Папярэдняя старонка: 2024

Наша слова.pdf № 14 (118) 


Дадана: 02-04-2024,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 14 (118), 3 красавіка 2024 г.

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

У нядзелю 31 сакавіка, на світанні, пад радасныя гукі званоў і велікодных спеваў у цэнтры Менска, на вуліцах, прылеглых да катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія.

Шэсце соцень вернікаў з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у велікодную раніцу ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У працэсіі ўзяў удзел таксама Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Іерархі і святары па чарзе неслі Цела Хрыста ў манстранцыі, што з'яўляецца старадаўнім вялікодным звычаем у Каталіцкім Касцёле.

Пасля працэсіі ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбісуп Станеўскі. Падчас яе да сабраных у архікатэдры вернікаў духоўна далучыліся тысячы тых, хто слухаў яе трансляцыю па радыё або глядзеў яе анлайн у інтэрнэце.

Catholic.by.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Эдуард Акулін


Хрыстос уваскрос, -

як ніводзін з багоў!

Хрыстос уваскрос, -

як зямля напрадвесні!

Хрыстос уваскрос, -

каб вярнуць нам Любоў

і Веру, што й мы,

як і Ён, уваскрэснем!

З пакутаў і слёз,

з укрыжованых кроз:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!


31 сакавіка 2024 г. 7:30.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі

ПАСХА - УВАСКРАСЕННЕ ХРЫСТА

Пастырскае пасланне на Вялікдзень 2024 года


Езус Збаўца уваскрос, аллелюя!

Мір і радасць нам прынёс, аллелюя!

(З песні "Езус Збаўца уваскрос…")


Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!


1. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Вітаю вас гэтымі словамі велікоднага закліку, які ў гэтыя святочныя дні гучыць у каталіцкіх святынях свету.

У слове "сапраўды" заключана пацвярджэнне праўды пра факт уваскрасення нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста. Без гэтай праўды, якая пацверджана гістарычнымі фактамі, не было б нашага збаўлення, без уваскрасення Езуса не было б нашага ўваскрашэння. У гэтай ісціне знаходзіцца фундамент нашай веры, веры ўсіх хрысціянаў. Апостал Павел падкрэслівае гэта ў сваім Пасланні да Карынцянаў: "А калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера вашая марная" (1 Кар 15, 14).

Уваскрасенне Хрыста, якое мы сёння святкуем, гэта пераход Хрыста з душою і целам са стану смерці ў іншае жыццё. І гэтае свята адкрывае нам цудоўную перспектыву нашага канчатковага існавання. Чалавек часта задае сабе пытанне пра сэнс свайго існавання, і ўваскрасенне Хрыста - адказ на гэтае пытанне. Святы Ян Павел ІІ падкрэсліваў: "Хрыстус уваскрос, каб чалавек знайшоў сапраўдны сэнс свайго існавання, каб чалавек жыў у поўні: каб чалавек жыў з Богам і ў Богу". Пан не чыніць нас нявольнікамі, менавіта Ён стварыў нас свабоднымі. Ён ні ў чым не змушае нас, Бог чакае ад нас, хрысціянаў, такога жыцця, каб мы былі соллю, якая надае смак, каб былі такім святлом, у якім людзі ўбачаць добрую вестку пра бязмежную Божую любоў і Ягоную міласэрнасць.

Паводле выказвання святых, "хрысціянін з'яўляецца соллю і святлом свету не таму, што перамагае ці трыумфуе, а таму, што дае сведчанне Божай любові; і ён не будзе соллю, калі не мае сілы, каб "саліць"; ён не будзе святлом, калі сваім прыкладам і навучаннем не будзе сведчыць пра Хрыста-Збаўцу, калі страціць тое, што з'яўляецца сэнсам ягонага жыцця".

2. Тое, што ўчыніў для нас Езус дзве тысячы гадоў таму, і сёння становіцца для нас рэальным. Ён ёсць сярод нас, мы перажываем таямніцу пустой магілы, акунаемся ў сведчанні Яго вучняў, што сапраўды Хрыстус быў Тым, хто перамог смерць. Наш Пан і Збаўца, ахвяруючыся дзеля нас, адкрыў нам цудоўную перспектыву жыцця, якое ніколі не скончыцца.

Хрыстус уваскрос не для таго, каб нам даць добры прыклад, але Езус у сваім целе як бы прадстаўляе пэўны шлях, якім Ён хоча весці ўсіх тых, хто Яму даверыцца. Хрыстус перамог смерць, Ён вярнуўся з магілы не ў выглядзе нейкага прывіду, але ў рэальным сваім абліччы. Калі Езус прыйшоў да сваіх вучняў, то паказаў ім сваё цела, на якім засталіся раны. Адначасова Ён сказаў апосталам: дакраніцеся да Мяне, пераканайцеся, што гэта насамрэч Я, а не якісьці прывід ці дух. Хрыстус паводзіў сябе як жывы чалавек, бо Ён сапраўды ўваскрос.

3. Браты і сёстры, для нас свята Вялікадня не з'яўляецца нейкім пераходам з зімовай спячкі да веснавога абуджэння, не з'яўляецца толькі і выключна святам нашага духоўнага адраджэння, але з'яўляецца прадвесцем таго, што з намі станецца ў рэальнасці. Без уваскрасення Езуса Хрыста не было б гарантыі нашага ўваскрашэння. Уваскрасенне Хрыста - гэта самы важны цуд у гісторыі чалавецтва і гэта падмурак нашай веры. У "Апостальскім сімвале веры" мы паўтараем: веру ў жыццё вечнае, уваскрашэнне цела. Такім чынам, Вялікдзень - гэта свята веры. Езус сказаў: "Я - уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі" (Ян 11, 25-26).

4. Мае дарагія, каб убачыць уваскрослага Езуса, неабходна пачуццё веры. Мы запрошаны адсунуць камень і пакінуць магілу нашых грахоў, узняцца над знешнім, пачуццёвым, дакранальным і бачным, гэта значыць над тымі знакамі, якія паглынаюць нашую ўвагу, энергію, сілы і засланяюць духоўную рэчаіснасць, засланяюць Езуса. Езус аб'явіцца нам, калі мы паверым і даверымся Яму. Гэта станецца тады, калі мы, як Пётр, адмовімся ад разлікаў, самаўпэўненасці, пыхі і станем перад Ім у праўдзе, прызнаючыся ў сваіх грахах. Давайце, як апостал Ян, станем перад Богам у пакоры, малітве і сузіранні, адкрытыя на Яго таямніцу. Давайце будзем мець такую цярплівасць і адданую любоў, як у святой Марыі Магдалены.

5. Вялікдзень - гэта свята надзеі. Хрыстус першым уваскрос з мёртвых. Уваскрэснем і мы, бо мы не з'яўляемся толькі звычайнымі біялагічнымі істотамі, існаванне якіх заканчваецца ў момант смерці. Мы - людзі, у якіх адлюстроўваецца духоўны вобраз і прыгажосць Бога. Бог несмяротны. Мы таксама маем удзел у несмяротнасці. Усё, што мы ствараем на зямлі, - культуру, дабро, прыгажосць, любоў, і тое, што для нас каштоўнае і важнае, не заканчваецца з момантам смерці. Мы надалей жывем на зямлі праз іншых, праз нашчадкаў ці людзей добрай волі, якія гэтую добрую волю рэалізуюць. Уваскрасенне - гэта жыццё вечнае. Таму адзін тэолаг назваў Вялікдзень "рыўком да жыцця".

6. Вялікдзень - гэта таксама свята любові. Святы Павел у прыгожым гімне пра любоў напісаў, што на самай справе ў рэшце рэшт застанецца толькі любоў (гл. 1 Кар 13). Пасля ўваскрасення вера і надзея больш не будуць патрэбныя. Застанецца толькі любоў. У нашым зямным жыцці мы перажываем цярпенні і цяжкасці. Мы плануем, ствараем, будуем лепшае жыццё. Аднак мы ўсведамляем, што ўсё гэта нетрывалае, прамінальнае. Сёння, пры развітых тэхналогіях, калі яны не выкарыстоўваюцца дзеля дабра чалавецтва, дастаткова некалькіх імгненняў, каб знішчыць дасягненні і намаганні цэлых пакаленняў.

Мы бачым, якой знішчальнай бывае таксама стыхія прыроды, калі падчас землятрусаў, цунамі, паводак гіне не толькі ўсё матэрыяльнае, але самае галоўнае - гінуць людзі. Крохкасць нашага існавання паказала і нядаўняя пандэмія, а таксама ўзброенныя канфлікты і праявы агрэсіі. Заахвочваю ўсіх маліцца за ахвяр войнаў і тэрарыстычных актаў, а таксама эпідэмій. Просім, каб міласэрны Бог прыняў нявінную ахвяру загінулых і адарыў іх вечным жыццём у Валадарстве Неба, а параненых і церпячых, а таксама тых, хто знаходзіцца ў жалобе, няхай Уваскрослы Пан умацуе сваёй ласкай у цярпенні.

7. Уваскрасенне Езуса Хрыста нараджае ў нас надзею: нават калі ўсё, здавалася б, траціць сэнс, застанецца вечнасць любові ў Богу. Застанецца пачуццё і ўпэўненасць, што любоў мацнейшая за смерць. Езус прыйшоў на гэты свет, каб адкрыць нам паўсюдную Божую любоў. Бог любіць усіх людзей і ад кожнага чакае любові, нягледзячы на нашыя слабасці, характар, умовы жыцця і прафесію. Праз усё, што мы перажываем, што здараецца ў нашым жыцці, праз цярпенні і радасці, праз праблемы і канфлікты, якія маюць месца ў кожную гістарычную эпоху, Бог кліча нас, каб мы выконвалі новую запаведзь любові, якую даў нам Езус Хрыстус, каб насамрэч палюбілі Бога і бліжняга.

8. Як дасягнуць гэтай любові? Бог даў нам карысныя "рэкамендацыі"- 10 запаведзяў. Святы Ян Залатавусны, калі ў яго спыталі, як быць шчаслівым, параіў: "Хочаш быць шчаслівым - не грашы, калі зграшыў - пакайся, не хочаш каяцца - тады будзь гатовы да цярпенняў". Чалавек знойдзе збаўленне толькі пры ўмове, што будзе наследаваць Хрыста, слухаць Яго слова і выконваць яго, імкнуцца яднацца з Езусам праз шчырае пакаянне і навяртанне.

9. Апошнім часам у інтэрнэце веруючая моладзь распаўсюджвае заклік-параду: "Не кажы Богу, што ў цябе вялікая праблема. Скажы сваёй праблеме, што ў цябе вялікі Бог!" Гэта значыць, трэба больш верыць у Божы Провід, у Божае кіраўніцтва і апеку, а не баяцца праблем і выклікаў.

Сваім уваскрасеннем Езус прынёс усім людзям спакой. Евангелле ад святога Яна перадае абяцанне Хрыста: "Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца" (Ян 14, 27). У гэты ўрачысты дзень зноў гучыць пажаданне Хрыста: Мір вам! Мір людзям ва ўсім свеце! Хрыстус сапраўды ўваскрос і нясе мір усім!

9. Браты і сёстры. На Вялікдзень, па традыцыі, мы складаем адзін аднаму святочныя пажаданні радасных святаў. Жадаю вам, каб вашай штодзённай радасцю быў уваскрослы Хрыстус.

Заклікаю ўсіх нас словамі малітвы Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, каб мы імкнуліся зразумець і цаніць велізарную ласку ўваскрасення Хрыста:

"Без уваскрасення перамагло б зло,

без уваскрасення цемра застаецца без світанку,

без уваскрасення смерць перамагае,

без уваскрасення сэнс жыцця

застаецца таямніцаю…"

Дарагія браты і сёстры! Жадаю ўсім нам абудзіцца да новага жыцця ва ўваскрослым Хрысце! Няхай радаснае і ўзнёслае "Аллелюя" гучыць у нашых сэрцах.

Слёзы з твару выцірайце,

праганяйце з сэрцаў грэх.

Песні радасна спявайце,

хай гучыць вясёлы смех.

Уваскрос Пан над Панамі,

Ён жыве, Ён разам з намі.


Давяраю ўсіх вас Марыі, Маці ўваскрослага Пана, і благаслаўляю: у Імя Айца,+ і Сына, і Духа Святога. Амэн.

У Імя Айца, † і Сына, і Духа Святога. Амэн.


Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

catholik.by.

Лідскі хлебазавод пад Вялікдзень

Па традыцыі напярэдадні Вялікадня на Лідскім хлебазаводзе высвянцілі святочную прадукцыю. Сёлета да свята Вялікдня прадпрыемства спякло яе каля шасці тон. У асартыменце - як ужо стаўшыя традыцыйнымі вырабы (булкі, пернікі, цукровыя слодычы ў форме яйкаў, заправа з тварагом і макам), так і навінкі.

Абрад асвячэння правёў ксёндз - канонік Юры Бяганскі. Ён памаліўся і акрапіў прадукцыю Лідскага хлебазавода, якая пайшла да сваіх пакупнікоў на прылаўкі крамаў.

lidanews.by.

Белпошта выпусціла маркі, прысвечаныя Вялікадню

Белпошта выпусціла віншавальныя маркі да Вялікадня. Іх можна набыць у паштовых аддзяленнях, калі вы збіраецеся адправіць каму-небудзь паштоўку ці ліст.

Паводле СМІ.

КАСТУСЮ ЦВІРКУ - 90

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28 сакавіка 1934 года ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты "Рудзенская праўда", рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. - старшы рэдактар выдавецтва "Юнацтва", з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Полымя", з 1996 г. - кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва "Беларускі кнігазбор". Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1961 г.

Першы артыкул у рэспубліканскім друку з'явіўся ў 1951 г., першы верш - у 1953 г. Аўтар зборнікаў вершаў "Такія сэрцы ў нас" (1959), "Бягуць раўчукі" (1962), "Чарназём" (1967), "Каласы" (1975), "Сцежка дадому" (1980), "Рэха дарог" (1982), "Хат вячысты дар" (вершы і паэма, 1982), "Зялёная Дуброва" (1987), "Лодка долі тваёй" (1988), а таксама кніжак вершаў і казак для дзяцей "Зайчыкаў хлеб" (1966), "Дарункі лесу" (1969), "Як Алесь згубіўся ў лесе" (1986), "Добрыя суседзі" (1988).

Выйшлі мастацкія нарысы, звязаныя з літаратурнымі мясцінамі Беларусі, - "Дарога ў сто год" (1974), "Той курган векавечны" (1985), а таксама манаграфія "Слова пра Сыракомлю" (1975).

Прыняў удзел у напісанні кнігі "Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму" (1989) (з. Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома "Вяселле. Абрад" (1978), кнігі ўспамінаў пра З. Бядулю (з Я. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота "Наваградскі замак" (1989), зборніка "Філаматы і філарэты" (1998), пераклаў 24 балады з цыклу "Спевы пра даўніх ліцвінаў" Яна Чачота..

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!..

Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!

Пачую твой гук на чужой зямлі,

I - бумкае чмель у гародчыку басам,

Трубяць за возерам жураўлі.

У хаце бярвеннай, ля печы - далёкая -

Ходзіць мацерына чапяла,

На плоце певень - жар-птушка - галёкае,

Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.

Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі

Я нават успомніць цябе не змагу,

Што іншая песня - мелодыяй раю -

З душы маёй выцесніць просты твой гук.

Мова мая!

Для мане ты заўсёды -

Сонца вясновага цёплы прамень,

Дзіва ляснога поўныя соты,

Рэчка, што асвяжае ў сухмень.

Кастусь Цвірка.

Першыя аўтамабілі на Лідчыне

Лаўрэш Леанід

Першае зафіксаванае ў прэсе здарэнне з удзелам аўтамабіля на гістарычнай Лідчыне адбылося 4 кастрычніка 1911 г.: "…каля 17-00 пані Чачот ехала на брычцы па дарозе Ліда - Вільня. Не даязджаючы Беняконяў, конь быў напалоханы аўтамабілем пана Вагнера з Вялікіх Салечнікаў, які абагнаў брычку без папераджальнага сігналу. Конь кінуўся ў бок, перавярнуў брычку, і пані Чачот была выкінута з яе на дарогу. Конь з брычкай без гаспадыні памчаўся ў бок мястэчка, дзе і быў злоўлены. Пані Чачот атрымала цялесныя пашкоджанні і не магла сама падняцца з зямлі, аднак кіроўца і пасажыры аўтамабіля не звярнулі на яе ўвагі", - пісала газета "Кур'ер Віленскі".

Першае зафіксаванае смяротнае здарэнне з удзелам аўтамабіля адбылося ўзімку 1918 г., газета "Гоман" паведаміла, што па дарозе Ліда - Гародня, каля Новага Двара, "конь, спужаны аўтамабілем, панёс і разбіў сані аб тэлеграфны слуп. Міліцыянт Якабсан зваліўся з санак і папаў пад аўтамабіль, каторы яго задушыў на смерць".

Першым вядомым мне аўтаўладальнікам на гістарычнай Лідчыне быў уладальнік маёнтка Гурнофель Альфрэд Бразоўскі. Вельмі цікава пра яго пісаў сын уладальніка Ішчалны Андрэй Брахоцкі: "У мае маладыя гады гаспадаром маёнтка быў пан Альфрэд Бразоўскі - стары кавалер. Ездзіў чацвёркай коней, зімой заўсёды са званочкамі, бываў паўсюдна, не прапускаў нічыіх суседскіх імянін і нават у сталым веку сябраваў з так званай "залатой моладдзю". Меў яшчэ нейкі іншы маёнтак у іншым павеце і яшчэ перад Першай сусветнай вайной купіў сабе аўтамабіль - хоць і ўжываны, але гэта быў першы аўтамабіль у Лідскім павеце. Усе балі ў акрузе былі яго, і часта пасля балю брычка Бразоўскага начавала ў канаве. Расказвалі, што для аўтамабіля трымаў двух шафёраў, а шыны ездзіў мяняць за 100 кіламетраў. У часы Першай сусветнай вайны ажаніўся з паннай Янкоўскай і адразу пасля вайны памёр, пакінуўшы адну дачку.

Хадзіла пра яго шмат анекдотаў, якія дасціпныя сябры ахвотна расказвалі. Ён з цікавасцю выслухваў анекдоты пра сябе і сам з іх першы смяяўся. У маёй памяці засталося некалькі такіх гісторый. Расказвалі, што ў маладосці ён некалькі разоў рабіў прапановы рукі і сэрца, але безвынікова. Адным разам у кавярні яму і яго пасіі падалі дзве філіжанкі кавы з вяршкамі ў адным гаршчочку з вушкам. Пан Альфрэд звярнуўся да панны з пытаннем, ці хацела б яна мець з ім адзін агульны гаршчок на ўсё жыццё. Тая адмовілася.

Іншым разам нейкі дасціпнік запэўніў пана Альфрэда, што ведае такі фокус: поўная шклянка вады будзе перавернута над яго галавой, а ён пры гэтым застанецца сухі. Пан Альфрэд сказаў, што гэта немагчыма. Тады жартаўнік прапанаваў паспрачацца на 100 рублёў - вялікія ў той час грошы. Памятаю, як наш улюбёны фурман, стары Юзаф, купіў сабе добрыя скураныя боты за 3 рублі. Пан Бразоўскі быў ашчадны і прапанаваў спрэчку на 1 рубель. Было гэта ў рэстаране, афіцыянт прынёс шклянку вады, якую штукар на вачах усяго рэстарана выліў на галаву пана Альфрэда. Пасля чаго, здзівіўшыся, сказаў, што фокус не ўдаўся, і заплаціў 1 рубель. На гэтым справа да задавальнення абодвух бакоў скончылася".

Вось такім чалавекам быў першы шчаслівы ўладальнік аўтамабіля на Лідчыне.


З-за невялікай колькасці механічнага транспарту аварыі з ім у 1920-х гг. здараліся не часта. Але аўтамабілі і матацыклы ўжо пачалі забіваць і калечыць людзей. Напрыклад, 2 ліпеня 1926 г. за чатыры кіламетры ад Ліды ў бок Вільні, разбіўся аўтамабіль памежнай аховы, паручнік Вяндлінскі загінуў, а кіроўца аўтамабіля атрымаў цяжкія раненні. І з часам падобных выпадкаў станавілася ўсё больш.

І гэта пры хуткасці на нашых тагачасных дарогах, пра якую кажа той факт, што 25 верасня 1929 г. аўтамабіль прэзідэнта Польшчы Масціцкага на шляху з Наваградка ў Ліду суправаджаў эскадрон уланаў 25-га палка.

У лютым 1929 г. у Лідзе з'явіўся першы спецыялізаваны аўтамабіль пажарнай аховы. А пры канцы 1937 г. Лідскі аддзел Чырвонага Крыжа атрымаў першы ў Лідзе санітарны аўтамабіль для перавозкі хворых.

У траўні 1938 г. лідскія паштавікі атрымалі 5 аўтамабіляў маркі "Польскі фіят".

Паміж 1934 і 1936 г. свой стары "Авэрлэнд" на новы "Польскі фіят" змяніла ўдава генерала Кіпрыяна Кандратовіча Ада.

Вось як прафесар Ірэна Стасевіч-Ясюкова, дачка лідскага павятовага доктара, якая жыла ў доме па сучаснай вуліцы 7-га Лістапада д. 4, ўспамінала пра аўтамабіль сваёй сям'і: "Праца павятовага лекара […] была цяжкая і знясільвальная, але праз некалькі гадоў бацькі набылі аўтамабіль; выязджалі з шафёрам (бацька не навучыўся кіраваць гэтым новым набыткам тэхнікі) у нядзелю на возера, часам у кампаніі знаёмых". Ужо ў сталым узросце Ірэна Стасевіч-Ясюкова зноў убачыла дом свайго бацькі, дом свайго дзяцінства: "Усё захавалася ў выдатным стане, у ідэальным парадку, як бы час затрымаўся на месцы. На падворку гараж для аўтамабіля, які запрашаў у нядзельныя выезды на Нёман; асфальтавы пад'езд да гаража, на якім мы гулялі ў мяч або ў гульню "ў класы" з нарысованымі крэйдай небам і пеклам". Праходзячы каля гэтага дома, я заўсёды гляджу на той гараж з вузкімі, якраз для "Фіята 508", варотамі.

Транспарту было няшмат, удзельнікі дарожнага руху не мелі добрай падрыхтоўкі, да таго ж амаль што не было кантролю паліцыі за дарожным рухам. Верагодна, таму паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху вызначаліся дрэнным выкананнем правіл: "Калі вы ездзілі аўтамабілем на нашых дарогах, дык ведаеце... як ігнаруюць усе правілы дарожнага руху вясковыя вазы. Таму з поўным разуменнем мы аднесліся да акцыі лідскага староства, якое звярнула пільную ўвагу на ўпарадкаванне руху на публічных дарогах. 12 ліпеня 1937 г. на галоўных дарогах каля Ліды была арганізавана аблава на "карсараў дарог", кіраваў аблавай сам стараста Міклашэўскі. Рэферэнт бяспекі ў старостве, маёр Арлоўскі, павятовы інжынер Дамброўскі, кіраўнік камісарыяту паліцыі Акаловіч на працягу некалькіх гадзін кантралявалі рух фурманак і аўтатранспарту на публічных дарогах. У выніку за парушэнні яны пакаралі 145 чалавек (за парушэнні правіл руху, адсутнасць нумароў, няправільную вупраж каня і г.д.). Таксама былі пакараны 40 шафёраў перапоўненых аўтобусаў".

У другой палове 1930-х гг. кардынальна змянілася стаўленне самых шырокіх слаёў насельніцтва да аўтамабіляў. Аўтамабіль стаў сімвалам тэхнічнага прагрэсу, а развіццё аўтамабілізацыі - сімвалам сацыяльнага прагрэсу, і таму ў 1937 г. з ініцыятывы дырэктара Купецкай гімназі піяраў Генрыка Жалігоўскага ў гімназіі паўстаў гурток аўтааматараў. У гурток запісалася каля 50 вучняў і некалькі настаўнікаў. У гуртку вывучалася канструкцыя аўтамабіля і атрымліваліся практычныя навыкі кіравання. Настаўніца Купецкай гімназіі Яўгенія Багуцкая першай сярод вучняў і настаўнікаў здала экзамены і атрымала аўтамабільныя правы.

У траўні 1938 г. Лідскі маторны клуб на агульным сходзе вырашыў пачаць будоўлю станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў: "Ліда да гэтага часу не мае станцыі тэхабслугоўвання. У кожным выпадку нават малой паломкі трэба ехаць у Вільню. Лідскі маторны клуб спадзяецца на фінансавую дапамогу самакіравання горада", - паведамляла прэса.


Пры канцы 1936 г. у Лідскім павеце было 27 асабістых аўтамабіляў, 4 грузавыя аўтамабілі, 6 аўтобусаў, 28 матацыклаў - разам 67 механічных транспартных сродкаў: "Ступень матарызацыі Лідскага павета ў Наваградскім ваяводства знаходзіцца на другім месцы, першае месца займае Баранавіцкі павет, які мае 95 механічных транспартных сродкаў, на апошнім месцы - Стаўпецкі павет, дзе ёсць толькі 16 машын (з іх 5 матацыклаў)", - пісала віленская газета "Слова". Спіс ўсяго матарызаванага цывільнага транспарту на Лідчыне ў 1936 г., падаю у канцы артыкула.


А зараз паглядзім, як фінансава цяжка ў тыя часы ў Заходняй Беларусі было ўтрымліваць аўтамабіль тым шчасліўчыкам, якія яго мелі.

Калі б можна было спытаць у тагачаснага лідскага аўтаўладальніка (які па азначэнні быў чалавекам не бедным), чаму ў нашым горадзе так мала аўтамабіляў, кожны аўтааматар адказаў бы адразу: "Бо кошт утрымання аўтамабіля вельмі вялікі". І змог бы падмацаваць свой адказ рахункам. За аснову для разлікаў аўтааматар узяў бы тагачасны самы танны легкавы аўтамабіль, які можна было свабодна купіць, а менавіта мадэль польскага фіата, так званую "пяцісотку" ці Polski Fiat 508 у розных мадыфікацыях. Трэба заўважыць, што кошт гэтага аўта-мабіля амаль не адрозніваўся ад яго кошту на знешнім рынку, тады гэты аўтамабіль каштаваў 5400 злотых (самы танны з мінімальнай камплектацыяй рэкламаваўся за 4950 злотых) і столькі ж, крыху менш ці крыху больш, гэта мадэль каштавала ў тагачасных Італіі, Германіі і Францыі.

З прэсы 1930-х гг., даведваемся, што жыццё тагачаснага аўтамабіля пры прабегу 15 000 км у год, складала 5 гадоў - як бачым, рэсурс быў зусім невялікі. Пасля 5 гадоў эксплуатацыі, аўтамабіль можна было прадаць за тыя самыя грошы, якія былі патрачаны на яго эксплуатацыю на працягу гэтага часу. Таму, каб кожныя 5 гадоў купляць новы фіят, трэба было адкладаць на новы аўтамабіль прыкладна 1000 злотых у год.

Пры гэтым, на працягу 5 гадоў трэба было купіць два камплекты шын, гэта значыць 8 шын і не менш за 16 камер. Самая танная шына для гэтага фіята каштавала тады 70 злотых, а камера - 10 злотых, разам - 720 злотых ці 144 злотыя ў год.

Самая танная цана за гараж, абслугоўванне і змазачныя матэрыялы - 50 злотых у месяц, за 5 гадоў гэта складала 600 злотых.

Дробны рамонт, замена некаторых дробных дэталяў, якія хутка зношваюцца, і розныя малыя выдаткі на ліквідацыю няспраўнасцяў - не менш за 20 злотых штомесяц ці 240 злотых у год.

Падатак на аўтамабіль складаў 42 злотыя ў год, а разам з выдаткамі на рэгістрацыю і штогадовае падаўжэнне рэгістрацыйных дакументаў, якое тады патрабавалася, яшчэ 60 злотых у год.

Усе гэтыя фіксаваныя выдаткі цалкам не залежалі ад колькасці пройдзеных кіламетраў. Адсюль, у штогадовым вымярэнні:

- кошт пакупкі аўтамабіля 1100 злотых у разбіўцы на 5 гадоў;

- гума 144 злотыя;

- гараж і абслугоўванне 600 злотых;

- дробны рамонт 240 злотых;

- падаткі і зборы 60 злотых.

Разам: 2144 злотыя ў год.

Другі артыкул выдаткаў - выдаткі, якія залежаць ад прабегу аўтамабіля. Яны складаюцца з выдаткаў на бензін і маторны алей. Маленькі польскі фіят спажываў у сярэднім 8 літраў на 100 км бензіну і 3 літры алею на 2500 км, бензін каштаваў 70 грошаў за літр, алей - 4 злотыя за літр. Пры прабегу 15000 км штогод, пайшло б 1200 літраў бензіну і 18 літраў маторнага алею - агулам 912 злотых.

Агульныя сумарныя штогадовыя выдаткі складалі б прыкладна 3060 злотых у год, ці 250 злотых у месяц.

Праз пяць гадоў за старую машыну можна было атрымаць 800 ці можа нават і 1000 злотых, але прынамсі столькі ж трэба было выдаткаваць на капітальны рамонт фіята на трэці год эксплуатацыі, гэтыя грошы кампенсуюць адны адных і могуць быць выдалены з уліковай сумы.

Такім чынам, мы бачым, што ўтрыманне самага таннага ў той час аўтамабіля абыходзілася амаль што ў 300 злотых у месяц.

І вельмі мала было людзей, якія маглі б выдаткаваць 300 злотых у месяц на задавальненне ад валодання аўтамабілем.

Трэба заўважыць, што калі кошт фіята - 5400 злотых - пакласці у банк, дык за пры тагачасных 5% можна было б атрымаць не менш за 1350 злотых на працягу 5 гадоў, г. зн. штогод з гэтай сумы можна было б мець 270 злотых прыбытку. У той час мала хто страхаваў аўтамабіль, аднак трэба ведаць, што страхоўка каштавала каля 500 злотых штогод.


У выпадку пакупкі больш вялікага аўтамабіля, напрыклад, форда, пры ўмове, што ён абышоўся б уладальніку бяспошлінна, трэба было б выдаткаваць каля 7000 злотых штогод. Штомесячны кошт з-за двайнога ў параўнанні з фіятам спажывання бензіну і алею, а таксама значна большы кошт гумы, тэхнічнага абслугоўвання і дробных выдаткаў, склаў бы мінімум 400 злотых штомесяц. Такія выдаткі мог сабе дазволіць толькі чалавек, які зарабляў не менш за 2000 злотых у месяц, а такіх людзей у той час было вельмі мала. Аўтамабільныя аглядальнікі лічылі, што ва ўсёй тагачаснай Польшчы мелася, можа, тысяча чалавек, якія могуць патраціць 400 злотых штомесяц на машыну, але не маглі ўжо дазволіць сабе 500 злотых. Таму, адзінай перашкодай для аўтамабілізацыі з'яўляўся выключна нізкі ўзровень даходаў насельніцтва.


Фіят не быў прыстасаваная для нашых тагачасных дарог, але, як пісалі адмыслоўцы, і ва ўсім свеце не было тады машыны для нашых дарог у катэгорыі 300 злотых у месяц, і таму гэтая мадэль не мела канкурэнтаў. Каля 60% тагачаснага еўрапейскага аўтапарку складалі менавіта аўтамабілі такога класу, але аўтааглядальнікі лічылі, што з гэтымі аўто чалавек не мог спазнаць сапраўднай радасці ад аўтамабіля і яго настрой уздымала толькі тое, што праз год пасля пакупкі фіята, яго ўладальнік мог сказаць сабе: "Добра, што я не купіў Форд ці Шэўрале, з такім цмокам я б збанкрутаваў!".


Што за аўтамабіль быў гэты "Польскі фіят"?

Легкавы аўтамабіль "Фіят 508" выпускаўся кампаніяй "Fiat" з 1932 г. Аўтамабіль быў абсталяваны 3-ступеністай каробкай перадач (з 1934 г. - 4-ступеністай), рухавіком аб'ёмам 955 куб. см, магутнасцю ў 20-24 к. с. (мадэль 508 S ужо мела магутнасць 30-36 к. с.). Аўтамабіль развіваў хуткасць да 80 км/г. Даўжыню аўтамабіль меў 3,67 м, шырыню - 1,33 м, а важыў толькі 760 кг. Усяго ў Еўропе было выраблена каля 113 000 такіх аўтамабіляў, большая частка з якіх на заводзе CWS у Польшчы. "Фіят 508" таксама выпускаўся ў Францыі кампаніяй SAFAF пад назвай Simca-Fiat 6CV.


І пры канцы трошкі пра даходы простага чалавека ў нашым горадзе. У красавіку 1938 г. "Кур'ер Віленскі" пісаў: "Заробкі рабочых у Лідзе наогул вельмі нізкія. Таму ўтрымліваць сям'ю, у якой працуе толькі адзін чалавек, які часта зарабляе меней за 2 злотыя ў дзень, надта цяжка". Сярэдні заробак у Заходняй Беларусі заставаўся ніжэйшым за заробкі ў заходняй частцы Польшчы.

Пры канцы 1930-х гг. у горадзе ўсталяваліся прыкладна такія цэны і заробкі: булка хлеба - каля 30 грошаў, 1 кг цукру - каля 1 злотага, 1 кг алею - 80 грошаў, 10 яйкаў - 10 грошаў, пачак запалак - 10 грошаў, 1 кг бульбы - каля 10 грошаў, мяса, ялавічына ці свініна - каля 1,5 злотых, малако - каля 20 грошаў за 1 л., вугаль каля 48 злотых за 1 т., мужчынская кашуля - каля 10 злотых, мужчынскі капялюш - каля 20 злотых, мужчынскія чаравікі - каля 15 злотых, цэгла - каля 40 злотых за 1000 шт., цэмент - каля 30 злотых за 1 т., друкарская машынка - 1 200 злотых, гектар зямлі каштаваў 500 злотых, карова - 100 злотых, пуд збожжа - 2 злотыя. Сярэдні дзённы заробак быў каля 2 - 3-х злотых, мінімальны - 1 злоты, высокі заробак - да 10 злотых. Кваліфікаваны рабочы на "Ардалі" атрымліваў 5 злотых, майстар - 10 злотых. На жніве ў дзень плацілі 2 злотыя, на копцы бульбы - 1 злоты. Зарплата настаўнікаў дасягала 200 злотых у месяц. Зразумела, што ніхто з гэтых людзей не мог нават марыць пра аўтамабіль.

Адначасова, напрыклад заробкі кіраўнікоў, адміністрацыі і працоўных заводакіравання "Ардаля" (абутковая фабрыка) пачыналіся ад 1 тысячы злотых у месяц. Гэтых людзей было мала, але якраз яны і маглі сабе дазволіць мець свой аўтамабіль.


Спіс аўтамабіляў і матацыклаў у Лідскім павеце, на 15 снежня 1936 г.


1 79292 асабісты аўтамабіль Fiat Марачэўскі Уладзімір Эйшышкі, Віленская 68

2 79062 асабісты аўтамабіль Ford Палячак Макс Ліда, Сувальская, 91

3 79192 асабісты аўтамабіль Chevrolet Сацыяльнае забеспячэнне Ліда, Сувальская, 83

4 79093 асабісты аўтамабіль Overland Whippet Сацыяльнае забеспячэнне Ліда, Сувальская, 83

5 79021 асабісты аўтамабіль Tatra Лясковіч Вітольд Маёнтак Філіпкі, Лідская гміна

6 9544 асабісты аўтамабіль Fiat Жалігоўскі Генрык Ліда, Шаптыцкага, 8

7 9530 асабісты аўтамабіль Fiat Кабылінкая Халіна Маёнтак Гарадэнка, Жырмунская гміна

8 79324 асабісты аўтамабіль Ford Ю. Столе Гута шкла Нёмана

9 79316 асабісты аўтамабіль Ford Грузель Раман Нёман, Беліцкай гміны

10 79310 асабісты аўтамабіль Polski Fiat Грабоўскі Рудольф Ліда, Сыракомлі, 2

11 9482 асабісты аўтамабіль Fiat Макарэвіч Уладзімір Ліда, Бярозавая, 21

12 79352 асабісты аўтамабіль Steyer Кіневіч Генрык Маёнтак Больценікі, Беняконская гміна

13 79134 асабісты аўтамабіль Fiat Ельская Яніна Маёнтак і гміна Жырмуны

14 79366 асабісты аўтамабіль Essex Пупко Шымон Ліда, Сувальская, 88

15 9550 асабісты аўтамабіль Studebaker Ардаль Ліда, Фабрычная, 8

16 9568 асабісты аўтамабіль Ford Міцкевіч Станіслаў Ліда, Варшаўская, 32

17 79249 асабісты аўтамабіль Chevrolet Заянчкоўская Аляксандра-Генаэфа Ліда, Пілсудскага, 13

18 79373 асабісты аўтамабіль Ford Галінскі Дамінік Ліда, Мяніцкага, 5/14

19 9597 асабісты аўтамабіль Chevrolet Межва Ян Ліда, Рынак, 3

20 9575 асабісты аўтамабіль Overland Whippet Кузян Зоф'я Маёнтак Кір'янаўцы, Лідская гміна

21 79295 асабісты аўтамабіль Chevrolet Якевіч Станіслаў Ліда, Мацкевіча, 47

22 7939 асабісты аўтамабіль Polski Fiat Кандратовіч Ада Гародна, Жырмунская гміна

23 401 асабісты аўтамабіль Fiat Равінскі Станіслаў Ліда, Гарнянская, 19

24 7939 асабісты аўтамабіль Ford Канаржэўскі Генрык Ліда, Фалькоўскага, 19

25 79239 асабісты аўтамабіль Ford Дамброўскі Антон Ліда, Варшаўская, 24

26 79395 асабісты аўтамабіль Fiat Краеўская Казіміра Гута шкла "Нёман"

27 9505 асабісты аўтамабіль Ford Вольфганг Зыгмунт Воранава, Лідскі павет

28 79301 грузавік Chevrolet Пупко Мейлах Ліда, Сувальская (бровар)

29 79312 грузавік Chevrolet Зарэцкі Шлёма Ліда, Фалькоўскага, 39

30 24884 грузавік Ford Бінкевіч Пётр Ліда, Сувальская, 127

31 7935 грузавік Chevrolet Баркоўскі Міхал Ліда, Сувалькая, 72

32 79135 аўтобус Chevrolet Апановіч Невах Беліца, Лідскі павет

33 79177 аўтобус Chevrolet Школа Купецкая а. Піяраў Ліда, Сувальская, 68

34 79349 аўтобус Chevrolet Пуйдак Вацлаў, Беліца, Лідскі павет Кругер Эдвард

35 79003 аўтобус Chevrolet Кавальскі Берка Радунь, Татарская, 3

36 79391 аўтобус Polski Fiat Аўтобусны кааператыў "Лідзянка" Ліда, Замкавая, 4

37 79260 аўтобус Studebaker Вырваль Станіслаў Ліда, 5-ты лётны полк

38 79226 аўтобус Chevrolet Раманоўскі Юзаф Ліда, Сувальская, 109

39 9416 матацыкл F.N. Кс. Штэйн Чэслаў Воранава, Лідскі павет

40 24870 матацыкл Motocajer Бердаўскі Гецель Ліда, Мацкевіча, 39

41 9485 матацыкл Ariel Антковяк Ян Ліда, 77 п.п.

42 24885 матацыкл Ariel Бакавец Казімір Ліда, 3-га Мая, 61

43 9547 матацыкл Norton Даз Вільям Ліда, 5-ты лётны полк

44 9590 матацыкл Sunbeam Крыгель Юліюш Ліда, Сувальская, 72

45 38717 матацыкл B.S.A. Праўлоцкі Кейстут Ліда, 11-га Лістапада, 4

46 9462 матацыкл Royal Enfield Ненартовіч Ян Ліда, 17-га Красавіка, 20

47 9503 матацыкл Ariel Касоўскі Стэфан Гута шкла "Нёман"

48 38628 матацыкл Panther Грэйцюн Уладзіслаў Ліда, 77 п.п.

49 9546 матацыкл B.S.A. Курганоўскі Алексы Ліда, Мацкевіча, 37

50 403 матацыкл Triumph Рэцька Юзаф Навапрудцы, Лідская гміна

51 405 матацыкл B.S.A. Тоцін Эдмунд Ліда, 5-ты лётны полк

52 1253 матацыкл Niemen Бердаўскі Гесель Ліда, Мацкевіча, 39

53 1253 матацыкл Puch Комінч Юзаф Ліда, Лётная, 49

54 58918 матацыкл D.K.W. Дзяркоўскі Францішак Мыто, Васілішская гміна

55 406 матацыкл Niemen Ражанскі Ёсель Ліда, Сувальская, 12

56 9445 матацыкл F.N. Гаеўскі Вітольд Ліда, 5-ты лётны полк

57 9519 матацыкл F.N. Дамброўскі Антон Ліда, Варшаўская, 24

58 9584 матацыкл Royal Enfield Галік Вацлаў Ліда, Калонія дзяржаўных дамоў

59 9405 матацыкл Gillet-Hestal Гаюн Аркадзь Ліда, Сасновая, 23

60 9571 матацыкл з каляскай Indian Лявіцкі Александр Ліда, Сыракомлі, 2

61 9437 матацыкл з каляскай Harley-Dawidson Казлоўскі Эдвард Іўе, Лідскі павет

62 9554 матацыкл з каляскай Harley-Dawidson Арлоўскі Міхал Ліда, Малая Дварцовая, 14

63 9481 матацыкл з каляскай Matosacoche Грывач Станіслаў Ліда, 77 п.п.

64 9471 матацыкл з каляскай B.S.A. Лех Эдмунд Эйшышкі, Вызвалення, 2

65 3085 матацыкл з каляскай Harley-Dawidson Ціхоўскі Юліян Ліда, Фалькоўскага, 15

66 24877 матацыкл з каляскай Harley-Dawidson Раткевіч Казімір Ліда, Райская, 70

67 9425 матацыкл з каляскай Indian Дварэцкі Мойша Ліда, Камерцыйная, 1

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Бясконцы працэс, шмат імёнаў: Блікер, Бурэ, Грынкевіч, Кальцоў, Мякота, Новік, Саўчанка, Шадура, Якушава

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-13 (105-117) за 2024 г.)

БЛІКЕР Соня (2) - першыя выпіскі па гэтай адной з самых выдатных нашых персаналій мы зрабілі яшчэ ў красавіку 1986 г., і гэта была першая вядомая нам ураджэнка Беларусі, якая ўдзельнічала ў Міжнародным кангрэсе амерыканістаў. 39-ты адбыўся ў Ліме 2-9.08.1970 г. Яе прысутнасць на кангрэсе зафіксавана ў зборніку "Actas y Memorias del XXXIX Congreso Internacional de Americanistas" у 6 т.: "Bleeker Zim, Sonia".

Распачаў як старшыня ўрачыстую інаўгурацыйную сесію кангрэса доктар Хасэ Матас Мар (ад якога мы мелі ліст і матэрыялы ў 1991 г., калі ён быў дырэктарам Міжамерыканскага індзейскага інстытута).

Удзельнікі звярнуліся да аўдыторыі ў сваіх інаўгурацыйных выступленнях і на некаторых менш распаўсюджаных у свеце еўрапейскіх мовах, а доктар Оскар Нуньес дэль Прада (Oscar Nunez del Prado) - ушанаваў кечуа:

"Lluy Yachaywasi Kamayoq Kuraq Wamink'a Alfredo Arrisueno:

Llaqtavkid ancha yupaychasqan Hatun Hamaut'a Luis E. Valcarcel:

Qhepa winay hamaut' akunaq Qollanan Jose Matos Mar:

Kay Hatun Hunukuy Kamayoqkuna:

America Ancha Khuyaq runskuna:

Kay hatun hunukuyman mink'asquen, kusi sonqo ullphurimunkichis, wasikischista saqespa, lIaqtaykichista kharunchaspa. Oanchis hunu runa simi rimaqpa sutimpin allin hampuyta haywariykichis. Kay naupa Tawantinsuyo, junan t'ikareq mosoq Peru runakunan, sonqonta mast'arispa, rijranta kicharispa, qasqonman ma'iykuyta munasunk ichis.

Hauka k'irakuychis vachavnikichista t'akarispa, chaymi allin muju hina, qhepa winay runaq sonqonman chayaspa lIanllarinqa sumaq ruru rurunampaq. Kay qorpa sonqo Peru llaqtan, allin, kusi q'ocho karinaykichista munan.

Allin hampuyta ampuvchis.

Anaychaykichis".

(Напэўна, гэта першы тэкст на мове кечуа, які з'яўляецца ў "Нашым слове").


Сярод фраз, якія дае нам кечуанска-беларускі пераклад Google Translate: "Я запрашаю вас на гэты вялікі сход, і вы пакінеце свае дамы і сваю краіну. Ад імя ста чалавек Oanchis жадаю вам моцнага здароўя. Гэтыя старыя Тавантынсуё, новыя перуанцы, якія сёння квітнеюць, жадаюць адкрыць свае сэрцы, адкрыць рот і пацалаваць вас". "...гэта як добрае насенне, яно дасягне сэрца наступнага пакалення і прынясе добры плён. Гэты памежны цэнтр Перу жадае вам добрага, шчаслівага адпачынку". "Дзякуй, хлопцы".

На кангрэсе прысутнічала шмат амерыканістаў з індзейскімі каранямі.

Найперш нашу ўвагу звярнуў Дэметрыа Рока Вальпарымачы (Demetrio Roca Wallparimachi). Калі ён памёр у 2017 г. ва ўзросце 90 гадоў, пра гэтага былога рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта Сан-Антоніа Абада ў Куска (Universidad Nacional de San Antonio Abad del Cusco) напісалі, што яго прах "пахаваны ва аўдыторыі ўніверсітэта". Пра гэта паведаміла яго дачка Андрэа, якая адзначыла, што яе бацька, які пры жыцці быў адным з самых вядомых фалькларыстаў краіны, памёр у доме, размешчаным на вуліцы Лукрэпата. У 2002 г. Міністэрства адукацыі надала яму ступень Амауты (el Grado de Amauta) - гэта найвышэйшая ўзнагарода, якую Міністэрства адукацыі прысуджае найбольш выдатным дзеячам у галіне адукацыі і навукі.

Не засталіся без увагі наступныя ўдзельнікі з Перу, прозвішчы якіх гучаць не па-еўрапейску: Caycho, Felix; Cayon Arnella, Edgardo; Mejia Xesspe, Toribio; Ore, Teobaldo T.; Rodriguez Suy Suy, Victor; Sivirichi Tapia, Atilio; Tapia, Carlos; Velez Chicata, Aldo; Chahud Gutierrez, Carlos; Chauco E., Bertha; Injoque, Mariluz; Quispe Mejia, Ulpiano; Quispe, Serapio.

У некралогу з "Маямі геральд" (16.11.1971), дасланым нам з ЗША ў выглядзе ксеракопіі, гаварылася: "Будучы студэнткай, а пазней разам са сваім мужам, доктарам Гербертам Зімам, аўтарам больш, чым 100 кніг для моладзі, доктар Блікер шмат разоў перасякала Злучаныя Штаты, засяроджваючыся на індзейскіх раёнах, і наведала Канаду, Мексіку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, каб забяспечыць даследчым матэрыялам свае кнігі.

За апошнія гады яна здзейсніла некалькі паездак у Афрыку, каб даследаваць антрапалогію гэтага кантынента".

У адрасе Зімаў (Цымаў), на які мы пісалі, - "Тавернье, Фларыда". Гэта "адведзенае для перапісу месца і неінкарпараваная суполка" ў акрузе Манро, на Кі-Ларга, найбуйнейшым востраве архіпелага Фларыда-Кіс. Але гэта быў толькі паштовы адрас, а Соня Блікер з сям'ёй жыла, як у раі, на востраве Плантэйшн-Кі гэтага каралавага архіпелага. Праўда, з 1958 г. яна хварэла на рак, а памерла праз год і некалькі месяцаў пасля паездкі на кангрэс у Ліму.

Літ.:

7371 Sonia B. Zim, Author, at 61 (Deaths) // Miami Herald. 1971. Nov. 16. (PBX.)

БУРЭ Павел (2) - 27.10.2004 г. мы пісалі нашаму сябру па перапісцы (які, у сваю чаргу, хацеў знайсці беларускіх сяброў па перапісцы для сваіх вучняў), Келі Фантэну (Kelly Fontaine), настаўніку ў рэзервацыі Разо-Рывер у Манітобе (Roseau River Indian Reservation, Roseau River First Nation, анішынаабэ або аджыбвэ), пытаючыся пра якасць мовы і фармуліровак пытанняў да Джына Оджыка:

"I hesitated to send our questions in the following "ROUGH" VERSION shape. Please let us know if the text is OK. Please brush my style.

Dear Gino Odjick,

There is at least one article in the Belarusian press where you are mentioned as a "bodyguard" of Pavel Bure and an Indian.

The concept of our Society is absolute solidarity in the "Belarusian - American Indian community" (imagine the Belarusians (including all "adopted" persons, i.e. natives of Belarus of all nationalities) as an "Indian" (strongly Indian-oriented) nation).

Unfortunately, Belarusians are often lost their ethnic self-conscience even in their Native land. To say nothing about emigres...

Although the Bure brothers were born in Belarus, they are perceived as totally Russian by the public. But we never forget the very fact of one's birth in our country.

1) We have asked some our "Indianists" about you and possible questions for you. The most typical question is: Is he still connected with his Native people and its heritage?

2) Your "little (as we in Slavic countries say) motherland"... What did Pavel tell you about his motherland, Belarus and his native city, Minsk? Did you bring Pavel to your native place and people?

3) To your knowledge, what does Pavel Bure think about the importance of the Native peoples of the Americas in various fields? Please if possible summarize the topic "Pavel Bure and the Indians".

4) Do you or other Native hockey players help financially Aboriginal health services, for example, cancer centers in which many Natives are treated? Wayne Gretzky, a grandson of a Belarusian, helped oncology patients. And you?

5) Smoking and sports. Indian responsibility for spreading smoking and related diseases. Is peace pipe a "tragic misunderstanding" or even absurdity/nonsense?

6) What do you know about Belarus and hockey in Belarus?

7) Do you consider hockey partly Indian in origin? Which part is really Indian? In your opinion, what is the "core" importance of hockey for the Native people and humankind in general? Many thanks.

Ales Simakou, Belaruska-indzeiskae tavarystva = Belarusian - American Indian Society [postal address, e-mail address]".

Літ.:

1878 Рокаш Т. I няма каму расказаць пра індзейцаў... // Піянер Беларусі. 1990. 4 кастр.

ГРЫНКЕВІЧ Мікалай (24) - калі раней у нашай серыі БСІ (№ 40 (92) "НС.pdf", 2023) мы напісалі, што ссылка з Узбекістана ў Туркменістан (г.зн. проста ў іншую частку Туркестана) была для святара Грынкевіча амаль што паездкай на курорт, гэта было справядліва - у тым ліку і ў святле таго, што паведаміла 22.12.1930 г. лонданская газета "Ньюс кронікл" (News Chronicle) (артыкул выяўлены намі 21.03.2024 г.):

PRIEST TO DIE.

SOVIET SENTENCES ON CHURCHMEN.

From Our Own Correspondent.

Moscow Sunday.

The Tashkent High Court has sentenced the priest Grinkevich, the President of the local Vestry Council, Artomonof, and a churchwarden named Ivanof to death for hiding small change, and also as counter-revolutionaries. All their property will be confiscated.

СВЯТАР ПАВІНЕН ПАМЕРЦІ.

САВЕЦКІЯ ПРЫСУДЫ ЦАРКОЎНІКАМ.

Ад нашага ўласнага карэспандэнта.

Масква, нядзеля.

Высокі суд Ташкента прыгаварыў святара Грынкевіча, старшыню прыхадскога савета, Артамонава, і царкоўнага старасту Іванова да смяротнага пакарання за ўтойванне дробязі, а таксама як контррэвалюцыянераў. Уся іх маёмасць будзе канфіскаваная.

СВЯЩЕННИК ДОЛЖЕН УМЕРЕТЬ.

СОВЕТСКИЕ ПРИГОВОРЫ ЦЕРКОВНИКАМ.

От нашего собственного корреспондента.

Москва воскресенье.

Высокий суд Ташкента приговорил священника Гринкевича, председателя приходского совета, Артомонова, и церковного старосту Иванова приговорил к смертной казни за сокрытие мелочи, а также как контрреволюционеров. Все их имущество будет конфисковано.

І сапраўды - ссылка з амаль звычайнай працай, як педагагічная ў Грынкевіча, - гэта не лагер і не турма. Там ён рэгулярна, відаць, не без асалоды, лавіў вялізных самоў у рацэ Сумбар. І Туркменістан - гэта не суровыя раёны Поўначы. У нас была надзея, што канец жыцця Грынкевіча будзе больш светлы. Мы шчыра спадзяваліся, што яго не закране ў такой самай крайняй форме кампанія рэпрэсій супраць служак царквы. Мы не ведаем, наколькі "контррэвалюцыянер" быў Грынкевіч, але мы думаем, што хутчэй проста працавала "машына тэрору".

Паведамленне ў газетнай калонцы пра смяротны прысуд яшчэ не значыць, што Грынкевіч быў сапраўды расстраляны, тым не менш яно "азмрочыла" гісторыю жыцця гэтага святара, многія эпізоды якой былі непрыемнымі, але больш анекдатычнымі, чым трагічнымі. Словы "small change" у газетным паведамленні гучаць таксама "анекдатычна": працяглы час Грынкевіч быў адказны за ўлік фінансавых сродкаў царквы - уключаючы ўсе долары і рублі Алеуцкай і Аляскінскай епархіі. Рэвалюцыянеры выкарысталі яго сведчанне пра прысабечванне епіскапам часткі грошай, якія царызм выдзеліў рускім дзецям на пераезд у Амерыку з мэтай падрыхтоўкі кадраў для царквы там. Расстрэл, вядома, быў пакараннем не за "дробныя" фінансавыя парушэнні, а за "контррэвалюцыю".

Грынкевіч жыў пры трох сістэмах - пры "чыстым" царызме, пры амерыканскай адноснай дэмакратыі з непазбежнымі элементамі "царызму", паколькі ён не быў эмігрантам, і пры дзіўнай сумесі надзей на свабоду, роўнасць, братэрства з беззаконнем і грубай бяздушнасцю, выканаўчымі крайнасцямі ў савецкім ладзе.

Доктар Русель у брашуры пра беспакаранасць епіскапа Уладзіміра (грамадзянін Васіль Сакалоўскі правёў у савецкім зняволенні невялікі час і памёр сваёй смерцю 27.11.1931 г.) апісаў тыповага расійскага святара на радзіме і перанесеным на антыподы такімі словамі:

"Для такога гатунку людзей ёсць толькі адна аброць іх заганных схільнасцей - страх: страх перад начальствам і страх перад грамадскай думкай. У Расіі святар і манах пастаянна адчувае над сабой пільнае вока паліцэйскага і яго руку на каўняры. Акрамя таго, так ці інакш, яны ўсё ж з'яўляюцца членамі грамадства, з думкай якога даводзіцца лічыцца, каб не зрабіцца адрынутым; членамі грамадства, маральны ўзровень якога больш ці менш абавязковы, і да якога, воляй-няволяй, прыходзіцца падцягвацца.

Але ўявіце сабе рускага левіта, перанесеным у Амерыку, дзе ён трапляе ва ўмовы поўнай свабоды, дзе няма ніводнага са згаданых вышэй уплываў, што стрымліваюць. Начальства няма; амерыканскай паліцыі няма ніякай справы да рускіх святароў. Яны могуць піць, быць заўсёднікамі публічных дамоў і нават здзекавацца над безабаронным, колькі жадаюць. Начальства - сваё, царкоўнае. Але яно ж і задае тон і, пакідаючы падначаленым поўную волю, патрабуе толькі аднаго: каб і яму не перашкаджалі. Не было б толькі даносаў, астатняе - усяроўна. Ад амерыканскага грамадства і яго думкі, думкі вельмі патрабавальнай, суровай, нават дэспатычнай, рускі левіт аддзелены кітайскай сцяной. Ён яе не ведае і няма яму да яе ніякай справы. Ён - рускі чыноўнік, забяспечаны казённым утрыманнем з Пецярбурга, жалаваннем, якое і не паменшыцца і не павялічыцца, што б пра асобу духоўнага чыноўніка ні думалі і не гаварылі амерыканцы. Ён з імі не знаёмы, не знаецца і не бачыцца, будучы аддзеленым ад іх і па мове, і па норавах, і ўяўленнях цэлай безданню. Ён жыве ў маленькім цесным гуртку падобных да сябе таварышаў па службе, якія не лепш, калі не горш за яго самога, адарваны ад радзімы ён знаходзіць у распусце адзінае суцяшэнне і ўзнагароджанне. Іншы эмігрант, не знаходзячыся на казённым утрыманні, воляй-няволяй, адстаўшы ад сваіх, павінен далучыцца да чужых. Для рускага папа гэта зусім лішняе, лішняе вучыцца мове, уваходзіць у зносіны, заводзіць сувязі. Не сёння-заўтра ён жа ўсяроўна вернецца ў Расію. Калі б ён быў амерыканскім святаром або ўвогуле амерыканцам з нейкай іншай прафесіяй, і павядзі сябе недарэчна, яго паства, яго прыхаджане адвярнуліся б ад яго і, пазбавіўшы даходаў, прымусілі б або выправіцца, або ісці ў падзёншчыкі. Але рускі левіт, паўтараю, цалкам засцярожаны ад такога скандалу. Нават ад сваіх прыхаджан ён цалкам незалежны. Ды і якія гэта прыхаджане! Некалькі аляскінскіх дзікуноў, ды братоў славян, якія яшчэ не навучыліся адрозніваць папа ад Бога і да паводзін першага ставяцца, па звычцы, больш чым паблажліва" ("Жыціе праасвяшчэннага Уладзіміра, былога епіскапа Алеуцкага і Аляскінскага, цяпер вікарнага епіскапа Варонежскага", 1895).

Адчуванні клірыка ва ўмовах, калі царква ў Савецкай Расіі, СССР была аддзеленая ад дзяржавы, істотна змяніліся, але ён наўрад ці чакаў такой радыкальнай жорсткасці ў адносінах да сябе з боку новых улад. Шакіраваныя былі і "аляскінскія дзікуны", якія маглі даведацца пра лёс некаторых святароў іх колішняй "расійскай" епархіі ад айца Паўла Шадуры. Як бачым, звесткі пра падобнае можна было сустрэць у буйных англамоўных газетах - з лонданскай гэта магло трапіць у амерыканскую.

28.03.2024 г. мы знайшлі і новае для нас пра бацьку Мікалая святара Рэпкаўскай Пакроўскай царквы Стафана Фёдаравіча Грынкевіча: у "Памятной книжке Могилевской губернии на 1869 год" указана, што ён мае скуф'ю, набедранік, цёмна-бронзавы наперсны крыж і медалі ў памяць пра вайну 1853-1856 гг., г. зн. Крымскую, і "За ўціхаміранне польскага мяцяжу 1863-1864" ("им. скуфью, набед., темнобронз. нап. крест и мед. в пам. в 1853-56 г. и за усмир. польск. мятежа 1863-64 г.").

Літ.:

12464 Сімакоў А. В. Протаіерэй Мікалай Грынкевіч: фармулярны спіс 1907 г. і іншыя крыніцы пра службу ў Сан-Францыска, Чыкага, Арэнбургу, Бялёве і Ташкенце // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць: зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў XIII Міжнар. навук. канф., 28-29 чэрвеня 2023 г., г. Магілёў / уклад. І. А. Пушкін. Мн., 2023. С. 321-329.

КАЛЬЦОЎ Канстанцін (Konstantin Koltsov, Kanstantsin Kaltsou) - пры падачы звестак пра хакеістаў НХЛ у інтэрнэце (на сайце НХЛ гэтая частка звестак не даступная свабодна) даецца магчымасць прасачыць іх сувязі з іншымі гульцамі і - шырэй - іншымі персанажамі хакейнага працэсу. Індзейцаў (або з адпаведнымі каранямі) сярод гульцоў НХЛ было нямала, таксама яны былі і сярод персаналу каманд. Можна прасачыць, на якіх матчах НХЛ сустракаліся беларусы і індзейцы.

Кальцоў і Джына Оджык, Джонатан Чычу (Сан-Хасэ), а таксама Тэд Нолан, пра якіх мы ўжо згадвалі ў нашай серыі БСІ, безумоўна сустракаліся. Канстанцін стаў удзельнікам рэгулярнага чэмпіянату НХЛ у 2002 г., у тым жа годзе скончыў кар'еру Джына. Але Кальцоў быў у Пітсбургу і гуляў за каманды меншых гарадоў ужо за некалькі гадоў да таго.

"Vancouver Canucks", "Montreal Canadiens" і "Pittsburgh Penguins" - гэта толькі першыя прыклады перакрыжаванняў беларусаў і індзейцаў у НХЛ.

Оджык памёр ва ўзросце 52 гадоў у 2023 г. , а Кальцоў ва ўзросце 42 гадоў у 2024 г. На жаль, раннюю смерць Джына звязваюць з энцэфалапатыяй, якая ўзнікла ад частых траўм галавы: тафгай...

Гл. наш ліст да Джына Оджыка ў арт. "Бурэ Павел (2)". Мы пісалі праз Келі Фантэна, які быў пасрэднікам, што трымаў сувязь з "прэс-агентам" Оджыка: (Келі прапанаваў) "I had the chance to talk to Hans Petter Johnson about your interest with Gino Odjick and his relationship with Pavel Bure. I have forwarded a message to Gino who is in Ottawa starting on Wednesday for a youth conference. I will get back to you about what he wants to say or if he is available for an interview. If you would like submit a list of questions that I can forward to him. I have done this in the past for Gino so I can assure you that I can forward you his responses" (28.09.2004).

Літ.:

12097 Раззаков Ф. Российский хоккей: от скандала до трагедии. М., 2012.

МЯКОТА Браніслаў (Bronislav Myakota, 1938-2018) - журналіст, твар і голас якога з мексіканскіх рэпартажаў добра запомніліся савецкім людзям.

Мы пісалі Алесю Карлюкевічу 1.02.1990 г.: "Было б цікава навесці даведкі пра Браніслава Мякоту (Мексіка), прозвішча якога прымушае ўспомніць маці Максіма Багдановіча)". З аналагічным пытаннем мы звярталіся і ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (17.08.1991).

Пазней інтэрнэт дапамог высветліць, што і сапраўды Браніслаў Мякота звязаны з Беларуссю - нарадзіўся ў Бабруйску (1.07.1938 г.).

…15.08.1945 г. група з шаснаццаці дзяцей 5-7 гадоў была накіраваная з Бабруйскага дзетпрымальніка на Капыльшчыну ў толькі што створаны дзіцячы дом (в. Какорычы) - Капыльскі спецдзетдом (спецдетдом) № 2 імя А. Матросава. "Жыццё гэтых дзяцей было даволі складаным, таму яны ведаюць цану мірнаму небу і спакою". Дзяцінства ў іх было, і яно было разнастайным, пра іх развіццё клапацілася шмат педагогаў, шмат сапраўдных беларусаў. Напрыклад, за паходы, спорт, спаборніцтвы з дзетдоме адказваў Уладзімір Сцяпанавіч Грынкевіч…

Анатоль Манкевіч (Менск) пісаў з нагоды 75-годдзя дзетдома: "Людзі Капыльшчыны і зямля выгадавалі нас, навучылі сумленна і добрасумленна працаваць і выпусцілі нас у далёкі жыццёвы шлях. Прыгадваецца, як нас з Браніславам Мякотам дзеці праводзілі на вучобу на Данбас у горны тэхнікум. Некалькі дзетак падбеглі да нас, прыціснуліся і заплакалі. Мы сыходзілі, а дзеці стаялі, махалі ручкамі і плакалі. Браніслаў Мякота пасля заканчэння горнага тэхнікума працаваў на шахце начальнікам участка. Падрыхтаваўся і паступіў у інстытут міжнародных адносін. Пасля заканчэння інстытута з чырвоным дыпломам працаваў і загадваў тэлебачаннем і радыё Савецкага Саюза па пяць гадоў у Анголе, Кубе, Мексіцы".

Сюжэт Мякоты 1988 г. "Мексіканскія эцюды" пра музыку краіны ў цыкле "Творчасць народаў свету" даступны ў інтэрнэце: https://www.youtube.com/watch?v=j9GoElBVJME (Галоўная рэдакцыя народнай творчасці, аўтар сцэнарыя і расказвае - Б. Мякота, рэжысёр - Міхаіл Васільеў, аператар - Юлій Кун). Другім прыкладам сюжэтаў, падрыхтаваных Мякотам, якія сталі даступныя ў інтэрнэце, можа служыць фрагмент перадачы "Міжнародная панарама" "Каналы Сачымілька [або Сачымілка, як хутчэй і гучыць з вуснаў Мякоты]. Мексіка": https://www.youtube.com/watch?v=R_0Zg3ph8V4 (эфір 2.10.1988).

Літ.:

5537 Мексіканцы // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 10. Мн., 2000. С. 269.

НОВІК Аляксандр (Aleksandr Novik) - нарадзіўся ў Магадане. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Бабруйску паступіў на албанскае аддзяленне філалагічнага факультэта ЛДУ. Пасля заканчэння яго ў 1992 г. праходзіў вочную аспірантуру Музея антрапалогіі і этнаграфіі (Кунсткамера). З 1995 г. - супрацоўнік МАЭ, спачатку малодшы навуковы аддзела еўрапеістыкі і агульных праблем. На момант нашага завочнага знаёмства (18.12.2014) быў загадчыкам згаданага аддзела. Член экспертнага савета часопіса "Протокол и этикет".

Новік - албаніст, але знаходзіцца ў цесным кантакце з амерыканістыкай у асобе яго калег і праз факт, што музей наведвае нямала гасцей з краін Амерыкі. Пра свае наведванне ў лістападзе 2007 г. МАЭ дэнаіна (кенаец) Ааран Легет (Aaron Leggett) паведаміў нам у электронным лісце ад 5.05.2008 г. Наведалі музей у час работы ў ім Новіка, напрыклад, батакуд Аілтан Крэнак (Ailton Alves Lacerda Krenak) - адзін з лідараў паніндзейскага руху Бразіліі, тлінкіт Томі Джозеф (Tommy Joseph) - рэзчык па дрэве, знаўца этнаграфіі свайго народа, член "Cherokee Nation of Oklahoma" Джон Хаўарт - дырэктар Музея амерыканскіх індзейцаў (Нью-Ёрк), Сюзі Джонс - намеснік дырэктара Музея гісторыі і мастацтва Анкарыджа, Ален Энгстрам - аляскінскі гісторык (Джуна), Мітчэл Полінг - спецыяліст па этнаграфіі чугачаў (эскімосаў раёна Кенайскага паўвострава і заліва Прынс-Уільям (Prince William Sound)).

Літ.:

11896 Жуковская И. В., Корсун С. А. Указатель материалов по американистике в архиве МАЭ (Кунсткамера) РАН // Этнография и археология коренного населения Америки / отв. ред. Ю. Е. Березкин. СПб., 2010. С. 245-257. (Сборник МАЭ. Т. LVI.)


САЎЧАНКА Павел - маці братоў Саўчанкаў памерла ў Нова-Архангельску ад рожы (erysipelas) - "Savchenkof, Anna Ivanova / 03 March 1860 / Sitka / Creole", узрост - 36 гадоў (http://alaskaweb.org/sitka_burs_1816-1866.html). Павел Саўчанка памёр 15.08.1877 г. у тым жа "этнічным" статусе і ў тым жа горадзе, але ўжо афіцыйна перайменаваным у Сітку. Пра гэта мы даведаліся з рэсурсу "Index to Baptisms, Marriages, and Deaths in the Archives of the Russian Orthodox Greek Catholic Church in Alaska" за адпаведны перыяд. Мы не знайшлі ўказанняў, хто застаўся пасля яго (г.зн. ці быў ён у шлюбе і ці меў дзяцей), але вядома, што яго брат Дзям'ян быў жывы як мінімум у лістападзе 1891 г.

З нашага артыкула 2019 г. (аўтарская версія, пераклад з рускай):

САЎЧАНКА Павел Іосіфавіч - нарадзіўся 3 чэрвеня, верагодна, 1842 г. (1841 г., які пазначаны ў метрычнай кнізе Атхінскага прыхода за 1844 г. [45. ARCA, Vital Statistics, Atka, book for 1844, folio 3, male 9. Нараджэнне Паўла ў 1841 г. выключаецца датай нараджэння Аляксандры і ставіцца пад сумненне ўзростам, адзначаным для Паўла пры яго вучобе ў школе ў Нова-Архангельску (Arndt K. L. 45 ARCA. …). У адзіным спавядальным роспісе, які Арнт знайшла за гады на Сімусіры, узрост Паўла пазначаны 4 гады, Дзям'яна - 1 год (ARCA, Kuril Islands parish records, Confessional list, 1846, reel 56, frame 540).], дзе пацвярджаецца і яго першае хрышчэнне, памылковы) на востраве Сімусір. Відавочна, з прычыны як нараджэння, так і хрышчэння (што адрознівае яго ад брата Дзям'яна) за межамі Аляскі ён не трапіў у лік дзяцей, пералічаных Грынёвым у артыкуле пра Восіпа [46. Грынёў А. В. Хто ёсць хто ў гісторыі... С. 469.]. Гэта парушае канцэптуальны падыход гісторыка ўлічыць па магчымасці склад сем'яў жыхароў Рускай Амерыкі, перш за ўсё народжаных у ёй, пералічыўшы іх па імёнах, а таксама згадаць дзяцей, прывезеных асобамі, якія прыбылі працаваць на РАК. Павел атрымаў імя ад бацькі падчас першапачатковага хрышчэння без святара [47. "Baptized by his father" і "was chrizmated" - выразы з матэрыялаў Арнт, якімі ўдакладняецца розніца паміж асобамі, ахрышчанымі прыхаджанамі і святаром (толькі апошні або архірэй могуць здзяйсняць канфірмацыю, якая з'яўляецца часткай адзінага абраду хрышчэння ў выпадку, калі дзіця адразу хрысціць упаўнаважаная духоўная асоба).] 5 чэрвеня 1842 г. (хросны бацька - томскі селянін Іван Акенцьеў ці Аксенцьеў [48. "Ioann Akentiev" - у: Arndt K. L. Background..., "Аксенцьеў Іван" - у: Грынёў А. В. Хто ёсць хто ў гісторыі ... С. 19). Паводле Грынёва, звольніўся з РАК і выехаў на радзіму ў 1843 г.]), а 17 чэрвеня 1844 г. [49. У сувязі з рэдкім наведваннем вострава святарамі прамежак паміж першым і другім хрышчэннем для Паўла і Дзям'яна складае адпаведна 2 гады і 12 дзён і 1 год, 3 месяцы і 8 дзён.] паўторна ахрышчаны іераманахам Мікалаем (Мілітавым) [50. Электроннае паведамленне К. Арнт ад 17.12.2018 г. Высвятляецца, што Мілітаў быў адпраўлены ў плаванне да вострава Шумшу, паміж пасвячэннем у іераманахі за сем месяцаў перад тым і прызначэннем яго місіянерам да індзейцаў дэнаіна, па прапанове епіскапа Інакенція (Веніямінава): CS, vol. 23, folios 50 verso - 52, No. 65, 21 March 1844, Chief Manager Etolin to Bishop Innokentii - Etolin agrees to the Bishop's proposal to send Hieromonk Nikolai from Novo-Arkhangel'sk to Shumshu Island aboard the brig Promysel in the summer of 1844; CS, vol. 23, folios 117-118 verso, No. 143, 18 April 1844, Chief Manager Etolin to Commander of the brig Promysel, Corps of Fleet navigators praporshchik Gavrilov - Etolin instructs Gavrilov to take Hieromonk Nikolai to the Shumshu Island.]. Дакладная працягласць вучобы Паўла і яго брата ў новаархангельскай школе намі не высветленая [51. У новаархангельскім спавядальным роспісе за 1857 г. браты Саўчанкі адносяцца да выхаванцаў, вучняў РАК (ARCA, Sitka parish records, Confessional list, 1857, reel 265, frame 20). Арнт адзначае, што Дзям'ян выступае ў гэтай якасці прынамсі да 1860 г., калі яму было 16 гадоў, а Павел у апошні раз - у тым жа ўзросце ў 1858 г.]. Ён з маці знаходзіцца ў спавядальным роспісе за 1859 г. Сярод удоў і сірот у Нова-Архангельску; у роспісе за наступны год ужо няма маці, а Павел упершыню называецца крэолам [52. Arndt K. L. Background…]

Літ.:

11838 Сімакоў А. Сын Каржакаватай Рысі, альбо Індзейскія сляды ў Беларусі // Літаратура і мастацтва. 2020. 15 мая. № 18. С. 10. (Тут, упершыню ў беларускім друку, - год смерці Паўла Саўчанкі - звесткі знойдзеныя дзякуючы дапамозе даследчыка Рускай Амерыкі А. Зорына (Курск).)

ШАДУРА Павел (2) - чарговы тэкст з выдадзеных А. Знаменскім у перакладзе з рускай на англійскую (Report on Conditions in the Parish for 1913, узяты з ARCA, roll 201, box D299) зноў акцэнтуе ўвагу на шкодзе салунаў і слабай волі кенайцаў да жыцця без шкодных залежнасцей.

Павел Шадура

СПРАВАЗДАЧА АБ СТАНОВІШЧЫ ПРЫХОДА ЗА 1913 г.

За мінулы 1913 год у Кенайскім прыходзе нічога асаблівага не адбылося. Калі святар наведваў вёскі для выканання рознага служэння, усе жыхары віталі яго з любоўю, і яны цалкам выканалі свае хрысціянскія абавязкі, за выключэннем тых, хто быў у ад'ездзе для работы па найму. Пасля адкрыцця салунаў у многіх вёсках я заўважыў, што маральнасць і цвярозы лад жыцця маіх прыхаджан пачалі падаць. Амаль усе людзі, якія давалі клятву не піць, парушалі яе, калі не адкрыта, дык таемна. Тыя, у каго закончыліся клятвы [oaths], не маюць жадання аднаўляць іх. Мае прыхаджане ў паўночных вёсках настолькі нецывілізаваныя, што не могуць жыць цвярозым жыццём, калі побач салуны. Але з дапамогай Бога і добрых людзей удалося закрыць салун у вёсцы Кенай. Пасля гэтага ўсе жыхары адразу перайшлі да цвярозага і набожнага жыцця [immediately turned to a sober and godly life] без асаблівых клятваў. Я не веру ў магчымасць цвярозага жыцця на Алясцы ў раёнах, дзе існуюць салуны.

Літ.:

3101 Сімакоў А. Вызваленне ад алкаголю // Наша ніва. 1996. 19 жн. С. 11.

ЯКУШАВА Кацярына. Цяжкаатлет-юніёр Ягор Грынько (катэгорыя да 67 кг), якога мы вынеслі ў вакабулу нашай серыі (№ 47 (99) "НС.pdf", 2023), заваяваў бронзавы медаль у штуршку на чэмпіянаце свету ў Гвадалахары (Мексіка, 2023 Junior World Weightlifting Championships, Guadalajara, Mexico, 15-23.11.2023). Юніёры з Беларусі атрымала 8 узнагарод. У суме дваяборства (рывок і штуршок) "серабро" ў Ігната Паўлюкаўца (да 89 кг). Трэцім стаў Ягор Папоў (катэгорыя да 67). У беларусаў шэсць "малых" медалёў (у асобных практыкаваннях). Трэцім у штуршку стаў Уладзіслаў Саковіч (109), "сярэбраны" вынік у рыўку. "Бронзу" ў штуршку здабыў Ягор Грынько (67), Ігнат Паўлюкавец паказаў трэці вынік у штуршку і рыўку.

Кацярына Якушава (Katsiaryna Yakushava, 64) была лепшай у рыўку, але ў штуршку тройчы не здолела зафіксаваць 113 кг. Дваццатае месца, агульную перамогу атрымала амерыканка Кэтрын Эстэп.

Мы не стараемся цяпер адшукаць дэталі "культурнай праграмы" чэмпіянату і склад удзельнікаў з амерыканскіх краін, але лічым, што юныя беларускія цяжкаатлеты атрымалі пэўны "індзейскі" зарад.

Літ.:

11902 Малеванчук Е. В. Древние культуры Мексики в белорусском туристическом проекте // Национальная экономика Республики Беларусь: проблемы и перспективы развития: материалы II республиканской научной студенческой конференции, Минск, 18 мая - 19 мая 2005 г. / [ред. кол.: Г.А. Короленок (гл. ред.) и др.]. Мн., 2005. С. 160-161. ( БГЭУ.)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 91].

Фінал раённага конкурсу школьных экалагічных бізнэс-ідэй "Эка-інавацыі" адбыўся ў Лідскім РЦЭТІК

Юныя прадпрымальнікі ўстаноў адукацыі г.Ліды на суд кампетэнтнага журы @pavelzhulpa, @belinvestbank, @еcocentr_lida прадставілі "зялёныя" ініцыятывы рознай скіраванасці.

Удзельнікі конкурсу распавялі і паказалі, як у рэальнасці можна ўвасобіць ідэю па вырабе ўвайшоўшых у моду эка-шопераў і дызайнерскіх торбаў, выкананых з б/к матэрыялаў, падзяліліся наватарскай і крэатыўнай ідэяй па вырабе васковых сурвэтак і ёмістасцяў для захоўвання, прадставілі актуальны праект па вырошчванні цыбулі і вырабе з яе сушанай заправы .

Па выніках бізнэс-змаганняў дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 15 г. Ліды, 2-е месца падзялілі дзеці з Гімназіі № 1 г. Ліды і Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, 3-е месца заваявана камандамі навучэнцаў з Гімназіі № 1 г. Ліды і СШ № 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова.

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што дадзеныя ідэі будуць рэалізаваны ў поўным аб'ёме ў рамках навучальных бізнэс-кампаній!

ТК "Культура Лідчыны".

"Вясновы навігатар"

Больш за 200 вучняў школ горада Ліды і Лідскага раёна сабраліся ў лясным масіве "Бароўка", каб паўдзельнічаць у раённых спаборніцтвах па спартовым арыентаванні пад назвай "Вясновы навігатар", арганізатарам якіх выступае Лідскі РЦЭТІК у асобе самага дасведчанага турыста Каранкевіча Аляксандра Аляксандравіча .

Многія дзеці выдатна паказалі свае навыкі арыентавання ў лясной мясцовасці, а некаторым раім запісацца ў аб'яднанне па інтарэсах "Турызм і спартовае арыентаванне".

ТК "Культура Лідчыны".

Раённы злёт школьных лясніцтваў

Раённы злёт школьных лясніцтваў-2024 (арганізатары: кіраванне адукацыі Лідскага райвыканкама, Лідскі РЦЭТІК і Лідскі лясгас) прайшоў у батанічным помніку прыроды "Парк Гарні".

Дырэктар цэнтра экалогіі Цехановіч Ж.Н., намеснік дырэктара ГЛГК Лідскі лясгас Борка Ч.М. пазначылі важнасць ведаў дзяцей пра лес, яго ролю і захаванне. Запрошаныя госці - прадстаўнікі ДУ "Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт": дацэнт кафедры лесааховы і драўніназнаўства Ярмаловіч В.А. і намеснік дэкана па навучальнай і навуковай працы лесагаспадарчага факультэта Кавалеўскі С.У - прэзентавалі навучанне ў БДТУ і падкрэслілі важнасць прафесій у вобласці лясной гаспадаркі. Наталля Каламійцава, намеснік начальніка Лідскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адзначыла важнасць удзелу кожнага чалавека ў прыродаахоўных мерапрыемствах.

Веды і ўменні юных лесаводаў былі правераны ў тэарэтычным і практычным турах спаборніцтва. Па выніках двух конкурсаў абсалютным пераможцам стала каманда школьнага лясніцтва Тарноўскай СШ. Дыпломамі ІI і III ступені адпаведна ўзнагароджаны чальцы школьных лясніцтваў Ваверскай СШ і Ёдкаўскай СШ.

Віншуем!

ТК "Культура Лідчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX