НАША СЛОВА № 4 (1259), 27 студзеня 2016 г.
Уступаем у "Год культуры"
У Менску пройдзе Міжнародны кангрэс беларускай культуры - "За росквіт незалежнай Беларусі". Арганізатары форуму - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Кангрэс адбудзецца 5-6 траўня.
"Працэсы глабалізацыі, выклікі і канфлікты сучаснасці востра актуалізуюць праблему захаваньня нацыянальных культур і традыцый народаў. Захаванне гісторычна-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця з'яўляюцца асноўнай сыстэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі", - пішуць арганізатары кангрэсу на адмысловым сайце belcongress.by.
Мяркуецца, што ўдзельнікі кангрэсу будуць садзейнічаць асэнсаванню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленню сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадскай сістэмы.
Радыё Свабода.
Рэспубліканская Рада ТБМ
24 студзеня ў Менску ў сядзібе ТБМ прайшла планавая Рада ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны".
Парадак дня Рады:
1. Справаздача старшыні ТБМ аб дзейнасці арганізацыі за 2015 год.
2. Абмеркаванне і прыняцце плану дзейнасці ТБМ на 2016 год.
3. Аб удзеле сяброў ТБМ у парламенцкіх выбарах 2016 года.
4. Аб стане помніка "Ў" у г. Полацку.
5. Рознае.
Рада пачалася хвілінай маўчання ў памяць сяброў ТБМ, якія адышлі ў іншы свет у 2015 годзе.
Па першым пытанні выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. У прынцыпе даклад быў апублікаваны ў газеце "Наша слова" і размешчаны на сайце ТБМ, аднак нечакана выклікаў актыўнае абмеркаванне. З найбольш крытычных пазіцый выступіў прафесар Мікола Савіцкі:
- Справаздача старшыні ТБМ складзена ў рэчышчы жаданага бачання нашай дзейнасці высокім чынавенствам. Мяркую, што пара нам асмеліцца зрабіць грунтоўны аналіз трагічнага стану беларускай мовы ў Беларусі... Давайце асэнсуем, ці спрыяе аўтарытэту ТБМ і такое сцверджанне: "Казаць, што ў нашых універсітэтах беларуская мова не гучыць - гэта няпраўда. Гучыць". Гучанне можа быць розным: жыццярадасным і смяртэльна-гаротным... Квінтэсэнцыя нашай дзейнасці ілюструецца звесткамі аб падпісцы на 1-шы квартал 2016 г... (Падпіска на "Наша слова" ўпала амаль на 200 асобнікаў, аўт. )
Тым не менш даклад старшыні ТБМ ацэнены станоўча і прыняты да ведама, бо крытыка-крытыкай, а за дакладам стаіць не столькі дзейнасць кіраўніцтва ТБМ, колькі дзейнасць рэгіянальных структур, якія сябры Рады і рэпразентуюць, многія ўзначальваюць арганізацыі і гэтую дзейнасць праводзяць.
Не без спрэчак быў прыняты і План дзейнасці Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" на 2016 год.
Так, здаецца, упершыню ў План упісаны пункт: "Прыняць удзел у Дні беларускага пісьменства". Хаця мясцовыя арганізацыі ТБМ удзел у Днях беларускага пісьменства прымалі ўдзел і да таго.
Па пункце плану № 8. "Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы" было паведамлена, што Сакратарыят будзе прапаноўваць тэксты па творах Янкі Сіпакова, Максіма Багдановіча і Макара Краўцова.
Па пытанні "Аб стане помніка "Ў" у г. Полацку" з грунтоўным дакладам выступіла Валянціна Крук. Спадарыня Валянціна ў прыватнасці паведаміла, што полацкія чыноўнікі разлічылі каштарыс рамонту помніка ў 200 мільёнаў рублёў. У прынцыпе за гэтыя грошы можна паставіць новы. Вырашылі дачакацца завяршэння ўсіх перапісак з самымі рознымі ўладнымі структурамі, бо ўсё пытанне банальна развязваецца адным суботнікам, была б добрая воля.
Разам ў тым было прынята рашэнне прыпыніць дзеянні па ўстаноўцы помніка беларускай мове ў Менску. Адна з прычын, што акрамя праблемы з помнікам"Ў" у Полацку паўстала праблема з устаноўкай помнікаў Тадэвушу Касцюшку ў Менску, Берасці і Косаве. Дарэчы, збор подпісаў за наданне адной з вуліц г. Менска імя Тадэвуша Касцюшкі ідзе актыўна, і пытанне можа развязацца паспяхова.
У розным значная ўвага была ўдзелена праблеме ўніфікацыі рэлігійнай тэрміналогіі
Вынікі разгляду пытання "Аб удзеле сяброў ТБМ парламенцкіх выбарах 2016 года" і пра праблему падпіскі на "Наша слова" будуць пададзены ў наступным нумары.
Наш кар.
95 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна
Іван ШАМЯКІН (30 студзеня 1921 - 14 кастрычніка 2004) - беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік Беларусі (1972).
Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна (цяпер Гомельская вобласць). Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940-1945 гадах служыў у Савецкай Арміі - удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на рацэ Одра. У 1945-1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна (зараз Чарацянскі сельсавет Гомельскага раёна). З 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педынстытута. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна". З 1954 года - намеснік старшыні, з 1966 года - сакратар, з 1968 года - другі сакратар, з 1971 года - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гадах - першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1980 года - галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя". Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985). З 1987 года старшыня Беларускага камітэта абароны міру.
У 1963 годзе як чалец дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Потым пісаў ва ўспамінах пра сваю работу ў ААН: "Пры галасаванні нярэдка трэба было бегчы праз усю залу, пад уедлівыя ўсмешкі дэлегатаў іншых краін, да савецкай дэлегацыі - як галасаваць? За, супраць, устрымацца? Далёкаму ад дыпламатыі няпроста было разабрацца. А ўявіце, што на другі дзень газеты распісалі, што беларуская дэлегацыя прагаласавала супраць саюзнай. Што было б!"
Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Народны пісьменнік Беларусі (1972), акадэмік АН Беларусі (1994). Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрыччніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, "Знак Пашаны", медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Іван Шамякін - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман "Глыбокая плынь", Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман "Крыніцы", Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман "Сэрца на далоні" і пенталогію "Трывожнае шчасце", Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу "Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч", Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982) за кінафільм "Вазьму твой боль".
Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газеце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесць "Помста" (часопіс "Полымя"). Адбыўся як выдатны раманіст. Напісаў раманы: «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956); «У добры час» (1953); «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961); «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965); «Снежныя зімы» (1970); «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны кінафільм Беларускага тэлебачання, 1980); «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981); «Петраград-Брэст» (1983); «Зеніт» (1987); «Злая зорка» (1993). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце». Выдаў каля 15 зборнікаў аповесцяў. Аўтар п'ес і кніг публіцыстыкі. Выходзілі зборы твораў на беларускай і рускай мовах
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску. У гонар пісьменніка названая адна з вуліц Менска.
Дачка Тацяна - мовазнавец.
Вікіпедыя.
План дзейнасці Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" на 2016 год
1. Асветніцка-педагагічная праца
- з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя класы ў 2016-2017 навучальным годзе;
- з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і беларускамоўных адукацыйных установах;
- з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларускай мовы і літаратуры;
- правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;
- звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.
2. Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў :
збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.
- з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя класы ў 2016-2017 навучальным годзе.
3. Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы, у тым ліку з мэтай захавання і пашырэння беларускай тапанімікі, з Міністэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларускамоўнай прадукцыі.
4. Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і іншай банкаўскай прадукцыі.
5. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоўнага афармлення выпусканай прадукцыі.
6. Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на "Наша слова", "Новы час ", "Верасень" і іншыя беларускамоўныя газеты і часопісы.
7. Правядзенне гістарычных і літаратурных сустрэч у межах кампаніі "Будзьма".
8. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.
Правядзенне круглых сталоў, сустрэч з чытачамі (разам з пісьменнікамі і журналістамі).
Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі - 21 лютага (2-і этап - 15 сакавіка, 3-і этап - 25 сакавіка).
9. Забеспячэнне дзейнасці інтэрнет-партала ТБМ.
10. Выданне паштовак да юбілеяў Макара Краўцова і ксяндза Уладзіслава Чарняўскага.
11. Выдаць насценны каляндар і паштоўку з нагоды 125 угодкаў Аркадзя Смоліча.
12. Правесці рэкагнасцоўку беларускамоўнага выкладання ў ВНУ і нараду па тэме "Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ" (геаграфія беларускамоўнага выкладання, нацыянальная навуковая тэрміналогія. Мэта - выявіць кадравы патэнцыял і акрэсліць праблемы, якія трэба развязаць да стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта і беларусізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў ВНУ.
13. Прыняць удзел у Дні беларускага пісьменства.
12. Адзначыць Еўрапейскі дзень моў
13. Адзначыць Дзень беларускай школы
14. Адзначыць наступныя даты:
900 гадоў Слуцку
80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кудраўца (1936-2014), беларускага празаіка, публіцыста, перакладчыка.
70 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Кандрусевіча, бела рускага рэлігійнага дзеяча, кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскупа, доктара тэалогіі.
80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Каханоўскага (1936- 1994), беларускага гісторыка, краязнаўца.
75 гадоў з дня нараджэння заснавальніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна.
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Чарняўскага, беларускага каталіцкага духоўніка, перакладчыка.
80 гадоў з дня нараджэння (1936-2011) Янкі Сіпакова, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.
130 гадоў з дня нараджэння Васіля Дружчыца, беларускага гісторыка, педагога, прафесара.
100 гадоў з дня нараджэння Валянціны Пашкевіч, педагога і лексікографу
110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Улашчыка (1906-1986), беларускага гісторыка, археографа, археолага.
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка, беларускага пісьменіка.
100 гадоў (1916) газеты "Гоман" ("Homan") пад рэдакцыяй В. Ластоўскага, Я. Салаўя. Выходзіла да канца 1918 г.
120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (1896- 07.01. 1991), народнага пісьменніка Беларусі, драматурга.
450 гадоў таму (1566 г.) зацверджаны 2-гі Статут ВКЛ.
25 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы факультэта беларускай філалогіі і культуры.
70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Коўтун, беларускай пісьменніцы.
125 гадоў з дня нараджэння Язэпа Варонкі, беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча.
130 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Змітрака Бядулі.
90 гадоў літаб'яднанню "Узвышша".
220 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота, беларускага паэта, фалькларыста.
110 гадоў з дня правядзення настаўніцкага з'еду ў Мікалаеўшчыне, арганізатарамі якога былі мясцовыя настаўнікі Якуб Колас і А.А. Сянкевіч
140 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы, грамадскай і культурнай дзяячкі.
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Юрэвіча (1916-2005), беларускага пісьменніка, папулярызатара беларускай мовы і лінгвістычных ведаў.
125 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова, беларускага пісьменніка, грамадска-палітычнага дзеяча.
25 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет Беларускай ССР надаў статус Канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб суверэнітэце Беларускай ССР. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
80 гадоў з дня нараджэння паэта Генадзя Бураўкіна.
80 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча, беларускага пісьменніка ў Польшчы.
80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Габрусевіча, беларускага філосафа, культуролага, прафесара.
110 гадоў з дня выхаду (1906) газеты "Наша доля", першага легальнага выдання на беларускай мове.
19 верасня - 25 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву нашай дзяржавы "Рэспубліка Беларусь" і прыняў новыя Дзяржаўныя сімвалы: герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг (прымяняліся да 15 траўня 1995 г.).
125 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча, беларускага дзяржаўна-палітычнага дзеяча, вучонага ў галіне эканомікі, геаграфіі Беларусі, прафесара.
120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шчакаціхіна (1896-1940), беларус. мастацтвазнаўца, гісторыка, тэарэтыка мастацтва.
100 гадоў з дня адкрыцця ў Свіслачы беларускай настаўніцкай семінарыі.
120 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (1896-1937), беларускага паэта, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча.
100 гадоў з дня выхаду (1916) газеты "Дзянніца" пад рэдакцыяй Цішкі Гартнага. Існавала да 1917 г.
90 гадоў таму (1926) адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
110 гадоў таму (1906 г.) выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты "Наша Ніва" (выдавалася да 20 жніўня 1915 г.).
125 гадоў з дня нараджэння Янкі Станкевіча, беларускага культурнага дзеяча, мовазнаўца, доктара мовазнаўства.
100 гадоў таму (1916 г.) у Вільні створаны Першы беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча.
130 гадоў з дня нараджэння Міколы Равенскага, беларускага кампазітара.
75 гадоў з дня нараджэння Васіля Ліцьвінкі, фалькларыста
125 гадоў з дня нараджэння М. Багдановіча (1891-25.05.1917).
220 гадоў з дня нараджэння Тамаша Зана (1796-1855), беларускага паэта-рамантыка.
125 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч (1891-1960), жонкі Янкі Купалы.
110 гадоў з часу заснавання Марцінам Міхайлавічам Кухтам (1875-1942?) прыватнай друкарні ў Вільні. Выпускала кнігі, газеты і часопісы. Друкавала газету "Наша ніва" (з 1906 г).
60 гадоў таму ў г. Беластоку (Польшча) заснавана Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), якое пачало выдаваць газету "Ніва".
60 гадоў таму ў Варшаўскім універсітэце створана кафедра беларускай філалогіі (1956 г.).
15. Адзначыць юбілейныя даты сяброў ТБМ:
80 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Савік, беларускага літаратуразнаўца і крытыка.
70 гадоў з дня нараджэння Марыі Баравік, беларускай паэткі.
50 гадоў Зміцеру Яцкевічу, беларускаму гісторыку, археографу, архівісту.
85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пяткевіча, беларускага літаратуразнаўца, культуролага, кандыдата філ. навук, старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ.
60 гадоў з дня нараджэння Антаніны Хатэнкі, беларускай пісьменніцы.
50 гадоў з дня нараджэння Юрася Бабіча.
70 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Генрыха Далідо віча, беларускага пісьменніка.
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Някляева, беларускага палітыка, пісьменніка.
80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Чамярыцкага, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук.
70 гадоў з дня нараджэння Ніны Кануннікавай, беларускага біёлага, доктара біялагічных навук, прафесара.
90 гадоў з дня нараджэння Янкі Запрудніка, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча на эміграцыі, гісторыка.
50 год Леры Сом, барду і паэтцы.
70 гадоў Сяргею Законнікаву, паэту.
85 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча, Народнага паэта Беларусі.
85 гадоў з дня нараджэння паэта Анатоля Вярцінскага.
50 гадоў з дня нараджэння Святланы Тарасавай, беларускага літаратуразнаўца і крытыка.
80 гадоў Эрнэсту Ялугіну, пісьменніку, рэдактару "Нашага слова" да 1997 г.
50 гадоў з дня нараджэння Міхася Скоблы, беларускага паэта, журналіста.
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лютым
Абраменка Эдуард Якаўлевіч Амурак Вольга Іванаўна Андруцэвіч Станіслаў Вячасл. Ануфрыенка Валянціна Аскерка Валянціна Валянцін. Асташонак Людміла Аўкштулевіч Тамара Яўген. Аўсеенкава Кацярына Валер. Ахрамчук Віктар Георгіевіч Бабічаў Антон Вячаслававіч Багдановіч Эвеліна Паўлаўна Багдзевіч А.І. Балбераў Яўген Сяргеевіч Баравік Марыя Якаўлеўна Бардош Іна Анатольеўна Барысік Мікалай Бекешка Вікторыя Сямёнаўна Бельчына Алеся Рыгораўна Блажэвіч Ірына Уладзіміраўна Богуш Мікалай Болбас Вадзім Іванавіч Болбат Вячаслаў Парфір'евіч Бубен Уладзімір Бублікава Лілея Бубновіч Іна Іванаўна Будзянок Аляксей Пятровіч Бузо Алег Леанідавіч Бязрукая Аксана Юр'еўна Бяліста Марына Бярэзіна Надзея Уладзіміраўна Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна Валочка Святлана Анатол. Васючэнка Пятро Васільевіч Ваўрышук Наталля Юр'еўна Вашанка Дзмітры Дзмітрыевіч Вашкевіч Марына Верхачуб Уладзімір Васільевіч Войткун Галіна Вотэхаўна Вышадкевіч Наталля Алегаўна Вярцейка Алесь Галякевіч Яўген Ціханавіч Гаравы Леанід Антонавіч Гарбацэвіч Валеры Аляксанд. Гарнастай Алена Гарэлава Ганна Гарэцкі Іосіф Аляксандравіч Гільвей Вацлаў Голуб Аксана Уладзіміраўна Грыгор'ева Жанна Іосіфаўна Грык Рыгор Яраслававіч Грынь Сяргей Іванавіч Грышан Мікола Паўлавіч Губарэвіч Настасся Уладзім. Губарэвіч Юры Іванавіч Гуцалік Галіна Давідовіч Аляксандр Анатол. Даніленка Сяргей Дземідовіч Вольга Валер'еўна Дзенісевіч Павел Алегавіч Дзеружынскі Авяр'ян Авяр. Дзмітручына Ганна Мікал. Дзмітрыеў Віктар Аляксандр. Дзюбайла Андрэй Мікалаевіч Дзямідка Генадзь Руфінавіч Добыш Генадзь Канстанцінавіч Драгун Павел Якаўлевіч Драздова Марыя Аркадзьеўна Драка Альбіна Дубіцкі Віктар Сымонавіч Емяльянава Аляксандра Вікт. Жаўняровіч Ганна Дзмітр. Жук Мікалай Жукоўская Л.С. Забаўская Святлана Засім Тамара Заяц Генадзь Мікалаевіч Іваніцкі Павел Яўгенавіч Ігаценка М.І. Іжохіна Надзея Іванаўна Іжохіна Таццяна Мікалаеўна Калядзінскі Лявон Уладзімір. Калядка Таццяна Рыгораўна Камесніковіч Вольга Камінская Аліна Аляксандр. Канановіч Ірына Канашэнка Рыгор Канойка Ігар Каноў Уладзіслаў Васільевіч Карбановіч Сяргей Каржанеўская Марына Дзміт. Карнеева Алена Віктараўна Карповіч Лявон Эдвардавіч Карэтка Дар'я Віктараўна Касаржэўскі Віктар Іванавіч Касцючык Валянціна Міхайл. Качура Яўген Кірэеў Антось Мікалаевіч Клімовіч Наталля Клімуць Лада Клімуць Станіслава Клімчык Генадзь Кляшчонак Алена Ковель Уладзімір Коласава Лілея Міхайлаўна Корзан Ала Вікеньцеўна Красілава Маргарыта Алякс. Краснабаеў Артур Мікалаевіч Красоўскі Сяргей Уладзімір. Краўчанка Арцём Аляксандр. Крук Алена Крываногава Святлана Крыванос Алеся Крывапуст Дзмітры Валер'ев. Крыстэсіашвілі Сергій Мам. Крысюк Людміла Крэйніна Людміла Міхайлаўна Кузьмянкова Наталля Алег. Купрацэвіч Адам Прохаравіч Курыленка Юлія Кур'ян Астап Андрэевіч Кухаронак Аляксандр Дзмітр. Кучаравенка Паліна Уладзім. Кучынскі Віталь Паўлавіч Лабада Анастасія Лагодская Ірына Ладыга Сяргей Паўлавіч Лазарэвіч Аляксандр Лашкоўская Рэгіна В. Ліс Тамара Літаш Вольга Літвінава Людміла Сямёнаўна Лопух Таццяна Уладзіміраўна Лукашонак Тамара Лукашэвіч Тамара Георгіеўна Лукашэвіч Яўген Фёдаравіч Лыч Леанід Міхайлавіч Лявончыкава Дз. Лягуцкі Анатоль Пятровіч Ляшчынскі Іван Купрыянавіч Мазынскі Валер Яўгенавіч Макарэвіч Аляксандр Васіл. Макевіч Настасся Макрыцкая Ніна Міхайлаўна Малашчанка Алег Міхайлавіч Маліноўская Таццяна Рыгор. Марачкін Ігар Аляксеевіч Мартынаў Мікола Рыгоравіч Маслюкова Алена Аляксандр. Матавілава Кацярына Ігараўна Матэлёнак Леанід Аляксандр. Машнюк Таццяна Аляксандр. Мінько Жанна Мірановіч Міхаіл Канстанц. Місуна Раман Мішчанкова Юлія Анатол. Мудроў Максім Мурашка Ігар Мянькоў Юры Уладзіміравіч Мяхедка Аляксей Уладзімір. Мяцельскі Мікалай Міхайл. Навоеў Максім Алегавіч Навумовіч Іван Мікалаевіч Надокунева Ірына Наскоў Міхаіл Андрэевіч Нікіценка Таццяна Пятроўна Нікіцін Віталь Новікава Яна Нялепа В. Падашвялёў Дзмітры Алякс. Памецька Ніна Казіміраўна Панізоўцаў Сямён Сямёнавіч Парашчанка Яўгенія Уладзім. Парфёнаў Аляксандр Іванавіч Патоцкая Тамара Антонаўна Паўкштэла Сюзана Алегаўна Петрашкевіч Аляксандр Анат. Петрашкевіч Часлава Петрушкевіч Ала Мікалаеўна Піўко Юры Плітко Віктар Васільевіч Працко Святлана Аляксандр. Прохарскі Аляксей Прыгожын Аркадзь Ілліч Прымака (Кухарэнка) Наст. Пташнік Ларыса Уладзімір. Пухоўская Таццяна Фёдараўна Пяткевіч Марына Пяткевіч Уладзімір Сцяпан. Пятровіч Аксана Іванаўна Пятроўскі Аляксандр Ражко Яўген Яўгенавіч Ражкоў Леанід Мікалаевіч Разумаў Андрэй Томакавіч Райчонак Аляксандр Алегавіч Ракевіч Мікалай Раманоўская Вольга Парфір. Раманцэвіч Валянціна Карл. Рачко Мікалай Рудніцкая Яніна Ружыцкі Павел Аляксандравіч Русак Андрэй Рымач Мікалай Мікалаевіч Рымко Вольга Рысявец Раіса Рыгораўна Савасцеева Людміла Савіцкая Таццяна Яўгенаўна Савіцкі Мікалай Іванавіч Садоўская Яна Францаўна Сакалова Алена Георгіеўна Сакалоўскі Віктар Міхайлавіч Саколка Анастасія Вацлаваўна Салаўёў Зміцер Віктаравіч Сарока Андрэй Іванавіч Саўчук Ян Васільевіч Сахута Яўген Міхайлавіч Свістун Сяргей Серада Алеся Сяргееўна Сідарук Лілея Мікалаеўна Сіманёнак Людміла Іванаўна Сіплівеня Жана Сямёнаўна Стадуб Іван Дзям'янавіч Старавойтаў Сяргей Мікалаев. Старжынскі Андрэй Стома Анастасія Страчук Аляксандр Сяргеевіч Строганаў Вадзім Вячаслав. Стэпановіч Язэп Міхайлавіч Сугойдзь-Зубовіч Кацярына Сухарэпская Кацярына Аляк. Сучок Міхась Сцепанішчава Вера Андрэеўна Сцефановіч Галіна Іванаўна Сцяпанава Зоя Анатольеўна Сырасек Васіль Іванавіч Сырыца Таццяна Афраімаўна Сямашка Сяргей Анатольевіч Сяменас Людміла Францаўна Сянкевіч Мікалай Іванавіч Талстая Алена Уладзіміраўна Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч Тоўсцік Таццяна Цімафееўна Трубкін Аляксей Анатольевич Тулько Ірына Уладзіславаўна Тулько Кацярына Уладзімір. Туровіч Алесь Тычына Міхаіл Аляксандравіч Тэрэз Віктар Урублеўская Наталля Вікенц. Утохіна Наталля Ушакоў Сяргей Аляксандравіч Філімоненка Марына Віктар. Філіповіч Алена Сяргееўна Філюта Ніна Рыгораўна Хадановіч Яўген Хадневіч Васіль Хацкевіч Анатоль Канстанц. Хмянчук Марыя Іванаўна Ходар Аляксандр Хоміч Марына Уладзіміраўна Цімафеева Ганна Сяргееўна Цімохін Леанід Аляксандравіч Ціткоўскі Ігар Адамавіч Цішакіна Ірына Пятроўна Цэдрык Ганна Васільеўна Цярэнцьеў Зміцер Ігаравіч Чарнышова Зоя Чарняўскі Сцяпан Чыбісаў Мікола Чылек Ніна Аляксандраўна Чычкан Фёдар Уладзіміравіч Шалкевіч Віктар Антонавіч Шаўчук Аляксандр Мікал. Шашута Алесь Швайко Валянціна Рыгораўна Шпакаў Фелікс Шундрык Георг Шчарбакоў Ян Сяргеевіч Шчасная Марыя Шырвель Андрэй Раманавіч Шыян Яўген Дзімітрыевіч Язукевіч Ганна Чаславаўна Яканюк Данат Лявонавіч Янушэўскі Віктар Пятровіч Ярмусік Эдмунд Станіслававіч Яроменка Уладзімір Уладзім. Ятусевіч Сяргей Станіслав. Яшчэня Ірына Яшын Дзмітры Іванавіч
100-годдзе кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паўстагоддзя ксёндз служыў на Вішнеўскай зямлі
23 студзеня ў Вішневе Валожынскага раёна адбылося святкаванне 100-годдзя з дня народзінаў ксендза Уладзіслава Чарняўскага і 15-годдзя з моманту яго адыходу ў вечнасць.
Ушанаваць беларускамоўнага святара, які паўстагоддзя вёў служэнне ў Вішнеўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, прыехалі прадстаўнікі духавенства, дзеячы культуры, вернікі з розных парафій Беларусі, сямейнікі з роду Чарняўскіх. З вітальным словам да прысутных звярнуўся кс. Юзаф Мільдзюк, які сёння служыць у Вішневе, наглядае за рэстаўрацыяй і ўпрыгожваннем святыні.
- Мы дакранаемся да нашых каранёў, хочам быць злучанымі з імі, каб дзякуючы служэнню нашых продкаў, іх досведу і спадчыне, мы былі жывым дрэвам Езуса Хрыста, - прамовіў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. - Мы дзякуем Богу за гэтага правідэнцыяльнага святара і дзякуем яму, які ахвярна служыў касцёлу і нашай Бацькаўшыне. Мы просім Божай міласэрнасці, каб ён быў у Божым Валадарстве і з дому нябеснага Айца дабраславіў нас. Фігура гэтага святара заклікае нас задумацца над нашым духоўным жыццём.
У Ашмянскім раёне ў сялянскай сям'і прыйшоў на свет хлопчык, названы бацькамі Уладзіславам. Ён быў 11-тым з 12 дзяцей, быў выхаваны і навучаны праз сваіх бацькоў, родных. Пакліканне да святарства юнак адчуў пад уплывам свайго дзядзькі кс. Францішка Чарняўскага. У 1934 годзе ён прыступае да навучання ў славутай Марыянскай гімназіі ў Друі, пасля заканчэння яе ідзе ў навіцыят марыянаў, а потым распачынае фармацыю на святарства ў Віленскай духоўнай семінарыі. І ў 1944 годзе яго высвячаюць на святара. Тады ён распачынае дзейнічаць ад імя Езуса Хрыста.
Мы памятаем, якія гэта былі часы. Канец Другой Сусветнай вайны. Людзі думалі, што будуць жыць у спакоі і славіць Бога, але атэістычны рэжым надоўга запанаваў у краіне. 10 гадоў ксёндз працуе ў розных парафіях у Літве. У 1954 годзе ён прыязджае ў Вішнева, каб да канца жыцця застацца тут, каб тут служыць Богу і людзям. Гэта былі часы пераследу касцёла, пераследу веры. Мы памятаем, як цяжка было святарам, як цяжка было вернікам знайсці святара. Якая была радасць сустрэць святара, быць на св. імшы! Дзецям забаранялася хадзіць да касцёла з бацькамі, патрэбна была кемлівасць, каб далучыць дзетак да веры.
Трэба узгадаць важную рысу Уладзіслава Чарняўскага, што ён адным з першых заняўся перакладам Святога Пісання, катэхізісу, літургічных тэкстаў на беларускую мову. Гэта было пасля ІІ Ватыканскага сабору. Сёння мы цэлебруем св. імшу на нацыянальных мовах. А да гэтага яе служылі па-лацінску. Кс. Чарняўскі быў піянерам у гэтай справе. Ён увайшоў у культурны кантэкст біблійных часоў, каб прыгожа і даступна перадаць сапраўдны змест Евангелля. Таксама ён пераклаў 7 тамоў літургічных тэкстаў. Сёння мы ўдзячныя айцу Чарняўскаму за гэтыя пераклады. Творча і па-наватарску ён унёс вялікі ўклад у нашую культуру. Рэлігійныя тэрміны ўвайшлі ў беларускую мову. Ён пакінуў для нас вялікі скарб. Па слову Папы Бенедыкта ХVI, ён быў сапраўдным спецыялістам па спатканні чалавека з Богам, дапамагаў людзям сваім сведчаннем, вучыў старэйшых і малодшых, - адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Пасля набажэнства увесь гурт разам з мясцовымі жыхарамі рушыў на магілу святара.
- Кс. Уладзіслаў Чарняўскі хацеў быць пахаваным каля храма. Таксама ён марыў пра тое, каб у аграгарадку быў створаны музей гісторыі Вішнеўскага касцёла, - кажа мясцовая жыхарка Ірына Бітэль. - Абодва яго пажаданні ўвасобіліся. - Памятаю ксендза Уладзіслава з малых гадоў, мой бацька 11 гадоў працаваў разам з ім, - распавядае спадарыня Ірына. - Імша адбывалася кожны дзень, людзі прыязджалі з усёй Гарадзенскай вобласці. Ён маліўся па-беларуску, у казаннях выхоўваў дух цвярозасці, вёў да веры. Ксёндз частаваў нас, дзяцей, цукеркамі, мы збіраліся ў яго дамку і так паціху вялі гутаркі пра веру. Наш ксёндз у 1968 годзе быў у Ватыкане ў Папы Рымскага Паўла VI, які дабраславіў яго на пераклад Бібліі, а нам у падарунак ён прывёз ружанчыкі. Наш касцёл у тыя часы пералічаў па 25 рублёў у Фонд міру і ў Фонд культуры.
Святкаванне 100-годдзя з дня народзінаў ксендза У. Чарняўскага прадоўжылася ў Валожынскім Доме культуры з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, творчых асобаў. На вечарыне адбылася прэзентацыя фотаздымкаў, архіўных дакументаў. Выступілі са словамі пашаны намеснік Міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, рэдактар краязнаўчай газеты Уладзімір Гілеп, паэт Віктар Шніп, кіраўнік рэстаўрацыйных работ, мастак Алесь Пушкін, святары каталіцкіх парафій, айцы-марыяне і мясцовыя жыхары.
Не гледзячы на моцны мароз, глыбокія снягі, бялюткае наваколле вернікі з розных парафій прыбылі ў Вішнева. Па дарозе ў аўтобусе сябры гутарылі, спявалі, дзяліся ўспамінамі пра тое, як раней прыязджалі сюды з экскурсіямі, і як ксёндз сустракаў усіх уважліва і ўдзяляў вандроўнікам час.
Эла Дзвінская. Фота аўтара: 1. Касцёл, дзе служыў ксёндз У. Чарняўскі; 2. На ўрачыстым набажэнстве; 3. Магіла кс. У. Чарняўскага ў Вішневе.
100-годдзе кс. Уладзіслава Чарняўскага
Рукапісы, вершы і лісты святара
Прыняў наведвальнікаў музей гісторыі Вішнеўскага касцёла і памяці ксендза Уладзіслава Чарняўскага. Сёлета да 100-годдзя Уладзіслава Чарняўскага пад музей былі выдзелены два пакоі Вішнеўскага Дома культуры. Тут захоўваецца арнат беларускамоўнага святара, перакладчыка Бібліі, яго гадзіннік, радыёпрымач.
- Сярод найбольш каштоўных экспанатаў тут знаходзяцца рукапісы ксендза Уладзіслава Чарняўскага ( 31 сшытак), яго студэнцкі білет з Віленскай семінарыі, шмат фотаздымкаў, 300 лістоў, - распавяла дырэктар музея Тарэса Бітэль.- Для нас маюць каштоўнасць кнігі з яго бібліятэкі, слоўнікі. Калі мы далучыліся да яго спадчыны і пачалі яе вывучаць, то пазнаёміліся з яго перапіскай. Ён ліставаўся з дзеячамі беларускай эміграцыі, пісаў па-польску, па-літоўску. Сярод дакументаў захаваўся пратакол хатняга агляду 1949 года.
Жыхары Вішнева запісвалі ўспаміны пра ксендза, людзі дапамагалі хто працай, хто малітвай, хто фінансамі. Кіраўнік прадпрыемства па вытворчасці мэблі аказаў фінансавую падтрымку. Спявачка касцёла Марыя Іосіфаўна Трапашка выдала спеўнік, прысвечаны святой памяці кс. Уладзіслава Чарняўскага, у яго ўключаны песні на яго вершы.
23 студзеня музей быў асвечаны Мітрапалітам Менскім і Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. Экспазіцыю наведалі госці з розных гарадоў.
Эла Оліна. Фота аўтара: 1. Кс. Уладзіслаў Чарняўскі; 2. У музеі; 3. Студэнцкі білет кс. У. Чарняўскага; 4. Кс. Чарняўскі і святары (фота з альбома кс. Чарняўскага); 5. Дырэктар музея Тарэса Бітэль.
Адукацыйныя паслугі
Школа асобаснага росту "ШАР". Псіхолаг Людміла Дзіцэвіч. Семінар-трэнінг: "Як не браць чужую адказнасць". 29.01.2016 а 18-ай
Для кантактаў: сл. тэл. (+375 17) 327-60-88
х.тэл. (+375 17) 281-04-35, МТС (+375 29) 769-29-78
velcom (+375 29) 960-14-53, e-mail spadarl@yandex.ru
Заняткі ў Школе асобаснага росту "ШАР" праходзяць кожную2-ю і 4-ю пятніцу месяца а 18-ай гадзіне (звяраць з абвесткамі) ў сядзібе ТБМ па адрасе вул. Румянцава, 13. Наступныя заняткі - 12.02.16.
Грамадскае абмеркаванне ў Магілёве
11 студзеня ў магілёўскім гарвыканкаме адбылося грамадскае абмеркаванне "Дэталёвага плану цэнтральнай часткі г. Магілёва з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны. Карэкціроўка. Этап 2. Заходняя частка праектаванага раёна". Сабралася досыць многа народу, хоць аб'яўлена падзея была ўсяго некалькі дзён таму. Група менскіх архітэктараў прадставіла план развіцця і ўпарадкавання гістарычнай часткі нашага горада, у тым ліку зялёнай зоны ў Падміколлі. Даволі цікавы і слушны план, калі яго трохі падкарэктаваць ды знайсці грошы на рэалізацыю (бо запланавана даволі значная "расчыстка" засмечанага прыватнага сектару на Дубравенцы). У абмеркаванні прынялі ўдзел такія грамадскія аб'яднанні, як Таварыства аховы помнікаў, ТБМ Магілёва, "Экапраект" і іншыя арганізацыі. Пад час абмеркавання было ўнесена колькі прапановаў і ўдакладненняў, іх можна яшчэ дадаваць на працягу двух тыдняў у пісьмовым выглядзе ў гарвыканкам.
Асноўная ідэя праекту - наданне старой частцы горада больш адпаведнага гістарычнага выгляду, у першую чаргу за кошт аднаўлення заўважных архітэктурных аб'ектаў - касцёл Святога Ксаверыя, касцёл Св. Казіміра і Пакроўскую царкву (а з боку ТБМ пад час абмеркавання была яшчэ і прапанова ўнесці ў план рэгенерацыі магчымасць аднаўлення касцёла Св. Антонія і сінагогі на Школішчы), стварэнне больш утульнага асяроддзя ў пешаходнай зоне горада, пашырэнне і ўпарадкаванне гэтай зоны, стварэнне разнастайных культурных і забаўляльных аб'ектаў. Шмат увагі было ўдзелена стваранаму парку каля Дняпра, але тут яшчэ праект цалкам папярэдні і патрабуе значнай дапрацоўкі. Так што, шаноўнае грамадства, сачыце за навінамі горадабудаўніцтва і дадавайце свае прапановы ды заўвагі ў выканкам, бо толькі мы самі ў адказе за будучыню нашага прыгожага горада, і толькі ад нас залежыць, якім мы пакінем яго нашым дзецям.
Алесь Сабалеўскі.
Газета "Наша слова" прэзентавала альманах "Беларус"
20 студзеня за "авальным столікам" літаб'яднання "Суквецце" ў лідскім "Доміку Таўлая" прайшла прэзентацыя літаратурнага альманаха беларусаў замежжа "Беларус" за 2015 год. Прэзентацыі папярэднічала публікацыя пра альманах у газеце "Наша слова".
Сярод прысутных на паседжанні акрамя звыклых лідскіх паэтаў і пісьменнікаў прысутнічаў і госць - Алесь Астраўцоў. Праўда, госць умоўны, бо ён трохі менскі, але і трохі лідскі. Тым не менш перакладчык аповесці Сяргея Пясецкага "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі" на беларускую мову быў на паседжанні "Суквецця", здаецца, упершыню.
Удзельнікі імпрэзы выказалі пажаданне мець магчымасць пачытаць альманах, які па факту ў Лідзе знаходзіцца ў адзіным экземпляры. Рэдактар газеты "Наша слова" Станіслаў Суднік паведаміў, што робяцца захады для стварэння ў Цэнтральнай бібліятэцы "Аддзела рукапісаў, машынапісаў і рэдкіх выданняў", дзе маглі б размясціцца і нумары "Беларуса", а таксама міні-паэма "Лідскія паэты ў космасе" У. Васько і А. Бурак, якая прызначана для ўнутранага карыстання лідскіх паэтаў, і таму раздавалася на паседжанні ў машынапісным варыянце.
Яраслаў Грынкевіч.
Конкурс працаў пра беларускае замежжа працягнуты да 1 сакавіка
На шматлікія просьбы ўдзельнікаў, працягнуты тэрмін прыёму працаў на конкурс, прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа, які Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" абвясціла з нагоды свайго 25-гадовага юбілею. Можна паспець падаць працу да 1 сакавіка на адрас: zbsb.minsk@gmail.com з пазнакай "На конкурс".
Пра нашых суродзічаў за мяжой тут, у Беларусі, дагэтуль ведаюць няшмат. Але ж менавіта праз іх, беларусаў у замежжы, праз іх справы і творы ва ўсе часы нас, беларусаў, бачыць свет за мяжой: давайце супольна распавядзем пра незвычайныя лёсы і справы беларусаў замежжа, каб лепш ведаць і разумець найперш саміх сябе, каб адчуць, што незалежна ад месца пражывання - мы адна нацыя.
Чакаем працаў і ад прафесійных навукоўцаў, і ад аматараў, ад сталых даследчыкаў і пачаткоўцаў. Месца пражывання значэння не мае. Галоўнае, каб тэксты былі раней не публікаваныя і напісаныя на беларускай мове.
Па выніках конкурсу пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя.
Памер тэкстаў да 1 аўтарскага аркуша (каля 40 тысяч знакаў).
Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага характару. Яны могуць быць прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы, у тым ліку:
- біяграфіям пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чые жыццё і творчасць звязаныя з замежжам;
- асэнсаванню творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;
- гісторыі масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў па-за межы Беларусі;
- гісторыі або сучаснасці беларускай прысутнасці ў асобнай краіне;
- дзейнасці беларускіх дзяржаўных прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Цэнтральнай Рады;
- дзейнасці асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, сродкаў масавай інфармацыі;
- сацыяльным, эканамічным, культурным аспектам існавання беларускага замежжа.
У склад журы конкурсу ўваходзяць сябры Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына":
- Наталля Гардзіенка, гісторык, намеснік дырэктара БДАМЛМ,
- Лявон Юрэвіч, архівіст Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі,
- др. Вітаўт Кіпель, старшыня БІНіМа,
- др. Янка Запруднік, сябар ўправы БІНіМа,
- Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай біблі-ятэкі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".
Ахвяраванні на ТБМ
1. Жылач Таццяна - 50 000 р., в. Метлінцы, Лагойскі р-н
2. Антановіч Тамара - 150 000 р., п. Лясны, Менскі р-н
3. Сіўковіч Валянціна, 30 000 р., г. Менск
4. Шынкевіч Сяргей - 755 000 р., г. Орша
5. Зылькоў С.П. - 400 000 р., г. Гародня
6. Шкірманкоў Фелікс - 100 000 р., г. Слаўгарад
7. Лягушаў Алег - 100 000 р., ст. Ясень, Асіповіцкі р-н
8. Паўловіч А.А. - 100 000 р., г. Менск
9. Стэпановіч Язэп - 100 000 р., г. Менск
10. Пляшко Генадзь - 30 000 р., г. Менск
11. Кукавенка Іван - 100 000 р., г. Менск
12. Прылішч Ірына - 100 000 р., г. Менск
13. Сіўковіч Валянціна - 30 000 р., г. Менск
14. Ляўшун Дзяніс - 190 000 р., г. Менск
15. Раманюк Таццяна - 135 000 р., г. Менск
16. Касцюковіч Зміцер - 50 000 р., г. Чэрвень
17. Ламейка Уладзімір - 100 000 р., г. Менск
18. Тарэлка Міхаіл - 100 000 р., г. Менск
19. Шыдлоўская Ніна - 30 000 р., п. Бараўляны, Менскі р-н
20. Цэдрык Ганна - 20 000 р., г. Менск
21. Руткоўскія Антаніна і Яўгенія - 50 000 р., г. Менск
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ ¨C справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ "Белінвестбанка" код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бела-русбанк.
З падзей 2015 года
1 студзеня ўступіла ў дзеянне дамова аб стварэнні Еўраазійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) трох дзяржаў: Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. 2 студзеня 2015 г. прынята ў ААЭС Арменія, а 12 жніўня 2015 г. - Кіргізія. Сёлета першай старшынствуе ў ЕАЭС Беларусь, а ў СНД - Казахстан.
1 студзеня ў Беларусі ўводзіцца новая штомесячная дапамога сем'ям, якія маюць двое і болей дзяцей (ад 3 да 18 гадоў) па догляду дзіцяці да трох гадоў. Пачалі выплачваць сямейны капітал пры нараджэнні трэцяга і наступнага дзіцяці.
На 1 студзеня залаты запас Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь склаў 36,5 т, а на 1 ліпеня 2015 г. - 36,4 т.
4 студзеня памёр былы першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, былы міністp сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў.
7 студзеня. Тэрарыстычны акт у Парыжы. Трое невядомых адкрылі стральбу ў офісе сатырычнага часопіса "Шарль Эбдо". Загінулі 12 чалавек.
9 студзеня Эканамічны суд г. Менска пакараў прыватную кнігарню "Ў" Логвінаў за гандаль без ліцэнзіі штрафам на суму 967 мільёнаў рублёў. Да 25 сакавіка неабходныя грошы на штраф былі ўжо сабраныя.
16 студзеня. Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь абраў Старшынём Савета Рэспублікі Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча. Анатоль Мікалаевіч Рубінаў з гэтай пасады пайшоў у адстаўку.
19-20 студзеня. У Менску, у Палацы Рэспублікі, адбыўся 42 з'езд БРСМ з удзелам Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі. Удзельнічала ў ім каля тысячы дэлегатаў. Першым сакратаром ЦК БРСМ абраны Андрэй Белякоў.
20 студзеня памёр Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў Менску 31 студзеня 1929 г.
26 студзеня на ўсіх палігонах Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні.
11-12 лютага. Кіраўнікі дзяржаў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі з удзелам міністраў замежных спраў правялі ў Менску 16-гадзінныя перамовы па ўрэлігуляванні ўкраінскага крызісу (канфлікту ў Данбасе і Луганску). Падпісанне пагадненне "Менск-2" аб спыненні агню, адводзе ўзбраенняў, абмене палоннымі і палітычным урэгуляванні канфлікту на Данбасе.
16 лютага. У Менску, у гасцініцы "Беларусь" адбыўся форум прадпрымальнікаў. На яго былі запрошаны прадстаўнікі некаторых прадпрыемстваў і абласных выканкамаў Беларусі. Часова дазволена прадпрымальнікам прадаваць тавары без сертыфікатаў да канца гэтага года.
20 лютага памерла Лідзія Львоўна Арабей (27.06. 1925 -20.02.2015), пісьменніца, літаратуразнаўца. Нарадзілася ў в. Нізок Уздзенскага раёна.
21 лютага па ўсёй Беларусі шырока адзначаны Міжнародны дзень роднай мовы.
21-28 лютага . Тэмпература паветра ў Менску - +2, + 3 градусы. Цякуць ручаі, як вясной.
23 лютага . Беларускія лекары-хірургі 9-й клінічнай бальніцы г. Менска ўпершыню паспяхова перасадзілі лёгкае 58-гадовай пацыентцы Л. Халадок, і яна папраўляецца.
27 лютага. У Маскве, паблізу Крамля, забіты Барыс Яфімавіч Нямцоў, вядомы апазіцыйны расійскі палітык, які падтрымліваў цесныя сувязі з беларускімі палітыкамі.
10 сакавіка . Снегу ўжо няма. Удзень тэмпература паветра +12 градусаў.
17 сакавіка . Позна ўвечары назіралася паўночнае ззянне.
18 сакавіка. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пазбавіў ліцэнзіі на дзейнасць "Дэльта Банк".
20 сакавіка ў Астане (Казахстан) прайшло паседжанне трох кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС У. Пуціна, Н. Назарбаева і А. Лукашэнкі. Вырашаліся эканамічныя пытанні аб інтэграцыі.
20 сакавіка ў 13 гадзін 6 хвілін у Беларусі назіралася зацменне Сонца, якое доўжылася 3 хвіліны. Месяц закрываў 70 працэнтаў дыска Сонца.
22 сакавіка біятланістка Дар'я Домрачава ў Ханты-Мансійску (Расія) заваявала Вялікі крыштальны глобус. Яна атрымала перамогу ў агульным заліку ў спаборніцтве на Кубак свету па біятлоне.
25 сакавіка . У Менску адбылася дэманстрацыя ў гонар Дня волі. Дэманстранта з бела-чырвона-белымі сцягамі сабраліся паводле афіцыйнага дазволу каля кінатэатра "Кастрычнік" (на пр. Незалежнасці) і прайшлі па вул. Сурганава да парку Дружба народаў. У гэты ж дзень Дзень волі адзначалі беларусы ў Варшаве, Вільні, Чарнігаве, у іншых краінах і гарадах.
28 сакавіка. У Менску адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па моўных правах, арганізаваная Радай ТБМ. Было заслухана 38 дакладаў.
2 красавіка. Падпісаны Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Той, хто не працаваў 183 дні на працягу года, абавязаны выплачваць падатак у памеры 20 базавых велічынь (3 600 тысяч рублёў).
5 красавіка католікі, пратэстанты і ўніяты адсвяткавалі Вялікдзень, а праваслаўныя - Вербную нядзелю.
6 красавіка нашаму земляку сусветна вядомаму навукоцу Барысу Кіту споўнілася 105 гадоў. Ён жыве ў Мюнхене.
9 красавіка Маскоўскі акруговы суд (Расія) пакараў беларуса Кірыла Валер'евіча Сілівончыка (1992 г нар.), які жыве ў Ніжнім Ноўгарадзе, за выказванне ў Інтэрнеце ў падтрымку Украіны і за вяртанне Крыма. Яго прысудзілі на 2 гады пасялення ў калоніі адкрытага тыпу.
12 красавіка. Паэт Уладзімір Някляеў пакінуў грамадскі рух "Гавары праўду".
14 красавіка. У выніку трагедыі ў Міжземным моры загінулі 400 мігрантаў, сярод якіх шмат дзяцеў. Яны ўцякалі ад вайны на Блізкім Усходзе ў Еўропу.
15 красавіка. У Лондане памёр а. Аляксандр Надсан (сапраўднае прозвішча Бучка, 08.081926, м. Гарадзея Нясвіжскага р-на - 15.04.2015), вядомы беларускі ўніяцкі дзеяч і бібліяфіл, стваральнік і загадчык беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане.
15 красавіка. У Менску памёр Уладзімір Ілліч Содаль, тэлежурналіст, літаратуразнавец. Нарадзіўся 13 верасня 1937 года ў в. Мормаль Жлобінскага раёна.
22-25 красавіка. Афіцыйны візіт Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі ў Тбілісі (Грузія). Сустрэча і перамовы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.
29 красавіка . Выступленне Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі на сумесным паседжанні абедзвюх палат Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь са Зваротам да парламента і беларускага народа.
Красавік. На Беларускім аўтазаводзе выраблены самазвал і пагрузчык, якія працуюць у кар'еры без людзей. Імі кіруюць па кампутары.
2-3 траўня адбыўся візіт у Менск прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы.
3 траўня. У Менску закончыўся чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Беларуская каманда заваявала 1 залаты, 4 срэбныя і 4 бронзавыя медалі.
4 траўня. У Нью-Ёрку адбылася адна з грандыёзных падзей у свеце моды - традыцыйны баль касцюма.
7 траўня. У Чэхіі зборная каманда Беларусі па хакею на чэмпіянаце свету абыграма каманду ЗША з лікам 5 : 2.
9 траўня. У Менску на парадзе ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ўдзельнічалі 5 тысяч чалавек і 250 адзінак тэхнікі. Для параду былі запрошаны і вайскоўцы Узброеных Сіл ЗША і Расіі.
10-12 траўня. У Менску знаходзіўся з візітам Старшыня КНР Сі Цзіньпінь.
12-16 траўня адбыўся міжнародны конкурс гітарыстаў у г. Хайнсберг. Наш гітарыст Павел Кухта атрымаў першую прэмію.
14 траўня. У Ерэване рашэннем міністраў адукацыі агульнаеўрапейскай прасторы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прынята ў Балонскі працэс.
16 траўня. Жыхары в. Спорава Бярозаўскага раёна зладзілі бунт супоць тутэйшага прадпрымальніка Анатоля Заблоцкага, якому Берасцейскі аблвыканкам здаў Спораўскае возера ў арэнду. Заблоцкі яго прыватызаваў і забараніў сялянам лавіць рыбу без яго ліцэнзіі.
21 траўня . Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у Рыжскім саміце Усходняга партнёрства.
23 траўня, субота. У Слоніме адбыўся ХІ фестываль "Паланез-2015". У ім удзельнічалі музычныя і танцавальныя калектывы з Беларусі і Польшчы.
25 траўня ў Палацы прафсаюзаў у Менску адбыўся 7-ы з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Бралі ўдзел 500 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 4 млн. 10 тыс. членаў прафсаюзу. Прынята праграма дзейнасці прафсаюзаў на 2015-2020 гады. Старшынём ФПБ абраны Міхаіл Сяргеевіч Орда. Ён замяніў на гэтай пасадзе Леаніда Козіка, які ўзначальваў гэтую грамадскую арганізацыю 12 гадоў.
27-29 траўня. У Менску адбыўся 6-ы Міжнародны кангрэс беларусістаў, прысвечаны 500-годдзю беларускага друкавання. У ім удзельнічалі вучоныя з 12 краін. Старшынём Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў выбраны Алесь Суша, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
30-31 траўня . У Беластоку прайшло штогадовае свята беларускай культуры.
31 траўня . У Менску, на пр. Незалежнасці, прайшла Вялікая Еўхарыстычная працэсія. Першае набажэнства ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці. У гэты ж дзень праваслаўныя Беларусі святкавалі Сёмуху.
Травень . У Полацку археолагі знайшлі на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра пячатку Еўфрасінні Полацкай.
Травень. Спыніў існаванне Музей ГУЛАГа ў г. Перм (Расія) - адзіны музей у у РФ і краінах СНД. Такі музей ёсць цяпер толькі ў Вільні.
1 чэрвеня. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь перайшоў на курсаўтварэнне продажу валюты праз двайны аўкцыён.
1 чэрвеня. Пісьменнік Віктар Касько атрымаў прэмію Гедройца за кнігу "Час збіраць косці".
3 чэрвеня . Старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі абраны мітрарапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, а віца-старшынём - біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Генеральным сакратаром Канферэнцыі стаў дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
5-7 чэрвеня . У Маладзечне прайшоў ХV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
8 чэрвеня ў Маладзечне адбылася забастоўка рабочых на заводзе металаканструкцый з патрабаваннем выплаціць заработаную плату. Затрымка атрымалася таму, што Расія не бярэ іх прадукцыю, бо знаходзіцца ў эканамічным крызісе.
13 чэрвеня . Адбыўся чарговы (пяты) Устаноўчы з'езд БХД, але і на гэта раз 18 жніўня ў Міністэрстве юстыцыі новую партыю не зарэгістравалі.
14 чэрвеня. Увечары пасля 35-градуснай гарачыні на Гомель абрушыўся вялікі ўраган з навальніцай. Вуліцы заліты вадой, паламаны дрэвы, перавёрнуты прыпынкі для транспарту. Нанесена гораду шкода на мільёны рублёў.
16 чэрвеня. На Еўрапейскіх гульнях у Баку Марына Літвінчук заваявала залаты медаль на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі ў 5 км, якую яна адолела за 22 хв. 48,9 сек.
20-22 чэрвеня . Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл наведаў Беларусь. Меў сустрэчу з А. Лукашэнкам, адслужыў службу ў Свята-Духавым саборы ў Менску. А 21 і 22 чэрвеня ён быў у Берасці. Там у Дзень смутку адбылася рэканструкцыя бітвы 1941 г. у Берасцейскай цвердзі.
23-25 чэрвеня . Магутная магнітная бура 9 балаў (тры ўспышікі на Сонцы) выклікала паўночнае ззянне на поўначы Еўропы, Азіі і Амерыкі.
27 чэрвеня. У Менску адбыўся ХІ (ХLІІІ) пазачарговы з'езд КПБ.На ім выступіў Першы сакратар ЦК КПБ, намеснік старшыні Менскага гарадскога выканкама Ігар Карпенка. Дэлегаты з'езду (каля 250 чалавек) падтрымалі палітычны курс А. Р. Лукашэнкі і на сёлетніх выбарах Прэзідэнта Беларусі па традыцыі падтрымаюць А.Р. Лукашэнку.
28 чэрвеня ўстаноўлены памятны знак на месцы пераможнай бітвы пад Палонкай Баранавіцкага раёна, якая адбылася 28 чэрвеня 1660 г. паміж ліцвінска-польскім войскам гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Стэфана Чарнецкага і маскоўскім пад камандаваннем ваяводы Івана Хаванскага.
28 чэрвеня. Фінансавы калапс у Грэцыі.
Чэрвень. У Кардыфе на Міжнародным конкурсе "Спявак свету - 2015" беларуская оперная спявачка Надзея Анатолеўна Кучар прызнана лепшай сярод 19 фіналістаў. Яна спела арыю Марфы з оперы "Царская нявеста" Рымскага-Корсакава.
Чэрвень. Беларускі інжынер Васіль Фірсаў на турніры па покеры ў Лас-Вегасе атрымаў прыз "залаты бранзалет".
Чэрвень. У Палацы мастацтваў у Менску адбылася выстава мастацкіх твораў, прысвечаная народнаму герою Тадэвушу Рэйтану (1740-1780). Яе зладзілі Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін.
Пачатак ліпеня. На гасцінцы Бабруйск-Мазыр на 71 км, адкрыты мемарыяльны комплекс "Баграціён", пабудаваны на сродкі Саюзнай дзяржавы.
У Полацку адкрыты абеліск у гонар 1-га Прыбалтыйскага фронту, войскі якога вызвалілі Полацк. На мемарыяльнай пліце - барэльеф Івана Баграмяна, які камандаваў вызваленчай аперацыяй.
У Прыпяці вылавілі сома даўжынёй 195 см і вагой 50 кг.
1 ліпеня. Знята з абароту грошай купюра ў 50 рублёў (з выявай Берасцейскай цвердзі).
2 ліпеня. Кітайскія рабочыя Добрушскай фабрыкі (каля 200 чалавек) пайшлі ў Гомель з пратэстам, бо ім не выплацілі зарплату.
3 ліпеня ў Менску адбыліся ўрачыстасці ў гонар свята Дня Незалежнасці.
3 ліпеня ў Сянне адкрыты помнік "Родны край", які фактычна з'яўляецца першым помнікам Дзяржаўнаму сцягу БССР і Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь. Гэтым памятным знакам мясцовыя ўлады ўганаравалі ўзор "Узыходзячае сонца" на ручніку, вытканым Матронай Сяргееўна Маркевіч у вёсцы Клімавічы Сянненскага раёна. Гэты ўзор быў узяты мастацтвазнаўцам Міхаілам Кацэрам і мастаком Міхаілам Гусевым у 1951 годзе як адзін з сімвалічных элементаў Дзяржаўнага сцяга БССР.
7 ліпеня. На могілках вёскі Сцяг Працы пад Гомелем адкрыты помнік герою Нябеснай Сотні Украіны Міхаілу Жызнеўскаму (скульптар Аляксандр Шатэрнік).
9-13 ліпеня. У Віцебску адбыўся ХХІV міжнародны фестываль мастацтва "Славянскі базар-2015". Самы дарагі квіток на канцэрт каштаваў 1 млн. 650 тыс. беларускіх рублёў.
11 ліпеня. Апазіцыйная незалежная газета "Народная воля" адзначыла 20 гадоў з дня выхаду першага нумара.
14-19 ліпеня. Беларускі плывец, бабруйчанін Ігар Аляксандравіч Бокій, пяціразовы чэмпіён Паралімпіяды-2012, на чэмпіянаце свету па плаванні ў Глазга заваяваў 6 залатых медалёў і адзін срэбны.
15 ліпеня ў Менску памёр Сяргей Друшчыц, архітэктар, заснавальнік рэстаўрацыйнай справы на Беларусі, кіраўнік вытворчага аб'яднання "Белрэстаўрацыя" і Інстытута "Белспецпраектрэстаўрацыя". Нарадзіўся ў 1941 г. у Пружанах. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.
24 ліпеня. Мянчанін таксіст Мікалай Луста прыйшоў з плакатам "Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не - выбарам!" да будынка Дома Урада, дзе знаходзіцца ЦВК. За гэта мерапрыемства ў Маскоўскім судзе г. Менска суддзя Таццяна Матыль дала яму штрафу 25 базавых велічынь (4,5 млн. рублёў).
Ліпень. У Магілёве на Дняпры спынена караблеходства, бо абмялела рака.
Ліпень. У Дзяржынскім раёне дачніца садовага таварыства "Раніца" Галіна Якубаўна Кузьміцкая вырасціла агурок даўжынёй 54 см.
4 жніўня. Прэзідэнт А. Лукашэнка адказваў на пытанні журналістаў "Еўрарадыё", радыё "Свабода" і Tut.by. Прэс-канферэнцыя доўжылася 4 гадзіны 30 хвілін.
4 жніўня Кіеўскі суд г. Адэсы пазбавіў былога мэра горада Белгарад-Днястроўска Адэскай вобласці беларуса Ігара Мікалаевіча Наноўскага (1959 г. нар.), які змагаўся з карупцыяй, волі на 6 гадоў за спробу хабарніцтва. 31 снежня быў выпушчаны на волю пасля паўторнага разгляду крымінальнай справы ў судзе.
6 жніўня. У дзень Георгія Каніскага ў Магілёве асвяцілі Спаса-Праабражэнскі храм, у якім могуць адначасова маліцца 3,5 тысяч вернікаў. Яго вышыня 60 м (самы высокі ў Беларусі).
2-7 жніўня. Звычайна ў Беларусі ў гэты час бываюць навальнічныя дажджы. Сёлета было суха, і да 13 жніўня дажджоў не было зусім.
7 жніўня. У Берасці, Гародні і ў Менску сярэднесутачная тэмпература паветра вышэй кліматычнай нормы на 5 - 10 градусаў цяпла. Удзень тэмпература была каля +35 градусаў.
7 жніўня. Стала вядома, што беларускія валанцёры на Украіне ўтварылі падраздзяленне "Беларусь" (пад бела-чырвона-белым сцягам з "Пагоняй") у складзе Украінскага добраахвотніцкага корпуса.
9 жніўня. У Менску рэкордная тэмпература для гэтага дня +35,8 градусаў.
10-12 жніўня ў Менску знаходзіўся з афіцыйным візітам прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.
12-13 жніўня. Пасля гарачай тэмпературы ўвечары на Магілёў абрынуўся вялікі лівень. Па вуліцы цяклі ручаі.
12-15 жніўня . У кітайскім горадзе Цяньцзінь адбылася тэхнагенная катастрофа.
19 жніўня. У Менску доўга не было дажджу. Засохла трава, некаторыя дрэвы скідваюць лісце. У Вілейскім раёне пасох бульбоўнік.У некаторых вёсках Пухавіцкага раёна ў студнях прапала вада.
22 жніўня. Зыходзячы з прынцыпу гуманізму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка памілаваў 6 палітычных зняволеных - Міколу Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.
24 жніўня. Памерла паэтка, перакладчыца Ала Канапелька. Яна нарадзілася 14 лютага 1960 г. у в. Небытаў Хойніцкага раёна.
27 жніўня. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 666 аб сацыяльнай экспертызе імпартных тавараў забараняецца з 1 студзеня 2016 г. прадаваць прывезеныя з-за мяжы твары без дакументаў.
28 жніўня. У Запарожжы памёр Алесь Мікалаевіч Чаркашын, 33-гадовы беларус, студэнт Таўрыйскага хрысціянскага інстытута (у Херсоне), ад атрыманых ран у баі ў Данбасе 10 жніўня, дзе ён ваяваў у сладзе ўкраінскіх войскаў. Пахавалі ў Берасці 3 верасня.
28 жніўня . Гідраметэа-цэнтрам Беларусі зарэгістравана рэкордная тэмпература ў гэты дзень: у Берасці - +32,6 градуса, а ў Менску - +29,8 градуса С.
29 жніўня. Беларуская спартсменка Марына Арзамасава на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне заваявала залаты медаль па бегу на дыстанцыю 800 м.
Жнівень. На маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шахматах у Нова-Садзе беларусы заваявалі 19 медалёў, з іх 5 залатых. Партыя сыграная Сяргеем Каспаравым была прызнана самай лепшай на гэтым чэмпіянаце.
1 верасня. У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пачаў навучанне 12-гадовы студэнт Цімур Сушко з Жодзіна. Ён яшчэ славуты і тым, што мае звыш сотні медалёў і кубкаў у конкурсах па плаванні.
1 верасня. У Жыткавіцкім раёне зарэгістравана рэкордная тэмпература для гэтага дня +35,6 градуса. У Менску было +31.
1-3 верасня. Прэзідэнт А.Р. Лукашэна быў з візітам у Кітаі, дзе праводзілася святкаванне ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне.
У пачатку верасня гамельчанін Сяргей Андронаў на Дняпры каля в. Дварэц (каля Рэчыцы) злавіў сома даўжынёй 210 см і вагой 53,3 кг.
6 верасня, нядзеля. Рэспубліканскае свята ХХІІ Дзень беларускага пісьменства прайшло ў Шчучыне.
8 верасня. У Львове прайшла дэманстрацыя беларускай і ўкраінскай моладзі з нацыянальнымі сцягамі ў гонар 501-й гадавіны Аршанскай бітвы. У гэты ж дзень вярнуўся ў Менск з эміграцыі з Чэхіі былы кандыдат у Прэзідэнты Беларусі ў 2010 г. Алесь Міхалевіч.
12 верасня. Памёр Аляксей Кароль, палітолаг, гісторык, журналіст, рэдактар газеты ТБМ "Новы час". Пражыў 70 гадоў.
13 верасня. У Менску прайшоў менскі "Пола марафон - 2015", у якім удзельнічалі 16 099 чалавек.
14 верасня. У Душанбэ кіраўнікі дзяржаў АДКБ правялі паседжанне, на якім разглядалася барацьба з тэрарызмам.
17 верасня. У Варшаве адкрыты Музей Катынскай трагедыі.
19 верасня. Паводле СМІ прэзідэнт Расіі У. Пуцін даў распараджэнне падпісаць пагадненне з Рэспублікай Беларусь аб размяшчэнні на яе тэрыторыі авіябазы. Праз некалькі дзён Прэзідэнт А. Лукашэнка заявіў, што з ім перамовы на гэтую тэму не вяліся.
23 верасня беларускі роварагоншчык Васіль Кірыенка стаў чэмпіёнам свету па ровараспорце ў амерыканскім горадзе Рычмард.
25 верасня. У Менску, у кінатэатры "Масква", адбылася прэм'ера беларускага кінафільма "Мы, братья", які перамог на конкурсе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На здымкі гэтага кінафільма было выдзелена 2 млн. долараў.
28 верасня. Прэзідэнт А.Р. Лукашэнка адправіўся ў Нью-Ёрк. Там ён выступіў на Генеральнай Асамблеі ААН, сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН Гі Мунам, кіраўніком МВФ Крысцінам Лагордам і Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
29 верасня. Галоўная спартыўная перамога гэтага года: футбольны клуб БАТЭ перамог італьянскую каманду "Рома".
30 верасня. Расія нанесла першы авіяўдар па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі.
26 верасня. Самадзейны ансамбль "Крынічанька" з в. Новабялевічы Жыткавіцкага раёна (6 пажылых жанчын) выступіў у Віцебску. З песняй пра Лукашэнку жанчыны ездзяць па Беларусі.
Верасень. Сёлета Рэспубліканскае свята фестываль-кірмаш "Дажынкі" не праводзілася. Яно праводзілася ў многіх раённых гарадах Беларусі з 1996 г. (у Століне) да 2014 г. (у Гарадку Віцебскай вобл.). З мінулага года пачалі праводзяцца абласныя і раённыя "Дажынкі".
2 кастрычніка. У Менску, у храме-помніку "Усіх святых і ў памяць аб бязвінна забітых сынах нашай Бацькаўшчыны", праведзена царкоўная служба "Малітва за Беларусь" з удзелам прадстаўнікоў ад усіх рэлігійных канфесій у Беларусі і Прэзідэнта А. Лукашэнкі з яго сынамі.
4 кастрычніка. У Менску адбыўся пікет супроць расійскіх авіябаз на тэрыторыі Беларусі.
8 кастрычніка . Шведская акадэмія навук прысудзіла Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год пісьменніцы Святлане Аляксандраўне Алексіевіч. Медаль Нобельскага лаўрэата ўручыў пісьменніцы шведскі кароль Карл ХVІ Густаў у Стакгольме 10 снежня.
8 кастрычніка. Мастаку Барысу Цітовічу ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт А. Лукашэнка ўручыў ордэн Францыска Скарыны.
11 кастрычніка. У Беларусі адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны пачаліся датэрмінова з 6 кастрычніка. Байкот гэтых выбараў, як заклікалі некаторыя партыі, не ўдаўся. Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК), у іх прынялі ўдзел 87,2 % выбаршчыкаў. За Аляксадра Лукашэнку прагаласавалі 83,5 % выбаршчыкаў, за Таццяну Караткевіч - 4,42%, за Сяргея Гайдукевіча - 3,32%, за Міхаіла Улаховіча - 1,67%, супраць усіх - 6,4% удзельнікаў галасавання. Вынікі галасавання па-рознаму былі ацэнены назіральнікікамі ЕС і краін СНД. Заходнія еўрапейскія назіральнікі лічаць, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Апазіцыйны партыі іх ігнаравалі. З пратэстам па Менску ўвечары прайшлі сотні чалавек, але міліцыя іх не чапала.
12 кастрычніка. Рада Еўрапейскага Саюза прыняла рашэнне прыпыніць санкцыі ў адносінах да Беларусі на 4 месяцы.
16 кастрычніка. Чатыры кадэты Берасцейскага абласнога вучылішча ў майках з "Пагоняй" распаўсюдзілі свае фотаздымкі. Іх з вучылішча не адлічылі толькі таму, што за іх заступілася грамадскасць.
16 кастрычніка ў Полацку 500 прадпрымальнікаў аб'явілі забастоўку з-за масавых падатковых праверак. Сустрэча з адміністрацыяй не дала выніку.
16 кастрычніка. Каля в. Кушлікі на Полаччыне ўстаноўлены камяні і мячы-крыжы на месцы, дзе 18(28) 1661 г. адбылася бітва паміж ліцвінска-польскімі войскамі пад камандаваннем Казіміра Жаромскага і Стэфана Чарнецкага і маскоўскімі на чале з ваяводам Іванам Хаванскім. Хаванскі пацярпеў паражэнне.
24 кастрычніка . У Лошыцкім парку ў Менску пасаджана Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой Сусветнай вайны. Сёлета на пачатку траўня Дрэва міру было пасаджана каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку па ініцыятыве Беларусі.
25 кастрычніка. У Менску памёр Мікалай Аляксандравіч Барысевіч (1923-2015), фізік, прэзідэнт Акадэміі навук БССР (1968-1886).
29 кастрычніка . Мікола Статкевіч арганізаваў вечар памяці ахвяр каля будынка КДБ у Менску. Прыйшло каля 150 чалавек, якія пакінулі запаленыя свечкі каля дзвярэй гэтага будынка.
31 кастрычніка. Над Сінайскім паўвостравам у выніку тэракту пацярпеў катастрофу расійскі самалёт. Загінулі 224 чалавекі.
31 кастрычніка. У Свіслачы Гарадзенскай вобл. дзесяткі людзей ушанавалі памяць К. Каліноўскага. Гэтае ўшанаванне праводзіцца ўжо ў 21-ы раз.
1 лістапада. Прэзідэнт ЗША Барак Абама павіншaваў нашага зямляка беларускага паэта Міхася Кавыля, які пасля вайны жыве ў ЗША, са 100-годдзем з дня нараджэння.
1 лістапада. У Вене саліст менскага Вялікага тэатра оперы і балету бас Анатоль Сіўко атрымаў першую прэмію міжнароднага конкурсу "Маладыя галасы" (15 тысяч еўра). У конкурсе ўдзельнічалі 42 вакалісты з 26 краін.
4 лістапада. Падпісаны Указ Прэзідэнта № 450 аб дэмінацыі беларускага рубля з 1 ліпеня 2016 года. Будуць адкінуты чатыры нулі.
5-6 лістапада . У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя на тэму "Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура". У ёй удзельнічалі больш за 140 вучоных з Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны, Расіі, Чэхіі і Малдовы. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік. Навуковая канферэнцыя па такой тэме праводзілася ў Беларусі ўпершыню.
6 лістапада. А.Р. Лукашэнка прыняў Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў Палацы Незалежнасці на праспекце Пераможцаў пры заступленні на гэтую пасаду ў пяты раз.
6-13 лістапада. У Менску адбыўся ХХІІ Міжнародны кінафестываль "Лістапад".
7 лістапада. У в. Варацэвічы Іванаўскага раёна адкрылі краязнаўчы музей Напалеона Орды, мастака і кампазітара.
10 лістапада . У Гватэмале пачалося вывяржэнне вулкана.
11 лістапада. Дэкрэтам Прэзідэнта № 7 уводзіцца падатак на даходы з дэпазітываў, якія атрымліваюць фізічныя асобы ў банках.
12 лістапада. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка падпісаў загад, паводле якога студэнты за пераздачу залікаў і іспытаў і за пропускі заняткаў абавязаны заплаціць грошы.
13 лістапада. У Парыжы адбылося некалькі тэрактаў. Загінулі 130 чалавек, паранены 351. Магчыма, гэта помста французам за бамбежкі французскімі самалётамі "Ісламскай дзяржавы".
13-18 лістапада. У Палацы мастацтваў у Менску адбылася выстава дакументаў і карцін на тэму "Праўда пра Курапаты".
19 лістапада . Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Ніколіч знаходзіўся з афіцыйным візітам у Менску, ён быў прыняты А.Р. Лукашэнкам.
24 лістапада. У гадавіну рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыі група партыйных актывістаў на чале з Міколам Статкевічам з бела-чырвона-белымі сцягамі прайшла ад ад ГУМа і МУС да Дома Урада, дзе знаходзіцца ЦВК.
25 лістапада ў Екацярынбургу адкрыўся культурна-асетніцкі цэнтр Б.М. Ельцына. Ад Беларусі на адкрыцці гэтай установы прысутнічаў палітык С. С. Шушкевіч.
26 лістапада. Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым паміж Рэспублікай Беларусь і Ізраілем для паездак тэрмінам да 90 дзён на год.
26-27 лістапада. Адбыўся візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Менск. Ён правёў перамовы з Прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам.
27 лістапада. Група актывістаў БНФ на аўтобусе праехала праз Грозава, Семежава ў Слуцк у сувязі з гадавінай Слуцкага збройнага чыну.
27 лістапада. У амерыканскім горадзе Х'юстан беларускі цяжкаатлет (штангіст) 29-гадовы Вадзім Стральцов падняў 405 кг і атрымаў залаты медаль.
Лістапад. У Марока на чэпіянаце свету па самба беларуска Святлана Цімашэнка ў вагавай катэгорыі да 80 кг. перамагла ў фінале балгарскую спартсменку Марыю Арашкаву.
Лістапад. У Магілёве Аляксей Паўлоўскі сабраў некалькі сот подпісаў пад зваротам да А. Лукашэнкі са скаргай: чаму ў магазінах знік беларускі часнык і прадаецца толькі дарагі кітайскі. Міністэрства гандлю дало адказ, што свайго не хапае.
2 снежня на плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў "Марш студэнтаў" супраць аплаты за паўторныя залікі і іспыты ды за пропускі заняткаў, якія ўводзяцца паводле загаду рэктара БДУ. За гэтую недазволеную акцыю міліцыянеры некаторых студэнтаў аб'явілі арганізатарамі і склалі пратаколы.
8 снежня. Гамяльчанін Юры Рубцоў папрасіў палітычнага прытулку ў Германіі.
14 снежня ў Менску адбыўся форум прадпрымальнікаў Беларусі, на якім вырашана спыніць работу прадпрымальнікаў з 1 студзеня 2016 г. у сувязі з тым, што ў іх няма магчымасці атрымоўваць сертыфікаты на набытыя тавары ў Расіі. За продаж тавараў без такіх дакументаў будуць накладаць вялікі штраф.
14-15 снежня. Адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Маскву да У. Пуціна.
17 снежня Прэзідэнт А. Лукашэнка перапрызнчыў той жа самы Урад, які ўжо амаль год узначальвае Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў. Усе міністры захавалі свае пасады.
22 снежня. У Берасці адбылася канферэнцыя вучоных Польшчы, Беларусі і Украіны аб аднаўленні воднага шляху Вісла-Дняпро, які звяжа Балтыйскае мора з Чорным.
23 снежня. Тэмпература паветра ў Менску і ў некаторых гарадах +10 градусаў (цяпла).
23 снежня Маскоўскі суд г. Менска пакараў штрафам за ўдзел у "Маршы студэнтаў" (2 снежня 2015 г.) Паўла Сяргея на 25 базавых велічынь (4,5 млн. руб.), а Глеба Вайкуля - на 18 базавых велічынь (3240 тыс. бел руб.). Студэнты пачалі збіраць грошы, каб дапамагчы арганізатам выплаціць штраф. Свой загад рэктар БДУ не адмяніў, але студэнтаў з БДУ не выключыў. На пачатку студзеня 2016 г. Глеба Вайкуля выключылі з другога курса філалагічнага факультэта БДУ як не здаўшага залік па псіхалогіі.
24 снежня. З Валгадонска ў Астравец дастаўлены корпус рэактара для першага энергаблока АЭС.
24 снежня. У Беларусі падаражэў праезд на чыгуначным транспарце на 33 працэнты. У Менску падаражэў праезд у гарадскім транспарце.
25 снежня. Падпісаны Указ Прэзідэнта № 513 "Аб стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану асобных прамысловых арганізацый".
25 снежня. Навучэнец мастацкай студыі пры Свабодным тэатры Міхаіл Каўко наладзіў пікет з агнём каля ратушы ў Менску. На таблічцы быў надпіс: "Мы будзем гарэць - ім будзе пляваць". 30 снежня яго аштрафавалі ў судзе на 20 базавых велічынь (3 600 тыс. рублёў).
26 снежня ў Вушачах адкрылі і асвяцілі помнік Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Асвячэнне правялі праваслаўны, уніяцкі і каталіцкі святары.
28 снежня. Указам Прэзідэнта № 522 у Беларусі 2016 год аб'яўляецца Годам культуры.
28 снежня. У Беларусі пачалася зіма са снегам і марозам - 5-7 градусаў.
30 снежня. Па выніках 2015 года Указам Прэзідэнта № 527 прысуджаны рэспубліканскія прэміі. 5 прэмій "За духоўнае адраджэнне": за кнігу "Жыць і помніць"аўтарам Алене Харашэвіч і Анатолю Шаркову, за дасягненні епіскапу Барысаўскаму і Мар'інагорскаму Веніяміну, ксендзу в. Росіца Верхнедзвінскага раёна Чаславу Курачку, калектыву Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, калектыву Рэспубліканска навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця".
31 снежня ў Расійскай Федэрацыі афіцыйна адменены іспыты па рускай мове і гісторыі Расіі для грамадзян Беларусі, якія часова знаходзяцца і пражываюць у Расіі.
У навагоднюю ноч 68-гадовая мінчанка Ніна Багінская прайшла з бела-чырвона-белым сцягам ад будынка НАН Беларусі па пр. Незалежнасці да ратушы і Чырвонага касцёла.
Снежань. Прыватныя медыцынскія цэнтры атрымалі дазвол на выдачу хворым бюлетэняў.
За 2015 год не стала 3,3 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і на канец года іх засталося ў Беларусі толькі 14,5 тысяч.
Колькасць насельніцтва Зямлі на канец года склала каля 7,3 млрд. чалавек.
У 2015 годзе:
Гэты год быў "Год моладзі".
За 2015 год золатава-лютныя запасы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь скараціліся на 883,3 млн. долараў і склалі 4,176 млрд. долараў.
Намалалочана збожжавых і бабовых 8 млн. 653 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць іх склала 36,5 ц. з аднаго гектара. Накапана бульбы ўсімі гаспадаркамі 5 млн. 995 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы - 194 ц з 1 га. Пасяўная плошча ўсіх сельскагаспадарчых культур склала 6 млн. 869,2 тыс. га (больш чым у 2014 г. на 8,4 тыс., павялічылася на 0,1 %). Льнавалакна выраблена 40,5 тыс. т. ( на 15,9 % меней, чым у 2014 г.).
Сярэдняя месячная заработная плата за студзень - лістапад склала 6 656,5 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата за кастрычнік месяц - 6 837,6 тыс. рублёў.
Сярэдняя працоўная пенсія ў снежні (апрача пенсіянераў вайскоцаў, КДБ, МНС і органаў МУС) - 2 млн. 839,4 тыс. рублёў, а сацыяльная пенсія па ўзросце - 1 млн. 408,8 тыс. рублёў, мінімальная пенсія па ўзросце - 392 283 рублі.
Базавая велічыня з 1 студзеня на працягу года трымалася 180 000 рублёў, а ў 2014 г. яна была 150 000 рублёў.
На буйных заводах Менска і Гародні к канцу года скарацілася колькасць працоўных месцаў. Некаторых рабочых адправілі ў адпачынак за свой кошт. Вырабленыя на заводах тавары не знаходзяць збыту.
За снежань месяц у Менску плата за камунальныя паслугі прыватызаванай аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 37 (жылой 17) кв. м., у якой пражывае адзін чалавек, склала 235 000 руб.
У снежні кошт электраэнергіі за адну кВт-гадзіну для гараджан, якія карыстаюцца газавай плітой, да 150 кВт/гадзін - па 990 руб., ад 150 да 300 кВт/гадзін - па 1 287 руб. і для гараджан, якія карыстаюцца электраплітой, да 250 кВт/гадзін - па 841,5 руб., пасля 250 да 400 кВт/гадзін - па 1093,95 руб.
З 24 снежня праезд у гарадскім транспарце Менска каштаваў у тралебусе, аўтобусе і трамваі за адну паездка 5000 рублёў, у метро - 5 500 рублёў, у аўтобусе-экспрэсе -6 500 рублёў.
У абменных пунктах у канцы снежня ў Менску 1 долар можна было набыць за 18550 -18650, 1 еўра - за 20300, 1 расійскі рубель - за 255 беларускіх рублёў.
У канцы снежня цэны на тавары ў менскіх магазінах былі наступныя:
Хлеб "Нарачанскі" (1,2 кг) - 18200 руб.
Хлеб "Водар" (860 г) - 12400 руб.
Батон "Традыцыйны" (450 г) - 11800 руб.
Батон "Старавіленскі" (400 г) - 8900 руб.
Смятана 26% (400 г) - 13900 руб.
Малако 3,5% (1 л) - 13600 руб.
Сыр "Расійскі" 50 % (1 кг) - 75900 руб.
Тварог 10% (200 г) - 8700 руб.
Масла сметанковае "Сялян-скае" 72% (180 г) - 16900 руб.
Кефір 3,6% (1 л) -11000 руб.
Алей сланечнікавы (1 л) - 23900 - 26900 руб.
Свініна (1 кг) 2-й кат. І гат. - 55100 руб.
Мяса свіное (1кг) - 80600 -122400 руб.
Каўбаса вараная "Руская" (1 кг) - 49300 руб.
Каўбаса вараная "Эстонская" (1кг) -52500 руб.
Ялавічына (1кг) - 62400 руб.
Вяндліна (1 кг) - 54700 руб.
Бульба (1кг) - 4200-5000 руб.
Капуста (1кг) - 5500 руб.
Мука пшанічная (1кг) - 7200 - 9300 руб.
Крупы грэцкія (0,8 кг) - 20500 руб., (0,9 кг) - 24900 руб.
Крупы ячменныя (1кг) - 8200 руб.
Крупы аўсяныя (1 кг) - 9800 руб.
Гарэлка 40% (0,5 л) - 69500 руб.
Віно "Кагор, 13%" (0,75 л) -56900 руб.
Віно пладова-ягаднае 18 % (0,5 л.) - 27400-29500 руб.
Цукар (1кг) - 14900 руб.
Селядцы (1кг) - 43000 руб.
Яйкі (10 штук) - 17900-24400 руб.
Цыбуля (1кг) - 7700 - 8200 руб.
Соль харчовая (1 кг) - 4700-4800 руб.
Запалкі (1 пачак) - 300 руб.
Мыла гаспадарчае 72% (200 г) - 5700-8800 руб.
Падзеі і цэны запісаў Сымон Барыс.
Завітала "Шчадруха-весялуха" ў домік Таўлая
Літаратурны аддзел (домік В. Таўлая) Лідскага гістарычна-мастацкага музея пашырае сваю дзейнасць. З лютага 2015 года ў сценах музейнага будынка ў кожную нядзелю згрупоўваюцца сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі ваенных дзеянняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны, жыхары блакаднага Ленінграда, былыя вязні канцлагераў, сваякі воінаў, ветэраны Узброеных Сілаў і Ваенна-Марскога флоту. З іх вуснаў становяцца вядомымі шматлікія звесткі з жыцця ў падполлі, аб партызанскім руху, вязнях канцэнтрацыйных лагераў, мірных грамадзян, якіх гітлераўцы вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, Аўстрыю, Францыю. Раскрыты падзеі, якія адбываліся не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і ў суседніх дзяржавах - ва Украіне і Расіі.
На гэты раз, удзельнікі музейна-асветніцкага праекта "Гістарычная гасцёўня "Памяць за сабою пакліч" вырашылі крышку адысці ўбок ад ваеннай праграмы і замест гаротных успамінаў паказаць свае здольнасці ў канцэртнай праграме - калядных вячорках "Шчадруха-весялуха". На мінулым тыдні, пасля святкавання Старога Новага года, а менавіта 17 студзеня, сведкі ваеннага ліхалецця, сярод якіх і прадстаўнікі аматарскага аб'яднання пры раённым Палацы культуры "Вера. Надзея. Любоў", а таксама сябры клуба "Актыўнае даўгалецце" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для пажылых грамадзян сабраліся за шыкоўна накрытым сталом са смачным печывам, салодкімі напоямі і традыцыйнымі стравамі для гэтага свята (напрыклад, куццёй і інш.), што абавязковымі лічацца для ўжывання падчас традыцыйнага беларускага абраду "Шчадру-хавесялуха", які праводзіцца напярэдадні Вадохрышча. Арганізатар праекту навуковы супрацоўнік музея Анастасія Каладзяжная пазнаёміла прысутных з гісторыяй ўзнікнення на Лідчыне хрысціянства, якое бярэ пачатак з ХІV стагоддзя, яшчэ ад заснавальніка Лідскага замка - вялікага князя літоўскага Гедыміна, пра першую праваслаўную капліцу, якая размяшчалася ў паўднёва-заходняй вежы лідскай пярліны.
Смачныя стравы, цікавыя гісторыі, песні як з хрысціянскага рэпертуару, так і ваеннага пад акампанемент акардыёна, конкурсы ажывілі домік Таўлая. А вось, калі ў танцы кінуліся ўжо далёка не маладзёны: Эдуард Якубашка і Станіслава Анацка, паказаўшы свой спрыт у польцы, падыспані (у чым магла бы пазайздросціць нават моладзь), то радасным пачуццям не было мяжы. Прыемнай неспадзяванкай сталі нумары ў выкананні спадарыні С. Анацкі, якая прадэманстравала гімнастычныя практыкаванні (ёга, расцяжка на шпагат і іншае). Любоў Васільеўна Ганевіч, якая між іншым была адной з сувядоўцаў мерапрыемства, для літаратурнага аддзела падаравала вырабы з саломкі, распавяла пра кожны задзейнічаны атрыбут у тым ці іншым саламяным вырабе, пра яго сімвалічнае значэнне ў доме, у сям'і. А для аматараў вырабаў з паперы (арыгамі) была магчымасць паўдзельнічаць у майстаркласе пад кіраўніцтвам супрацоўніка музея Тарас Галіны Іванаўны, а таксама пабачыць выстаўку, на якой былі прадстаўлены вырабы з гэтых і іншых матэрыялаў удзельнікаў праекту. Пад час мерапрыемства нарадзіліся новыя ідэі і прапановы як сустрэць "Шчадруху-весялуху" ў наступным годзе. Але ж і на гэты год сведкі ваеннага ліхалецця запланавалі шэраг вясёлых вечарын, на якія зноў збяруцца разам. Раскрываючы заслонку, прызнаюся, што наступная запланавана на 8 сакавіка. Што прапануюць на гэты раз? Дачакаемся, пабачым. А наконт падняцця настрою, бадзёрасці, радасці, якія пераклікаюцца з хвілінамі шчасця - гарантуецца.
Алесь Хітрун, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея.