Нішто чалавечае не мае дасканаласці, што выдумаюць адны людзі, тое другія могуць палепшыць, а то i, як гэта часта бывае, сапсаваць. Нават тое, што стала прывычным, часцяком можа так перайначыцца, што, каб не асуджаць новае, трэба добра зразумець, чаму так сталася. На свеце ёсць нямала розных народаў, i кожны падпарадкуецца пэўным законам, якія патрабуюць неабходных абмежаванняў, але разам з тым забяспечваюць яго жыццё. Ва ўсіх гэтых законах ёсць вялікія сувязі i вялікія асаблівасці. Сувязі ва ўсім тым, што адносіцца да ўяўленняў, дадзеных чалавеку ад Бога; яны вызначаюцца толькі розніцай у чалавечых адносінах. Як ужо згадвалася, калі гаворка заходзіла пра прысуды, то адны з ix бываюць з нагамі, гэта значыць нехта пабегаў, каб здабыць патрэбнае рашэнне, некаторыя з рукамі, гэта значыць, проста аплочаныя, а ўсё ж большасць такіх, якія ад Бога i сумлення, бо іначай не было б паміж людзей ніякай справядлівасці. Тое самае можна сказаць i пра законы: ёсць сярод ix такія, што былі напісаны дзеля асабістых i часовых абставін, яны не ўсталяваліся ў тыя часы, калі пачало складвацца правазнаўства, калі ў законнікаў пачуцці пачалі пераходзіць з сэрцаў у галовы. Але кожны народ, калі прыгледзецца, упэўнены, што ўсе яго старадаўнія законы былі напісаны Богам. Я не вельмі дасведчаны ў нядаўна прынятых законах, але што да тых, што прайшлі выпрабаванне часам, то я глыбока ўпэўнены, што ix, ведаючы розныя акалічнасці, можна прызнаць мудрымі i правільнымі. Закон - гэта гісторыя народа, прычым такая, якая не падлягае абвяржэнню. Як i ўчынкі, якія маглі быць, або не, або мы дазволім ім сапраўды адбыцца, i хто можа быць упэўнены, што той, хто расказвае пра ix, захаваў усё, як было, не дадаўшы нічога ад сябе. Колькі разоў бывала так, што некалькі сведкаў аднаго здарэння расказвалі пра яго па-свойму, адзін згадвае такія акалічнасці, другі - іншыя, якія супярэчаць першым, вось i паспрабуй даўмецца, чыя праўда! Але ў законах няма месца крывадушнасці, у ix, як алей з-пад вады, вылучаюцца звычаі народаў, а гэта i ёсць сапраўдная гісторыя. Недахоп нашага права ў тым, што ў ім не было дастаткова дзейсных выканаўчых сродкаў, з-за чаго закон можна было параўнаць з павуцінай, у якой муха гіне, а сляпень прарывае яе. Можа, гэта i не вельмі грунтоўны закід, але ж нідзе яшчэ не было зроблена павуціны на сляпня, усюды бяда з імі. Кожны народ можа аднесці да сябе рускую прымаўку: «Крути, не крути головой, небоже, ничто не поможет», беднаму будзе не тое, што багатаму. Можна пазбыцца ўсіх паноў, але неўзабаве яны з'явяцца зноў. Гэтак увосень пчолы забіваюць усіх сваіх трутняў, а ўвесну ix зноў повен вулей. У час Чатырохгадовага сейма мы ўсе ўзгарэліся думкамі аб тым, што вось якраз цяпер мы бачым у Францыі: як было б добра надзяліць увесь наш народ шляхецкай роўнасцю, караля скінуць, пазбыцца дваран, вызваліцца ад усіх тых, хто перашкаджаў грамадзянскай роўнасці - карацей, пазабіваць шэршняў i сляпнёў, пакінуць толькі мух, для якіх павуціна закона будзе аднолькавай. Добрая думка, а што з яе толку? Некаторыя мухі выраслі так, што сталі намнога большымі, чым тыя сляпні, якія нам так надакучылі. I неўзабаве ўсё вярнулася: i кароль, i прыдворныя, i магнаты, каго выгналі праз дзверы, той улез праз акно. Калі ў забытыя ўжо гады Францыя прыйшла ў нашу Літву, то для нас то быў час вялікіх надзей, але ён прынёс нам толькі новыя няшчасці, бо супраць нас быў моцны i прадбачлівы манарх, а за нас няшчырыя i няздатныя прыяцелі. Вось тады мы i нагледзеліся на французскія манеры. Былі сярод французаў такія, хто пятнаццаць гадоў біўся за роўнасць нашых землякоў, i так узвысіўся, што не падступіцца. Калі мне давялося быць членам цэнтральнай камісіі ў Гародні, па сваім службовым абавязку трэба было штодня мець справы з французскім губернатарам. Казалі, што некалі ён быў бляхаром, гэтага ён не саромеўся, хутчэй ганарыўся, хто ж мог бы папракнуць яго, калі ён вылучыўся сваёй мужнасцю i заслугамі. Але колькі ў ім было гонару, колькі пыхі! Ён абвінавачваў нашых магнатаў у тым, што яны былі пагардлівымі. О, я лепей прабыў бы год з самым пагардлівым з нашых магнатаў, чым гадзіну з падобным губернатарам! Не буду крывіць душой: можа, i добра было б, каб не стала ніводнага магната. Згодны з гэтым! Напісаў, i гатовы падпісацца крывёю! Хай усе будуць роўныя ад пастуха да сенатара. Калі ж будуць магнаты, то толькі такія, у жылах якіх цячэ кроў вялікіх продкаў. Барані нас, Божа, ад падпанкаў, ад такіх, якія толькі цяпер сталі заможнымі, а ix дзяды не маглі зімой нават палена знайсці, каб абагрэць хату. Чым свяжэйшае наша шляхецтва, тым болей яно смярдзіць сваёй ганарыстасцю. Хіба мы штодня не бачым, што сыны аканомаў задзіраюць насы вышэй, чым некалі дзеці сенатараў? Даўней магнат быў ганарысты, але толькі на думку другога магната; для слуг i шляхты ён быў свойскі i таварыскі. Цяпер жа сын ці ўнук аканома, калі дарвецца да прыдбанай спадчыны, то i не гляне на сумленнага чалавека, пакрыўджанага лесам; ён лічыць гэта прыніжэннем, якога нельга дапусціць. Але хай толькі ён стане перад расійскім губернатарам ці генералам, ды нават перад уплывовым земляком на дзяржаўнай службе, ён будзе так перад ім выгінацца, так ліслівіць, каб дамагчыся ўвагі да сябе, што мы i ўявіць сабе такога не маглі. Напэўна ўжо так не пласталіся шляхціц ці шляхцянка ў латанай апончы, каб забяспечыць сабе кавалак хлеба, перад віленскім князем ваяводам, як цяпер нават маршалак ці прэзідэнт з багатымі маёнткамі выгінаецца перад некім з чужых уладароў, каб подла выпрасіць сабе чвэрць нейкай стужкі-ўзнагароды. Так, выканаўчая ўлада была ў нас слабая. Але што з таго? Хіба грамадзяне былі гэтым незадаволены? Мабыць, яны былі настолькі дабрачынныя, што заканадаўцы ўлічвалі гэта. Бывалі выпадкі, калі суд станавіўся на бок магната, але не ўсё тое, што цяпер гавораць пра гэта, было праўдай. Многім здаецца, што ў нас былі адны толькі наезды, што ў магнатаў не было іншай забавы, як збіваць шляхту бізунамі, што прымус народа быў нязменным у дзяржаве. Хіба можна верыць усяму, што кажуць людзі? Ва ўсёй Велікапольшчы не было ні слуху ні духу аб наездах, тое самае ў Малапольшчы, ды i ў нашай Літве за ўсё маё жыццё было толькі тры выпадкі, калі пан наездам нанёс шкоду шляхціцу. Наш князь у карчме напаў на Зарэмбу i пакрыўдзіў яго. Яснавяльможны Тызенгаўз, вялікі літоўскі падскарбі, за адну ноч перавёз на сваю зямлю ўсіх падданых пана Тура, а паселішча так спляжыў, што замест вёскі стала ўзаранае поле. Быў шумны працэс паміж яснавяльможным Жабам, полацкім ваяводам, i панам Гутаровічам, аседлым шляхціцам, якога той Жаба пяць гадоў трымаў як палоннага ў склепе, у таго аж да пояса адрасла барада. Вось вам i ўсе літоўскія здарэнні за дваццаць гадоў! Калі ж часам шляхта не ладзіла між сабой i нешта здаралася нядобрае, то ўсяк бывае між людзьмі, на тое ёсць закон. Хто б паставіў над людзьмі ўладу, каб яны жылі, як анёлы? Нават i тыя выпадкі, пра якія тут згадвалася, не сыходзілі з рук вінаватым. Наш князь заплаціў пану Зарэмбу пяцьдзесят тысяч злотых, а яшчэ personaliter (асабіста) прасядзеў у турме ў Наваградку дванаццаць тыдняў. З панам Тызенгаўзам было б яшчэ горш, калі б пан Тур не адмовіўся ад суда, бо атрымаў у якасці кампенсацыі камяніцу на Антокалі ў Вільні i сутаровіцкае староства, на якое яснавяльможны падскарбі зрабіў для яго прывілей ад караля. А па справе пана Жабы была пастанова гродскага суда па ўсёй строгасці артыкула XXVIII, раздзела 11 Статута Вялікага Княства Літоўскага. I ён ледзьве змог абскардзіць яго ў трыбунале, папярэдне ўлагодзіўшы пана Гутаровіча, які не стаў настойваць на выкананні прысуду Тая справа абышлася яму ўдвая даражэй, хаця i пацярпелы бок яму ўдалося задаволіць, i сам князь ваявода ездзіў на пасяджэнне трыбунала, каб заступіцца за сябра. Пра іншыя выпадкі насілля магната над шляхціцам я не чуў, а я ж глядзеў па судовых справах, гаварыў з людзьмі i нічога такога не знаходзіў. Украіна была адзінай часткай Рэчы Паспалітай, дзе падобнае бяспраўе было не такім ужо рэдкім. Там было некалькі заможных гаспадароў, а шляхты занадта мала, каб неяк супрацьстаяць ім. Да таго i сярод тых нямногіх дваран, якія аседла жылі на Украіне, хіба толькі кожны дзесяты быў сапраўдным шляхціцам. Астатнія - з падданых прыдворных, якіх гаспадары вывезлі з Велікапольшчы, з Падляшша ці з Кракаўскага ваяводства, яны гаварылі па-польску, змаглі назбіраць грошай i паступова сталі спадчыннай або закладной шляхтай, ціхачом прабіліся ў шляхецтва, а некаторыя атрымалі яго па ўказу караля згодна канстытуцыі 1766 года, тая канстытуцыя дазваляла адвольна вытлумачваць яе змест, i ў тую пару нямала ўкраінскіх грошай праз гэта трапіла ў касу караля Станіслава.
Хто не ведае пана Пaтoцкaгa канеўскага старасту, якому прыпісваюць ўсе выпадкі насілля, якія, можа, паўтараста гадоў тварыліся на Чырвонай Русі, ды яшчэ i ён сам нямала чаго наплёў пра сябе? Але i ён, калі разабрацца, служыць прыкладам таго, што справядлівасць у нас была. Усё ж ён ніводнага шляхціца не забіў, толькі часта збіваў тых, на каго раззлаваўся, што было не дзіўна, бо ён быў дужа капрызны. Яму дасталіся мільёны пасля родзічаў, у яго былі прыбытковыя маёнткі, сам не марнаваў грошай, быў вялікім гаспадаром. Іншаму гаспадару тры вёскі не прыносілі столькі прыбытку, колькі яму адна; а пасля ягонай смерці, здаецца, дзвесце тысяч засталося ягонаму пляменніку. Колькі бізуноў ён адной рукой адлічваў, удвая столькі аддаваў, каб яму даравалі крыўду. А колькі самадураў на Украіне атрымалі спадчыну пасля ягоных бізуноў? Аднаму шляхціцу, які дакучаў яму ў карчме, ён сказаў: «Нема грошы, не буду биты» (Няма грошай, не буду біць).
Усе чулі пра канеўскага старасту, а я не толькі быў з ім знаёмы, але i ладзіў з ім адну справу, з-за якой цэлы тыдзень служыў яму ў Каневе, магу пахваліцца, што ён не зрабіў мне нічога благога. Больш таго, ён аказаўся настолькі добрым i зацікаўленым, што я i ўнукам пажадаў бы так вяршыць справы. А я прыехаў у Канеў вось з якой пагоды.
У вялікага гетмана літоўскага, князя Вішнявецкага, адзіная дачка якога была маткай нашага князя, некалі было канеўскае староства, наданае яму яшчэ каралём Аўгустам Старым. Там, як гэта часта бывала тады на Украіне, ён застаў спусташэнне. Але за час свайго ўладарання ён выбудаваў замак, наставіў фальваркаў, млыноў i мноства іншых будынін, а пасля яго смерці упраўляючыя звезлі нажытае ў Рэч Паспалітую. Калі пазней староства дасталося пану Патоцкаму, ён узяў на сябе абавязак задаволіць маёмасныя інтарэсы князя Радзівіла. 3 дапамогай сяброў ён гэта зрабіў. Князю ваяводу яшчэ residuitatis (заставалася) атрымаць у канеўскага гаспадара чатырнаццаць тысяч, якія не былі сплочаны з-за хваляванняў у краіне ў часы Аўгуста III. Князь, вярнуўшыся ў Алыку з Любліна, дзе скончыў свае справы з князямі Любамірскімі, успомніў, што яму яшчэ належыць нейкая сума ад канеўскага старасты. Ён хацеў падзякаваць мне за паслугі, што называецца, даруючы задарма, i адступіў гэтыя чатырнаццаць тысяч мне, сказаўшы:
- Пане каханку! Мы цяпер на Чырвонай Русі, дык заедзь ты ў Канеў па грошы, каб не паказвацца жонцы з пустым! рукамі, а то яна будзе табе напамінаць пра ix.
Я паў у ногі майму гаспадару. Чатырнаццаць тысяч тады былі вялікімі грашыма, нават i цяпер, калі б нехта знайшоў ix на дарозе, то гэта была б добрая знаходка. Але тут як пачалі мне людзі ўводзіць у вушы пра дзівацтвы пана старасты, папярэджвалі мяне, што замест срэбнай манеты я магу i паса пакаштаваць, i ўсё ж я сказаў сам сабе:
- Уперад, пане Севярыне! Хіба воўк не пойдзе ў лес, хаця яму i страшна? Як бацьку не прыдбаць для дзяцей чатырнаццаць тысяч, хоць i пад страхам, тады ж лепей i вачэй дадому не паказваць.
Атрымаў я ад нашага князя ліст да пана старасты i вырашыў назаўтра зранку выправіцца ў падарожжа. Пан Варфаламей Ходзька напрошваўся суправаджаць мяне, аднак жа нічога не сказаў мне пра тое, што я іду з агнём да парахавой бочкі. Увесь вечар я сланяўся па пакоях, а ў душы запанавала трывога. Таму перад ад'ездам я ў думках пра небяспеку майго падарожжа схадзіў у Алыцы ў касцёл, прычасціўся i даў зарок, што калі з усіх грошай, што я здабуду, сплачу выдаткі, то аплачу палову касцельнай дзесяціны ў Алыцы, а другую палавіну аддам сёстрам міласэрнасці ў Наваградку. Я ведаў, што канеўскі стараста ў той час быў якраз у Каневе, але ўсё ж падаўся на Падол, дзеля таго каб напомніць пра сябе яснавяльможнаму Патоцкаму, літоўскаму падчашаму, у маёнтку якога я неаднойчы бываў у часы барскай канфедэрацыі. Успамінаю, што ён тады ледзь не забраў мяне з сабой у Стамбул, гэта прапанова мне вельмі спадабалася, бо хто з маладых не хоча пабачыць свет. Але так выйшла, што мне давялося служыць у родных краях, я тады так захварэў на гарачку, што падчашы выехаў без мяне. Аднак я не забыў яго дабрыні, i мая душа заўсёды ляжала да яго.
Я паехаў да яго ў Марафію, каб перадаць чалабітную ад землякоў гэтаму славутаму пану, а потым я хацеў, каб i Патоцкі, які лічыўся як бы галавой ix роду, напісаў для мяне ліст канеўскаму старасту. Хоць i прайшло столькі гадоў з таго часу, як мы бачыліся з ім, ён мяне пазнаў, назваў хрышчоным імем i так ветла прыняў, што я ўпаў яму ў ногі i заліўся слязамі. Ён з вялікай увагай распытваў пра князя, майго гаспадара, пра іншых літоўскіх магнатаў, з якімі ён быў знаёмы, але доўга не бачыўся, таму што пасля таго сейма, на якім адбыўся падзел Польшчы, асеў у Марафіі i займаўся гаспадараннем, ухіляючыся ад грамадскіх спраў, да якіх ён, паводле ягонай думкі, не быў здатны. Ён так чула паставіўся да мяне, што хоць i непрыхільна ставіўся да канеўскага старасты з - за таго, што той якраз нядаўна без яго ведама загадаў павесіць яўрэя з Марафіі, але напісаў уласнай рукой рэкамендацыйны ліст для мяне. Перад ад'ездам мне ўручыў яго пан Вірскі, маршалак ягонага двара, некалі таксама канфедэрат, як i я. Пан Вірскі ўзяў мяне да сябе на кватэру, усе два дні, што я прабыў у Марафіі, жыў у яго з усімі выгодамі. Я расказаў яму пра маю справу да пана старасты, i Вірскі, які добра ведаў яго i неаднойчы бываў сведкам ягоных дзівацтваў, парасказваў мне пра тое, як ён жыве. Перш за ўсё ён параіў мне прыехаць у замак не ў вазку, а конна, бо пан стараста коса глядзіць на шляхціца, які, не будучы хворым або старым, не можа сядзець на кані i дазваляе сабе такую распешчанасць, што ездзіць у каламажцы. Да таго ж ён быў перакананы, што ў Польшчы толькі той мае права на свой выезд, хто займае крэсла ў сенаце або ў трыбунале ці то выступае паслом. Ён у гэтым падаваў прыклад: з'яўляючыся старастам, усюды, нават вельмі далёка, ездзіў толькі конна.
Так я з лістамі, парадамі, а больш за ўсё з надзеяй падаўся Ў Канеў 4 жніўня, перад Успеннем Багародзіцы. Не паленаваўся купіць па дарозе, у Няміраве, казацкае сядло 3 усімі прыладамі да яго, сеў на цёмна - гнядую каняку, якая няблага хадзіла над сядлом, i пасля чатырох дзён падарожжа, ужо на заходзе сонца, аказаўся ў яўрэйскай карчме на канеўскім прадмесці. Назаўтра уранку слухаў імшу ў айцоў базыльянаў. Да паўдня я хадзіў па горадзе, прыглядаўся, а потым загадаў асядлаць каня i рушыў напрасткі да замка. Перад брамай былі ўкапаны тры слупы з жалезнымі скобамі, каб прывязваць да ix коней. Вось тут пан Вірскі мяне папярэдзіць не паспеў, але я па нейкай здагадцы пазбег памылкі. Адзін слуп быў чырвоны, другі белы, а трэці чорны. Я прывязаў каня да першага слупа і, як аказалася, добра зрабіў, бо гэты слуп быў для шляхты, другі - для сялян, а трэці - для яўрэяў Калі хто выбіраў слуп, які не адпавядаў ягонаму становішчу, таму даставалася, асабліва калі яшчэ пан стараста быў не ў гуморы. Была якраз субота, i Патоцкі ў такі дзень жыў насухую, ніякіх моцных трункаў не ўжываў, пра што я даведаўся ад базыльянаў, а таму меў надзею на добрую сустрэчу На мне быў альбанскі мундзір, які я незадоўга перад тым атрымаў права насіць. Прывязаўшы каня да шляхецкага слупа, я пайшоў на дзядзінец, убачыў там прыдворных i слуг, якія выходзілі з замкавай капліцы, у аднаго была на галаве шапка, па чым можна было здагадацца, што гэта i ёсць сам пан стараста. Хаця ён быў невысокі, худы i загарэлы, як цыган, нешта асаблівае было ў ягоным твары, нешта велічнае, бачна было, што ён прывык аддаваць загады, а яшчэ больш, каб яны тут жа выконваліся. Каля яго не было ніводнага з прыдворных, хто быў бы вышэйшы ростам, i толькі адзін (з якім якраз у тую хвіліну ён гаварыў, i можна было здагадацца, наколькі ён ганарыцца блізкасцю да пана) быў здаравенны i высокі. Праўда, каб нават пан стараста i не меў на галаве шапкі, я здагадаўся б, што ён тут самы галоўны. Пана лёгка пазнаць па галаве. Ягоныя чорныя i кучаравыя валасы, паголеныя знізу, доўгай пасмай звісалі да левага вуха, хутчэй па - казацку, чым па - польску. Маленькія вочы, чорныя, бліскучыя, нібы ў яшчаркі, на твары некалькі шрамаў сведчылі пра тое, што ён не шанаваў сябе Ў бітвах, адзін з ix, самы глыбокі, праходзіў пасярэдзіне левай шчакі. Як я потым даведаўся, гэты знак пакінуў той набліжаны прыдворны, з якім ён размаўляў: тым, што перамог пана, ён заваяваў ягоную моцную прыхільнасць, таму здаравяк i трымаўся так бесцырымонна. Усе прыдворныя былі апрануты святочна, нават не без некаторай пышнасці. Але сам ён быў апрануты ў палатняны жупан хатняй работы, з - пад якога выглядалі чырвоныя гайдавэры, на ім была доўгая зялёная куртка з кішэнямі, а жупан быў падпяразаны раменным поясам, на якім вісела вялізная шабля. Якраз тут казачок з нагайкай са срэбранай ручкай за поясам распальваў для яго люльку. Я падышоў бліжэй, нізка пакланіўся i збіраўся ўжо сказаць яму, хто я такі, але тут ён так утаропіў у мяне свой пагляд, змерыўшы мяне 3 галавы да ног, што ў мяне адразу адняло мову. Толькі я паспеў ачомацца, як стараста звярнуўся да мяне:
- Бачу я, вашэць, што ты альбанец, што ж ты прывёз нам з Літвы?
Я смела адказваю:
- У мяне ёсць ліст да яснавяльможнага пана, з якога вы даведаецеся, якая ў мяне да вас справа. - I я дастаў зза пазухі ліст з Марафіі, даў яму ў рукі. Але як толькі ён успомніў пра Марафію, тут жа раз'юшыўся:
- Гэта зноў мне скарга наконт таго жыда, якога павесілі Ў Каневе. Пан падчашы заступаецца за жыда як за роднага брата, нават альбанца да мяне паслаў. А ты ведаеш, што тут Канеў? Калі ты едзеш з Марафіі, то павінен ведаць, што Боцькі належаць пану падчашаму i што я тым, хто адтуль, кожны год адпускаю некалькі дзесяткаў нагаек. - Тут ён узяў нагайку ў казачка. - Бачыш, вашэць, гэты timor Domini alias (пострах Божы, або...) ...пяро. У мяне ў звычаі адпісваць гэтым пяром па скуры таму, хто прывозіць лісты ca скаргамі.
Тут ужо я абурыўся, як бы там ні было, але я адчуваў сябе настолькі шляхціцам, каб не дазваляць размаўляць аб нагайках.
- Яснавяльможны пан стараста! - смела адказваю яму. - Можа, на Украіне i ў звычаі прымаць нагайку за пяро, а скуру шляхціца за паперу. Я прыдворны віленскага князя ваяводы, ён прыслаў мяне па сваёй справе, пра што ён піша Ў сваім лісце. Я не ведаю ніякага жыда з Марафіі i даў вам рэкамендацыйны ліст ад пана падчашага, з ім мы некалі ваявалі не нагайкамі ca шляхціцамі, а шаблямі з ворагамі. Я літоўскі шляхціц, да таго ж альбанец, у мяне пры сабе палаш, які аберагае маю скуру ад нагаек. Калі ж мне суджана памерці, то ў мяне знойдуцца сябры, якія хоць сабе ў канеўскім замку, хоць яшчэ дзе адпомсцяць за маю крыўду
Пан стараста палагоднеў, павярнуўся да бесцырымоннага двараніна:
- Вось навіжэнны ліцвін, чорта налыкаць може! Бачу, што ты сапраўдны альбанец, пане браце. Гатовы знянацку наехаць на мяне ва ўласным маім замку. Васпане Лапускі, прачытай, что хочет від мене пан падчашы.
Агромністы прыдворны ўголас прачытаў ліст ад пана падчашага, у якім не было ніякіх скаргаў, ён пісаў там пра мяне ў такіх хвалебных выразах, на якія я зусім не спадзяваўся, ды i не заслужыў ix.
- Добре, братку у добре у помірымся, нашто нам з тобой воёваты! - i падаў мне руку, якую я з пашанай пацалаваў. - Давай мне тэпэр письмо від князя Радзівіла.
Ліст быў кароткі, у ім мой князь прасіў ласкава прыняць яго слугу. Пан стараста добразычліва прамовіў:
- Прашу, пане браце, пагасцяваць у маім доме. Не адпушчу вашэці, пакуль не пройдзе тыдзень. Сёння субота, я п'ю ваду, як качка, але назаўтра мы з табой нап'емся, бо ты гарна дытына, i зух, да таго ж i слуга (тут ён зняў шапку) яго княскай мосці віленскага ваяводы. Гэта пан над панамі. Колы ты его прыдворны, то ты не гіршы від мене. Я i сам бы паслужыў у яго.
Тут загаварыў пан Лапускі:
- А вось гэтага мы не дазволім! Там літоўскі пан, а тут наш пан, шляхце трэба служыць, а вам, роўным сабе, панаваць.
- Покынь, покынь у пане Лопускі; далеко кітам до зайца. Колы б я всых мотх людей i жыдов з ix жынкамі i дытьмы згромадыв у кучу i половіны не було б того, шчо он мае тылько в своей мылыцыі. А шчо за двор у нього! Маршалек більшы пан за мене. Ведаеш, вашэць, васпане Сапліца, я некалькі гадоў назад прасядзеў паўгода ў вас у Нясвіжы! Бачыш гэты знак на лбе? А гэта я пасварыўся з панам
Юзафам Рэйтанам i адсек яму шабляй два пальцы, а пан Валадковіч i кажа мне: «А цяпер са мной, васпане канеўскі!» - «Добре, - кажу, - паборымся». Але як дал мені по головіу всі небесне звёзды мог бы пораховаты. Мы потым так пасябравалі, што жыць не маглі адзін без аднаго. О, калі б я быў тады ў Наваградку, як яму прыйшла канчына, той пракляты поп яго не падмануў бы. Шчо ж робыты? Я по ім плакав, як дытына, шест неділь пыв дні i почы, а смутку не мог позбутысь. А ваш князь - гэта вялікі пан! У Кароне жывуць адны падпанкі, нема з кім жыты! Васпане Сапліца, прашу прабачыць, што спачатку так дрэнна прыняў цябе. Калі ты даў мне ліст пана падчашага, хіба мог я падумаць, што ў цябе ёсць другі - ад вашага князя. Мне падумалася, што падчашы зноў мне пагражае, бо ён злуецца на мяне, сам разумееш, чаму так здарылася. Калі ваш князь адыходзіў перад непрыяцелем праз Падол на Валынь, я пачаў збіраць у Бучаку шляхту i казакаў. Усё ўжо было гатова да бою. Але тут жыд, цырульнік, сабача віра, у якога быў доступ да мяне, даносіў пра кожны мой крок генералу Заграйскаму, які стаяў ca сваім атрадам у Пласкіраве. Я ні пра што не ведаю, аж тут нышчэньком прышлы врагі до Бучача, мене ухопылы, поташчылы до Кыйыва i трымалы запертого, покы не было еже по всім. То я тепер, як впаде в мое рукы якы жыд, не пытаюся, звыдкы він, а воздаю за свое. Нейкі жыд паказаўся ў Каневе на Міколу i пачаў пачаў абыгрываць маіх сялян у карты. Чорт яго ведаў, што ён з Марафіі! Я адправіў яго ў магдэбургію i яго павесілі. Вялікая важнасць! А пан падчашы пачаў папракаць мяне. Я загадаў наладаваць шэсць вазоў святынскімі i бучацкімі жыдамі i адправіў ix на дзядзінец марафскага замка. За аднаго жыда я віддав більше сто, а одчепіся! А пан падчашы яшчэ больш раззлаваўся i адпаліў такі ліст да мяне, што колы б то був не Потоцкі, як i я, то я б ему... Але покыньмо о тым. Пане Лопускі, шчобы пан Сопліца у нас мае свою выгоду! Бо ён са світы Радзівіла. А зараз, пане браце, скажы, што цябе прывяло да мяне.
- Я не хацеў бы сёння займацца справай, яшчэ будзе час пагаварыць аб ёй. Сёння субота, пан пасціцца, а мне хочацца адпачыць з дарогі. Заўтра пад кілішак гаворка пойдзе больш гладка, з вадой размаўляюць толькі паненкі.
- Ты сапраўдны альбанец: i зух, i разумны. Колы б та субота швыдче мінула, шчобы з лыцвіном побавыться. У Нясвіжы хвацка п'юць. Хіба ж не я там паўгода прасядзеў Як там пажывае пан Леан Бароўскі?
- Здаровы, пане! Заўжды вясёлы i ў ласцы ў князя.
- Хіба ён яе не варты? Це голова! Ему канцлером буты. А як пые! Я на него з десять раз порывався - не можно было рады даты; так мене у бывало, положыл, шчо нірукы, ні ногы підняты не могу, а пан Леан толькі смяецца i кажа: «Спі, нябожа, спі», а сам шукае каго - небудзь свежага, каб дапіваць з ім, ён жа, васпане, паўгарнца віна за адзін раз увалье ў жывот, ані оддехне. Колы б он до Канёва прыехал, тобы его як короля прыняв. Васпане Сапліца, я піў з самым! слаўнымі; піў ca Швяйкоўскім, валынскім падстоліем, 3 Янікоўскім, у якога было любімае прыслоўе - quinque (пяць) д'яблаў, i з Браніцкім, калі ён яшчэ быў каронным лоўчым, i з Лагадоўскім, які за келіхам судзіць усю Велікапольшчу: всё дрань пры Понятовскім. I князь ваявода віленскі добра п'е. Але з ім можа параўняцца ў гэтым ва ўсёй Кароне i Літве толькі адзін пан Канаржэўскі, о, гэта малады хлопец, але такі моцны! Апрача Канаржэўскага няма роўных i Бароўскаму. Аднойчы, васпане, калі Ігнацы напаіў мяне, то прыдворны лекар князя асвяжаў мне галаву, пусціў кроў i дакараў мяне, што я піў у святы дзень, а яшчэ сказаў, каб я піў толькі ваду i не выходзіў 3 кватэры. Сумна мне было аднаму ў пакоі, маліўся я, маліўся, аж перамаліўся. Тут прыйшлі да мяне сябры, i сам князь з ласкі сваёй праведаў мяне. Я кажу ім: «Прашу вас, балюйце ў мяне, раз ужо нельга мне піць віна, то хоць пагляджу, як п'юць іншыя». Князь тут жа паслаў па Бароўскага, бо якое піццё без яго? А мне ў галаву прыйшла такая думка: «Панове, - кажу ім, - лекар загадаў мне піць ваду як мага болей, дык падфарбуйце мне ваду, ашукаю пана Леана, буду потым смяяцца, што хворы перапіў яго».
Князь ваявода адказвае: «Добра, пане каханку, але ці дазволіць лекар выпіць столькі вады?» А лекар якраз быў пры мне, доктар Марысон, ён таксама не адмаўляўся выпіць. «Хай пан п'е, колькі ўлезе, - сказаў ён, - а я зараз пашукаю, чым падфарбаваць ваду». Калі прыйшоў пан Бароўскі, усё было гатова, i забава пачалася. Усім налівалі віно, а мне ваду I ўсё ішло гладка. Паны пакрысе захмялелі, i толькі адзін пан Леан яшчэ свежы, як заўсёды. А я п'ю ваду, п'ю, здаецца, лазіна вырасце ў жываце, нарэшце дайшло да таго, што не стала сіл трываць далей. Пазіраю на Марысона i вачыма малю яго, каб дазволіў мне выпіць хаця б кілішак віна, бо справа дрэнь. Лекар здагадаўся, чаго я хачу, выйшаў i загадаў, каб мне налілі сапраўднага віна. Але толькі мне налілі віна ў келіх i я паднёс яго да вуснаў, як пан Леан кажа: «Хопіць дурыць людзей, пане стараста. Чым пачаў, тым i канчай». Здагадаўся, шэльма. Я пачаў упрошваць. Пан Леан дазволіў мне вады болей не піць, але i віна не даў ні кропелькі. Кажа: «Не накідвайся пасля вады на віно. Засні, прапацей, а як толькі доктар падлечыць цябе, выйдзем біцца з голымі лбамі, без гэтых шкалярскіх штучак». Усім смех, а мне сорам, але з той пары я заўсёды здымаў шапку перад панам Леанам.
Калі пан стараста скончыў расказваць, да яго наблізіліся два ягоныя святары, дамініканец i базыльянін. Між іншым, ён больш любіў чыста рускі абрад. Каб не надакучаць яму, я пайшоў з панам Лапускім, ён правёў мяне да прызначанай мне кватэры, а каня загадаў паставіць у стайню, вазок жа застаўся з маім слугой у той карчме, дзе я начаваў, бо я ўсё ж не давяраў пану старасту, баяўся, каб ён не падстроіў мне нейкую гадасць, калі даведаецца, шго я прыехаў у вазку. Я параскладваў мае рэчы ў пакоі, але доўга сядзець i ў ім не давялося, мне сказалі, што пан стараста кліча мяне на абед. I за абедам, i пасля таго, як устал! з - за стала, ён увесь час быў ca мной, простым хлопцам, усё выпытваў у мяне пра знаёмых яму ліцвінаў, ні пра што не загаворваў, толькі пра жыццё ў Нясвіжы. Так усё добра ішло аж да самай вячэры, i тут вось не абышлося без буры. Возны пана старасты дастаўляў адну за адной позвы 3 эканоміі, але яму ўсё неяк удавалася ўцячы з Канева, а позвы сыпаліся на старасту вельмі густа. I тут якраз вознаму не пашанцавала, яго злавілі казакі i далі сто ўдараў нагайкай, а не дзвесце па канеўскім звычаі, бо на ЯГО шчасце была субота, i ў гонар Дзевы Марыі стараста заўсёды напалову памяншаў пакаранне. Можна было здагадацца, што субота вельмі надакучыла пану старасту, ён 3 нецярплівасцю чакаў нядзелі, каб пацешыць сябе келіхам. Субота нарэшце скончылася, але так, што нават ягоныя суддзі маглі ўстрывожыцца.
Ён прачытаў усе патрэбныя малітвы, i псалмы ў гонар Бязгрэшнага зачацця спяваў з усім дваром, ды так старанна, што загадаў даць сто розгаў аднаму са сваіх пажоў за тое, што той пазяхнуў у час аднаго антыфона. Калі ж мы ўсе паразыходзіліся, я ледзьве заснуў у сваім пакоі, бо яшчэ аж да поўначы ўсе званы ў Каневе званілі ў гонар Дзевы Марыі, іn gratiam (з выпадку) суботы. У пана старасты была ў галаве вялікая мешаніна з набожнасці i розных прымхаў.
Назаўтра, як i робіцца ў нядзелю, усе госці, двор, чэлядзь i падданыя па прыкладу гаспадара сабраліся ў касцёле на ранішнюю малітву i выйшлі з яго толькі перад абедняй, а ўвесь гэты час горача маліліся. Пан стараста хаця i старанна маліўся, увесь час становячыся на калені, але паспяваў пазіраць ва ўсе бакі, штохвілінна правяраючы, ці ўсе моляцца з ім. Абодва святары прамаўлялі, адзін па - польску, другі па - руску. Яны елі хлеб гаспадара, але пана старасты не шкадавалі: у пропаведзях было столькі непрыемнага для яго, што пану старасту зычыла не простыя пакуты, а церні. Калі дамініканец яшчэ падыходзіў здалёку, то базыльянін проста сыпаў словамі, нібы маланками, ганьбіў п'янства, запальчывасць, нялюдскае абыходжанне з падданымі, i хоць не называў імя, але, здавалася, паказваў пальцам на пана старасту. А той, як бы гэта ўсё i не пра яго, толькі ківаў галавой, прымружваў вочы, увесь звернуты да Sanctissimum (дабрачыннасці), біў сябе кулаком у грудзі; Можа, некаму гэта падалося б смешным, але я лічыў гэта высакародным i стаў вельмі паважаць пана старасту за тое, што ён быў такі набожны. Нехта скажа: «А чаму ж ён тварыў столькі зла, калі ён так шчыра верыў?» Гэта, без сумнення, дрэнна, але калі б вера была такая, як яго ўчынкі, то што было б з таго добрага? Благое мы асуджаем, а добрае чаму б i не пахваліць?
Пасля набажэнства была сесія ў эканоміі, на якой, як тут было Ў звычаі, засядаў сам стараста. Пра ўсё ён ведаў, нічога не рабілася без ягоных загадаў. Гэта быў прыроджаны гаспадар, ён сабраў не толькі ўпраўляючых, але i цівуноў, якіх там называюць прысяжнымі, кожнага выслухоўваў, распытваў, па - ўкраінску ён гаварыў, нібы дзяк. А казакі 3 нагайкамі стаялі над вокнамі канцылярыі, гатовыя на панскім знаку адмерваць пакаранне. I на гэты раз не абышлося без некалькіх экзекуцый. На твары ўсіх чыноўнікаў адбіваўся страх. Адна з экзекуцый, якія былі ў той дзень, хоць i балючая, мяне чамусьці рассмяшыла. Некалькі тыдняў таму назад стараста прадаў certum ąuantum (пэўную колькасць) пшаніцы канеўскім стараверам. А ў адным з фальваркаў упраўляючы змовіўся з войтам, змяшаў чыстую пшаніцу з адыходамі i аддаў у лік натуральнай аплаты, а якраз у тым годзе ярына ў тых месцах не ўдалася, i пшанічныя пазадкі прымалі як натуральную плату замест аўса. Але пан стараста пра многае даведваўся ад сваіх казакаў, i тут па нітцы разматаў увесь клубок, вельмі раззлаваўся i загадаў казакам пакласці ўпраўляючага, каб пакараць. Але той залямантаваў, што ён шляхціц, 3 такога роду, якіх на Украіне i на Валыні мала, што ён не толькі шляхціц, але яшчэ i чалавек, продкі якога маюць нямала заслуг перад Патоцкімі. Я нагадваю яшчэ раз, што пан стараста вельмі паважаў усё шляхетнае. Ён тут жа апамятаўся:
- Ну, задаў ты мне задачу! Праўда, сыне, праўда, ты шляхціц, твой бацька быў у маёй харугве. Биты не буду, але колы ты шляхціц, на что крадеш?
Стараста загадаў пакласці упраўляючага, а на яго - войта, якому i адлічылі дзвесце ўдараў нагайкай, а шляхціц служыў як бы лаўкай. Калі яны абодва ўсталі, стараста сказаў войту:
- Памятай, сабачы сыне, аб тым, шчо не треба змовлятысь на шкоду пану, шляхціц выкруціцца, а табе буде біда. А тепер поклоніся эконому i подякуй за то, шчо он позволіл тобі лежаты на нім, А васпана шляхціца запрашаю сёння разам з іншымі на абед.
Было тады многа цікавага, але, Бог сведка, у мяне засталося моцнае ўяўленне наконт ягонай справядлівасці. Сесія скончылася перад самым абедам. Усе пайшлі за стол за панам старастам. Што было на сесіі, тое забылася, ён усіх ветліва запрасіў, i нас села за стол каля дваццаці чалавек. Мяне ён пасадзіў каля сябе. Слуга - віначэрп наліваў нам віно, на другім канцы стаяў мёд у збанках, кожны мог напіцца, як бык. Я заўважыў, што за сталом ніхто не шкадаваў свайго горла. Пан стараста паеў мяса i пачаў па чарзе піць за здароўе. Першы келіх ён выпіў за здароўе майго гаспадара, віленскага князя ваяводы, пры гэтым выстралілі ўсе канеўскія гарматы, потым пілі ўжо без віватаў. Ён піў за здароўе ўсіх знаёмых ліцвінаў i прасіў, каб я, вярнуўшыся, расказаў, як ён шануе памяць пра ix, а галоўнае, каб перадаў князю ваяводу, што заўсёды будзе паважаць яго як вялікага мужа, якому няма роўных ні ў Кароне, ні ў цэлым свеце, i што ён, канеўскі стараста, гатовы быць яму пачцівым i адданым слугой. Гэта быў сапраўды святочны для нашай Літвы дзень. Калі б яна ўся магла там быць, то ганарылася б так, як i я, калі ад яе імя дзякаваў ca слязамі на вачах за тое, якую пашану заслужылі яе сыны на Украіне, i асабліва адзін ca знакаміцейшых магнатаў гэтай аддаленай ад ix стараны. Быў я вельмі расчулены i ўдзячны, па - першае, за гонар, аказаны князю ваяводу, майму гаспадару i дабрадзею, смачны хлеб якога я столькі гадоў еў i чыя шчодрасць дазволіла мне мне быць госцем у замку магутнага гаспадара, дзе быў прыняты не як слуга роўнага яму магната, а як добры прыяцель. Лепей, чым я, здавалася, мала хто мог быць у яго ўшанаваным. Па - другое, за тыя гонар i памяць, якія захаваліся ў сэрцы пана канеўскага старасты аб слаўных ліцвінах, пераважна з майго ваяводства, з якімі я выхоўваўся i сябраваў, я магу пэўным чынам падзякаваць i самому сабе. Бо не адзін раз келіх абышоў за шчаслівую будучыню Вялікага Княства Літоўскага, да якога я маю гонар належаць, я кажу гэта не баючыся, што мяне западозраць у пыхлівасці, а яшчэ пан стараста піў за здароўе альбанскай кампаніі, што было мне яшчэ мілей, бо, як я ўспамінаў, якраз нядаўна i мяне далучылі да гэтага таварыства, мундзір якога я насіў i ў Каневе. I нарэшце пан стараста, хай яго Бог за тое сто разоў блаславіць на тым свеце, выпіў, стоячы, i за мяне, беднага слугу, як i за ўсіх іншых. Богам i людзьмі сведчу, што ўсё было так, а не іначай, i я выпіў келіх, дзякуючы яму, i не буду таіцца, пацалаваў яму калені.
Ужо даўно скончыўся час абеду, а мы ўсё п'ём i п'ём, а пан стараста не толькі ca мной, якога асабліва вылучыў, а з усімі добры, нават з тымі сваімі чыноўнікамі, на якіх ён крычаў на сесіі. А як цікава ён расказваў! У яго ўвесь час было што расказаць цікавага i вясёлага.
- Васпане Сапліца, - сказаў ён мне, - мяне праславілі на ўвесь свет як тырана сярод шляхты. Абарані мяне перад людзьмі! Я сам шляхціц, але подлая птушка, якая паскудзіць сваё гняздо. Будзь за сведку: я раззлаваўся на аканома, але як толькі ён назваў сябе шляхціцам, я супакоіўся, i хоць ён абкрадаў мяне, але я адпусціў яго. Сапраўднага шляхціца я ніколі не зачаплю, хіба толькі не буду ведаць i тады ignorans peccavi (несвядома саграшу). А што мяне асыпалі прыгаворамі суда, у тым няма нічога дзіўнага, тутэйшы суддзя такога самага шляхецтва, як тыя, з якіх я здзяру скуру i палаплю ёй сваю кішэню. Воран ворану вока не выкале. Вот тепер, як аканомска дытына пануе над нами, кто в Бога верит i кто не верыт, тот шляхціц. Калісьці наша шляхецтва было гонарам з гонараў, а ныне так го Понятовскі засмердыв, шчо сором до гиляхетства прызнаватыся. Бігмене осудіт, а люде нехай брехают. Васпан, ты ўяві сабе, што робіцца ў нас на Украіне. У мяне ёсць сусед, Валынецкі, здабыў сабе спадчыну, але лядашчу. I як пачаў надакучаць мне, ужо няма ніякага цярпення: то карчму паставіць мне назло, то затравіць зайца на маім полі. Я ему раз кажу: «Ой, васпане Волынецкі, одчепіся, бо даграешся. Наконец на моей землі его ухопыл i пятьсот там казал му насыпаты, где потрыбно, а он як вылызався, так до мене з позвой з гроду. Я тлумачу, што ён паповічу люді скажуць, шчо я знав его батька; але i суддзя, i підсудкі таково же роду, шчо i він, i шляхетство протів Богу му прызналы i загадаў пасадзіць мяне ў турму, i яшчэ я павінен заплаціць пяцьдзесят тысяч, о так мою кривду подліліся. Загубіць мяне захацелі Я тут раблю шляхту, нібы які гетман: каму надаю бізуноў па скуры, то зараз жа робіцца шляхціцам, а потым за мае грошы застаецца аседлым. Ад Канева аж па Сквыры ўсе, хто мае спадчыну, то шляхта маёй работы. А яшчэ на мяне вешаюць сабак за тое, такая тут удзячнасць, што я кірую людзьмі. Мені не грошей жаль, але краю; мы сталі шляхтай, а як толькі шляхецтва спаскудзілася, то, вось убачыш, i край прыйдзе ў заняпад. Шчо робытыу які пан, такі край, Што ёсць у нас благога, то ўсё ад Панятоўскага пайшло. Паедзь у Варшаву, паглядзі, кім ён там акружыў сябе. Ксёндз Нарушэвіч, якт хоць піша вершыкі, але добры шляхціц, ён нават родзіч вашага князя, але ж хаўруснік караля, не можа вытрымаць i кажа: «Хіба кароль збіраецца закладаць папяровую фабрыку, што ён так старанна збірае розныя лахманы?» Варшава горшая, чым Садом, там адны фармазоны i лайдакі. Бога не боятся, а таке тепер сенаторы i сановнікі, шчобы кодысь нгкто б ix на экономов не взяв. Пан Патоцкі, каронны харунжы, спадчыннік Уманшчыны, колись мені каже: «Браце канеўскі, ты ўжо даўно стараста, з'ездзі ў Варшаву, каб новае крэсла прыбыло ў дом Патоцкіх». А я яму на гэта: «Ага! Хіба ж я ў сарокі з - пад хваста вылез, каб мяне Панятоўскі пасадзіў сярод сенатараў?» Слава Богу, з яго ласкі ў мяне нічога няма i не будзе. Бучач i Святынь - гэта работа майго бацькі, а канеўскае староства даў мне нябожчык Сас, вось гэта быў кароль. Буде з мене, жынкі i дытыв нема i не будетПу до смерти досі, а радня хоць нічога i не знойдзе, сама багатая. Тлусты палец не трэба намазваць!
I так вось мы шлі i гавэндзілі цэлы тыдзень, як тэта мне i абяцаў пан стараста; у канцы я прызнаўся сабе, што хоць забавы i цікавы занятак i я ўмею цаніць гасціннасць магната, але быў рады, што тыдзень скончыўся, бо ўжо i здароўя не было кожную ноч ісці спаць у непрытомнасці, а назаўтра паўтараць усё зноў. Нарэшце ў пятніцу я быў вымушаны загаварыць пра мае інтарэсы, бо ўжо наступаў канец гулянкам, у суботу выпіўкі не было б, а ў нядзелю я хацеў адразу пасля імшы выехаць з Канева. Пан стараста не толькі не расстроіўся, але нават з ласкавым тварам прызнаў, што я раблю правільна, i сказаў толькі:
- Сёння яшчэ пагуляем, а потым скончым i з тваімі інтарэсамі.
I сапраўды, назаўтра ён выдаў мне простую распіску, бо ў касе не было грошай, i я змог далучыць да свайго капіталу ўсё, што мне належала з працэнтамі, частку якіх я аддаў Лапускаму, а той аплаціў мне распіску. Так я з перапоўненым кашалём вярнуўся да жонкі, як i казаў мой гаспадар, да якога пан стараста напісаў уласнай рукой доўгі ліст, хаця пісаць не любіў А яшчэ на добрую памяць падараваў мне сваіх асабістых хартоў, кожны з ix мог адзін загрызці ваўка. Пра гэтых хартоў ведала ўся Літва, а ix род i цяпер не звёўся ў мяне, я да гэтай пары трымаю ix у радзівілаўскай псярні.
Няма людзей без недахопаў, i пан стараста канеўскі не быў у сваім жыцці святым. У яго было добрае сэрца, ён быў набожным католікам, але тое, што ў ім было многа велікадушнасці, гэта праўда, пра якую нельга не сказаць. Сапраўды, пра яго расказваюць многа дрэннага, я пра гэта чуў, але сам бачыў i многа добрага, магу гэта засведчыць. Ва ўсялякім разе, мяне зусім не здзівіла, калі я даведаўся, што праз некалькі гадоў ён скончыў сваё жыццё ў Пачаеўскім кляштары ў вялікай набожнасці i што цяпер яшчэ набожныя простыя людзі праведваюць ягоную магілку.
Каментар
Канеўскі замак (с. 333)
Патоцкі Мікалай Базыль (1712 - 1782) - канеўскі стараста, праслаўлены сваёй жорсткасцю памешчык, уладар маёнтка ў Каневе непадалёк ад Кіева. Персанаж паданняў, легенд i песень, якія бытавалі ва Украіне i ў Беларусі. Паводле адной з ix створана паэма «Бандароўна» Янкі Купалы.