Папярэдняя старонка: Літаратура

Пясецкі Сяргей 





Сяргей Пясэцкі
Сяргей Пясэцкі (Sergiusz Piasecki) (1901–1964) — адзін з найбольш цікавых беларускіх польскамоўных пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Ляхавічах у сям'і беларускі і зрушчанага паляка. У лістападзе 1917 г. ён апынуўся ў Маскве, а праз некалькі месяцаў вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларуская дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 год зьняволеньня.
У турме, карыстаючыся сьціплай бібліятэкаю, дасканаліў свае веды ў польскай мове, піша і выдае першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы».
У час савецкай і нямецкай акупацый заходніх беларускіх зямель ён стаўся катам польскай Краёвай Арміі і выконваў сьмяротныя прысуды, якія выносілі падпольныя польскія суды.
Памёр ад рака ва Ўэльсе, Вялікабрытанія. На ягоным надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзьведзіца. З'яўлался аўтарам 12 раманаў. Па творах пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX