Наша слова.pdf № 4 (108), 24 студзеня 2024 г.
Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў: любіць Бога і бліжняга
18 студзеня ў Касцёле распачаўся Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Пра гэта на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла напярэдадні ў Ватыкане, нагадаў Папа Францішак.
Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў прысвечаны тэме: "Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга свайго, як самога сябе".
- Я заклікаю вас маліцца, каб хрысціяне дасягнулі поўнага адзінства і аднадушна сведчылі любоў да ўсіх, асабліва да самых уразлівых, - заахвоціў вернікаў Папа Францішак.
Каталіцкі Касцёл удзельнічае ў штогадовай ініцыятыве Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў ужо больш за пяцьдзясят гадоў. Хрысціянскія цэрквы і супольнасці праводзяць яго кожны год з 18 па 24 студзеня.
Сёлета матэрыялы для правядзення Тыдня падрыхтавала экуменічная група з Буркіна-Фасо разам з мясцовай супольнасцю Chemin Neuf - "Новы шлях".
Сёлета хрысціянская меншасць Буркіна-Фасо "перажывае вельмі складаную сітуацыю пераследу і гвалту", - адзначыў супрацоўнік Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству ксёндз Хуан Усма Гомэс.
У гэты час таксама ў дыяцэзіях Касцёла на Беларусі традыцыйна адбываюцца экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў традыцыйных хрысціянскіх веравызнанняў нашай краіны.
Паводле: Vatican News / Catholic.by.
У Менску біскуп Касабуцкі цэлебраваў Імшу аб адзінстве хрысціянаў, а арцыбіскуп Станеўскі ўзначаліў экуменічнае набажэнства
20 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцы-біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў экуменічнае наба-жэнства.
У супольнай малітве, да якой далучыўся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, узялі ўдзел прадстаўнікі некаторых традыцыйных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.
Перад набажэнствам Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў галоўнай святыні сталіцы.
- Мы молімся аб гэтым адзінстве, якога, як мы ведаем, у рэальнасці няма: ёсць розныя канфесіі, ёсць розныя хрысціянскія супольнасці, дэнамінацыі. Мы па-рознаму ўспрымаем розныя праўды веры, розныя традыцыі. Але мы молімся, каб усе мы мелі адно сэрца, бо ўсе мы молімся аднаму Богу, праслаўляем таго самага Хрыста.
- Таму падчас гэтай Імшы я асабліва малюся аб еднасці хрысціянаў, аб еднасці ў нашай краіне паміж прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігій, аб еднасці ў нашых сем'ях і аб адзінстве паміж усімі намі, - сказаў на пачатку цэлебрацыі іерарх.
У прамоўленай гаміліі біскуп Касабуцкі перадусім адзначыў, што "калі мы кажам пра адзінства хрысціянаў, мы звяртаем увагу на тое, што мы перш за ўсё павінны мець Духа Хрыстовага, Духа Божага ў нашым сэрцы". Разважаючы на падставе біблійных чытанняў пра навяртанне, іерарх сцвердзіў, што яно дае свой плён у хрысціянскім жыцці. Малітва аб адзінстве хрысціянаў, паводле яго, павінна быць спалучана з імкненнем да навяртання і перамены жыцця, што неабходна кожнаму верніку.
- Таксама і для нас гучыць гэты заклік <…>, каб змяніць штосьці ў сабе і старацца набрацца гэтага Духа Хрыстовага, Духа Божага, які дазваляе нам убачыць у іншым чалавеку брата, які дазваляе нам палюбіць іншага чалавека такім, які ён ёсць, з яго слабасцямі, недахопамі; прабачыць іншаму чалавеку… Бо гэта - першыя крокі, якія вядуць да адзінства, - сцвердзіў біскуп Юрый Касабуцкі.
Пасля заканчэння святой Імшы да алтара ў працэсіі з крыжам выйшлі ўдзельнікі экуменічнага набажэнства на чале з арцыбіскупам Станеўскім. Звярнуўшыся да сабраных у катэдры вернікаў розных канфесій, сярод якіх былі таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, арцыпастыр паведаміў, што дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: "Любі Пана Бога твайго <…>, а бліжняга свайго, як самога сябе" (Лк 10, 27). Іерарх дадаў, што матэрыялы для экуменічных малітваў былі падрыхтаваныя хрысціянамі з Буркіна-Фасо ў Афрыцы.
- Гасцям, стомленым падарожжам, там падаюць ваду, каб яны маглі наталіць смагу і абмыць запылены твар. Вітаючы вас, браты і сёстры, мы ахвяруем вам жыватворчую ваду нашай любові і ачышчальную ваду супольнай малітвы.
Сэрцам нашай малітвы з'яўляецца прыпавесць пра міласэрнага самараніна, у якой мы чуем Божы заклік аб любові да Бога і да бліжняга. Давайце падрыхтуемся да сустрэчы з Богам Любові, праславім Яго і падзякуем Яму, - запрасіў удзельнікаў экуменічнага набажэнства арцыбіскуп Станеўскі.
Пасля гэтага адбылася малітва праслаўлення і падзякі, а потым - чын пакаяння. Усе разам прысутныя ў катэдры супольна ўзнеслі малітву "Святы Божа, святы моцны, святы несмяротны, змілуйся над намі", і выслухалі біблійныя чытанні. Пасля евангельскай прыпавесці пра добрага самараніна да прысутных звярнуліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
Першым прамовіў найстарэйшы ўдзельнік экуменічнага набажэнства, Апостальскі адміністратар католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Святар зазначыў, што прыпавесць Хрыста звяртае ўвагу вернікаў на любоў да Бога і да бліжняга - "блізкага і далёкага".
- Сёння молімся словамі: "Пане, адкрый нашыя сэрцы для тых, каго мы не заўважаем". Сапраўды, патрэбна, каб Бог адкрыў нашыя вочы і нашыя сэрцы. Дзякуй Богу, хрысціяне, у тым ліку і ў нашай краіне, Беларусі, робяць шмат, каб заўважыць і адрэагаваць на патрэбы бліжніх: патрэбы матэрыяльныя.
Але застаецца шырокае поле, на якім можна паклапаціцца пра духоўныя патрэбы нашых бліжніх. Поле, на якім можам несці ім Божае слова: слова Божае запісанае ў Бібліі; слова Божае, пра якое мы павінны сведчыць нашымі ўчынкамі і справамі, - сказаў кіраўнік Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Ён нагадаў, што наступная нядзеля ў Каталіцкім Касцёле з'яўляецца нядзеляй Божага Слова, і адзначыў, што гэта нагода паўней выкарыстоўваць экуменічны патэнцыял Святога Пісання.
Пастыр Евангельска-Лютаранскай супольнасці з Гародні Уладзімір Татарнікаў у сваёй прамове падкрэсліў важнасць супольнай малітвы хрысціянаў "адно з адным і адно за аднаго". Ён звярнуў увагу на тое, што менавіта любоў і прабачэнне займаюць у гэтым цэнтральнае месца.
Прадстаўнік Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Камінскі зазначыў, што гэтае таварыства існуе перадусім дзеля міру, які ўсім людзям нясе Божае слова. Паводле яго, у час, калі паміж людзьмі так шмат варажнечы, малітва аб любові і адзінстве мае вялікае значэнне.
Аляксандр Камінскі падзяліўся сваёю мараю аб тым, каб людзі ва ўсім свеце селі за стол перамоваў і прыйшлі да міру.
Памочнік біскупа Аб'яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Беларусі пастыр Валерый Шэйбак, у сваю чаргу, з горыччу заўважыў, што сёння паміж хрысціянамі розных веравызнанняў яшчэ шмат непаразуменняў і ўзаемнага недаверу. Паводле яго, неабходна шырэй глядзець на Царкву Хрыстову для дасягнення адзінства, якое "пачынаецца з братэрскага прыняцця".
Нарэшце, да прысутных звярнуўся арцыбіскуп Станеўскі. Каталіцкі іерарх перадусім узгадаў словы апостала Паўла пра любоў, якая "не чыніць бліжняму зла" і "ёсць выкананнем Закону". Паводле арцыпастыра, прыпавесць пра міласэрнага самараніна заахвочвае ўсіх хрысціянаў клапаціцца пра кожнага, хто знаходзіцца ў патрэбе.
- Браты і сёстры, мы вучымся, бо экуменізм, сённяшняя малітва аб еднасці хрысціянаў - гэта навука ад Бога. Не адмаўленне ад праўды, а пошук праўды. Гэта барацьба за праўду, якая, урэшце, вызваліць нас ад таго, што падзяляе, - сцвердзіў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Асабліва кранальным момантам экуменічнага набажэнства стала супольная малітва "Ойча наш", калі ўдзельнікі ўзяліся за рукі на знак агульнага імкнення да адзінства ўсіх вызнаўцаў Хрыста - "каб усе былі адно".
Паводле: Catholic.by.
"Святое Васілле" ў Лідзе
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры 20 студзеня правёў імпрэзу "Шчадрэц" - "Святое Васілле".
Наведвальнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць убачыць калядны абрад "Шчодра", пазнаёміцца з традыцыйнымі каляднымі стравамі «Тры куцці», стаць удзельнікамі каляднай абрадавай гульні "Яшчур", убачыць лялечны тэатр "Батлейка", а таксама, далучыцца да сапраўдных варожбаў і гульняў, атрымаць асалоду ад традыцыйных народных спеваў, побытавых танцаў і калядных карагодаў.
У праграме прынялі ўдзел народны фальклорны гурт "Талер", народны лялечны тэатр "Батлейка" і іншыя калектывы.
ТК "Культура Лідчыны".
Алесю Якімовічу - 120 гадоў
17 студзеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алеся Якімовіча (1904-1979).
Алесь Якімовіч нарадзiўся ў сялянскай сям'i. Старэйшы з шасцярых дзяцей, ён памагаў бацькам па гаспадарцы. Cкончыўшы Bышэйшае пачатковае вучылiшча ў мястэчку Узда i двухмесячныя настаўнiцкiя курсы, вучыўся ў Белпедтэхнiкуме. У студэнцкiя гады фаpмipавалiся яго светапогляд i талент. Pазам з iм займалiся Aндрэй Aлександровiч, Пятро Глебка, Паўлюк Tpyc, а методыку роднай мовы выкладаў Якуб Kолас, якi клапатлiва ставiўся да пiсьменнiкаў-пачаткоўцаў. Hеўзабаве малады лiтаратар стаў сябрам лiтаратурнай арганiзацыi "Mаладняк" (1923), працаваў адказным сакратаром рэдакцыi новага часопiса для школьнiкаў "Беларускi пiянер" (1924). З 1927 года Алесь Якімовіч займаўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педфака БДУ, якое скончыў у 1930 годзе. Bучобу ва ўнiверсiтэце сумяшчаў з абавязкамi рэдактара часопiса "Iскры Iльiча". Hекаторы час працаваў сакратаром педагагiчнага часопiса "Aсвета", выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры ў вячэрнiм Tэxнiкуме вогнетрывалага будаўнiцтва. У 1934 годзе быў дэлегатам Першага з'езда савецкiх пiсьменнiкаў.
У пачатку Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыi, працаваў настаўнiкам у адной з сярэднiх школ г. Чыстапаля (Tатарская ACCP), адказным сакратаром раённай газеты ў сяле Шаманаiха Kазахскай CCP. Aдтуль у 1942 годзе ён быў накiраваны на курсы малодшых лейтэнантаў у г. Aндзіжан, затым - на фронт. Пад Xаркавам у 1943 годзе быў паранены. Пасля выхаду са шпiталя пэўны час жыў у Mаскве, займаўся рэдактарскай працай. Пасля вайны працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БCCP, лiткансультантам Cаюза пiсьменнiкаў Беларусі.
Пачатак творчасцi Aлеся Якiмовiча прыпадае на 1920-я гады - перыяд станаўлення беларускай дзiцячай лiтаратуры. Bершы пачаў пiсаць падчас вучобы ў Белпедтэхнiкуме. Першае выступленне ў друку - верш "Bяснa", надрукаваны ў 1923 г. у часопiсе "Mаладняк". У 1925 годзе выйшлi першыя кнiгi Aлеся Якiмовiчa: "Bершы" i зборнiк апавяданняў "Гул бубна", у якix расказвалася пра жыццё дзетвары. Пазней выходзяць у свет аповесцi, апавяданнi, вершаваныя казкi. Aлесь Якiмовiч быў адным з пачынальнiкаў тэмы заходнебе-ларускага жыцця ў дзiцячай лiтаратуры (апавяданне "Aпоркi"). Значная частка апавяданняў пiсьменнiка, яго аповесць "Cмелыя людзi", прысвечаны гераiзму юных барацьбiтоў у гады Другой сусветнай вайны. Праблемы працоўнага, маральнага выхавання дзяцей узняты ў зборнiках апавяданняў пісьменніка "Cябры", "Залатыя рукi", аповесцi "Гаворыць Mасква". Цэнтральнай тэмай яго творчасцi стала тэма пакутлiвага, абяздоленага дзяцiнства (апавяданне "Hовы год", аповесць "Базылёў курган").
У 1971 годзе Алесь Якімовіч піша аповесць "Кастусь Каліноўскі". У аповесці ў той час, як пісала крытыка, правільна была асэнсавана эпоха, якая папярэднічала паўстанню, і падзеі самога паўстання. Алесю Якімовічу няпроста было зрабіць гэта, бо існавалі розныя думкі і меркаванні гісторыкаў наконт гэтай гістарычнай падзеі. Але, зрабіўшы аналіз таго складанага і драматычнага часу, пісьменнік грунтоўна разабраўся ў характары паўстання. Ствараючы вобраз Кастуся Каліноўскага, Алесь Якімовіч звярнуўся да фактаў біяграфіі гэтага мужнага змаганца. Чытачы даведваюцца пра вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся і жыў у гады дзяцінства Кастусь Каліноўскі, пра Якушаўку, куды потым пераехала іх сям'я, пра яго старэйшага брата Віктара, які актыўна ўплываў на фарміраванне рэвалюцыйных поглядаў Кастуся, пра тое, як балюча крануў сэрца Кастуся Каліноўскага пакутны лёс прыгонных…
Aсобную старонку творчай бiяграфii пісьменніка складае яго плённая дзейнасць у галiне мастацкай апрацоўкi беларускiх народных казак, у развiццi жанру лiтаратурнай казкi. Aсаблiва шырокую вядомасць набылi вершаваныя казкi "Kаваль Bярнiдуб", "Bераб'ёвы госцi", у якiх наследаванне традыцый вуснай народнaй творчасцi вiдаць i ў выяўленнi iдэi, i ў сюжэтна-вобразнай структуры, i ў мове твора.
Aлесь Якiмовiч - складальнiк кнiгi для чытання ў 2-м класе "Pоднае слова", а таксама артыкулаў па пытаннях развiцця дзiцячай лiтаратуры. Hямала зроблена iм i ў галiне перакладу.
Паводле СМІ.
Гародна, няспраўджаная рэзідэнцыя Станіслава Аўгуста
Ежы Хопен
Ад перакладчыка: Вядомы мастак, рэстаўратар, гісторык мастацтва і дацэнт Віленскага ўніверсітэта Ежы Хопэн ( Jerzy Hoppen, 1891-1969), увосень 1938 г. гасцяваў у гаспадыні маёнтка Гародна Ады Кандратовіч, вывучаў палац і напісаў цікавы нарыс у віленскай газеце "Слова". Сёння ад маёнтка застаўся толькі знявечаны парк, у якім, аднак, жыве шляхетны дух старых часоў, і таму сёння Гародна для мяне - можа самае ўлюбёнае месца гістарычнай Лідчыны.
Сярод нашых шматлікіх гістарычных сядзіб самай прыгожай і захаванай з'яўляецца драўляная сядзіба-палац у Гародне. Яго самая галоўная асаблівасць - гэта стыль часоў караля Станіслава, які выпраменьвае кожная дэталь архітэктуры. Гэта яшчэ адзін доказ уплыву караля Станіслава Аўгуста на галіну мастацтва. На жаль, Гародна яшчэ малавядомае, недаследаванае і навукова не апісанае. І гэта пры тым, што яно несумненна звязана з Варшаўскім замкам і Лазенкамі. Стылёвая блізкасць інтэр'ераў, несумненна, пацвердзіла б гэта пры бліжэйшым вывучэнні.
Вялікі аднапавярховы дом, пабудаваны на невысокім узгорку, з велічным ганкам, манументальнымі сходамі і высокай пад'язной дарожкай, проста ўражвае сваім выглядам.
Гародна знаходзіцца ў ваколіцах Ліды - за 25 кіламетраў і за 12 кіламетраў ад Эйшышак. Некалі яно было спадчыннай уласнасцю Саламеі княгіні Радзівіл з Сапегаў і ў 1762 г. была падаравана ёю Людвіку Скуміну Тышкевічу. Людвік Скумін Тышкевіч - пісар Вялікага Княства Літоўскага, польны гетман і маршалак сваёй рэзідэнцыяй абраў Горадна. Ён быў жанаты з Канстанцыяй княжной Панятоўскай, дачкой Казіміра Панятоўскага, брата караля Станіслава Аўгуста.
Атрымаўшы абяцанне прыезду караля, Тышкевіч пачаў рыхтавацца да высокага госця. За адзін год ён пабудаваў дом і драўляную сядзібу, якую з пышнасцю аздобіў. Мясцовая легенда кажа, што дзеля гэтага ў Горадна выклікалі майстроў, а ўбранне інтэр'еру прывезлі з Парыжа.
З-за ўнутрыпалітычных падзей каралеўскі візіт не адбыўся.
Памёр Тышкевіч у 1808 г. Пасля яго Гародна перайшло да яго дачкі Ганны, у першым шлюбе яна была за гр. Аляксандрам Патоцкім, у другім за гр. Дуніным-Вансовічавам1. У 1856 г. Ганна Дунін-Вансовіч аддала Гародна свайму сыну ад першага шлюбу графу Маўрыцыю Патоцкаму. І праз сто гадоў пасля пабудовы дома гр. Маўрыцы выявіў, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў добрым стане, але зрабіў некаторыя папраўкі і рамонты. Памяняў шалёўку і паправіў прасеўшыя сцены. Нажаль, прыгожыя падлогі ўжо згнілі, як і шоўк, які пакрываў сцены. Аднак ляпніна і пазалота захаваліся.
Гародна захавалася да нашых дзён і зараз з'яўляецца маёмасцю жонкі генерала Кандратовіча.
Акрамя выдатнага жылога дома гарадненскі двор складаецца яшчэ з найпрыгажэйшага парку і капліцы, не кажучы пра таксама старыя, але звычайныя гаспадарчыя пабудовы.
У парку маецца штучны стаў у форме вельмі выцягнутага простакутніка, пры канцы става - вялікая альтанка на мураваных калонах.
Жылы дом - цудоўны ўзор станіславаўскага стылю (часоў караля Станіслава Панятоўскага - Л. Л.). Спераду ён мае высокі пад'езд і ганак на калонах. Знутры прасторны, з высокай столлю, з камінамі той эпохі, кафлянымі печамі таксама з XVІІІ ст., гербам Тышкевічаў "Лялівай". Сцены, калісьці абабітыя ядвабнай тканінай, сёння выклеены шпалерамі, але захавалі рамы і ліштвы, на якіх трымалася ядваба. Дзверы, супрапорты (пластычна апрацаваны ўчастак сцяны паміж дзвярной рамай і столлю, запоўнены рэльефам ці жывапісам - Л.Л.) і рамы ад люстраў таксама добра захаваліся. Усё гэта сніцарскай работы, выканана з дрэва ці з адмысловай масы, мае белы колер з пазалотай і нясе на сабе адбітак таленавітага майстра і архітэктара. Невядома, ці сапраўды яны паходзяць з Парыжа, як кажа паданне. Ва ўсякім разе, гэта работа не нейкага правінцыйнага майстра, а таленавітага і высокакультурнага мастака. Пано, міфалагічныя сцэны і алегорыі, якія вянчаюць рамы люстэркаў, інтэграваныя ў супрапорты, поўныя стылёвай экспрэсіі. У іх ёсць нейкая вытанчанасць і лёгкасць, ад іх вее добрым густам і салоннай атмасферай.
Аднак Першая сусветная вайна не пашкадавала Гародна. Удава генерала расказала даследчыку, што ў гэты час была вывезена ў Германію ўся бронза. На дзвярах засталіся сляды ад ранейшых клямак і акуццяў, а на прыгожым мармуровым каміне - толькі адтуліны ад цвікоў, якімі была прымацавана дэкаратыўная бронза. Аднак над камінам захаваўся медальён з залатой аздобай з выявай галавы Станіслава Аўгуста. З мэблі немцы пакінулі некалькі крэслаў і фатэляў у стылі Людовіка XVІ і столікі пад люстрамі.
Варта звярнуць належную ўвагу на тое, што цяперашнія гаспадары Гародна ў поўнай меры ўсведамляюць каштоўнасць гэтага помніка і беражліва яго даглядаюць. Усё ўтрымліваецца з незвычайным піетэтам да твораў мастацтва.
Каля дома стаіць вялікая мураваная капліца, а дакладней касцёл у т. з. стылі Віленскага барока. Верагодна, капліца мае больш ранняе паходжанне і не мае нічога агульнага са станіславоўскім стылем. Яе фацыята (паддашак - Л. Л.) крыху трансфармавалася і мае ўверсе сігнатурку (невялікая вежачка - Л. Л.). На фасаднай надбудове - выраблены з тынку барэльеф з трыма гербамі фундатараў, сярод якіх, аднак, няма "Лялівы" Скуміна-Тышкевіча.
Унутры добра захаваўся багаты алтар і вельмі цікавыя хоры, абапёртыя на слупы, якія нагадваюць такія ж у віленскім касцёле Св. Духа. Падлога з цэглы. Стыльная фурнітура ў стылі ракако на дзвярах. Гэтая капліца, несумненна, мае агульныя рысы з архітэктурай віленскіх касцёлаў.
Увесь гэты прыгожы маёнтак, які складаецца з сядзібы, старых каштанавых алей у парку, мураваных лаў і да нашага часу рэгуляванага става з альтанкай, адлюстроўвае эпоху, ахінутую моцным захапленнем да асобы караля, з якім гэтак арганічна асацыявалася прыгажосць.
Jerzy Hoppen. Horodno, niedoszla rezydencja Stanislawa Augusta // Slowo. № 271 (5195). 3 pazdziernika 1938.
Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.
1 Гл: Лаўрэш Леанід. Ганна Патоцкая, пісьменніца, мемуарыстка, мастак // Наша Слова. № 15 (1530), 14 красавіка 2021; Лаўрэш Леанід. Лідскія пісьменніцы XVIII-XIX ст. // Ад лідскіх муроў. № 10. Ліда. 2022. С. 478-490; Графиня Анна Патоцкая. Мемуары. 1794-1820. Москва, 2005.
Рэспубліка ў Паўлаве
Ежы Хопен
У 1767 г. віленскі ксёндз-канонік Павел Ксаверый Бжастоўскі набыў маёнтак Мерач, што каля Тургялёў над рэчкай Мерачанкай і пабудаваў тут двор, які ў свой гонар назваў Паўлава. Хутка Паўлава стала свайго роду вялікай адметнасцю, бо канонік Бжастоўскі заснаваў тут рэч паспалітую (ці рэспубліку - Л. Л.) і надаў правы грамадзян гэтага ўтварэння сялянам - сваім падданым, звольніўшы іх ад паншчыны. Рэч паспалітая кіравалася па свайму праву, мела вышэйшую і ніжэйшую палаты свайго парламента, уласную міліцыю, сваю манету і была месцам, якое абаранялі валы і равы з гарматамі. Сваіх падданых Бжастоўскі падзяліў на чыншавых, баяраў і цяглых. Раней нададзеную сялянам канстытуцыю ён яшчэ раз пацвердзіў у 1791 г.
Вяскоўцы атрымалі зямлю ў вечнае дзяржанне. Удасканаліўшы гаспадарку, Бжастоўскі заснаваў тут школу, у якой выкладалася чытанне, пісьмо, арыфметыка, рэлігія, геаграфія краю і асновы сельскай гаспадаркі.
У Паўлаўцы была вайсковая дысцыпліна. Усе сяляне былі апрануты ў мундзіры: "У жупаны з мясцовага сукна светлага колеру і шапкі з чырвоным верхам, абкладзеныя чорным футрам барана".
На пасяджэнне ў парламент, на набажэнства і ўрачыстасці сяляне з'язджаліся ў мундзірах і, падтрымліваючы парадак, ішлі парамі.
Згодна са словамі самога Бжастоўскага, які апісаў сваю рэч паспалітую ў "Генеалагічнай ведамасці пра дом Бжастоўскіх", выдадзенай ў Вільні з 1776 г., у Паўлаве панаваў нязвыклы парадак, а людзі цешыліся дабрабытам. Знікла п'янства, лянота, пустыя размовы і лаянка, сяляне пачалі цікавіцца справай і развіццём гаспадаркі. Селянін вызваліўся ад прыгнёту, выкліканага станам залежнасці ад свайго пана, і стаў свядомым грамадзянінам - вольным і радасным! Так, выглядала Паўлаўская рэч паспалітая, слаўная сваёй творчасцю і сваёй арганізацыяй не толькі ў свой час, але і сёння.
Постаць самога Бжастоўскага як быццам несумненна выломваецца сваім лібералізмама з шэрагу людзей паловы XVIII ст., але яна не пазбаўлена і шэрагу рысаў, якія міжволі прымушаюць глядзець на яго крытычна. Пра што мы можам прачытаць ў артыкуле Ю. Обста пра Паўлава ў "Літве і Русі" за 1913 г.
Бо па-праўдзе, гэта быў "сапраўдны пан", шляхціц, не пазбаўлены ўсіх заганаў свайго часу, чые амбіцыі, на шчасце, выліліся ў сферу культуры і рэфарматарства. Ён стварыў прыгожую для свайго часу справу і кіраваўся высокай ідэяй. Яго грунтоўная адукацыя, часткова атрыманая за мяжой, дала яму выдатную агульную культуру, а ліберальныя плыні, які дамінавалі ў Еўропе таго часу, сфармавалі яго такім чынам, што ён апярэдзіў свой час. І ўсё ж Паўлава таго часу, гэта рэч паспалітая (рэспубліка, Л.Л.) у Рэчы Паспалітай і сёння цяжка пазбавіцца ад уражання, што ў яго існавала нейкая цяга да свавольства.
Пасля паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, у якім прыняла ўдзел і міліцыя Паўлава, якое два тыдні мужна абаранялася ў сваёй цвердзі, Бжастоўскі пакінуў краіну і адправіўся ў Дрэздан. Доўга не вяртаўся, а толькі перапісваўся з паўласкімі сялянамі, якія прыслалі яму пярсцёнак з надпісам: "Сябар чалавецтва", наўзамен ён прыслаў ім некалькі пярсцёнкаў з надпісам "Лепшы гаспадар". Гэты абмен чуласцямі, аддае сентыменталізмам, і ў ім няма рэальнай дапамогі, ён важны толькі для гісторыі, і гэта паказвае хібы Бжастоўскага. Здаецца, ён знудзіўся сваім Паўлавам, а, магчыма, быў у дэпрэсіі з-за падзелаў краіны.
У Паўлава ён больш не вярнуўся і прадаў яго графу Машыньскаму. У 1824 г. знаходзім Бжастоўскага ўжо ў Рукойнах на пасадзе віленскага архідыякана. У 1827 г. тут закончылася яго жыццё.
Сядзіба ў Паўлава размешчана так, што з трох бакоў яе атачае рэчка Мерачанка, а з чацвёртага боку яна мяжуе з гасцінцам, які злучае Тургелі з Яшунамі. Такім чынам двор ад пачатку быў часткова ўмацаваны праз саму мясцовасць. Валы і равы знаходзіліся з боку гасцінца і з боку Тургялёў. Рэшкі рова і не вельмі высокага вала, захаваліся і сёння. Увесь чатырохкутнік двара меў дзве вежы ці нейкія больш высокія абарончыя збудаванні, сляды якіх таксама можна яшчэ знайсці. У сярэдзіне чатырохкутніка стаяў першапачатковы аднапавярховы палац з двухпавярховай надбудовай пасярэдзіне. Побач з палацам знаходзілася капліца, якая сёння не існуе, а таксама яшчэ адзін асобны дом і гаспадарчыя пабудовы. Паводле гістарычных звестак, у межах абарончага чатырохкутніка таксама знаходзілася мястэчка ці паселішча для сялян. Сёння ад гэтых сялянскіх дамкоў нічога не засталося, а вёска Паўлава стаіць адразу за чыгуначнай станцыяй, выцягнуўшыся ўздоўж дарогі ў бок Яшуноў.
У прыватнай калекцыі існуе партрэт Бжастоўскага на фоне Паўлава, дзе даволі дакладна прамаляваны ўсё тагачасныя будынкі. Але, толькі маючы гэты партрэт, мы не можам нешта істотнае сказаць пра тагачаснае Паўлава.
Сёння Паўлава складаецца з:
- палаца XIX ст. з калонным ганкам спераду і ззаду будынка і з бакавымі крыламі ў стылі класіцызму;
- гаспадарчага будынка са скляпеністым цокальным паверхам, які стаіць ўздоўж дарогі ад выязной брамы да палаца;
- мураванага будынка ў форме падковы, які можа быць астаткам ранейшага дома, які стаяў асобна, ці, што яшчэ верагодней, астаткам былых казарм і кардэгардыі;
- вельмі цікавага васьмікутнага свірана ці скарбца, у якога 4 бакі прамыя, а чатыры - увагнутыя. На гэтым будынку двухсхільны, прыгожа выгнуты дах з купалам у стылі ракако XVIII ст. Гэты будынак, без сумнення, стаіць з часоў Бжастоўскага.
Недалёка ёсць руіны нядаўна спаленага хлява, яго муры складаюцца з цэглы XVIII ст.
За палацам знаходзіцца прыгожы парк з нязменнай ліпавай алеяй і рэчкай Мерачанкай. У парку бачны зарослыя дрэвамі старыя валы, магчыма гэта "цытадэль", іншымі словамі, бачны нейкія пагоркі і равы сэнс якіх цяжка разабраць на мясцовасці.
На тэрыторыі сучаснай сядзібы не бачна слядоў былой капліцы. Дзе яна стаяла, невядома. Нават, як гэта звычайна робіцца, на яе месцы не паставілі крыжа.
Як мы ўжо згадалі, пасля Бжастоўскага Паўлава перайшло да графа Машыньскага, потым было прададзена графу Шуазель-Гуф'е. Апошнім часам яно належала с. п. Вітольду Вагнеру, які быў замілаваны ў мінулае сваёй сядзібы і клапаціўся пра захаванне будынкаў у першапачатковым выглядзе. У сучасным палацы на тынкоўцы аднаго з пакояў першага паверха, ёсць высечаная мулярам дата - 1859 г. Верагодна, гэта звязана з работамі, якія праводзіліся ў палацы. Стыль палаца адпавядае гэтай даце.
Вітольд Вагнер збіраў інфармацыю пра Бжастоўскага і Паўлава. Пасля яго застаўся стары малюнак жаўнера са штандарам, на якім бачны мальтыйскі крыж і літара "P". Пад рысункам маецца французскі верш, у якім сказана, што у 1767 г. былі вызвалены сяляне і пасля гэтага яны сталі добрымі гаспадарамі.
У пошуках слядоў надмагілля Бжастоўкага, мы наведалі Рукойны з касцёлам, але нічога там не знайшлі. У XIX ст. касцёл знаходзіўся ў руках праваслаўнага духавенства, якое, верагодна, не ацаніла каштоўнасць памяці пра гэтага чалавека. Вядома, што памятная дошка па Бжастоўскаму была ўмураваная побач з вялікім алтаром. Пахаванне Бжастоўскага прайшло з вялікай помпай.
Верагодна апошнія гады жыцця Бжастоўскі правёў не ў плябаніі касцёла, а ў сядзібе Рукойны, якая месціцца на адлегласці 1,5 км ад мястэчка. У сядзібе маюцца старыя і вялізныя рыбныя ставы, якія ён нібы заснаваў. Таксама захаваліся руіны невялікай хаткі, пабудаванай часткова з палявога каменю, а часткова з цэглы. Мясцовае насельніцтва сцвярджае, што гэта ёсць рэшткі нейкай капліцы і таму туды ходзяць маліцца пабожныя жанчыны. Можа па звычцы, а можа з-за старога культу Бжастоўскага, яны там моляцца за душу "Сябра чалавецтва".
Jerzy Hoppen. Rzeczpospołita Pawłowska // Słowo. 1938. № 334.
Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.
Беларусы сустракаюцца з індзейцамі
Паміж генацыдам і апакаліпсісам - крыху міру: Гурны, Дамейка Леа-Пласа, Нікалаеў, Харкевіч; Чарнобыль Чына - правадыр апачаў
(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-3 (105-107) за 2024 г.)
Індзейцы Паўднёвага Захаду асабліва блізка стаяць да "ядзернага пытання" ў розных яго аспектах.
ЧАРНАБАЛІЗУЮЧЫ КАРЭННУЮ АМЕРЫКУ
Бюлетэнь Камітэта абароны Леанарда Пелціера "Дух Шалёнага Каня" перадрукаваў артыкул Valerie Taliman, навахскага журналіста-эколага, у якім сцвярджаецца, што праграма "Кантраляванага Узнаўляльнага Сховішча" радыяцыйных адыходаў, прапанаваная індзейскім плямёнам ЗША, падзяліла грамады на дзве канфрантуючыя групы. Для бедных рэзервацый сотні тысяч долараў і іншыя абяцаныя даброты з'яўляюцца сапраўднай прынадай. "Мы маглі б зрабіць мільёны долараў толькі на тым, каб вывучыць прапанову", пераконвае племянны старшыня апачаў мескалера Уэндэл Чына, чыё племя было першым, якому прапанавалі субсідыі КУСа. Паведамленні з Мескалера, штат Нью-Мексіка, сведчаць, што большасць у племені супраць гэтай ідэі, але племянны савет - які заключыў здзелку з прадстаўнікамі федэральнага ўрада ў сакрэце - прасоўвае план, які абяцае прынесці каля 300,000 долараў за вывучэнне. Лідары племяннога савета характарызуюць сваіх апанентаў, некаторыя з якіх называюць іх старшыню Чарнобылем Чына, як "дысідэнцкую, радыкальную палітычную групу".
(А. Сімакоў, Інфармацыйная служба БІТ 2.08.1993, № 36.)
Сотні тысяч долараў толькі за вывучэнне пытання пра магчымасць стварэння сховішча для адходаў. Выпуск "Spirit of Crazy Horse" (July-August 1995) атрыманы намі ад Камітэта 12.08.1995 г.
Параўнанне паміж атамнай энергетыкай у СССР і Індзейскай Амерыцы было ў артыкуле Валеры Таліман ""Chernobyl Chino's" MRS: Mescaleros Apaches in Classic Economic Blackmail and Environmental Racism Struggle" (Voces Unidas, 1992, № 1).
Навахскую дзяячку Валеры Таліман можна было бачыць у розных штатах як аўтара / рэдактара (у прыватнасці "Indian Country Today"), што заслужыў узнагароды, "стратэга па камунікацыях", эксперта ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, сацыяльнай справядлівасці і правоў чалавека. Яна была дырэктарам па камунікацыях Індзейскага прававога рэсурснага цэнтра ў Хелене (Мантана). У Альбукерку (Нью-Мексіка) яна прэзідэнт "Three Sisters Media" (выдавецкія паслугі, сацыяльныя сеткі і сувязь з грамадскасцю).
У час пандэміі COVID-19 Таліман "ад імя і па даручэнні" былога губернатара Нью-Мексіка, прадстаўніка ЗША ў ААН і кіраўніка Мінэнегра Біла Рычардсана (1947-2023, часткова лацінаамерыканец) і навахскага прэзідэнта Петэрсана Заха праз адпаведны фонд дапамагала атрымаць неабходныя матэрыялы і абсталяванне, каб абараніць жыцці і здароўе наваха.
Наступнае паведамленне па тэме "Апачы і атам" арыгінальнае тым, што ўзятае аўтарам непасрэдна з перадачы "Бі-Бі-Сі" на англійскай мове:
АПАЧЫ НА РЭФЕРЭНДУМЕ: ПЕРАМОГ ПРЭЗІДЭНТ "ЧАРНОБЫЛЬ" ЧЫНА
Сусветная служба Радыё Бі-Бі-Сі паведаміла 31 траўня, што племя апачаў мескалера згадзілася размясціць на тэрыторыі сваёй рэзервацыі ў Нью-Мексіка адходы амерыканскіх атамных электрастанцый. Лідары племені здолелі зацікавіць людзей шматмільённымі прыбыткамі ад прамых выплат і стварэння рабочых месцаў. Засталося шмат нязгодных, якія абвінавачваюць кіраўніцтва ў маніпуліраванні грамадскай думкай на рэферэндуме і здабыванні грошай для сябе. Рэзервацыя Мескалера лічыцца адной з багацейшых у ЗША, але жыццёвы стандарт і даходы насельніцтва разглядаюцца як дастаткова нізкія.
Незадоўга перад тым у Канадзе недалёка ад індзейскіх паселішчаў запрацаваў завод па перапрацоўцы высокасярністага газу. Пратэст індзейцаў кры, карэнных жыхароў раёна возера Любікон, якія змагаюцца за права на ўласную зямлю, не быў улічаны, у выніку чаго ствараецца дадатковая пагроза іх спосабу жыцця і здароўю.
(Алесь Сімакоў, выканаўчы сакратар Беларуска-індзейскага таварыства, 31.05.1995.) Літ.:
1670 Напярэдадні міжнароднага кангрэса "Вынаходнікі свету - супраць ядзернай зброі" казахстанскія і японскія журналісты арганізавалі тэлемост "Сяміпалацінск - Хірасіма", галоўным індыкатарам якога стаў савецкі антыядзерны рух "Невада-Сяміпалацінск" / на зд.: Олжас [Алжас] Сулейменаў і Уладзімір Познер: фота І. Будневіча і А. Паўскага // Чырвоная змена. 1990. 26 чэрв. (Алма-Ата; казах і індзеец у эмблеме руху.)
2957 Пернікаў У. "Не" - ядзерным арсеналам! // Звязда. 1995. 10 жн.
4947 Баранкевич А. Кто сказал, что теперь у народа нет врагов?: "ядерные" махинаторы сбыли за бесценок зарубежным дельцам 500 тонн оружейного переработанного урана (Все - на продажу?) // Народная газета. 1997. 11 дек. С. 3. (Инки.)
5926 Гречаник Н. Н. Ядерные войны в древности: Содом и Гоморра были уничтожены атомными взрывами // Секретные исследования. 1999. № 8 / 16. Авг. C. 8-9.
1176 Громыко Ан. А., Ломейко В. Б. Новое мышление в ядерный век. М., 1984.
4934 Цель агентства - мирный атом [7 вопросов на неделе: Кто контролирует ядерное оружие? Вопрос О. Николаева, Витебск] // 7 дней. 1998. 5 дек. С. 9.
7607 Костюкович А. Атомный голос в борьбе за славянский мир // Имя. 1999. 25 янв. (Exclusive; Кл. сл.: музыка индейская.)
10521 Хадневич Ю. Особенности освещения чернобыльской проблематики в региональной прессе // Рэгіянальная прэса: традыцыі, вопыт, перспектывы: матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. Мн., 2006. С. 100-103. ("Што датычыць радыяцыі, то апошнія з тульгаўчан не прызнаюць яе і лічаць, што чалавек павінен скласці галаву там, дзе нарадзіўся. Удзячны раён уладзе, што праяўляе клопат аб іх, ёсць электрычнасць, тэлефон, пенсіі дастаўляюць своечасова. Медыцынскім абслугоўваннем таксама не абдзелены. <...> Два разы ў тыдзень прыязджае аўталаўка... А што яшчэ для пажылых людзей патрэбна?" ("Апошнія з магікан". - У. Сямёнаў. - "ЛС". - 11.01.2006)". Цытата Ю. Хадневіч з "Ленінскага сцяга" (Хойнікі) у канцы яе артыкула.)
7409 Алексіевіч С. Чарнобыльская малітва: хроніка прышласці. Мн., 1999. (Пераклад Міколы Гіля; дакументальная аповесць датуецца 1986-1996 гг., але былі і пазнейшыя рэдакцыі; "Нядаўна пахаваў сябра, з якім быў там. Ён памёр ад раку крыві. Памінкі. Па славянскім звычаі выпілі, закусілі, разумееце. I пачаліся гаворкі, да поўначы. Спачатку пра яго, пра адышоўшага. А потым? А потым зноў пра лёс краіны і пра ўладкаванне Сусвету. […] Пра Чарнобыль. Цяпер ужо розныя здагадкі... Адна з іх, што іншапланецяне ведалі аб катастрофе і дапамаглі нам, другая - гэта быў касмічны эксперымент, і праз нейкі час пачнуць нараджацца дзеці з геніяльнымі здольнасцямі. А можа, беларусы знікнуць, як некалі зніклі іншыя народы: скіфы, хазары, сарматы, кімерыйцы, хуастэкі? Мы - метафізікі... Жывём не на зямлі, а ў марах, у гаворках. Да будзённага жыцця нам трэба нешта дадаць, каб яго зразумець. Нават побач са смерцю..."" (Віктар Латун, фатограф).)
7798 Алексієвич С. Чорнобиль: хроніка майбутнього / пер. і післямова О. Забужко. К., 1998. (Київ: Факт; "Монолог про те, що до повсякденного життя треба чогось додати, щоб його зрозуміти" (Віктор Латун, фотограф): "А може, білоруси щезнуть, як колись були щезли інші народи: скіфи, хозари, сармати, кіммерійці, хуастеки?"; у 2016 г. пераклад Забужко выдадзены пад змененым загалоўкам: "Чорнобильська молитва. Хроніка майбутнього".)
10270 Алексиевич С. Чернобыльская молитва: хроника будущего // Неман. 1997. № 3. С. 8-74; № 4. С. 41-102.
7445 Алексиевич С. Чернобыльская молитва: (хроника будущего) // Дружба народов. 1997. № 1. С. 8-102.
7446 Алексиевич С. Чернобыльская молитва: (хроника будущего). М., 1997.
7447 Алексиевич С. Чернобыльская молитва: хроника будущего // Алексиевич С. Цинковые мальчики; Зачарованные смертью; Чернобыльская молитва. М., 1998.
10141 Alexievich A. Chernobyl prayer: a chronicle of the future / trans. A. Gunin and A. Tait. [London], 2016. (Наяўнасць "хуастэкаў" у выданнях "Чарнобыльскай малітвы" на дзясятках моў кожны раз трэба ўдакладняць: толькі частка перакладаў рабілася з версій, дзе ў пераліку народаў, што вымерлі, былі хуастэкі - якія не падыходзяць як падобны прыклад, у адрозненні ад многіх іншых індзейскіх народаў, якія насамрэч зніклі.)
7769 Alexievich S. Voices from Chernobyl: chronicle of the future / trans. A. W. Bouis. London, 1999.
7823 Alexievitch S. La supplication: Tchernobyl, chroniques du monde apres l'Apocalypse / trad. du russe par G. Ackerman et P. Lorrain. Paris, 1998.
ГУРНЫ Уладзімір - парашутыст, філосаф, педагог, чэмпіён свету ў акрабатычных скачках (каманднае першынство) у "сталіцы чэрокі" Талекуа (1972). Заслужаны майстар спорту і трэнер СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі. Ён таксама член Расійскага філасофскага таварыства, аўтар кнігі "Тэорыя развіцця інтэлекту" ("Теория развития интеллекта", "Theory of intelligence development").
Нарадзіўся ў сяле Тоцкае ў Арэнбургскай вобласці, рос у Менску без бацькі: маці вярнулася на радзіму з эвакуацыі. З ранняга дзяцінства яго цягнула да гімнастыкі, акрабатыкі… скончылася ўсё прафесійнай акрабатыкай у небе - многія тысячы скачкоў, сведкамі якіх былі і індзейцы.
Талекуа - сталіца двух федэральна прызнаных плямёнаў чэрокі, Нацыі чэрокі (Cherokee Nation) і Аб'яднанай групы індзейцаў чэрокі Кітува (United Keetoowah Band of Cherokee Indians). Па перапісе 2020 г. у Талекуа 30,0% "карэнных амерыканцаў" і 9,8% "лацінаамерыканцаў любой расы".
Сярод будынкаў і арганізацый у Талекуа найперш варта назваць Нацыянальны музей Вярхоўнага суда Чэрокі (Cherokee National Supreme Court Museum) і Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт (Northeastern State University) - найстарэйшая ВНУ ў Аклахоме, а таксама адна з найстарэйшых ВНУ на захад ад ракі Місісіпі. Каля 25 працэнтаў студэнтаў адносяць сябе да індзейцаў. Ва ўніверсітэце значная ўвага да індзейскай лінгвістыкі. Чэрокскую ва ўніверсітэце можна вывучаць як другую мову, на ёй праводзяцца некаторыя заняткі.
Многія з чэрокі размаўляюць на роднай мове, ёсць школа "паглыблення ў мову чэрокі", для вучняў ад дашкольнага ўзросту да васьмікласнікаў. У свой час чэрокі адрозніваліся ў лепшы бок ад у цэлым амерыканцаў па здольнасці чытаць - дзякуючы іх роднай мове і іх асветніку Секвоі.
Яшчэ аднаго чалавека, які асацыіруецца з чэрокі, добра ведаюць у ЗША, але часам згадваюць і цытуюць і ў Беларусі - Уіл Роджэрс (1879-1935). Мы знайшлі яго імя і ў "Полымі" ў сувязі з яго нядаўняй смерцю - у выніку падзення самалёта на Алясцы. У канцы жыцця ён захапіўся авіяцыяй. Дарэчы, у "хроніцы" часопіса "Полымя" (у 1920-1930-х гадах у ім была "Хроніка культурнага жыцця замежных краін", "Зарубежная культурная хроніка") сярод паведамленняў пра падзеі, звязаныя з індзейцамі, з'явілася і згадка новага рамана Эдны Фэрбер "Сімарон" ("Малюнак з барацьбы індыйцаў [індзейцаў] з белымі ў штаце Оклягама ў канцы ХІХ стагоддзя").
Журналіст і артыст, "чэрокскі каўбой, комік, гумарыст, сацыяльны аглядальнік, выканаўца ў вадэвілях і акцёр", Роджэрс нарадзіўся каля сучаснага Улога (Oologah), тады Індзейская тэрыторыя, у "Нацыі чэрокі", як яе "грамадзянін". Яго бацькі былі метысамі, але лічылі сябе чэрокі.
Ён аўтар больш за 4 тысяч газетных артыкулаў, прыжыццёвых і пасмяротных кніг - зразумела, што ў іх мусіў згадаць рэаліі не толькі ўласна Расіі, але і Беларусі, прынамсі таму, што Брэст увайшоў з фразу "Брэсцкі мір". Адна з кніг Роджэрса мае загаловак "Rogersisms: the Cowboy Philosopher on the Peace Conference" (1919), другая - "There's Not a Bathing Suit in Russia and Other Bare Facts" (1927).
Літ.:
4012 Bleeker S. The Cherokee: Indians of the mountains. N. Y., 1952.
2759 Байчоров А. М. США 70-х: социальные проблемы и противоречия. Мн., 1979. (Чироки. Акрамя гэтага варыянта этноніма ў БІ-Бібліяграфіі сустракаюцца чероки, черок, чарокі, чырокі, чэрокі, у інтэрнэце таксама - чэракі і інш.)
222 Генри О. Елка с сюрпризом / пер. Т. Озерской // Генри О. Короли и капуста: роман; новеллы: пер. с англ. / вст. ст. А. Аникста. Мн., 1990. С. 270-282. ("Чероки получил это свое прозвище в соответствии с существовавшей среди старателей номенклатурной системой".)
3637 Гончаренко А. Даже император не может купить себе тысячи лет жизни // Свободные новости плюс. 1996. 30 авг. - 6 сент. С. 16. (Чероки.)
1695 Нікольскі Н. [М. - Мікалай] М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. Мн., 1933. (Чэрокі.)
1736 Павленко Н. А. История письма: учебное пособие. Изд. 2, перераб. и доп. Мн., 1987. (Чироки.)
3120 Панкратова Е. Вербальное господство над миром // Имя. 1996. 15 нояб. С. 6. (Черок (так!).)
1843 Рагаўцоў В. I., Юрэвіч А. Л. Уводзіны ў мовазнаўства: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / пад рэд. К. У. Скурата. Мн., 1987. (Чырокі.)
8445 Рагаўцоў В. І. Мовы свету: энцыклапедычны даведнік. Магілёў, 2009. (https://libr.msu.by/bitstream/123456789/20224/1/S%202252.pdf; у "Паказальніку моў свету": Чырокі гл. Чэрокі. - Чэрокі (чырокі); у звестках "Пісьмовасць" артыкула "Іракезскія мовы" - пра складовае пісьмо чэрокі, створанае Секвояй.)
1969 Собрались впервые // Советская Белоруссия. 1989. 17 окт. (В конце номера) (Чероки.)
6975 Проханов А. Господин Гексоген: роман // Неман. 2002. № 7 / 8. Июль-авг. С. 22-73. (Чероки, "апачи".)
7663 Самусенко Э. Деревья-рекордсмены // Вечерний Минск. 2000. 25 июля. (Секвойя.)
6438 Секвойя // Репетитор. 2001. № 11 / 62. С. 60-61.
Сесілія вядомая ў Беларусі менш. Нарадзілася ў Сант'яга ў 1948 г. Пераехала ў ЗША ў 1975 г. Вучылася і працавала ў каталіцкіх ВНУ. Журналіст і тэлежурналіст, рэжысёр, пісьменніца.
Узнікненне Accent Media (Productions), прэзідэнтам якой стала Сесілія і штаб-кватэра якой указвалася пазней (пасля нашага ліста 1993 г. да Сесіліі) як размешчаная ў Vienna, Virginia, вынікала з яе прафесійнага вопыту. Другой асобай у фірме быў Jack (Jackson Johnstone) Jorgens (1943-2020), літаратуразнавец, муж Сесіліі (з 1988 г.; першы яе муж быў неанатолагам: Luis Fernando Vera Sobrino).
Сярод створных кампаніяй Сесіліі - і серыя відэа, прысвечаных індзейцам, у т. л. інтэрв'ю з (дарослымі) індзейцамі (на старонцы з прадуктам - іх фота), паўваў, у серыі ёсць "дзіцячы раздзел" і прырода, "вялікая амерыканская прырода", якую не аддзяляюць ад індзейскага свету.
"Accent Media прапануе цудоўныя відэа прыроды, культурных артэфактаў, інтэрв'ю і г.д. для музейных выстаў, знятыя ў DVCAM, Betacam, High Definition Video, and Film. Узоры з соцень малюнкаў і інтэрв'ю, зробленых па ўсёй Паўночнай Амерыцы для Нацыянальнага музея амерыканскіх індзейцаў".
"Accent Media offers stunning videos of nature, cultural artifacts, interviews, etc. for museum exhibits shot in DVCAM, Betacam, High Definition Video, and Film. Samples from the hundreds of images and interviews shot all over North America for the National Museum of the American Indian".
URL для інфармацыі: http://www.accentmediainc. com/museum.htm
Шырока прадстаўленая фірмай лацінаамерыканская тэма, у прыватнасці, створанае 10-мінутнае відэа з "gala dinner" пасольства Чылі, прысвечанага нобелеўскаму лаўрэату метысцы Габрыэле Містраль.
Сесілія Дамейка - аўтар рамана "Ахвярапрынашэнне на граніцы" (Sacrificio en la frontera: Una madre busca a su nino robado; Sacrifice on the border: A mother searches for her stolen child) - пра крадзеж дзяцей, граніца - мексікана-амерыканская.
Літ.:
6934 Белорусский "экватор": путевая книга в шести тетрадях / [А. С. Дитлов, В. И. Жданович, В. Б. Короткевич и др.]. Мн., 1981. (Домейко; адрасуецца тым, хто падарожнічае ад заходняй і ўсходняй граніц БССР да Мінска; "Книга-"перевертыш"".)
3075 Булай М. Шляхі Ігната Дамейкі // Чырвоная змена. 1996. 10 кастр.
6905 Варатнікоў А. Вучоны краіны вулканаў // Бярозка. 1988. № 7. С. 25.
7500 Гончаров А. Великий Просветитель // Вечерний Минск. 2002. 5 авг.
1180 Грыцкевіч В. Ігнат Дамейка // Полымя. 1968. № 4. С. 250-251.
9249 Зелянкова А. Вялікі Асветнік: чылійскую сістэму адукацыі стварыў беларус // Беларускі час. 2002. 29 сак. С. 11.
2785 Магидович И. П. Очерки по истории географических открытий. М., 1967.
2229 Магидович И. П., Магидович В. И. Очерки по истории географических открытий: в 5 т. Изд. 3, перераб. и доп. М., 1982-1986.
3163 Мазоўка Н. Дамейка Ігнат Іпалітавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 202-203.
1579 Мальдзіс А. Раман пра нашага земляка // Літаратура і мастацтва. 1961. 15 снеж.
8877 Сімакоў А. Набліжаецца юбілей Ігната Дамейкі: [ліст у рэдакцыю] // Кантакты і дыялогі. 2000. № 11-12. С. 19.
6922 Сіўчыкава А. Беларускае імя на карце Чылі // Переходный возраст. 2002. № 31 (авг.). С. 10.
7232 Сіўчыкава А. Чылійскі беларус // Бярозка. 2002. № 9-10. С. 16-17.
9375 Стрэльчанка М. С. І. Дамейка: мінеролаг і картограф // Беларусь в современном мире: материалы V Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Гомель, 24 мая 2012 г. / под общ. ред. В. В. Кириенко. Гомель, 2012. С. 181-182.
7885 Чаропка В. Адысея Грандэ Эдукадора // Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 4. С. 50-58.
4073 Domeyko I. Wyjatki z podrozy po Araukanii // Kronika Rodzinna. 1884. № 4-5, 8-11.
9094 Fiedorowicz T., Kietlinski M., Maciejczuk J. Bialostockie ulice i ich patroni. Bialystok, 2012.
10347 Figueroa G. P. Domeyko y la Araucania chilena // Anales de la Universidad de Chile. Ser. Sexta. 2002. № 14. Р. 77-118.
10077 Grabowska M., Janion M. (M. G. i M. J. ). Domeyko Ignacy // Maly slownik pisarzy polskich. Cz. 1. Wyd. 3. Warszawa, 1972. S. 47.
9834 Grabowska M., Janion M. Domeyko Ignacy // Maly slownik pisarzy polskich. Cz. 1. Warszawa, 1966. S. 39-40.
7071 Handbook of South American Indians. V. 1-7. Washington, 1946-1959.
7073 Jaroszewicz A., Adamski J. Powrot do stron rodzinnych: ku czci Ignacego Domeyki // Glos znad Niemna. 2002. 1 listop. S. 9.
7710 Markoff M. Dwie ojczyzny Ignacego Domeyki: "Lubie Chile, lecz wzdycham do Polski" // Przeglad Polski. 2002. 26 lipca.
3807 Przyrowski Z. Wsrod czerwonoskorych braci [opowiesc o Ignacym Domeyce] // Plomyk, 1953. R. 36. № 17. S. 545-548.
3473 Skrobocki E. Saga o rodaku, czyli opowesc o Ignacym Domeyce // Glos znad Niemna. 1996. 2-8 grud. S. 4; (odcinek II:) 9-15 grud.
3811 Szelag J. Polski uczony wsrod Indian chilijskich // Kontynenty. 1965. № 2. S. 40.
3814 Wojcik Z. Promocja ksiazki I. Domeyki o Araukanach // Przeglad Geologiczny. 1993. № 1. S. 67-68. (R. 41.)
НІКАЛАЕЎ Сяргей - прыйшоў у газету "Прессбол" у 2000 г. і як чалавек, які "ведае замежныя мовы", быў ёй асабліва карысны пры перапісцы з замежнымі партнёрамі і пры інтэрв'ю з нерускамоўнымі.
У матэрыяле з серыі пра Кантынентальную хакейную лігу, які мае ў загалоўку іранічнае сцвярджэнне, што яго герой - індзеец кры - "кніжак пра індзейцаў не чытаў", мы для візуальнага адрознівання рэплік удзельнікаў размовы ўжылі "Н." для Нікалаева і "Ч." для Чычу.
"Перабраўшыся ў мінскае "Дынама" год таму з "Медзвяшчака" [Medvescak, Medveshchak, Заграб, Харватыя], Джонатан ЧЫЧУ [Jonathan Cheechoo] хутка стаў не толькі адным з лідараў каманды, але і ўлюбёнцам нашых заўзятараў. Карыстаецца ён папулярнасцю і ў прэсы, балазе ў зносінах са СМІ канадзец заўсёды прыязны і карэктны.
У мінулых інтэрв'ю мы распытвалі Джонатана ў асноўным пра яго хакейнае жыццё - былыя дасягненні, сезон у "Дынама" і гэтак далей. Зараз жа, сустрэўшыся з Чычу, карэспандэнт "ПБ" вырашыў даведацца пра яго лепш як пра чалавека.
Н.: У Мінску ўжо пачуваешся як дома?
Ч.: Так, бо пражыў тут цэлы год. Прыгожы горад - нам з жонкай падабаецца. Людзі тут добрыя. Таму рады вярнуцца.
Н.: Калі ўпершыню ехаў у Беларусь, чагосьці асцерагаўся?
Ч.: Не асабліва [особенно]. Так, тут шмат што па-іншаму, і я не ведаў, чаго чакаць. Першы месяц пайшоў на адаптацыю. Але аказалася, што Мінск - выдатнае месца для жыцця і хакею.
Н.: Памятаеш свой першы дзень у горадзе?
Ч.: Прыляцеў днём. Мяне крыху правезлі па горадзе і даставілі ў гатэль. Адчувалася розніца ў часе, таму стаміўся, нікуды ісці не хацелася. Паеў і хутка пайшоў спаць. А наступнай раніцай адправіўся на трэніроўку.
Н.: Цяпер добра ведаеш Мінск?
Ч.: Ну, так... Ёсць да чаго імкнуцца. Але мы імкнёмся ездзіць па горадзе. Падабаецца ваша вялікая бібліятэка, што па дарозе ў аэрапорт. Цікавы будынак. Яшчэ мы з жонкай з задавальненнем схадзілі ў Музей Вялікай Айчыннай вайны. Любім пагуляць па цэнтры, выпіць каву. Архітэктура ў Мінску добрая. Так шмат усяго будуецца...
Н.: Швед Даніэль Велітала з "Юнацтва" сказаў, што ў нашай краіне нізкія цэны. А як здаецца табе?
Ч.: Прыкладна як у Паўночнай Амерыцы. Там ёсць пару вельмі дарагіх гарадоў накшталт Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса. А ў астатніх месцах цэны зусім нармальныя. Параўнальныя з мінскімі.
Н.: Джэф Плат катаўся па Мінску на метро, Шарль Лінгле [Charles Linglet, ураджэнец Манрэаля] і Кевін Лаланд [Kevin Lalande, "беларускі хакеіст канадскага паходжання", грамадзянства прыняў у 2012 г.] ездзілі на трэніроўкі на аўтобусе. Ці карыстаўся тутэйшым грамадскім транспартам ты?
Ч.: Трохі. Зручны спосаб перамяшчацца па горадзе. Але ў мяне маленькі сын Джэк, яму чатыры гады. У асноўным у вольны час гуляю з ім, так што па Мінску так ужо шмат не раз'язджаю.
Н.: Аб чысціні беларускай сталіцы не згадаў толькі лянівы легіянер. Якімі яшчэ трыма эпітэтамі можаш яе ўзнагародзіць?
Ч.: Прыгожая. Зялёная. Унікальная.
Н.: Што ўнікальнага ў Мінску?
Ч.: Рака, якая цячэ прама праз цэнтр! Уздоўж яе можна доўга-доўга гуляць. Або сесці на беразе, папіць каву. Так не ўсюды! Я б сказаў, у большасці гарадоў нічога падобнага няма.
Н.: У Паўночнай Амерыцы ты зараз жывеш у Фларыдзе. Гэта найлепшае месца за акіянам?
Ч.: Нам падабаецца і Каліфорнія. Але з Фларыды хутчэй і зручней дабірацца як да Еўропы, так і да месца, дзе жывуць мае бацькі. Да таго ж па суседстве знаходзяцца некаторыя дынамаўцы.
Н.: Хто ж?
Ч.: Лінгле, Веске [амерыканец Раян Веске, Ryan Vesce]. Ад мяне да Раяна хвіліны тры язды. Да Шарля, можа, хвілін дзесяць. Усё ў адным горадзе.
Н.: Гэта супадзенне?
Ч.: Веске асталяваўся там раней. А мы з сям'ёй шукалі добрае месца ў Фларыдзе - і знайшлі яго непадалёк ад дома Раяна. Там блізка і каток, на якім трэніруемся летам. Часта сустракаемся, рыхтуем барбекю. Нашы дзеці прыкладна аднаго ўзросту, і яны таксама гуляюць разам.
Н.: Ты казаў, што ў міжсезонне лётаў у Егіпет. Гэта там так загарэў?
Ч.: Ну, я сам па сабе смуглы круглы год. Але і ў Егіпце горача. Хоць мы ездзілі яшчэ ў сакавіку - адразу пасля заканчэння сезону. У той час года было крыху халадней. Паездкай засталіся задаволеныя. Убачылі ўсё, што хацелі: піраміды, храм Абу-Сімбел, Луксор... На пляжы валяліся толькі два дні. Астатні час актыўна ездзілі па краіне. Нам падабаюцца гістарычныя славутасці [достопримечательности].
Н.: Турысты часта скардзяцца на вялікую колькасць у Егіпце махляроў і ашуканцаў [мошенников и обманщиков]. Сутыкаўся з імі?
Ч.: Так, я таксама чуў. Але ў нас быў спецыяльны гід, які абараняў ад падобных асоб.
Н.: Колькі ўсяго краін ты наведаў у жыцці?
Ч.: Давай лічыць. Канада, ЗША, Мексіка, Швецыя, Фінляндыя, Расія, Беларусь, Латвія, Харватыя, Славенія, Італія, Францыя, Манака, Егіпет. Можа, яшчэ нешта забыўся. Мусіць, каля пятнаццаці. Не так шмат, але ў будучыні спадзяюся істотна пашырыць спіс. Мы любім падарожнічаць, глядзець нешта новае. Спадзяюся пабываць у Нямеччыне, Польшчы - я не быў там, толькі ў польскім аэрапорце. А хочацца наведаць Варшаву і Кракаў.
Н.: Самае экзатычнае месца, дзе ты быў?
Ч.: Астравы Тэркс і Кайкас. Гэта ў раёне Карыбскага басейна. Ездзілі туды таксама гэтым летам. Удваіх з жонкай - сына пакінулі з маімі бацькамі. за пяць дзён выдатна адпачылі.
Н.: Беларусь для цябе - не экзотыка?
Ч.: Не. Прырода тут вельмі падобная на канадскую. Я таксама вырас у месцах лясоў і азёр. Праўда, пакуль бачыў у вашай краіне не так ужо шмат. Памятаю, ездзілі ў Салігорск, спускаліся ў шахту. У новым сезоне ў вольны час хачу вывучыць Беларусь лепш.
Н.: А ежу нашу палюбіў?
Ч.: Так! І сын таксама - яны ў школе кожны дзень ядуць мясцовыя стравы. Боршч, мяса... Мне гэта таксама падабаецца. У нас каля дома рэстаран, ходзім туды, заказваем той жа боршч.
Н.: Джэк наведвае міжнародную школу?
Ч.: Так. Але ён яшчэ маленькі, аддаём яго толькі на паўдня. Няхай гуляе з іншымі дзецьмі. Дарэчы, іх там крыху вучаць рускай. Сын ужо разумее яе значна лепш за мяне. Хоць гаворыць не вельмі.
Н.: Што тваёй сям'і падабаецца ў Беларусі? Можа, нешта не задавальняе?
Ч.: Усё добра: бяспека, чысціня, мінскія паркі, дзе Джэк любіць пабегаць... Негатыву і не ўспомню.. Да нечага проста трэба прывыкнуць. Напрыклад, да таго, што на чырвонае святло тут нельга паварочваць направа. У Паўночнай Амерыцы можна. Але гэта дробязі. Сям'і тут добра. Усе чакаюць не дачакаюцца вяртання ў Мінск.
Н.: Яшчэ не прыехалі?
Ч.: Не. Сыну зрабілі невялікую аперацыю - Джэк не мог высунуць язык з рота з-за кароткай вуздэчкі. Але гэтая праблема вырашаецца невялікім надрэзам.
Н.: А ў цябе, бачу, няма пярэдняга зуба. Як у Аляксандра Авечкіна...
Ч.: Ха-ха! Яго даўно выбіла шайба. Зрабіў штучны - але ў мінулым годзе вылецеў і ён. У сына таксама няма аднаго зуба, дык Джэк сказаў, каб і я не ўстаўляў!
Н.: Авечкін казаў, што да канца кар'еры будзе хадзіць з выбітым зубам...
Ч.: Так, усё роўна зноў выпадзе. Думаю, вазьму прыклад з яго. У мяне і так хапае штучных: глядзі, тры ўнізе, яшчэ адзін уверсе...
Н.: Праўда, што твой сын пераймае Калюжнага?
Ч.: Яму падабаецца, як Аляксей пасля перамог паднімае хвалю, узмахваючы рукамі. Мы з Джэкам гуляем у хакей - і па заканчэнні матчу хлопец імітуе жэсты Калюжнага!
Н.: А ў жонкі тут з'явіліся сяброўкі?
Ч.: Так, жонкі іншых хакеістаў. У асноўным - іншаземцаў, але Эшлі добра сышлася таксама з мужам і жонкай Калюжнага і Мялешкі. Яны могуць схадзіць разам на каву.
Н.: Як пазнаёміўся з Эшлі?
Ч.: Праз сяброў. Нас прадставілі адзін аднаму, мы абмяняліся нумарамі тэлефонаў - потым стэлефанаваліся і прагаварылі добрую гадзіну. Вырашылі сустрэцца і праз пару дзён наладзілі спатканне. Так усё і закруцілася".
(Заканчэнне будзе.)
Літ.:
9333 Чычу Дж. Джонатан Чычу: хакеіст з лясоў Канады // Белорусская лесная газета. 2014. 11 сент.
10093 Чичу Дж. Белорусский индеец: коротко от главном: хоккеист Джонатан Чичу / интервью Е. Олейника // Аргументы и факты в Беларуси. 2014. 16 дек. С. 37. (№ 51; Евгений Олейник: Спецпроект "АиФ". Экспресс-Интервью, паласа: Свободное время и спорт.)
817 Паўночная Амерыка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 8. Мн., 1975. С. 342-344. (Кры.)
1719 Общее языкознание: хрестоматия: для филологических факультетов вузов / сост. Б. И. Косовский, Н. А. Павленко; под ред. А. Е. Супруна. Изд. 2, перераб. и доп. Мн., 1987. (Кри.)
3957 Бенвенист Э. Классификация языков // Введение в языкознание: хрестоматия / сост. Б. Ю. Норман и Н. А. Павленко; под ред. А. Е. Супруна. Мн., 1977. С. 300-309. (Кри; даведка пра аўтара: с. 299-300.)
2678 Бесплатные частные обьявления // Экспресс-контакт интернэшнл. 1994. № 15 (апр.). С. 10. (14. Книжная лавка: Меняю. Литературу об индейцах... (на картках нашай БІ-Бібліяграфіі - 4 калонкі "паказальніка зместу" уключаных, "распісаных" публікацый: 1) этнонімы, 2) імёны, 3) тапонімы і 4) ключавыя словы і цытаты): 1) апачи, любикон кри, потигуара, цельтали, цолили, тохолобали; 2) Пелтиер; 3) Маунт-Грейам, Вундед-Ни, Ока.)
ХАРКЕВІЧ Ювеналій - мы не ведаем, адкуль у "Літве" канкрэтна паходзіў "ліцвін" Ювеналій, але прозвішча Харкевіч досыць распаўсюджанае сярод беларусаў. Акрамя таго, як найбольш раннюю і апошнюю сустракаем геаграфічна-жыццёвыя прывязкі да Нясвіжа (у 1758 г. тут здаў экзамен па тэалогіі і пачаў выкладаць у бернардзінскім навучальным цэнтры) і Слоніма (тут, у кляштары, пасля ўсіх жыццёвых прыгод, уключаючы наведванне Валенсіі і Рыма ў 1758 г., памёр у 1788 г.).
Займаўся адукацыйнымі справамі ордэна ў Вільні, да і пасля паездкі ў Іспанію ў 1768 г. быў правінцыялам і вікарыем Літоўскай правінцыі бернардзінцаў.
Дзённік яго падарожжа выдадзены кнігай у 1998 г.
З дыярыюша, як яго прадстаўляе А. Бразгуноў, можна прыйсці да думкі, што ў Іспаніі ён мог бачыць індзейцаў. Але ці бачыў? Сярод назіранняў Харкевіча за жыццём у Іспаніі Бразгуноў вылучыў і ўказанне на "прысутнасць у іспанскім грамадстве" (фраза Аляксандра, а за ёй цытата) "індзейцаў, амерыканскіх людзей, якія маюць пляскаты твар, малыя вочы і нос, смуглявыя, падобныя ва ўсім да нашых калмыкаў". Бразгуноў цытуе гэта з выбраных месцаў дыярыюша, змешчаных у беларускім перакладзе ў зборніку 2012 г. Даследчыца і перакладчыца дыярыюша А. Вальчук піша прама: "У Валенсіі ён убачыў тэрцыяраў - выхадцаў з іспанскіх калоній у Амерыцы, якія таксама прыбылі на капітулу".
Паліткарэктны Бразгуноў палічыў неабходным пракаментаваць: "Асобныя пасажы наконт Іспаніі і яе насельнікаў гучаць не дужа карэктна для чалавека нашых дзён, але былі цалкам прымальнымі ў XVIII ст., як, напрыклад, агульная ацэнка, што народ Іспаніі "чорны і непрыгожы, неахайны, як нашы [не вельмі літаратурная ў Рэспубліцы Беларусь назва яўрэяў]".
Іспанцаў недалюбліваюць, асабліва за іх злачынную экспансію ў Амерыцы, звязаную з рабаваннем і забойствамі. Ювеналій ахарактарызаваў іх як "кабальера" з пыхай і адсутнасцю энтузіязму для апрацоўкі зямлі, затое з хуткасцю ў выкарыстанні нажа да расправы над тымі, хто ім не падабаецца; злосныя - хутка яны забіваюць не толькі індзейцаў, але і сваіх жа іспанцаў - такі тэмперамент.
Магчыма, іспанцы і маюць тэмперамент і звычкі, якія адрозніваюць іх у горшы бок ад іншых еўрапейцаў, але мы ведаем, што сярод іх ёсць і індзеяністы - а індзеяністаў мы прымаем за братоў незалежна ад тэмпераменту, абавязковасці і нават прыстойнасці - у кожнай "вялікай сям'і" (extended family) ёсць узоры непрыстойных, невыносных тыпаў.
Літ.:
12647 Charkiewicz J. Dyjariusz podrozy hiszpanskiej z Wilna do miasta Walencyi na kapitule jeneralna [generalna] zakonu mniejszych braci sw. Franciszka, to jest bernardynow, odprawionej w roku 1768 / oprac. i wstepem opatrzyl B. Rok, Wroclaw, 1998.
12648 Харкевіч Ю. Дыярыюш іспанскага падарожжа [А. Вальчук у сваім артыкуле 2016 г. дае загаловак з гэтага выдання як "Дыярыуш іспанскага падарожжа з Вільні ў горад Валенсію"] // Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў / навук. рэд. В. А. Чамярыцкі; [уклад. А. У. Бразгунова, С. Л. Гараніна]. Мн., 2012.
12652 Вальчук А. Іспанія і іспанцы ў "Дыярыюшы" Ювеналія Харкевіча // Наша вера. 2016. № 1. С. 52-57.
12649 Бразгуноў А. Вобраз "іншага" ў беларускай літаратуры XVI-XVIII стагоддзяў // Acta Albaruthenica. T. 22. Warszawa, 2022. S. 185-199.
9357 Іспанія: Краіна рыхтуецца да канца свету // Новы час. 2010. 4 чэрв. С. 12.
312 Планета: Мадрид // Чырвоная змена. 1991. 15-21 кастр.
2000 Тайна вулкана (Мадрид) // Знамя юности. 1989. 13 окт.
1770 Пескова Т. Н., Озерова Л. А. Испанский язык: пособие по чтению: для институтов и факультетов иностранных языков. Мн., 1988.
2154 Шишкова Т. Н., Попок Х.-К. Л. Стилистика испанского языка: учебное пособие для институтов и факультетов иностранных языков. Мн., 1989.
8187 Крэпак Б. Тры эцюды пра іспанскіх мастакоў і ўспрыняцце іх творчасці ў Беларусі // Беларусь - Іспанія = Беларусь - Испания; Belarus - Espana: выбраныя старонкі грамадска-культурнага ўзаемадзеяння: матэрыялы "круглага стала", Мінск, 23-24 кастр. 2003 г. Мн., 2005. С. 85-96.
8188 Шаблоўская І. Іспана-беларускія літаратурныя ўзаемаадносіны // Беларусь - Іспанія = Беларусь - Испания; Belarus - Espana: выбраныя старонкі грамадска-культурнага ўзаемадзеяння: матэрыялы "круглага стала", Мінск, 23-24 кастр. 2003 г. Мн., 2005.С. 52-55.
3481 Верн Ж. Конкистадоры и миссионеры: история великих путешествий: пер. с фр. Гродно, 1994.
5654 Іспанія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1972. С. 159-167.
5685 Іспанія // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7. Мн., 1998. С. 335-345.
805 Канкістадоры // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1972. С. 381.
4797 Канкістадоры // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7. Мн., 1998. С. 586
4796 Канкіста // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7. Мн., 1998. С. 586.
4789 Боўш В. I. Каланіялізм // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7. Мн., 1998. С. 451. (Іл. на с. 450: "Да арт. Каланіялізм. Насіллі іспанскіх заваёўнікаў над індзейцамі. Гравюра з кнігі "Часткі Амерыкі". 1590".)
843 Палетыка М. П. Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810-26 // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 2. Мн., 1970. С. 557-558.
3500 Калаткоў У. Я. Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810-26 // Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. Мн., 1996. С. 453-454.
10972 Sienkiewicz H. El torrero / trad. M. C. G. // Sienkiewicz H. Bartek el victorioso. Barcelona, 1902.
10985 Sienkiewicz H. El faroner / trad. propostes didact. i propostes didact. A. Monzo. Alzira (Valencia), 2009. (Editorial Germania.)
10979 Sienkiewicz H. El farero / trad. A. Matyjaszczyk-Grenda // Sienkiewicz H. Janko el Musico. Madrid, 1999.
9099 Булгарин Ф. Взгляд на историю испанской литературы // Сын отечества. 1821. № 40. С. 289-305; № 41. С. 3-21.
Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.
Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.
Индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 81].
"Ежа з гісторыяй"
12 студзеня 2024 года адбыўся адкрыты дэгустацыйны вечар , "Ежа з гісторыяй" ад народнай студыі гісторыі і мастацтваў эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ("Domina cordis") Лідскага цэнтра культуры.
Усе ўдзельнікі адкрытага паседжання змаглі павячэраць так, як гэта рабілі нашыя продкі ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу. Дэгустацыя такіх страў як Падарожны хлеб Барбары Радзівіл, поліўка ,,Граматка", архас, традыцыйныя скібкі, збіцень, хлеб, аўсяны кісель і шмат іншага суправаджалася майстар-класамі па танцах, гульнямі і песнямі.
На вечарыне і госць, і гаспадар змог наблізіцца да культурна-гістарычнага мінулага нашых продкаў.
Наш кар.