Божае Нараджэнне на крэсах ў міжваенным дваццацігоддзі [1]
Прашу прыняць красовыя пажаданні здаровага, радаснага Свята Божага Нараджэння, і яшчэ ў Новым Годзе толькі таго, што Добрае, Прыгожае і Вартае ўвагі.
Пачну ад ўспамінаў маёй мамы - Марыі Стасевіч са Стасевічаў. Калісьці паміж маімі бацькамі напэўна існавала нейкае вельмі аддаленае радство па крыві, таму і прозвішча было аднолькавае. Мама нарадзілася ў 1903 годзе, і яе апавяданні пра Свята Божага Нараджэння тычыліся 20-х гадоў ХХ-га стагоддзя, калі яна як ліцэістка, а потым студэнтка Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, праводзіла святочны час у бацькоўскім доме ў Лідзе - у бабулі, якая жыла на вуліцы Сувальскай. Бабуля мела сямёра дзяцей, двое з іх памерлі маленькімі з трагічных выпадкаў. Дзед - Ян Стасевіч - памёр, пакінуўшы жонку з пяццю дзецьмі. Гадаваць іх было цяжка. Аднак, дзякуючы вялікай працавітасці і гаспадарлівасці, бабуля змагла не толькі забяспечыць дастатак сям'і, але пры дапамозе старэйшага сына, які пачаў працаваць інжынерам на чыгунцы ў Варшаве, дала магчымасць яшчэ траім дзецям скончыць вышэйшыя вучэльні, што было ў тыя часы для Ліды асаблівым выключэннем. Уся сям'я пад час Свята Божага Нараджэння прыязджала з розных гарадоў Польшчы ў Ліду, каб сустрэцца пры вігілійным стале. І з гэтага месца распачынаюцца ўспаміны маёй мамы, якая, на шчасце, запомніла тыя часы так добра, што ў стане іх і сёння аднавіць.
Так што давайце вернемся ў часе на 75 гадоў назад да дому бабулі - на вуліцу Сувальскую. На жаль, нумар дома не памятаю (а можа ніколі яго і не ведала), але помню, што дом знаходзіўся паблізу яўрэйскага шпіталя і яўрэйскіх могілак; недалёка ад узгорка, за якім пачыналася поле, ніжэй - луг і рака Лідзейка. На гэтым пагорку ездзіў на лыжах, вышэйзгаданы дзядзька Зыгмунт - інжынер, які прыязджаў на Божае Нараджэнне да Ліды з Варшавы, дзе, як казаў - не было ніколі праўдзівай зімы і сапраўднага снегу. Снег ва ўспамінах маёй мамы, як і ў маіх, заўжды лучыўся з Божым Нараджэннем у Лідзе, асабліва ў Дзень Вігіліі, калі ў Варшаве шэра і імжыста, а душа сумуе па снезе, які неразрыўна звязаны са святочным настроем Божага Нараджэння. Як жа прыгожа піша аб гэтым Сафія Косак-Шчуцкая ў " Roku Polskim", кнізе, якая напісана пад час побыту гэтай знакамітай польскай пісьменніцы ў Англіі ў 1953-1954 гадах.
(...) Прыгажосць снегу цэняць толькі тыя, хто яго не бачыў здаўна, жывучы ў краі, дзе на працягу пяці месяцаў трывае канец кастрычніка. На чым грунтуюцца чары снегу? На цішы, і на тым, што белы. Цішыня заўсёды годная, тады як шум заўсёды паспаліты (...) Шум раздрабняе - цішыня аб'ядноўвае. Усе вялікія рэчы, перад тым як нарадзіцца, патрабуюць цішыні. Бель - гэта чысціня і нявіннасць (...) Свет, чакаючы на прыход Збаўцы, ахутваецца ў белае...
Ва ўспамінах маёй мамы Божае Нараджэнне ў Лідзе было заўсёды снежнае, а ў Дзень Вігіліі: 24-га снежня за акном віравалі далiкатныя пласцiнкi белага снегу. Гэта стварала спецыфiчны, непаўторны настрой перад святочнай вячэрай. У цёплым, нагрэтым вялiкай печчу, пакоi стаяў доўгі авальны стол, за якiм магло сесці дваццаць асоб. На гэтым стале раскладалася духмянае сена - яно павiнна было напамiнаць аб стайнi ў мястэчку Бэтлеем, дзе нарадзіўся пан Езус, i было ў мясцовай традыцыi такое ж важнае, як i аплатка. Забыцца пра сена было нельга. Пасля вiгiлiйнай вячэры моладзь выкарыстоўвала гэтае сена для варажбы: даўжыня сцябла выцягнутага з-пад абруса, нібыта вызначала працягласць жыцця. Потым сена трэба было занесці да стайнi цi аборы, каб хатняя жывёла, спажыўшы яго, прыдбала здароўя. Абрус на вiгiлiйным стале абавязкова быў снежнабелы - найлепш льняны. Белы колер сімвалiзаваў чысціню Дзевы Марыі. На галоўным месцы стаяў сподачак з аплаткам. Самым важным дзеяннем пры святочным стале было дзяленне аплаткам. Перажагнаўшыся, бабуля, як старэйшая гаспадыня дому, выказвала ўсiм прысутным пры стале вiншаваннi i падыходзiла з аплаткам да кожнага асабiста, каб падзялiцца з iм гэтым каталiцкiм сімвалам сямейнага звязу. Менавіта Свята Божага Нараджэння - гэта сямейнае свята, і абавязкова ў гэты дзень пры сямейным стале збіраліся ўсе родныя. Успамiналі тых, што былi далёка, і тых, што адышлi ад нас назаўсёды. Пры вiгiлiйным стале павiнна было быць вольным адно сервiраванае месца, якое прызначалася неспадзяванаму госцю. У гэты святы вiгiлiйны вечар кожны, хто пастукаў у дзверы, прымаўся гаспадарамi з адкрытым сэрцам. На вiгiлiйную вячэру запрашалi адзiнокiх сваякоў, блiзкiх знаёмых, каб разам падзялiцца аплаткам.
Вігілія ў маёй бабулі, а пазней і ў маіх бацькоў, складалася з дванаццаці посных страў. Забаранялася піць алкагольныя напоі - папросту іх не падавалі, але затое заўсёды на стале знаходзілася некалькі гатункаў селядца:
Прашу прыняць красовыя пажаданні здаровага, радаснага Свята Божага Нараджэння, і яшчэ ў Новым Годзе толькі таго, што Добрае, Прыгожае і Вартае ўвагі.
1.
Пачну ад ўспамінаў маёй мамы - Марыі Стасевіч са Стасевічаў. Калісьці паміж маімі бацькамі напэўна існавала нейкае вельмі аддаленае радство па крыві, таму і прозвішча было аднолькавае. Мама нарадзілася ў 1903 годзе, і яе апавяданні пра Свята Божага Нараджэння тычыліся 20-х гадоў ХХ-га стагоддзя, калі яна як ліцэістка, а потым студэнтка Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, праводзіла святочны час у бацькоўскім доме ў Лідзе - у бабулі, якая жыла на вуліцы Сувальскай. Бабуля мела сямёра дзяцей, двое з іх памерлі маленькімі з трагічных выпадкаў. Дзед - Ян Стасевіч - памёр, пакінуўшы жонку з пяццю дзецьмі. Гадаваць іх было цяжка. Аднак, дзякуючы вялікай працавітасці і гаспадарлівасці, бабуля змагла не толькі забяспечыць дастатак сям'і, але пры дапамозе старэйшага сына, які пачаў працаваць інжынерам на чыгунцы ў Варшаве, дала магчымасць яшчэ траім дзецям скончыць вышэйшыя вучэльні, што было ў тыя часы для Ліды асаблівым выключэннем. Уся сям'я пад час Свята Божага Нараджэння прыязджала з розных гарадоў Польшчы ў Ліду, каб сустрэцца пры вігілійным стале. І з гэтага месца распачынаюцца ўспаміны маёй мамы, якая, на шчасце, запомніла тыя часы так добра, што ў стане іх і сёння аднавіць.
