Папярэдняя старонка: 2024

Наша слова.pdf № 8 (112) 


Дадана: 20-02-2024,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 8 (112), 21 лютага 2024 г.

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы - адмысловы дзень, абвешчаны 25 гадоў таму назад на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання - 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30 й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі праводзіцца шмат розны імпрэзаў і мерапрыемстваў пад рознымі назвамі. У Менску ў дзяржаўных установах пішуць Рэспубліканскую дыктоўку. Сёлета Рэспубліканскую дыктоўку будуць дыктаваць на канале "Культура" Беларускага радыё 21 лютага ў 13.00. Пачынаюць з'яўляцца абвесткі пра шэраг іншых мерапрыемстваў у розных установах.

Сёлета на Гарадзеншчыне мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы, як звычайна, падтрыманы Гарадзенскім аблвыканкамам. Яны пачалі разгортвацца яшчэ з 16 лютага і будуць працягвацца да 2 сакавіка.

У першых шэрагах Лідскі раён. Ужо прайшла імпрэза ў бібліятэчным філіяле № 2. Напісана 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Мінойтаўскай бібліятэцы, на 3-м бібліятэчным філіяле і ў Доміку Таўлая.

З 19-га лютага пачалі пісаць дыктоўкі ў Лідскім каледжы. 21 лютага тут будзе свята мовы. Свята роднай мовы пройдзе 21 лютага і ў Лідскім політэхнічным каледжы. Дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы спланавана на 21 лютага ў 11.00. Літаб'яднанне "Суквецце" пры "Лідскай газеце" піша дыктоўку 21 лютага ў 17.30.

21 лютага пачынаецца Дэкада роднай мовы ва Упраўленні адукацыі Лідскага райвыканкама. Не застануцца ў баку і іншыя ўстановы культуры і адукацыі раёна.

Наш кар.

Дыктоўка ў Мінойтах

17 лютага на Лідчыне стартавала 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка.

Першымі пісалі дыктоўку чытачы Мінойтаўскай бібліятэкі. Пісалі ўрывак з "Глыбокай плыні" Івана Шамякіна 10 чалавек. Чытала дыктоўку Марыя Арцёмаўна Бойка.

Па выніках дыктоўкі ўдзельнікі атрымалі падарункі ад ПП "Пружмень".

Аздобілі дыктоўку акцёры Народнага тэатра "Бераг" Мінойтаўскага КДЦ. Сутнасць прадстаўлення: як вясковая маці навяртае да беларускай мовы гарадскую дачку.

Напрыканцы адбылася лінгвістычная віктарына пра тонкаці беларускай мовы, якую прафесійна правяла загадчык бібліятэкі Марыя Міхайлаўна Халявінская.

Наш кар.

Дыктоўка ў Доме Валянціна Таўлая...

У Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўжо не першы год збіраюцца прыхільнікі і майстры паэтычнага слова, а таксама тыя, хто падтрымлівае і шануе роднае слова. Тут, у доме паэта закладзена традыцыя прымаць удзел у напісанні беларускай дыктоўкі ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Менавіта, той мовы, якую адстойваў Валянцін Таўлай яшчэ ў юнацкія гады, якой прысвяціў усё сваё кароткае жыццё і пранёс у сабе запавет - быць беларусам на сваёй роднай зямлі.

На гэты раз напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 18 лютага ў доме паэта сабраліся супрацоўнікі з Лідскага замка і ўдзельнікі музейна-асветніцкага праекта Лідскага гісторыка-мастацкага музея "Гістарычная гасцёўня "Памяць за сабою пакліч"".

Для іх быў зачытаны тэкст "Выратавалі… мост" аўтара З. Стасюлевіча. Гэты твор пра замініраванне гітлераўцамі горада Ліда, але ж гэтым задумам не надалося ажыццявіцца. Дзякуючы паспяховым дзеянняў савецкіх салдатаў былі размініраваны вуліцы і ўратаваны чыгуначны мост цераз раку Нёман.

Тэкст чытаў навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун. Трэба зазначыць, што ўдзельнікі ў напісанні дыктоўкі сябе праявілі актыўна, справіліся выдатна. І ў гэтым не павінна быць сумневу. Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея і прадстаўнікі з праекта пастаянна сябе праяўляюць з найлепшага, станоўчага боку.

У выніку першае месца было падзелена паміж Букоўскай Таццянай, Каладзяжнай Анастасіяй, Няфёдавай Надзеяй, Драздовай Святланай. Другое занялі Ліпніцкая Таццяна, Малахава Зінаіда, Казыра Тарэса. Трэцяе месца было падзелена паміж Гакоўскай Жаннай і Грачушным Яўгенам.

Наш кар.

... а ў Палацы культуры г. Ліды

Пісалі "Векапомныя дні"

18 лютага прайшла 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў 3-м бібліятэчным філіяле г. Ліды. Па вельмі аб'ектыўных прычынах дыктоўку тут пісалі ўсяго тры чалавекі. Урывак з "Векапомных дзён" МІхася Лынькова чытала загадчык філіяла Алена Янаўна Папковіч.

Наш кар.

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.

ПРАЕКТ НАШАЙ МОЛАДЗІ. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Савет стараст факультэта журналістыкі БДУ запрашае на квіз, які прымеркаваны да

Дня роднай мовы.

На мерапрыемстве вы глыбей пранікнецеся беларускай мовай і культурай.

Збірайце сваю каманду з 3-5 чалавек і рэгіструйце яе па спасылцы.

21 лютага, 17:00

Факультэт журналістыкі БДУ,

414 аўдыторыя.

Наташа Бардзілоўская.

Да роднай мовы крок зрабі

Наша родная мова - гэта часцінка народа, якая акружае нас, гэта часцінка сям'і, дзе нараджаецца і жыве чалавек, гэта часцінка, перш за ўсе, кожнага з нас.

16 лютага з мэтай знаёмства з роднай мовай на аснове твораў беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для ўдзельнікаў клуба "Буслік" філіяла "Лідская гарадская бібліятэка № 2" прайшоў літаратурны конкурс вершаў "Да роднай мовы крок зрабі".

Навучэнцы адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць у час дэкламавання твораў на роднай мове. А лепшыя з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі.

ТК "Культура Лідчыны".

У Менску прайшла сустрэча духавенства, у якой узяў удзел нунцый Ёзіч

15 лютага, у чацвер пасля Папельца, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску прайшла сустрэча духавенства Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сустрэча традыцыйна распачалася супольнай малітвай Літургіі гадзінаў, якую правёў пробашч архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, пасля чаго адказны за пастаянную фармацыю маладых святароў архідыяцэзіі ксёндз канонік Аляксей Раманчук з Барысава прамовіў духоўную канферэнцыю. У ёй святар глыбей растлумачыў сабратам палажэнні дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans.

Прамоўца падкрэсліў, што дэкларацыя не змяняе каталіцкага веравучэння адносна сутнасці сакрамэнтаў, у прыватнасці сужэнства, якое з'яўляецца адзіным і непарыўным саюзам выключна паміж мужчынам і жанчынай, а толькі трактуе душпастырскія аспекты благаслаўлення, як знаку Божай падтрымкі і суцяшэння кожнаму, хто жадае яго атрымаць, але ні ў якім выпадку не згоды і адабрэння амаральных паводзінаў.

Ксёндз Аляксей дадаў, што лепшаму разуменню палажэнняў дакумента і іх практычнаму прымяненню ў мясцовых умовах можа служыць прынятае на нядаўнім пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі спецыяльнае Паведамленне нашага епіскапату адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans.

Пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасці прыступіць да сакрамэнту паяднання, якой многія скарысталіся, распачалася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Перад пачаткам Эўхарыстыі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі перадусім прывітаў прадстаўніка Папы, а таксама павіншаваў з днём нараджэння аднаго са сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў - Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Арцыпастыр таксама заахвоціў усіх святароў, што канцэлебравалі гэтую Імшу, ахінуць малітваю сабратоў, якія ў бліжэйшыя дні таксама адзначалі або будуць адзначаць дні нараджэння або імяніны, перадусім прысутнага ў прэзбітэрыі Апостальскага адміністратара для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, які на мінулым тыдні адзначыў 75-гадовы юбілей, а таксама дэкана Менскага катэдральнага капітула ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча, які напярэдадні адзначыў сваё 55-годдзе.

Гамілію прамовіў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB з Магілёва, які прысвяціў яе тэме паклікання да няспыннага дыялогу з Богам усіх духоўных і кансэкраваных асобаў. Іерарх звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што святары і манахі павінны быць настаўнікамі малітвы для ўсіх вернікаў, а таму ім самім неабходна быць людзьмі малітвы, не шкадуючы на яе сіл і часу, а таксама пазбягаючы паспешлівасці, якая вядзе да павярхоўнасці і фармалізму.

"Усе мы былі пакліканыя Хрыстом і ўцягнутыя ў вельмі небяспечны план, які ведае толькі Бог. Мы ведаем, што гэта план збаўлення чалавека з нашай святарскай, манаскай дапамогай. Таму, каб выканаць яго, трэба размаўляць з Богам. Бо Бог ведае, што мы павінны рабіць, каб не сапсаваць Яго задумы, але каб зрабіць магчымым для Яго рэалізаваць яе ў нас, а таксама і праз нас", - сказаў біскуп Аляксандр Яшэўскі, завяршыўшы гамілію віншаваннем з днём нараджэння, скіраваным сабрату ў біскупстве і некаторым святарам архідыяцэзіі.

Напрыканцы святой Імшы са словамі віншавання да біскупа Касабуцкага звярнуўся таксама нунцый Ёзіч.

Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне прачытаў і перадаў іерарху свой віншавальны адрас, у якім выказаў яму падзяку "за вернае і руплівае служэнне", якое той здзяйсняе на карысць Касцёла ў Беларусі, а таксама за "адданасць Хрысту і Яго Евангеллю".

У якасці падарунка Апостальскі нунцый уручыў біскупу Юрыю Касабуцкаму медаль чарговай гадавіны пантыфікату Папы Францішка.

Апошнім пунктам велікапоснай сустрэчы духавенства ў Менску стала арганізацыйная частка, якую правёў са сваімі святарамі арцыбіскуп Станеўскі.

Перадусім ён звярнуў увагу душпастыраў на яшчэ адзін нядаўна апублікаваны дакумент Дыкастэрыі Веравучэння пад назвай Gestis verbisque, прысвечаны форме і матэрыі сакрамэнтаў, асцярогшы душпастыраў ад самадзейнасці ў такой важнай матэрыі, якой з'яўляюцца сакрамэнты Касцёла.

Акрамя таго арцыпастыр падрабязна пазнаёміў прысутных з планам мерапрыемстваў у архідыяцэзіі да канца бягучага года, звярнуў увагу на дзейнасць розных спецыяльных душпастырстваў, заахвоціў да новых душпастырскіх ініцыятываў, асабліва ў працы з дзецьмі і моладдзю, а таксама закрануў шэраг іншых пытанняў, якія датычацца жыцця і дзейнасці Менска-Магілёўскага Касцёла.

На сустрэчы было агучана пэўнае новаўвядзенне: з гэтага часу сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў будуць адбывацца асобна, за выключэннем аплаткавай сустрэчы, а таксама ў Вялікі чацвер.

Тэкст: Мікола Гракаў. Фота: Кс. Аляксандр Улас. Catholic.by.

ПАВЕДАМЛЕННЕ

Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans

18 снежня 2023 года была апублікавана Дактрынальная дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans, якая разважае і тлумачыць пра пастырскае значэнне благаслаўленняў. Гэты дакумент разглядае магчымасць больш шырокага іх выкарыстання перадусім у пазалітургічным вымярэнні. У дакуменце падкрэсліваецца, што літургічнае благаслаўленне можа быць удзелена толькі ў выпадку, калі "тое, што благаслаўляецца, адпавядае Божай задуме, заключанай у стварэнні і цалкам аб'яўленай Хрыстом Панам" (FS 11).

Нягледзячы на тое, што Дэкларацыя яшчэ раз пацвярджае адсутнасць змен у традыцыйным каталіцкім веравучэнні аб сужэнстве, як саюзе мужчыны і жанчыны, і няма ніякага "дазволу" або "благаслаўлення" на аднаполыя саюзы або любое іншае жыццё ў граху, яна дае магчымасць пазалітургічнага благаслаўлення нерэгулярных ці аднаполых пар.

Таму мы як Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звяртаемся да святароў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі з наступным паведамленнем.

1. Згаданая Дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння не змяняе вечнага вучэння Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве і сексуальнай маральнасці. Адзіным сужэнскім саюзам, які прызнае Каталіцкі Касцёл, з'яўляецца саюз паміж мужчынам і жанчынай як супольнасць усяго жыцця, скіраваная па сваёй прыродзе да дабра сужонкаў, а таксама для нараджэння і выхавання патомства (ККП 1983, кан. 1055).

2. Каталіцкі Касцёл у Беларусі не мае намеру ўводзіць у практыку прапанаваную Дэкларацыяй магчымасць благаслаўлення пар, якія жывуць у нерэгулярным саюзе і аднаполых пар.

3. Канферэнцыя Біскупаў нагадвае святарам і дыяканам, што нелітургічнае благаслаўленне можа ўдзяляцца ўсім асобам, якія аб ім просяць. Аднак заўсёды неабходна пазбягаць удзялення благаслаўлення менавіта парам, якія жывуць у так званым "грамадзянскім шлюбе", а таксама тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве або аднаполым парам. Такое благаслаўленне можа быць успрынята іншымі вернікамі як згода на грэх.

4. У той жа час мы з блізкасцю і павагай суправаджаем нашых братоў і сясцёр, якія жывуць у асаблівых сітуацыях, і гатовыя дапамагаць ім набыць глыбейшае разуменне Божай волі на іх жыццёвым шляху да Хрыста і да святасці.

З малітвай,

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 1 лютага 2024 г.

Кніга - лепшы падарунак

Міжнародны дзень дарэння кніг - свята, закліканае прывіваць любоў да чытання і кніг. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто неабыякавы да літаратуры, хто шануе чароўны свет кніг, хто ўмее дарыць і дзяліцца сваім цяплом і натхненнем. Сёння ў гэты дзень прынята дарыць кнігі, у першую чаргу, дзецям, а таксама тым, чые магчымасці да доступу да чытання кніг па тых ці іншых прычынах абмежаваны. Аднак не толькі дзеці любяць чытаць. На шчасце, яшчэ вельмі шмат дарослых людзей разумеюць і шануюць кнігу як прадмет не толькі матэрыяльнай, а ў першую чаргу, духоўнай каштоўнасці, шануюць тыя пачуцці і эмоцыі, якія дорыць чытачу аўтар. Дзеці, у сваю чаргу, вучацца дабру, сяброўству, узаемадапамозе, любові да бліжняга, пачуцця суперажывання і многаму таму, што дапамагае дзіцяці стаць чалавекам.

На сённяшні дзень ідэйныя натхняльнікі прасоўвання і папулярызацыі кнігі і свята дабіліся сваёй мэты: кніга па-ранейшаму любімая, а свята носіць міжнародны характар.

Да Міжнароднага дня дарэння кніг бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы арганізавалі акцыю "Кніга - лепшы падарунак".

У госці прыехалі вучні 7 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Ліды". Яны перадалі кнігі ў бібліятэку, а бібліятэкары расказалі, адкуль узялося свята і чаму яно стала міжнародным.

Затым прысутныя азнаёміліся са з'яўленнем кнігі, у якіх краінах устаноўлены помнікі кнізе, чаму кніга з'яўляецца найлепшым падарункам. А на заканчэнне мерапрыемства бібліятэкар падарыла школе кнігу "Ад лідскіх муроў".

Гэты дзень паказаў, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не страчвае сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе тэхналогій. Таму ў нашых бібліятэках у гэты дзень праходзяць акцыі па дарэнні кніг, а таксама ўшаноўваюць чытачоў, якія дзеляцца сваімі любімымі творамі, перадаючы іх у фонды бібліятэк.

Не застаўся гэты святочны дзень без увагі і іншых бібліятэк Лідчыны. Філіял "Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка" для чытачоў і гасцей бібліятэкі запусціў акцыю "Бібліятэцы - з любоўю", філіял "Лідская гарадская бібліятэка № 2" - акцыю "Дарыце кнігі з любоўю", а філіял "Лідская гарадская бібліятэка № 3" - акцыю "Дзень кнігадарэння". Кожны ахвотны ад шчырага сэрца можа падарыць кнігі бібліятэкам горада і раёна не толькі ў Міжнародны дзень кнігадарэння, але і ў любы іншы. Бо галоўнае - жаданне даць кнізе другое жыццё, зрабіць яе запатрабаванай, значнай, чытанай. І кнігі абавязкова знойдуць свайго чытача!

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгуДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы" К.С. Сандакова.

Суд над камуністам Прытыцкім у акруговым судзе

Уступ ад перакладчыка: "Небывалы ў гісторыі польскага суда выпадак здарыўся 27 студзеня 1936 года падчас працэсу над Р. Кабленцам і іншымі з ліку 17 асоб, абвінавачаных у прыналежнасці да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Падчас паказанняў сведкі Якуба Стрэльчука з нутра публікі, якая была на зале, выбег малады чалавек, схапіў сведку левай рукой за каўнер і з рэвальвера, які меў у правай руцэ, чатыры разы выстраліў у яго са словамі: "Вось табе, прадажнік!" Пасля гэтага кінуўся ўцякаць да выхадных дзвярэй, выстраліўшы два разы ў кірунку следчай паліцыі, якая знаходзілася ў зале і пачала яго даганяць. Падстрэлены паліцыянтам, ён упаў на сходы. Гэта быў Сяргей Прытыцкі. Абодвух - Стрэльчука і Прытыцкага - карэтка скорай дапамогі адвезла ў шпіталь. Паводля акту абвінавачання Стрэльчук родам з вёскі Крывая Бельск-Падляшскага павета. У 1931 годзе пасля вайсковай службы, атрымаў прапазыцыю запісацца ў камуністычную партыю. Аб гэтай прапазыцыі паведаміў начальніку бяспекі … староства і ўвайшоў у кампартыю, дзе здабыў сабе давер у кіраўніцтва і быў прызначаны інструктарам".

Наша Воля, № 3 (4), 4 лютага 1936.


Вільня. Пры разглядзе справы пра знакаміты выпадак 27 студзеня, калі Прытыцкі страляў у судовай зале, былі прыняты сур'ёзныя меры засцярогі, якім папярэднічалі пагрозы з боку розных камуністычных асяродкаў. Перад будынкам суда стаялі паліцыянты і кантралявалі тых, хто ўваходзіў. У залу заходзілі толькі па адмысловых пропусках, выдадзеных асабіста віца-старшынём суда Бразоўскім. А 9-й гадзіне абвінавачанага Прытыцкага пад аховай паліцыі ўвялі ў судовую залу і паліцэйскія сталі з бакоў лавы падсудных. Прытыцкі ішоў павольна, трошкі кульгаючы на левую нагу. Нягледзячы на безнадзейны стан, у якім ён знаходзіўся, яго ўдалося выратаваць, і толькі крыху схуднелы твар сведчыў пра мінулае.

Бацька абвінавачанага

Увайшоўшы, Прытыцкі акінуў позіркам пакой. Магчыма, ён шукаў знаёмыя твары. Раптам знайшоў - убачыў бацьку. Белая кашуля, рыжая барада і блакітныя вочы якія глядзяць з пад ілба, тыповы "пільшчык" - старавер (Прытыцкія - беларусы, верагодна, Мацкевіч меў на ўвазе, што бацька быў апрануты як старавер - Л. Л.). Сын іншы, толькі вочы такія ж як у бацькі, яны таксама неспакойна бегаюць. Але ў сына бачна нейкая вытанчанасць, ці тыя 4 класы агульнаадукацыйнай школы, альбо вывучка ў ячэйцы КПЗБ. Нават размаўляе па-польску і толькі час ад часу ўстаўляе словы на "простай мове".

Званок ... Суд ідзе

Неўзабаве ў пакой увайшлі суддзі. Старшыня суда Арліцкі і суддзі Занеўскі і Драц. Абвінаваўца - віца-пракурор Вольскі, бароніць адвакат Дураш. Зачытваецца акт абвінавачвання.

Падсудны Сяргей Прытыцкі, мае 23 гады, жыхар вёскі Гаркавічы Сакольскага павета, па-за канфесіяй. Затрымліваўся за камуністычную дзейнасць, добра вядомы паліцыі з-за ўхіленне ад войска. Мае за сабой "падрыхтоўчы курс", скончаны ў Саветах.

Якуб Стрэльчук - сакратар КПЗБ

Пасля чытання абвінаваўчага акту, у якім Прытыцкаму высоўваецца членства ў КПЗБ і яе моладзевай арганізацыі - камсамоле Заходняй Беларусі, а таксама замах на забойства 27 студзеня гэтага года сведкі Якуба Стрэльчука і паліцэйскага Станіслава Дайноўскага. Пасля гэтага пачынаецца доўгае і надзвычай цікавае судовае разбіральніцтва.

Яшчэ ў лютым мінулага года ЦК КПЗБ распачаў расследаванне прычын масавых затрыманняў камуністычных актывістаў. Падазрэнне на сувязь з паліцыяй пала на Я. Стрэльчука, сакратара Берасцейскага акруговага камітэта КПЗБ.

Загад забіць

Па гэтай прычыне яго пераводзяць у Вільню, дзе ён даведваецца аб сваім вяртанні ў СССР. Адзначым, што ў свой час Стрэльчук таксама закончыў курсы ў Менску.

Адпраўка асоб, якіх падазраюць у сувязі са следчым аддзелам паліцыі, азначала немінучы расстрэл у СССР. Стрэльчук ведаў гэта і не падпарадкаваўся загаду.

Тлумачыць абвінавачаны

"Прызнаюся, я хацеў забіць Страэльчука, але не па загадзе КПЗБ. Калі я вандраваў па рознай працы на тэрыторыі, якую лічу Заходняй Беларуссю, я чуў, як усе казалі, што Стрэльчук хадзіў па людзях і намаўляў іх супраць улады, а потым здаваў у паліцыю. Я вырашыў спыніць яго ганебную дзейнасць, бо не бачыў іншага выйсця".

Прытыцкі гаворыць усё гэта манатонным голасам, нібы раней засвоены ўрок і пры гэтым чырвонымі рукамі чапляецца за край лавы. Далей ён кажа, што не жадаў нікога забіваць і таму адмыслова страляў у Стрэльчука з правага боку, каб кулі патрапілі ў сцяну. На ўсе пытанні пракурора адказвае, што ён не памятае - не памятае ў якіх мясцовасцях і ў каго працаваў.

"Людзі ў гэтым сусвеце, з іроніяй кажа пракурор, маюць імёны і прозвішчы, неяк так дзіўна ўладкавана гэтая буржуйская сістэма". Абвінавачаны маўчыць. Ён таксама не памятае, дзе купіў вопратку, у якім гатэлі спыніўся ў Вільні, у каго набыў абодва рэвальверы за казачны кошт у 5 злотых, дзе фатаграфаваўся.

Партыйныя аблавы

У сакавіку мінулага года Стрэльчук быў арыштаваны паліцыяй і даў паказанні, абвінаваціўшы пры гэтым многіх вядомых дзеячаў падполля. Кіраўніцтва КПЗБ вырашыла бязлітасна забіць яго. На адным з працэсаў у Берасці замах на яго не ўдаўся. Таксама не ўдаўся замах на яго і ў Ашмянах.

Варта адзначыць, што ад падобных "прысудаў", пра якія потым раскажа пракурор, загінула шмат людзей. ЦК КПЗБ збірае грошы на арганізацыю забойстваў, піша пра гэта ва ўсе свае ячэйкі і акругі і нярвуецца пры згадванні Стрэльчука. Таму і адбыўся замах на яго. Напярэдадні копіі паказанняў Стрэльчука трапілі ў рукі кіраўніцтва партыі. Напэўна, нехта ўзяў іх з пратаколаў суда.

Стрэлы ў зале суда

Заказ на забойства ў Вільні атрымаў актывіст са стажам Прытыцкі. Ён вывучыў "раён працы", і каб не памыліцца, добра прыгледзеўся да Стрэльчука.

Падчас дачы паказанняў, ён падманам стрэліў у спіну з двух рэвальвераў, пасля чаго кінуўся ўцякаць. На лесвіцы яшчэ адстрэльваўся ад паліцыянтаў, якія беглі за ім, а на падлозе судовай залы застаўся ляжаць акрываўлены Стрэльчук.

Пратэсты кампартыі

Прытыцкага, таксама параненага, везлі ў шпіталь і ён усё крычаў па дарозе: "Няхай жыве пралетарская рэвалюцыя ў Польшчы". Пасыпаліся пратэсты грамадскасці, якія арганізавала кіраўніцтва КПЗБ, яны праслаўлялі злачынны ўчынак Прытыцкага і патрабавалі для яго свабоды. Вывешваліся транспаранты з бессэнсоўнымі надпісамі, расклейваліся ўлёткі з тыпова камуністычнымі лозунгамі, у якіх славіўся злачынца.

На Пагулянцы быў арыштаваны яўрэй, які пісаў пратэсты на сценах тэатра, паліцыя таксама затрымала яўрэя Давыда Гадоўскага з таблічкамі "Вуліца С. Прытыцкага", якія мелі прымацаваць на адной з вуліц Вільні. Пракуратура і суды былі завалены ананімнымі пратэстамі, а назаўтра перад будынкам суда былі распаўсюджаны ўлёткі з выявай Прытыцкага і заклікам сабрацца для пратэсту перад судом.

Не растлумачаныя рэчы

Ініцыятары пратэстаў засталіся невядомымі, але зразумела, што гэта справа КПЗБ. Таксама неразгаданая загадка паказанняў Стрэльчука. Нехта павінен быў перапісаць іх, зрабіць гэта мог той, хто мае доступ да дакументаў суда. Невядомыя таксама і выканаўцы іншых забойстваў, а забіта шмат асоб, гэта і Шлёма Марголіс, і Аляксандр Субач, Мікалай Адамовіч, Юльян Каловін і недзе на Антокалі быў забіты Ян Высоцкі. І ўсе яны забіты патаемны.

Паказанні сведкаў

Перад судом стаіць добра вядомы па папярэдніх працэсах сведка Блясмановіч. Ён расказвае пра пагоню за Прытыцкім. Сведка не заўважыў, ці страляў падсудны, але здаецца, адзін выпадковы стрэл ён зрабіў каля дзвярэй. Потым сведка доўга абгрунтоўвае свае меркаванне, што падсудны быў цесна звязаны з камуністычнай партыяй і выконваў яе дырэктывы. Пра добрую падрыхтоўку кажа фальшывы пашпарт і кантакт з вядомым камуністам Юзафам Цыпкам. Сенсацыйным момантам у паказаннях Блясмановіча стала яго заява аб тым, што МОПР для выратавання Прытыцкага сабраў у Вільні каля 1300 зл. з якіх 1000 пайшла на ганарар для адваката Дурача (адвакат крывіцца, але маўчыць).

Пасля гэтага суд пачаў разглядаць улёткі, якія распаўсюджваліся перад пачаткам суда, некаторыя з іх падпісаны ад імя КПЗБ. На адной з улётак маецца фатаграфія абвінавачанага. Прытыцкі на ёй усміхаецца, ён названы героем, які зойме сваё пачэснае месца ў гісторыі КПЗБ.

Гэты працэс у сваім родзе ўнікальны. Праз хвіліну паказанні дае возны суда Голуб. Пасля яго як сведка выступае віца-старшыня суда Бразоўскі і расказвае пра тое, што бачыў падчас свайго старшынства на працэсе ў той трагічны дзень. Пасля яго паказанні дае судовы следчы Шэлкінг. Расказвае, як параненага Прытыцкага паклалі ў карэту хуткай дапамогі, паранены трымаўся за бок і на пытанне сведкі адказаў па-беларуску: "Не твоё дело" (па-беларуску: "Не твая справа" - Л. Л.), а потым дадаў: "Страляў у правакатара і прыгнятальніка рабочага класа". На пытанне: "Як цябе завуць?", адказаў: "Не ведаю". У карэце хуткай дапамогі падсудны трошкі падняўся на руках і пракрычаў: "Няхай жыве камуністычная і пралетарская рэвалюцыя!" (Гэтая фразы пададзены па-польску - Л. Л.)

У шпіталі св. Якуба Прытыцкі адмовіўся ад рэлігійнага суцяшэння і пагадзіўся на аперацыю. Падчас аперацыі было выяўлена, што у страўніку няма ежы, што кажа пра падрыхтоўку да здзяйснення злачынства.

Далей, па-чарзе, выступаюць супрацоўнікі паліцыі Дайноўскі і Пачкоўскі. Першы сцвярджае, што падсудны страляў толькі на сходах, перад тым, як разбіў вокны, другі, што страляў не цэлячыся і ў зале. Пачкоўскі таксама распавёў пра прадчуванне студэнта, які сказаў яму ў той дзень: "Сёння ў газетах напішуць: "Падзеі ў судовай зале"".

Весялосць уносяць паказанні адваката Чэрніхава, які адхрышчваўся ад пытання суддзі, які звярнуў увагу на яго неўласцівы водгук пра Стрэльчука. Чэрніхаў сказаў: "5 гадоў выступаю ў судзе, і ніколі мне не звярталі на гэта ўвагі". Потым, пачынаючы з часоў Напалеона, ён тлумачыў, што меў на ўвазе пад словам "правакатар". "Але, Стрэльчук не жыў пры Напалеоне", - адказвае яму пракурор.

Перад судом стаіць сведка Белакоз, які паходзіць з той самай вёскі, што і падсудны, і таму ведае яго з дзяцінства. Зараз сведка праходзіць вайсковую службу. Выглядае насцярожана і адмаўляецца ад сваіх паказанняў на следстве.

Таму яго паказанні зачытваюцца. Аказваецца, падсудны ўзначальваў камуністычную ячэйку і пераконваў сваіх знаёмых уступіць у партыю. Калі зачытваюцца імёны тых, каго прыцягнуў Прытыцкі, той робіць выгляд, быццам нешта ўспамінае. Каб даведацца, чаму сведка адмовіўся ад паказанняў, пракурор бярэ яго ў абцугі вострых пытанняў, і ў выніку Белакоз пацвярджае свае ранейшыя заявы.

Яшчэ раз дапытваюць Блясмановіча. Ён падае імёны загінуўшых ад партыйнага выраку: Шлёма Марголіс, Ян Высоцкі …

"З аднаго боку злачынства і тэрор, з другога - фальшывая талеранцыя"

Пра ўсё гэта кажа пракурор Вольскі.

Ён назваў працэс нечым незвычайным і пасля аналізу усіх доказаў, перайшоў да сінтазу. Расказваў пра перыяд дзейнасці Прытыцкага яшчэ ў Гаркавічах, пра канспіратыўныя сходы ў садах, лясах і г. д. і затрымаўся на "прысудах", якія выконваюць функцыянеры КПЗБ.

"Смяротны прысуд партыі" - гэта звычайнае злачынства, здзейсненае злачыннай клікай, арганізаванымі змоўшчыкамі, якія такім чынам імкнуцца рэалізаваць свае мэты. Ахвярамі гэтага тэрору станавіліся ўсе, хто стаяў на іх шляху. Злачынцы XX ст. злучыліся ў арганізацыю. Наша грамадства хворае на дрэнна зразумелую талеранцыю і псеўдалібералізм, калі з аднаго боку ёсць канцэнтраванае зло, а іншы бок яго ігнаруе. Камунізм - гэта скампраметаваны гмах матэрыялізму, у якім пануюць гвалт, забойствы і подласць, дзе людзей забіваюць без прысуду але над гэтым гмахам лунае сцяг свабоды. […]

Адзінай карай для падсуднага можа быць толькі смяротная кара.

Адвакат Дурач намагаецца даказаць, што Стрэльчук быў правакатарам, а Прытыцкі не належаў да КПЗБ і загад забіць яго не выконваў. Просіць пра больш лагоднае пакаранне.

Кара смерцю праз павешанне

[…]

Суд прызнаваў Прытыцкага вінаватым і прыгаварыў да кары смерцю праз павешанне.

[…]

Z. A. [Мацкевіч Юзаф] Sprawca srzałów ba Sali sądowej skazany na śmierć. Proces komunisty Prytyckiego w Sądzie Okręgowym // Słowo. 1936. № 169.

Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.

Будучыя музыкі цікавяцца паэзіяй

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея наведалі студэнты Лідскага музычнага каледжа. Для іх была арганізавана экскурсія па мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая, у якім 8 лютага ўрачыста была адкрыта выстаўка "У дом твой сцежка прывяла сама...", прысвечаная да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі, дасланымі з 15 музеяў, архіваў і бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца эпісталярная спадчына, фотаздымкі і дакументы Валянціна Таўлая і пра яго ў тым ліку. Асабліва зацікавілі будучых выкладчыкаў музыкі ноты кампазітара Леаніда Шурмана на словы Валянціна Таўлая.

Напрыканцы наведвальнікі змаглі пагутарыць з навуковым супрацоўнікам музея Алесем Хітруном, задалі яму пытанні, даведаліся пра яго навуковыя даследаванні, музейную дзейнасць, пэўныя дасягненні ў працы.

Наш кар.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Без халадзільніка: Гадыцкі-Цвірка, Іваноў, Кіпель, Сачанка, Шэрман; два погляды на "кампійцаў"

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-7 (105-111) за 2024 г.)

У мінулым выпуску мы крыху напісалі пра індзейскія ідэйныя карані "камунізму". Але як захоўвалі вернасць гэтым караням "артадаксальныя" камуністы пасля жніўня 1991 г.? Адказам на гэтае пытанне можа служыць набор з публікацыі ў жніўні 1996 г. у газеце "Товарищ" і рэплікі пасля прачытання яе ў Гомелі, якая была дасланая у рэдакцыю - і якая, больш чым верагодна, не была надрукаваная.

Сталай практыкай нашага калегі Аляксандра Снітко з'яўляецца дадаваць вызначэнні, "тытулы", хто ён, пасля свайго імя і прозвішча або псеўданімаў. Апошнія - гэта цэлая тэма. Ужываў іх часта; адзін з іх - Малько - уяўляе самой своеасаблівы міжкультурны "каламбур" з псіхалагічным "падтэкстам": сустрэліся яго ўласнае прозвішча на "-ко" і індзейскае слова "мальку" (mallku), узятае з назвы фільма Х. Санхінеса (назву пры пракаце давалі "Кроў кондара", але слова мальку, якое абазначае правіцеля правінцыі або паселішча, грамады (айлью), - усё ж запазычанне ў мове кечуа з аймара ў іншым першапачатковым значэнні: у аймара Мальку, або Мальку Кунтуры, - бажаство, "уладыка велізарнай вышыні", і геаграфічнай, і іерархічнай). У іншым выпадку "псеўданіматворчасці" артыкул Снітко, які з'явіўся ў дзвюх газетах, падпісаны Кандратам Кондаравічам (па-беларуску трэба было б "Кандаровіч"). Часам "тытулы" проста працягваюць артыкул, бо звязаныя з яго зместам. У выпадку з артыкулам або лістом у "Товарищ" у яго подпісах былі 5 асобных вызначэнняў. Мы пракансультаваліся, ці ўхваляе ёй цяпер свой допіс для "апублічвання". Пасля ваганняў ён згадзіўся на абнародаванне, але з умовай зняць вызначэнні, якіх занадта шмат і якія гучаць занадта пафасна.

Было пяць тытулаў, уключаючы тое, што ён член БІТ і "актывіст прагрэсіўнай сусветнай арганізацыі абароны карэнных народаў "Міжнароднае выжыванне"". Аляксандр не дадаў тое, што ён быў і членам КПСС / КПБ; хаця КПБ не была ліквідаваная (з канца жніўня 1991 г. па люты 1993 г. дзейнасць яе была толькі прыпыненая), з нейкага моманту ў сувязі з драматычнымі арганізацыйнымі паваротамі Аляксандр ужо не быў яе радах.

Дарэчы, у ходзе абмеркавання, пакуль яшчэ не згаджаючыся, Аляксандр напісаў пра свой допіс у "Товарищ", які планаваўся як публікацыя: "Слишком детская и потому стыдная". Гэта не прыніжае аўтара, а сведчыць пра крытычную ацэнку зробленага, пры гэтым паказваючы яго несумненны публіцыстычны талент ужо, так бы мовіць, у дзіцячым узросце.

Эдуард Ясны

МОЗГ У ПЯТКАХ, АБО КАМПА НА БЕЛАРУСІ

Хто такія кампа? О, гэта найцікавейшыя нецывілізаваныя стварэнні, знойдзеныя ў цяжкадаступных джунглях Перу!

На першы погляд, людзі як людзі, хаця і дзікуны. Адзін кумпал, дзве рукі, дзве нагі і г.д. Ёсць сярод іх жанчыны, ёсць мужчыны, якія адрозніваюцца адпаведнымі "параметрамі". Кампа жэняцца, размнажаюцца, гадуюць дзяцей, жывуць не тужаць.

Вучоныя, якія ўпершыню сутыкнуліся з імі, былі ўражаныя [поражены] непрадказальнасцю гэтых істот, алагічнасцю іх учынкаў, дзіўным бачаннем свету. Доўга пакутавалі даследчыкі над тайнай незвычайнага племені і, нарэшце, разгадалі яе. Высветлілася, што кампійцы бачаць рэчаіснасць наадварот, дагары нагамі.

На думку даследчыкаў, у кагосьці з далёкіх продкаў цяперашніх туземцаў адбылося парушэнне генетычнага коду, а далей "працэс пайшоў". Хвароба перадавалася з пакалення ў пакаленне, колькасць непаўнацэнных кампійцаў расла. Урэшце, усе яны сталі ўспрымаць свет у перавернутым выглядзе. Драма, трагедыя? Як сказаць. Самі калекі ўпэўненыя, што з'яўляюцца элітарным племенем, на нармальных людзей глядзяць пагардліва [свысока], лічаць іх непаўнацэннымі. Спробы пераканаць іх у адваротным пацярпелі поўнае фіяска. Ды і ці можна разлічваць на іншы зыход, калі ў нашых новых знаёмых мозг знаходзіцца не ў галаве, а фактычна ў пятках?

Беларусь аддзелена ад джунгляў Перу тысячамі сухапутных кіламетраў і тысячамі акіянскіх міль. Ніхто з нашых суайчыннікаў і "раскаваных" суайчынніц, як паведамляюць аўтарытэтныя крыніцы, у інтымныя адносіны з кампійцамі не ўступаў. Такім чынам, не могуць у нас сёння з'явіцца індывідуумы, якія перакручана [извращенно], дагары нагамі, успрымаюць рэальнасць.

З пункту гледжання біялагічнага - так. Але цяпер палітыка, дакладней - палітыканства задушыла і падмяла пад сябе многія "пункты" ["точки", "points"], якія існуюць у грамадстве. У выніку здарылася велізарная бяда: у некаторых беларускіх дзеячаў, відаць, пацярпеў генетычны код. Інакш чаму яны, падобна да паўднёваамерыканскіх хворых абарыгенаў, робяць наадварот, чым гэта робяць іх нармальныя калегі ў дальнім і бліжнім замежжы.

Возьмем пытанне пра зямлю. Пад якімі б флагамі не выступалі дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, колькі б слоўна [словесно] не дубасілі адзін аднаго, але як толькі гаворка заходзіць аб галоўнай карміліцы, аб маці ўсіх багаццяў, яны знаходзяць агульную мову: сваю зямлю беражом, нібы зрэнку вока, яе не транжырым, не дорым, не прадаём нават самым лепшым з лепшых іншаземцаў. Вось прыкупіць зямліцы ў тых, хто думае пяткамі, гэта - калі ласка, гэта ідзе за мілую душу... Няма ніводнай краіны на планеце, якія ў нас лісліва называюць цывілізаванымі і на якія моляцца, дзе прадавалі б зямлю іншаземцам для вядзення сельгасвытворчасці. Ніводнай!

Дзе-нідзе прадаюць, праўда, чужынцам малюсенькія "соткі" пад забудовы іх магазінамі, офісамі і г.д. Згодна з падлікамі спецыялістаў, гэтыя "соткі" складаюць каля аднаго працэнта раллі, якая ёсць у свеце.

Чаму - гэта зразумела дзіцяці. Збываць зарубежным дзядзькам зямлю - значыць секчы сук, на якім сядзіць нацыя - яе свабода, яе незалежнасць, яе дзяржаўнасць. З улікам цяперашняга эканамічнага, фінансавага становішча, якое склалася ў свеце, гандаль беларускай зямлёй прывядзе да таго, што яе "гаспадарамі" [ў публікацыі слова па-беларуску] стануць Фрыцы і Джоны, а мы, "дурныя" Іваны, будзем хадзіць у іх у парабках.

Да нашага сораму і гора, у беларускім парламенце пераважная большасць дэпутатаў не разумее (або робіць выгляд, што не разумее) гэтай элементарнай [азбучной] ісціны. Заканадаўчыя мужы дзяржавы, размешчанай у цэнтры Еўропы, яўна сэвалюцыянавалі ў бок перуанскіх туземцаў. Таму ў іх, як і ў ненармальных аскепкаў першабытна-грамадскага ладу, усё шыварат-навыварат.

Увесь разумны свет інтэгруецца - нашы родненькія кампа парвалі і працягваюць рваць тысячы нітак, якія звязваюць эканоміку Беларусі са складаным народнагаспадарчым комплексам былога СССР.

Увесь шчаслівы [благополучный] свет даціруе [дотирует] айчынную сельскую гаспадарку - нашы міленькія кампа з пенай каля рота бічуюць калгасы і саўгасы, якія "праядаюць" народныя сродкі.

Увесь канкурэнтаздольны свет ідзе да стварэння буйных аграрна-прамысловых утварэнняў - нашы "даражэнькія" кампа з вучоным выглядам знаўцаў тлумачаць [толкуют] пра дробных фермераў і пра бабуліных казлоў.

Увесь свет, які рацыянальна мысліць, імкнецца экспартаваць тавары - нашы талерантненькія кампа імпартуюць іх і радуюцца, што магазіны перапоўнены гнілымі снікерсамі ды нітратнымі курынымі ножкамі.

Бяспрыкладныя іх подзвігі, непрадказальныя рашэнні, непамерныя [безразмерные] амбіцыі, вышэй нябёс - ганарлівасць [самомнение]. Свой народ яны ахрысцілі хворым - нябачны феномен у гісторыі цывілізацыі.

Аднак хворыя якраз яны, нашы тлусценькія кампа-дэмакраты. Разам [Вкупе] і палюбоўна [влюбе] з імі аказаліся аграрыі, якіх нядаўна абразліва называлі "чырвонымі памешчыкамі". Цяпер яны ўжо пабялелі. Ці не адыграла ў гэтым стымулюючую ролю паездка іх лідара ў ЗША? Асобныя візіцёры, пабываўшы ў гэтай краіне, імгненна "пранікаюць розумам" ["прозревают"]. Успомнім былога кандыдата ў члены палітбюро ЦК КПСС Барыса Ельцына. Абляцеў "верны ленінец" на верталёце статую Свабоды - і тут жа з камуніста ператварыўся ў капіталіста (палітычна). Ці лётаў пан Шарэцкі каля цудоўнай амерыканскай жанчыны - нам аб гэтым невядома. Але тое, што былы загадчык кафедры Мінскай вышэйшай партыйнай школы вярнуўся з Амерыкі іншым чалавекам, - факт. У перадвыбарнай жа гонцы, ідучы ў адной запрэжцы з камуністамі, ён кляўся і бажыўся змагацца за суверэнітэт, за лозунг "зямлю - беларускім сялянам".

Мы тады не ўдакладнілі: якую зямлю? Чарнобыльскую, якую Джон або Фрыц дарам не возьмуць, або здаровую, пладаносную. Магчыма, пан Шарэцкі меў на ўвазе радыеактыўныя плошчы. Іх у нас шмат - амаль чвэрць рэспубліканскай тэрыторыі. Гаспадарнічай на іх, беларускі калгаснік, капай сабе і сваім дзецям заўчасную магілу!

Так, пытанне аб продажы зямлі іншаземцам усіх расставіла згодна з іх сапраўдным палітычным ранжырам. У ліку прадаўцоў аказаліся прадстаўнікі ўчора яшчэ, здавалася б, розных палітычных партый. Сёння арганізаваўся новы альянс - альянс спекулянтаў роднай зямлёй, у якой апынуліся нават два камуністы.

Аднак руплівыя [ретивые] прадаўцы забыліся. Ёсць жа Канстытуцыя рэспублікі, няхай сабе і буржуазная. Тым не менш, яна нікому, акрамя народа, не дае права асабіста [самолично] вырашаць лёс галоўнага нацыянальнага набытку [достояния]. Прэтэнзіі людзей, якія ўявілі [возомнили) сябе вяршыцелямі [вершителями] народнага жыцця, не больш чым прэтэнзіі, абумоўленыя недасканалым [ущербным], кампійскім успрыманнем рэчаіснасці. Мозг у пятках - гэта анамалія, якая мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні.

У якасці лекара тут павінен выступіць народ [,] калі, вядома, ён не хоча ператварыцца ў халопа [холопа] на роднай зямлі.

І вось каментарый нашага блізкага калегі:

Аляксандр Снітко

ЛІСТ У ГАЗЕТУ "ТОВАРИЩ"

У дзяцінстве, пры савецкай уладзе, я даведаўся, як жорстка эксплуатуюцца першабытныя плямёны і народы ў свеце капіталу. Каланіяльныя войны, гандаль афрыканцамі-рабамі, знішчэнне плямёнаў індзейцаў, рабаванне прыродных багаццяў народаў трэцяга свету - усё гэта не магло не выклікаць у маёй юнай чыстай душы праведнага гневу і шчырай спагады да прыгнечаных. Тады ж я даведаўся, што камуністы як перадавы атрад прагрэсіўнага чалавецтва паслядоўна і настойліва выступаюць у абарону прыгнечаных карэнных народаў.

Пасталеўшы, я пачаў глыбей вывучаць культуру, гісторыю, этнаграфію гэтых народаў. Асабліва мне палюбіліся індзейцы абедзвюх Амерык. Ды і не можа не захапляць кожнага прыстойнага чалавека іх глыбокая маральнасць, не раз'едзеная заганамі капіталістычнай цывілізацыі, дзе пануе залатое цяля. Іх высокая экалагічная свядомасць (любоў да прыроды і беражлівыя адносіны да яе) вартая самага глыбокага захаплення. А іх гонар, свабодалюбства, мужнае супраціўленне каланіяльным захопнікам заўсёды выклікалі сімпатыю і захапленне ў лепшай, прагрэсіўнай часткі чалавецтва.

Тады ж, у далёкім маім юнацтве, мне стала зразумела, што толькі буржуазна-капіталістычныя расісты лічаць іх дзікунамі, непаўнавартаснымі народамі. А камуністы заўсёды ва ўсім свеце былі сябрамі і саюзнікамі прыгнечаных індзейцаў...

Але вось у адным з апошніх нумароў газеты беларускіх камуністаў "Товарищ" я прачытаў такое, што ў мяне вочы на лоб палезлі. Нехта Эдуард Ясны апублікаваў брудны пасквільны артыкульчык, у лепшых традыцыях буржуазна-расісцкай прэсы, у якой паліваецца брудам маленькі, але горды [гордый] індзейскі народ - кампа. Такі матэрыял зусім лагічна б глядзеўся ў якім-небудзь расісцка-фашысцкім карычневым лістку. Але як ён патрапіў у "Товарищ"? Ці нехта ў рэдакцыі падзяляе рэакцыйна-расісцкія погляды спадара Яснага? Эх, Таварыш, таварыш...

Таварышы з рэдакцыі "Товарища"! Звяртаюся да вас з заклікам правесці партыйны сход рэдакцыі і даць прынцыповую партыйную ацэнку поглядам пана Яснага, з якой прашу азнаёміць прагрэсіўную грамадскасць Беларусі.

З павагай

т. Снітко Аляксандр, […].

Наш пераклад з рускай мовы.

Крыху нагадвае выказванні сябра Аляксандра з Чылі Алега Ясінскага пра форум у Давосе, якія мы цытавалі ў "Нашым слове.pdf" № 5 (109).

Акрамя андскіх слоў, згаданых намі напачатку, Снітко выкарыстаў для сваіх псеўданімаў імёны абаронцаў абарыгенаў Лас-Касаса і Міклухі-Маклая, імёны паўміфічнай Пакахонтас і зусім літаратурнага Чынгачгука, таксама ён "спаслаўся" на аўтарытэт славутага лаціна-амерыканіста і разведчыка І. Грыгулевіча ("Григулявичус" указвала на паходжанне "Грыгулявічуса" з літоўскіх караімаў, але па-руску трэба было "-чюс").

Літ.:

3150 Ясный Э. Мозг в пятках, или Кампа на Беларуси // Товарищ. 1996. 2 авг. С. 3.

3666 Кондаравіч К. Чырвонае і чорнае: што азначае імя Тупак Амару Шакур // Беларуская маладзёжная. 1998. 8-15 мая. С. 7. (4,5 тыс. экз.)

3848 Кондаравіч К. Чырвонае і чорнае, ці што азначае імя Тупак Амару Шакур // Барацьба. 1998. № 1/4. С. 8. (1500 экз.)

6730 Лас Касас, Б. де. Браконьеры от Христа // Атака (Гомель). 2002. № 4/5. С. 5.

5813 Миклуха Маклай. Последняя граница // Amnesty International у Беларусi. 2001. № 1 (лют.). С. 6-7.

6374 Миклуха Маклай. Последняя граница // Зялёны край / Zialony kraj. 2001. № 5 (14). С. 25-32.

6760 Миклуха Маклай. Некролог с ложкой дегтя // Атака. 2002. № 4/5. С. 5.

6804 "Пакахонтас". Кровожадные ацтеки Потомака // Атака 2002. № 1. С. 4. ("Пакахонтас" - так, "па-беларуску" і ў двукоссях. Магчыма, гэта неяк звязана і з дзяўчынай з "нікам" Пакахонтас у 608-й рубрыцы газеты "Моя реклама", якая элегантна, але рэзка адказала аўтару гэтага артыкула на яго "індзеянісцкую" галантнасць.)

6873 Чингачгук. Два ковбоя // Атака. 2002. № 2-3. С. 3.

3526 Рогалев А. Для одних - передняя, для других - скотный двор // Товарищ. 1996. 20 дек.

3434 Капитулов П. "Designed for Windows-95": новый жупел буржуазии для разведения на бабки лохов, покупающих компьютеры // Товарищ. 1997. 26 сент. (100 дол. за дыск; "як тут не ўспомніць індзейцаў і дзікуноў Акіяніі, што ганяюцца за яркімі цацкамі і шклянымі пацеркамі".)

8104 Жбанков М. Читать и почитать // Товарищ. 2006. 30 июня. С. 3. (Індзеец у амерыканскай тытунёвай краме, нацыянальная бібліятэка; экз. - дар Снітко А.)

7503 Батурицкий М. Американское телевидение: электрод в мозгу // Товарищ. 2002. 27 июня.

7712 Батурицкий М. США: страна и народ - две стороны одной медали // Товарищ. 2002. 23 мая. (Оконч. в след.)

ГАДЫЦКІ-ЦВІРКА Каспер (Kacper Godycki-Cwirko) - менеджар, падарожнік, памёр не ў офісе і не дома ў Польшчы - нечакана ў час сну ў 2012 г., калі падарожнічаў па Афрыцы. Яму было 35 гадоў.

Каспер быў паспяховым чалавекам, меў вялікі поспех і ў жанчын, яго апошняй партнёркай была адна з самых папулярных журналістак Польшчы - Аніта Вернер (мы стараемся не змяшчаць здымкаў, у якіх "старшая сіла" прыгажосці - Аніта і Каспер былі надзвычай прыгожай парай, але падобнае проста адцягвае ўвагу ад фактаў непасрэдна беларуска-індзейскага збліжэння). Яна перажывала, і адным са спосабам аблегчыць гэтую страту было яе рашэнне стаць "паслом" (ambasadorka) яго кнігі. Яна сказала пра кнігу: "Daje ona niesamowity zastrzyk pozytywnej energii i wiare w to, ze wszystko jest mozliwe".

"Прадай халадзільнік і едзь вакол свету" (Sprzedaj lodowke i jedz dookola swiata, выд. 1-е, 2013, выд. 2-е, 2017). У анатацыі да яе чытаем:

"Каспер Гадыцкі-Цвірка быў чалавекам, які марыў і мог здзейсніць свае мары. У яго марах былі запал і мужнасць, а ў ім самім тая сіла, якая дазволіла яму здзейсніць іх. Ён адправіўся ў свет проста з-за карпаратыўнага стала [biurka korporacji] пасля ўсяго 9 дзён падрыхтоўкі, каб зрабіць сваё жыццё больш шчаслівым і лепшым. Ён дабраўся да самых далёкіх куткоў свету, карыстаючыся ўсімі даступнымі відамі транспарту. Ён наведаў чатыры кантыненты і шаснаццаць краін (ЗША, Мексіка, Перу, Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Чылі, Балівія, Астравы Вялікадня, Французская Палінезія, Новая Зеландыя, Аўстралія і ПАР). "Прадай халадзільнік і абыдзі свет" - гэта кніга, якая паказвае, што мары павінны збывацца. І што кожны з нас можа вырушыць на шлях да сваіх жаданняў".

Літ.:

9780 Antologia reportazu polskiego: w opracowaniu szkolnym / oprac. K. HeskaKwasniewicz, B. Zeler. Katowice, 1998.

10298 Dlaczego interesujemy sie Ameryka Lacinska // Ameryka Lacinska w relacjach Polakow: antologia / wybor, wstep, kom. i przyp. M. Kuli. Warszawa, 1982. S. 401-403.

10692 Bereza H. Proza z importu: szkice literackie. Warszawa, 1979.

4004 Bero J. Na ziemiach Ajmarow i Araukanow: opowiesc o Ignacym Domeyce. Warszawa, 1955.

10756 Bobkowski A. Coco de Oro: szkice i opowiadania. Warszawa, 1989.

9628 Kapuscinski R. Smierc ambasadora // Kapuscinski R. Chrystus z karabinem na ramieniu. Warszawa, 1976. S. 88-138.

ІВАНОЎ Мікалай - выхадзец з Гарадоцкага ("Городецкого") павета - удзельны селянін, які стаў службоўцам Расійска-амерыканскай кампаніі.

Першым, з апорай на архіў, яго выпадак апісаў А. Грынёў (Гринев 1991):

"Вялікія людскія страты аслабілі індзейцаў, паменшылі іх адкрытае і пасіўнае супраціўленне каланізацыі. Акрамя таго, падчас эпідэміі рускія аказвалі тлінкітам пасільную дапамогу, праводзячы вакцынацыю. Індзейцы мелі магчымасць пераканацца ў ведах і добрых намерах рускіх і ў бяссіллі сваіх шаманаў. Як сведчыць І. Я. Веніямінаў, не толькі сіткінцы, але і індзейцы іншых куанаў сталі прыязджаць з дзецьмі ў Нова-Архангельск для вакцынацыі супраць воспы.

Руска-тлінкіцкае збліжэнне, якое намецілася ў 1830-х гг., было азмрочана эпізодам, які здарыўся вясной 1837 г. У канцы красавіка гэтага года з Нова-Архангельска ўцяклі трое службоўцаў РАК. Яны мелі намер прабрацца на поўдзень у англійскія факторыі або патрапіць на які-небудзь амерыканскі карабель у паўднёвай частцы архіпелага Аляксандра. Двое з дэзерціраў - Мікіта Караулаў і Мікалай Іваноў - ужо спрабавалі аднойчы ўцячы да англічан з Дыянісіеўскага рэдута, але былі злоўленыя і вернутыя тлінкітамі, нанятымі начальнікам рэдута. Уцекачоў даставілі ў Нова-Архангельск і пакаралі. Аднак гэтая няўдача не спыніла іх. І вось у красавіку, змовіўшыся з крэолам Іпаліёнам Салтанавым [Солтанов], яны арганізавалі новыя ўцёкі, выкраўшы на гэты раз каноэ ў сіткінцаў і прыхапіўшы з сабой двух тлінкіцкіх рабынь (адна з якіх служыла правадніцай па пралівах). У дарозе ўцекачы займаліся рабаваннем [грабежом] і разбоем [разбоем]: спачатку яны забілі двух сіткінцаў, а затым выразалі дзве сям'і тлінкітаў з куана Кэйк-Кую (усяго загінула ад іх рук 11 чал.). Дзвюх тлінкітак з гэтых сем'яў, што засталіся ў жывых, яны сілком [насильно] павезлі з сабой. Нарэшце, у чэрвені дэзерціры ўступілі ў перастрэлку з сямю кекаўцамі, падчас якой быў смяротна паранены Караулаў. Параненыя былі і двое іншых уцекачоў. З боку індзейцаў у перастрэлцы быў забіты іх правадыр Хука, астатнія ж індзейцы разбегліся (большасць з іх атрымалі раненні). Пасля гэтага дэзерціры вымушаны былі адправіцца ў Дыянісіеўскі рэдут, дзе і здаліся яго начальніку Ігнату Андрэянаву. Галоўнаму правіцелю І. А. Купрэянаву, а таксама яго памочніку Д. Ф. Зарэмбу прыйшлося прымаць тэрміновыя меры, каб не дапусціць эскалацыі канфлікту. Справа ў тым, што да Дыянісіеўскага рэдута неўзабаве прыбыў атрад узброеных кекаўцаў з намерам забіць яго начальніка ў адплату за смерць іх правадыра Хука. Яны не зрабілі гэтага толькі таму, што па-сяброўску настроеныя да рускіх стыкінцы сілай прымусілі іх адмовіцца ад задуманага. Да гэтага часу да рэдута падышоў брыг "Чычагоў" [або "Чычагаў" - членаў адной сям'і нярэдка падаюць з рознымі націскамі] і пачаліся перамовы аб выплаце кампенсацыі кекаўцам за смерць іх суродзічаў. Усяго яны атрымалі ад РАК тавараў на суму 1237 руб. Дэзерціры, што засталіся ў жывых, пасля вылячэння [излечения] былі высланыя з Нова-Архангельска ў Ахоцк, каб паўстаць перад судом, паколькі, як пісаў І. А. Купрэянаў, "віна іх вялікай важнасці [важности]" [АВПР, ф. РАК, оп. 888, д. 1003, л. 84-85, 201-205; д. 1004, л. 222-228].

1840-я гады сталі перыядам найбольшага руска-тлінкіцкага збліжэння. Узрослая актыўнасць Кампаніі Гудзонава заліва ў паўднёва-ўсходняй частцы Аляскі прымусіла рускую адміністрацыю звярнуць сур'ёзную ўвагу на развіццё шматбаковых сувязей з тлінкітамі. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла, на наш погляд, дальнабачная палітыка А. К. Этоліна - галоўнага правіцеля Рускай Амерыкі ў 1840-1845 гг."

Літ.:

8026 Зорин А. В. Индейская война в Русской Америке: русско-тлинкитское военное противоборство. Курск, 2002.

1856 Ратнер-Штернберг С. А. Музейные материалы по тлинкитам. Очерк 3: Предметы вооружения и военные обычаи и обряды // Сборник Музея антропологии и этнографии. 1930. Т. 9. С. 167-186, 5 л. ил.

11926 Сімакоў А. Беларусы на Алясцы - працяг размовы // Наша слова. 2021. 2 снеж. С. 7-8.

4933 Иванов Д. "Ты кто?" - "Белый орел"... // 7 дней. 1998. 14 окт. С. 5.

5465 Иванов Ю. "Новые амазонки" держат порох сухим // Во славу Родины. 1997. 5, 6 марта. (Аўтар: генерал-лейтенант в отставке.)

7597 Иванов Ю. Многоязычная земля // Вечерний Минск. 1998. 5 июня.

5715 Иванов Ю. Помнится остров... // Неман. 1989. № 1. С. 151-165. (По дорогам планеты.)

2581 Иванов Ю. Таинственные "Святая Каталина" и "Чуча" // Во славу Родины. 1993. 15 дек. (Из кубинского блокнота.)

7537 Иванова А. Потомки веселых матросов // Имя. 1997. 6 нояб. (Маркос, вождь мексиканских индейцев.)

КІПЕЛЬ Зора (Zora Kipel) - ураджэнка Мінска, дзявочае прозвішча - Савёнак.

Зора і Вітаўт Кіпель - бібліятэкары і заўзятыя падарожнікі. Сярод месцаў і людзей, наведаных імі, Лондан і Шуст - "сусед індзейцаў".

У антарыйскім Лондане, які ў паштовым адрасе Шуста, ёсць і свая рака Тэзма (Тэмс). На паўднёвы захад ад яго знаходзяцца рэзервацыі індзейскіх груп, якія маюць назвы Oneida Nation of the Thames, Munsee-Delaware Nation і Chippewas of the Thames First Nation. Апошняя - "Шустава". На іх мове - Deshkaan-ziibing Aniishinaabeg. Чыпева, Anishinaabe, Ojibway маюць 3652 гектары - "Chippewas of the Thames First Nation 42". На студзень 2014 г. зарэгістравана 2738 чалавек, з якіх 957 жывуць у рэзервацыі.

Шуст некалькі разоў згадваецца ў кнізе ўспамінаў і дзённікаў Зоры Кіпель "Дні аднаго жыцця" (2010). Цікавы для нас урывак - у адным з мемуарных матэрыялаў пад загалоўкам "У пошуках эмігранцкай літаратуры" з нумарам 1 (апублікаваны пад гэтым загалоўкам у газеце "Беларус", № 404, 1993; у пачатку: "Каб растлумачыць загаловак, трэба было б вярнуцца дзясятак гадоў з гакам назад, калі, працуючы ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, я надумалася пачаць улік усіх беларускіх выданняў на эміграцыі - перыёдыкі, кніжак, брашур, адозваў, паштовак і іншага"). Зора Кіпель пералічыла свае намаганні і паездкі, уключаючы паездку на штогадовую канферэнцыю славістаў, якая ў той год была ў Атаве (annual conference or annual meeting of the Canadian Association of Slavists, Ottawa, June 3-5, 1993), выкарыстаную для наведвання Кліўленда і некалькіх месцаў у Канадзе.

З артыкула 1993 г. па кнізе (з тарашкевіцы): "Па дарозе ў Таронта завіталі да сп-ва Шустоў [Шустаў], з якімі мы знаёмыя яшчэ з Бельгіі. З вялікай прыемнасцю пагасцілі ў іх мілай сям'і, пачаставаліся рыбай, злоўленай мясцовымі індэйцамі [індзейцамі] ў возеры, палюбаваліся Шустовымі [Шуставымі] вырабамі з саломкі, падзяліліся ўспамінамі аб Бельгіі, пагутарылі аб паездцы на Беларусь, адкуль Мікола Шуст кагадзе быў вярнуўшыся".

(У кнізе 2010 г. надрукавана "індэйцамі", але ў крыніцы, адкуль публікацыя (1993) было "індыйцамі".)

У іншых месцах кнігі ёсць такое: "Мікола Шуст - умелец выкладання з саломкі". "Яго вырабы былі шырока распаўсюджаныя". "На фестывалі дэманстраваў сваё ўменне (вырабы з саломы). Аднак, каб перавезці яго вырабы праз амерыканска-канадскую мяжу, трэба было даваць пасведчанне, што вырабы - для выстаўкі".

Мы не знайшлі апісанняў або згадак уражанняў індзейцаў ад Шуставай саломкі. Мікола Шуст памёр у 1996 г.

Зора сутыкалася з індзейцамі ў Нью-Джэрсі, дзе жыла. Яны з Вітаўтам былі не толькі жонкай і мужам, але і калегамі-аднадумцамі, звязанымі з бібліятэчнай справай, архівамі, эмігрантыкай. Вялікае шчасце. Зора напісала шэраг артыкулаў, у якіх згадваліся індзейцы. Лісты і інфармацыйныя зборкі, якія мы даслалі Вітаўту, можна было адрасаваць адначасова ім абодвум, хоць толькі доктар і місіс (Вітаўт і Вера) Рамукі былі ўдваіх у адрасе з тых адрасоў, якія мы мелі пры спробах звязацца з прадстаўнікамі Беларускай Амерыкі.

Літ.:

12667 Кіпель З. У пошуках эмігранцкай літаратуры // Беларус. 1993. № 404 (жн.). С. 6.

8770 Кіпель З. Дні аднаго жыцця. Мн., 2010.

3003 Кіпель З. Амэрыкана ў творах беларуска-амэрыканскіх пісьменнікаў // Беларусіка=Albaruthenіca. Кн. 5: Культура беларускага замежжа; Беларуска-амерыканскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні / рэд. У. Конан, А. Мальдзіс. Мн., 1995. С. 262-267.

8770 Кіпель З. Дні аднаго жыцця. Мн., 2010.

1437 Кіпель З. Капітан Джон Сміт на Беларусі // Запісы (Беларускі інстытут навукі й мастацтва). № 16. New York, 1978. С. 119-128. (Пакахонтас... Шкада толькі, што Джон Сміт не мог расказаць рэчычанам пра Пакахонтас, бо быў на тэрыторыі Беларусі да знаёмства з ёй, затое ён мог расказаць пра іх і іх нафту гэтай славутай індыянцы.)

3402 Кіпель З. Капітан Джон Сміт на Беларусі // Крыніца. 1996. № 1. С. 77-81.

12668 Кіпель З. Капітан Джон Сміт на Беларусі // Трэція міжнародныя Доўнараўскія чытанні: Рэчыца, 14-15 верасня 2001 г.. Мн., 2002. С. 264-271.

12570 Кіпель З. Капітан Джон Сміт на Беларусі // Зора Кіпель / уклад., камент. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіча. Мн., 2019. (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі эміграцыі. Кн. 1).

12378 Кіпель З. Этнічны баль // Беларус. 1981. № 288 (сак.). С. 4.

2714 Кавыль М. Іньдзейскае лета // Кавыль М. Міжагнёўе = Between the conflagratіons: выбраныя творы / англамоўны ўступ Т. Бэрда; рэд. З. Кіпель і Я. Запруднік. Нью Ёрк, 1990. С. 177-178.

САЧАНКА Іван - паняцці "замежная журналістыка" і "міжнародная журналістыка" блізкія, але могуць і не супадаць у розных кантэкстах і структурах. Хоць яўна перакрыжоўваюцца праз персаналіі і працяглыя цесныя кантакты беларускіх і замежных студэнтаў, а таксама супрацоўнікаў факультэта журналістыкі БДУ.

Іван Сачанка, доктар гістарычных навук, прафесар, ініцыятар і заснавальнік кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры ў БДУ, якая існуе з верасня 1984 г., - 19 гадоў узначальваў яе.

У юбілейным зборніку "Журфак" (2004) пералік замежных студэнтаў факультэта - на аддзяленні міжнароднай журналістыкі - пачынаецца з 1983 г.

Ураджэнец, як і яго яшчэ больш вядомы брат Барыс, вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна, Іван Сачанка і сам скончыў БДУ па спецыяльнасці "Журналістыка" (1965).

Факультэт журналістыкі БДУ, выпускнікі аддзялення міжнароднай журналістыкі (1983-2004) з краін Амерыкі:

Нумары ў спісах усіх выпускнікоў па гадах (у зборніку "Журфак"): 1983 № 14 Сальвадор; 1984 № 3 Калумбія, № 23 Сальвадор; 1985 (няма); 1986 (няма); 1987 № 11 Коста-Рыка; 1988 № 20 Коста-Рыка, № 24 Балівія; 1989 № 10 Коста-Рыка, № 18 Коста-Рыка, № 19 Балівія, № 29 Перу; 1990 (няма); 1991 № 3 Гаяна № 23 Перу; 1992 (няма); 1993 № 15 Перу; 1994 № 7 Перу № 12 Балівія (з 1995 па 2004 студэнтаў з Амерыкі не было).

Выпускніца 1994 г. была нам вядомая па выразцы з "ЗЮ" за 21.08.1990 г. - Лізет Меркада Картахена.

"Яе называюць "сэрцам Амерыкі"

З усіх бакоў Балівія акружаная іншымі лаціна-амерыканскімі дзяржавамі і нават не мае выхаду да мора. Сталіца - вялікі і прыгожы горад Ла Пас [Ла-Пас, La Paz], дзе жывуць каля мільёна маіх суграмадзян.

БАЛІВІЙЦЫ - свабодалюбівы, ганарлівы народ. Ён умее добра працаваць і весела, цікава адпачываць. А якія прыгожыя песні склалі мае суайчыннікі! Многія балівійскія мелодыі вядомыя ўсяму свету. Ці ведаеце вы, напрыклад, што танцавальная мелодыя "Ламбады" прыйшла да вас з Балівіі, хаця аранжыравалі і пусцілі яе па свеце бразільскія музыканты.

Балівія - адна з "самых індзейскіх" краін Лацінскай Амерыкі. Тут жыве 52 працэнты індзейцаў і шмат іншых этнічных груп. Жывуць у добрасуседстве і згодзе. Балівійцы - вельмі дбайныя [ревностные] католікі, у кожным доме вы ўбачыце распяцце Хрыста і выяву Дзевы Марыі. Сем'і ў нас вялікія і дружныя. У больш багатых дамах дзяцей звычайна менш, - трое ці чацвёра, затое ў бедных іх па 10-12.

Дзяржаўная мова ў нас - іспанская, але многія жыхары краіны гавораць на сваіх родных мовах - індзейскіх плямён кечуа і аймара. На жаль, у школах навучанне праводзіцца пакуль толькі на іспанскай мове, а родныя індзейскія гаворкі распаўсюджаныя, галоўным чынам, на бытавым узроўні.

Праз сродкі масавай інфармацыі, радыё і ТБ, часопісы Злучаныя Штаты аказваюць вялікі ўплыў на балівійскую моладзь, хоць у апошні час становіцца ясна, што большая частка прагрэсіўна настроеных маладых людзей усё больш імкнецца да сваёй народнай культуры.

Атрымаць вышэйшую адукацыю ў Балівіі цяжка і дорага, і таму мы так удзячныя за дапамогу Савецкаму Саюзу. У вашай краіне вучацца шмат балівійскіх студэнтаў, будучых спецыялістаў усіх абласцей навукі і тэхнікі".

Нямала змянілася ў Балівіі з таго часу - і ў лепшы, і ў горшы бок. Атрыбуты суверэнітэту, як назва краіны - "Шматнацыянальная…" - і статус карэнных моў, умацаваліся, але да стабільнасці далёка.

Першыя ўрокі "інтэрнацыяналізму" (са знакам мінус) Іван Сачанка атрымаў у Германіі ў 1942-1945 гг., калі знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры Дахау на медыцынскіх эксперыментах. Вызвалены амерыканцамі - і гэта ўжо быў інтэрнацыяналізм за знакам плюс. Сачанка суаўтар (з Т. Дасаевай і Я. Коневым) кнігі "Средства массовой информации США: творческие методы и приемы написания новостей. Изучаем опыт профессиональной работы в СМИ журналистов зарубежных стран" (2008).

Літ.:

1421 Меркадо Картахена Л. Ее называют "сердцем Америки" // Знамя юности. 1990. 21 авг.

3650 Подзолка Н. Станцуем ламбаду! // Знамя юности. 1990. 9 янв.

12425 Гулак Д. А. Вобраз карэннага амерыканца ў савецкіх медыя 1960-1970-х гг. // Мова і літаратура: матэрыялы 79-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ, Мінск, 11 мая 2022 г. / [пад рэд. Г. У. Навумавай (гал. рэд.) і інш.]. Мн., 2022. С. 74-79.

ШЭРМАН Карлас (3) - мы ведаем, што былы лацінаамерыканец Шэрман ужо ў якасці грамадзяніна СССР і затым Рэспублікі Беларусь наведаў Кубу, Аргенціну, Мексіку (апошні выпадак апісвае яго "Успамін пра 63-і кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу, які праходзіў у Гуадаляхары (Мэксыка) у лістападзе 1996 году" ў зборніку "Блуканец" (2020)).

Пасля смерці Карласа Шэрмана мы падрыхтавалі некралог, прапанаваўшы яго ўвазе рэдактара "European Review of Native American Studies" Крысціяна Фееста (ніжэй, у спрошчаным перакладзе яго з англійскай, вершы пакінутыя ў англійскай версіі - пераклад Веры Рыч):

IN MEMORIAM: Carlos Sherman (1934-2005)

"Our Indians

Brought low in their own native land

Due - it is claimed -

To their mental deficiency,

Maintain that the cardinal points in number

Are seven:

North and South, East and West,

Up and Dawn and Within One's Own Being"...

Карлас Шэрман нарадзіўся ва Уругваі, памёр у Нарвегіі, але свядомыя і шчаслівыя гады правёў у Аргенціне і Беларусі. Ён жыў на радзіме бацькі-яўрэя з моманту "рээміграцыі" сваёй сям'і ў Беларусь у 1956 г. Яго беларуская мова неўзабаве стала надзіва лепшай за рускую (яшчэ адна незвычайная рыса для небеларуса па нараджэнні сярод людзей, якія пераважна адмаўляюцца размаўляць на роднай мове). Працаваў загадчыкам выдавецкага аддзела Бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа... Стаў вольным перакладчыкам і пісьменнікам у 1980 г. і працягваў актыўна ўносіць уклад у іспанска- / лацінаамерыканска-рускія / беларускія літаратурныя адносіны (Габрыэль Гарсія Маркес, Габрыэла Містраль...). Да выхаду на пенсію ў сувязі з анкалагічным захворваннем у 2001 г. ён быў віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.

Яго індзейскае паходжанне было меркаваным (сляды магчымых індзейскіх (чаруа?) генаў яго маці прысутнічаюць у яго паэзіі) і стала шырока вядомым дзякуючы некаторым вэб-сайтам, і адна віртуальная служба некралогаў адразу "пацвердзіла" гэта. Ён памёр як метыс, у вачах большасці людзей, якія наведваюць Інтэрнэт.

"Маме, што вядзе мяне сваёй усмешкай з глыбіні Млечнага шляху", ён прысвяціў паэму "(The) Cardinal Points" [літаральна "Кардынальныя пункты"], што напісаная на яго першай роднай мове і складалася з 19 асобных вершаў, уключаючы пасляслоўе. Яна была выдадзеная ў Менску ў 2000 г. (іспанская, беларуская, англійская, руская мовы), а затым у Крыстыянсандзе, Нарвегія, у 2004 г. (іспанская, нарвежская, англійская). На CD голас аўтара і музыка дапаўняюць нарвежскую дэкламацыю.

Гэтая кніга паэзіі цалкам "індзейская" і поўнасцю або часткова "паўночнаамерыканская" ў "Накірунках свету", "Маніту" ["Manitou"], "Млечны Шлях" ["Milky Way"], "Прыхадні" ["Outlanders"].

"And the oh-so-civilized

Pale-face

Who invented the Reservation

For Indians

Laughs in his pride

At this ultimate rhumb-line,

This dead-end without obvious egress,

This alien mode of perception.

In the dark shades

Of the night

Is born

An rebel puma".

Яго ўспрыманне рэзервацыі было амбівалентным, больш негатыўным, чым "стваральным". Ён ведаў "рэзервацыі" на рацэ Парана, але ніколі не наведваў паўночнаамерыканскія рэзервацыі. Недахоп звестак пра тагачасных індзейцаў кампенсавала яго рамантычная фантазія. Яго бацькі былі, па яго ўласных словах, "ваяўнічымі камуністамі", і яму "не чужая была барацьба", хоць "дэмакратычныя", "антысавецкія" погляды не перашкаджалі яму ў пастаяннай, настойлівай і жорсткай крытыцы метадаў прыхадняў у Амерыках. Гэты выкрывальны матыў вельмі часта сустракаецца ў яго творах.

Ён быў у захапленні ад некалі прывезеных, звязаных з індзейцамі, рэчаў, такімі як тая, што зробленая з дрэва кебрача ў яго кабінеце. Індзейская скульптура ў выглядзе галавы была ледзь не яго фетышам, нешта падобнае з'явілася на вокладцы яго кнігі 2004 г. Захапляла і яго гліна... Усё індзейскае вабіла і натхняла яго. Ён лічыў індзейцаў "самымі мудрымі, годнымі людзьмі".

Беларуска-індзейскае таварыства і яго Беларуска-індзейская ініцыятыва па вывучэнні рака [Belarusian-American Indian Cancer Research Initiative] былі праінфармаваныя Карласам Шэрманам аб знакамітым, але, магчыма, усё ж недаацэненым індзейскім сродку Essiac (Flor* Essence), які ён таксама параіў іншаму хвораму на рак, самаму вядомаму на Заходзе пісьменніку Васілю Быкаву, каб заказаў з Канады. У нашых разуменні і тэрмінах яны абодва ўдзельнічалі ў "беларуска-індзейскіх адносінах".

Адышла ўнікальная для Беларусі постаць.

Будучы ў гасцях, мы бачылі ў Карласа згаданую ў тэксце галаву і пачулі растлумачэнні наконт яе. Сапраўды, манументальна.

Літ.:

5354 Шэрман К. Дождж у Каралішчавічах: паэма: на ісп. і бел. мовах = Sherman C. Llueve en Kara-lіschevіchі: poema. Мн., 1984.

764 Шэрман К. Накірункі свету / пер. Р. Барадуліна // Шэрман К. Сны: вершы. Мн., 1989. С. 78-80.

3299 Шэрман К. Пераадоленне майстэрства // Шэрман К. Таямніцы почырку: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1995. С. 58-62.

327 Шэрман К. Краіна падрадкоўнікаў: мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць // Літаратура і мастацтва. 1991. 7 чэрв. С. 6-7. ("Што тычыцца падрыхтоўкі кадраў, найбольш мяне турбуюць два аспекты. // Першы з іх выкліканы тым, што можна рыхтаваць толькі патэнцыяльнага перакладчыка: адно жыццё падкажа, ці хопіць таленту, ці досыць будзе лінгвістычнай інтуіцыі і "індзейскага" слыху. Талент не набываецца ў сценах факультэта ці інстытута, талент дадзены Богам, які, вядома, няроўна дзеліць, гэтым не выдае дыпломаў, не забяспечвае працай, размеркаваннем".)

2492 Шэрман К. Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць // Беларусіка=Albaruthenіca: Кн. 1 / Рэд. А. Мальдзіс, Г. Сагановіч, Г. Цыхун. Мн., 1993. С. 238-242.

3302 Шэрман К. Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць // Шэрман К. Таямніцы почырку: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1995. С. 80-83.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 85].

Маслёнка ў "Вольнага мельніка"

Першамайскі Дом культуры правёў тэатралізаваную інтэрактыўную праграму для турыстаў "Маслёнка ідзе, бліны і забавы нясе" ў турыстычным комплексе "Вольны мельнік" у ам. Дворышча Лідскага раёна.

ТК "Культура Лідчыны".

Мужчынскія рамёствы ў Лідзе

Першыя наведвальнікі новай выставы "Мужчынскія рамёствы: дрэваапрацоўчыя рамёствы" прыехалі ў Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры з горада Гародні.

Кожны змог дакрануцца да ведаў па дрэваапрацоўцы, убачыць лепшыя ўзоры дрэваапрацоўчага мастацтва Лідскага раёна, паспрбаваць сябе на рабочых станках і прыстасаваннях для работы з дрэвам.

ТК "Культура Лідчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX