руку, дзеля заробку, працу "сэксотаў" ды іхных інфарматараў, якія ў размаітым убраньні цікавалі ды жыравалі на памежжы, дык зразумела будзе, што пераходы тыя ня былі латваю справаю.
Такое падарожжа можна было б параўнаць зь вялікай шахаўніцай, чорныя палі якой азначаюць небясьпеку, і трэба перайсьці з аднаго боку тае дошкі на іншы па белых плямах, мінаючы засады. Прытым звычайна невядома, дзе наступны чорны квадрат... Жыхары памежнае паласы (сяляне) добра ведалі пра тое, што дарогамі, сьцежкамі, палямі, лугамі й лясамі часта праходзяць партыі кантрабандыстаў. Зьбіраліся часам па некалькі і, карыстаючыся дасканалым веданьнем абшару, рабілі засады, узброеныя чым давядзецца. Здаралася, што "паляўнічыя" прыхоплівалі групу кантрабандыстаў, у якой ішоў агент альбо некалькі агентаў бальшавіцкае выведкі. Сяляне забіралі кантрабандны тавар і адпускалі іх. Тады агенты зьвярталіся да чэкі, якая з уласьцівай ёй энэргіяй бралася за "работу". А паколькі нескладана выкрываць злачынствы, учыненыя сялянамі, дык звычайна вінаватых хутка бралі. Абвінавачвалі іх у бандытызьме й расстрэльвалі. Тады сяляне, якія ўсё роўна йшлі на рызыку, працавалі асьцярожней. Часта, каб мець абсалютную пэўнасьць, што справа ня выплыве, забівалі абрабаваных кантрабандыстаў, трупы ж закопвалі ў багнах, лясох ці палёх.
Набліжаўся вечар. Сонца апускалася ніжэй і ніжэй. Раман быў ужо ля мяжы. У пэўным месцы, выходзячы з-за густога алешніку, які закрываў паварот дарогі, убачыў за сто крокаў ад сябе будынак, што стаяў пры дарозе. Была гэта раней карчма, у якой цяпер месьціўся "заградзіцельны атрад". Вакол будынку круціліся чырвонаармейцы. Некалькі асядланых коняў стаялі пры ганку.
Забава зразумеў небясьпеку, але адступіць ужо ня мог. Бачыў, што заўважылі яго. Уцякаць таксама ня меў магчымасьці, бо лес, бліжэйшы лес, быў якраз за карчмой... Ішоў наперад. Паправіў у кішэні рэвальвэр і пачкі дакумэнтаў ды савецкіх газэтаў, якія, выходзячы зь Менску, запхнуў за пазуху.
"Пры неабходнасьці буду страляць... і - да лесу!" - думаў Раман.
Думку гэтую шчасьліва падказала Забаву інтуіцыя. Любы іншы плян мог бы яго загубіць... Перад карчмой было колькі чырвонаармейцаў. Адны ўваходзілі ў яе, іншыя выходзілі. Забава - пры неабходнасьці - мог вокамгненна стрэліць у некалькіх і затым, пакуль іншыя апрытомнелі б, бегчы да лесу. Лес быў на адлегласьці крокаў трыста. Бегаў добра, дык, калі б у яго ня трапілі першыя стрэлы, дабег бы да лесу, які ўжо пакрывалі вечаровыя цені. Там цяжэй было б яго схапіць альбо дастаць куляю.
Быў ужо паблізу карчмы. Ішоў пасярод дарогі, нешта насьвістваючы. Чырвонаармейцы разглядалі яго. Забава, замест таго каб мінуць карчму, падышоў да ганку, дзе стаяла вядро вады й бляшанка ад кансэрвы, якая замяняла кубак.
- Добры вечар,- сказаў, набіраючы вады зь вядра. Зацікаўленасьць ягонай асобаю адразу зьнікла, і Забава, выпіўшы вады, рушыў у далейшую дарогу. Было яму весела. Радаваўся, што гэтак добра й адважна захаваўся ў цяжкой сытуацыі.
Наблізіўся да лесу. Пераскочыў роў і ўвайшоў паміж высокіх соснаў. Паклаўся на зямлі й запаліў папяросу. Адпачыўшы, рушыў далей краем лесу.
Стаў на ўскрайку разьлеглай паляны, аточанай старым борам. Працінала яе ледзьве бачная дарога, якая зьнікала з другога боку, у лесе, што цягнуўся амаль безь пярэрвы аж да самай мяжы.
Забаву было душна. Паветра сталася гарачым, парным, нібы насычаным электрычнасьцю. Панавала ціша. Толькі птушкі, трывожна цьвіркаючы, кружылі надсамаю зямлёю. Але хутка й яны зьніклі.
З захаду надыходзіла бура. Гнала перад сабою вал густа скручаных воблакаў... Усё замерла - быццам затрымала подых...
Над дрэвамі паказалася цяжкая маналітная маса хмараў. Паўзла павольна... чорная, панурая, брыдкая... Раптам - затрымалася тут над лесам. Зьбілася шчыльней, нібы зьбіраючы сілы да атакі,- і... праз момант цяжка рухнула на лес, як цела вялізнага зьвера, на лугавую траву. Лес ёкнуў і задрыжэў. Як заслона, упаў змрок. Стрэлілі маланкі - белымі, блакітнымі й залатымі ніцямі прашываючы цемру. Цяжка ўздыхнулі громы і з трэскам разарвалі паветра - як маланкі ноч і змрок - на тысячы шматкоў. Рыкнулі нізка, цяжка, глуха...
Бура шалела...
А праз буру, залеву, віхор ішоў няспынна наперад чалавек. У руцэ меў гатовы да бою рэвальвэр.
"Абы толькі не згубіць кірунку",- думаў трывожна. Праз гадзіну бура прамінула. Перастаў ліць дождж. Толькі адна ноч панавала далей. Ноч цёмная, непраглядная. Ноч гэткая чорная, што - здавалася - можна было крэсьліць па ёй пальцам, як па сажы. Уласнае далоні перад вачыма не было бачна.А чалавек быў паглыблены ў тую цемру, як у смалу.
Ідучы незнаёмаю дарогаю, Забава час ад часу апынаўся паміж дрэваў. Тады, намацваючы нагамі зямлю, ізноў адшукваў дарогу й цягнуўся ўперад... у змрок і невядомую прастору.
Дарога цягнулася доўга. У нейкім месцы загарадзіў яму яе нейкі слуп. Абмацаў яго рукой. Быў чатырохкутны й стаяў на маленькім капцы. Зрабіў некалькі крокаў далей і зноў упёрся ў слуп. Не прыйшло яму нават у галаву, што ён ужо на мяжы, што гэта ўласна межавыя слупы. Усеўся на капцы, каб адпачыць. Вельмі хацелася курыць. Зь цяжкасьцю запаліў папяросу, бо намоклі запалкі.
Выпаліў папяросу і рушыў далей. Ступні ягоныя грузьлі ў мокрым пяску. З высілкам пасоваўся наперад. Ішоў, губляючы надзею й волю да далейшых крокаў, што звычайна бывае, калі няма пэўнасьці, ці правільная дарога. Наблізіўся да нейкага муру. Пералез на другі бок. Цяпер ішоў па высокай траве, спатыкаючыся аб камяні. Нешта загарадзіла яму дарогу. Абмацаў перашкоду рукамі. Быў гэта высокі зялезны крыж.
"Цьвінтар,- падумаў Забава. - Дзе места памерлых, там мусіць быць паблізу й места жывых. А можа, гэта Койданава?"
Зусім неспадзявана справа бліснула сьвятло. Раман зрабіў у тым кірунку некалькі крокаў і адразу ўбачыў яшчэ іншыя агні. Ахапілі яго два пачуцьці: радасьць, што ёсьць побач людзі, і асьцярога, што мог заблукаць і зайсьці далёка ў глыб бальшавіцкай тэрыторыі... Ішоў вуліцай. Побач яго рушыла нейкая постаць.
- Што гэта за вёска?- запытаўся пасьпешна, па-расейску.
Кабета, напалоханая, адсунулася ўбок.
- Гэта ня вёска... То Ракаў...- даляцелі да яго кінутыя зь цемры словы.
- Ракаў!- паўтарыў шчасьлівы і паклаў у кішэню мокры рэвальвэр.
Хутка быў на Бокраўцы. Знайшоў "менскую пляцоўку". Сустрэў яго зьвязовы, які быў на добрым падпітку.
- Ну што? Як там, таго?
- Выдатна!
- Я пану казаў... А можа таго?- зрабіў пальцамі выразны знак, што паказваў прапорцыі ўжываньня чагосьці моцнага.
Неўзабаве Раман ляжаў у ложку, неахайна зьбітым з няструганых дошак, накрыты некалькімі коўдрамі. Побач гарэла лямпа, пры сьвятле якой некалькі жаўнераў гулялі ў карты. Час ад часу на стале зьяўлялася пляшка гарэлкі. Калі яе апаражнялі, адзін з жаўнераў браў бутэльку за рыльца й кідаў з усяе моцы пад ложак, удараючы аб сьцяну, гэтак, што разьляталася на кавалачкі. Пры гэтым заўжды казаў:
- Да цэнтралі!
Забаву было весела. Выпітая гарэлка разагрэла яму цела. Вочы салодка клеіліся да сну. Праплывалі перад імі розныя вобразы "адтуль": пан Юзаф, ягоная дачка, пасажыры ў вагоне... У вушах гучала песенька: "Узял цебя я голу, босу"... А тут:
"Дацэнтралі!"
Дзёньнік шпега
Вільня, 14 жніўня 1922 году
Маёй работай задаволеныя, і гэта мяне вельмі цешыць. Кіраўнік паведаміў, што пробнае заданьне я выканаў дасканала. Спачатку хацеў я скласьці рапарт аб тым, што завялі мяне ў памылку на мяжы і паказалі няправільную дарогу, але потым перадумаў. Сытуацыі гэта ня зьменіць. Мушу палягацца толькі на ўласныя сілы. Але ж гэта забаўна: ракаўскі шавец даў мне лепшыя парады, чым "зялёнкі" (памежнікі).
Атрымаў нямецкія мапы, штабныя, і ўважна вывучыўіх. Дасьледаваў папярэднюю трасу; зарыентаваўся ў дарогах і кірунках. Маю таксама бусолю "Бэзард-Компас". Цяпер, маючы зброю, компас ды мапы, дам сабе рады.
Быў у Лідзе ў сваяго даўняга калегі, цяпер чыгуначнага электратэхніка, Яна Сноўскага, і ягонага брата Уладака. Правёў у іх час вельмі весела і абяцаў затрымацца надаўжэй наступным разам... калі шчасьліва вярнуся "адтуль ". Зь Ліды паехаў у Вільню - наўмысна з тою мэтаю, каб узяць ліст ад Караля Краскі да ягонай жонкі Ядзьвігі ў Менск. Сустрэў мяне зь перабольшаным і таму няшчырым захапленьнем. Закруціуся па пакоі:
- Можа папяроску... гарбаткі?...
- Дзякуй. Добра я напіты, папяроскі ж палю толькі свае,- адказаў я.
Зь няпрыязьзю паглядзеў на мяне. Усё ў яго такое далікатнае, акруглае, вылізанае: папяроскі, гарбатка...
Калі прынёс яму ліст ад жонкі, не зацікавіўся нават яе здароўем і матэрыяльнай сытуацыяй, толькі запытаўся, як Ядзьвіга выглядала.
- Дасканала! Цудоўна! Як прыедзе ў Вільпю, дык усіх вільнянак заслоніць прыгажосьцю!
Гэта яму відавочна спадабалася. Даў мне пачак з прэзэнтамі для сям'і. Адначасова ўручыў заклеены ліст. Разьвітаўся зь ім і... пакінуў ліст на стале.
- А лісьцік, пане дабрадзею?
-Які лісьцік?
-Да Ядзюні...
Прынёс мне ліст.
- Укінь пан сам у паштовую скрынку. Я заклееных лістоў у Расею не бяру.
- Выбачайце, калі ласка... думаў...
- Усе думаюць, нават каровы, але трэба думаць ня толькі пра сябе. Я раблю гэтую справу без карысьлівага інтарэсу й павінен быць у курсе, што пан там піша, каб на выпадак, як засыплюся, ведаць, каго пан тым, што піша, падстаўляе.
Пасьпешліва ўклаў ліст у іншы канвэрт. Упэўнены, што гэты чалавек дзеля жаднай ідэі не прысьвяціў бы сваёй "каштоўнай" асобы. Але гэта... карысны член грамадзтва.
Уступ і пераклад з польскае мовы Вацлава АРЭШКІ.
Спадчына 1-1999, С.136-165.
За мяжой свядомасці
На гармоні грал нам СтахуГэты кікутнік з грубай ляхай
І ад сябе, і да сябе,
Таньчылі нібы ў небе
Забава прачнуся позна. Янека і Владека ў доме ужо не было. Устаў, апранууся. Прайшоў колькі разоў па пакоі. Заўважыў стоячую пад ложкам фляжку водкі. Узяў яе ў рукі. Была амаль поўная. Закінуў галаву і доўга піў. Выпіў амаль палову. "Можа пайсці да гаспадыні за прыкускай"? - прыйшла думка у галаву.
- Не варта, абыйдуся!.. - ў голас адказаў сябе.
Запаліў цыгарэту і доуга сядзеў задумаўшыся, гледзячы некуды ў кут пакою, пад столь… Жмурыў вочы… Усмяхаўся… Як выпаліў цыгарэту зноў узяў у руку бутэльку. Перавярнуў дном у гару, глянуў пад святло, а пасля дужымі глыткамі выпіў рэшту водкі. Зноў запаліў цыгарэту і выйшаў на вуліцу. Ішоў хутка, пераскокваючы праз пазасталыя ад учарашняй улевы калюжы.
Калі праходзіў праз чыгуначны пераезд, спаткаў калегу, Янека Казлоўскага.
- Дакуль пан? Можа да нас? - здаля ўжо крычаў Казлоўскі.
- Да Янека.
- Можа, пан пойдзе да чыгуначнай лазні? Пан аддаўна ў дарозе, нават памыцца няма калі… А ў нас лазня: маё ўшанаванне!
- Не маю бялізны на замену. Трэба ісці ў горад купіць.
- То вядома… Але ведае пан што? Я пану дам чыстай бялізны. Сваю змяню дома, а панскую забяру да прання. Згода?
Забава пайшоў з нім да купелі. Выпітая начыста водка дзейнічала на яго ўсё мацней. Калі выйшаў з парылкі, дзе Казлоўскі па-руску вылупцаваў яго бярозавым венікам, быў ужо зусім п'яны.
Познім вечарам Забава з Казлоўскім былі на чыгуначнай электрастанцыі. Маленькі столік быў застаўлены фляшкамі розных водак і халоднымі закускамі. Нехта паказаў Забаве набыты нядауна браўнінг.
- Пабач, ці добры?
- Трэба паспрабаваць… Завядзіце матор!
Хутка запушчаны ў ход рухавік, напоўніў шумам вялікую залу, цалкам заглушаючы срэлы з рэварьверу…
Забава, паволі целячы, рабіў стрэл за стрэлам да умацаванай на грубай драўнянай цурцы карткі з паперу… Стралялі і іншыя…
Надыходзіў змрок, калі іх кампанія, з пяцёх чалавек, накіравалася на Слабодку.
Апынуліся ў вялікай зале, ліха, але яскрава мэбляванай. Было там колькі вяселых, куца ўбраных кабет і некалькі мужчын. У паветры чуўся смех, крыкі і вяселыя жарты…
Зноў палілася водка: салодкая і горкая, чыстая і запраўленая. Нехта п'яны вярашчаў хрыплым голасам:
Першая піўная - там пад дубам -
Забаўляйся Маня з залатым зўубам…
Ножка ў лева, ножка ў права!
Сёння, сёння ў лева!
Сёння, сёння ў права!
Тара-дзіра-дзіра! Тара-дзіра-дам!
Тай-ефкф-дзіра-там-там!..
Перад вачыма Забавы віравалі яскравымі плямамі сукні дзяўчын, праплывалі вясёлыя твары, заахвочаныя крыкам, спевам, музыкай і алкаголем. Было яму вясёла і вельмі горача; хацелася смяяцца, спяваць, казаць, але не мог стрымаць ў мазгу думкі якія шыбка, як лятучыя мышы праляталі ў полі яго свядомасці. Грукаў нагамі па падлозе ў такт спевам і хістаўся ў права і лева.
Другая піўная - ў Меера -
Забаўляйся Маня як халера:
Ножка…, ножка… права!
Сёння… лева…
Гукі ўсё часцей змяняліся. Што раз хутчэй віравалі ў паветры. Што раз уляталі у далячыню. Постаці знаходзячыхся ў пакоі людзей усё больш расплываліся ў паветры… Страчвалі контуры…
Нехта даў яму ў рукі гітару… Аўтаматычнымі рухамі імкнуўся яе наладаваць. Паварочваў пальцамі колкі, шарпаючы адначасова па струнах, але гукі інструмента не траплялі яму ў вушы. Драпалі толькі твар і казыталі ў носе… Здівіла яго гэта… Засмяяўся і ўпусціў гітару, якая з енкамі паткнулася па падлозе…
Ў куце "ікала" гармонь і даляталі кавалкі песні:
Трэ… цяя… ўная… Неймана.
Забаў… аню… хана…
Ножка…
а… а… а…
та… та… та…
ха-ха-ха-ха-ха…
Ўсё патанула ў хаўсе гукаў, ў віру слоў крыкаў, ва ўлеве смеху… Ў паветру, як камбыла ў вадзе плавалі чорна-белыя людзкія галовы, дрыжалі бязформеныя постаці прысутнічых… Востры пах поту лехтал ноздры… Пакой віравал ў паветры, падлога качалася пад нагамі.
Забава iшоў праз пакой, які здаваўся яму бясконца доўгім. Старанна абмінаў, заграждаючыя яму дарогу, не існуючыя ў рэчаістнасці перашкоды…
Быў непрытомны… Прыблізіўся да дзвярэй… З тылу п'яны голас уразліва рычаў:
Пане участковы: ідзе дождж!
Тра-та, ді-та-та!
Іду к … з "парада"!
Тара-дшта-та!
Э-э-э-э-х!
Тара-діта! Тара-діта! - - -
Гукі чапляліся за адзенне, падалі на галаву, лізалі твар, ласкалі шыю, цягнулі за валасы, заглядалі ў вочы…
Забава шырокім рухам, ударам адчыніў дзверы. Стаяў вочы ў вочы з ноччу… насупраць цёмнай бездані… Стаяў… Хістаўся…
Зрабіў крок за парог… за парог дому і - свядомасці -
***
"…Я павінен… павінен ратавацца… вакол яны… чырвоныя… падыходзяць…. сочаць… о! о!... блізка ужо!.."
Дзверы рэстаўрацыі "Вільнянка" шырока атварыліся, так што да сродку з імпэтам ўварваўся з карыдору парыў ветра. На парозе стаяў высокі хударлявы хлопец у скураной куртце. На галаве меў белую папаху, сядзеўшую нізка па-казацку. Ў руце трымаў пацеляны на залу вычышчаны матавы наган.
- Рукі у гору! - Загрымеў загад па-расійску.
Халодныя, шэрыя вочы хватка трымалі усіх у зале. Голас прагучаў востра. Свістнуў у паветры як дубец… Вусны зрабіліся падобныя на цвердую тонкую рысу. Твар быў быццам зроблены з камення.
У зале ўсе замерла. Камічна выглядалі людзі, сядзячыя пры століках з узнесеннымi да гары рукамі (некаторыя пры гэтым мелі ў далонях відэльцы і нажы), таму камічна што ніколі не можна іх было убачыць ў гэткім безсэнсоуным стане. Выглядала ўсё гэтае быццам прасілі некага ў гары аб якой ласке. Альбо жадалі нешта схапіць. Нешта нябачнае вітала у паветры пад столлю.
Забава прамерыў шыбкім, цвёрдым крокам залу і вайшоў за буфет. Убачыў скажоны страхам твар кабеты, яе расшыраныя са здіўлення, нярухомыя зрэнкі… Схапіў яе за руку ў локці і пацягнуў за сабой да выйсця. Паслухмяна ішла за ім. Была загіпнатызавана. Погляды навокал беглі за гэтай гратэскнай парай… Зніклі за дзвярымі.
Госці і далей трымалі рукі узнясённыя ў гару. Раптам адзін, сядзеўшы ля дзвярэй да кухні ўцягнуўшы галаву ў плечы скочыў у тыя дзверы. У кухні падбег да адчыненага акна… Цішыню восеньскай начы парушылі распачлівыя крыкі:
- Бандыты! Бандыты! На дапамогу! Ратунку!
Забава правеў свою заложніцу да параднага ўваходу ў рэстаран. Прыблізіў галаву да яе твару і прамовіў ціха па-руску:
- Прашу мне паказаць дарогу да станцыі.
Дзяўчына задумлiва глядзела яму ў вочы, пасля выцягнула руку ў кірунку вакзала, які быў у адлегласці 200 - 300 крокаў ад іх, і латарні якога былі выразна адсюль бачны. Забава адпусціў яе руку і пакрочыў ва указаным кірунку. Кабета засталася сама на вуліцы і глядзела яму ў след.
***
Вакол Забавы круціліся нейкія варожыя яму цені. У'явіў сябе, што атачае яго жалезны пярсцёнак аблавы, які прагнуў разарваць, з якога жадаў вырвацца. "…Там… там дарога вольная… там поле, лес…". Пайшоў управа вузкім завулкам, слаба асвятлённым лунаючым праз хмуры месяцем. Убачыў перад сабой двух узброенных людзей. Цяжка, павольна хлюпалі па балоцістай вуліцы, ідучы насупраць яму. Рушыў наперад. Блыснуў ім перад вачыма матавым целам нагана.
- Рукі ў гору!
Загад тым нi меньш выканалі.
Зайшоў ім ззаду і пакідаючы іх на вуліцы пайшоў далей, пазаставіўшы за забой нерухомых людзяў, молячых аб нечым неба. Не чулі ягонага адыходу і доўга так стаялі…
"Абы толькі да лесу… толькі да лесу… Абы толькі выйсці з горада!"
***
Па сярэдзiне доугай уліцы ішоў чалавек. Быў то ў легкім падпіцці шавец, які вяртаўся адкуль да дому. Iшоў кулеючы, бо меў адну нагу карацейшую. Аб чымсці думаў.
- Рукі ў гору!
- Што-о!.. - не зразумеў шавец.
Нечакана убачыў перад носам чорнае дула рэвальвера і амаль не прысеў са страху, так яму аслаблі калені. Забава ўзяў яго левай рукой за плечы, а правай прыціснуў да скроні халоднае дула нагана.
- Правядзі мяне за мяжу!.. І зважай, бо… ў лоб стрэлю! - сказаў Забава па-расейску.
"Вар'ят" - падумаў шавец.
- Добра, добра, пане - адказаў, прыспешваючы крокі і яшчэ больш куляючы.
Паблізу складоў "Желбетону" шавец затрымаўся.
- Можа мне пан, дазволіць на хвілінку адысці… па сваёй справе…
Забава кіўнуў галавой.
Шавец адамкнуў фортку і ўвайшоў на вялізны дзядзінец. Забава застаўся на вуліцы. Шавец павольна зачыніў брамку і паціху замкнуў яе на завалу. Далей жвава рушыў да стоячых на двары стосаў дрэва і цэглы. Як шчур запоўз да нейкай дзіркі і схаваўся там… Калі Забава пачуў крокі ўцекача то скочыў да брамкі. Была зачынена. Адыйшоў да сярэдзіны вуліцы і з разбегу скочыў на высокі плот, наверсе якога на доўгіх жэрдках было нацягнута некалькі радоў калючага дроту. Дзеручы адзенне і калечачы далоні, перакуліўся на другі бок плоту.
Шукаў некага упарта, доўга, пералазваючы плоты, перабягаючы гароды, сады, вуліцы, завулкі… Адначасова адчуваў, што сам ёсць ў пастцы, знаходзячыся ў сярэдзіне няспынна сціскаючага пярсценка аблавы.
"…Абы толькі выйсці з горада… да леса… за мяжу…". Віравалі ў хворым мазгу трывожныя думкі.
***
Дзверы памяшкання з імпэтам адамкнуліся і да сярэдзіны уварваўся хлопец у чорнай скураной куртцы і белай папахе на галаве.
- Рукі ў гору! - загадаў з парогу.
На канапе, пад сцяной сядзела маці з двумя малымі дзецьмі па баках. Пазнала ў вайшоўшым учорашняга госця, які днямi быў у іх на вечарынцы і рабіў залёты да яе старэйшай дачкі Стэфкі. Не выканала загаду і толькі рассмяялася.
- Такі з пана кавалер!
- Не смяяцца - панура сказаў Забава - бо застрэлю!
Раптам страх агарнуў кабету і паспешна ўздымаючы рукі ў гору, плачучы звярнулася да дзяцей:
- Дзіцяткі, ўздымайце ручкі ўгару!..
Стэфка была ў суседнім пакой, спальні. Выйшла неспадзявана да іх, нясучы ў руках футра.
- Пан - звярнулася да Забавы - не маем цалкам ў дому грошай. А то… маё футра. Найдаражэйшая наша рэч… Хай возме пан…
Забава схапіў адной рукой футра і кінуў яе да ног дзяўчыны. Твар меў страшэнны, запалыя, бледныя вочы дзіка блышчалі.
- Не трэба мне ані золата, ані серабра! - вымавіў нейкім дзікім, трагічным пафасам - прашу толькі паказаць мне дарогу да мяжы… А як не… то вас пазабіваю і сябе кулю пушчу…
Дзяўчына вярнулася ў спальню. Праз хвіліну пачуў адтуль лёккі шорах. З інстынктам звера выпрацаваным праз мільён год, з тысячагадовым інстынктам дзікуна, адзіным падсвядомым рухам замрочанай думкі агарнуў становішча і зрабіў дакладную выснову: "Уцекла праз акно". Не кінуўся ў спальню, каб схапіць ззаду, а выбег праз дзверы, каб адрэзаць ёй шлях да уцёкаў…
У глыбіні саду, паміж садовымі дрэвамі белай плямай мільгатала блузка бzгучай Стэфкі… Забава стрэліў у яе кірунку з рэвальверу.
Зноу рушыў у глыбіню ночы, ў глыбіню ашуства… Ішоў кіруючыся змрочным інстынктам, які абарваў сувязь з розумам. Рухамі і ўчынкамі яго радзілі нейкія магутныя сілы, маючыя паселішча у таямнічай глыбіне мозгу, ў той бязмежнай яго далячыне, якая знаходзіцца за мяжой свядомасці… Арганізм атруты алкаголем, адданы на здабычу хворым мроям, біўся ў бледным коле (як начны матылёк у праменнi лямпы), якоя зрабілі хваравіта напружаныя нэрвы, анамальна дзеючыя думкі.
***
У кабінеце камісара паліцыі раздаўся званок.
- То камісар… Хто? Дзяжурны праваднік?.. З вакзала… Што? Напад рабунковы! Скураная куртка… так… чакаць пры тэлефоне… зараз выдам загады…
***
Да павятовай каманды паліцыі прыбег кельнер з рэстарана "Вільнянка". Быў перапалоханы. Ўвесь дрыгатаў. Ня мог перавесці дух. Звярнуўся да дзяжурнага сяржанта:
- Пане, сержант!.. Некалькi хвілiн таму ажыццявілі напад на нашу рэстарацыю… Адзін бандыт… чорная скураная куртка і белая шапка… быў унутры… іншыя звонку…
***
До следчай экспазітуры прычыкільгаў шавец… быў без шапкі; убранне меў забруджанае, быццым толькі што з балота вылез.
- Што пану трэба? - запытаў дзяжурны агент.
- Пане… напалі на мяне… на Палескай вуліцы… адзіны быў у чорнай, скураной куртцы… забіць хацеў…
***
На пост жандармерыі прыбегла кабета:
- Панове даражэйшыя, ратуйце!.. Бандыты!.. Напалі на кватэру… стралялі… забралі дачку…
***
Быў выдадзены загад на вялікую аблаву, з удзелам усіх адзелаў грамацкай бяспекі. Центральным аб'ектам быў вызначаны вакзал. Выдан загад, калі чалавек ў чорнай, скураной куртке і белай зімовай шапцы на першае папярэджанне не уздыме рукі ў гору - страляць у яго… Зацягваўся ланцуг аблавы, патралявалі ўважна кожны дзядзінец, кожны будынак.
Падзеі гэтага вячара набывалі ўжо рысы легенды… Маўлялі ўжо пра хэўру лютуючую у горадзе. Узгадвалі прозвішча Мухі-Міхальскага.
Тым часам Забава хутка ішоў шашой каля станцыі. Месяц узняўся ўжо высока. Хмары зніклі з неба і было досыць ясна. Рухаючыся шыбка наперад Забава заўважыў ідучага насустрач яму чалавека.
- Рукі ў гору! - крыкнуў Забава збліжаючыся да яго на адлегласць некалькі крокаў.
- Пацалуй пса ў нос! - адказаў прыяцель Забывы, Казлоўскі які разам з ім піў на элетрастанцыі і бавіўся ў Слабодке. Загад Забабы прыняў за жарт калегі і зблізіўся да яго.
- Чаму не ідзеш спаць, ужо позна? - сказаў Казлоўскі, а угледзіўшы што Забава вельмі кепска выглядае, ўзяў яго пад руку і правёў да дому братоў Сасноўскіх, якія гэтым вечарам не начавалі дома.
З вялікай цяжкасцю паклаў Забаву ў ложак; выцягнуў у яго з рукі рэвальвер і заставіў яго на стале. Потым пайшоў да сябе.
Цяжкі сон прарваў хвараўлівае маячанне Забавы. Ў горадзе ланцуг аблавы ўсё больш заціскаўся, пасуя ў напрамку станцыі.
-------- ------- -------
Забава прачнуўся позна ў начы. Адчуваў моцны боль ва усім целе. Паліў яго ўнутраны агонь. Адразу не мог зразумець дзе знаходзіцца, а калі зарыентаваўся, то ледзьве здолеў знайсці дзверы і выйсці ў сені, дзе стаяла бочка з вадой. Не было ніякай пасудзіны, якой можна было набраць вады. Пахіліў галаву ўніз і піў, піў, піў…
Вярнуўся да покою, кінуўся на ложак і зноў заснуў каменным сном… Другі раз прачнуўся вельмі позна. Здіўленымі вачыма глядзеў на дзеннае святло і на пакой. Моршчыў лоб. Імкнуўся штосці сябе ўзгадаць і не мог.
…Было нешта дзіўнае! - прашаптаў. - Але што?
Зрок яго ўпал на лежачы на стале наган і раптам ажыла у яго памяці адна толькі падрабязнасць з падзей мінулага вечара (рэшта назаужды патанула у віру забыцця). Падрабязнасцю был стрэл. Хук стрэла і агонь разрываючы цемру ночы.
"Можа Янека забіў?" - прыйшла да галавы думка. Падыйшоў да стала і ўзяў у руку рэвалвер. У барабане учора было сем патронаў. Памятаў гэта добра. Зараз убачыў, што адзін быў ужыты, а ў гняздзе барабана з'зяе толькі пустая гільза.
Забава хутка апрануўся і пайшоў да чыгуначнай электрастанцыi, дзе працаваў Янек. Калі апранаўся пачуў за сцяной размову гаспадыні з суседкай:
- І там таксама былі бандыты?!
- Ўсюды, ўсюда, мая дарагая!
- Муха… Пазналі яго ўсе!
- То лайдак!... - Кажыце но!...
Забава чуў гэтую размову, але не надаваў ёй аніякага значэння. "Глупства, плётка! - падумаў. - Муха не можа тут дзейнічаць!".
Ведаў даволі добра арганізацыю савецкіх дыверсійных груповак. Ведаў што Муха мае іншае месца, дзейнічаў з дапамогай пагранічнага атраду ў Цімкавічах і пераходзіў мяжу звычайна ў тых аколіцах. Тым больш што зараз усё адбывалася на значнай адлегласці ад мяжы, а дайсці сюды з хэўрай было бы вельмі цяжка і небяспечна.
Забава ў задуменні хутка крочыў па вуліцы. Не заўважаў навогул, што за ім ішлі жыва жэстыкулюючы людзі, да якіх неўзабаве далучыліся паліцыянты… Калі ўваходзіў на сходы вакзала. З усіх бакоў накіравалі на яго зброю.
- Рукі ў гору!
- Ў чым справа? - запытаў здзіўлены Забава, убачыўшы пры сябе такі лічный аршак.
Адабралі ў яго рэвальвер і правялі на вакзальны пост паліцыі. Абставілі яго значнай вартай… Паліцыянты моцна здзівіліся на довады якія знайшлі ў ягоным партфелі:
- Добрая работа, што?
З усведамленнем ківалі галовамі разглядаючы яго дакументы - польскія і савецкія.
- Форсы маеш спора!
- Доларавая прафесія…
Праз пэўны час пачалі прыходзіць на пост невядомыя Забаве людзі і распачаліся вочныя стаўкі…
- Гэты самы… - казала нейкая кабета, баязліва гледзячы на Забаву.
- Гэты самы - паўтарылі іншыя: мужчыны, кабеты і нават дзеці, распявядая пры гэтым розныя падрабязнасці ягоных учынкаў учарашняга вечара.
"Што я нарабіў" - мысліў задумёны Забава, напружвая памяць, але нічога абсалютна не мог сябе ўзгадаць.
На некалькі дзён стаў сапраўднай сенсацыяй горада. Нават з ваяводства прыехаў пэўны чын і запытаў яго:
- А?.. Што за такі?
Забава адказаў. Начальнік адыйшоў здзіўлёны і відавочна незадаволены, што… не убачыў "грознага бандыта".
Толькі на чацверты дзень звольнілі Забаву з арэшту і вярнулі яму зброю і дакументы. З нагоды вышэйузгаданых падзей меў шмат непрыемнасцяў ад сваіх працадаўцаў.
- Нічога, абсалютна нічого не ведаю, што рабіў - казаў Забава. Нічога, зусім нічога не памятаю! - паўтараў шматразова.
Не верылі яму цалкам.
Пераклад
Александра Будая
Ніхто ня дасьць нам збаўленьня
Урывак з аповесьці
І
Аддзел Моніча ўжо другі месяц выкручваўся ад сьцігаючых яго бальшавіцкіх аддзелаў. Некалькі разоў быў у вакружэньні, але шчасьліва вырываўся, пакідаючы за сабой трупы.
Гэта была "фурманкавая вайна". Балыыавікі забіралі сялян у вабозы, якія, поўныя ўзброеных людзей, езьдзілі па дарогах і вёсках, сьцігаючы "белых бандытаў" і контррэвалюцыянэраў. Гэтак у той час называлі ўсіх, хто, уцякаючы ад бальшавікоў, пайшоў у лес, каб уратаваць жыцьцё й вольнасьць.
Партызанцкія аддзелы складаліся з дэзэртыраў чырвонай арміі, сялян з акалічных вёсак, а таксама мяшчан і работнікаў з гарадоў. Інтэлігентаў было ў іх няшмат.
Апошнія гінулі, як авечкі, пад бальшавіцкім нажом, бо былі няздольныя пакінуць горад і пайсьці на вольнае, дзікае, хоць і небясьпечнае жыцьцё. Сіла гэтых аддзелаў была ў тым, што яны дасканала ведалі аколіцы, мелі за сабой прыхільнасьць мясцовага жыхарства, а такама магчымасыхь шыбкага зьмяненьня месца. Бальшавікі ж, абцяжаныя абозамі й вялікай колькасьцю зброі, валакліся тыднямі па ўскраінах лясоў, у якіх лёгка лявіравалі партызаны.
Некаторыя аддзелы ўтрымоўвалі паміж сабой сувязь, каб у выпадку патрэбы магчы сабраць большыя сілы. У бальшыні гэта былі невялікія групы ад 20 - 50 чалавек, але былі й большыя адзінкі.
Тады праславіліся мянушкі беларускіх партызанцкіх правадыроў "Крука" і "Дзергача", праўдзівых прозьвішчаў каторых не падам. Моніч утрымоўваў зь імі сувязь, але трымаўся асобна. Зашмат быў сьмелы й любіў свабоду, каб падлягаць некаторым уплывам і агранічэньням. Перакідваў свой аддзел з павету ў павет, сьлізгаўся па граніцах губэрняў і гуляў у шахматы ізь Сьмерцю. Людзей меў пэўных, выбраных з сотак іншых, і дзеля гэтага ягоны аддзел, які налічваў каля 50 чалавек, тварыў цесную сяброўскую грамаду, гатовую на ўсё. Азброеныя былі лёгка, але добра. Толькі некаторая частка мела кавалерыйскія вінтоўкі, рэшта ж была азброена пісталетамі й гранатамі. На ўсю партыю быў толькі адзін кулямёт. Харчоў насілі з сабой мала. Мелі ўдоваль грошай з бальшавіцкіх касаў і ўстановаў і ў меру патрэбы закуплівалі харчаваньне ў вёсках, ніколі не абцяжарваючыся запасамі.
У вапошнім тыдні іх аддзел быў абкружаны пераважаючымі сіламі. Ззаду мелі непраходныя балоты, а з бакоў і пераду сільныя балыпавіцкія аддзелы. У вакружэньне папалі ўночы, а зарыентаваліся аб гэтым толькі на наступны дзень. Па кароткай нарадзе пастанавілі, што наступнай ночы павінны неабходна прарвацца, бо назаўтра можна было чакаць атакі сільных аддзелаў ворага. Моніч меў 47 чалавек. Пакінуў на варце 10, а рэшту звольніў на адпачынак.
- Кладзецеся, хлопцы, спаць, бо вечарам будзе гарачая работа і вялікая дарога.
Сам жа з двума сябрамі пайшоў агледзець аколіцы. Балоты ззаду тварылі лук. Абшар перад імі цяціву гэтага луку... Былі абстраляныя бальшавікамі, загараджваючымі выхад. Адказалі некалькімі стрэламі й вярнуліся да сваіх. Тут абзнаёміліся на штабовай карце з аколіцай і вызначылі кірунак маршу.
Пастанавілі ўдарыць перад поўначчу ў сярэдзіну цяцівы і прабірацца ў ляжачыя за некалькі кілямэтраў лясы, якія цягнуліся ў кірунку Барысава.
Моніч спаўзусім коратка. Прачнуўся пад вечар і зьмяніў вартавых, узмацняючы іх адцыхнуўшымі людзьмі. Рэшту загнаў да працы. Загадаў зь левага боку цяцівы скласьці ў вадзін рад сем кучаў дрэва на вогнішчы. Вечарам іх запалілі. Сабраўся хор, які пачаў сьпяваць беларускія й расейскія песьні.
Надышла ціхая летная ноч. Моніч загадаў партызанам узяцца за вячэру, не ашчаджаючы харчоў. Пасьля сабраў усіх, навет і вартавых, і прамовіў:
-Сябры! Мы абкружаныя. -Але выхад маем вось дзе!- Ён паказаў на свой пісталет. -За паўгадзіны ў дарогу! Усе маюць разуцца й прыгатаваць зброю. Чатырох чалавек застанецца пры вогнішчах на кароткі час. Сьпяваць і гаманіць як мага мацней. Калі займем пазыцыі, то яны прылучацца да нас. Гранатамі праложым дарогу. Ня першы ж раз!.. Трымацца разам!
Вогнішчы гарэлі штораз ясьней. Чырвона-жоўтыя водблескі агню адбіваліся на вяршалінах дрэваў. Досыць добры малады голас сьпяваў з пачуцьцём:
Пойдзем, браткі, ўлес зялёны!
Зямлянку выкапаем там,
Ноч-маці будзе нам аслонай,
Лес-бацька дасьць свабоду нам!..
Некалькі галасоў прылучылася да апошняй строфкі, а песьня горда й сьмела паплыла над зямлёй, па якой баязьліва поўзалі іх ворагі. Калі скончылі, нехта пачаў граць на вусным гармоніку. А тым часам 43 азброеных хлапцоў басанож пасоўвалася наперад. Моніч ішоў на чале аддзелу зь пісталетамі ў вабедзьвюх руках. Ішлі асьцярожна, бяз шораху,-- так як некаторыя з выведнікаў, а мала хто з кантрабандыстых пры пераходзе граніцы.
Моніч адчуваў, што яны ўжо знаходзяцца недалёка ад бальшавіцкае лініі. Пачуў навет прыглушаныя галасы. Нешта забразгацела недалёка ад яго. Спыніўся. Пасьля ціха, пайшоў уздоўж шэрагу. Гаварыў шопатам кажнаму:
-Сядай і абувайся!
Калі шэраг скончыўся, пайшоў сьпешна ў бок вогнішчаў, адкуль даляталі гукі гармоніка.
-Хлопцы, хутка за мной!
Песьня замоўкла. Сьпяшаліся да сяброў. Моніч загадаў ім таксама сесьці і абуцца. Сам таксама сеў каля іх і за хвіліну быў ужо гатовы. Цяпер пайшлі паволі... Людзей меў пэўных. Прайшоў зь імі шмат цяжкіх сытуацыяў.
Вогнішчы гарэлі далей... Гранаты важыліся ў далойях. Пасоўваліся малой калёнай па чатырох чалавек у радзе. Моніч і яго найбліжэйшыя сябры ў ліку каля 10 крыху разышліся ўшыркі і разам кінулі гранаты... А па выбухах кінуліся ўперад. На бягу стралялі час ад часу, калі заўважылі сярод цемры людзкія цені. Моніч некалькі разоў пераскочыў праз ляжачых на зямлі людзей: забітых, раненых ці папросту тых,што ад страху туліліся да зямлі.
Даволі хутка прабеглі каля 200 мэтраў. Пасьля пярэднія зьменшылі тэмп. Празь якіх 300 мэтраў затрымаліся. Прылучылася рэшта. Ззаду не стралялі. Толькі недзе збоку нэрвова гаўкаў кулямёт і раздаваліся паадзіночныя вінтовачныя выстралы. У суседняй вёсцы таксама стралялі. Пэўна, там раскватаравалася начальства карнай экспэдыцыі.
Моніч падазваў аднаго партызана, які добра ведаў аколіцу, і сказаў:
-Павядзеш на Куляшова. Ці добра ведаеш дарогу?
-Яшчэ як! Нацянькі дойдзем.
Моніч умысна скіраваў аддзел у бок Куляшова, каб змыліць праўдзівы кірунак маршу. Хацеў пакінуць у гэтай вёсцы "сьлед". Ведаў, што там ёсьць "воліспалком" і дзеля ахароны яго там раскватаравана некалькі дзясяткаў жаўнераў. Па гадзінным маршы прайшлі каля 5 кілямэтраў і ўвайшлі ў Куляшова. Вуліцы вёскі былі пустыя. Затрымаліся. Адбылася кароткая нарада, і аддзел рушыў далей па вуліцы.
У палавіне вёскі на лаўцы перад воліспалкомам сядзеў чырвонаармеец. Гэта была варта перад урадам. Моніч і яшчэ двух партызанаў ішлі наперадзе. Пясок вясковай да рогі глушыў іхныя крокі. Вартавы спасьцярог іх толькі тады, калі яны затрымаліся перад ім. Зьнялі зь яго вінтоўку і далі панюхаць дула.
-Адно толькі слова - і дастанеш у лоб! Вядзі да каманданта аддзелу!
Некалькі хвілінаў пазьней павыцягвалі з логаваў усю ахарону воліспалкому. Забралі ад іх зброю і амуніцыю. Захапілі таксама харчы і вялікі мядзяны чайнік.
-Хто зьяўляецца начальнікам ахароны?- спытаўся Моніч людзей, што трэсьліся із страху і якія ў ваднэй толькі бялізьне стаялі з паднятымі ўгару рукамі. Усе маўчалі. Але гэта лёгка ўстаноўлена.
Моніч загадаў начальніку весьці іх да старшыні воліспалкому. Зайшлі туды і зрабілі "парадак".
Загадалі аддаць зброю, акты воліспалкому і пячаткі. Зрабілі павярхоўную рэвізію і забралі каля пуда цукру і шматмахоркі.
Наступна Моніч зьвярнуўсяда старшыні і, паказваючы на начальніка ахароны, коратка загадаў:
-Валі яго ў морду!
Старшыня зьбянтэжана азірнуўся.
-Ну, хутчэй!- Моніч падняў угару пісталет. Старшыня ўдарыў падахвіцэра.
-Ня так! Бі лепш!
Старшыня ўдарыў мацней.
-А цяпер ты яго!
Падахвіцэр так махнуў у зубы "цывільную ўладу", што тая аж села.
-Цяпер ты яго!
Расправа была скончаная. Моніч увайшоў у воласьць і закруціў ручку палявога тэлефону, што вісеў на сьцяне. Палучыўся зь вёскай, каля якой яны праходзілі некалькі гадзінаў таму. Загадаў неадкладна паклікаць начальніка - у важнай справе. За хвіліну гаварыў:
-Даношу, што аддзел Моніча напаў на Куляшова, абяззброіў жаўнераў, забраў харчаваньне і пасярэдна пабіў морды начальніку ахароны і старшыні воліспалкому.
-Хто гавора?..
-Я... Моніч... У собскай асобе... - Прыбліжыў дула пісталету да тэлефону і выстраліў каля самай трубкі.- Гэта мой подпіс і паквітаваньне за зарэквізаваныя рэчы.
Сарваўшы тэлефон ізь сьцяны, зь сілай бразнуў яго аб падлогу. Выйшаў ня сьпяшаючыся з воласьці і сабраў хлапцоў. Скіраваліся далей на поўнач.
* * *
Прайшоўшы зь кілямэтар дарогай, партызаны зьвярнулі на вузкую мяжу, а адтуль на скошаную сенажаць і, не пакідаючы сьлядоў, як цені, запалі ў лес.
II
Моніч намерваўся зьмяніць месца дзеяньня. Пастанавіў ісьці на Менск. Дзеля таго, што ў сябе меў некалькі гарадзкіх хлапцоў і сам ведаў горад нязгорш, спадзяваўся, што там зможа добра апэраваць. Ведаў, што на бальшавікоў з захаду націскаюць палякі, а на паўдні гарыць грамадзянская вайна. Дзеля гэтага не спадзяваўся застаць у горадзе сільнага гарнізону.
Партызаны некалькімі фарсоўнымі маршамі дасталіся пад Менск. Цяпер яны ня былі вельмі агрэсіўнымі, бо не хацелі адкрываць запраўднай сілы аддзелу. Хаваліся па лясох, карыстаючы з дапамогі прыязных да іх сялян.
Моніч меў у Менску свайго інфарматара, зь.якім нерэгулярна кантактаваўся. Паходзілі яны з аднаго мястэчка і аддаўна сябравалі. Звалі яго Уменскі, а па прафэсіі ён быў электрамэханікам. Быў ён менш інтэлігентны ад Моніча, але "зь зялеза скуты" хлапец. Сьпярша ён адчуваў сымпатыю да бальшавікоў і быў навет уступіў у камуністычную партыю. Тады яго адразу вызначылі кіраўніком электрастанцыі, у якой ён быў раней мэханікам. Але Уменскі ня быў сьляпой прыладай у бальшавіцкіх руках. Калі пабачыў розьніцу паміж тым, што яны абвяшчалі, а іх істотнымі дзеяньнямі, стаўся іхным лютым, хоць і скрытым, ворагам. Ня маючы змогі выступіць супраць іх адкрыта, дзе толькі мог, рабіў сабатаж і чакаў адпаведнай хвіліны, калі зможа ўзяць за горла "вызвольнікаў".
У той час Моніч, які час ад часу наведваў Менск, навязаў зь ім лучнасьць. Шчыра й адкрыта абгаварылі сытуацыю. Спачатку Уменскі хацеў зьнішчыць электрастанцыю і йсьці зь сябрам у лес. Але Моніч, больш кемлівы, адрадзіў яму гэта рабіць.
-Не аплаціцца. Зьнішчаючы электрастанцыю, ты больш пашкодзіш суродзічам, чым гэтым прыблудам. Разумней зробіш, калі астанешся на месцы. Лепш насоліш бальшавіком тут, чым у лесе: там сьмелых людзей хапае, а тут няма. Будзем змагацца на два фронты. Можа незадоўга надыдзе час, што трэба будзе ўзяцца да гарачай работы. Вось тады, браток, можаш даканаць вялікіх рэчаў. Тымчасам зважай на ўсё. Дабірай адпаведных людзей. Зьбірай інфармацыі для "зялёных". Я маю лучнасьць зь некалькімі групамі. Людзей маем, інфармацыяў зь Менску не хапае. Ты тутака для мяне будзеш неацэнены.
Ад гэтага часу прайшло некалькі месяцяў. Уменскі паважна забраўся да працы. Зьбіраў інфармацыі і праз пасланцоў перасылаў іх Монічу. А адначасна спрытна праводзіў сабатаж, які балюча адчувалі мясцовыя ўлады.
Бальшавікі ўмелі здабываць сабе прыхільнікаў толькі на адлегласьць, але там, дзе зьявіліся, няўхільна здабывалі сабе ворагаў. Адны ненавідзелі іх скрыта. Іншыя ж, праўда нешматлікія, якія ўмелі перамагчы ў сабе страх сьмерці, у якіх чалавечы гонар перамагаў інстынкт, змагаліся зь імі як маглі.
III
Некалькі дзён пасьля звальненьня з турмы Янка неспадзявана спаткаў свайго даўнага прыяцеля і дарадніка Уменскага. Пасьпешна перайшоў на другі бок вуліцы і затрымаўся перад ім, радасна ўсьміхаючыся. Даўны мэханік - цяпер кіраўнік электрастанцыі - разьясьніў насуплены твар.
-Даўно, даўно ня бачыў цябе!
-Ой, даўно! - пацьвердзіў Янка. - Ня маю шмат часу, але хацеў бы пагутарыць...
-Добра. Пойдзем да мяне.
Правёў Янку на панадворак электрастанцыі, а адтуль у сваё памешканьне. Займаў чатыры пакоі з кухняй, але жыў толькі ў вадным. На сьцяне, як і даўней, віселі гітара й мандаліна. Збоку стаяў сьлясарскі варштат і малая такарня. Выгляд у мэханіка быў такі самы цяжкі і пануры. Гаварыў паволі, з намыслам, як бы сілай выціскаібчы з горла словы. Толькі адна зьмена ў яго гутарцы адразу ўрэзалася ў сьведамасьць Янкі. Не пачуў ужо ад яго дэмагагічных клічаў, ані пахвалаў для бальшавізму. Наадварот.
Янка слухаў, гледзячы зьдзіўленымі вачыма на шэры, як бы выліты з волава, ягоны твар. Голас у мэханіка быў нізкі, хрыпячы.
-...Гэтыя дрэні плаваюць па моры крыві... І патопляцца ў ім... Але трэба так рабіць, каб гэта сталася хутчэй...
І Янка, заўсёды апалітычны, адчуваў, што ненавісьць, дыхаючая з цэлай істоты мэханіка, удзяляецца й ахоплівае й яго. Ды ўжо не як выражэньне пратэсту, а як матор чыну. Сам пачаў гаварыць аб гвалтах, забойствах і рабунках сяньняшніх уладароў гораду. Расказаў аб сваім жыцьці на працягу апошніх месяцаў і аб арыштаваньні. Успомніў аб маральных і фізычных зьдзеках, якія яму прыйшлося перанесьці ў турме. Дадаў, што жыцьцё заўдзячвае толькі жанчыне, якая мела сувязі з чрэзвычайкай.
Уменскі слухаў уважна і панура. На ягоных шчоках ігралі мускулы, што сьветчыла аб духовым перажываньні. Калі Янка скончыў, ён сказаў:
-У горадзе, хлопча, доўга не захаваешся. Гэтыя бандыты ня так лёгка разьвітваюцца із сваімі ахвярамі. Выпусьцілі сяньня, забяруць заўтра. Можа хочаш ісьці ў лес? Калі так, то я цябе накірую туды, дзе будзеш патрэбны і знайдзеш свабоду. Я ж змушаны быць тутака... Тут хіба і загіну! Я ўжо нікому непатрэбны... А ты малады. Махай у лес!.. Як надумаешся, скажы.
Янка пачаў разьвітвацца. Пры разьвітаньні мэханіх сказаў: -Як што будзе трэба, прыходзь!.. У браме скажаш, што да кіраўніка электрастанцыі...
-Прыйду напэўна!
-Буду чакаць!.. Вечарамі я заўсёды дома, - дадаў ён ужо ўздагон адыходзячаму Янку.
Янка выйшаў на вуліцу. Быў задуманы. Ад часу звальненьня з турмы яго перасьледвала думка, каб пакінуць горад. Адчуваў, што паветра ў ім было атручанае. У ім ня меў змогі свабодна дыхаць. Ня мог спаць начамі. Тое, што перажыў у турме, чакаючы вывязеньня на Камароўку і расстрэлу, мучыла яго тут на "свабодзе". Быў папросту прыгнечаны сваім палажэньнем - палажэньнем жывёліны, чакаючай на нож.
Меў пагарду да йдучых вуліцамі запалоханых, прыгнечаных людзей. Не хацеў належаць да гэтага грамадзтва. Жадаў аддыхаць вольным паветрам. Мець магчымасьць змаганьня ў выпадку патрэбы. Мець побач сябе сьмелых верных сяброў. Бараніць іх і быць бароненым.
Дзень у дзень, ноч у ноч паганая лапа чрэзвычайкі вырывала з гораду соткі новых, нешчасьлівых ахвяраў. Кідала іх у страшэнныя падвалы. Душыла. Мардавала. Няведама за што... Бяз сэнсу... Для статыстыкі... Для выказаньня сваёй адданасьці. Дзеля заграбленьня маёмасьці... Дзеля масавага вырабу трупоў... Для прыемнасьці забіваньня.
Размова з мэханікам, зь якой Янка даведаўся, што ён мае сувязь з партызанамі і памагае ім, яшчэ паглыбіла гэтае жаданьне вольнага жыцьця і агіду да таго, што дзеялася ў горадзе.
Ня меў ужо даўных сяброў. Пагінулі разам з тысячамі іншых у нічым не вінаватых людзей; іншыя зьніклі з гораду, пакідаючы тэрыторыю, на якой панавала чырвоная пошасьць. Шмат зь іх пайшло ў зарганізаваныя або анархістычныя партызанцкія аддзелы. Расла слава слынных партызанцкіх правадыроў і, як магніт, прыцягвала з гарадоў, мястэчак і вёскаў усіх пакрыўджаных, нездаволеных, але адважных людзей.
IV
Канец чэрвеня 1919 году ў Менску быў вельмі неспакойны. Бальшавікі шалелі. Адчувалі, што навокал іх у самым горадзе родзііша бунт і зьбіраюцца чорныя хмары. Дык вось із страху і пякельнай злосьці руччамі людзкой крыві залівалі агоньчыкі апору сваіх нявольнікаў. У шале зьнішчэньня вылівалі гэтыя руччы насьлепа, дзеля аднэй толькі патрэбы вынішчэньня. А тымчасам прырода, як бы хочучы залагодзіць раны сэрца ідучых на сьмерць нешчасьлівых сказанцаў і насыціць сваёй красой іхныя вочы, вычароўвала зь сябе найцудаўнейшыя колеры й пахі.
Янка глыбака й прагна ўцягваў у сябе паветра.
Ішоў па вузенькіх лясных сьцяжынках із сваім правадніком. Гэта быў прысядзісты й шырокі ў плячах мужчына гадоў пад 50. Ішоў ён лёгка й вытрывала, так што Янку часамі было трудна зь ім справіцца.
Набліжаўся вечар. Па сьцежцы поўзалі цені высокіх дрэваў. Аддаленыя кусты пачалі затрачваць формы й атуляліся змрокам. Толькі неба яшчэ крыху ясьнела і вяршаліны соснаў пазалочвалі водблескі нядаўна зайшоўшага сонейка.
Паміма таго, што Янка адчуваў стомленасьць, ён цешыўся пачуцьцём свабоды. Першы раз пасьля некалькіх месяцаў ён быў зусім вольны. За поясам меў атрыманы ад Уменскага пісталет. Ня быў ужо безбароннай ахвярай бальшавіцкіх камісараў і іх паслугачоў. Меў магчымасьць абароны ў кажнай сытуацыі.
Калі зусім сьцямнела, праваднік пачаў ісьці вальней. Змрок, які быў запанаваў зьвечара, крыху паясьнеў ад водблеску мільённых зорак. Незадоўга перад поўначай праваднік затрымаўся. Янка заўважыў у вадлегласьці некалькіх сотак мэтраў жаўтаватае зарава вогнішча.
-Далей ісьці нельга,- сказаў праваднік, - пападзём на загарады. Сьвіснуў тры разы, а пасьля запаліў сярнічку, прыпаліў ад яе папяроску і трымаў яе так, каб было відацьад стараны вогнішча.
-На каго чакаем?- спытаўся Янка.
-Зараз прыйдуць вартавыя.
Празь кекалькі хвілінаў раздаліся прыглушаныя крокі. Бліснула электрычная лятарка. Зь цемры загучэў голас:
-Хто такі?
-Барыла.
Падышло двух вартавых. Праваднік і Янка пайшлі за імі. Ня ішлі ў простым кірунку, відаць, абміналі нейкія перашкоды. Урэшце падышлі да вогнішча.
На ім гарэлі аграмадныя калоды й карчы. Навокал вогнішча была ўладжаная высокая, выплеценая зь яловых лапак сьцяна, якая была прымацавана да ўбітых у зямлю кольляў. Гэтая сьцяна засланяла ад няпрошаных вачэй вогнішча і адначасна ахараняла ад холаду распаложаных каля яго партызанаў. Пад сьцяной сядзела і ляжала каля 50 чалавек, якія тварылі дзіўную групу. Яе не магла б стварыць аніякая фантазія.
Былі там маладыя хлапцы і людзі паджылыя, але розьніцу веку заціралі аддаўна няголеныя бароды й вусы. Бальшыня спала ў дзіўных позах. Адна група грала ў карты, іншая слухала апавяданьня старэйшага векам партызана з рыжаватай барадой і абандажаванай галавой. Адтуль даносіўся вясёлы сьмех.
Блішчэла зброя. Сьвяціліся вочы. Патрэскваў агонь, сыпаліся іскры. Янка адчуў, што ён знаходзіцца сярод запраўды вольных і сьмелых людзей, што гэтых людзей можна зьнішчыць, але не перамагчы. Знаходзіцца сярод такіх людзей, якія ёсьць наважанымі на ўсё, якія бязь лішніх словаў і клічаў будуць да сьмерці бараніць сваю волю.
Ад вогнішча ўстаў хударлявы, сярэдняга ўзросту чалавек. Зьлёгка пакульгваючы, ён пайшоў у іх бок, абмінаючы ляжачых на зямлі партызанаў. Янка ізь зьдзіўленьнем прыглядаўся да яго. На сабе ён меў ахвіцэрскі плашч і вайсковую шапку.
Праваднік пайшоў яму насустрач. Замянілі некалькі кароткіх сказаў. Праваднік выняў з бакавой кішані цывільнае курткі досыць грубы пакет, перадаў яго незнаёмаму. Пасьля паказаў рукой на Янку:
-Вось гэты.
Чалавек у ахвіцэрскім плашчы паклікаў яго да сябе. Хлапец падышоў, сьціснуў паданую руку.
-Мяне завуць Моніч. Начальнік гэтага аддзелу.
-Я шмат чуў аб вас, - адказаўЯнка.
-Пабачыш больш! Есьці хочаш?
-Не, дзякую. Чуюся толькі змучаны.
-Ну, дык ідзі спаць. Тут і бязь пярьюаў цёпла й мякка. Пагаворым заўтра.
Празь некалькі хвілінаў Янка ўжо ляжаў на яловым гальлі. Глядзеў на пакрытае зорамі неба. Думкі пачалі блытацца.
Гэта была першая ад некалькі месяцаў ноч, калі ён чуўся зусім бясьпечны.
Высака ўгару ляцелі іскры з вогнішча і там мяшаліся з зоркамі.
А навакол стаяў ціхі лес і маўчаў.
V
Бальшавікі ўцякалі зь Менску. Першыя далі драпака камісары і ўлады. Плянаваная эвакуацыя ў Смаленск не ўдалася.
Шэрая, колеру вошы, маса салдатні паўзла ўсімі дарогамі на ўсход, адкуль прыйшла.
З захаду націскалі палякі.
Моніч скочыў на Барысаўскі тракт і ўвязаўся ў бойку зь вялікімі бальшавіцкімі аддзеламі. Справіў ім добрую лазьню, але й сам дастаў. З аддзелу, які налічваў каля 50 чалавек, было 11 забітых і каля 20 раненых. Сам меў прастрэленую левую руку.
Аддзел адышоў у лясы.
Моніч выслаў Янку ў Менск. Хлапец меў як найхутчэй даручыць ліст Уменскаму. Ён ужо некалькі разоў выпаўняў падобныя заданьні. Ахвотна выбраўся ў дарогу.
Таму што хадзіла аб посьпеху, выйшаў уночы. Досьвіткам застукаў у памешканьне мэханіка. Уменскі адчыніў дзьверы. Увайшлі ўсярэдзіну. Янка падаў ліст, які Уменскі неадкладна прачытаў. Відаць, знэнэрваваўся. Глядзеў дзіка перад сябе і заціскаў зялезныя кулакі. Пасьля ўстаў і ступіў некалькі крокаў у кірунку дзьвярэй. Завярнуўся ўзноў.
-Разумееш?- пачаў гаварыць зьмененым голасам. - Дурань! Кідаецца на плотак, а тут плывуць шчупакі! Цяпер што!.. Я ж яму пісаў: падысьці пад Менск, даць зьвязовага й чакаць! Усё б было наша!.. А цяпер што?..
Цяжка закружыўся па пакоі. Янка ня ведаў добра, аб што яму ходзіць. Дадумваўся толькі, што Моніч непатрэбна ўвязаўся ў змаганьне замест ісьці пад Менск і адрэзаць большыя сілы. Не дазволіць вывезьці награбленага дабра.
-Сядзі тут. Я цябе замкну. Вярнуся за дзьве гадзіны. Ежа ў шафцы.
-Я лягу спаць.
-Добра.
Мэханік выйшаў. Янка, змучаны перадучарашнім маршам, днём змаганьня й даволі доўгай дарогай, патрабаваў адпачынку. Калі мэханік выйшаў з пакою, ён лёг і зараз жа заснуў. Прабудзіўся каля паўдня. У пакоі быў мэханік. Ня выглядаў на здэнэрваванага, але, калі пачаў гаварыць, Янка зразумеў, што ў ягоных грудзях шалее бура.
-Пайду адзін!.. Не магу больш на гэта глядзець!..
Падышоў да шафы ў куце і адсунуў яе ад сьцяны. Там ззаду былі паўбіваныя цьвякі і вісела некалькі нямецкіх вінтовак і пара дзясяткаў патранташаў з набоямі. Пасьпешна наладаваў вінтоўкі. Узяў чатыры патранташы. Падышоў да вакна і адчыніў акяніцу. Сонца заліло пакой.
Па вуліцы праяжджаў бальшавіцкі воз. Разьлягаліся крыкі. Паганялі коней. На вазах, напоўненых цывільнымі рэчамі - "ваеннай здабычай", - сядзелі чырвонаармейЦЫ.
Янка падышоў да мэханіка.
-Што ты хочаш рабіць? Уменскі не адвярнуў навет галавы.
-Чакаю перапынку... Затрымаю рэшту...
-Хіба ты ашадеў?
Янка зь цікавасьцю глядзеў на вуліцу. Грукат колаў прыціхаў. Набліжаўся канец абозу. З-пад гары набліжаўся наступны. Паміж імі вытварылася пустое месца.
Зьнянацку мэханік, які выдаўся цяжкім і нязграбным, лёгка ўскочыў на падаконьнік, а адтуль на вуліцу. Схаваўся ў супрацьлежнай браме.
Янка падышоў да шафы і таксама ўзяў вінтоўку і некалькі патранташаў. Прыкленчыў ля падаконьніка і глянуў улева, у бок Захараўскай вуліцы. Адтуль паказваліся вазы наступнай калёны. Хлапец саскочыў на вуліцу. Пачуў нязносную гарачыню. Дзень быў душны і бязь ветру. Прыгнуўшыся, перабег на другі бок вуліцы. Затрымаўся каля ўваходу ў жаночую гімназію. Гэта быў досыць вялікі дом на вуглу Захараўскай і Садовай. Амаль што супраць была брама электрастанцыі.
З гары каціліся наладаваныя вазы. Янка пачуў голас мэханіка:
-Бі ў коней!
Ён меў нагоду навучыцца страляць, прабываючы ў Моніча. Уважліва цэліўся й страляў. Правы бок ягонага цела прыкрываў мур. З другога боку вуліцы мэханік, не сьпяшаючыся, набіваў вінтоўку, таксама цэліўся і страляў раз за разам.
Першы, зьяжджаючы з гары, воз пакаціўся па стромкай дарозе. У палавіне зьезду конь скочыў улева і паваліўся на ходнік. Воз вывярнуўся, і зь яго пакаціліся чырвонаармейцы. Другі воз абмінуў першы, які затарасаваў паўдарогі, і шыбка пакаціўся далей. У шалёным тэмпе абмінуў мэханіка і Янку і з грукатам ускочыў на мост празь Сьвіслач. Толькі гэты і праскочыў.
Далей вуліцу загарадзіла некалькі пераверненых вазоў і трупы коней. Далейшыя фурманкі затрымаліся. Людзі бегалі й крычэлі, як шалёныя. Пачалі зьвяртаць управа, каб уцячы з-пад абстрэлу.
Каля самай Янкавай галавы куля ўдарыла ў тынк і за сыпала яму вапнай вочы. Выцер верхам далані мокры ад поту лоб і твар і глыбей схаваўся за мур. З-пад гары раздаваліся штораз часьцейшыя выстралы. Пад іх прыкрыцьцем балынавікі стараліся разабраць "барыкаду", што ўтварылася зь перавернутых вазоў і трупаў коней. Янка і мэханік стараліся ім у гэтым перашкодзіць, страляючы безь перапынку.
У пэўнай хвіліне Янка заўважыў, што мэханік абапёрся плячыма аб сьцяну, з-за каторай страляў. Паволі асунуўся ўніз, а пасьля цяжка зваліўся на брук. Ляжаў з раскрыжаванымі рукамі. Не варушыўся.
Янка хацеў перабегчы вуліцу, аддзяляючую яго ад Уменскага, але абдумаўся, што ўжо нічога ня можа дапамагчы свайму сябру.
Яшчэ больш прыкрываючыся за мурам, страляў у кірунку "барыкады". Разьбіраючыя яе, відаць, не зарыентаваліся, зь якой сілай маюць дачыненьня, і таму стараліся гэтай "сілы" асабліва недражніць. Частка абозу скіравалася ўправа, каб аб'ехаць неспадзяваную перашкоду па Вясёлай вуліцы. Іншыя чакалі.
Янка страляў. Ня прыходзіла яму навет у галаву, што адзін нічога не парадзіць і што павінен адступіць, пакуль гэта ёсьць магчымым.
Пот заліваў яму твар і вочы, у горле перасохла. Адзінай ягонай думкай было: страляць без прамаху. Яго захапляла гэтая газартная гульня. "Ня дам разабраць "барыкады",- упарта праносілася ў ягонай галаве.
Кулі штораз часьцей сьвісталі каля яго становішча. Раптам, калі стараўся нацэліцца ў высокага чырвонаармейца, пачуў, што нехта ўдарыў яго ззаду. Уздрыгнуў усім целам і хутка адвярнуўся. Ззаду нікога ня было. Пачуў, што сланяецца на нагах. Толькі празь некалькі хвілінаў зразумеў, што яго ранілі. Пачуў дзіўную слабасьць. Падпіраючыся вінтоўкай і кульгаючы, пайшоў у кірунку Садовай вуліцы.
У вушах білі званы. Перад вачыма лёталі чорныя плямы. Паваліўся на ходнік. Папоўз у кірунку нейкай брамы. Інстынктоўна хацеў захавацца што найдалей. Упоўз у нейкі падвал. Тут стаяў прыемны халадок, які прынёс яму пэўную палёгку. Мучыла страшэнная смага, і раненая нага здавалася стопудовым цяжарам.
Янка лёг на плячах. Прыслухоўваўся. Стараўся зразумець, што дзеяцца навонкі. Страціў прытомнасьць...
Друкуецца паводле: газэта "Бацькаўшчына", 1953 г., № 7 - 8 (138 - 139), № 14 - 15 (145 - 146). Пераклад з польскае мовы для газэтнае публікацыі зроблены В. Наддзьвінскім.
Спадчына 1-2000, С.208-223.
OCR Leon
© Pawet 2009