НАША СЛОВА № 48 (1251), 2 снежня 2015 г.
95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
28 лістапада ў Слуцку адзначылі 95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Слуцкі райвыканкам дазволіў правесці ў Слуцку ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
У суботу раніцай з Менска ў Слуцк выправіліся каля 60 актывістаў партыі Беларускага народнага фронту "Адраджэньне", "Маладога Фронту", рухаў "За Свабоду", "Разам". У акцыі бралі ўдзел старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Мікола Дземідзенка ды іншыя.
Першым прыпынкам стала вёска Грозава, дзе фармаваўся Грозаўскі полк паўстанцаў. Актывісты праспявалі "Магутны Божа" і выправіліся далей. Наступнымі пунктамі прыпынку сталі вёскі Семежава і Чырвоная Слабада.
У мястэчку Семежава, дзе ў цэнтры стаіць крыж ў гонар паўстанцаў, актывіст Зміцер Каспяровіч распавёў удзельнікам вандроўкі пра асаблівасці баёў у тых мясцінах. "Мястэчка 4 разы пераходзіла з рук ў рукі падчас баёў случчакоў з чырвонаармейцамі. Шмат хто з чырвонаармейцаў, якія таксама ў асноўным былі сялянамі, пераходзілі на бок паўстанцаў. І таму камандаванне Чырвонай арміі выкарыстала часткі, укамплектаваныя добраахвотнікамі-кітайцамі, і толькі тады паўстанцам давялося адступіць", - распавёў Каспяровіч.
Галоўная імпрэза прайшла ў Слуцку, дзе да мінчукоў далучыліся мясцовыя актывісты. Перад шэсцем на пляцоўцы каля былога дома Эдварда Вайніловіча, дзе цяпер месціцца музей, прайшла прысяга "маладафронтаўцаў". Гэта традыцыйная цырымонія. Сёлета прысягу на вернасць Радзіме і бел-чырвона-беламу сцягу прынялі 14 чалавек - больш, чым у папярэднія два гады.
Калона прайшла ад Слуцкага краязнаўчага музея да гарадскога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе прайшоў урачысты мітынг. Лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч свой выступ на мітынгу прысвяціў тэме змагання з расейскай экспансіяй, у чым, паводле яго, далі прыклад героі паўстання 1920 году на Случчыне. "Яны ведалі, што такое жахі грамадзянскай вайны, але яшчэ больш жахлівым ім падавалася жыць ў няволі", - сказаў пра вычын случчакоў Аляксей Янукевіч і асудзіў экспансію Расеі, якая "плануе размясціць на Беларусі свае вайсковыя базы і зрабіць з нашай краіны вайсковы плацдарм".
Паводле СМІ.
Рэспубліканская Рада ТБМ
29 лістапада ў сядзібе ТБМ прайшло чарговае паседжанне рэспубліканскай Рады ТБМ. На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні:
1. Абмеркаванне плана працы ТБМ на 2016 год.
2. Аб даце чарговай Рады ТБМ.
3. Пастанова аб памеры складак на 2016 год.
4. Падвядзенне вынікаў выбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2015 г.
5. Аб удзеле сяброў ТБМ у будучых парламенцкіх выбарах.
6. Аб памятным знаку ў гонар беларускай мовы.
7. Аб падпісцы на "Наша слова".
8. Рознае.
Сябры Рады ўнеслі шэраг дапаўненняў у праект плану, надрукаваны ў папярэднім нумары "Нашага слова". У прыватнасці былі ўнесены прапановы па правядзенні круглых сталоў (канферэнцый) па пытанні беларускай, у тым ліку рэлігійнай, тэрміналогіі, а так-сама на папярэдннюю тэму: "Адзіная дзяржаўная беларуская мова і бяспека караіны". Канчаткова план працы ТБМ на 2016 год будзе зацверджаны на чарговым паседжанні Рады, якое пастанавілі правесці 24 студзеня 2016 года.
Рада прыняла пастанову аб памеры складак на 2016 год.
Шырокая дыскусія разгарнулася па пытаннях падвядзення вынікаў выбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2015 года і аб удзеле сяброў ТБМ у будучых парламенцкіх выбарах. Было адзначана, што сітуацыя на палітычным полі Беларусі нечым нагадвае сітуацыю 1989-90 гадоў, і ТБМ у 2016 годзе можа сказаць не менш важкае слова, чым сказала тады. Сябрам Рады прапанавана да наступнага паседжання прадумаць усе аспекты гэтага пытання.
Не было дасягнута адзінства ў пытанні аб памятным знаку ў гонар беларускай мовы. Большасць схілілася да таго, што спачатку трэба вырашыць пытанне пра рамонт помніка беларускай літары"У нескладовае" ў Полацку. На наступнай Радзе, магчыма, ужо будзе пачаты збор сродкаў на гэты рамонт.
Па пытанні падпіскі на "Наша слова" заслухалі паведамленне рэдактара Станіслава Судніка. Рада даручыла Анатолю Вярцінскаму, Аляксандру Давідовічу і Станіславу Судніку прапрацаваць прапановы да наступнага паседжання.
Сябры Рады атрымалі па два тамы матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі, праведзенай ТБМ вясной 2015 года.
Наш кар.
Пастанова Рады ТБМ імя Ф. Скарыны "Аб уплаце сяброўскіх складак (узносаў) на 2016 год"
г.Менск 29 лістапада 2015
Рада ТБМ пастанаўляе вызначыць наступныя памеры сяброўскіх складак з 1 студзеня 2016 года:
1. Для тых, хто працуе - 100 тыс. руб.
2. Для беспрацоўных - 50 тыс. руб
3. Для студэнтаў - 20 тыс. руб.
4. Для пенсіянераў - 50 тыс. руб.
5. Для вучняў школ, ліцэяў і гімназій - 10 тыс. руб.
6. Для грамадзян Расіі - 500 расійскіх рублёў.
7. Для грамадзян іншых краін - 10 $ альбо 10 еўра.
Паседжанне аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання
23 лістапада адбылося паседжанне аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. У ім бралі ўдзел: А. Мілінкевіч, А. Трусаў, У. Колас - сустаршыні, М. Пастухоў, П. Церашковіч, І. Дубянецкая, В. Рымашэўскі, Л. Баршчэўскі, А. Сядзяка, А. Жылко, У. Мацкевіч, А. Анісім.
Падчас паседжання былі абмеркаваны канцэптуальныя падыходы, а таксама механізмы і варыянты стварэння ўніверсітэта ў сённяшняй сітуацыі. Большасць сяброў аргкамітэта выказалася за тое, што названая ўстанова мусіць быць зарэгістраваная ў Беларусі, хоць некаторыя перакананы ў тым, што гэта немагчыма і высілкі, прыкладзеныя ў гэтым кірунку, будуць патрачаныя марна і толькі адбяруць час.
Усе прысутныя фактычна пагадзіліся на тым, што ўніверсітэт - гэта найперш супольнасць, якую аб'ядноўваюць такія рэчы, як свабода думкі, імкненне да набыцця ведаў.
У выніку зацікаўленага абмеркавання, зважаючы ў тым ліку і на скептычныя заўвагі, сябры аргкамітэта вырашылі:
1. Стварыць канцэпцыю будучага ўніверсітэта, зыходзячы з некалькіх магчымых варыянтаў яго функцыянавання.
2. Сабраць пакет дакументаў, неабходных паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь для рэгістрацыі ўніверсітэта.
3. Наступнае паседжанне склікаць праз тыдзень і абмеркаваць прапановы і заўвагі да канцэпцыі.
Наш кар.
На "У нескладовае" няма грошай
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Аб ушанаванні памяці
Паважаны Алег Анатольевіч!
Разгледзеўшы ў межах сваёй кампетэнцыі пісьмо грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ад 23 кастрычніка 2015 г. № 179, паведамляем наступнае.
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2008 г. № 208 "О бюджетной классификации Республики Беларусь" за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца фінансаванне толькі стварэння твораў манументальнага мастацтва.
Такім чынам, згодна з заканадаўствам выдзяленне сродкаў на рэстаўрацыю помніка літары "Ў" у г. Полацку з рэспубліканскага бюджэту не ўляецца магчымым.
Улічваючы, што помнік літары "Ў" знаходзіцца на балансе КУП "ЖКГ г. Полацка", згодна з артыкуламі 44 - 46 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь рэстаўрацыя названага помніка можа быць праведзена за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ці за кошт бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
З павагай,
Першы намеснік Міністра І.У. Дрыга.
У першакласніка ў Літве 7 урокаў беларускай мовы на тыдзень, у Беларусі -1
"У звычайнай беларускай школе першакласнікі вывучаюць беларускую мову толькі адзін раз на тыдзень", - здзіўляюцца бацькі. Пры гэтым руcкую мову вучаць утрая больш. "Дзецям цяжка засвойваць дзве мовы адразу", - такі адказ чыноўнікаў.
Ужо ў другім класе беларускай больш: два разы на тыдзень. Пяцікласнікі маюць па тры ўрокі і рускай, і беларускай. У дзясятым класе родная мова - адзін раз на тыдзень, руская - тры, як у першакласнікаў. У адзінаццатым па два урокі абедзвюх моў на тыдзень.
А як жа вучаць беларусаў у беларускіх школах за мяжой?
У суседняй Вільні, у гімназіі імя Францішка Скарыны першаклашкі маюць сем урокаў беларускай мовы на тыдзень.
Літоўскую першаклашкі таксама вучаць, але толькі тройчы на тыдзень. У сярэдняй школе і літоўскай, і беларускай пяць гадзін на тыдзень. У старшакласнікаў на носе экзамен, таму літоўскай становіцца больш.
У адзінай беларускай школе Рыгі беларуская мова ў першаклашак - тры разы на тыдзень. Такі расклад да чацвёртага класа, а пасля і да канца школы - па два урокі. Рускую мову тут таксама вывучаюць, але роднай лічыцца беларуская.
Абавязковая для вывучэння беларуская мова ў польскім Гайнаўскім комплексе з ліцэя і гімназіі. У гімназіі вучні навучаюцца тры гады і столькі ж у ліцэі.
З наступнага года беларускай мовы ў школах стане больш. Гэта вынікае з адказу Міністэрства адукацыі на зварот Еўрарадыё: "Пачынаючы з другога класа незалежна ад мовы навучання на вывучэнне беларускай і рускай моў, беларускага і рускага літаратурнага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін (на вывучэнне беларускай і рускай моў - тры гадзіны на тыдзень, беларускага і рускага літаратурнага чытання - дзве гадзіны на тыдзень). Адпаведна, для трэцяга класа пераход на новы тыповы вучэбны план адбудзецца з 2017/2018 навучальнага года, для чацвёртага класа - з 2018/2019 навучальнага года".
Па тры гадзіны на тыдзень беларускую і рускую мовы будуць вучыць да дзявятага класа. У дзясятым і адзінаццатым увядуць базавы і павышаны ўзровень. На базавым беларускую мову будуць вучыць адну гадзіну на тыдзень, на павышаным - тры гадзіны.
euroradio.fm.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ ФАКУЛЬТЭТ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ І МУЗЕЯЗНАЎСТВА
ЗАПРАШАЕ ВАС АТРЫМАЦЬ ВЫШЭЙШУЮ АДУКАЦЫЮ па спецыяльнасці "МУЗЕЙНАЯ СПРАВА І АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ"
Падрыхтоўка кадраў па гэтай спецыяльнасці адбываецца ўжо 20 гадоў і ахоплівае асноўныя кірункі развіцця музеяў свету і Беларусі, а таксама важнейшыя праблемы, звязаныя з аховай помнікаў гісторыі, культуры, уключэннем музеяў у турыстычную дзейнасць. Нашы выпускнікі запатрабаваны незвычайна: працуюць дырэктарамі абласных і раённых музеяў у Віцебску, Вілейцы, Лагойску і іншых гарадах, галоўнымі захавальнікамі музейных фондаў, старшымі навуковымі супрацоўнікамі ў музеях.
Спецыяльнасць "музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны" патрабуе глыбокіх і разнастайных ведаў, таму студэнты вывучаюць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, гісторыю і тэорыю культуры, гісторыю краязнаўства, такія спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны, як нумізматыка, сфрагістыка, адну з замежных моў (англійская, французская, нямецкая і іспанская), а таксама лацінскую і польскую. З трэцяга курса пачынаецца самае цеснае знаёмства са спецыяльнасцю, таму студэнты вывучаюць гісторыю музейнай справы, навукова-фондавую дзейнасць музея, тэорыю і практыку экскурсійнай работы, інфармацыйныя тэхналогіі ў музеях, гісторыю і арганізацыю турызму, і іншыя дысцыпліны, звязаныя з турыстычным кірункам.
Работа ў музеі і турыстычнай сферы - гэта праца з наведвальнікамі, таму нашым студэнтам выкладаюцца сцэнарна-рэжысёрскія асновы музейнай і турыстычнай дзейнасці. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца падчас практыкі ў сталічных музеях і турыстычных фірмах.
Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, пасля заканчэння навучання паступіць у магістратуру, затым аспірантуру, абараніць кандыдацкую дысертацыю ў савеце ўніверсітэта.
Спецыфіка нашага ўніверсітэта дазваляе студэнтам удзельнічаць у самых разнастайных культурных мерапрыемствах. Для іх арганізуюцца экскурсіі па рэгіянальных музеях і памятных мясцінах Беларусі, сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Універсітэт мае два добраўпарадкаваныя сучасныя інтэрнаты.
Калі ў вас узнікла жаданне атрымаць адукацыю ў галіне музейнай справы і турызму, то трэба падрыхтавацца і здаць тэсты. беларуская (ці руская) мова; гісторыя Беларусі; усеагульная гісторыя (найноўшы час) .
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае абітурыентаў для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Лепшыя выкладчыкі дапамогуць вам авалодаць неабходнымі ведамі для паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання.
Тэлефоны для даведак:
+375 (017) 2094997 (кафедра);
+375 (017) 222 83 06 (прыёмная камісія).
Парадак і правілы прыёму, даты правядзення дзён адкрытых дзвярэй і іншая інфармацыя на сайце ўніверсітэта: buk.by.
Сардэчна запрашаем у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на спецыяльнасць "МУЗЕЙНАЯ СПРАВА І АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ"!
Ён верыў у свой народ
85-ыя ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, аднаго з самых любімых і чытаных пісьменнікаў, адзначылі вечарынамі, літаратурнымі сустрэчамі і канцэртамі ў Менску, Оршы, Гомелі, Гародні.
26 лістапада, у дзень, калі Уладзіміру Сямёнавічу споўнілася б 85, у менскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў" сабраліся яго сваякі і сябры, калегі і знаёмыя, чытачы і прыхільнікі творчасці. Арганізавалі вечарыну ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!".
- З твораў Караткевіча паўстае мужная і гераічная Беларусь, якой мы ганарымся, - адзначыў старшыня ГА "СБП", Барыс Пятровіч. - Мы ведаем Караткевіча як празаіка, як выбітнага паэта, але зусім мала ведаем яго як чалавека. Ён амаль не пісаў дзённікаў.
На сустрэчы выступілі з успамінамі пра старэйшага калегу і сябра Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў. Многім з літаратараў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі Уладзімір Сямёнавіч паспрыяў сваім чалавечым стаўленнем і паўздзельнічаў на лёс.
На вечарыне, якую вёў празаік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч, быў прэзентаваны новы, 78-ы нумар часопіса з унікальнай публікацыяй дзённіка ( 1965-66 гадоў) Уладзіміра Караткевіча, выдадзенага дзякуючы пляменніцы класіка - Алене Іванаўне Сінькевіч. У дзённіку апавядаецца пра тыя часы, калі Уладзімір Караткевіч працаваў над раманам "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і над сцэнарам фільма па ім. У 1965 годзе ён быў мабілізаваны ў войска і служыў на Далёкім Усходзе з Рыгорам Барадуліным. Некаторыя моманты назіранняў ляглі ў аснову яго аповесці "Чазенія". Караткевіч піша ў дзённіку пра сваіх сяброў, сучаснікаў, пра родную Рагачоўшчыну.
Сяргей Законнікаў пазнаёміўся з У. Караткевічам на першым курсе ўніверсітэта ў старым Доме пісьменнікаў на вул. Энгельса, і яны сябравалі 20 гадоў. Сяргей Іванавіч узгадаў, як Уладзімір Караткевіч прыязджаў на Вушаччыну, аглядаў старажытныя помнікі, хадзіў на азёры. Ён прыйшоў да яго дадому, пасябраваў з яго бацькам і хутка знайшоў падыход да 7-месячнай дачкі Сяргея Іванавіча - зайграў на шчоках, як на гавайскай гітары. З той пары яна яго вельмі палюбіла як чалавека. Калі дачка вырасла, то стала адным з лепшым чытачоў Караткевіча і намеснікам рэктара Беларускай акадэміі мастацтваў. Узаемаадносіны пісьменніка з людзьмі паказваюць яго ва ўсіх іпастасях, вызначаюць рухавік, які кіруе пісьменнікам.
- Не гледзячы на цяжкія ўзаемаадносіны з цэнзурай, былі людзі, якія дапамагалі Караткевічу, - узгадаў Леанід Дранько-Майсюк. - У Менску гэта быў Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура", кіраўнік выдавецкай структуры незвычайнай мужнасці. Ён выдаў забаронены раман Караткевіча "Нельга забыць". Не гледзячы на выдавецкія планы, якія былі пад кантролем, Міхаілу Фёдаравічу ўдалося ажыццявіць задуманае ў 1983 годзе. Кнігу выдалі накладам 60 000 асобнікаў.
- Да юбілею Караткевіча ў музеі ў Воршы была адкрыта выстава рукапісаў пісьменніка, там былі сотні старонак "Каласоў пад сярпом тваім", гэта быў машынапіс аўтара, праўка рэдактара і іх палеміка, машынапіс "Ладдзі роспачы", - распавёў Уладзімір Арлоў. - На круглым стале прагучала ідэя, што ў Воршы павінен быць бульвар Караткевіча, і на гэтым бульвары павінен стаяць помнік. Недалёка ад помніка пісьменніку павінна быць скульптурная група, прысвечаная яго героям. Ад Саюза беларускіх пісьменнікаў я прывёз музею Караткевіча падарунак - тэлефон-факс, каб яны маглі звязвацца з даследчыкамі яго творчасці ва ўсім свеце. - Караткевіч - такі творца, веліч, талент, святло якога з гадамі толькі пачынаюць ззяць яшчэ ярчэй. Пра гэта сведчыць поспех дзённіка Караткевіча. Кніга "Дзікае паляванне караля Стаха" нядаўна выйшла вялікім накладам ў серыі "Мая беларуская кніга", у бліжэйшы час з'явяцца "Чазенія" і зборнік апавяданняў.
Уладзімір Сямёнавіч быў чалавекам Адраджэння. Чалавечае, гуманістычнае слова Караткевіча рабіла дзівосы з лёсамі асобных таленавітых людзей. Усе бывалі ў Полацку, Горадні, у сядзібе Францішка Бугушэвіча ў Кушлянах, у кармеліцкім касцёле ў Мсціславе. Аўтарам праектаў рэстаўрацыі цэлага тузіна помнікаў гісторыі з'яўляецца Валеры Слюнчанка, адзін з першых архітэктараў-рэстаўратараў Заходняй Беларусі. У задушлівай атмасферы 1960-тых гадоў Валеры, будучы яшчэ студэнтам, хацеў кінуць навучанне. Ягоныя ідэі былі выстаўлены на выставе праектаў на возеры Свіцязь. Праекты ўбачыў Уладзімір Караткевіч. Ён быў так уражаны, што напісаў студэнту ліст: "Мне робіцца радасней жыць!", - напісаў Караткевіч. І гэты ліст паўплываў на тое, што Валеры вярнуўся вучыцца і стаў аўтарам рэстаўвацыі ўсіх помнікаў.
Гід Уладзіміра Сямёнавіча па Пінску, які паказваў яму старажытнасці, і чыё імя не дала назваць цэнзура, быў малады Казімір Свёнтак.
Уладзімір Някляеў узгадаў, як сабраліся тры сябры: Рыгор Барадулін, Адам Мальдзіс і Уладзімір Караткевіч.
- Ён пачаў расказваць пра Беларусь як казку: такая была краіна шляхетная, такія ў ёй былі паненкі цудоўныя,такія былі спадары беларусы-рыцары моцныя, што ў іх аж валасы на галаве пахруствалі. "А адкуль ты ведаеш? - Я веру!".
Аднойчы мы паехалі на Палессе, і зламалася машына ноччу каля вёскі. Караткевіч кажа: "Гэта ж беларуская вёска. Кожны беларус пусціць у хату!" Мы засумняваліся, але з першых дзверэй, у якія мы пагрукаліся, выйшлі гаспадары, накрылі стол, паклалі нас на палаці. Трэба было бачыць, як Караткевіч пераможна глядзеў: "Вось што такое Беларусь, што такое нашы людзі!"
Сёння, у дзень нараджэння Караткевіча, мы маем вялікае нацыянальнае свята, таму што сама ідэя аб незалежнасці краіны была народжана літаратарамі. У тым, што мы маем, вялікая роля Караткевіча
Алена Іванаўна Сінькевіч выступіла з расповедам пра Уладзіміра Сямёнавіча, пра працэс падрыхтоўкі рукапісу да друку, пра ўражанні ад яго прачытання.
Асобна было адзначана пра выданне поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Як распавёў даследчык, кіраўнік гэтага праекту Анатоль Верабей, на дадзены момант выйшлі ўжо 10 тамоў з меркаваных 25-ці .
На вечарыне прагучалі вершы з кнігі "Быў. Ёсць. Буду". Песні на словы Уладзіміра Караткевіча выканалі Анатоль Івашчанка і Алесь Камоцкі.
Э. Дзвінская . Фота Вікі Трэнас.
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў снежні
Абдулаева Святлана Іосіфаўна Агуновіч Эдуард Адамоніс Валянцін Канстанцін. Аксючыц Галіна Уладзімір. Аксючыц Ганна Аляксандр. Алейнік Віталь Андрасовіч Таццяна Валянцін. Андрэенка Яўген Барысавіч Аношка Любоў Іосіфаўна Антаноўская Людміла Анцыповіч Мікалай Арцюшэнка Вікторыя Уладз. Асадчая Алена Вадзімаўна Асіповіч Ананій Канстанц. Атрахімовіч Вячаслаў Аўласка Ала Афанасенка Кацярына Уладз. Багінская Аўгіння Ніна Рыгор. Багнюк Любоў Баеў Канстанцін Генадзевіч Бандарчык Вікторыя Ігараўна Бараноўскі Аляксандр Уладз. Бартошык Наталля Пятроўна Батура Міхаіл Пятровіч Бацян Валянціна Бацяноўскі Аляксандр Рыгор. Башкоў Аляксандр Аляксанд. Баярчук Алена Бедка Іван Белка Сяргей Мікалаевіч Берняковіч Іна Бойка Валянцін Юр'евіч Борбат Таццяна Буданаў Зміцер Львовіч Букачова Алена Уладзіміраўна Бурак Жанна Генадзеўна Бурносаў Раман Генадзевіч Бусловіч Святлана Анатол. Вабішчэвіч Аляксандр Мік. Вайдашэвіч Жанна Пятроўна Верабей Янка Міхайлавіч Весялевіч Ірына Міхайлаўна Водзіч Наталля Волкава Ала Гагуліна Юлія Аляксандраўна Гайдаровіч Анжэліка Галіноўская Ніна Васільеўна Галкоўскі Аляксандр Алякс. Гарох Мікалай Андрэевіч Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч Гацкі Уладзімір Венядзімавіч Герэра Менгана Ідаэль Ідаэл. Гінько Марыя Уладзіміраўна Гнятуля Алег Аляксандравіч Гракун Валянціна Іосіфаўна Грамыка Алена Віктараўна Гром Ігар Віктаравіч Груздзеў Аляксандр Ігаравіч Грыгаровіч Вітаўт Іванавіч Грыневіч Ганна Васільеўна Грыцаў Тарас Грэйт Таццяна Міхайлаўна Грэская Браніслава Гук Уладзімір Пятровіч Гурыновіч Генадзь Аркадзев. Дабрынец Аляксей Васільевіч Давідовіч Дзмітры Даманава Лідзія Дзмітрыеўна Дамарацкі Аляксандр Уладзім. Дарафей Іна Сцяпанаўна Дашкевіч Вікторыя Віктараўна Дашкевіч Галіна С. Двілянская Бэла Дземідовіч Ігар Славаміравіч Дзем'яновіч Таццяна А. Дзяменцева Ірына Дзянісаў Уладзімір Донаў Павел Пятровіч Доўжык Андрэй Ігаравіч Дрозд Юля Дунецкі Тадэвуш Віктаравіч Дучыц Людміла Уладзіміраўна Егіпцава Таццяна Уладзімір. Ермалёнак Марыя Георгіеўна Еўдакіменка Святлана Жаўнярчук Ларыса Васіл. Жучкова Наталля Яўгенаўна Жыткавец Кацярына Захарэвіч Андрэй Леанідавіч Зелянко Вольга Уладзіміраўна Зімніцкая Ірына Змушка Валерыя Аляксандр. Зусько Сяргей Ільініч Дар'я Сяргееўна Каваленка Святлана Пятроўна Кавалеўскі Сяргей Мікалаевіч Кажан Анатоль Лазаравіч Казачок Ларыса Каласоўскі Юрась Уладзімір. Калбанёў Віталь Васільевіч Калыска Ірына Каляда Ірына Камароўская Зінаіда Іванаўна Камароўскі Андрэй Уладзімір. Кардаш Глеб Каржэўскі Віктар Мікалаевіч Каркота Анэліка Карпенка Аляксей Аляксеевіч Касатая Таццяна Уладзімір. Каспяровіч Паліна Уладзімір. Кастанаў Аляксандр Кашчэеў Аляксандр Кім Таццяна Андрэеўна Клімковіч Ірына Яўгенаўна Клок Валянціна Клютчэня Андрэй Колабава Ірына Навумаўна Конан Генадзь Краўчук Сяргей Ксянзова Святлана Пятроўна Курневіч Лізавета Васільеўна Курчынскі Браніслаў Бранісл. Курыльчык Мікалай Пятровіч Кутасаў Аляксандр Аляксанд. Кутырло Віталь Эдуардавіч Кухарчык Вольга Сяргееўна Лабковіч Мікалай Мікалаевіч Лапцэвіч Зміцер Лашук Міхаіл Лемцюгова Валянціна Пятр. Літвінаў Мікалай Сяргеевіч Логвінава Вольга Іванаўна Лозка Алесь Юр'евіч Лукашэвіч Алена Лук'янцаў Алег Лявіцкі Ягор Вацлававіч Ляшковіч Дзмітры Іосіфавіч Макарэвіч Нікадзім Аляксан. Малахаў Зміцер Мамай Часлава Чаславаўна Мамчыц Раман Эдуардавіч Марговіч Людміла Васільеўна Мароз Аляксей Уладзіміравіч Матчэня Алег Мацко Сяргей Віктаравіч Мікалаеў Андрусь Васільевіч Мілаш Валеры Уладзіслававіч Міткавец Аляксандр Мішкевіч Інэса Вітольдаўна Мядзведзева Валянціна Мядзюта Аляксандр Нікіціна Зінаіда Новік Мікалай Аляксандравіч Новік Таццяна Ожык Галіна Падгол Уладзімір Паляшчук Наталля Пантус Сяргей Іванавіч Панцялей Аляксандр Уладзім. Папека Мікалай Пархімовіч Сяргей Аляксанд. Патоцкі Генадзь Мікалаевіч Паўлавіцкі Станіслаў Пахлопка Ніна Аляксееўна Пахолак Раман Аляксандравіч Пека Зоя Пятроўна Півавар Мікалай Васільевіч Піменава Алена Анатольеўна Пішчулёнак Марына Плакса Ўладзімір Поцька Віталь Станіслававіч Пракаповіч Ігар Міхайлавіч Пракопчык Ірына Міхайлаўна Прыбыльская Наталля Пудаў Дзмітры Леанідавіч Пятроўская Алена Аляксанд. Рагацэвіч Вольга Анатольеўна Раеўскі Аляксандр Аляксан. Рамашкевіч Алег Аляксандр. Русецкая Ала Рыбачкін Віктар Барысавіч Рыжая Аляксандра Васільеўна Рыжыкава Людміла Савіцкая Тэрэза Міраславаўна Сагідуліна Лідзія Дзмітрыеўна Садовіч Юры Аляксандравіч Сакалоў Багдан Анатольевіч Салаш Вольга Свідуновіч Галіна Севярынец Павел Канстанц. Семяненка Таццяна Леанід. Сенькавец Еўдакія Маісееўна Серадзюк Дзіяна Эдуардаўна Сівы Сяргей Скуратовіч Аляксей Анатол. Слінько Аляксандр Віктаравіч Сныткіна Вольга Анатольеўна Станішэўскі Віталь Валянц. Станкевіч Наталля Аляксанд. Стралко Валер Васільевіч Стральцоў Аляксандр Віктар. Сугака Лявон Супаненка Павел Ігаравіч Сыраід Яна Тарашкевіч Марына Мікал. Трафімчык Таццяна Уладзім. Траццяк Ганна Трушко Уладзімір Туліжанава Марыся Аляксан. Урублеўская Лізавета Мікал. Федаровіч Святлана Іванаўна Фунт Аляксандра Сяргееўна Халезіна Дзіяна Хальпукова Вольга Харак Анастасія Уладзімір. Хітрыкава Галіна Уладзімір. Хлус Алена Храмцоў Васіль Худанёнак Ірына Цівончык Мікалай Канстанц. Ціханчук Алена Ігараўна Цыва Андрэй Вітальевіч Цыганкова Таіса Мікалаеўна Цыцыліна Таццяна Міхайл. Чуйко Аляўціна Аляксееўна Шалахоўскі Аляксей Леанід. Шалкоўская Людміла Віктар. Шаравар Мікалай Лазаравіч Шаршун Алена Сяргееўна Швед Аляксандр Аляксандр. Шушкевіч Станіслаў Станісл. Шчарбакова Марта Алякс. Шчарбіцкі Андрэй Віктаравіч Шчэрбік Зміцер Васільевіч Шыловіч Дзмітры Мікал. Шыманец Віржыня Шымук Марыя Дзмітраўна Шынкевіч Сяргей Іванавіч Шыцёнак Наталля Шышко Вальдэмара Альберт. Шышко Іван Валянцінавіч Шэпетаў Мікалай Васільевіч Юданаў Віктар Канстанцінавіч Юшкевіч Міхаіл Валянцінавіч Яголда Марына Уладзіслав. Янкін Ігар Андрэевіч Ярошкіна Ірына Фёдараўна Яўменаў Альберт Піліпавіч
СУСТРЭЧЫ Ў АЗЁРНЫМ КРАІ
Сябры Пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ праводзяць актыўную работу па папулярызацыі роднай мовы і культуры, кніг і матэрыялаў пра родны край. Адбываецца гэта ў розных формах, найчасцей - падчас сустрэч у навучальных установах, бібліятэках, дамах культуры.
11 лістапада была здзейснена паездка ва ўсходнюю частку Мядзельскага раёна з выступленнямі ў Слабадской, Старагабскай і Сваткаўскай школах. Мэта сустрэч - акцэнтаваць увагу вучняў і настаўнікаў на неабходнасць ашчаднага стаўлення да роднай мовы, важнасці яе вывучэння і карыстання ёй у паўсядзённым жыцці, а таксама каштоўнасці збору, упарадкавання і выдання краязнаўчых матэрыялаў, асабліва пра знікаючыя і ўжо зніклыя населеныя пункты і іх жыхароў.
Перад школьнікамі з мультымедыйнымі прэзентацыямі выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ, настаўнік геаграфіі Пастаўскай гімназіі Ігар Пракаповіч. Ён падзяліўся досведам збору краязнаўчых матэрыялаў, расказаў пра сваю літаратурную і педагагічную дзейнасць, паказаў выдадзеныя кнігі, прачытаў некаторыя творы. Асаблівая ўвага ў выступленнях была звернута на важнасць сумеснай працы вучняў і настаўнікаў у справе вывучэння родных мясцін, стварэння іх летапісаў.
Для таго, каб зацікавіць школьнікаў вывучэннем роднага краю, у прэзентацыю былі ўключаны фотаздымкі мясцовых адметных аб'ектаў і творчых асоб, зробленыя сябрамі ТБМ падчас летніх краязнаўчых вандровак па Мядзельшчыне. Вучні і настаўнікі, якія маглі пазнаць помнікі і расказаць пра іх, атрымлівалі салодкі пачастунак - цукеркі.
Усе сустрэчы прайшлі цікава і, думаецца, карысна для ўсіх іх удзельнікаў, за што трэба выказаць словы ўдзячнасці дырэктарам і педагагічным калектывам Слабадской імя А. Гурыновіча, Сваткаўскай імя М. Танка і Старагабскай школ. Хочацца пажадаць ім выдатных дасягненняў у вучобе і добрага плёну ў дзейнасці на карысць нашай Бацькаўшчыны.
Юлія Пракаповіч. Наздымках: 1, 2. Сустрэча ў Слабадской школе; 3. Сустрэча ў Старагабскай школе.
Гісторыя ў падзеях і малюнках
8 снежня (аўторак) на сядзібе ТБМ адбудуцца чарговыя заняткі ў гістарычнай школе "Гісторыя ў падзеях і малюнках" з Алегам Трусавым. Пачатак 18.00. Уваход вольны.
Настаўнік з Даніі напісаў казку пра ВКЛ
На заробленыя грошы створыць прытулак для беларускіх мастакоў
"Княства пад бел-чырвона-белым сцягам" - так называецца казка, якую выдаў Мікаэль Нільсэн, 37-гадовы настаўнік з Даніі. Натхнёны беларускай рэчаіснасцю, ён напісаў казку пра краіну, якая вельмі нагадвае Беларусь. Як Нільсэн стаў персонай нон-грата ў Беларусі і навошта яму ўкладаць грошы ў стварэнне прытулку для беларускіх мастакоў у Даніі, ён распавёў Свабодзе.
Нільсэн нарадзіўся ў 1978 годзе ў Капенгагене. Скончыў універсітэт у горадзе Роскіле і настаўніцкі каледж. З сярэдзіны 1990-х быў актыўным сябрам Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі і нават узначальваў гарадскую арганізацыю Капенгагена.
У 2005 годзе Нільсэн трапіў у Вільню, дзе праходзіў лагер для актывістаў беларускіх НДА. Ад іх ён даведаўся пра цяжкія ўмовы, у якіх вымушаныя працаваць недзяржаўныя грамадскія арганізацыі.
- Гісторыі актывістаў, якіх збівалі за іхнюю дзейнасць, выганялі з універсітэтаў, зрабілі вялікае ўражанне на мяне, - сказаў Нільсэн Свабодзе. - Як сацыял-дэмакрат я хацеў быць салідарным з людзьмі, якія змагаюцца за сваю свабоду і дэмакратыю.
Уражаны Нільсэн вырашыў адысці ад мясцовых спраў і заняцца працай з беларускімі НДА.
- З маім досведам працы ў НДА я падумаў, што буду больш карысны для Беларусі, чым для Даніі, - кажа Нільсэн. - Чым раздаваць улёткі ў цэнтры Капенгагена, лепш кансультаваць беларускіх актывістаў: гэта дасць большы плён.
Працуючы настаўнікам дацкай, ангельскай і нямецкай моваў, а таксама музыкі і гісторыі ў мястэчку Харлеў за 60 км ад Капенгагена, Нільсэн напісаў і выдаў у электронным фармаце казку пад назвай "Княства пад бел-чырвона-белым сцягам". У кнізе апісваецца гісторыя Беларусі, дзе "міралюбны народ крочыць камяністым шляхам да дэмакратыі".
- Я напісаў казку, у першую чаргу, каб натхніць мастакоў і творчых людзей з Беларусі на стварэнне мастацтва, якое дапаможа развіццю дэмакратыі.
Жанр казкі Нільсэн абраў дзеля таго, каб чытаць маглі і дарослыя, і дзеці.
- У казцы я магу быць больш паэтычным і вольным - тут не трэба казаць пра пэўныя даты і дэталі гісторыі, якія зрабілі б кнігу больш сумнай і менш натхняльнай.
"Княства пад бел-чырвона-белым сцягам" - першая самастойная публікацыя Нільсэна. Кошт кнігі на сайце - 3 эўра для беларусаў і 6 эўра для жыхароў Заходняй Еўропы (Нільсэн лічыць, што еўрапейцы мусяць плаціць больш дзеля салідарнасці). Заробленыя грошы датчанін хоча патраціць на стварэнне мастацкага прытулку для беларусаў.
- Такія месцы я бачыў у Даніі, - кажа Нільсэн. - Туды прыязджаюць мастакі і пісьменнікі, каб атрымаць натхненне і ў спакойных умовах пісаць свае творы. Яны туды прыязджаюць за вельмі малыя грошы ці зусім задарма.
Падобнае месца Нільсэн хацеў бы стварыць каля мястэчка, дзе ён цяпер працуе. Ён адмыслова пераехаў сюды з Капенгагена, дзе працаваў яшчэ сёлета.
- Набываючы кнігу, людзі ўкладаюць у будучае дэмакратычнае мастацтва, - кажа Нільсэн. - А гэта, у сваю чаргу, паўплывае на змены ў беларускім грамадстве.
Нільсэн цяпер цікавіцца грамадска-палітычным жыццём Беларусі больш, чым роднай Даніяй. Але ў масе сваёй датчане ведаюць пра Беларусь не так шмат. Толькі з 2006 года там пачалі ўзгадваць Беларусь у СМІ, бо тады вялікая дэлегацыя назіральнікаў рушыла на прэзідэнцкія выбары.
- Я думаю, што добрая частка насельніцтва Даніі ведае, што Беларусь існуе, што яна кіруецца дыктарам, - кажа Нільсэн. - Таксама датчане думаюць, што беларусы жывуць у такіх самых дрэнных умовах, як і расейцы ці ўкраінцы. Але не больш.
Сам Нільсэн быў у Беларусі толькі аднойчы - увосень 2005 года. Калі ж паспрабаваў прыехаць у Беларусь на наступны год, напярэдадні выбараў, яму адмовілі ва ўездзе.
З таго часу Нільсэн не прыязджаў у Беларусь. Наведаць краіну ён плануе толькі тады, калі тут зменіцца ўлада.
Радыё Свабода.
Алесь Краўцэвіч у Магілёве
У чацвер 25 кастрычніка магілёўская суполка ТБМ зладзіла сустрэчу з вядомым беларускім гісторыкам Алесем Краўцэвічам. Госць прэзентаваў сваю апошнюю кнігу "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377", распавёў пра свае апошнія даследаванні як апісанага ў ёй перыяду, так і шмат чаго іншага з нашай мінуўшчыны. Былі закранутыя пытанні развіцця беларускай гістарыяграфіі не толькі ў пытаннях, датычных непасрэдна нашых земляў і продкаў, але і неабходнасці апісання айчыннымі навукоўцамі і гісторыі суседніх дзяржаваў ды народаў з нашага, нацыянальнага пункту гледжання, бо пакуль што гісторыю суседзяў мы вывучаем праз іхняе ж бачанне, якое не заўсёды спрыяе інтарэсам Беларусі, як незалежнай і суверэннай краіны. А ўжо ў суботу 31 кастрычніка адбылася яшчэ адна сустрэча са спадаром Алесем Краўцэвічам, прысвечаная 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага.
Алесь Сабалеўскі.
Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,"Наша слова"!
Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першы квартал 2016 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 73. Цана змянілася нязначна. У 2016 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў. Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.
Беларускі нацыянальны касцюм
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Андарак насілі жанчыны заможных саслоўяў для халоднага перыяду года. У XIX-XX стст. такая спадніца лічылася святочным адзеннем, магла ўваходзіць у склад вясельнага касцюма. У XIX-XX стст. андарак быў распаўсюджанным адзеннем разам з іншымі відамі жаночых спадніц. Андарак шылі ўкругавую з чыставаўнянай ці паўваўнянай тканіны. Са сподняга боку па нізе звычайна падшывалася палоска тканіны шырынёй 10-15 см, дзякуючы чаму, краю надавалася калянасць і захоўвалася звонападобная форма вырабу. Унізе па краі прышывалася спецыяльная стужка - "шчыпок", ці "чыпок", якая не толькі ўпрыгожвала, але і засцерагала ніз спадніцы.
Тэрмін "саян" выкарыстоўваюць для абазначэння жаночага адзення, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым ліфам. Для саяна характэрны крой без рукавоў, падобны на сарафан. Жанчыны насілі таксама неадрэзаную па таліі сукенку без рукавоў. Яе шылі з чорнай, вытканай у дамашніх умовах тканіны, упрыгожвалі галуном і пазументам. Перад закрывалі пярэднікам. Штодзённы касцюм насілі з пярэднікам з белай тканіны. Да святочнага касцюма іх рабілі асабліва прыгожымі - расшывалі швы, баваўнянымі і ваўнянымі ніткамі вышывалі рознакаляровы арнамент. Прымянялі і іншыя прыёмы упрыгожванняў. "Запон" закрываў спадніцу і ліф амаль да самай шыі і падвязваўся не на таліі, а вышэй, пад грудзямі.
У склад поўнага камплекту жаночага адзення ўваходзіў фартух. Яго насілі на Беларусі разам са святочным уборам і з паўсядзённым касцюмам як са спадніцай, так і з адзеннем на ўзор саяна. Фартухі шылі з адбеленай ільняной тканіны за 2-3 ночы. Злучаныя разам простым швом ці дэкаратыўным ажурам, палотнішчы тканіны збіралі ў зборку па адным краі на нешырокі пояс. Завязваўся ён па таліі і прыкрываў адзенне спераду, пакідаючы палоску спадніцы ўнізе. Святочныя фартухі ўпрыгожваліся вельмі багата і з вялікай фантазіяй, а штодзённыя былі больш сціплыя. У канцы XIX ст. іх шылі з набіўных і клетчатых тканін. У XX ст. з'явіліся пярэднікі з каляровай гладкафарбаванай тканіны (чорнай, чырвонай), аформленыя унізе нашыўкамі каляровых стужак. У гэты час вышыўка ці ткацкі арнамент замяняюцца нашыўкамі з каляровых стужак, аплікацыямі з каляровых тканін, устаўкамі карунак. Мелі характэрную назву "заказнікі", так як звычайна іх заказвалі майстрыцам.
Важнай складовай часткай традыцыйнага сялянскага жаночага касцюма быў пояс, на якім таксама маглі падвешвацца ключы, невялікія нажы і амулеты. У XX ст. паясы выраблялі са скуры, тканін і нітак. Ткалі і плялі паясы асаблівым спосабам - "на ніту", "на бердачцы". Тканыя паясы былі даволі доўгімі - да 2-2,5 м, заканчваліся "махрамі", "кутасамі". Пояс завязвалі па таліі, часцей у два абхваты, на просты вузел. Канцы пакідалі ў цэнтры ці змяшчалі ў адзін бок. Шырыня пояса вызначалася ў суадносінах з іншымі часткамі касцюма і хісталася ад вузкіх - "у два-тры пальцы" шырыні - да 25-26 см.
Верхняе адзенне
Жаночае верхняе адзенне часцей і багацей, чым мужчынскае, упрыгожвалася вышыўкай і аплікацыяй, але па выглядзе і кроі не вельмі моцна адрознівалася ад мужчынскага.
(Працяг у наступным нумары.)
Случчына, 1920-ты
(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
З-за частых нападаў падраздзяленняў 1-й Слуцкай брыгады на расійскія войскі камандаванне 16-й арміі пасля папярэдне атрыманай згоды польскіх уладаў прыняло рашэнне ачысціць нейтральную зону ад "антисоветского элемента. Для выполнения этой задачи с утра 4 декабря были введены в нейтральную зону отряды 8 и 17 стрелковых дивизий (17-я дывізія не прымала непасрэднага ўдзелу ў баях супраць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, яе падраздзяленні займалі пазіцыі на поўдні на лініі Ленін - Тураў і далей да Петрыкава. - А.Ж.). Трёхдневная операция дала незначительные результаты: всего было задержано около 50 дезертиров, 15 перебежчиков и забрано 2 лёгких орудия, брошенные бандитами у реки Припять в районе дер. Вересница". Так сведчыць пра падзеі снежня 1920 года "гісторыка-стратэгічны нарыс" 16-й арміі.
7 снежня чырвонаармейцы разбілі ўдзельнікаў збройнага чыну каля Семежава і занялі мястэчка. Частка падраздзяленняў 1-й Слуцкай брыгады перайшла лінію нейтральнай зоны на польскім баку ад дзяржаўнай граніцы. Палякі раззброілі 30 афіцэраў і 400 салдат брыгады.
Як толькі расійскія войскі выйшлі з нейтральнай зоны, атрады 1-й Слуцкай брыгады ўзнавілі напады на часткі Чырвонай Арміі. Так, уначы з 9 на 10 снежня 1920 года яны зрабілі налёт на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, дзе захапілі 28 палонных, уначы 12 снежня - на вёску Старынь. Потым былі спробы выбіць чырвонаармейцаў з занятых імі пазіцый. 13 снежня вайскоўцы 1-й Слуцкай брыгады занялі мястэчка Семежава "пасля крывавага бою", у якім "вораг страціў забітых і раненых 50 чалавек. З нашага боку 3-х раненых". Праўда, потым пад націскам чырвонаармейцаў яны былі вымушаны адступіць. Штаб 1-й Слуцкай брыгады, а з ім Беларуская рада Случчыны перамясціліся ў вёску Морач (цяпер у Клецкім раёне).
Вось некаторыя паведамленні штаба 1-й Слуцкай брыгады:
"З 17 на 18. ХІІ мы занялі м. Піліпавічы, Бучацін, Страхін і м. Семежава. Узята 25 палонных і здабыта 1 кулямёт з набоямі, шмат стрэльбаў, набояў, гранатаў, палёвая кухня, транспарт з коньмі.
З 18 на 19. ХІІ мы занялі Вызну. 50 чырвонаармейцаў забіта і шмат ранена, а так-сама захоплена значная ваенная здабыча.
19. ХІІ а 10-й гадз[іне] раніцы бел[арускія] аддзелы пад націскам ворага адышлі на старыя пазыцыі".
Кідаецца ў вочы тое, што ў гэтых паведамленнях не гаворыцца пра страты вайскоўцаў 1-й Слуцкай брыгады ў баях супраць чырвонаармейцаў. А яны ж не маглі не быць з улікам колькаснага складу і ўзбраення абодвух бакоў (не на карысць удзельнікаў збройнага чыну).
Штаб 16-й арміі ў 22 гадзіны 19 снежня 1920 года атрымаў тэлеграму, дзе гаварылася пра вышэйзгаданыя падзеі: "8-я дивизия, 22 бригада, отряд 65 полка силою 66 штыков выступил в 9 час. 19/12 из м. Романово в м. Тимковичи для усиления 66 полка. В остальном бригады без перемен. 23 бригада. В 7 час. 19/12 банда белорусов силою 100 штыков напала на м. Вызна и заняла его. Рота 69 полка выбила в 10 час. противника из местечка, но с контрнаступлением его наши части вынуждены были отойти. В 12 час. с помощью двинутых резервов 69 полка наши части выбили противника и снова заняли м. Вызна, захватив в плен 12 солдат 9 роты Белорусского полка. Главные силы противника отступили в м. Семежево. В 5 час. 19/12 в направлении д. Гулевичи (6 вёрст северо-восточнее м. Семежево) из г. Слуцк двинуты 2 бронемашины бронеотряда №1. В исполнение директивы Командарм для очистки нейтральной зоны двинут в 4 час. 19/12 в м. Вызна 68 полк…".
17 снежня 1920 года Найвышэйшая рада БНР прызначыла маёра Андрэя Якубецкага (ураджэнец вёскі Сухмяні Гарадзенскага павета, цяпер у Гарадзенскім раёне) галоўнакамандуючым войскамі Беларускай Народнай Рэспублікі. 19 снежня ў вёсцы Морач ён выдаў загад № 1, у якім гаварылася, што "мы не пакінем змагацца, пакуль жыхар Беларусі не зробіцца праўдзівым гаспадаром сваёй зямлі. Афіцэры і жаўнеры! Наш шлях па вызваленьню Бацькаўшчы-ны мусіць быць шляхам вялікае пашаны да жыцьця, дабрабыту і ідэёвых перакананьняў усяго нашага жыхарства. Я заклікаю Вас трымацца строгае дысцыпліны, бо толькі яна зробіць моцную армію, якая здолее споўніць акрэсленае заданьне. Воля нашае Бацькаўшчыны ў нашых руках. Ведайце, што толькі ў Незалежнай і Непадзельнай Беларусі народы знойдуць здаваленьне сваіх патрэбаў".
Ураджэнец вёскі Сухаўшчына Быстрыцкай воласці Слуцкага павета (цяпер у Капыльскім раёне) Сяргей Бусел успамінаў, што "кожын дзень паўстанцы рабілі налёты на бальшавіцкія аддзелы, захоплівалі палонных і ваеннае дабро. Часта афіцэры палонных палітрукоў не адсылалі ў штаб, а расстрэлівалі на месцы. Бальшавікі не маглі захапіць жывым ніводнага паўстанца і за гэта вымяшчалі на сялянах… Адзін раз разьведка паўстанцаў захапіла ў вёсцы Кажушкі роту чырвонаармейцаў, забіла палітрука і вышла зь вёскі. Назаўтра, даведаўшыся аб гэтым, бальшавікі зь вялікім атрадам акружылі вёску Кажушкі, выгналі ўсіх людзей на поле, паставілі проціў іх кулямёты і патрабавалі выдаць маючых зносіны зь беларускімі паўстанцамі. Сяляне маўчалі. Тады бальшавікі пачалі выбіраць з грамады па твары падазроных і адводзілі ўбок. Калі патрэбны лік людзей быў адабраны, то сталі адганяць грамаду ад абрачоных на смерць, але грамада не адступалася, падняўся страшэнны крык і плач дзяцей. Старыя прасілі паставіць іх пад кулі замест сыноў і ўнукаў, кабеты - замест мужыкоў, дзеці не адходзілі ад сваіх бацькоў і моцна плакалі. У канцы бальшавікам, мусіць, надаела слухаць гэты раздзіраючы душу канцэрт, яны схапілі першых папаўшыхся ў рукі 2-х чалавек, расстралялі іх і спакойна пакінулі вёску, задаволіўшы свае краважадныя інстынкты". Гэтыя і некаторыя іншыя прыклады сведчаць аб тым, што не вельмі "цырымоніліся" ў пэўных сітуацыях і байцы Чырвонай Арміі, і ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну.
Пасля заняцця чырвонаармейцамі Вызны ў вайскоўцаў 1-й Слуцкай брыгады не было іншага выйсця акрамя як адысці ў заходнім кірунку да вёскі Смалічы. 20 снежня яны адступілі на пазіцыі паміж населенымі пунктамі Колкі, Морач, Узнога, у той жа дзень чырвонаармейцы выбілі іх з Семежава. Штаб 1-й Слуцкай брыгады перабраўся ў сяло Заастравечча, непадалёку ад ракі Лань, за якой стаялі польскія войскі. У Заастравеччы яшчэ больш абвастрыліся адносіны паміж Беларускай радай Случчыны і камандаваннем 1-й Слуцкай брыгады стральцоў войскаў БНР. На адным са сваіх сходаў афіцэры брыгады выказалі недавер Беларускай радзе Случчыны, яе абвінавацілі ў здрадзе, адсутнасці дапамогі ад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, невыкананні сваіх абяцанняў - забяспечыць брыгаду ў неабходнай колькасці зброяй і харчаваннем.
Тым часам у Заастравеччы збіраліся вайскоўцы з разбітых чырвонаармейцамі падраздзяленняў 1-й Слуцкай брыгады. А польская дэлегацыя на чале з Янам Домбскім на мірных перагаворах у Рызе дала згоду на ўвядзенне на 77 гадзін расійскіх войскаў у нейтральную зону, у тым ліку і на польскую тэрыторыю. Як успаміналі відавочцы, у апошнія дні снежня 1920 года часткі Чырвонай Арміі ў нейтральнай зоне амаль штодзённа праводзілі рэйды па выяўленні тых, хто выступаў супраць савецкай улады. А ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну ўжо не хапала ні боепрыпасаў, ні харчавання для таго, каб арганізаваць паўнавартаснае процідзеянне чырвонаармейцам.
У такіх умовах Беларуская рада Случчыны прыняла рашэнне аб пераходзе цераз раку Лань на польскую тэрыторыю, і 28 снежня 1920 года 1-я Слуцкая брыгада стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі перайшла раку. Гэты дзень лічыцца днём заканчэння Слуцкага збройнага чыну, хоць апошнія групы яго ўдзельнікаў перабраліся на польскую тэрыторыю 31 снежня 1920 года. Адзін батальён 1-й Слуцкай брыгады (прыкладна 400 чалавек) не выканаў рашэнне Беларускай рады Случчыны і застаўся ў нейтральнай зоне, каб працягваць партызанскую барацьбу супраць Чырвонай Арміі. Асноўную частку батальёна складалі прыхільнікі генерала С. Булак-Балаховіча, яны падзяліліся на групы і партызанілі некалькі гадоў.
Як толькі ўдзельнікі збройнага чыну перайшлі цераз раку Лань, афіцэры і салдаты 1-й Слуцкай брыгады стральцоў войскаў БНР былі раззброены і часова (да афіцыйнага заканчэння савецка-польскай вайны і падпісання мірнага дагавора) ізаляваны спачатку ў лагеры ў мястэчку Сіняўка, затым - у лагеры ў Беластоку. У пачатку 1921 года іх перавялі ў лагер у Дарагуску (на рацэ Заходні Буг).
Інтэрнаваныя ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну былі вызвалены з лагера ў траўні 1921 года пасля ратыфікацыі ўладамі Расіі, Украіны і Польшчы падпісанага 18 сакавіка 1921 года ў Рызе мірнага дагавора. Вызваленыя салдаты і афіцэры 1-й Слуцкай брыгады раз'ехаліся ў розныя населеныя пункты Заходняй Беларусі. Некаторыя з іх вярнуліся ў Савецкую Беларусь пасля таго як савецкая ўлада аб'явіла амністыю ў сувязі з заканчэннем грамадзянскай вайны. Аднак потым многія з іх былі рэпрэсаваны савецкімі карнымі органамі.
Слуцкі збройны чын 1920 года - адметная падзея ў гісторыі нашага краю, якая арганічна ўпісваецца ў працэс фармавання нацыянальнай свядомасці беларускага народа, сведчыць аб яго імкненні да незалежнасці і суверэнітэту. У той жа час пра гэтую падзею амаль не ўпаміналі ў сваіх працах савецкія гісторыкі. Прычына гэтага адна: Слуцкі збройны чын (як і некаторыя іншыя падзеі) не ўпісваўся ў схему, быццам працоўны люд пасля 1917 года аднагалосна прыняў савецкую ўладу і змагаўся за яе. Гэта была няпраўда.
Да падзей, звязаных са Слуцкім збройным чынам, звярталіся ў сваёй творчасці народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, а таксама Наталля Арсеннева, Янка Золак, Міхась Кавыль, Алесь Змагар, Макар Краўцоў, Андрэй Федарэнка, Алесь Пашкевіч і іншыя беларускія літаратары.
Ацэнка Слуцкага збройнага чыну была дадзена на Першай Усебеларускай нацыянальна-палітычнай канферэнцыі, якая адбылася 25-28 верасня 1921 года ў горадзе Прага (Чэхаславакія, цяпер сталіца Чэшскай Рэспублікі). У прынятай канферэнцыяй рэзалюцыі "Аб Слуцкім паўстанні" гаварылася: "Чацьвёрты ўжо год змагаецца Беларусь з насільствам рожных акупантаў… Найяскраўшым момантам у гэтым гераічным змаганьні, апрача паўстаньняў у Віленшчыне, Вітэбшчыне, Ашмяншчыне і г. д., зьяўляецца паўстаньне ў Случчыне, калі сам сярмяжны народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за незалежнасьць і непадзельнасьць сваёй бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада канстатуе, што гэтае паўстаньне было задушана пераважаючымі сіламі абодвых бакоў. Слава паўшым змаганьнікам!".
Па словах даследчыка слуцкай гісторыі прафесара Анатоля Пятровіча Грыцкевіча, "Слуцкае ўзброенае выступленне ўвайшло ў гісторыю як адна з гераічных старонак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ХХ стагоддзя. Штогод беларускія нацыянальныя арганізацыі ў розных краінах свету адзначаюць 27 лістапада як Дзень Герояў. З 1992 года гэты дзень святкуюць і нацыянальна свядомыя беларусы ў сваёй Айчыне".
Аднаўленне савецкай улады
Пасля таго як 29 лістапада 1920 года Слуцк занялі чырвонаармейскія падраздзяленні, у горадзе аднавіў дзейнасць Слуцкі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які вярнуўся са Старых Дарог. У яго справаздачы аб праведзенай рабоце за перыяд з 1 па 15 снежня 1920 года адзначалася: "Отношение населения к Советской власти неудовлетворительное по следующим причинам: большая государственная развёрстка и реквизиция опродкомбригом годовая, хаотичная повинность, сильно развитое национальное брожение, распространённая антибольшевицкая пропаганда агентами Балаховича и Белорусской Рады во время польской оккупации о беспощадных расправах советской власти с дезертирами и проч.".
Ва ўсіх валасцях павета былі створаны рэвалюцыйныя камітэты, у тым ліку тры - у нейтральнай зоне (у мястэчку Семежава, сёлах Пясочнае і Хорастава; пры рэўкамах у Семежаве, Пясочным і Хораставе сфарміравалі атрады міліцыі з пешых і конных міліцыянераў агульнай колькасцю 90, 170 і 135 чалавек адпаведна). Пачалі дзейнічаць сельскія Саветы ў сельскіх населеных пунктах.
Па тэрыторыі павета пракацілася хваля арыштаў жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў, якая не спынілася і ў 1921 годзе. Асноўныя абвінавачанні арыштаваным прад'яўляліся ў шпіянажы на карысць Польшчы і ў здрадзе савецкай уладзе. Да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны жыхары Слуцка Міхаіл Сямёнавіч Дубоўскі (арыштаваны 4 снежня 1920 года), Ганна Мечыславаўна Язерская (арыштавана 27 снежня 1920 года), Іван Васільевіч Асіповіч (арыштаваны 18 траўня 1921 года), Міхаіл Піліпавіч Дрозд (арыштаваны 11 студзеня 1921 года), да трох гадоў папраўча-працоўных лагераў - сялянка-аднаасобніца з хутара Забалацце Яўгенія Францаўна Пузіноўская (арыштавана 12 студзеня 1921 года)… Названыя жыхары Случчыны рэабілітаваны ў 1992 годзе.
1 снежня 1920 года пачаў дзейнічаць Слуцкі павятовы ваенны камісарыят, пры якім быў сфарміраваны атрад з 65 чалавек па барацьбе з дэзерцірствам. Пры ваенным камісарыяце быў арганізаваны перасыльны пункт, а таксама пачалі працаваць аддзел забеспячэння і мабілізацыйны аддзел ваенкамата. "Производился приём и отправка добровольно явившихся дезертиров, коих явилось 42 человека, принято отпускных по болезни 24 человека. Отправлено в части войск 21 человек…" - адзначаў у справаздачы аб сваёй рабоце Слуцкі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Случчына ўключалася ў савецкую рэальнасць...
Анатоль ЖУК
ПАЛАНЕЗ НАДЗЕІ
...Краю мой, Ты палёг у сэрцы зямлі,
Еўропаю названай...
пакрыты Плашчаніцаю - Хрыстом...
пакліканы - Апосталам...
хрышчоны - Роўнаапостальным
у веры Праваслаўнай...
ратуешся - малітвай і пастом...
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
і ў Польшчы... і ў Нямеччыне... - .
паўсюдна, дзе дух чалавечы
ратуецца ў Царкве...
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
ў Нарвегіі... і ў Ангельшчыне...
паўсюдна, дзе памяць вечная
схіляецца ў журбе...
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
ў Амерыцы... і ў Аўстраліі...
паўсюдна, дзе з смерці паўсталі, -
хто не забыў сябе...
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
...у Піцеры... і ў Маскве...
ў Сібіры... і ў Кітаі...
з нябыту Яна ўваскрасае...
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
...ля сэрцаў, сляпых і глухіх, -
крывавячы губы і скроні, -
лятуць і лятуць тыя коні... -
па гонях сваіх і чужых...
...лунаюць бель-чырвань-і бель
у золаце і блакіце...
то - нібыта золак у жыце
ўзыходзіць Царквы карабель...
...у сэрцы і ў галаве -
дзе цені шаленства і горасць
- Жыве Падабенства і Вобраз!..
- Жыве Беларусь!.. - Жыве! -
...Краю мой.
Ты палёг у сэрцы зямлі,
Еўропаю названай...
пакрыты Плашчаніцаю - Хрыстом...
пакліканы - Апосталам...
хрышчоны - Роўнаапостальным
у веры Праваслаўнай...
ратуешся - малітвай і пастом...
Гэты тэкст айца Іяана з Жыровічаў на музыку паланеза М. К. Агінскага "Развітанне з Радзімай" павінен быў прагучаць на "Лідскіх зазімках", якія былі прысвечаны 250-м угодкам з дня нараджэння вялікага беларуса і якія прайшлі 18 лістапада. Аднак не прагучаў, не знайшлі, каму выканаць.
Сам жа паланез гучаў і ўжывую (выканала Наталля Федаровіч з музкаледжа) і ў запісе падчас усёй імпрэзы, падрыхтаванай супрацоўнікамі Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Імпрэза ўключала акрамя іншага відэа-прэзентацыю "Агінскія"; кніжную выставу "Шлях да "Паўночных Афін"; агляд "Абраннік вечнасці" з прэзентацыяй дзвюх новых кніг прапрапраўнукаў Агінскага - Андрэя і Іва Залускіх "Ген Огинского" і "Время и музыка Михаила Клеофаса Огинского", выдадзеных да 250-годдзя выдатнага беларускага кампазітара ў перакладзе з ангельскай мовы на расейскую.
Быў М. К. Агінскі багаты і знакаміты. Ваяваў і быў дыпламатам, палітыкам, прадоўжыў свой род. Але нічога гэтага амаль не засталося б у памяці людзей, каб не музыка, якую ён ствараў. Яна дала яму бессмяроцце на стагоддзі, любым зрабіла яго імя, і наша шанаванне яму на векі вякоў!
А што тычыцца верша айца Іяана (у паэтычным свеце Зьніч), то не ўдалося сёлета - прагучыць ён пад музыку паланеза праз год ці два, бо Беларусь жыве, а ў Беларусі жыве памяць пра сваіх годных, слаўных і знакамітых сыноў. І можа стацца, што забудуць некалі Зьніча, але не забудуць яго вершы, як не забываюць музыку М.К. Агінскага.
Яраслаў Грынкевіч.
Танцуем па-даўнейшаму
Папярэдні конкурс, які прайшоў два гады таму паказаў, што не прападае цікавасць да побытавых танцаў на Лідчыне. Таму ў суботу 21 лістапада ў аграгарадку "Тарнова" адбыўся II раённы конкурс побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму". Ужо ўсталявалася свая сістэма правядзення гэтага мерапрыемства. У красавіку праводзіцца семінар, дзе развучваем танцы, якія будзем прэзентаваць на конкурсе, а ў лістападзе праводзіцца сам конкурс. У гэты раз танчылі "Польку", "Аляксандру", "Каханачку". Танцавалі , як кажуць, усе: ад малога да старога. У трох узроставых катэгорыях (дзіцячай, моладзевай, дорослай) удзельнічалі прадстаўнікі 16 клубных устаноў культуры раёна (усіх 17) і клуб "Актыўнае даўгалецце" сацыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва горада Ліды. Самы малодшы (10 год) быў Ілля Малец з філіяла "Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу" ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці", а самаму старэйшаму Эдаку Якубашку з клуба "Актыўнае даўгалецце" споўнілася 84 гады. Трэба сказаць, што розніцы ва ўзросце амаль не адчувалася, таму што ўсе пары танчылі пачуццёва і без усякага прымусу выйшлі на сцэну. У другі раз атрымалася сапраўднае свята побытавых танцаў, дзе гучала жывая музыка (баян, гармонік і барабан), панавалі сардэчнасць, шчырасць і радасць, радасць ад таго, што мы ізноў мелі магчымасць аддаць даніну павагі нашым продкам, стваральнікам гэтых танцаў.
Ганна Некраш , вядучы метадыст ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".