Так што давайце вернемся ў часе на 75 гадоў назад да дому бабулі - на вуліцу Сувальскую. На жаль, нумар дома не памятаю (а можа ніколі яго і не ведала), але помню, што дом знаходзіўся паблізу яўрэйскага шпіталя і яўрэйскіх могілак; недалёка ад узгорка, за якім пачыналася поле, ніжэй - луг і рака Лідзейка. На гэтым пагорку ездзіў на лыжах, вышэйзгаданы дзядзька Зыгмунт - інжынер, які прыязджаў на Божае Нараджэнне да Ліды з Варшавы, дзе, як казаў - не было ніколі праўдзівай зімы і сапраўднага снегу. Снег ва ўспамінах маёй мамы, як і ў маіх, заўжды лучыўся з Божым Нараджэннем у Лідзе, асабліва ў Дзень Вігіліі, калі ў Варшаве шэра і імжыста, а душа сумуе па снезе, які неразрыўна звязаны са святочным настроем Божага Нараджэння. Як жа прыгожа піша аб гэтым Сафія Косак-Шчуцкая ў " Roku Polskim", кнізе, якая напісана пад час побыту гэтай знакамітай польскай пісьменніцы ў Англіі ў 1953-1954 гадах.
(...) Прыгажосць снегу цэняць толькі тыя, хто яго не бачыў здаўна, жывучы ў краі, дзе на працягу пяці месяцаў трывае канец кастрычніка. На чым грунтуюцца чары снегу? На цішы, і на тым, што белы. Цішыня заўсёды годная, тады як шум заўсёды паспаліты (...) Шум раздрабняе - цішыня аб'ядноўвае. Усе вялікія рэчы, перад тым як нарадзіцца, патрабуюць цішыні. Бель - гэта чысціня і нявіннасць (...) Свет, чакаючы на прыход Збаўцы, ахутваецца ў белае...
Ва ўспамінах маёй мамы Божае Нараджэнне ў Лідзе было заўсёды снежнае, а ў Дзень Вігіліі: 24-га снежня за акном віравалі далiкатныя пласцiнкi белага снегу. Гэта стварала спецыфiчны, непаўторны настрой перад святочнай вячэрай. У цёплым, нагрэтым вялiкай печчу, пакоi стаяў доўгі авальны стол, за якiм магло сесці дваццаць асоб. На гэтым стале раскладалася духмянае сена - яно павiнна было напамiнаць аб стайнi ў мястэчку Бэтлеем, дзе нарадзіўся пан Езус, i было ў мясцовай традыцыi такое ж важнае, як i аплатка. Забыцца пра сена было нельга. Пасля вiгiлiйнай вячэры моладзь выкарыстоўвала гэтае сена для варажбы: даўжыня сцябла выцягнутага з-пад абруса, нібыта вызначала працягласць жыцця. Потым сена трэба было занесці да стайнi цi аборы, каб хатняя жывёла, спажыўшы яго, прыдбала здароўя. Абрус на вiгiлiйным стале абавязкова быў снежна-белы - найлепш льняны. Белы колер сімвалiзаваў чысціню Дзевы Марыі. На галоўным месцы стаяў сподачак з аплаткам. Самым важным дзеяннем пры святочным стале было дзяленне аплаткам. Перажагнаўшыся, бабуля, як старэйшая гаспадыня дому, выказвала ўсiм прысутным пры стале вiншаваннi i падыходзiла з аплаткам да кожнага асабiста, каб падзялiцца з iм гэтым каталiцкiм сімвалам сямейнага звязу. Менавіта Свята Божага Нараджэння - гэта сямейнае свята, і абавязкова ў гэты дзень пры сямейным стале збіраліся ўсе родныя. Успамiналі тых, што былi далёка, і тых, што адышлi ад нас назаўсёды. Пры вiгiлiйным стале павiнна было быць вольным адно сервiраванае месца, якое прызначалася неспадзяванаму госцю. У гэты святы вiгiлiйны вечар кожны, хто пастукаў у дзверы, прымаўся гаспадарамi з адкрытым сэрцам. На вiгiлiйную вячэру запрашалi адзiнокiх сваякоў, блiзкiх знаёмых, каб разам падзялiцца аплаткам.
Вігілія ў маёй бабулі, а пазней і ў маіх бацькоў, складалася з дванаццаці посных страў. Забаранялася піць алкагольныя напоі - папросту іх не падавалі, але затое заўсёды на стале знаходзілася некалькі гатункаў селядца: * * *
Час Свята Божага Нараджэння цягнуўся да Трох Каралёў. Не ведаю ці ўпрыгожвалі ялінку ў доме маёй бабулі: можа быць, але мне аб гэтым ніхто не распавядаў. Аднак дакладна ведаю, што пачынаючы ад першага дня Божага Нараджэння і да вячэры Трох Каралёў, моладзь ладзіла імпрэзы штодзённа, кожны вечар збіраліся ў каго-небудзь іншага. Спявалі калядкі і пастэралькі, паміж іншым модны быў так званы "сяброўскі флірт". Гэтыя вячоркі разнастаілі калядоўшчыкі, што прыходзілі з бэтлеемскай мігаючай зоркай і цэлым калядным рэпертуарам, які пачынаўся традыцыйна ад "Сярод начной цішы..." Дадам, што рэпертуар быў разнастайным: у спеўніку канца XIX стагоддзя занатавана каля 600 розных калядных песень і пастэралек. Іншая моладзь амаль з акторскім талентам прадстаўляла групы "ірадаў". На чатырох слупках або жэрдках расцягваўся дыван і пад гэткім балдахінам выступалі адпаведна апранутыя Ірад, анёл, чорт, смерць з касой, а часта і служкі Ірада.
Спектакль заўсёды завяршаў чорт словамі: "Мой Ірад, за свае грахі ідзі да пекла, бо ты вельмі брыдкі..!"
Не магу ў гэтым месцы не ўтрымацца ад заўвагі, што ў некаторых рэгіёнах Польшчы да сёння існуюць "Ірадкі" - народныя тэатры. Чула сама: у 90-х гадах XX стагоддзя ў Ломжы пад час спектаклю каля жолаба з дзіцяткам Езусам адыгралася ідэнтычная сцэна паміж чортам і царом Ірадам, толькі тэкст быў іншы - і гэта найменшая змена на працягу 70 год!
Вернемся аднак зноў да дваццатых гадоў - да ўспамінаў маёй мамы аб тым, як праводзілі святочныя вечары старшыя чальцы сям'і Стасевічаў і іх госці, якіх у гасцінным доме бабулі заўсёды было шмат. Пасля вячэры часта гралі ў прэферанс. Гэта гульня ў карты, якую вялі звычайна пры стале тры асобы, часам чатыры, але гэты другі варыянт лічыўся чамусьці горшым. Другія госці вялі размовы або спявалі калядныя песні пад акампанемент фартэпіяна. У куце пакоя на століку, які знаходзіўся заўсёды на адным і тым жа месцы, стаяў вялікі самавар, а на ім імбрычак з запаранай свежай гарбатай, тут жа на туалетным століку - плоская талерка з тыповымі для часу зімовага свята медавікамі, або пячэнькамі ў форме сэрцайкаў, выпечаных з дадаткам мёду. Госці, стомленыя гульнёй у карты, спевамі і размовамі маглі падмацавацца імі ўволю. Я помню, амаль што адчуваю на вуснах непаўторны смак гэтых знакамітых, т.зв. старавіленскіх медавікоў, прасякнутых водарам духмяных прыпраў і зімовага свята. Мая мама таксама іх выпякала.
Гэтак жа ўрачыста праходзіла і развітанне са Старым Годам. Бацькі ўспаміналі, як вялікая група моладзі збіралася ў Сільвестравы вечар ў некага (нічога аб ім не ведаю) палкоўніка Малеўскага (калі не пераблытала прозвішча), які жыў у вялікім прыгожым доме на вуліцы 3-га Мая. Госці збіраліся перад поўначчу ў салоне. Пры дзвярах іх сустракалі адпаведна апранутыя Стары Год і Новы год. Абодва гаварылі прамовы: Адыходзячы Год аб тым, што добрага і пазітыўнага зрабіў падчас свайго кіравання, а Надыходзячы - якія мае планы і як будзе іх рэалізоўваць. Пазней, у момант выбіцця 12 -й гадзіны на насценным гадзінніку, стралялі коркі ад шампанскага, узносіліся тосты і асабістыя віншаванні. Былі танцы, спевы і розныя прыемнасці да раніцы. Днём 1-га студзеня ў лідскіх касцёлах: Айцоў Піяраў і Фарным адбываліся ўрачыстыя імшы. Існаваў звычай: у першы дзень Новага Года гаспадыні да полудня прымалі віншаванні, а мужчыны ў гэты час рабілі кароткія візіты да дамоў сваякоў, сяброў, каб злажыць такія віншаванні. Абмінуць, забыцца пра каго-небудзь, асабліва пра асоб паважнага веку, забаранялася. Адбываліся таксама і абавязковыя ўрадавыя віншаванні. Тут прыпамінаю аповед мамы. У 1930 годзе, калі мяне яшчэ не было на свеце, калі мой бацька працаваў павятовым лекарам у Маладзечне, а мама па заканчэнні вучобы ва ўніверсітэце імя Стэфана Баторыя ў Вільні на аддзяленні батанікі прыступіла да працы настаўніцай у маладзечанскай гімназіі і адначасова кіраўніцай мясцовага Грамадзянскага Жаночага Гуртка (дакладней назвы не помню), прыслалі да яе ў першы дзень новага года машыну з дальняга староства. Ёй належала ў якасці прадстаўніцы Ўраду Рэчы Паспалітай Польскай паўдзельнічаць ва ўрачыстым навагоднім віншаванні старасты. Апрануцца трэба было ў адпаведны для афіцыйнага візіту касцюм. Але гэта ўжо трыццатыя гады.
У дваццатых гадах тэрмін навагодніх святаў як у касцёле, так і ў дамах лідзян завяршаўся Святам Трох Каралёў. У лідскіх касцёлах спявалі песню, прыгожую мелодыю да якой напісаў ксёнз З. Адальгевіч:
"Зорка заззяла у небе над Бэтлеемам,
Анёлы ўзносяць цудоўны свой спеў.
Неслі дар каралі Ўладару ўсёй зямлі
Але толькі Маці з Дзіцяткам знайшлі"
Мудрацы - каралі, аддаючы Езусу павагу, падносяць яму ў дар міру, кадзіла і золата. Дзеля ўвекавечання гэтай падзеі на дзвярах дамоў пісалі і пішуць да сённяшняга дня свянцонай крэйдай ініцыялы Трох Каралёў +К+М+В, падзеленыя крыжыкамі: Каспер, Мельхіор, Бальтазар. Гэтыя знакі павінны ахоўваць дом і яго жыхароў цэлы год ад вялікага зла, як і асвячэнне: усе памяшканні абносяцца моцна разагрэтай мешанкай з асвечаных у гэты дзень у касцёле міры і кадзіла. Прыпомнім, што піша Сафія Косак - Шчуцкая ў "Roku Polskim" аб гэтым святочным дні:
"Свята 6 студзеня завецца Эпіфанія (Богаяўленне - Л.Г.), што значыць Аб'яўленне Збаўцы свету. (...) мноства паганцаў прыйдзе да цябе - прамаўляў прарок Ісая - на хуткіх вярблюдах Мадыян і Эфа, усе з Сабы прыйдуць, прынясуць з сабой золата і кадзіла, хвалу Пану прамаўляючы... Месія прыйшоў у свет не толькі дзеля народа выбранага, сынам каторага ёсць, але і для ўсяго чалавецтва. Эпіфанія азначае ўніверсальнасць хрысціянства, народжаную на парозе стайні..."
2.
Якія ж адмысловыя мае ўласныя ўспаміны, звязаныя са Святам Божага Нараджэння ў Лідзе! З перспектывы погляду дзіцяці яны бачацца іначай, не так як у дарослага. Зацікаўленае чаканне Божага Нараджэння пачыналася ўжо ў Адвэнце, канешне не з прычыны паходу на рараты, калі імша пачынаецца вельмі рана. Усе лідскія дзеці ва ўзросце перадшкольным і вучні першапачатковых класаў добра ведалі гэты тэрмін. Для мяне гэта быў час уласнаручнага выканання ланцужкоў і цацак на ялінку, папярэджаны эмацыянальнымі закупамі неабходных аксесуараў. Якім важным падаваўся мне, калі мела 6-7 гадоў, выбар галовак анёлкаў: яны павінны мець бялюткія валасы або чорныя, фон павінен быць ружовым або блакітным? Гэтыя галоўкі і Св. Мікалая я купляла за грошы, выцягнутыя са скарбонкі, у краме на рагу вуліц Фалькоўскага і Школьнай. Гаспадаром крамы быў пан Яўстах Вярбіцкі. Крамка гэтая, якая так уражвала мяне ў дзіцячых гадах, існуе цяпер толькі ў маёй памяці, як і дом дактароў Казубоўскіх, у якім я гасцявала, і які быў разбураны ў 1992 годзе.
Памяць захавала толькі фрагменты міжваеннай Ліды. Напрыклад, не магу прыпомніць, у якім месцы на вуліцы Сувальскай была крама з таварамі для пісьма: каб туды ўвайсці трэба было падняцца па некалькіх прыступках, і там заўсёды адчуваўся пах паперы. Тут мама купляла, так званую паперу гафрыраваную: белую, пастэльную, блакітную на шаты для анёлкаў; глянцавую паперу розных колераў на ланцужкі і на вастраверхія шапачкі для паяцаў, на каляровыя шарыкі і на ланцужкі пераплеценыя саломкай, і на шарыкі - вожыкі, якія было цяжэй выканаць, але яны вельмі прыгожа выглядалі на ялінцы. Усе гэтыя цацкі рабіліся доўгімі снежаньскімі вечарамі з вялікім запалам і стараннасцю. Каб зрабіць, напрыклад, маленькага паяца патрэбна было выдзьмуханае яйка, на якім хтосьці са старэйшых рысаваў тушам твар з усмешкай, а я рабіла і клеіла да гэтай галавы паяца вастраверхую шапачку з глянцавай паперы, а ў доле крыж. Памятаю, што клей для ланцужкоў з глянцавай паперы рабіўся проста з мукі і вады. Прыярытэтам кожнага дзіцяці было, каб як мага болей зробленых ім цацак апынулася на ялінцы. А яшчэ ялінку аздаблялі маленькімі чырвонымі яблычкамі, доўгімі, як ледзяшы, цукеркамі ў срэбных ці бліскучых каляровых абгортках, і глазураванымі пернічкамі ў форме сэрца. Канешне ж, былі і пакупныя шкляныя рознакаляровыя шарыкі, зменлівыя ў полымі свечак. Запалі мне ў памяць два шкляныя домікі і два лебедзі. Але на мой погляд: нават найпрыгажэйшыя пакупныя цацкі не маглі зраўняцца са створанымі маімі рукамі. Усе ўпрыгожанні, слодыч і маленькія свечкі ў срэбных ліхтарыках без цяжкасцей знаходзілі месца на нашай ялінцы. Яна заўсёды была высокая, амаль да столі, пахла зімовым лесам, таму што прывозіў яе проста з лесу знаёмы ляснік, якога лячыў мой тата. Мне здаецца, што калі я пішу гэтыя словы, то адчуваю пах жывіцы змешаны з непаўторным водарам красовага ляснога паветра. Калі ялінка займала месца ў куце пакоя ў прынесеным з падвала спецыяльным стаяку, адчуванне было як у сапраўдным сасновым лесе пад Лідай. Ялінку ў нашым доме традыцыйна ўпрыгожваў тата. І тут пачыналіся мае праблемы і занепакоенасць. Існаваў звычай: у дзень Вігіліі вельмі - вельмі рана тата выязджаў з некалькімі калегамі на паляванне. На навагодні абед і адмысловы навагодні паштэт трэба было ўпаляваць зайца. Помню, што пазней заяц вісеў за вакном, каб да 31-га снежня, калі яго прыгатуюць, вымерз на холадзе. Я бунтавала супроць гэтага палявання з двух прычын. Па-першае - мне было шкада такіх мілых зайчыкаў, якія маглі б сабе бегаць па лесе, а з'есці можна было б штосьці іншае. Па-другое - не магла дачакацца калі тата вернецца, каб паспець упрыгожыць ялінку да з'яўлення на небе першай зоркі. А калі гэтае нешчаслівае паляванне зацягвалася, мой непакой нарастаў. Дзіцячае ўражанне ад палявання засталося. Я да сённяшняга дня іх абсалютная праціўніца: розныя звяры павінны мець права да нармальнага жыцця ў нармальных умовах.
Не помню, каб пасля Вігіліі мяне і майго брата адорвалі падарункамі. Мы знаходзілі іх пад ялінкай адразу пасля абуджэння ад сну ў першы дзень Свята Божага Нараджэння. Ноччу іх прыносіў Святы Мікалай. Вядома што непаслухмяныя дзеці маглі знайсці пад ялінкай у якасці падарунка розгу або "казіную ножку" (бізун), але нас гэта неяк шчасліва мінала. Пасля Вігіліі тата запальваў на ялінцы свечкі, штучныя агеньчыкі, і ўсе хорам спявалі календы. Найбольш любіла дзве: "Дружна пабеглі пастушкі ў Бэтлей, Збаўцу ўбачыць як мага хутчэй..." і "Не спі, абудзіся! Хрыстос нарадзіўся! З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца...".
У доме маіх бацькоў, як і ў доме бабулі, вігілійная вячэра складалася з дванаццаці страў. Пад снежна-белым абрусам ляжала пахучае сена, і ніколі на вігілійным стале не было алкаголю, але заўсёды на гэтым стале было адно сервіраванае месца, і стаяла пустое крэсла для неспадзяванага госця: вандроўніка, заблукаўшага ў гэты Святы Вечар. Адзін раз у маім жыцці здарылася, што такі "заблукаўшы вандроўнік" прыйшоў няведама адкуль і заняў гэтае вольнае месца пры нашым святочным стале. Было гэта на пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, тады мы яшчэ жылі ў сваім уласным доме па вуліцы 11-га Лістапада ( цяпер 7-е Лістапада). Гэты незнаёмец - барадаты мужчына, сімпатычны, аднак выключна маламоўны, быў разам з намі на вігілійнай вячэры. У першы дзень Свята Божага Нараджэння яго ўжо не было. Ён знік гэтак жа нечакана, як і з'явіўся. У маёй свядомасці гэты чалавек застаўся як "заблукаўшы вандроўнік". Кім быў насамрэч, не даведаліся ніколі. І толькі праз гады бацькі расказалі, што мы апынуліся ў Польшчы, дзякуючы таму таямнічаму незнаёмцу, якога прыгарнулі на Вігілію ў 1941 годзе. Мой бацька, арыштаваны савецкай уладай па другім прыходзе савецкіх войск да Ліды, быў вызвалены з вязніцы, і мы змаглі ў рамках першай экспатрыяцыі пакінуць тэрыторыю Беларускай Савецкай Рэспублікі і выехаць у Польскую Рэспубліку. Я назаўжды паверыла, што калі які-небудзь "заблукаўшы вандроўнік" зойме пустое месца пры вігілійным стале, гаспадары будуць узнагароджаныя: дом ахіне дабраславенне Нованароджанага Езуса.
Асабліва люблю Вечар Трох Каралёў, з якім таксама звязаны мае дзіцячыя ўспаміны. У дзіцячым садку, да якога я хадзіла ў Лідзе, адбываўся баль. Дзеткі абавязкова былі ў казачных касцюмах: гэта гномы і Беласнежка, Ясь і Малгося, Хлопчык з пальчык і іншыя казачныя героі. На заканчэнне балю ўсіх чакалі пачастункі: пончыкі і какава. У адным з пончыкаў быў запечаны міндальны арэшак. Той, да каго трапіў пончык з міндалём, выбіраўся Міндальным Каралём і кіраваў балем надалей, а потым атрымоўваў якую-небудзь узнагароду. Мае дзіцячыя ўражанні былі настолькі моцныя, што і праз палову веку помню гэты баль. Аднак не помню ніводнага дзіцяці, якое было ўдзельнікам - ні прозвішча, ні з выгляду.
***
Вігіліі з часоў вайны, за выключэннем гэтай адной, успамінаць не буду. Маю сям'ю выкінулі з уласнага дома перш немцы, а потым расейцы. Нас перасялілі ў малы пакойчык у доме нейкага пана Мамчыца. Дом знаходзіўся блізка ад будынка пажарнай аховы, дастаткова далёка ад вуліцы Сувальскай. Калі дом згарэў, мы кватаравалі ў вельмі кепскіх умовах недалёка ад чыгуначнага віядука пры самай вуліцы, якая пераходзіла ў шашу, ці хутчэй дарогу да вёскі Крупава. Няўжо пад час гэтых пераездаў і кватаравання ў чужых дамах, дзе найважнейшым памяшканнем быў лекарскі кабінет бацькі, а мы гняздзіліся ў нейкім малым пакойчыку, святкавалі Божае Нараджэнне? Канешне, была сціплая Вігілія. Ялінку, напэўна, не ўпрыгожвалі, ды і месца для яе не было. Спявалі калядныя песні? Не помню.
Няхай лепш застануцца ў памяці мілыя сэрцу часы міжваеннага дваццацігоддзя.
Гэтыя ўспаміны прысвячаю маім бацькам і бабулям з вуліцы Сувальскай і Моргаў у Лідзе, а таксама сяброўкам з лідскага дзяцінства - Роме Пуйдаковай-Ганкоўскай і Люсі Кабылянскай-Костцы. Аўтарка.
Пераклад Галіны Лаўрэш.
[1] Irena Stasiewicz-Jasiukowa. Boze Narodzenie na Kresach w dwudziestoleciu miеdzywojennym. Warszaza, 2001.