Папярэдняя старонка: 2024

Наша слова.pdf № 10 (114) 


Дадана: 05-03-2024,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 10 (114), 6 сакавіка 2024 г.

З Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка!

Беларускія жанчыны

Не гартаў я фаліянтаў

пажаўцелыя старонкі,

Не шукаў пра вас паданняў,

пыл стагоддзяў не страсаў.

Чуў я змалку плач ваш горкі,

чуў я смех ваш срэбразвонкі,

Беларускія жанчыны -

неўміручая краса!

Станам - зграбныя бярозкі,

што павыбеглі край руні,

Замест воч - асколкі неба

яснай чэрвеньскай пары;

Валасы - ручайкі лёну,

галасы - напеў шматструнны,

А усмешкі - водбліск ясны

санцавейнае зары.

Гордасць, пэўна, узялі вы

ў Рагвалодавай Рагнеды,

Дум ясноту Ефрасіння,

пэўна, ў спадчыну дала.

Кроў свавольных крывічанак

не схіляла вас у бедах, -

Пакідалі вы святліцы,

бралі ў рукі вы булат.

Нёс тэўтонскі крыжаносец

на канцы мяча няславу,

На зямлю славян-суседзяў

ваяўнічы рушыў швед.

Адгукаўся Яраслаўне

голас цвёрды Гарыславы,

Клікаў віцязяў у бітве

затаптаць варожы след.

Крывічоў зямля лясная

не скаралася няволі,

Хоць не раз іх род нязломны

у пабоішчах палёг.

Паланянкамі былі вы,

а рабынямі - ніколі! -

Хоць у гневе неразумным

адварочваўся Стрыбог.

Колькі вы пакут зазналі -

не зазнаў ніхто на свеце!

Кветкі-браткі - вашы слёзы

прарасталі па лясах;

Сек няшчадна вам абліччы

ліхалеццяў снег ды вецер,

А не звяла, не змарнела

ваша гордая краса!

Гнулі спіны вы ў прыгоне,

жалі жыта Радзівілам,

Пелі песні немаўляткам

пры лучыне ў позні час;

Гадавалі веліканаў,

каб дужэў народ-асілак,

Налівалася каб сіла

незгінальная ў плячах!

Вы зазналі дым і попел,

спусташэнне лютых войнаў,

Хлеб з бядою-лебядою,

лёс салдаткі-удавы;

Вы трывожна сустракалі

век дваццаты неспакойны;

Не схілялі ў час нашэсцяў

непакорнай галавы.

Вам знаёмы кроў і порах,

партызанскія сцяжыны,

Помсты жар у сэрцах добрых,

дзе б каханню гнёзды віць;

Вы на смерць ішлі без страху,

беларускія жанчыны,

У імя Радзімы светлай,

міру, шчасця і любві!

Вы умелі быць гразою.

Чырванець умелі ружай.

Рассыпаць дабра алмазы.

Карчаваць карэнне зла.

Гэта ваша бессмяротнасць

увасоблена ў Харужай,

З вашай мужнасцю Мазанік

меч дамоклаў узняла!

Вы - пачатак прыгажосці,

вы - жыцця першапрычына,

Бачу будучыню вашу

я ў служэнні хараству.

Я цалую вашы рукі,

беларускія жанчыны!

Я схіляю перад вамі

ў знак пашаны галаву!

Алесь Звонак.

Тыдзень роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку па беларускай мове. У 2024 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка транслявалася на канале "Культура" Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Колькасць удзельнікаў перавышала колькасць заявак. Як адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў, у свеце расце папулярнасць беларускай мовы, у гэтым годзе значна пашырылася геаграфія ўдзельнікаў Рэспубліканскай дыктоўкі. Адначасова дыктоўку пісалі людзі з Беларусі, Расіі, Кітая, Японіі, Латвіі, Эстоніі, Канады і ЗША.

Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, І.Л. Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з'яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвочы мог праверыць узровень валодання беларускай мовы, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў.

У адрозненне ад мінулых гадоў, калі для дыктоўкі выбіраўся тэкст з мастацкіх твораў, цяперашняе заданне падрыхтавана па матэрыялах Айчыннай публіцыстыкі пра Вялікую Айчынную вайну.

Па заканчэнні дыктоўкі спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў зроблены лінгвістычны аналіз. Удзельнікі праверылі вынікі напісання і абмеркавалі ўласныя памылкі.

Прызамі для тых, хто лепш за ўсё справіўся з заданнем, сталі слоўнікі па беларускай мове, у ліку якіх "Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы".

Дарэчы, з апошнімі выданнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі можна было азнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала да мерапрыемства Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Наш кар.

Сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА "Гімназія № 22 г. Менска" з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

21 лютага прайшла сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска" з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юліяй Хвіланчук і Ірынай Галавіной, а таксама дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдатам філалагічных навук Юрыем Чарнякевічам.

Перад вучнямі выступіла Юлія Леанідаўна Хвіланчук. Даследчык расказала вучням, колькі дыялектаў мае беларуская мова, на аснове якой групы гаворак склалася беларуская літаратурная мова, а таксама звярнула ўвагу на адметныя лексічныя адзінкі, якія ўжываюцца ў гаворках беларускай мовы. З мэтай абудзіць цікавасць да народнай мовы, Юлія Леанідаўна звярталася да вучняў з пытаннямі. Гімназісты даведаліся, што ў беларускіх народных гаворках адзін і той жа прадмет і з'ява можа абазначацца рознымі словамі. Дакладчык на канкрэтных прыкладах прадэманстравала багацце і разнастайнасць беларускай дыялектнай мовы.

На сустрэчы Ю. Хвіланчук пазнаёміла вучняў і з асноўнымі лексікаграфічнымі і лінгвагеаграфічнымі працамі, якія створаны ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы. Асаблівую ўвагу мовавед сканцэнтравала на лінгвагеаграфічных выданнях, якія былі ўзнагароджаны Дзяржаўнымі прэміямі - "Дыялекталагічным аталасе беларускай мовы" і "Лексічным атласе беларускіх народных гаворак". Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з важнейшымі лексікаграфічнымі працамі, у якіх адлюстравана беларуская народная лексіка.

Потым вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм "Гаворкі Беларусі". Напрыканцы сустрэчы І. Галавіна прапанавала вучням шэраг пытанняў, на якія яны ахвотна адказвалі. Думаецца, што гэты фармат сустрэчы дазволіў больш падрабязна азнаёміць вучняў з беларускімі народнымі гаворкамі, абудзіў у іх цікавасць да роднай мовы.

Наш кар.

"Купалаўскую дыктоўку" ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напісалі традыцыйную "Купалаўскую дыктоўку", якая праходзіць у шосты раз. Дыктоўка прымеркаваная і да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта: 22 лютага яму спаўняецца 84 гады.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

- Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Нішто так не яднае народ, як мова і радзіма. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову сваёй радзімы. Важна ўсвядомiць, што мова - гэта наша багацце, а ведаць i абараняць яе - наш абавязак, - адзначыла ў сваёй прамове рэктар.

У вялікай аудыторыі ўніверсітэта сабраліся студэнты і выкладчыкі, каб праверыць свае веды беларускай літаратурнай мовы і правапісу. Удзельнікі святочнай акцыі ўважліва слухалі голас вядоўцы, якая чытала тэкст, пасля чаго кожны спрабаваў запісаць яго пад дыктоўку. Час ішоў хутка, а напружанне расло з кожным сказам.

Разам з купалаўцамі дыктоўку пісалі і замежныя ўдзельнікі - прадстаўнікі дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Арменіі, Рэспубліцы Узбекістан, Рэспубліцы Казахстан, Рэспубліцы Таджыкістан, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Індыя, Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Турэцкай Рэспубліцы, Дзяржаве Ізраіль, Кыргызскай Рэспубліцы і Туркменістане, далучыўшыся пасродкам платформы ZOOM.

Да маштабнай падзеі таксама далучыліся рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы", дыяспары беларусаў у Алматы і Актаў, цэнтр беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій пры Таджыцкім нацыянальным універсітэце, Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, МДУ імя М.В. Ламаносава і іншыя замежныя ВНУ-партнёры.

Як падкрэсліла загадчык кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Садоўская, пісаць "Купалаўскую дыктоўку" ў Дзень роднай мовы ўжо стала добрай традыцыяй ва ўніверсітэце.

"Купалаўскую дыктоўку" пісалі адразу ва ўсіх карпусах універсітэта, а таксама ў каледжах. У кожнай установе налічвалася каля 100 удзельнікаў акцыі.

Адказная місія сёння была ў студэнткі спецыяльнасці "Журналістыка" - пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2024" Анастасіі Кісель. Менавіта яна чытала тэкст купалаўцам і тым, хто далучыўся да дыктоўкі па відэасувязі.

- Сёлета тэкст дыктоўкі прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта своеасаблівая праява любові да роднага краю. Мы павінны памятаць тыя жудасныя гады, каб больш ніколі такое не паўтарылася, - распавяла Анастасія Кісель.

Сваімі ўражаннямі ад першай спробы напісаць дыктоўку па-беларуску падзяліўся студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Сахабанду Шаніл Крыстафер:

- Я первый раз пишу на белорусском языке. Мне было очень сложно, но и очень интересно. Белорусский язык - красивый, и писать на нем мне понравилось.

Напрыканцы мерапрыемства на тварах многіх удзе-льнікаў зайграла лагодная ўсмешка: яны былі задаволены як вынікамі дыктоўкі, так і тым, што далучыліся да знакавай падзеі ў святочны для ўніверсітэта тыдзень.

"Купалаўскую дыктоўку" ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйная "Купалаўская дыктоўка" прайшла ў сценах юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы

Добрую традыцыю праводзіць у Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, "Агульную ўніверсітэцкую Купалаўскую дыктоўку" з поспехам паўтарылі і сёлета напярэдадні дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы. Мерапрыемства пачалося адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта. Кожны купалавец мог напісаць дыктоўка і праверыць такім чынам узровень валодання беларускай мовай.

Студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі таксама ўключыліся ў мерапрыемства. Разам з імі да анлайн-трансляцыі падлучыліся прадстаўнікі пасольстваў Беларусі ў Арменіі, Узбекістане і Кітаі, Генеральнага консульства Беларусі ў Стамбуле, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, гуманітарнага каледжа ГРГУ імя Янкі Купалы.

Наш кар.

У ГрДМУ прайшла рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка

Традыцыйная рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У гэтым годзе дыктоўка была адрасавана 100-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка Васіля Быкава. Удзельнікі пісалі ўрывак з аповесці "Трэцяя ракета".

- Сёння ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода яшчэ раз успомніць родную мову. Традыцыйна ў гэты дзень Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт праводзіць розныя мерапрыемства. Адно са значных - напісанне дыктоўкі, - распавёў каардынатар правядзення дыктоўкі, старшы выкладчык рускай і беларускай моў Віктар Іванавіч Варанец, - удзел у ёй штогод прымаюць не толькі студэнты ВНУ, але і супрацоўнікі, выкладчыкі. І гэта вельмі прыемна, што яны знаходзяць час на такое мерапрыемства.

Як адзначыў Віктар Іванавіч, пасля напісання дыктоўкі тэкст выводзіцца на экран, і кожны ўдзельнік сам правярае колькасць памылак, калі такія ёсць. Мэта гэтага мерапрыемства заключаеца ў тым, каб не паставіць нейкую асабістую адзнаку, галоўны пасыл - яшчэ адзін раз пачуць родную мову, напісаць словы на ёй і ацаніць свае веды.

Таксама, у рамках напісання дыктоўкі адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу эсэ "МОВА МАЯ БЕЛАРУСКАЯ". Арганізатар конкурсу - літаратурны клуб "Катарсіс". Удзел прынялі больш за 30 чалавек - гэта студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ВНУ, а таксама навучэнцы сярэдніх школ Гародні. Пераможцы конкурсу атрымалі сертыфікат, а таксама памятныя падарункі.

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу.

Фота: Таццяна Вялёнда.

Гарадзенская абласная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшла ў Лідскім політэхнічным каледжы

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў, педагагічных работнікаў і іншых супрацоўнікаў 21 лютага 2024 года ў Лідскім дзяржаўным політэхнічным каледжы прайшла Гарадзенская абласная дыктоўка, пісалі тэкст з "Векапомных дзён" Міхася Лынькова.

Другая палова дня была аддадзена пад мастацкую частку. Са сцэны актавай залы гучлі беларускія песні, быў прадстаўлены дыспут паміж Францішкам Скарынам і Міколам Гусоўскім, былі паказаны фрагменты з твораў беларускіх пісьменнікаў К. Крапівы, Я. Купалы.

Адбылася "Сустрэча з пісьменнікам", на якую быў запрошаны паэт Станіслаў Суднік.

Дзень роднай мовы ў політэхнічным каледжы - ужо добрая, сталая традыцыя.

Наш кар.

Міжнародны дзень роднай мовы ў Лідскім музкаледжы

У рамках Тыдня беларускай мовы i літаратуры навучэнцы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Чыталі творы Аркадзя Куляшова, разгадвалі QR-квэсты "Скарбонка роднай мовы" (у гэтым годзе адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка), знаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі Васіля Быкава (у гэтым годзе адзначаецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка). Навучэнцы гуртка "Спадчына" наведалі Домік Таўлая і пазнаёміліся з навуковым супрацоўнікам Алесем Хітруном, які даследуе творчасць заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая.

Навучэнцы напісалі дыктоўку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Пісалі тэкст "Выратавалі мост".

Наш кар.

Дзень роднай мовы ў Лідскім тэхналагічным каледжы

Літаратурная гасцёўня "Які ж гэта цуд - мова твая" прайшла ў інтэрнаце Лідскага тэхналагічнага каледжа.

Падчас мерапрыемства навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што вершы, песні, крылатыя выразы і проста словы на беларускай мове гучаць меладычна і ласкава.

Мерапрыемства было падрыхтавана да Дня роднай мовы.

Наш кар.

Словам родным сэрца сагрэта: Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

Штогод у лютым гучыць роднае слова з кожнага кутка Лідскай зямлі. Тыдзень беларускай мовы выступае нагодай для таго, каб дазнацца нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці. Сёлета ён праходзіў пад назвай "Лідчына гаворыць па-беларуску".

Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для ўсіх філіялаў ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы", вельмі важным святам для супрацоўнікаў, чытачоў, наведвальнікаў бібліятэк і звычайных аматараў беларускай мовы. Усе арганізаваныя мерапрыемствы былі накіраваныя на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.

Шанаванне роднай мовы распачалі ў філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 2" 16 лютага з мэтай знаёмства з роднай мовай на аснове твораў беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. Для ўдзельнікаў клуба "Буслік" прайшоў літаратурны конкурс вершаў "Да роднай мовы крок зрабі". Навучэнцы адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць у час дэкламавання твораў на роднай мове. А лепшыя з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі.

У гэты ж дзень у філіял "Лідская гарадская бібліятэка № 2" завіталі выхаванцы старэйшай групы ДУА "Дзіцячы сад № 22 г. Ліды" на пазнавальную гадзіну "З мовай змалку сябрам будзь!". Падчас пазнавальнай гадзіны, яны спраўна перакладалі словы на родную мову, адказвалі на пытанні, а падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы дапамагалі беларускія казкі, загадкі, гульні.

17 лютага ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка в. Мінойты" адзначалi Мiжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемства праходзiла ў рамках праекта "Залаты ўзрост". Удзельнікі пiсалi дыктоўку, тэкст з твора I. Шамякiна "Глыбокая плынь". Пасля народны тэатр "Бераг" КДЦ в. Мiнойты запрасiў прыняць удзел у сюжэтнай гульнёвай праграме "Матчына мова". У канцы бiбліятэкар правяла конкурс эрудытаў "Ручай крыштальны мовы роднай", дзе трэба было прадоўжыць прыказкi, назваць сiнонiмы прапанаваным словам, назваць, што сабой уяўляе тая цi iншая страва, па апiсанні назваць свята беларускага народнага календара i iнш. У канцы - знаёмства з выставай "Чарадзеi роднага слова".

Напярэдадні Дня роднай мовы ў філіяле "Бярозаўская гарадская бібліятэка" былі праведзены гучныя чытанні "Гучы, роднае слова", удзел ў якіх прымалі наведвальнікі аддзяленне дзённага прыбывання інвалідаў г. Бярозаўкі. Напачатку бібліятэкар пазнаёмiла прысутных з гiсторыяй беларускай мовы і з шляхам яе станаўлення. Пасля прысутныя чыталі беларускія вершы, успомнілі і растлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі беларускiя загадкi-жарты. Скончылася мерапрыемства словамi З. Бядулi: "Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб".

У філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 3" прайшла гадзіна роднай мовы "Слова да слова - будзе мова". На мерапрыемстве ішла размова пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы і аб неабходнасці захавання беларускай мовы. Для дзяцей была праведзена гульня, дзе яны паказалі добрыя веды: пісалі дыктоўку, разгадвалі загадкі і рэбусы, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Мерапрыемства дало магчымасць кожнаму ўдзельніку папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі.

А дарослыя напісалі дыктоўку па тэксце Міхася Лынькова "Векапомныя дні".

"Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова" - пад такой назвай 21 лютага ў філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 1" прайшоў урок беларусазнаўства. Хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА "Дзіцячы сад № 7 г.Ліды" слухалі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу "З легендаў і казак… ты выткана, родная мова!", якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжанне. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.

Тым жа днём у філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 4" адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы "Знаёмая мова, чароўны радок!" суместна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ЛРТЦСАН" у рамках сацыяльнага праекта "Свет адзін на ўсіх". З цікавасцю прысутныя слухалі гісторыю заснавання Міжнароднага дня роднай мовы, удзельнічалі ў перакладзе слоў, адказвалі на пытанні віктарыны "Знатакі роднай мовы", дэкламавалі прыгожыя беларускія вершы, зачытваючы ўрыўкі з твораў беларускай літаратурнай спадчыны. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава "Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску".

Бібліятэкар філіяла "Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча" была запрошана для правядзення дыктоўкі для вучняў 9 класа ДУА "Дварышчанская сярэдняя школа" ў Міжнародны дзень роднай мовы. Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з твора В. Быкава "Знак бяды" і быў прымеркаваны да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Літаратурная гасцёўня "Любім і ведаем родную мову" прайшла ў філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 6". На свята роднай мовы завіталі людзі розных прафесій і ўзросту, шмат было людзей, якія скончылі школу сорак і больш гадоў таму. Для прысутных у гэтым годзе была прапанавана дыктоўка - урывак з рамана "Векапомныя дні". Пасля напісання дыктоўкі ўдзельнікі выразілі жаданне пачытаць вершы на роднай мове. Для прысутных быў арганізаваны стол з гарбатай з беларускіх траў і салодкімі пачастункамі.

Супрацоўнікі філіяла "Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка" падрыхтавалі літаратурна-пазнавальную скарбонку "Сябруй з роднай мовай!", удзельнікамі якой сталі дзеці з прышкольных лагераў ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Ліды" і ДУА "Сярэдняя школа №15 г. Ліды". Дзяцей чакала чарадзейная скарбонка з заданнямі "Дапоўні беларускім словам", "Загадкі", "Перакладчыкі". Дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, даведаліся пра тое, якімі яны бываюць, паслухалі аўдыё-казку "Як курачка пеўніка ратавала". Свае пачуці да роднай мовы, дзеці паказалі ў гульні "Якая мая мова".

З мэтай абуджэння цікавасці да беларускай мовы і літаратуры, выхавання пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да яе ў філіяле "Інтэграваная бібліятэка агр. Крупава" прайшла гадзіна роднай мовы "У родным слове - цэлы свет". Разам з бібліятэкарам школьнікі ўзгадалі паходжанне роднай мовы і паразважалі аб яе выкарыстанні ў сучаснасці, пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. А таксама пачыталі вершы на роднай мове.

Гэты дзень у нашай краіне - свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народа. У гэты дзень у філіяле "Інтэграваная бібліятэка агр. Гуды" прайшла гадзіна роднай мовы "Мы чытаем па-беларуску". На мерапрыемстве прысутныя зачытвалі ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, пісалі дыктоўку, тэкстам для якой быў абраны ўрывак з твора Івана Шамякіна "Глыбокая плынь". Напрыканцы сустрэчы прысутныя прыйшлі да высновы, што мова - наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы 21 лютага ладзілася паэтычная хвілінка "Гучанне слоў жывых". На мерапрыемстве прысутнічалі паэты, пісьменнікі і аматары пісьменства Лідчыны. Гэтая сустрэча стала нагодай яшчэ раз задумацца пра лёс той, адзінай, якую завём матчынай, яшчэ раз узгадаць гістарычны шлях нашай мовы, паслухаць вершы. Удзельнікі таксама напісалі агульнанацыянальную дыктоўку, праверылі узровень валодання нормамі літаратурнай мовы, адчулі энергію і самабытнасць беларускага слова, прадэманстравалі сваю любоў і павагу да роднай краіны.

У той жа дзень у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы напісалі дыктоўку сябры літаб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце". Тэкст з кнігі Уладзіміра Карпава "Далёкія зарніцы" чытаў паэт і празаік, навуковы супрацоўнік аб'екта "Дом Таўлая" Алесь Хітрун.

І гэта толькі частка яскравых і найцікавейшых мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўтульных залах бібліятэк Лідчыны, супрацоўнікі якіх упэўнены, што мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і яны змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць - "зямлі бацькоўскай слова". Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова - бясцэнны скарб, якім усе павінны ганарыцца і які павінны шанаваць.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы К.С. Сандакова.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

Шмат гадоў у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі праводзіцца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Не стала выключэннем і Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка. 21 лютага тут сабраліся жыхары Нясвіжчыны рознага ўзросту, каб разам паглыбіцца ў прыгажосць роднага слова. Сярод іх - вучні сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа, сябры раённага літаратурна-музычнага аб'яднання "Валошкі" і іншыя неабыякавныя.

У ролі дыктара выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоя Кулік.

Як адзначыла Зоя Мікалаеўна, вельмі прыемна бачыць столькі ўдзельнікаў гэтай штогадовай падзеі.

- Насамрэч, сённяшні дзень - святочны не толькі для беларускай мовы, - адзначыла пісьменніца . - Дата была абрана як дата памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты - ўдзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моваў краіны. У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, паводле звестак ЮНЕСКА, у бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. I мы святкуем Дзень роднай мовы, таму што не хочам, каб наша беларуская мова знікла.

Тэкст, які быў абраны для дыктоўкі сёлета, расказваў пра асноўныя беларускія сімвалы. Як зазначылі ўдзельнікі дыктоўкі, усё прайшло вельмі добра.

- Я другі год прымаю ўдзел у дыктоўцы, - падзялілася ўражаннямі Марыя Падамацька . - I вельмі добра, дарэчы, тады напісала. Я люблю беларускую мову, таму ніякай асаблівай боязі не адчувала. У мяне выходзіла кніга з творамі і на рускай, і на беларускай мове. Мне нават самой больш падабаюцца свае празаічныя тэксты, якія я пісала на роднай мове. Я лічу, што моладзі трэба ведаць беларускую мову. Размаўляць не на трасянцы а на прыгожай роднай мове.

Добра сябе адчувалі падчас сустрэчы і маладыя людзі.

- Я ўпершыню прымала ўдзел у дыктоўцы - расказвае вучаніца 9 класа СШ № 1 г. Нясвіжа Ангяліна Картаполава. - I мне вельмі спадабалася. Вядома, чаканні былі, я прагназавала, што тэкст будзе пра нашу краіну - так яно і адбылося. Калі казаць, пра што хацелася напісаць, то, мабыць, пра прыгажосць нашай прыроды. Наконт складанасці - я хвалявалася, што ён будзе больш цяжкі. Але насамрэч было лягчэй, чым чакала.

Моўная разнастайнасць сёння - велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж яе носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Таму, каб аднойчы беларуская мова не перастана існаваць - "Не пакідайце мовы нашай, каб не ўмёрлі!".

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Дыялог бібліятэкараў аб будучыні бібліятэк

27 лютага ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна праходзіў Міжнародны навукова-практычны семінар "Бібліятэка як сацыякамунікатыўны інстытут грамадства". На ім абмяркоўваліся пытанні развіцця дызайну бібліятэчнай прасторы, рэалізацыі бібліятэчных праектаў, прысвечаных знаным літаратарам, арганізацыі выставачнай дзейнасці, развіццю сямейнага чытання, заахвочвання чытачоў да сацыякультурнай дзейнасці і наведвання бібліятэк.

Загадчыца аддзелам бібліятэказнаўства Таццяна Анатольеўна Лаўрык распавяла пра ажыццяўленне ў 2022-23 гадах праекта "Пісьменнікі роднага краю" сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выдавецтвам "Мастацкая літаратура", Тэатрам юнага гледача, газетамі "ЛіМ" і " Звязда".

З мэтай папулярызацыі творчасці Кузьмы Чорнага, Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Алеся Бачылы і іншых пісьменнікаў. Даследчыца паведаміла пра стварэнне віртуальнага музея М. Багдановіча на базе Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна, пра адкрыццё віртуальнага музея В. Віткі ў Слуцкай раённай бібліятэцы, віртуальнага музея Язэпа Пушчы на сайце www. planetabelarus.by. Паспяхова праходзіў Міжнародны анлайн-конкурс чытальнікаў "Пад зоркай Венеры" ў сакавіку 2023 года.

Загадчыца аддзелам маркетынга сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч расказала пра выставачную дзейнасць Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Марына Iванова паведаміла пра развіццё арт-прасторы сучасных бібліятэк.

Дырэктар Ленінградскай абласной бібліятэкі Ірына Віктараўна Сямёнава паведаміла пра Усерасійскі конкурс "Самы чытаючы рэгіён". Прагучала цікавая інфармацыя пра Усерасійскі фестываль "Літаратура і кіно" ў Гатчыне. Абмен інфармацыяй і досведам быў цікавы і карысны.

Э. Дзвінская. Фота аўтара.

Цэрквы горада Ліды да пачатку XIX ст.

Леанід Лаўрэш

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднімм нумары.)

Імя аднаго з лідскіх святароў сярэдзіны XVII ст., Філона Круковіча, мы даведваемся з матэрыялаў судовай справы, якая слухалася 18 снежня 1647 г. у Галоўным трыбунале Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі са спрэчкай вакол маёнтка Вялікая Крупа. Трыбунал прысудзіў тады Марцінау і Івану Палонскіх выплаціць Філону Круковічу доўг і пяню ў памеры 618 коп літоўскіх грошаў34. На жаль, Філон Крукоўскі ўказаны проста як "презбитер церкви Лидское", без удакладнення, пра якую царкву ідзе гаворка.


Пра стан адноўленых у другой палове XVII ст. лідскіх цэркваў можна даведацца з акта візітацыі 1681 г. У горадзе мелася дзве царквы, адна "пад вызнаннем св. Мікалая, каля рынку даўнейшага і іншая на прадмесці, на пляцы для цэркваў святлейшай фундацыі Каралёў Ягамосцяў" 35, на прадмесці - царква Прачыстай. Каралеўскі фундуш загінуў падчас вайны, ці як напісана ў акце візітацыі падчас "маскоўшчыны", аб чым пасля вайны зроблены запіс у кнігах Лідскага гродскага суда.

Парахам36 лідскім і адзіным святаром гэтых дзвюх цэркваў быў Якуб Казлоўскі, прычым пра царкву на Зарэччы напісана, што ў ёй "ніякага парадку няма і набажэнства бывае не часта" 37. Абедзве цэрквы былі драўлянымі і вельмі беднымі, толькі царква св. Мікалая была "абразамі аздоблена" 38. Канешне ж, немагчыма ўявіць царкву ўсходняга абраду без абразоў, і таму можна меркаваць, што ў царкве Прачыстай яны былі зусім нізкай якасці.

З акта бачна, што царква св. Мікалая мела сігнатурку з малым звонам39 і званіцу з больш вялікім звонам. У актах візітацыі звычайна паведамлялася пра царкоўныя купалы і ўказваліся ўсе жалезныя рэчы ў царкве і парафіяльных пабудовах (завесы, зашчапкі і інш.), бо жалезныя рэчы ў той час мелі вялікі кошт. У нашым выпадку пра купалы ці жалезны рыштунак абедзвюх цэркваў нічога не напісана, таму можна зрабіць выснову, што гэта былі вельмі простыя і танныя пабудовы.

З царквы св. Мікалая была скрадзена дараносіца, а адзіная каштоўная рэч - "келіх срэбны пазалочаны сучасным святаром закладзены ў Вільні. Загадваем, пад строгай карай, каб быў як найхутчэй выкуплены", - пісаў візітатар. Наогул, царкоўнага начыння для богаслужэння і святарскага адзення мелася мала і яно было таннае. Тым не менш царква мела Антыміс Мітрапаліта Календы, прэзентаваны самім мітрапалітам, які яго і асвяціў, а папярэдні святар набыў (Календа памёр у 1674 г.)41.

Цэрквы мелі неабходны камплект кніг для службы ва ўсходнім абрадзе, але чамусьці ў пераліку царкоўных дакументаў адсутнічаюць спісы парафіян і метрычныя кнігі.

Пры царкве св. Мікалая стаяла "плябанія - белая хата, коштам самога айца пабудаваная", а таксама яшчэ "хата чорная з сенямі, гумно, хлеў з хросту" 42. З боку рынку пры царкве св. Мікалая стаяў шпіталь, што кажа пра тое, што лідскія ўніяцкія цэрквы выконвалі свае сацыяльныя абавязкі.

Акрамя святара пры царкве былі два званары. Абедзве лідскія цэрквы мелі зямлю і двух прыгонных - "агароднікаў", што кажа пра невялікую колькасць царкоўнай зямлі.

У XVI ст. адбыўся масавы пераход былых праваслаўных у пратэстанцтва, прычым першымі тут былі больш вышэйшыя сацыяльныя пласты - шляхта і гараджане. А контррэфармацыя і вайна сярэдзіны XVII ст. прывяла да масавага пераходу былых пратэстантаў у рыма-католікі, і лідская царква амаль што страціла гарадскіх прыхаджан. Таму дзве лідскія царквы ў горадзе і навакольных вёсках мелі ўсяго 330 вернікаў43.

"Падымны рэестр Віленскага ваяводства 1690 г." падае, што "празбітар тамтэйшай царквы" лідскай меў 1 дым44.

У 1702 г. і 1710 г. Ліду спалілі шведы. Таму ў 1717 г. Вальны сойм Рэчы Паспалітай зноў вызваліў горад ад падаткаў, а таксама пацвердзіў яго старыя прывілеі.

У другой палове XVIII ст. Ліда інтэнсіўна развіваецца. У 1765-1770 гг. паўстаў новы мураваны касцёл - фарны, пабудаваны замест старога драўлянага. Недзе тады ж на Рынкавай плошчы пабудавалі мураваную ратушу, упрыгожаную порцікам з калонамі. Пры ратушы існавала старадаўняя драўляная пабудова, выкананая ў гатычным стылі.

Лепшы знаўца нашай гісторыі Міхал Шымялевіч пісаў: "Пад канец XVIII ст. хрысціянскія могілкі горада Ліды знаходзіліся на ўзгорку паміж вуліцамі Гражыны, Вызвалення, Гарыстай. Тут, над старым млынарскiм ставам, стаяла драўляная ўніяцкая царква Уваскрэсення Гасподняга, пабудаваная з дрэва, разабранага ў 1765 г., парафіяльнага касцёла, пры царкве знаходзіўся шпіталь для ўбогіх, г. з. прытулак" 45. З іншай крыніцы вядома, што ў 1765 г. з дрэва разабранага старога фарнага касцёла, ("як кажуць, яшчэ ў добрым для сценаў"), пабудавалі новую ўніяцкую царкву46.

У "Вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 г." запісана, што на Зарэччы існуе "карчма старасты лідскага, прадмесце і плябанія ўніяцкая (ritus graci uniti)" 47.

Зразумела, што новая царква Уваскрэсення Гасподняга была пабудавана на пляцоўцы былой Прачысценскай царквы і на карце канца XVIII ст. бачна, што гэта царква мела форму падвойнага крыжа.

На гэтым старым, намоленым царкоўным пляцы меліся прыходскія могілкі, жыхарка горада Я. Ярмант пісала ў мемуарах пра сваё жыццё ў 1930-я гг.: "Наш дом знаходзіўся ніжэй вуліцы Вызвалення (цяпер Калініна), калісьці на гэтым месцы былі могілкі, бо ў агародзе знаходзілі чалавечыя косці" 48.

Лідзянін XIX ст. Нікадзім Сегень, які пабудаваў дом недалёка ад гэтай былой царквы, гэтак апісаў сваё наваколле: "Сырасць Дзяканкі, відаць, непакоіла Нікадзіма (тут стаяў ранейшы дом Сегеняў - Л. Л.), бо ён купіў кавалак сухой пясчанай зямлі на так званай "Горцы". Гэтыя землі нядаўна былі далучаны да гарадскога раёна "Зарэчча". Да гэтага, тут, на "Горцы", доўгі час мелася пляцоўка для вывучкі казакоў, якія стаялі ў горадзе.

У яшчэ ранейшыя часы на "Горцы" мусiлi быць могiлкi, бо там (у значнай глыбiнi) часта выкопваліся чалавечыя косткi.

Набыты Нікадзімам участак зямлі прылягаў да дзвюх яшчэ нядаўна пазначаных вуліц: Мастоўскай (былая дарога на хутар Мастоўшчына ) і Гарыстай, якая вяла ад млына да дарогі "на Ліпнішкі" (зараз перакрыжаванне вуліц Чарнышэўскага і Стралкоўскага - Л.Л.) . Ля падножжа замка размяшчаўся вадзяны млын з вялікай сажалкай. Вуглавое размяшчэнне пляца пад дом Нікадзіма было вельмі зручным для будучага падзелу дома паміж дзецьмі, бо дазваляла кожнаму мець добрую будаўнічую пляцоўку з выхадам на вуліцу" 50.

Знакаміты віленскі гісторык Іяхім Лелявель, у 1805 г. вандруючы праз Ліду, занатаваў: "Ліда - мураваны горад з драўлянымі сценамі51 . Тут ёсць толькі мураваныя касцёлы, з іх піярскі касцёл ужо 6 гадоў як накрыўся дахам і белым пакрыццём52 . Апрача гэтых двух з пало-вай касцёлаў53 ёсць яшчэ замак з чатырма высокімі сценамі, які сведчаць што Ліда была горадам літоўскіх князёў і мела здольнасць да абароны. Па рагах замка стаяць разваленыя вежы, з трох бакоў замка цячэ рака Лідзея54 , а за замкам - драўляная пустая царква (Уваскрэсення Гасподняга - Л. Л.)" 55.

У 30-х гадах XІХ ст. царкву Уваскрэсення Гасподняга на Зарэччы зруйнавала бура56.

Вызначаныя сучасным метадам каардынаты пляцоўкі меркаванай царквы св. Яна - Прачысценскай - а потым Уваскрэсення Гасподняга: 53.886184832612535, 25.30730971739487 57.


У актах візітацый канца XVIII ст. на месцы царквы св. Мікалая знаходзіцца ўжо царква пад тытулам Міхала Арханёла. Пазначана царква і на карце горада, напрыклад, на карце канца XVIII ст, надрукаванай у кнізе В. А. Чантурыі "Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.", царква пад тытулам Міхала Арханёла стаяла каля кляштара піяраў; насупраць яе, праз Віленскую вуліцу, мелася сінагога58. Пры канцы XVIII ст. - на пачатку XIX ст. горад меў два цэнтры, размешчаныя на восі, якой была вуліца Віленская. У адным цэнтры знаходзіўся замак, фарны касцёл, кляштар кармелітаў, у другім - ратуша, сінагога, уніяцкая царква Міхала Арханёла і кляштар піяраў59.

Царква Міхала Арханёла з'явілася ў выніку аднаўлення і первысвячэння былой царквы св. Мікалая, бо пры канцы XVIII ст. драўляная царква пад тытулам Міхала Арханёла была ўжо ў дрэнным стане. Царква была пабудавана на падмурку, крытая гонтай, мела фацыяту60 і купал з жалезным крыжам па-над царквой61, акрамя вялікага купала, меўся яшчэ і "другі малы купал з крыжам жалезным" 62. На карце канца XVIII ст. бачна, што царква Міхала Арханёла мела форму крыжа.

Тут трэба адзначыць, што купалы ўніяцкіх цэркваў не мелі цыбулепадобнага выгляду, як маскоўскія цэрквы. Пачынаючы з сярэдзіны XVIII ст. нашы цэрквы мелі фігурныя грушападобныя гранёныя купалы, якія зваліся "бані" ці "банькі" 63, у залежнасці ад памераў. Так называецца купальнае пакрыццё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэнні вежаў ці вярхоў. У адрозненне ад гладкіх купалоў-цыбулін усходніх праваслаўных храмаў, банькі мелі складаны сілуэт і падзел на грані, "банькі" рабілі шмат'яруснымі, на васьмігранных і шасцігранных шыйках, што стварала кантрасныя светлаценевыя эфекты.

У 1784 г. у царкоўным архіве захоўваўся фундуш вялікіх князёў ВКЛ 1524 г. і фундуш на юрыдыку64 ў г. Лідзе пад назвай Папоўшчына, падпісаны мітрапалітамі Антонам Сялявам 4 ліпеня 1644 г. і Львом Кішкам 4 ліпеня 1717 г. у маёнтку Рута Наваградскага павета65. У 1784 г. юрыдыку арандаваў яўрэй Ісак Ёселевіч, плацячы штогод 8 злотых 15 грошаў66. У 1792 г. юрыдыка пустая, " падлеглая заняпаду" 67.

Пры царкве св. Міхала меўся шпіталь і пабудовы плябаніі: хата святара з каморай, пякарня, клець (амбар), гумно, хлеў. Плябанія "часткова плотам, а часткова жэрдкай агароджана, з брамай, стараннем двара і святароў пабудаванай" 68. Дарэчы, наяўнасць брамы - прыкмета багатай парафіі, таму ў акце візітацыі запісана, чыім стараннем яна пабудавана. Тут жа каля царквы знаходзіліся старажытныя могілкі: "Пляц, дзе пабудаваны царква са шпіталем і дзе знаходзяцца могілкі мае паўтара морга" 69.

Пры капітальным рамонце вуліцы Сувальскай (першасная назва - Віленская, зараз - Савецкая) і пракладцы тэлефонных кабеляў да будаванай у той час новай пошты па вуліцы Міцкевіча, у 1937 г. тут знойдзены парэшткі XVIII ст. "лідскіх месцічаў, якія былі пахаваны на могілках пры ўніяцкай царкве, якая згарэла ў першай палове XVIII ст. ... . Потым праваслаўныя святары прадалі пляц былых могілак каля царквы пад участкі для будаўніцтва, і тут былі пабудаваны дробныя крамы"70.

10 кастрычніка 1865 г., падчас асвячэння праваслаўнай царквы ў Шчучыне, святар Віленскага Кафедральнага сабора а. Антон Пшчолка сказаў, што царква Міхала Арханёла была разбурана ў 1818 г., але "сваё імя, якое народ не забыў, перадала нядаўна ўстроенай праваслаўнай царкве" 71 (маецца на ўвазе сучасны сабор, перабудаваны з касцёла піяраў і асвечаны як праваслаўны 18 жніўня 1863 г. па старым стылі72). У дадзеным выпадку, няма рацыі не верыць Пшчолку, бо ён кажа пра падзеі, якія адбыліся за 2 гады да яго прамовы і, відочна, што такая спадчыннасць паміж цэрквамі была відавочнай для сучаснікаў. На карце горада 1842 г. былой уніяцкай царквы ўжо няма, але памяць пра яе захавалася ў назве сучаснай праваслаўнай царквы.

Каардынаты пляцоўкі цэркваў св. Мікалая і Міхала Арханёла (і магчыма св. Спаса): 53.89332136298254, 25.303711884679984 73.


Паводле дакументаў Архіва ўніяцкіх мітрапалітаў, якия з часоў ліквідацыі ўніяцкай царквы на Беларусі захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу, у 1743 г. Лідскі ўніяцкі дэканат заплаціў мітрапаліту штогадовы падатак на ўтрыманне свайго епіскапа і кафедральнай царквы "cathedraticum" у памеры 60 злотых, Ашмянскі - 154 злотыя, Мядзельскі - 104 злотыя. З улікам памеру падатку, відно, што ў Лідскім павеце ўніятаў было меней, чым на Ашмяншчыне і Мядзельшчыне, бо было больш рыма-католікаў74. У 1747 г. з кожнага "каплана" неабходна было заплаціць мітрапаліту "по одному битому талеру". Лідскі павет заплаціў тады 12 талераў75, што сведчыць аб такой жа колькасці ўніяцкіх святароў на Лідчыне. Адзін з іх - лідскі "парах" Антоні Марцінеўскі, пра якога вядома, што ён у тым жа годзе няправільна, без споведзі і абвяшчэнняў, павянчаў шлюб76.

У параўнанні з канцом XVII ст. у прыходзе павялічылася колькасць вёсак, але ў самім горадзе ўніятаў амаль што няма. Колькасць прыхаджан у 1792 г. 608 чалавек77. Нягледзячы на наяўнасць уязной брамы, па класіфікацыі беларускага гісторыка Д. Лісейчыкава, лідская плябанія адносілася да бедных, бо не мела варыўні, аборы, пуні, лазні, бровара і г.д.78.

З-за дрэннага стану царквы ў канцы XVIII ст. царкоўныя ўлады верагодна прынялі рашэнне перавесці святара з Ліды на сталае жыхарства ў вёску Дакудава і адчыніць да гэтага часу нячынныя капліцы ў Ольжаве і Курасеўшчыне (Карасеева, Korosieiow)79. У "Вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 г." капліца ў Курасеўшчыне фігуруе як капліца ў Навіцкіх: "Навіцкія, вёска, уніяцкая капліца (ritus graci uniti) і карчма васпана Тукалы, будаўнічага Лідскага" 80. Старая драўляная капліца ў Курасеўшчыне існавала яшчэ ў 1830-х гг.81

У акце візітацыі 1784 г. ёсць апісанне капліцы ў Ольжаве: "На зямлі вяльможных ягамосцяў паноў Гінетаў крайчых Лідскіх82 ... У Ольжаве. Драўляная, гонтай крытая, на падмурку, асвечаная. Гэтага асвячэння сакрамант быў презентаваны. ... досыць мае апаратаў, якія ёсць падчас візіты. ... капліца пабудавана, за кошт .... у Яна Бялькевіча, сурагатара Гарадзенскага83 , 2 жніўня 1764 г. ахвяравана Лідскай парафіяльнай царкве." 84

Такім чынам лідскія ўніяты маліліся ў Ольжаўскай капліцы, і таму ў момант скасавання ўніяцкай царквы, праваслаўныя вернікі засталіся без свайго будынка ў Лідзе.

34 Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Декреты Главного Литовского трибунала. Т. 15. Вильна, 1888. С. 38-39.

35 Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

36 Парах - святар які мае паўнаважанні стала кіраваць парафіяй (прыходам).

37 Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

38 Тамсама.

39 Сігнатурка (лац.: signatura - подпіс, ад лац.: signo - паказваю, пазначаюць) - невялікая вежачка (звычайна са звонам, які таксама завецца сігнатуркай), якая узвышалася над прэзбітэрыем.

40 Архіў Жыровіцкай семінарыі. Архіў Лідскага благачыння. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 117.

41 Тамсама.

42 Тамсама.

43 Тамсама.

44 Metryka Litewska. Rejestry Wielkiego Ksеstwa litewskiego. Wojewоdztwo wilenskie 1690 r. Warszawa, 1989. S. 211.

45 Шымялевіч Міхал. Збор твораў. С. 216.

46 Pyzel K. Kosciol parafialny p.w. Podwyzszenia krzyza sw. w Lidzie // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa wilenskiego. Krakow, 2008. T. 2., cz. III. S. 103.

47 Rybak Andrzej. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. Bialystok, 2004. S.70.

48 Ярмонт Е. В тени замка Гедимина. Лида, 1995. С. 38.

49 На ўсходняй ускраіне Зарэчча яшчэ ў першай палове ХХ-га ст. існаваў невялікі засценак "Мастоўшчына", потым ён стаў лічыцца фальваркам.

50 Архіў аўтара.

51 Гэтая метафара Лелявеля кажа пра наяўнасць мураванага замка з касцёламі ў цалкам драўляным горадзе.

52 Верагодна, маецца на ўвазе белы тынк.

53 Касцёлы: фарны, кармеліцкі і трэці, недабудаваны, піярскі - адсюль "два з паловай касцёлы".

54 Насамрэч рэкі Лідзея і Каменка.

55 Listy Joachima Lelewela : oddzial pierwszy: listy do rodzenstwa pisane. Poznan, 1878. T. 1. S. 44.

56 Шимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57.

57 Лаўрэш Леанід. Дзе і што археолагам шукаць у Лідзе // Лідскі Летапісец. 2023. № 3 (103). С. 36-41.

58 Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.: Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм. Минск, 2005. С. 51.

59 Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.: Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм. Минск, 2005. С. 51.

60 Фацыята - паддашак, мансарда.

61 НГАБ. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. ... Арк. 35.

62 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. Візіты цэркваў Лідскага і Слонімскага Дэканата. 1784 г. Арк. 85.

63 Назва паходзіць ад лацінскага слова baneum (так зваўся пуката-ўвагнуты посуд, якім карысталіся для абмывання ў тэрмах і купальнях, пазней - у баптыстэрыях пры абрадзе хрышчэння.

64 Юрыдыка - частка горада, якая падпарадкоўвалася феадалу і на жыхароў якой не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада магістрату.

65 ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 86 адв.

66 Тамсама. Арк. 96 адв.

67 НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. ... Арк. 36.

68 Тамсама. Арк. 35 адв.

69 ДГАЛ. Ф. 634. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 86-86 адв.

70 Slowo № 268 (4832) 28 wrzesnia 1937.

71 ЛЕВ. 1865. № 23. С. 929.

72 ЛЕВ. 1863. №17. С. 629-632.

73 Лаўрэш Леанід. Дзе і што археолагам шукаць у Лідзе. С. 36-41.

74 Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 84.

75 Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 118.

76 Там жа. С. 116.

77 НГАБ. Ф.136. Воп. 1. Спр. 41244. Арк. 35 адв.

78 Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. С. 66.

79 НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41244. Арк. 36 адв.

80 Rybak Andrzej. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. Bialystok, 2004. S.67.

81 Вестник Виленского Св.-Духовского Братства. 1907. № 8. С. 165.

82 У 1788 г. Ян Гінет - Лідскі крайчы. Гл. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, S. J. Powiеkszony dodatkami ..., T. 4. Lipsk. 1839. S. 118.

83 Ілія Бялкевіч - гарадзенскі сурагатар, парах скідзельскі. Гл. Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 124.

84 ДГАЛ. Ф.634. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 127.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Чаканыя і нечаканыя сустрэчы: Дашчынскі, Кумачоў, Кумачоў, Кумачоў, Пушкарэвіч, Скалковіч, Шэрман; статут і адзінота

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-9 (105-113) за 2024 г.)

Многія фармальныя палажэнні праекта Статута БІТ паўтаралі тое, што было ў падобных дакументах большасці іншых грамадскіх аб'яднанняў (напрыклад, у частцы складу, правоў і абавязкаў членаў, раздзел пра якія ніжэй), але фармуліроўкі таго, якія катэгорыі членаў прадугледжваліся (а таксама адрозненне "членаў" і "сяброў", пакуль не было ўведзенае паняцце асацыяаванага члена), - часам спецыфічныя і не ўзятыя з узораў, прадстаўленых у такіх крыніцах, як арганізацыйны дапаможнік для таварыстваў кнігалюбаў і зборнік "Уставы добровольных обществ" (1986, у 2 ч.), якія былі ў Бібліятэцы БІТ (апошні нават у двух экземплярах). Прэамбула і раздзел I статута змешчаны ў № 7 (111) "Нашага слова.pdf".

СТАТУТ БЕЛАРУСКАГА ІНДЗЕЯНІСЦКАГА ТАВАРЫСТВА

(праект)

РАЗДЗЕЛ II

II. СКЛАД БІТ, ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ЯГО ЧЛЕНАЎ

БІТ складаецца з ганаровых членаў, правадзейных членаў, а таксама ўключае ў якасці членаў з абмежаваным статусам зарэгістраваных кансультантаў і ўдзельнікаў сістэмы забеспячэння дзейнасці БІТ, якія абазначаюцца як сябры.

§ 5. Ганаровымі членамі БІТ могуць быць вучоныя, даследчыкі, журналісты, дзеячы літаратуры і мастацтва, дзяржаўныя, палітычныя і грамадскія дзеячы, як грамадзяне СССР, так і грамадзяне іншых краін, якія ўнеслі значны ўклад у індзеяністыку і адносіны дружбы, супрацоўніцтва і салідарнасці паміж савецкім народам і індзейскімі народамі Амерыкі.

Ганаровыя члены выбіраюцца на з'ездах БІТ па прадстаўленні Цэнтральнага савета. Выбары праводзяцца адкрытай балаціроўкай простай большасцю галасоў. Ганаровыя члены карыстаюцца аднолькавымі з правадзейнымі членамі правамі, але не плацяць членскія ўзносы. Ганаровым членам БІТ уручаюцца дыпломы аб іх абранні.

§ 6. Правадзейнымі членамі могуць быць усе асобы, якія сваёй дзейнасцю садзейнічаюць рабоце БІТ, у тым ліку аўтары прац, якія змяшчаюць індзеянісцкую інфармацыю, асобы, занятыя ў галінах, звязаных з гэтай інфармацыяй або з індзейскай спадчынай або міжнароднымі адносінамі, у якіх удзельнічаюць індзейцы.

Прыём у правадзейныя члены праводзіцца на агульных сходах аддзяленняў БІТ. Правадзейныя члены выбіраюцца ў індывідуальным парадку па рэкамендацыі двух членаў БІТ на падставе пісьмовай заявы.

Правадзейныя члены выплачваюць уступны ўзнос у памеры 5 рублёў і штогадовы ўзнос - у памеры 4 рублёў; навучэнцы і студэнты выплачваюць штогадовы ўзнос у памеры 2 рублёў, асобы ва ўзросце да 16 гадоў ад выплаты ўступнага і штогадовага ўзносаў вызваляюцца.

Тэрміны і парадак выплаты ўзносаў устанаўліваюцца Цэнтральным саветам БІТ.

§ 7. Правадзейныя члены БІТ абавязаны:

1) знаходзіцца на ўліку ў цэнтральнай арганізацыі або ў адным з аддзяленняў;

2) прымаць удзел у дзейнасці БІТ;

3) выконваць даручэнні і ўказанні Цэнтральнага Савета, саветаў аддзяленняў і іх органаў;

4) своечасова ўносіць членскія ўзносы.

§ 8. Правадзейныя члены БІТ маюць права:

1) прысутнічаць на сходах членаў БІТ з вырашальным голасам;

2) выбіраць і быць выбранымі ў кіруючыя органы БІТ;

3) атрымліваць дапамогу БІТ у выглядзе кансультацый, інструкцый і метадычных указанняў;

4) карыстацца інфармацыйнай сістэмай БІТ і маёмасцю БІТ.

Правадзейным членам БІТ выдаецца членскі білет і значок БІТ.

§ 9. Сябрамі БІТ могуць быць асобы, якія садзейнічаюць БІТ у якасці кансультантаў, інфарматараў, удзельнікаў забеспячэння дзейнасці, укладчыкаў, распаўсюджвальнікаў, удзельнікаў мерапрыемстваў і публікацый БІТ, павераных у справах:

1) кансультант - асоба, якая па ўласнай ініцыятыве або па просьбе БІТ дае кансультацыі, экспертныя даведкі, перадае пісьмовую, вусную і іншую інфармацыю па пэўных тэмах, якая выкарыстоўваецца ў рабоце БІТ, і робіць гэта пастаянна, згодна з пагадненнем паміж кансультантам і БІТ;

2) інфарматар - асоба, якая забяспечвае БІТ інфармацыяй абмежаванага кола, звязанай з яго прафесійнай або іншай прыкметай, што ўключае паведамленні пра мерапрыемствы, крыніцы інфармацыі, наяўнасць, характар, уласцівасці і да т.п.;

3) удзельнік забеспячэння дзейнасці - асоба, якая пастаянна абслугоўвае БІТ, выконваючы пэўную творчую або тэхнічную работу, звязаную, напрыклад, са стварэннем і капіраваннем тэкстаў, фатаграфаваннем і кіназдымкай, вусным або пісьмовым перакладам, мастацкім афармленнем, літаратурнай рэдакцыяй;

4) укладчык - асоба, якая робіць добраахвотныя ахвяраванні, а таксама перадачу ў тэрміновае карыстанне, уключаючы грашовыя сродкі, матэрыялы і тэхнічныя сродкі для выкарыстання БІТ у яе дзейнасці, выданняў, рукапісаў і іншых носьбітаў інфармацыі ў інфармацыйную сістэму БІТ;

5) распаўсюджвальнік - асоба, якая распаўсюджвае ў сваім рабочым або службовым, таварыскім, сяброўскім і сямейным асяроддзі арганізацыйных, папулярызацыйных і іншых матэрыялаў БІТ і займаецца гэтым пастаянна;

6) удзельнік мерапрыемстваў і публікацый БІТ - асоба, якая прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні асобных мерапрыемстваў БІТ (дакладаў, лекцый, дыскусій, мітынгаў, дэманстрацый, выставак і т.п.) або змяшчае свае матэрыялы ў выданнях і іншых формах вываду інфармацыі БІТ ці сродках інфармацыі іншых устаноў і арганізацый, што выкарыстоўваюцца БІТ;

7) павераны ў справах - асоба, якая ў пэўнай арганізацыі або ўстанове з'яўляецца пасрэднікам паміж БІТ і дадзенай арганізацыяй або ўстановай, атрымлівае пастаянную інфармацыю аб БІТ і растлумачвае кіраўніцтву пазіцыю і намеры БІТ адносна сумеснай дзейнасці.

Сябры прымаюцца ў БІТ прэзідыумам Савета аддзялення па рэкамендацыі двух членаў БІТ. Пра прынятых сяброў прэзідыум паведамляе Савету аддзялення.

Уступных і членскіх узносаў сябры не плацяць.

§ 10. Сябры БІТ карыстаюцца правам:

1) удзелу ва ўсіх мерапрыемствах БІТ, акрамя арганізацыйных, з дарадчым голасам;

2) атрымання ўсіх матэрыялаў БІТ, прызначаных для інфармавання асоб, якія супрацоўнічаюць з БІТ;

3) карыстання бібліятэкай і іншымі падсістэмамі інфармацыйнай сістэмы БІТ, за выключэннем матэрыялаў, прызначаных для выкарыстання толькі членамі БІТ;

4) атрымання даведак па любых пытаннях, якія могуць уключаць індзеянісцкую або беларуска-індзейскую інфармацыю, уключаючы перыядычныя даведкі.

5) Сябры не могуць выбіраць і быць выбранымі ў кіруючыя і рэвізійныя органы БІТ.

ДАШЧЫНСКІ Дзмітрый - нарадзіўся ў Менску, фрыстайліст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у акрабатыцы. Быў капітанам беларускай каманды на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 г. у Ванкуверы, заняў 11-е месца.

Канадскі беларус Пётр Мурзёнак апісаў адкрыццё гульняў зімовай алімпіяды як убачанае па тэлебачанні ў сваёй кнізе 2015 г. "Адвечныя плыні". Запіс у ёй за 12.02.2010:

"Калі мы ўключылі тэлевізар у 9 гадзін раніцы, у Ванкуверы было яшчэ цёмна. Розніца ў часе паміж намі - 3 гадзіны, але эстафета з факеламі алімпійскага агню ўжо ішла. […] Многія выйшлі сустракаць алімпійскі агонь з Дзяржаўнымі сцягамі з кляновым лістом - сімвалам Канады. Алімпійскі агонь суправаджаецца воклічамі прысутных. Месцамі людзі выконваюць дзяржаўны гімн. Факельшчыкі спыняюцца каля знакамітых помнікаў. Вось піраміда, складзеная з каменных глыбаў абарыгенамі, а вось помнік загінуўшым воінам, куды прыйшлі ветэраны, каб сустрэць алімпійскі агонь. Усюды факельшчыкі спыняюцца і фатаграфуюцца з жыхарамі горада. Агонь суправаджае паліцыя. За імі едзе паліцыя на раварах у жоўтых мундзірах і на прыгожых конях у параднай чырвонай форме. […]

Алімпійскі агонь знаходзіцца яшчэ далёка ад велічнага стадыёна, які запоўнены да адказу тысячамі аматараў спорту. Ва ўрадавых ложах генерал-губернатар і прэм'ер-міністр Стывэн Гарпэр [Stephen Harper]. З цэнтра арэны ўздымаюцца чатыры высокія слупы ў вобразе багоў з рухомымі рукамі. На арэне стадыёна з'яўляюцца сотні абарыгенаў, якія паказваюць сваё майстэрства. Іх тут называюць "прадстаўнікамі першай нацыі". Так, гэта іхняя краіна, іхняя зямля. Яны пранеслі сваю культуру праз стагоддзі і зараз развіваюць яе далей. У іх ёсць свая мова, свае песні, свая музыка і танцы. І ніхто ім нічога не забараняе. Яны адзеты ў рознакаляровыя ўбранні, з мноствам вялікіх птушыных пер'яў.

Гучыць гімн Канады. Восем паліцэйскіх у параднай чырвонай форме нясуць алімпійскі сцяг. Сцяг падымаецца пад канадыйскі дзяржаўны гімн, які выконвае спявачка Нікі Яноўскі [Нікі Янофскі, Nikki Yanofsky].

Пачынаецца шэсце спартыўных каманд з розных краінаў свету ў алфавітным парадку: Албанія, Алжыр, Андора, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Бельгія… Латвія, Літва… Румынія, Расія… Перу, Польшча… Украіна, Узбекістан, Канада.

Канцэрт працягваецца. Над арэнай стадыёна з'яўляецца паўночнае ззянне. Ляціць арол, бяжыць буры мядзведзь, воўк, белы мядзведзь. У белага мядзведзя трэснуў лёд пад нагамі і ён паплыў. І ўсё гэта, здаецца, наяве, але гэта не што іншае, як дасягненні сучаснага кіно. Далей паказваюць бязмежнае мора, па якім плаваюць кіты. Ці ж не цуд! Падымаюцца слупы святла з зямлі, яны ўпіраюцца ў паўночнае ззянне, потым з іх робяцца дрэвы. На пляцоўцы, якая вырасла з зямлі, іграе аркестр, спявачка выконвае прыгожую песню. Дрэвы апускаюцца ўніз, на небе з'яўляецца месяц, да якога з зямлі ляціць чалавек. З'явіўся і чорт, які пекна іграе на скрыпцы. Зверху ляцяць кляновыя лісточкі. Мяняецца пейзаж: то хвалюючае мора, то хлебнае поле, па якім хутка бягуць коні. Усё было прыгожа! На стадыён убягае факельшчык з алімпійскім агнём. Запальвае тыя слупы, што выйшлі з зямлі. Потым бяжыць на вуліцу - запальвае і там. Неба таксама салютуе адкрыццю алімпійскіх зімовых гульняў 2010 года".

Пасля заваявання бронзавага медаля на алімпіядзе ў Нагана ў 1998 г. Дзмітрый Дашчынскі ў інтэрв'ю расказаў пра рытм свайго спартыўнага жыцця:

"Які адпачынак. Ледзь вярнуліся дадому, пачаліся этапы Кубка свету. А на апошні - камерцыйны - старт у Амерыку мяне запрасілі персанальна. Выступалі ў вельмі прыгожым месцы, каля возера Лейк-Таха, у штаце Невада на мяжы з Каліфорніяй".

Дзмітрый тады вучыўся ў гуманітарным эканамічным недзяржаўным інстытуце, на спецыяльнасці "псіхалогія".

"- У вашым відзе спорту не абыдзешся без кваліфікаванага псіхолага, які дапаможа настроіцца перад адказным стартам, здыме напружанне, падкажа. Ёсць ён у вас?

- Лепш, калі ўмееш гэта рабіць сам. Бо асабіста мне пабочны толькі перашкаджаў бы.

- І ўмееш сам?

- Па меры магчымасці. Пакуль, здаецца, атрымліваецца.

- Часам па тэлебачанні паказваюць, як скачуць са стромай скалы ў мора індзейцы або хтосьці на адмысловай гумцы сігае ўніз галавой, з вар'яцкай вышыні. Ты на сябе такую сітуацыю не прымяраў?

- Я, вядома, хацеў бы скокнуць з гумай, мусіць, задавальненне велізарнае. Лёша Парфянкоў яго адчуў, здаецца, у Аўстрыі, кажа, класна. Тым больш у нас прафесія такая.

- А ёсць такія рэчы, на якія ты не адважыўся б?

- Думаю, так".

Літ.:

12059 Мурзёнак П. Адвечныя плыні. Мн., 2015.

7588 Дащинский Д. "Я сам себе психолог…": беседа с белорусским спортсменом, который на Олимпийских играх в Нагано завоевал бронзовую медаль в состязаниях по фристайлу / беседовал В. Петров // Вечерний Минск. 1998. 17 апр.

9145 МакЛіад Дж. Дрыготкае дрэва / пер. з анг. І. Варабей // Беларус: літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. Нью-Ёрк, 2010. С. 33-40.

КУМАЧОЎ Леанід - ён і яго брат Уладзімір (гл.), ураджэнцы і жыхары Горак, сваім прыкладам пацвярджаюць, што іх прозвішча, якое ёсць у "Хто ёсць хто ў гісторыі Рускай Амерыкі", - не адзіночны факт выпадковага з'яўлення носьбіта ва ўсходняй Беларусі.

Нарадзіўся 14.01.1940 г. Яны з братам у 1965 г. скончылі гідрамеліяратыўны факультэт БСГА (БДСГА), дзе Леанід адразу працаваў асістэнтам, затым старшым выкладчыкам на кафедры супраціўлення матэрыялаў.

Калі мы спрабавалі звязацца са студэнтамі акадэміі з Лацінскай Амерыкі, ён быў выкладчыкам, дацэнтам кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі гідрамеліяратыўных сістэм (з 1988 г. дацэнт, з 1972 г. быў на ёй старшым выкладчыкам).

У 1999 г. мы зафіксавалі для сябе ў Акадэміі імёны студэнтаў БСГА з Балівіі, Нікарагуа, Эквадора і іншых лацінаамерыканскіх краін (маем сканы картак з выпіскамі). Нас спыталі тады: навошта звесткі? Адказ быў: цікава будзе даведацца, якіх пазіцый дасягнулі гэтыя студэнты, іх выпускнікі на сваёй радзіме.

Бланка Лідзія Васкес Урэнья (Blanca Lidia Vasquez Urena) ёсць у Facebook з адзнакамі пра працу кіраўніком праектнага аддзела ў кампаніі ў Балівіі ("нафта і газ") і вучобу ў БСГА ("Trabajo como Jefe de Unidad de Ingenieria de Proyectos en Empresa Electrica Corani S.A.", "Universidad Estudio en ACADEMIA AGRICOLA DE BIELORUSIA", таксама яна "Estudio en Colegio Maryknoll"). Па-за прафесіяй Бланка бадай што заслужаны дзеяч у галіне танцаў, харэаграфіі.

Пераважная большасць імёнаў і прозвішчаў у паперах БСГА - іспанскія (хоць носьбіты могуць быць чыстакроўнымі індзейцамі, вельмі часта яны метысы), але ёсць і невялікая колькасць адназначна індзейскіх.

Літ.:

2625 Каталог книг Горецкой библиотеки. Горки, 1913.

4501 Культура беларускага пагранічча: тэматычны зборнік навуковых прац. Кн. VI: Культура беларуска-ўкраінска-расійскага сумежжа. Горкі-Брэст, 1999.

302 Лёха, поклонник племени невахо [так]. Студенты на тропе войны: в Горках завершился четвертьфинал республиканского турнира КВН // Знамя юности. 1991. 13 марта.

10714 Савянок У. М. Некаторыя штучныя мовы і іх асаблівасці // Политическое и социально-экономическое развитие Республики Беларусь: история и современность: сборник научных статей по материалам Республиканской научной конференции студентов и магистрантов, Горки, 22 сентября - 7 октября 2015 г. Горки, 2016. (В файле doc - с. 15-22. Навуковы кіраўнік - Малько Г. І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДСГА, пры гэтым нагадаем, што на аймара і кечуа, якія ведалі некаторыя студэнты акадэміі, "мальку" якраз і значыць "кіраўнік". "Клінгонская мова (клінгон) [...] выкарыстоўваліся некаторыя мовы індзейцаў Паўночнай Амерыкі, а таксама санскрыт", напісаў У. Савянок.)

КУМАЧОЎ Сысой (Sysoi Kumachev) - артыкул А. Грынёва пра яго (Гринев 2009):

"КУМАЧОЎ Сысой Міхайлавіч (у дакументах указваецца таксама іншае яго імя - Міхаіл) (?-1850) - віцебскі мешчанін, знаходзіўся на службе РАК у Рускай Амерыцы з 1843, працаваў у Нова-Архангельску прыказчыкам крамы для гандлю з тлінкітамі аж да сваёй смерці; на яго месца быў прызначаны К. Нард-стром [Нордстрам, Нордстрём]".

Варта адзначыць, што Сысой Кумачоў у слоўніку знаходзіцца пасля Антона Кульчыцкага, "відавочна, паляка", а праз аднаго чалавека пасля Кумачова - гранічна кароткі артыкул пра Матэуша Кумлоўскага: гэта "паляк, ваенны матрос", які працаваў у калоніях на РАК у 1850-х.

Літ.:

7765 Хлебников К. Т. Ново-Архангельск: Русская Америка в записках Кирила Хлебникова / сост., предисл., коммент. и указатели С. Г. Федоровой; отв. ред. В. А. Александров. М., 1985.

11799 Разумовская Р. С. Предметы материальной культуры индейцев-тлинкитов побережья Аляски в Музее антропологии и этнографии им. Петра Великого Академии наук СССР // Страны и народы Востока. Вып. VI: Страны и народы бассейна Тихого океана / под общей редакцией Д. А. Ольдерогге. М., 1968. С. 20-28.

1855 Ратнер-Штернберг С. А. Музейные материалы по тлинкитам. Очерк II: Церемониальные принадлежности // Сборник Музея антропологии и этнографии. 1929. Т. 8. С. 270-301.

159 Grinev A. The Tlingit Indians in Russian America, 1741-1867 / trans. from the Rus. R. L. Bland and K. G. Solovjova. Lincoln, NE, 2008.

КУМАЧОЎ Уладзімір - нарадзіўся 9.09.1941 г. у Горках. Адначасова з братам Леанідам у 1965 г. скончыў гідрамеліяратыўны факультэт БСГА.

У 1965-1967 гг. працаваў выкладчыкам в Кяхцінскім гідрамеліяратыўным технікуме (Бурація). Затым - у БСГА, загадваў, у прыватнасці, кафедрай гідразбудаванняў, сельскага будаўніцтва і ўладкавання тэрыторыі (з 2005 па 2009 г., з 1994 г. ён быў прафесарам кафедры, у назве якой было тады проста "…обустройства сельских населенных мест").

2.08.2004 г. мы звярталіся да яго па электроннай пошце: "Паважаны Уладзімір Іванавіч! Знойдзены цікавыя звесткі пра кантакты магчымых вашых продкаў (С. Кумачоў) з індзейцамі ў 19 ст. Просім паведаміць, адкуль ваш род". Магчыма, трэба было ўдакладніць, што гаворка ідзе пра Аляску, пра Віцебск - і тады было б больш верагоднасці атрымаць адказ. Зразумела, што канкрэтна Сысой Кумачоў мог быць яго продкам у асноўным пры ўмове, што ён меў дзяцей яшчэ да ад'езду на Аляску.

Такім чынам, з братамі Кумачовымі магчымыя былі два абмеркаванні: іх сваяк або цёзка па прозвішчы ў Рускай Амерыцы і іх кантакты з лацінаамерыканскімі студэнтамі БСГА. Наколькі рэальна, напрыклад, было пачуць індзейскія мовы ў Горках? У нашых выпісках ёсць сведчанне пра мовы, на якіх гавораць у сям'і (у Балівіі не рэдкасць гаварыць дома на кечуа або аймара).

Дадаткова можна прыгадаць, што ў Горацкім інстытуце вучыўся рэвалюцыянер Іван Лінёў (Иван Логгинович (Логинович) Линев, нар. каля 1842 г., памёр у 1885 або 1886 г.), які выпрабоўваў набытыя веды на амерыканскай глебе. А яшчэ ён у час вайны з індзейцамі рабіў бізнес на пастаўках арміі. Пра гэта было напісана не толькі ў "Гісторыі майго сучасніка" У. Караленкі, але і ў мемуарах даволі баявой жанчыны з беларуска-расійскага пагранічча Кацярыны Брэшка-Брашкоўскай, якія спачатку сталі вядомымі па-англійску.

"Ён вучыўся ў Горыгорацкім [у пер. з англ. у 2006 г. надрукавана "Горгорецком"] сельскагаспадарчым інстытуце, а потым наведваў Пецярбургскі ўніверсітэт. Змяніць навучальную ўстанову яго ўгаварыла маці, устрывожаная шалёным [буйным] ладам жыцця дзяцей памешчыкаў, якія вучыліся ў інстытуце. Яна была разумнай, высокаадукаванай жанчынай, якая хацела, каб яе сын стаў сапраўды карысным членам грамадства. Іван адчуваў да яе глыбокую павагу і імкнуўся выконваць яе жаданні. Ён правучыўся ва ўніверсітэце каля двух гадоў. Калі пачаліся студэнцкія беспарадкі канца шасцідзясятых - пачатку сямідзясятых гадоў, Лінёў быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, пасля чаго паступіў у адзін з новаствораных ліберальных інстытутаў" .

Ужо пасля пераезду ў Амерыку, пасля многіх спроб знайсці нармальную работу: "Неўзабаве яму прадставілася добрая магчымасць. Працуючы ў краме, Джон пазнаёміўся з маладым адвакатам, які купляў некранутыя лясы пад Сан-Францыска, высякаў іх і зямельныя ўчасткі, што ўтварыліся, прадаваў па вялікай цане. Спачатку ён не адважваўся наймаць рускага арыстакрата ў чорнарабочыя, але, паколькі Джон хацеў такую работу, урэшце ўзяў яго... Так прайшлі тры прыемныя гады, на працягу якіх Джон навучыўся працаваць з усялякімі сельскагаспадарчымі машынамі.

У паўночна-заходніх штатах яшчэ працягваліся індзейскія войны, і тыя месцы, дзе не было чыгунак, патрабавалася забяспечваць зброяй і харчаваннем. Джон вырашыў заняцца гэтай справай. Купіўшы фургоны і некалькі запрэжак мулаў, ён за пару гадоў пераадолеў шмат тысяч міль па прэрыях і лясах, часам абараняючы сваё жыццё і свае тавары ад індзейцаў.

Да таго часу ён пражыў у Амерыцы ўжо пяць гадоў. Час было думаць пра вяртанне ў Расію".

Літ.:

8742 Breshkovskaia K. Hidden springs of the Russian revolution: personal memoirs of Katerina Breshkovskaia. Palo Alto, CA, 1931.

8725 Брешко-Брешковская Е. Скрытые корни русской революции: отречение великой революционерки, 1873-1920 / пер. с англ. Л. А. Игоревского; [предисл. А. Ф. Керенского]. М., 2006.

ПУШКАРЭВІЧ Іосіф (Хасэ, Jose Puschkarevich) - прозвішча гэтага парагвайца, пра што сведчыць антрапанімічная геаграфія, - "пераважна беларускае", найбольш носьбітаў - у Расіі і Беларусі.

"Беларусь і Парагвай" - тэма даволі вялікая, прычым не кожная краіна ў Еўропе мае такія магутныя пункты, якія маем мы: ключавая роля Беларусі ў адраджэнні езуіцкага ордэна, які калісьці фактычна кантраляваў Парагвай, і значная сялянская эміграцыя з Беларусі ў Парагвай. Вайскоўцы з беларускімі каранямі таксама зафіксавалі беларускую прысутнасць у Парагваі. Трэба памятаць, што беларусы заставаліся ў краіне і ў змрочныя часы праўлення метыса Стрэснера. Артур Пракапчук у сваёй кнізе "Беларуская рапсодыя. Гісторыя сям'і" напісаў пра Педра Пракапчука, які даслужыўся да пасады кіраўніка аддзела знешніх сувязей парагвайскага МУС, як пра земляка з Палесся (але з беларускага ці ўкраінскага Палесся насамрэч?), звесткі пра якога ў свой час знайшоў Ю. Сямёнаў. Не паверыце, але гэты Пракапчук быў амаль як свой з Борманам і Менгеле, якія хаваліся ў Паўднёвай Амерыцы.

Але Менгеле, які нібыта быў саветнікам па справах індзейцаў Парагвая, - гэта зусім іншая катэгорыя, чым генерал Іван Бяляеў. Белагвардзеец - не абавязкова кат, і Бяляева ведаюць як генерала-этнографа, генерала-гуманітарыя, адным словам, узброенага гуманіста, - ёй увогуле адзін з галоўных "сцягоў" рускага пазітыву ў замежжы.

Не ўсе стрымалі іронію, калі апісвалі намаганні Бяляева. Такім быў і "прагрэсіўны" рускі, хоць і былы белаэмігрант Павел Шастакоўскі, які вярнуўся ў "Расію" (г.зн. СССР) і пасяліўся ў Мінску (ён дзед Сяргея Картэса, і кампазітар сам казаў нам, што ў яго продкаў з "рускага" боку зусім не было беларускіх каранёў; магчыма, буйны дарэвалюцыйны прадпрымальнік Крычэўскі (Кричевский) і не быў звязаны з Беларуссю).

3.01.1989 г. у лісце № 1 (першы "гадавы" нумараваны ліст у гісторыі нашай перапіскі) мы пісалі Б. Бур'яну:

"Паважаны Барыс Іванавіч!

Карыстаючыся нагодай - Вашым 65-годдзем, з чым сардэчна віншуем, - хацелі б звярнуць Вашу ўвагу на праблематыку, якую мы распрацоўваем. […] Нам неабходна мабілізаваць усе нашы магчымасці, выкарыстаць кожную дробязь - у тым ліку для ўзнаўлення працэсу накаплення беларускай інфармацыі пра індзейцаў, гістарыяграфіі кантактаў.

У падрыхтаванай з Вашым удзелам кнізе П. П. Шастакоўскага "Шлях да праўды"(1960) ёсць цікавая глава "Парагвайскія казакі" (с. 210-215), дзе прыводзяцца некаторыя звесткі пра дзейнасць генерала Бяляева і "гварані-казацкую расу". Ці не маглі б Вы пракаменціраваць гэты ўрывак з наступных пунктаў гледжання:

1) Як фіксаваўся тэкст (тэхніка); дзе знаходзіцца рукапіс?

2) Да якой ступені тэкст рэдагаваўся Вамі?

3) Што засталося па-за кнігай з "індзейскіх" дэталей і ці памятаеце што-небудзь з таго, што расказваў Павел Пятровіч?

Будзем Вам вельмі ўдзячны.

3 найлепшымі пажаданнямі

член Савета БІТ Алесь Сімакоў".

Бур'ян адказаў, ён ахвотна дзяліўся сваімі ведамі і вопытам. Важным было яго сведчанне, што рукапіс для публікацыі быў скарочаны амаль напалову. Прыемна памятаць, што менавіта Барыс Бур'ян падбіраў многія словы і фразы ў кнізе Шастакоўскага, якой мы маем некалькі экзэмпляраў, але яшчэ прыемней было б пераканацца, што хто-небудзь паклапоціцца пра выданне таго, што не ўвайшло ў кнігу.

…У сувязі з напружаннем, якое ўзнікла паміж Парагваем і Балівіяй з-за мяжы ў Чака, генерал Іван Бяляеў атрымаў ад парагвайскага ўрада згоду на шэраг разведвальных дзеянняў. "Пачаў з таго, што навучыўся размаўляць на гварані і на дыялекце тобасаў, - адкрывалася магчымасць для асабістых зносін з індзейцамі. Пакрысе ўвайшоў з імі ў сяброўства і з іх дапамогай, грэбуючы небяспекамі і цяжкасцямі жыцця, харчуючыся, як індзейцы, змеямі і яшчаркамі, ён абследаваў парагвайскую частку Чака".

Чым Парагвай для Бяляева быў лепшым за Балівію і чаму балівійскія індзейцы павінны былі забіваць парагвайскіх (і наадварот) - застаецца загадкай, але "прыкладны" характар яго дружалюбнасці ў адносінах да індзейцаў нагадвае падобнае стаўленне Дамейкі да араўканаў, разведку ў краіне якіх ён праводзіў.

"Адурманены сваім поспехам Бяляеў выступіў тады з грандыёзным праектам стварэння ўздоўж балівійскай граніцы кардона... рускіх казацкіх станіц. Па яго праекце ўрангелеўскія казакі павінны былі ўзяць на сябе тую ж гістарычную ролю, што ў свой час выконвалі ў Расіі іх продкі. Яны мусілі шчытом і абаронай Парагвая ад зайздрослівых суседзяў і быць авангардам будучай экспансіі". Рускія эмігранты ў Францыі, Чэхаславакіі і Югаславіі, на якіх была накіраваная прапаганда крыху іншага, больш сельскагаспадарчага характару, павінны былі ажаніцца з мясцовымі індыянкамі, "як у свой час рабілі іх продкі, жэнячыся на турчанках, чаркешанках і кіргізках. Гэтыя шлюбы пакладуць пачатак новай... гварані-казацкай расе, невычарпальнай крыніцы ваяўнічых парагвайскіх рэзерваў".

Прозвішчы некаторых парагвайскіх афіцэраў перыяду Чакскай вайны выдаюць іх беларускае паходжанне, але больш істотным вынікам упартай шматгадовай прапагандысцкай кампаніі, якая з Еўропы перакінулася на Заходнюю Беларусь і Украіну, стала з'яўленне значнай колькасці беларускіх сялян.

Ратуючыся ад нядолі, яны не спадзяваліся зноў "трапіць у абдымкі галечы на супрацьлеглым баку Зямлі, сярод індзейцаў гуарані, пражэрлівых маскітаў і дзікіх трапічных джунгляў", таму, як сям'я Р. А. Скалковіча (гл.), перабіраліся (або вярталіся) у Аргенціну або назад на радзіму.

Тым не менш, у цэлым, на першым месцы ў спісе найбольш цікавых для нас парагвайцаў - Іосіф Пушкарэвіч. Атрымаў адукацыю ў Мікалаеўскім ваенным вучылішчы (Кіеў, 1.01.1916) - прапаршчык з залічэннем у армейскую пяхоту. Удзельнік ПСВ і БР (Белага руху). З 28.02.1933 г. палкоўнік парагвайскай арміі. Памёр у 1968 ў Асунсьёне.

У матэрыяле Стогов Н.Н. Парагвай и русские офицеры // Часовой (Брюссель). 1936. № 176. С. 14-16 ёсць спіс удзельнікаў Чакскай вайны, у якім звяртаюць на сябе ўвагу некалькі чалавек з прозвішчамі на "-ич" і "-ко": 17. І. Пушкарэвіч. 23. Карніловіч (забіты). 43. Буткевіч (ветэрынар). 30. А. Таранчанка ("гус. унтер-офицер"). 39. Цімчанка. Нейкімі перспектыўнымі здаюцца і прозвішчы: 18. "Г. Озоль", тапограф. 20. С. Высакалян (начальнік штаба дывізіі), а таксама вайскоўцы з геаграфічнымі прывязкамі да Пскоўскай і Смаленскай губерняў; два чалавекі адносіліся да "Л. Гв. Лит. полка": 9. "Ходолей", 10. Бутлеров ("1-й арт. бр.").

У больш шырокім спісе ёсць Гарадовіч (або Харадовіч), Пракаповіч, а таксама Захарчук. Што да іншых ваенных, звязаных з Парагваем, то сустракаліся таксама прозвішчы паручніка Яцевіча, Палякевіча і інш. Такім чынам, Puschkarevich, Dr. Nicolas Butkevich (veterinario), Victor Cornilovich, Sergio Horodovich (?), Alejandro Taranchenko, Dr. Eugenio Timchenko…

У часопісе "Латинская Америка" ў 1998 г. вядомы журналіст-лацінаамерыканіст К. Сапожнікаў згадваў іспанамоўную парагвайскую паэтэсу Элінар Пушкарэвіч (як "Леонор Пушкаревич"), якая паказала яму візіткі, што пакідалі розныя "ганцы і эмісары" з Расіі: "з'яўляліся, выпраменьвалі ўсмешкі, малявалі радасныя перспектывы, раздавалі абяцанні і назаўжды знікалі ў гарачым марыве парагвайскага неба". Звесткі пра кнігі Элінар прадстаўленыя, у прыватнасці, тут, на "Партале Гуарані":

Літ.:

2835 Шостаковский П. Путь к правде. Мн., 1960.

СКАЛКОВІЧ Рыгор - гутарка з Рыгорам Андрэевічам як прадстаўніком "працоўнай эміграцыі" і пасланцом Федэрацыі культурных таварыстваў савецкіх грамадзян адбылася ў час яго знаходжання на Бацькаўшчыне. Ад імя таварыства "Радзіма" яе вёў К. Шалястовіч. У версіі, апублікаванай у "Звяздзе" (15.03.1990), Скалковіч расказаў пра пераезд іх сям'і з Беларусі ў Аргенціну, а затым у Парагвай і назад у Аргенціну.

"Бацькі выбраліся на чужыну ў 1937 годзе, калі мне і трох гадоў не споўнілася. Ды і не затрымаліся мы з першага разу ў Аргенціне. У сям'і не хапіла грошай, каб "прад'явіць" свой матэрыяльны цэнз - адкрыць рахунак у банку на абавязковыя ці то чатырыста, ці то пяцьсот долараў, не памятаю добра. I бацькам нічога іншага не заставалася, як разам з такімі ж гаротнымі рухацца далей, у Парагвай. I смех, і грэх...

А ён, "смех і грэх", паводле госця з Буэнас-Айрэса, доўга яшчэ хадзіў след у след за перасяленцамі з санацыйнай Польшчы. Той жа Парагвай сустрэў іх такімі варункамі, што наўрад ці варта было перасякаць Атлантыку бягом ад нядолі з вёскі Камянюкі, што на беразе Правай Лясной, каб трапіць у абдымкі сухотнай галечы на процілеглым баку Зямлі, сярод індзейцаў гуарані, пражэрлівых маскітаў і дзікіх трапічных джунгляў. I абдзелены шчасцем былы "пан сахі і касы" плаціць хабар кантрабандыстам, тыя дзеляцца з вартавымі граніцы, і... "нелегальны" пераезд назад у Аргенціну ставіць кропку на трагікамічнай адысеі. А таксама прысвойвае званне "імігрантаў", "сеньёраў мачэтэ, малатка і сякеры", распачынае пару аселасці і каланізацыі аргенцінскіх пампасаў Скалковічамі".

А вось што апублікаванае на сайце "СБ. Беларусь сегодня" (26.02.2009) пад загалоўкам "Бандэроль з Аргенціны. У "Голас Радзімы" прыйшлі весткі і кнігі ад суайчыннікаў з-за акіяна".

"Да нас звярнуўся "беларус Георгій [на сайце так, хоць магчымая нейкая блытаніна] Скалковіч, які з 1935 года пражывае ў Аргенціне". У сваім лісце аўтар згадвае, як у кастрычніку 1989 г. па запрашэнні таварыства "Радзіма" "праходзіў курс аздараўлення ў санаторыі "Крыніца". Тады ж, па яго словах, супрацоўнік рэдакцыі газеты "Голас Радзімы" К. Шалястовіч рыхтаваў нарыс пра гэтую ягоную паездку ў Беларусь. Па просьбе Г. Скалковіча мы вядзём пошукі таго нарыса, калі знойдзем, то абавязкова перашлем яго копію адрасату.

Г. Скалковіч таксама паведамляе, што яго жонка, Валянціна Сербіна, піша вершы і прозу. Нядаўна ў Аргенціне, у выдавецтве "АМАРУ", выйшаў яе зборнік паэзіі "Мір на Планеце - кветкі і дзеці". Аўтар сцвярджае, што "выдавецтва "АМАРУ" упершыню выпусціла кнігу на рускай мове".

Дасланыя бандэроллю для рэдакцыі зборнікі папоўнілі нашу бібліятэку. Шчырыя вершы паэткі, можа, яшчэ і не надта дасканалыя, аднак добра адлюстроўваюць рамантычную настроенасць яе душы. Спадзяемся, творы В. Сербінай знойдуць свайго чытача і ў Аргенціне".

ШЭРМАН Карлас (4) - адзначалася, што Карлас Шэрман няшмат пісаў свайго, а больш перакладаў. Тым не менш, два зборнікі яго літаратуразнаўчых і мемуарных, падарожных тэкстаў ёсць.

У нарысе "Аргенціна: вяртанне праз паўжыцця" (1990), які ўвайшоў у яго зборнік 1995 г., ён пісаў пра тое, як шукаў і знаходзіў індзейскія рысы ў жыхарах Аргенціны (Буэнас-Айрэс), а спачатку Уругвая, дзе нарадзіўся (Мантэвідэа):

"Там я пайшоў у першы клас (так, гэта не памылка, ва ўругвайскіх школках прымалі дзяцей з пяці гадоў, і я не магу сказаць, што ў мяне ўкралі маленства, відаць, напачатку школка ўспрымаецца як чароўная гульня, а мо гэта вынік слушнай методыкі), там пазнаў я першую настаўніцу і сёння бачу яе смуглявы твар індыянкі чаруа, рублены, як твар Габрыэлы Містраль, яе глыбокія, як калодзеж настаўніцкай беднасці, вочы, яе мяккую мудрасць і пяшчотныя, дзіўныя рукі чараўніцы, а звалі яе сеньёра Элена Піна...".

"Вось мы ішлі, і ўзнікае ўражанне, нібыта я ніколі не пакідаў горада майго юнацтва, бо пазнаваў будынкі, абрысы, сілуэты вуліц, хуткасць аўтаплыняў і стракатасць натоўпу, густ у апратцы пры поўнай волі, індзейска-крэольскія рысы твару, манеру пераходзіць вуліцу дзе і калі заўгодна, рызыкоўна, але з пачуццём годнасці, бо гаспадар Буэнас-Айрэса - пешаход, нягледзячы на тое, што машын непараўнальна больш, чым у Маскве, і аргенцінскі шафёр - шчыра скажам, віртуозны шафёр - павінен сам клапаціцца, каб на кагосьці не наехаць, вось галоўнае правіла руху".

Літ.:

2172 Шэрман К. Маці мовы // Містраль Г. Ветра-ліст: лірыка / пер. з ісп. Р. Барадуліна; уклад., прадм., заўв. і рэд. пер. К. Шэрмана. Мн., 1984. С. 3-10.

3296 Шэрман К. Маці мовы // Шэрман К. Таямніцы почырку: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1995. С. 38-43.

2173 Шэрман К. На добрае знаёмства // Тытунёвая кветка: анталогія сучаснай кубінскай паэзіі: пер. з ісп.. Мн., 1986. С. 5-7.

3294 Шэрман К. "Наш Пабла" // Шэрман К. Таямніцы почырку: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ.. Мн., 1995. С. 18-24.

3304 Шэрман К. Аргенціна: вяртанне праз паўжыцця // Шэрман К. Таямніцы почырку: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1995. С. 140-188.

2170 Шэрман К. Аргенціна: вяртанне праз паўжыцця // Полымя. 1990. № 3. С. 103-130.

6309 Шерман К. Стороны света: поэма / пер. на рус. И. Бурсова // Шэрман К. = Sherman C. Los puntos cardinales - Накірункi свету - Cardinal Points - Стороны света / пер. з iсп. Р. Барадулiна, В. Рыч, I. Бурсава. Мн., 2000. С. 71-95.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 87].

"ДУРАЛЕСІЦА"

ад мастоўскага сатырыка Язэпа Палубяткі

Пабачыла свет чарговая кніга вядомага ўжо сатырыка з Мастоў Язэпа Палубяткі.

У аповесці занатаваны адны суткі шматграннага і змястоўнага жыцця невялікага беларускага гарадка ў канцы Перабудовы, якую паспяхова праводзіла ў краіне жывая яшчэ Камуністычная партыя. Гэта трэці том "Сатырычнай гісторыі Беларусі", але па часе аповесць "Дуралесіца" просіцца быць томам першым у колішнім "Поўным зборы твораў" Язэпа Палубяткі, які не толькі бачыў усё, што напісана, але і быў знаёмы з многімі героямі аповесці, а з некаторымі, што тут хаваць, і чарку браў, і чуў з першых вуснаў усе самыя інтымныя і дакладныя дэталі апісаных падзей.

Сёлета чакаецца выхад яшчэ адной аповесці. Гэта мае быць "Вялікая жнівеньская".

Наш кар.

На балі ў Тызенгаўза

Народная студыя гісторыі і мастацтва эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" (Domina cordis) Лідскага раённага цэнтра культуры прыняла ўдзел у вясеннім балі ў Тызенгаўза, які прысвечаны жанчыне. Адбылося мерапрыемста ў Дзятлаўскім цэнтры культуры.

Гэта быў сапраўдны свецкі прыём з танцамі, музыкай, гульнямі. Было элегантна, вытанчана, прыгожа і вельмі па-жаноцку!

А з эпохі "позняга Рэнесансу" іх падтрымалі сям'я Парфенчыкаў з Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, творчыя работнікі Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра і Беліцкага Дома культуры Лідскага раёна.

ТК "Культура Лідчыны".

Правялі зіму

Падчас провадаў зімы ў Лідзе адбыўся цэлы парад Ляляк-Марэнаў.

Канешне ж, самай прыгожай у гэтым гурце была лялька Ласавіца! А неверагоднай папулярнасцю на фотазоне карысталася гусачка ў кашы!!!

ТК "Культура Лідчыны". Фота lidanews.by.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX