У нашай колішняй Польшчы фартуна не была пастаяннай, як i ўсюды, але ўсё ж неяк асабліва: то ты наверсе, то ўнізе, каб не надта ганарыўся, але i не ўпадаў у адчай. Як мне здаецца, так прадпісана Усявышнім, i так павінна быць усюды. Таму я па слабасці майго розуму не хвалю нейкі народ, нібыта лепшы, чым наш, бо ў нас заканадаўства настаўлена так, што i магнат не баіцца страты часткі свайго магнацтва, i бедны слуга цешыцца надзеяй узвысіцца да магната. Калі першы мае гарантаванае абавязацельства, па якім старэйшы сын унаследуе яго спадчыну, а маладзейшыя, карыстаючыся яе рэшткамі, павінны або без асаблівага жадання прымаць духоўны сан, або ісці Ў войска, пазбягаючы жаніцьбы, таму што, як ім думаецца, яны не змогуць на гэтай службе ні жыць па-сямейнаму, даць жонцы багацце i шчасце, ні выхаваць дзяцей. А бедная шляхта, хоць i роўная ў сумленнасці, але не мае апяку нства заможнага ўладара, саромеецца рамяства i купецкіх спекуляцый, церпіць нягоды, аціраючыся каля прыстасаванцаў, якія пастаянна падаўляюць ix ростам свайго багацця. У нас я неаднойчы бачыў i нашчадка магнатаў, вымушанага з - за беднасці есці чужы хлеб, ісці на службу, i беднага слугу, які, бывала, выб'ецца ў магнаты, атрымае ордэны, дапне да крэсла або атрымае мітру. Бо як толькі вецер шчасця пачне веяць на польскага шляхціца, то ніхто не ведае, дзе ён акажацца; потым, узвысіўшыся, ягоны род часам прыйдзе ў заняпад, а нашчадак заняпалага магната зноў узвысіцца. I так у нас нязменна вялося, што ў шчасці ніхто не забываўся пра тых, каму выпала горшая доля. У нас, як i ўсюды, было нямала значных асоб, але ў нас адных усе былі сумленныя. Таму калі міністр ці сенатар свайго шляхетнага слугу або засцянковага шляхціца называў братам, то ён добра адчуваў, што гэта было не праяўленнем звычайнай пачцівасці, але прызнаннем шчырай праўды. Я мог бы многа разважаць пра гэта, але навошта? Усё ўжо скончылася. Ды ўрэшце, калі б я паразважаў аб гэтым больш, хіба мяне зразумеюць? Цяперашні свет нібы i нечага хоча, i да нечага імкнецца, але сам не ведае, да чаго, i прыйдзе туды, куды сам не спадзяецца прыйсці. Але хопіць аб гэтым! Я не прарок, каб разважаць пра будучыню, я хачу пісаць пра тое, што бачу.
Мае равеснікі, якіх ужо нямнога засталося сярод жывых, памятаюць яшчэ, што быў некалі ў Нясвіжы слаўны арганіст Рысь; ды што там казаць, да сённяшніх дзён у касцёле Святога Крыжа кожны тыдзень i ў святы можна слухаць арган ягонай работы. Яго называлі нясвіжскім ардынатам, таму што ён быў пятым ці шостым (сын пасля бацькі) арганістам фарнага касцёла, гэта праца забяспечвала неблагі кавалак хлеба. У яго было паўвалокі ворнай зямлі, прыгожы луг i сад каля акуратнага маёнтка, i трыста тынфаў, якія паводле фундацыі штогод атрымліваў ад нясвіжскага кагала. А Каляды? Нават аплаткі, якія ён над канец велікоднага паста развозіў па княскіх родзічах, пачынаючы ад Нясвіжа i канчаючы Койданавам, маглі даць яму сродкі на неблагі фальварак. Выдаткаў у яго амаль не было, бо дома арганіст жыў як звычайны касцельны служка: елі тое, што вырасла на зямлі. Калі ж быў неўраджай, то навошта тады парафіяне? Яны заўжды дапамогуць.
Сыноў ён вучыў сам, калі i ішлі на што грошы, дык гэта на ягонае адзенне, якое ён апранаў у час свят, а звычайна дома абыходзіўся шарачковай апанчой, як засцянковы шляхціц. Але на ягоныя ўборы трэба было паглядзець тады, як ён сядзеў на далёкім канцы стала ў князя гетмана, калі была якая - небудзь касцельная або сямейная ўрачыстасць. Кунтуш з чорнага аксаміту, таго ж колеру атласны жупан, сярэбраны пас з кашалём, а наверх усяго кароткая накідка з чорнага крэпу i берэт; арганісты, як людзі духоўнага звання, шабляў не насілі, а таму накідка накшталт шаліка i дактаратка былі для ix адзнакай ix асаблівага стану. Князь гетман любіў яго, гэтак жа як i ягоны брат, князь харунжы, які таксама няблага іграў на аргане i неаднойчы бавіў час, хвалячы Бога на аргане ў сваёй койданаўскай капліцы. Той брат заўжды жартам называў арганіста сваім калегам. Трэба сказаць, што Рысі былі з добрага роду, карысталіся пячаткай з тым самым гербам, што i Пацеі. Пра гэта наш Рысь добра ведаў i ўмеў цаніць. Ці ён выступаў у час святаў у маладых князёў, ці спяваў у касцёле, ці поркаўся на гаспадарцы, заўжды, або ў шарачковым, або ў аксамітным адзенні, выглядаў так, каб хоць крыху быць падобным да тых, хто ходзіць у кармазынавых гайдавэрах. У яго былі свае манеры, ён мог выглядаць i вучоным i веселуном. Само сабой зразумела, што, навучаны ігры на аргане, ён быў дасведчаны ў кніжках не менш, чым свецкія людзі. Аднойчы, калі яснавяльможны Рэйтан, наваградскі падкаморы, прыехаў у Нясвіж для ўпарадкавання межаў езуіцкага маёнтка Рудаўкі, да гэтай справы быў далучаны i Рысь, бо ягоны луг межаваў з тымі ўладаннямі. Ім выпала сядзець за адным сталом з яшчэ некалькімі асобамі ў прыдарожнай карчме, дзе падкаморы меў часовую рэзідэнцыю, i Рысь быў там у сваім берэце. Як гэта часта бывае, асабліва ў час чыноўніцкіх раз'ездаў, разгаварыліся, бавячы ў гутарцы вольны час, i тут якраз падкаморы запытаўся, чаму гэта Вялікдзень святкуецца то ў адны дні, то ў іншыя, а вось Каляды рэгулярна прыпадаюць на 25 снежня. Усе прысутныя пачалі разважаць, але ніводзін не мог толкам растлумачыць, нават прадстаўнік айцоў езуітаў, хаця ён, часта маючы справу з прыхаджанамі, мог бы лепш, чым хто іншы, разбірацца ў календары. Пакуль усе блыталіся i спрачаліся, падкаморы пазіраў на Рыся, заўважыў, што той паціснуў плячыма i ўсміхнуўся, а таму звярнуўся да яго:
- Бачу я, што мы шукаем мядзведзя ў полі, а не ў лесе. Паміж нас няма ксяндза, але ж пан арганіст разбіраецца ў гэтым. Расталкуйце нам, цёмным, што да чаго, а не перасмыкайце плячыма, як мудрэц сярод шкаляроў.
- Nemo sapiens nisi patiens (хто не цярплівы, той не мудры), яснавяльможны пане, - адказаў Рысь, устаўшы i нізка пакланіўшыся. - Для таго, каб разабрацца, што такое каляндар, трэба два гады займацца тэалогіяй, i то яшчэ невядома, ці дойдзеш да толку!
- Мы тэалогіі не вучыліся, але ж чаму пану не растлумачыць нам усё па - простаму? Хіба мы, юрысты, не тлумачым часам законы простай бабе? Калі гэта трэба, то i яна, хоць у законах не разбіраецца, але ж неяк даходзіць сваім розумам, у чым справа. Той, хто разбіраецца, заўсёды можа растлумачыць i несвядомым.
- Калі пан так хоча, я растлумачу Календаром прадпісваецца рабіць на зямлі тое, што Бог напісаў на небе; кожная зорка - гэта літара. У той час, калі ноч змяняецца днём, кафедральныя ксяндзы разам са сваім пастарам чытаюць па небе, а што вычытаюць, тое запішуць, з гэтага i робіцца каляндар, з гэтага i нашы кніжкі - кантычкі з песням! да кожнага свята. Усё ў касцёле накручана, як гадзіннік: канонікі пішуць, плебаны чытаюць, арганісты спяваюць i іграюць, прыхаджане ўтораць ім, а ўсё разам ідзе на карысць Богу i людзям.
- Глядзі ты! - усклікнуў падкаморы. - Вялікі ты мудрэц, пане арганіст. Я хацеў бы парадавацца за таго, хто вас зразумее, а яшчэ больш за таго, хто так добра разабраўся ў алфавіце, што ўмее чытаць.
- Вы вельмі памыляецеся, яснавяльможны пане. Напрыклад, базыльяне, умеюць чытаць не так, як нашы святары, а ў календары русінаў тым больш не могуць разабрацца. Ды i нашы не заўсёды разбіраюцца ў нябесным пісьме як належыць. Абяцаюць на той ці іншы дзень добрае надвор'е, а тым часам, як на злосць, пойдзе дождж. Навошта далёка хадзіць: на сёлетні год Kalendarz wileński (Віленскі каляндар) абяцаў добры ўраджай грэчкі, а тут суш так высмаліла пасевы, што нядаўна на кірмашы ў Сталовічах за асміну прасілі па тры тынфы. I ўсё таму, што віленскі князь біскуп паехаў у Рым ad limina Apostolonim (да грабніц апосталаў), а без пастара канонікі вычыталі нешта не тое.
Такое тлумачэнне вельмі насмяшыла падкаморыя; ён i сам быў абазнаны ў навуках, з яго слоў гэты жарт Рыся доўга ўспаміналі пры нясвіжскім двары.
Не адзін год, брынкаючы на клавішах i ездзячы па калядках, збіраў арганіст Рысь тыя тысячы, якія потым павінны былі дастацца ягонаму сыну. Але той аддаў бацькоўскую спадчыну далёкім бедным родзічам, не даў угаварыць сябе заняцца бацькоўскім рамяством, знайшоў сваё шчасце ў іншым; нясвіжскія арганы, на якіх ці не паўтары сотні гадоў ігралі Рысі, перайшлі да іншага сямейства. Стары, які прадбачыў гэта, быў вельмі незадаволены. Тут трэба памятаць i тое, што ўсе Рысі заўжды жаніліся з дочкамі арганістаў, а сваіх дочак аддавалі за ix сыноў; калі нарадзіўся гэты сын, то князь харунжы, які быў ягоным хросным бацькам, жартам, але слушна сказаў тады перад цырымоніяй хрышчэння:
- Гэты хлопец будзе спяваць па нотах з кантычкі, таму што i па мячы i па кудзелі ў яго ў радні толькі арганісты.
Аднак гэты жарт не стаў прарочым. Усе бацькавы спробы зрабіць з сына памочніка, а пазней наступніка нічога не далі. Хаця ён пачаў прывучаць сына да аргана, калі таму споўнілася толькі пяць гадоў, хаця яшчэ гады праз два ўсыпаў яму бізуноў, каб прыахвоціць да музыкі, але малы Караль не мог вывучыць ніводнай ноты, i гэта вельмі засмучала бацьку, таму што болей дзяцей у яго не было.
Як толькі Каралю споўнілася сем гадоў. Рысь купіў музычную шкатулку для князя харунжага, які таксама зваўся Караль, i якраз у дзень святога Караля паехаў з сынам у Койданава, каб малы Каролік уручыў хроснаму бацьку падарунак. Але яны не засталі князя ў замку, бо ён перад сваімі імянінамі схаваўся ў Старчыцах, дзе ў яго была вясковая хатка, а дакладней акуратна зладаваны фальварак; як чалавек вельмі ашчадлівы, князь уцякаў туды ад гасцей. Рысь паехаў i ў Старчыцы са сваім сынам, сам ён быў у парадным адзенні, а сын з палашом пры баку i ca шкатулкай у руках. Заехалі пад браму, вылезлі з вазка i ідуць сабе да дзвярэй. Князь сядзеў каля акна i пазіраў на дварышча. Калі хлопец з бацькам наблізіліся да ганка, на ix напаў прыручаны, але вельмі задзірлівы жораў I тут Каролік паставіў шкатулку, выхапіў з похваў свой палаш ды як гакне жораву па шыі, той адразу вобземлю. У старога аж мароз пайшоў па касцях, i не дзіва, бо ў Літве яшчэ не нарадзіўся такі чалавек, які не дрыжаў бы перад князем харунжым, не выключаючы i князя гетмана, хаця той даводзіўся яму братам, быў старэйшым i па гадах i па званні. Што ж тады было казаць пра беднага хлопчыка! Але князь выйшаў на ганак, трымаючыся за бакі ад смеху:
- Зухаваты ў цябе хлопец, пане калега. Дзякую за шкатулку, але да яе трэба дадаць i птаха, які стаіць каля цябе. Я далучу яго да сваіх пажоў, а з часам выведу ў людзі, у яго будзе свой кавалак хлеба. Сам бачыш, ён створаны не для клавішаў
Так вось здарылася, што стары адзін вярнуўся да нясвісвіжскіх арганаў, а Каролік застаўся ў князя.
У князя былі чатыры пажы, сыны багатых местачкоўцаў, бедны Рысятка стаў пятым. Тым хлопцам бацькі прывозілі i гасцінцы i грошы, а ў Караля было толькі падараванае князем адзенне i ніводнага шэлега пры душы. Але ён неўзабаве даў гэтаму рады, час ад часу грошы сяброў пачалі пераходзіць у ягоныя кішэні, i вось якім чынам. Князь харунжы любіў пасля абеду паспаць пару гадзін, а пажы ў сенцах ігралі ў карты, каб неяк бавіць вольны час. Як жа Каролік іграў з імі, калі ў яго не было грошай? А вось што выдумалі гэтыя пустагаловыя. Паж ставіў супраць Караля пяць, дзесяць ці болей тынфаў: калі выйграе Каролік, то грошы ягоныя, калі схібіць, то ён павінен ударыць п'янага i соннага князя па носе столькі разоў, колькі тынфаў было пастаўлена на карту. Нейкі час хлопцу шанцавала, але аднойчы ўдараны князь прачнуўся i наладзіў у Койданаве Судны дзень.
- Хто цябе, гультая, падгаварыў на такую забаву? - запытаўся князь у Кароліка.
- Я сам сябе падгаварыў, - не задумаўшыся, адказаў хлопец.
- Калі ты адказваеш мне так дзёрзка, то пабачым, чый будзе верх.
I тут жа князь загадаў адлічыць яму пяцьдзесят розгаў, гэта была звычайная порцыя князя харунжага пры экзекуцыі. У малога Караля была сапраўды натура рысі, ён не застагнаў ад болю. Князь прысутнічаў пры экзекуцыі, у яго было цвёрдае сэрца, ды i ён зазначыў:
- Гэта не просты хлопец.
Калі ж Караль адбыў пакаранне, князь лагодным тонам, а ягоная лагоднасць была вышэйшай адзнакай, запытаў:
- З якой такой пагоды, лайдача, табе ўздумалася зневажаць свайго гаспадара?
Той адказвае:
- А што мне было рабіць у маёй бядзе? У другіх пажоў ёсць грошы, а я, хросны сын пана, з чатырох гадоў верна служу яму, а не зарабіў яшчэ ніводнага шэлега.
Князь тут жа загадаў выдаць яму пяцьдзесят тынфаў, якраз столькі, колькі атрымаў розгаў, i прызначыў яго пакаёвым з штогадовай платай у трыста тынфаў, каб надалей ахаваць свой нос ад біцця.
Калі хлопец вырас, то стаў прыдворным, i што далей, то болей сваёй вернасцю, адвагай i, акрамя ўсяго, сілай заваёўваў прыхільнасць князя. Караль ламаў рукой падковы, а шабляй валодаў так, што з ім мог бы зраўняцца хіба толькі Валадковіч. Часта біўся на паядынках, таму што быў дзёрзкі. Ён ужо быў прыдворным князя харунжага, калі аднаго разу малады князь Караль Радзівіл, будучы віленскі ваявода, а тады літоўскі мечнік, за чаркай сказаў яму:
- Пане каханку, пакуль ты жыў пры бацьку, цябе называлі Рысем, але з той пары, як цябе прынялі пры двары майго дзядзькі, цябе трэба называць катом, бо кот гэта хатняя рысь.
Пачуўшы гэта. Рысь абурыўся, яго не спыніла тое, што ён размаўляў з пляменнікам свайго гаспадара. Вось што ён адказаў:
- Я ем хлеб не вашай княскай мосці, а вашага дзядзькі, i мая служба не дазваляе таго, каб спакойна цярпець абразу хоць каго - небудзь з дому майго гаспадара. Я такі самы шляхціц, як i ты, князь, i толькі таму, што мой бацька гучней хваліць Бога, ты не маеш права перакручваць маё прозвішча, якое ён даў мне, i прашу са мной аб гэтым не гаварыць.
Князь мог бы перад Богам i людзьмі дараваць дзёрзкія словы прыдворнаму свайго дзядзькі, але ён сам любіў хапацца за шаблю i быў рады памерацца сіламі з музыкантам, за якога прымаў яго, хаця i лічыў яго добрым шляхціцам; падбухтораны сваімі сябрамі i слугамі, ён палез у бойку, але, як аказалася, з немалой шкодай для свайго здароўя, бо атрымаў такі ўдар вышэй локця, што некалькі тыдняў не паказваўся з дому. Князь гетман строга адносіўся да сына, але калі дачуўся пра гэтае здарэнне, то паехаў у Койданава жаліцца брату, што ягоны прыдворны скалечыў сына. Толькі князь харунжы адказаў яму так:
- Супакойся, браце. Наш мечнік гэтак жа дарагі мне, як i табе, бо ў мяне дзяцей няма, i ён мне як сын, я i для яго стараюся. Але ж ты сам ведаеш, які ён гарачы, вось апячэцца раз - другі i, можа, апамятаецца. Ды i за што караць пана Рыся, які народжаны шляхціцам i трымаў сябе па - шляхецку?
Тая сутычка ніяк не зашкодзіла Рысю, нават пазней, калі князь Караль Радзівіл атрымаў у спадчыну Нясвіж, то адным з першых яго ўчынкаў было паслаць яму альбенскі мундзір, а пасля смерці дзядзькі ён узяў яго ў сваю світу. Неўзабаве пасля сутычкі князь харунжы, нібыта для таго, каб паказаць, што ён не трымае ў сэрцы зла, аддаў Рысю ў пажыццёвае ўладанне невялічкую вёсачку, але з добрымі землямі, Вільчызну, за паўмілі ад Койданава. Такая дабрыня князя выглядала досыць дзіўнай, тым болей што ў яго не маглі нічога дабіцца часам нават людзі з большымі i ранейшымі заслугамі, бо ён быў з ліку тых нямногіх Радзівілаў, якія думалі толькі пра сябе.
Аднак Рысь не вельмі разбагацеў са свайго фальварка, нарабіў нямала даўгоў, а ўсё таму, што многа ў яго ішло на адзенне, на ўпрыгожванне сваёй асобы ён нічога не шкадаваў. Ды было чаму: калі я спазнаўся з ім, то ён быў ужо немалады, аднак жа такі прыгожы, што проста нельга было глядзець на яго спакойна. Вось чаму, добра ведаючы пра гэта, ён любіў паказаць сябе. Ці не кожны новы дзень на ім было нешта іншае. Ні ў кога не было такіх літых паясоў, ні каштоўных запінак, ні такіх прыгожых аксамітаў i парчы, i ўсё ён умеў насіць з асаблівым шыкам. I прытым ён умеў абыходзіцца з людзьмі: у яго пастаянна не хапала грошай, ён прасіў пазычыць, i яму ніхто не адмаўляў, кожнага ён умеў зачараваць так, што нават не пыталі, калі ён аддасць пазычаныя грошы. А яму ж ішоў усяго дваццаць чацвёрты год, у яго не было ніякай пасады, ні морга спадчыннай зямлі, а даўгоў набралася больш, чым валасоў на галаве, а тут яшчэ ён быў з дапамогай Караля Радзівіла абраны дэпутатам ад мінскага ваяводства на Літоўскі трыбунал, нібы ён быў народжаны князем i сынам яснавяльможнага пана. I хоць у чыноўніцкіх справах ён менш разбіраўся, чым у танцах, але нечакана стаў уплывовым.
У Вільні, дзе Ў той год засядаў Літоўскі трыбунал, жыла над апекай у дзядзькі панна Кетлічуўна, дачка таго самага славутага купца Кетліча, які, пачаўшы амаль з нічога, пакінуў сваёй адзінай непаўналетняй дачцы вялізныя ўладанні. Яшчэ ў часы Сямігадовай вайны ён зарабіў больш за мільён, пастаўляючы розную жыўнасць маскоўскаму войску, якое ішло праз Літву на Прусію. Дачка была прыгожая i ўжо заручана з панам Лопатавым, якому спагадаў i апякун панны. Але як толькі з ёй спазнаўся пан Рысь, Лопат тут жа ад яе адступіўся. I не дзіва. Пан Лопат быў добры i прыстойны кавалер, але адзіны сын, выхаваны ў багатай сям'і як звычайны пястун: усяго баяўся, калі павее ветрык, ён не выйдзе на панадворак, а выйдзе, то ўвесь закутаны, як у пялюшках, калі ў пятніцу з'есць крыху рыбы, то назаўтра ўжо каля ягонага ложка стаяць некалькі лекараў. А панна была hic mulier (незвычайная жанчына), i ў бекаса на ляту трапляла, i зайцаў на кані даганяла, чысты драгун у спадніцы, да таго ж прыгожая. Яна ніяк не падыходзіла пану Лопату! А пану Рысю падыходзіла, як нікому. Паміж імі ўзгарэлася каханне, а пан Лопат атрымаў адмову i выехаў з Вільні, не толькі страціўшы надзею, але i баючыся таго, што ён не змог бы супрацьстаяць Рысю, калі б давялося здабываць панну з дапамогай шаблі. У Рыся заставаліся яшчэ сякія - такія цяжкасці з апекуном, але калі Рысь прама сказаў яму, будзе згода апекуна ці не, а рана ці позна панну ён аддасць, калі ж апякун будзе чыніць перашкоды шлюбу, то яго могуць чакаць непрыемнасці з праверкай рахункаў па апецы. Гэтым ён так збіў з тропу апекуна, што той сам стаў ягоным сватам. Пасля жаніцьбы Рысь аддзячыў яму, задаволіўшы апекуна з дапамогай жонкі ва ўсім, што ён прасіў, бо ў ix рукі трапіла вялікае багацце.
Князя харунжага ўжо не было сярод жывых, i пан Рысь перанёс сваю вернасць i адданасць на князя гетмана Радзівіла, i хоць меў ужо каля дваццаці фальваркаў, а не пераставаў лічыць сябе адным ca слуг Радзівілаў. Ён стаў мінскім стражнікам i быў паважаны ва ўсім павеце. Ён быў гасцінным i паслужлівым, але нязменна гняўлівым. Неяк у яго былі справы з князем Радзівілам жырмунскім, лідскім старастам. Калі ўпаўнаважаны князя ў судовым працэсе з лідскім земствам жартам успомніў у размове з панам Рысем пра нясвіжскія арганы, той так абурыўся, што пачаў гаварыць крыўдныя рэчы пра самога князя, калі ж князь, абураны за свой род, папракнуў яго, што ён так доўга карміўся ад Радзівілаў, а не захоўвае павагі да сям'і, якая яго ўзняла так высока, пан Рысь прылюдна даказаў:
- Я i раней быў i цяпер застаюся слугой Радзівілаў, але тых, у якіх на гербе арол, а не каня. Ты, князь, трымаеш сябе так, нібы ты лепшы, чым я. А я ведаю сапраўдных Радзівілаў толькі па нясвіжскай i крыху па клецкай лініях, а вы, жырмунцы, не маеце ў сваім родзе ніводнага сенатара. Князь харунжы, мой нябожчык гаспадар, ні да аднаго з вас не дакрануўся б голай рукой, баючыся, каб яна не пачала свярбець!
I як пайшоў бэсціць яго, князь ледзьве ўцёк.
У Рыся была дзіўная завядзёнка: ён панадзіўся страляць па абцасах на жончыных туфлях, але яна хутка адвучыла яго ад такой забавы, тут найшла каса на камень. Аднойчы Ў спальні ён узяў пісталет i навёў ix на жончын туфель, а яна якраз была тады цяжарнай i рашуча запратэставала:
- Колькі разоў я прасіла цябе пакінуць гэтыя фокусы. Ідзі ў канюшню і там забівай кулямі цвікі, а маіх туфляў не чапай.
- Яшчэ адзін, апошні разок, даражэнькая. Дазволь выпрабаваць мае пісталеты.
А яна схапіла другі пісталет, які ляжаў на скрынцы, узвяла курок i кажа:
- Слухай, Каролік, калі ты мне прастрэліш абцас, то я табе такім жа спосабам развяжу пояс.
Пан стражнік думаў, што яна жартуе, навёў пісталет на жончыну пяту. Бах! Уцэліў у абцас - ён мог нават муху на носе мядзведзя забіць з пісталета. А жонка, не доўга думаючы, таксама стрэліла i сапраўды куляй развязала яму пояс. Пан стражнік пахваліў жончын спрыт, пацалаваў ёй ручкі i з той пары перастаў забаўляцца падобным чынам. Такая адмысловая пара не магла не жыць шчасліва, ix сямейнае жыццё нават па даўніх часах было проста ўзорным. Таму не дзіўна, што, як жонка пана Рыся памерла, пакінуўшы яму адзіную дачку, ён ледзь не страціў розум ад гора і, каб не ягоная набожнасць, мог бы пазбавіць сябе жыцця. Біўся галавой аб сцяну, ніяк не мог даць сабе рады, больш як год нікому, акрамя свайго плябана, не паказваўся на вочы, нават бараду запусціў, а гаспадаркай занядбаў настолькі, што каб тады слугі былі такімі, як цяпер, то ўся маёмасць пайшла б кату над хвост. Ён так здзічэў, што сям'я нябожчыцы збіралася ўжо забраць ягоную маёмасць i ўчыніць апякунства над дачкой, а, трэба сказаць, маёмасць стала пры ім яшчэ большай. Нарэшце пан стражнік ачомаўся ад сваёй меланхоліі. Склаў як належыць завяшчанне, у якім прызначыў анекуном над сабой i дачкой надкаморыя Рэйтана, пакінуў сабе сто тысяч, а сам уступіў у Вільні навіцыятам у ордэн езуітаў. Там, калі яму пагалілі бараду, ён начаў разважаць i неяк апамятаўся, зразумеў, што самае вялікае гора ў манастыры можа змякчыць толькi сапраўды набожны чалавек або схільны да ўнушэння i разважлівасці. Я магу тут успомніць i пра маю Магдусю. Я пражыў з ёй трыццаць гадоў, ды не толькі не спадобіўся шчаснай долі, як сям'я стражніка за тыя гады, што яны пражылі разам, але мы перажылі з ёй разам нямала бедаў, пакуль не навярнулася на добрае; як вядома, сардэчная сувязь робіцца мацнейшай падчас сумесна перажытых няшчасцяў, чым пры дабрабыце, таму што душа, перапоўненая горыччу, урэшце знойдзе сілы, каб ахвяраваць Богу перанесеныя пакуты i тым суцешыцца. Так i пан Рысь пасля вялікага жалю не толькі раздумаўся i зразумеў, што ён не створаны для таго, каб служыць ордэну езуітаў, i таму парашыў, што яму трэба шукаць збавення ў мірскім жыцці. Ды i самі айцы езуіты зразумелі, што ні ix таварыства, ні ён сам, жывучы па ix суровых правілах, не будуць мець ад таго карысці. Ды што там казаць, калі б толькі ў духоўным стане чалавек мог знайсці збавенне, то праз некалькі дзесяткаў гадоў людзі звяліся б, або давялося б усім перайсці з каталіцтва ва ўніяцтва, каб захаваць чалавечы род. Або каб напалі бусурманы, ніхто б не вызваліўся ад даніны, таму што як бы можна было бараніцца ад ix, маючы толькі ксяндзоў, ксяндзовічаў, дыяканаў - людзей, якія ні па сваім пакліканні, ні па выхаванні не здольныя да рыцарскага рамяства? I нарэшце, калі спакон вякоў робіцца так, а не іначай, то ёсць на тое Божая воля. Таму пан Рысь, у якога быў іншы характар, паразважаўшы, аддаў сто тысяч віленскім езуітам, каб маліліся за яго, здаровы вярнуўся ў свае ўладанні, а расу ордэна павесіў на калок, i de noviter (зноў) надзеў рыцарскі кунтуш. Па - ранейшаму прыгожы, ён у пышным убранні зноў стаў гасцяваць у Нясвіжскім замку, дзе гаспадаром зрабіўся Караль Радзівіл, які стаў пасля смерці бацькі віленскім ваяводам. I ў гэтага ўладара ён быў у вялікай ласцы, дзякуючы прыемнаму абыходжанню i надзвычайнай адданасці. Якраз тады пасля смерці караля Саса, калі ў часы бескаралеўя канфедэрацыя праследавалася, князя Караля пакаралі за адданасць дому Сасаў, пазбавілі яго віленскага ваяводства i ўсёй уласнасці, i ён вымушаны быў як вораг краіны туляцца ў замежжы, не маючы іншых сродкаў, акрамя вывезеных каштоўных камянёў i сэрцаў сваіх сяброў, якія не забываліся пра яго i дапамагалі, хто чым мог. Пан Рысь быў сярод тых, хто асабліва вызначыўся: ён двойчы сабраў са сваіх уладанняў па сто тысяч, усе грошы адаслаў князю ў Італію, хаця надзея на тое, што ix не адбяруць дзе - небудзь, была невялікая. Калі ж усё ўляглося, а князь зноў займеў сваю багатую спадчыну, вярнуўся на радзіму, даражэйшую яму, чым усе ўладанні, ён выказаў асаблівы давер да пана Рыся, зрабіў яго сваім лепшым сябрам, бо чым яшчэ можна было аддзячыць багатаму землеўладальніку, які ў той час меў прыбытак больш чым дзвесце тысяч? У пана стражніка была адзіная дачка, другі раз ён не жаніўся, бо вельмі шанаваў памяць пра жонку, знайшоў мадам, хоць i францужанку, але вельмі талковую, аддаў ёй на выхаванне дачку, ды што там, аддаў цэлы дом, а сам пастаянна бавіў час у Нясвіжы. У яго, на шчасце, аказаліся слугі, якім ён мог давяраць, i таму ён толькі час ад часу наязджаў у свае шматлікія вёскі, каб паглядзець, як вядзецца гаспадарка. А так звычайна гуляў з альбанскай кампаніяй, паляваў разам з князем, танцаваў на баляваннях, якія часта наладжваліся ў Нясвіжскім замку, здзіўляючы ўсіх пышнасцю свайго адзення. Ужо на маёй памяці, бывала, або на бахусавым вечары, або ў дзень святога Караля, або на банкетах ніхто загадзя не мог дазнацца, як будзе выглядаць пан Рысь, калі ён з'яўляўся, на ім заўжды было нешта новае, незвычайнае. Нават i цяпер многія імкнуцца прыпадабніцца да яго ў вытанчанасці. Хто не браў з яго прыкладу, таго нашы шляхцянкі i пані не лічылі элегантным. Ён быў сапраўдным заканадаўцам нясвіжскіх мод. Усе гэтыя космы, завіткі, якія насілі звыш двух гадоў усе, уключаючы i князя ваяводу, былі яго прыдумкай.
З нагоды мірапамазання князя Гераніма, апекуном i братам якога быў князь ваявода, у Нясвіжы чакаўся баль з танцамі, i ўсе гадалі, у чым з'явіцца пан Рысь. Усе ведалі, што ў падобных выпадках ён прыдумляў нешта незвычайнае, а нашы моднікі, сярод якіх былі Міхал Рэйтан, Леан Бароўскі, Пётр Вязевіч i іншыя, стараліся мець на сабе тое, што i ён. Але стараліся яны дарэмна, бо ён да канца трымаў усё Ў тайне, было немагчыма падкупіць i яго шатнага, таму што ён быў адданы свайму гаспадару i да таго ж яшчэ i вельмі баяўся яго. Ужо не ведаю, якім чынам ксёндз Крыштаф Шукевіч, настаўнік князя Гераніма, даведаўся якраз у самы дзень мірапамазання, што пан Рысь будзе на вечары танцаў у ботах з найпрыгажэйшага жоўтага атласу, на якіх будуць ніжэй калена спражкі, каб яны прыгожа выглядалі ў спалучэнні з кароткім кунтушом. Падгаварыць спаборнікаў у элегантнасці, каб яны паявіліся ў падобным абутку, было пазнавата, бо ўжо не ставала часу на тое, каб яго зрабіць, але выдумшчык ксёндз прыдумаў такое свавольства: сярод пакаёвай шляхты князя ваяводы быў пан Тадэвуш Сцыпіён, старадаўняга роду, які вёў свой радавод ад рымскіх консулаў, але такі бедны, што ягоная маці жыла Ў Нясвіжы з платы, якую ёй вызначыў князь, бо ён падтрымліваў заняпалых радавітых шляхціцаў. Тадэвуш жыў з той невялікай платы, якую ён атрымліваў як пакаёвы, але ён яшчэ ўмеў прыгожа пісаць, напісанае ім было падобна на гравіроўку, i ён пісаў прашэнні да князя ад падданых, баяр, яўрэяў, з чаго таксама быў нейкі прыбытак.
Але грош не клаўся да гроша, бо трэба было i апранацца прыстойна, i чым можна дапамагаць беднай маці. Гэта быу увогуле сумленны i шляхетны хлопец. Некалькі месяцаў назад яго справы пайшлі лепш, бо князь, заўважыўшы ягонае ўмельства прыгожа пісаць, папрасіў навучыць гэтаму князя Гераніма, каб у таго фармаваўся характар. Праз тое Тадэвуш штодзённа бачыўся з ксяндзом Шукевічам. Дзевятнаццацігадовага хлопца няцяжка было ўгаварыць на свавольства, асабліва такога, які жыў у вясёлым асяроддзі. Навучаны ксяндзом, як толькі на вячэрнюю асамблею пачалі збірацца госці i дамачадцы, пан Сцыпіён схаваўся у калідорчыку за ліўрэі з квачом i поўным дзёгцю гаршчочкам i пачаў высочваць пана Рыся, як выжла дупеля. Нарэшце зайшоў i пан Рысь з важным тварам, увесь бліскучы ад золата i пурпуру; адна рука ляжыць на саблі - карабелі, апраўленай у похвы колеру саламандры, другая, з правага боку, пагладжвае кутас ад шапкі, нос задраны ўгору. I тут перад дзвярыма пан Сцыпіён квачом - раз - раз! мазнуў па ботах, аж яны зрабіліся паласатымі. Лан Рысь, не ведаючы, што ў яго з нагамі, ідзе сабе ў залу, асветленую так, што было відней, чым удзень, вітаецца з гасцямі направа i налева, нізка кланяецца князю, а потым давай сыпаць кампліменты дамам, пачынаючы з сясцёр князя. I тут ён чуе каля сябе смех. Не ведаючы, што гэта. значыць, ён збянтэжыўся, аж тут яснавяльможная Мараўская, сястра князя ваяводы i жонка генерала Мараўскага, кажа яму:
- Шаноўны пан стражнік, што гэта ад цябе пахне дзёгцем? Хіба табе не хапае іншай парфумы?
Пан Рысь разгубіўся, апусціў вочы i гляну на свае боты: жудасць! Ён пабялеў ад злосці i сораму, бо пра адзенне клапаціўся як пра ўласную скуру, i тут у яго так пераняло дых, што не мог вымавіць ні слова. Але потым як закрычыць:
- Хто гэта зрабіў?
А ўсе, хто быў у зале, пачалі смяяцца яшчэ больш. У князя аж слёзы паліліся ад смеху, калі ён глянуў на Рыся. Толькі пан Рысь вельмі раззлаваўся i затаіў крыўду.
- Гора таму, - сказаў ён, - хто мяне так абразіў! З - пад зямлі яго дастану. Калі ён затаіцца, то праз мае рукі пройдзе ўвесь Нясвіж, з кожным буду страляцца, біцца на шаблях, пакуль не натраплю на дзёгцемаза!
I гэта i іншыя недарэчныя рэчы казаў пан Рысь, але чым больш ён злаваўся, тым больш усе смяяліся, нарэшце ён увесь затросся, нібы ў хваробе святога Віта, i збег з залы, пагражаючы ўсёй кампаніі, чым не толькі нікога не напалохаў, а, можна сказаць, утрая больш рассмяшыў Але назаўтра, пачаўшы рабіць роспіўкі, ужо не ведаю, якім чынам, ён усё ж даведаўся, што гэта была справа ксяндза Шукевіча i Тадэвуша Сцыпіёна. Да ксяндза ён не мог прычапіцца, бо ксёндз не можа махаць шабляй, яе i няма ў яго, ды яшчэ можа праклясці, а ад гэтага i крыжам, i малітвамі не ўратуешся. Таму ён усю злосць выпліхнуў на Тадэвуша, сустрэў яго на замкавым панадворку i пры людзях пачаў ушчуваць. Тадэвуш спачатку ўсё пакорліва прыняў да сэрца i адказаў:
- Я i сам ведаю, што калі малодшы старэйшага, просты шляхціц урадавага чыноўніка абразіць пры людзях, то гэта пагражае яму пазбаўленнем галавы, я за гэта пры ўсіх прашу Ў пана прабачэння. Што я магу яшчэ зрабіць? Не Ў маіх сілах перарабіць тое, што ўжо зроблена. Даруйце мне, пане стражнік, маё свавольства, дзеля ўсяго святога, а я пашкоджаныя боты адмыю i пачышчу.
Але раззлаваны стражнік адказаў яму:
- Справа не ў ботах, а ў тым, што ты выставіў мяне на пасмешышча. Мне тваіх малітваў i паслуг не трэба, я хачу папомсціцца на тваёй скуры. За тое, што табе яшчэ не папсавалі яе, дзякуй маёй памяркоўнасці, бо я не хачу усчынаць галас пад бокам першага сенатара нашай правінцыі. Але жадаю табе, галгане, як мага даўжэй не пакідаць княскага двара i не выязджаць з Нясвіжа, бо ў той самы дзень, калі ты перастанеш быць слугой князя ваяводы, я пастараюся зрабіць так, каб ты атрымаў пяцьдзесят розгаў.
Як толькі пан Сцыпіён пачуў гэта, у ім узгарэлася не цыганская, а старая шляхецкая кроў
- Як ты пасмеў, - адказаў ён, - страшыць розгамі шляхціца, які есць не твой хлеб? Калі ты ўзвысіўся праз фартушковае багацце, то думаеш, што табе ўсё дазволена? Ты ўспомні, што калі твой бацька гарбаціўся пры сваіх арганах, то мой у гэты час быў намеснікам у народнай кавалерыі, куды цябе не ўзялі б i за канавода. I я, каб давесці, што твае пагрозы для мяне мала што значаць, то хаця i не буду мець кавалка хлеба, але зараз жа пайду да князя, падзякую яму i напрашуся са службы, а потым прымушу цябе страляцца са мной, як гэта належыць таму, хто ходзіць у рыцарскім званні. Калі ж не станеш перада мной, а будзеш знеслаўляць мяне, тады я выстралю ўгору i на ўсю Літву праслаўлю цябе як чалавека без гонару, i хаця буду хадзіць пехатой ад фальварка да фальварка, але перакажу шляхце, што, разбагацеўшы грашыма, якія даў Бог, ты страшыш лепшага за сябе шляхціца розгамі, пазбавіўшы яго хлеба. I ўсе падтрымаюць мяне, бо ў маёй асобе ты пакрыўдзіў усю заняпалую шляхту!
Пан стражнік кінуўся да яго, i мы ледзьве адцягнулі яго ад Тадэвуша. А той сапраўды пайшоў да князя, там упаў яму ў ногі, расказаў пра ўсё, падзякаваў за тое, што даў яму службу, патлумачыў, што добрая слава, якая адна толькі складае ўсю ягоную спадчыну, не дазваляе яму далей служыць князю, пакуль не паквітаецца за сваю крыўду. Пану Сцыніёну было няцяжка пераканаць князя, які так добра разбіраўся ў шляхецкіх звычаях. Князь быў расчулены такім складам думак маладога шляхціца i, каб пацвердзіць, што той служыў сумленна i аддана, падпісаў яму найлепшае пасведчанне, а потым загадаў адлічыць яму пару тысяч злотых у якасці deservita merces (узнагароды за старанную службу) i запэўніў, што будзе апекавацца лёсам ягонай маці. Хаця ён прытварыўся, што нічога не чуў, а ўсё ж сказаў Міхалу Рэйтану:
- Перакажы, пане каханку, пану Каралю, што я пра ўсё ведаю i хацеў бы, каб яны адзін аднаго перапрасілі. Калі ж ім захочацца спаткацца па - рыцарску, хай так i будзе. Хто хоча, хай ваюе зброяй i сам адказвае перад Богам, за што ваяваў, мне да гэтага няма справы. Але калі хто пакрыўдзіць Сцыпіёна, забыўшыся пра яго шляхецтва, то я палічу гэта за сваю ўласную крыўду, таму што я сам шляхціц. Калі хто будзе пагражаць яму бізунамі, думаючы, што ён дужы, то i я не слабейшы!
Потым ён паслаў па ксяндза Шукевіча i сказаў яму:
- Ты, пане каханку, нарабіў бяды, пастарайся адрабіць!
Пасрэдніцтва пана Міхала Рэйтана, а таксама i голас сумлення пераканалі пана стражніка, што нечага i думаць, каб пакараць пана Сцыпіёна розгамі. Але ён з нецярпеннем чакаў выкліку, бо адчуваў сябе пакрыўджаным, страшэнна злаваў Чакаў ён нядоўга. Пан Сцыпіён пайшоў ад князя да паручніка ягонай харугвы пана Барэйшы, які некалькі дзесяткаў гадоў сябраваў з бацькам Сцыпіёна, калі абодва служылі ў войску, усё да драбніц растлумачыў яму i папрасіў яго схадзіць да пана стражніка i аднесці яму кулю Пан паручнік не мог адмовіць сыну свайго сябра i згадзіўся стаць паслом да пана Рыся. Яны былі даўно знаёмыя, да таго ж ён лічыўся чалавекам вопытным; як чалавек ваенны, ён разбіраўся ў падобных справах, але не палічыў лішнім падказаць, што самым лепшым выйсцем было б, каб пан Сцыпіён, які ўжо адзін раз прылюдна папрасіў прабачэння за сваё свавольства, зноў паўтарыў свае словы ў знак прымірэння, а ён пастараецца ўгаварыць яго зрабіць гэта, але каб i стражнік са свайго боку даў слова, што ён дазволіць папрасіць прабачэння i, у сваю чаргу, папросіць прабачыць за несправядлівыя словы i пагрозы, зробленыя з - за моцнага ўзрушэння. А потым яны паціснулі б адзін аднаму рукі i памірыліся, не дапусціўшы ўзаемнага цяжкага граху, калі за боты, хай сабе i атласныя, павінна праліцца хрысціянская i шляхецкая кроў. Але пан стражнік кулю прыняў, а больш ні пра што не даў загаварыць. Калі яны ўжо дамаўляліся пра месца, час i ўмовы паядынку, прыйшоў ксёндз Шукевіч. Пан стражнік павітаўся з ім, хаця i неахвотна, але як бы i прыхільна. Аднак той пачаў пераконваць, каб стражнік не даводзіў нявіннага свавольства, прычынай якога быў сам ксёндз, да крывавых наступстваў, якія не да твару набожным людзям i абражаюць Бога, i стражнік перапыніў яго:
- Пане ксёнджа, ты не чалавек, а чарвяк, калі штодня чытаеш святую імшу і, прамаўляючы свае малітвы, да таго ж даглядаючы сына гетмана, вучыш яго добраму, а не таму, каб ён сваволіў, каб пазней Рэч Паспалітая ганарылася ім, як i ягонымі продкамі, а яшчэ знаходзіш час для таго, каб займацца няпрошаным апякунствам. Хоць я i не абавязаны спавядацца табе у сваіх учынках, толькі з ветлівасці скажу што i я сам лічу Сцыпіёна сумленным хлопцам хаця б з - за таго, што ён паслаў мне выклік. Калі б у мяне быў сын, я быў бы рады бачыць яго такім, як ён. Што праўда, то праўда. Так што, як бачыце, я яго паважаю, але адрабіцца ад паядынку перапрашэннямі яму не удасца, гэтага не дачакаецеся. Што зроблена, то зроблена, добра ці не, гэта мая справа, ад нараджэння я не баязлівы, што будзе, усё прыму, як належыць, бо час пабяліў ужо маю чупрыну. Так што вяртайся, мой мілы ксенжа, да свайго трэбніка i не бойся, што я буду перашкаджаць табе сваімі парадамі.
- Пане стражнік, дабрадзей, выбачай, што я табе гэта кажу, бо я ўлез не ў сваю справу. Я прыйшоў не толькі таму, што сам хацеў, кожны хрысціанін павінен адказваць за знявагу законаў веры i Бога. Дастаткова адкрыць першую старонку катэхізіса i прачытаць, як адносіцца Бог да забойцаў.
- Прашу цябе, мой ксёнжа, толькі не чытай мне катэхізіс. З ласкі Госпада нашага i майго светлай памяці бацькі я яго вучыў, а прасядзеўшы больш за год у езуітаў, я ўжо магу i другіх павучыць. Ведаю, як павінен паводзіць сябе ксёндз i як - шляхціц. Біцца на вайне па - салдацку або на паядынку па - шляхецку гэта адна рэч, а па - здрадніцку закалоць каго - небудзь нажом - зусім іншая. Я добры католік, да таго ж належу да ордэна езуітаў, ca мной будзе біцца не турак, не яўрэй, не пёс смярдзючы, а хрысціянін i шляхціц. Урэшце, не я паслаў выклік, а мяне выклікалі на гэты двубой. Таму ідзі ca сваімі казаннямі да пана Сцыпіёна. Усё ж не той, хто абвінавачвае, павінен адказваць, а наадварот. Калі ж дазволіш i мне даць параду, то было б добра, каб ты пакінуў у спакоі i я го, бо князь ваявода плаціць табе не за тое.
- А хіба ты, пан стражнік, ужо i клятву ні ўва што не ставіш? Нават дзеці ведаюць, што i той, хто выклікае, i хто прымае выклік, абодва падлягаюць касцельнаму пракляццю.
- Ну вось, ты новую песню завёў! Шчасце яшчэ, што не на дурня натрапіў. Ты ведаеш, я твайго пракляцця не баюся, а што да касцельнага, то я настолькі многа ахвяраваў касцёлу, што не заслугоўваю, каб ён мяне праклінаў Калі б табе плацілі ад касцёла столькі, колькі я яму ахвяраваў, табе не трэба было прырабляць настаўніцтвам. Я кажу гэта не для таго, каб пахваліцца ці пашкадаваць аб тым, што зрабіў, я магу зрабіць i яшчэ болей, кажу, каб паказаць табе, што ты трызніш. Самому віленскаму навіцыяту, з якога выходзілі i крыху больш важныя ксяндзы, чым ты, я дау сто тысяч, i не з фартушковага багацця, як пасмеў брахаць гэты смярдзючы Сцыпіён, якому няма да гэтага ніякай справы (я яму накажу фартушковае багацце!), а з уласнага крывавага мазаля. Айцы езуіты не дадуць мне прапасці, таму што яны не вераць, што Бог хоча, каб я выглядаў блазнам. За гэта будзь спакойны. А цяпер хай пан ксёндз ці ксёндз пан прыме маю падзяку за адведзіны i выканае маю просьбу скараціць ix, бо ў мяне няма часу служыць яму далей.
Так ён i адправіў ксяндза ні з чым. Пан стражнік не шукаў секунданта пры нясвіжскім двары, бо разважыў, што ніхто з нас не быў бы ахвочы дапамагаць праціўніку сапраўды пакрыўджанага, за якога стаяў i наш гаспадар. Ён папрасіў пана Манюшку, маёра ў палку вялікай літоўскай булавы, дастойнага i заслужанага чалавека, i той дамовіўся з панам Барэйшам пра ўмовы i месца паядынку, які вырашылі правесці назаўтра на шырокім лузе паміж Клецкам i Дунайчыцамі.
Многія з нашых прысутнічалі пры гэтым відовішчы, тым болей, што Тадэвуш запрасіў нас усіх, каб мы былі сведкамі, як наш нядаўні прыдворны будзе абараняць свой гонар, а мы ведалі, што ён будзе мець справу з сапраўдным львом, не толькі па характары, але i па сіле. Яны дамовіліся, што біцца будуць конна, у кожнага будзе адзін пісталет у руцэ i шабля пры боку. Калі, страляючы, яны абодва не пацэляць, то скончаць двубой на шаблях. Яны прыехалі, селі на коней, ім зарадзілі i падалі пісталеты, была зроблена яшчэ адна, апошняя спроба прымірэння. Калі ж абодва адказалі, што прыехалі на поле бітвы не для размоў, то секунданты расставілі ix на пяцьдзесят крокаў. Пан Манюшка, перахрысціўшыся, узяў слова:
- Сведчу перад Богам i перад вамі, брацці шляхта, што не з - за нейкай непрыхільнасці да пана Сцыпіёна я дапамагаю вяльможнаму стражніку Рысю, а таму, што ён, будучы выкліканым на двубой, звярнуўся да мяне за гэтай паслугай, у якой я як шляхціц i салдат не мог адмовіць прыяцелю; я да апошняга моманту спадзяваўся што абодва бакі прыйдуць да згоды, бяру вас усіх у сведкі, што я стараўся схіліць ix да такога рашэня. Калі ж тым не меней дайшло да бою, на якім я павінен быць секундантам, прашу вас не вінаваціць мяне ў той крыві, якая пральецца.
Пан Барэйша таксама перахрысціўся i звярнуўся да нас:
- Паколькі я секундант з боку выклікаючага, то сведчу перад Богам i вамі, брацці шляхта, што я дачыніўся да гэтага паядынку не ад недахопу любові да бліжняга, а каб дапамагчы сыну майго нябожчыка сябра, які быў пакрыўджаны. Нягледзячы на тое, што я лічу гэты паядынак справядлівым, я вычарпаў усе магчымыя сродкі для прымірэння бакоў, i яшчэ прашу ўсіх прысутных тут, каб засведчылі на Страшным Судзе i каб удзел у гэтым паядынку не залічыўся мне як цяжкі грэх.
Потым па знаку абодва змаганцы з'ехаліся. Бітва доўжылася меней, чым патрэбна часу на тое, каб прачытаць кароткую малітву Абодва выстралілі з пісталетаў i не пацэлілі, затым яны выхапілі шаблі, i пана стражніка зачапіла па плячы, а ён сам так смальнуў наводмаш па руцэ пана Сцыпіёна, што яна разам з ягонай шабляй упала на зямлю, а потым, самлелы ад болю, упаў i ён сам. Тут мы ўсе падбеглі з лекарам, якога прывезлі з Клецка на такі выпадак. Мы прывялі яго да прытомнасці, завезлі ў Клецк з перавязанай ранай да лекара, які спадзяваўся захаваць яму жыццё пры такім цяжкім калецтве, а рука ўжо вернецца да яго толькі ў дзень Апошняга Суда.
Наколькі да паядынку пан стражнік здзіўляў нас сваёй зацятай злосцю, настолькі здзівіў потым сваім чулым сэрцам. Яшчэ на тым лузе ён не мог трываць ад жалю, стаў на калені перад бедным Тадэвушам i ўвесь у слязах прасіў яго дараваць за гэтае няшчасце. Пазней пасяліўся ў Клецку ў лекара i ўвесь час, пакуль зажывала рана Сцыпіёна, не адыходзіў ад яго ні на крок, усім, чым мог, дапамагаў яму, як які слуга. Калі ж нарэшце Сцыпіён паздаравеў (калі можна назваць здароўем калецтва, якое адняло ў беднага шляхціца магчымасць зарабляць на жыццё), забраў яго да сябе ў вёску, дзе жыла дачка, пазнаёміў ix, а праз некалькі тыдняў завёў з ім такую размову:
- Слухай, пане Тадэвуш! Я адсек табе руку, i хай Бог будзе мне сведкам, што я аддаў бы табе цяпер абедзве свае, бо твая крыўда цісне на мяне, як камень ад жорнаў Узамен прымі руку маёй дачкі i будзь мне сынам. Быў я такі ж бедны, як ты, калі ўзяў за жонку яе маці, хай жа Бог дасць табе пажыць з ёй даўжэй, але не менш шчасліва, чым яна жыла са мной.
I ён, не даўшы яму нічога сказаць, паклікаў дачку i аб'явіў ёй сваю волю. Панна была выхавана па - хрысціянску, ведала, што слова бацькоў гэта глас Божы i што на дзяцей сыходзіць вялікае блаславенне, калі яны аб'яўляюць ім сваю волю, i яна сціпла адказала, што як раней не ішла супраць волі бацькі, так i цяпер не пойдзе супраць яе. Ёй было няцяжка рашыцца на такое, бо Тадэвуш, хоць i без рукі, але i сваёй прыгажосцю, i розумам, i душой падабаўся ёй. Крануты такой весткай, Тадэвуш упаў у ногі будучаму бацьку i нарачонай, а праз некалькі тыдняў ён стаў шчаслівым мужам прыгожай i разумнай паненкі, а таксама спадчыннікам аднаго з самых вялікіх у Літве ўладанняў.
Вяселле было багатым i пышным, з'ехаўся ці не ўвесь Нясвіж на чале а князем ваяводам. Пан стражнік адпісаў дзецям значную частку сваіх вёсак i некалькі гадоў радаваўся, гледзячы на ix жыццё. Калі ж прыйшла ягоная чарга на тое, што наканавана ўсім людзям, ён падпарадкаваўся гэтаму ўсеагульнаму устанаўленню спакойна i з верай у літасць Божую, бо рыхтаваўся да вечнасці доўга i добра. Пасля яго смерці i ўсё астатняе багацце дасталося зяцю i дачцы. Але пан стражнік яшчэ паспеў уведаць, што Тадэвуш стаў карыстацца вялікай пашанай, перад смерцю цесця ён быў ужо лідскім судовым старастам i кавалерам ордэна святога Станіслава.
Каментар
Пан Рысь (с. 286)
Дактаратка - берэт.
Навіцыят - выпрабавальны тэрмін для тых, хто збіраўся ўступіць у манаскі ордэн. Тэрмін навіцыяту - адзін год.
Святога Віта хвароба - выклікае ліхаманкавае дрыжанне цела.
Аднесці кулю - паслаць выклік на двубой.
Полк вялікай літоўскай булавы - полк, які падпарадкаваўся літоўскаму гетману.