Папярэдняя старонка: 2024

Наша слова.pdf № 52 (156) 


Дадана: 24-12-2024,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 52 (156), 26 снежня 2024 г.

З Новым 2025 годам!

З Новым годам!

З Новым годам, з Новым годам!

З новай песняй, з новай казкай!

Зачаруем мімаходам

Долі ходы думкай-краскай!

Кінем покліч гулказвонны

Ад аконца да аконца,

Свет паклічам мёртва-сонны

Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў

Расцярэбім сцежкі-шляхі;

Хай пануюць над прынукай -

Каб аж к небу лёту ўзмахі!..

Над зямлёй зардзіць вясёлка

После бураў, ліхалеццяў;

Бацьку, маці жыць нялёгка, -

Хай жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым годам, што крыніцай

Новай пойдзе ў пераходзе,

Беларуская зямліца!

Беларускі наш народзе!

Янка Купала.

Лідзянін Юрый Пацюпа абараніў дысертацыю

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. адбылася абарона дысертацыі ўраджэнца Лідчыны Пацюпы Юрыя Віктаравіча "Беларускае народнае вершаванне: узроўні, метрыка, рытміка, строфіка" на атрыманне ступені кан-дыдата філалагічных навук (спецыяльнасць фалькларыстыка).

Супер! Шчыра віншем. Хай цяпер у ВАКу ўсё пройдзе хутка і лёгка!

БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Станіслаў Суднік

(Працяг. Пачатак у папярэдних нумарах.)

Кут. Куцця. Покуць. Кутнік. Пакута

Кут уяўляе сабой геаметрычную фігуру, утвораную зломам простай лініі. Вугал - гэта тое самае. Розніца паміж вуглом i кутом тая, што назіральнік да вугла, меншага за 180 град. знайходзіцца знадворку, а да кута - знутры. Геаметрычная фігура з трыма вугламі можа з аднолькаыым правам называцца і трохкутнікам, і трохвугольнікам. Усе залежыць ад таго, дзе сябе бачыць назіральнік. Для беларуса больш прыймальнае слова трохкутнік. Бo яму прасцей уявіць сябе, нават падсвядома, унутры, чым знадворку ўсіх вуглоў.

Беларускія патрыёты ад матэматыкі доўга змагаліся, каб у беларускай матэматычнай тэрміналогіі замяніць слова трохвугольнік на слова трохкутнік, хаця і так, і так правільна. Хіба што ў слове трохкутнік менш літар.

Тут да месца будзе дадаць, што і па часе ўзнікнення слова кут больш старажытнае, чым вугал. Гэтае слова мы бачым яшчэ ў санскрыце. Ёсць там словы hima-kuta - снежная вяршыня. Kuta - тут вяршыня, а любая гара здалёк падобная на востры кут ці вугал. Ёсць у санскрыце і слова dhanya-kuta, што абазначае свіран для збожжа. Ад гэтага слова нам засталося слова катух - адгароджа-ная частка таго самага свірана.

У расейцаў няма выбару. У іх нашым куту і вуглу адпавядае ўсяго толькі слова yгол. У рускай мове мы маем і угол улиц, а вось у беларускай мове гэтаму тэрміну адпавядае рог вуліц. Ну і хто там нешта кажа пра беднасць беларускай мовы?

Хата знадворку мае чатыры вутлы, а ўнутры мае чатыры куты. Месца ў адным з кутоў, у якім ёсць абразы і ля якога стаіць стол, называецца покуццю. Гэта самае ганаровае месца ў хаце. На покуці саджаюць самага ганаровага госця. Калі гасцей няма, на покуць сядае гаспадар.

На покуць у вечар перад Калядамі ставяць гаршчок з куццёй. Куцця - гэта звычайна каша з тоўчаных (ні ў якім разе не сечаных) ячменных круп. Зрэдку бывае з пшанічных. Цяперашнія гаспадыні моцна ў этнаграфію не ўдараюцца і могуць прыгатаваць куццю і з грэчкі, і з проса, і з рысу. Такой бяды. Куцця бярэ назву ад гэтага ганаровага становішча ў куце, на покуці. А ўжо ад куцці, што ў гаршчку, бярэ назву і апошні вечар перад Клядамі- куцця. Па аналогіі з гэтай куццёй называюць яшчэ вечары перад Новым годам і Трыма Kaралямі. Куцця перад Ка-лядамі посная, падаюць толькі посныя стравы. Перад Новым годам куцця скаромная і як найбагацейшая, шчод-рая. З-зa гэтага яшчэ мае назву "Шчадрэц". Перед Трымя Каралямі куцця зноў посная. На куццю не проста вя-чэраюць, а "куцююць".

Куцююць у Беларусі і католікі і праваслаўныя. Куцююць усюды як бы аднолькава і ў той жа час па-рознаму. Што ні край - то абычай. Гэта не пра нас, і не пра куццю. Тут што ні вёска - то нешта інакшае. Ды што там вёска - у дзвюх суседніх хатах знойдзеш адрозненні, асабліва цяпер пры багацці самых розных прадуктаў. Гэта некалі ў 60-я гады 20-га стагоддзя, калі прывезлі ў Сей-лавічы марожаны хек, то будзе той хек ва ўсіх хатах. Прывезлі селядцы - будуць селядцы, а прывезлі камсу, то будзе камса. І ўсяроўна стравы будуць розніцца. Неад'емным прадуктам на куцю быў мак, то ён быў, мабыць, ува ўсіх. А ўжо з чым і ў якім выглядзе. У Сей-лавічах традыцыйна гэта аладачкі з макам. У іншых месцах іншыя мучныя вырабы. Верашчака з грыбамі. Магла быць, магла і не быць... Але на куццю на покуці мусяць быць: гаршчок з куццёю, кавалак хлеба, соль, у католікаў каляда (аплатка), свечка, як правіла ў шклянцы з жытам. Калі свечка ў падсвечніку, то недзе тое жыта павінна быць - хоць у каласах, хоць у зерні.

Як ужо адзначалася, па паходжанні слова кут, як аднаскладовае, вельмі старажытнае. Яно мае шмат пераносных значэнняў. На Беларусі на карэнныя зубы могуць сказаць: "Кутнія зубы". Кватарант, які здымаў куток або закуток, называўся некалі кутнік. Тут куток у сэнсе жытло.

"Мой родны кут, як ты мне мілы", - пiшa Якуб Колас i розумее пад словам кут слова край, сваю старонку.

Наступныя словы, якія выходзяць са слова кут - гэта пакутнік і пакута. Першаснае значэнне слова пакутнік - чалавек, які не мае свайго жытла і туляецца па чужых кутках, або чалавек, які туляецца па чужых краях. Гэтае тулянне - сапраўдная пакута. Пазней слова пакута займела шмат іншых сэнсаў: мУка, цярпенне і г.д. Але першая і найбольшая пакута для чалавека - страціць свой дом і свой край. Беларусы на чужыне, нават калі жывуць добра, усяроўна пакутуюць. Адвечная цяга дадому не пераадольваецца і не замазваецца нічым.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР ЛІДЧЫНЫ НА 2025 ГОД

Лідская зямля мае сваю слаўную і даўнюю гісторыю. Стагоддзямі насялялі наш край працавітыя, высакародныя, багатыя на мастацкія таленты людзі, якія зрабілі свой унёсак у развіццё гаспадаркі, навукі, культуры і мастацтва Лідчыны.

Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае юбілейныя даты 2025 года і кароткія звесткі пра вядомых людзей і падзеі гісторыі Лідчыны. Спадзяёмся, што наша выданне будзе карысным для шырокага кола чытачоў, краязнаўцаў, бібліятэкараў.


750 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (каля 1275 - 1341 гг.) Вялі-кага князя Вялікага Княства Літоўска-га, заснавальніка Лідскага замка.

610 гадоў (ліпень 1415 г.) першай згадцы пра Мыто (Лідскі р-н).

575 гадоў таму назад (1450 г.) пачата будаўніцтва касцёлаў у Крупе (Крупаве) і Новай Ваверцы (Дылеве) Лідскага павета.

565 гадоў (1460 г.) з часу першага вядомага пісь-мовага ўпамінання вёскі Крупава. Згадваецца, як вёска і маёнтак Крупа (Крупуя), шляхецкая ўласнасць.

545 год з дня нараджэння Юрыя Радзівіла (каля 1480 - 1541 гг.). Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Меў маёнткі ў Ашмянскім, Гара-дзенскім паветах, у Жырмунах, Да-кудаве, Сяльцы і Зблянах Лідскага павета.

530 гадоў (1495 г.) з часу пер-шага вядомага пісьмовага ўпамінан-ня вёскі Голдава. Згадваецца, як двор Оўдава (Олдава).

500 гадоў (1525 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Сялец (Ганчарскі с\с). Згадваецца як маёнтак Ю.М. Радзівіла ў Лідскім павеце Наваградскага ваяводства.

505 гадоў (1520 г.) з часу першага вядомага пісь-мовага ўпамінання вёскі Дворышча.

455 гадоў таму (1570 г.) Ваверка Лідскага павета атрымала статус мястэчка.

435 гадоў таму, 17 верасня 1590 г. прывілеем караля і Вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы г. Ліда было нададзена Магдэбурскае права і гарадская пячатка з ільвом і двума перакрыжаванымі ключамі (сучасны герб г. Ліды).

355 гадоў таму (1670 г.) кароль і Вялікі князь Міхал Вішнявецкі сваім прывілеем пацвердзіў Лідзе Магдэбурскае права.

290 гадоў таму (1745 г.) адкрыта школа піяраў у Лідзе.

260 гадоў (1765) з часу першага вядомага пісьмо-вага ўпамінання вёскі Гарні. Згадваецца, як вёска, цэнтр "дзяржавы" ў Лідскай эканоміі.

255 гадоў таму (1770 г.) пабудаваны Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл па праекце архітэктара І.К. Глаўбіца.

230 гадоў таму (14 снежня 1795 г.) Лідчына ўключана ў склад Расійскай імперыі. Начальнікам Лідскага павета прызначаны секунд-маёр расійскіх войскаў Карл Мейр.

230 гадоў (1795 г.) назад у вёсцы Голдава Лідскага павета пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная).

235 гадоў назад (1790, Лідскі павет - 1878) нарадзілася графіня Сафія дэ Шаузёль-Гуф'е (у дзявоцстве Тызенгаўз) - фрэйліна дзвюх рускіх імператрыц, аўтарка шэрагу гістарычных раманаў, мемуарыстка. Пакінула каштоўныя ўспаміны пра часы праўлення Александра І, вайну 1812 года і інш.

215 гадоў таму (канец 1810 г.) пабудавана Крыжаўзвіжанская царка ў Бабрах Лідскага павета.

185 гадоў з дня нараджэння Дамбавецкага Аляксандра Станіслававіча (1840-1914 гг.), уладальніка маёнтка Бердаўка (1864 - 1914 гг.) (пабудаваў Бердаўскі палац, заснаваў парк), краязнаўца, ганаровага суддзі Лідскага павета.

170 гадоў з дня нараджэння Столе Юліюша (1855 - 1927 гг.), уладальніка аднаго з буйнейшых у Еўропе шклянога завода "Нёман" у г. Бярозаўка. Пахаваны ў Бяро-заўцы.

165 гадоў з дня нараджэння Вільгельма Краеўскага (1860 - 1905 гг.), аднаго з заснавальнікаў шкляной вытворчасці на Лідчыне.

165 гадоў (1860 г.) з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Жырмуны. Згадваецца як сяло ў Лідскім павеце. З 1861 года цэнтр Жырмунскай воласці Лідскага павета.

160 гадоў таму (восень 1865 г.) у Дакудаве была адчынена народная навучальня.

160 гадоў назад (1865 г.) у вёсцы Дакудава Лідскага павету пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная), 1867 (мураваная).

160 гадоў назад (1865 г.) у вёсцы Мыто Лідскага павета пабудавана Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (драўляная), 1866 (мураваная).

150 гадоў таму (1875 г.) пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лід-скіх праваслаўных могілках на сродкі, ахвяраваныя аднадвор-цам Антонам Васнеўскім.

150 гадоў (1875 г.) назад адкрылася Першая гута (шкляная майстэрня) каля Бярозаўкі.

145 гадоў таму назад (восень 1880 г.) святар Сяргей Шостаў наладзіў у Радзівонішках Лідскага раёна царкоўна-прыходскую школу.

135 гадоў таму (восень 1890 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баярах Смалоцкіх, Вангах і Лазянах, а таксама царкоўна-прыходская школа ў Баярах Лідскага павета.

125 гадоў таму (канец 1900 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баневічах, Жучках, Мінойтах, Навасадах і Заполлі Лідскага павета.

120 гадоў назад (1905 г.) выйшла першая кніга па гісторыі нашага горада. (Шимелевич, М. Город Лида и Лидский замок: исторический очерк. Вильна: Типо-графия "Русский Починъ", 1905).

120 гадоў назад пабудаваны Касцёл Святога Міхаіла Арханёла у вёсцы Белагруда. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каш-тоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

115 гадоў таму (1910 г.) Лідская жаночая навучальня пе-раўтворана ў Лідскую жаночую гімназію імя М. Навіцкай.

115 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Ігнатава (1910-1944). У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з кіраўнікоў патрыятычнай падпольнай групы. 23 чэрвеня 1944 года расстраляны. Пасмяротна ўзнагаро-джаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.

115 гадоў з дня нараджэння Драгуна Юльяна Баляслававіча (1910-1973). У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў актыўны удзел у арганізацыі партызан-скага атрада імя Чкалава. У 1944-1949 гг. - галоўны рэдак-тар газеты "Уперад". Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

110 гадоў таму (восень 1915 г.) Алаіза Пашкевіч (Цётка) адкрыла ў Лідзе першую беларускую школу.

110 гадоў з дня нараджэння Гладышава Яфрэма Іванавіча (1915 г., Бабруйскі р-н - чэрвень 1941 г.), першага старшыні Лідскага гарвыканкама (люты 1940 - чэрвень 1941). Адным з першых уключыўся ў стаханаўскі рух, усесаюзны рэкардсмен па распілоўцы лесу. Дэпутат Вяр-хоўнага Савета БССР першага склікання.

105 гадоў з дня нараджэння Кліменкі Паўла Іванавіча (1920-1941), лейтэнанта войск НКВД, загінуў у першыя дні вайны на Лідчыне, здзейсніў подзвіг , падобны да подзвігу героя бессмяротнай паэмы А.Твардоўскага "Василий Теркин".

100 гадоў з дня нараджэн-ня Клімко Аляксандра Аляксан-дравіча (1925-1944). У гады Вя-лікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў патрыятычнай пад-польнай групы. 3 траўня 1944 го-да расстраляны нямецка-фашы-сцкімі захопнікамі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчын-най вайны І ступені. Яго імя но-сіць адна з вуліц нашага горада.

100 гадоў з дня нара-джэння Качана Анатолія Гаўры-лавіча (1925-1944). У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўны удзельнік патрыятычнай падпольнай групы. 3 траўня 1944 года расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасмяротна ўзнага-роджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.

100 гадоў з дня нараджэння Халявінскага Леаніда Фёдаравіча (1925-1943). У гады Вялікай Айчын-най вайны актыўны удзельнік па-трыятычнай падпольнай групы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэ-нам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада.

85 гадоў назад (1940 г.) Указам Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.

85 гадоў таму назад (студзень 1940 г.) у Лідзе адкрыты педнавучальня і музычная навучальня.

85 гадоў назад Ліду наведаў народны паэт Беларусі Янка Купала (сакавік 1940 г.). З ім прыехалі Зэлік Ак-сельрод, Пятро Глебка, Алесь Кучар. У Лідзе да іх далу-чыліся Валянцін Таўлай, Ніна Тарас, Анатоль Іверс, Пятрусь Граніт.

85 гадоў таму пры гарадской бібліятэцы адкрылася дзіцячая бібліятэка (чэрвень 1940 г.).

85 гадоў - 1940 год - падрыхтоўка да выбараў у Савет Нацыянальнасцей СССР. Кандыдат ад Ліды Сяргей Прытыцкі. Ад Слабадской выбарчай акругі № 306 у Вяр-хоўны Савет БССР вылучаны Янка Купала.

80 гадоў таму (5 жніўня 1945 г.) гарадской біб-ліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы.

70 год таму (восень 1955 г.) у Лідзе адкрыта дзіцячая музычная школа.

60 гадоў таму (10 траўня 1965 г.) Указам Прэзі-дыума Вярхоўнага Савета БССР пасмяротна ордэнам Ай-чыннай вайны І ступені ўзнагарожданы М. Ігнатаў, А. Клімко, М. Кастраміна, М. Наказных, А. Качан, Л. Халя-вінскі, Л. Кудлачоў.

60 год таму (1965 г.) быў устаноўлены помнік-абеліск на месцы растрэлу яў-рэяў у гады Вялікай Айчын-най вайны.

55 гадоў таму назад (1960 г.) міністр абароннай прамысловасці выдаў загад аб пачатку будаўніцтва ў Лідзе завода "Оптык".

55 год таму (канец 1970 г.) званне Народнага калектыву прысвоена ансамблю "Лідчанка" гарадскога Дома культуры.

45 гадоў таму назад г. Ліда (1980 г.) ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і Ганаровай граматай Вяр-хоўнага Савета БССР.

40 год таму (1985 г.) пры Бердаўскім ДК быў заснаваны сямейны ансамбль Парфенчыкаў.

35 гадоў таму назад пастановай Савета Міністраў БССР № 48 ад 5 сакавіка 1990 года быў створаны заказнік рэспубліканскага значэння "Дакудаўскі" для захавання месцаў масавага вырастання журавін і стабілізацыі гідра-лагічнага рэжыму верхавога балота.

35 гадоў таму назад (1980 г.) пачала выходзіць газета "Наша слова".

30 гадоў таму назад (1995 г.) г.п. Бярозаўка Лідскага раёна нададзены статус горада.

30 гадоў назад (1995 г.) створаны ансамбль песні і танца "Талака", што дзейнічае на базе Лідскіх электрыч-ных сетак.

25 гадоў таму (2000 г.) пачаў выдавацца літара-турна-мастацкі часопіс "Ад лідскіх муроў".

20 гадоў назад (17-18 верасня 2005 г.) у Лідзе прайшоў першы Міжнародны рыцарскі турнір "Замак Гедыміна"; з 2007 года "Меч Лідскага Замка".

15 гадоў таму (3 снежня 2010 г.) закладзены першы камень у фундамент Лідскага завода гарачай ацынкоўкі металаў у раёне в. Даліна.

15 гадоў назад (2010 г.) у Лідзе пабудаваны касцёл Святой сям'і.

15 гадоў назад (2010 г.) у Лідзе прайшлі рэс-публіканскія Дажынкі, якія змянілі горад.

10 гадоў назад (2015 г.) у Лідзе насупраць раённага Палаца культуры адкрыты памятны знак у гонар герояў-авіятараў.

5 гадоў назад (2020 г. ) Ліда стала культурнай сталіцай Беларусі.

ЛІДСКІЯ ЮБІЛЯРЫ 2025 ГОДА

СТУДЗЕНЬ

1 - 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Чарапіцы (1945 г., г. Ліда), кандыдата гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

6 - 70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Ста-ніслававіча Смольскага (1955 г., в. Хадзюкі Лідскага раёна), першага намесніка начальніка ваеннай акадэміі Рэспуб-лікі Беларусь.

10 - 100 гадоў з дня нара-джэння Рыгора Філатавіча Фамі-чова (1925 г., в. Рунцава Курскай вобл. - 1978 г.) - першы сакратар Лідскага гаркама КПБ (люты 1961 г. - студзень 1968 г.). Пры Фамічове Р.Ф. ў Лідзе пабудаваны Лакафар-бавы завод (1963-1968 гг.), рэкан-струяваны аўтарэмзавод (1962-1965 гг.), хлебакамбінат, мясакам-бінат, уведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі і ўчасткі на абутковай фабрыцы, заводзе электравырабаў, на "Лідсельмашы", камбінаце харчканцэнтратаў. Пабудавана сярэдняя школа № 11, кінатэатр "Юбілейны", адкрыты планетарый і Лідскі індустрыяльны тэхнікум, насыпаны Курган Бессмяроцця.

14 - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Іосіфавіча Сяржынскага (1935 г.), беларускага эканаміста, кандадата эканамічных навук. Жыў на Лідчыне з дзяцінства да 1953 г., вучыўся ў сярэдняй школе № 3, Лідскім педвучылішчы.

ЛЮТЫ

2 - 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955 - 2019 гг., г. Ліда), настаўнічала ў школах города Ліды. Аўтар кніг "Из соли, сахара и перца" і "Живу по чувствам".

3 - 105 гадоў з дня нара-джэння Дзмітрыя Іванавіча Жабін-скага (1920 - 1945). Штурман 75-га гвардзейскага штурмавога авія-цыйнага палка 1-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі, 8-й Паветранай арміі, 4-га Украін-скага фронту. Герой Савецкага Саюза. (1944). Вызваляў Ліду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

8 - 75 гадоў з дня нара-джэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950 г., г. Краснаярск - 2004 г.), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога.

19 - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925 г., в. Падкасоўе Наваградскага раёна - 1998 г.) - самадзейнага паэта. З 1957 г. жыў і працаваў на Лідчыне, асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лід-чыне гаспадарцы - саўгасу "Тарнова". "Заслужаны ра-ботнік сельскай гаспадаркі". Аўтар трох зборнікаў пазіі.

21 - 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Ілары-ёнавіча Сіранкова (1915 - 1985гг.). Інвалід Вялікай Айчыннай вайны, інжынер, прараб у розных будаўнічых арганізацыях. У часопісе "Север" у № 4-5 за 1977 г. была апублікавана яго дакументальная аповесць "У балотах Сінявіна" - пра спробу прарыву блакады Ленінграда ў верасні 1942 г.

САКАВІК

2 - 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Леанідавіча Крупы (1955 г., в. Мастаўляны Лідскага раёна), педагога, краязнаўца, музеязнаўца, дырэк-тара Бердаўскай сярэдняй школы. Аўтар кнігі "Пакінуць след на зя-млі".

17 - 90 гадоў з дня нара-джэння Таццяны Іванаўны Сямё-навай (1935 г.). Працавала ў да-школьных установах города Ліды. Аўтар кніг "Осенний вальс" і "По-звала судьба в дорогу".

25 - 55 гадоў з дня нара-джэння Парфірыя, епіскапа Лідскага і Смар-гонскага (Алег Сцяпанавіч Прэднюк).

КРАСАВІК

13 - 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Лысага (1965 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, кандыдата медыцынскіх навук.

ТРАВЕНЬ

1 - 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пар-фір'евіча Дронава (1930 г.), ветэран ракетных войск, пал-коўнік ў адстаўцы, мае ўзнагароды. Аўтар кніг "Не ведая покоя", "Любовь - мой плен и вдохновенье" і інш.

9 - 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляк-сандравіча Бурдуна (1935 г., в. Збляны Лідскага раёна), беларускага матэматыка, кандыдата фізіка-матэма-тычных навук.

10 - 40 гадоў з дня нара-джэння Аляксея Аляксандравіча Сымановіча (1985, г. Ліда), на-стаўніка рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Ліды. Магістр літаратуразнаўства. Настаўнік года 2014.

11 - 70 гадоў з дня нара-джэння Віктара Аляксандравіча Праўдзіна (1955 г., г. Ліда). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг "Візіцёр з поўначы", "Эксгумацыя", "Шлях да Галгофы" і іншых. Лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2021 г.)

ЧЭРВЕНЬ

1 - 65 гадоў з дня нараджэння Інесы Генадзьеўны Белуш (1960, Дзятлаўскі раён), старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў.

3 - 160 гадоў з дня нараджэння Марыі Канстанцінаўны Навіцкай (у дзявоцтве Снітко, 1865 - (?)). Заснавальніца Лідскай жаночай гімназіі.

8 - 80 гадоў з дня нара-джэння Валерыя Васільевіча Сліўкіна (1945 г., г.Ліда), кандыдата геаграфічных навук.

12 - 75 гадоў з дня нараджэння Франца Вісманта (1950 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

24 - 95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Хітруна (1930 г., в. Навіцкія-2 Лідскага раёна), дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча СССР (міністр СССР, член ЦК КПСС, народны дэпутат СССР).

ЛІПЕНЬ

23 - 65 гадоў з дня нараджэння Наталлі Пятроўны Баранавай (Галаватай) (1950 г., г. Ліда), доктара педагагічных навук, рэктара Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

29 - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Лабана (1945 г., в. Навапрудцы Лідскага раёна), дырэктара Лідскіх электрасетак, камандзіра аддзела беларускіх энергетыкаў па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Спітаку (Арменія). Ганаровы грамадзянін г. Ліды.

ЖНІВЕНЬ

6 - 310 гадоў з дня нараджэня Мацея Догеля (1715 г., в. Гембулы Лідскага павета - 1760 г.), гісторыка, правазнаўца, педагога.

16 - 105 гадоў з дня нараджэння Бяды Леаніда Ігнатавіча (1920 - 1976 гг.), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, заслужанага ваеннага лётчыка СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза (1944 г., 1945 г.). Удзельнік вызвалення горада Ліды ў Вялікую Айчынную вайну. Яго імя носяць вуліцы горада Ліды і Менска. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

ВЕРАСЕНЬ

2 - 75 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Якаўлевіча Дзвілянскага (1950 г., Ліда - 2010 г.), беларускага і яўрэй-скага музычнага педагога, кампазітара, кандыдата мас-тацствазнаўства.

12 - 125 гадоў з дня нараджэння Аслікоўскага Мікалая Сяргеевіча (1900 - 1971 гг.), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзель-ніка грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі (у т.л. горада Ліды) у Вялікую Айчынную Вайну. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

15 - 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Богуша (1930 г., Карэліцкі р-н), журналіста, краязнаўца, рэдактара лідскай газеты "Уперад" у 1963-1969 гг.

КАСТРЫЧНІК

5 - 70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лучко (1955 г., в. Карнілкі Лідскага раёна), беларускага біёлага, кандыдата біялагічных навук.

10 - 100 гадоў з дня нараджэння Балгарына Сяргея Іванавіча (1925 - 2002 гг.). Удзельні-чаў у вызваленні горада Ліды ў час Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грама-дзянін горада Ліды. Каля вёскі Пара-чаны Лідскага раёна ўсталявана стэла ў гонар подзвігу, які ён здзей-сніў.

10 - 85 гадоў з дня нараджэн-ня Канстанціна Тарасава (1940 г.), беларускага пісьменніка. У другой палове 60-х гадоў працаваў на шклозаводзе "Нёман" (г. Бярозаўка).

25 - 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іосіфавіча Ласмінскага (1950 г., г. Ліда), журналіста, краязнаўца, фотамастака, кіраваў народным фотаклубам "Гродна" і ДУ "Тэлерадыёвяшчальны канал "Гродна-плюс".

26 - 55 гадоў з дня нара-джэння Андрэя Аляксеевіча Аста-шова (1970, г. Ліда) - мастак, скульптар, член Беларускага са-юза мастакоў, працуе ў камені і бронзе, займаецца малюнкам і графікай, аўтар мастацкіх пла-катаў і буклетаў.

ЛІСТАПАД

23 - 120 гадоў з дня нараджэння Кажамякіна Аляксандра Уладзіміравіча (1905 - 1996 гг.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў Лідчыну. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

СНЕЖАНЬ

5 - 75 гадоў з дня нараджэння Таццяны Навуменкі (1945 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне экалагічнай эпідэміялоіі, кандыдата медыцынскіх навук.

17 - 95 гадоў з дня нараджэння Алесі Бурак (1930 - 2017 г. Ліда) настаўнічала ў школах г. Ліды. Аўтар зборніка вершаў "Прастора дабрыні".

20 - 185 гадоў з дня на-раджэння Казіміра Дамінікавіча Альхімовіча (в. Дэмбрава Лід-скага пав. - 1916 г.), беларускага жывапісца, графіка, дэкаратара, аўтара жывапісных і пластыч-ных работ для касцёлаў.

25 - 85 гадоў з дня нара-джэння Івана Іванавіча Багдзе-віча (1940 г., г. Ліда), беларускага вучонага ў галіне біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёл, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Дарослыя дзецям

Падвядзены вынікі VI рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай

18 снежня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў VІ адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую. Дадзены конкурс ладзіцца ў шосты раз, упершыню ён прайшоў у 2014 годзе, і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу аматараў літаратурнай творчасці, садзейнічае раскрыццю новых талентаў, пад-трымлівае і заахвочвае паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 10 літаратараў у жан-рах: "Паэзія", "Проза", "Драматургія". Усе творы, якія паступілі на конкурс, выдадзены асобным зборнікам, яго можна было набыць тут жа.

Ацэньвала паступіўшыя творы журы ў складзе: Арцём Мартынаў, дырэктар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Алена Быстрыцкая - намеснік дырэктара Лідскай рваённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і Станіслаў Суднік - рэдактар лідскага літаратурнага альманаха "Ад лідскіх муроў". Вяла імпрэзу галоўны бібліёграф біб-ліятэкі Галіна Курбыка, а ўручаў дыпломы і канверты дырэктар бібліятэкі Арцём Мартынаў.

Першую прэмію атрымаў літаратуразнавец,, паэт, пісьменнік і драматург, жыхар горада Слонім Сяргей Чыгрын (конкурс жа рэгіянальны) за дзве п'есы для дзяцей, другую прэмію падзялілі паміж Уладзімірам Васько (апавяданні) і Наталляй Тананушка (замалёўкі з дзяцінства), трэцяя прэмія дасталася Ірыне Маркевіч (вершы) і Станіславе Белагаловай (вершы).

Усе астатнія, хто прымаў удзел у конкурсе, атрымалі падзячныя падарункі.

Разыначкай гэтай цырымоніі традыцыйна з'яўля-ецца прадстаўленне рэдкага лідскага выдання, якое рых-туецца спецыяльна да цырымоніі. Раней гэта былі 1-я і 2-я кніжкі тэтралогіі Веры Навіцкай, чыё імя носіць конкурс, кніжачка дзіцячых вершаў Марыі Канапніцкай "Ад вясны да зімы", фрагмент успамінаў Альжбеты Табенскай "Мы так хацелі вучыцца". Сёлета адбылася прэзентацыя кні-жачкі вершаў Камілы Юрэвіч з Нарбутаў "Калядкі Камілы Нарбут для кузінак і сябровак на 1852 год", у якой змеш-чаны 25 вершаў Камілы Нарбут у перакладзе Станіслава Судніка. Па пэўных прычынах гэтыя кніжкі выдаюцца невялікім накладам, але ў Лідзе іх можна знайсці ў біблі-ятэцы і Доме Таўлая, ёсць яны ў Нацыянальнай біблія-тэцы. Сёлетняя кніжачка разаслана ва ўсе асноўныя бібліятэкі згодна з лістом рассылкі.

Прэмія імя Веры Навіцкай на сёння - як падаецца, адзіная літаратурная прэмія, якая афіцыйна ўручаецца ў Гарадзенскай вобласці. Хаця, вельмі б хацелася памы-ліцца.

Літаратурнае жыццё на Лідчыне не затухае і трэба спадзявацца, што ў 2025 годзе, калі Ліда будзе прымаць Дзень пісьменства, яшчэ больш актывізуецца. Сярод іншага ўжо рыхтуецца да выдання кніжачка паэзіі Юрыя Карэйвы, найталенавітайшага лідскага паэта, які заўчасна пайшоў ад нас.

Яраслаў Грынкевіч.

Навіны Германіі

ЯК ПРЫНЯТА СВЯТКАВАЦЬ НОВЫ ГОД У ГЕРМАНІІ

У Германіі Новы год - адно з найлюбімейшых святаў. Немцы святкуюць яго шырока і з размахам: маштабныя гулянні, канцэрты, балі, вечарынкі і застоллі.

Перш, чым мы дазнаемся пра галоўныя традыцыі чароўнага свята ў Германіі, нам давядзецца… пазна-ёміцца з Сільвестрам. Менавіта так тут завуць 31 снежня, у гонар Рымскага папы Сільвестра I. Па легендзе гэты святы знішчыў жудаснага змея Левіяфана і выратаваў свет ад злыдня і канца свету.

Сам Новы год у Германіі - дзяржаўнае свята, таму 1 студзеня зачынены крамы і розныя ўстановы.

Для немцаў Новы год - свята шумнае, вясёлае і маштабнае, адзначаюць яны яго з вялікім размахам. Дома жыхары Германіі слухаюць музыку, варожаць, гуляюць у настольныя гульні, а потым абавязкова ідуць шпацыра-ваць па зіготкіх і прыбраных вуліцах. Маладыя людзі звы-чайна адзначаюць свята вялікімі кампаніямі ў клубах і барах, людзі старэйшыя - у рэстаранах, у тэатрах, на канцэртах ці на калядных балях.

ПЛЯЦ БРАДЭНБУРГСКІХ ВАРОТ У БЕРЛІНЕ

Галоўнае месца масавых народных гуляў - пляц Брадэнбургскіх варот у Берліне. У навагоднюю ноч на вуліцах горада шматлюдна і шумна: людзі бяруць з сабой ляскоткі, званкі, ляпаўкі і канфеці. Немцы вераць, што такой гучнай і бурнай весялосцю яны адпужваюць злых духаў і надыходзячы год абавязкова будзе добрым.

НАВАГОДНІ ФЕЕРВЕРК

Роўна апоўначы па ўсёй краіне звоняць званы, і пачынаецца святочны феерверк. Паглядзець гэта маляўнічае відовішча збіраюцца тысячы людзей, а навагодняя кананада не змаўкае на працягу некалькіх гадзін.

СВЯТОЧНАЯ АТМАСФЕРА НА ВУЛІЦАХ

Вуліцы гарадоў Германіі дзівяць пышнасцю і прыгажосцю ўбору. Паўсюль можна ўбачыць вясёлыя калядныя кірмашы і кірмашы, якія адкрываюцца ў лістападзе і працуюць да самых навагодніх свят. Шпацыруючы па прыбраных, зіготкім ад упрыгожванняў і гірлянд вулачкам, можна паспрабаваць розныя пачастункі, купіць сувеніры, паслухаць музыкаў ці паглядзець выступы вулічных артыстаў.

ПАДРЫХТОЎКА ДА НОВАГА ГОДА

Да Новага года немцы пачынаюць рыхтавацца за месяц, часам і раней. Яны загадзя заказваюць столікі ў рэстаранах, купляюць квіткі ў тэатры і на розныя мера-прыемствы. Напярэдадні свята абавязкова наводзяць парадак дома. Чысцяць каміны, сцелюць новую пасце-льную бялізну, змяняюць абрусы, фіранкі і дастаюць прыгожы посуд: як і ў многіх краінах, у Германіі пры-нята ўваходзіць у надыходзячы год з усім новым.

Дзеда Мароза ў Германіі завуць Вайнахтсман. У адной руцэ ён трымае розгі для непаслухмяных дзяцей, а ў другой - мяшок з падарункамі для тых, хто ўвесь год паводзіў сябе добра. У якасці прэзента нямецкія дзеткі звычайна атрымліваюць ласункі, кнігі ці настольныя гульні.

ЯК УПРЫГОЖВАЮЦЬ ДАМЫ Ў ГЕРМАНІІ

Па традыцыі, ёлку ў хаце ставяць яшчэ перад Калядамі. Прыбіраюць зялёную прыгажуню ўсёй сям'ёй, бо ёлка ў Германіі - святое і святочнае дрэва. Упрыгожваюць яе вельмі старанна, вялікай колькасцю цацак, шароў, гірлянд і нават ласункаў.

Жыхары прыватных дамоў высаджваюць ялінку ў двары і ўсталёўваюць калядныя кампазіцыі з лямпачкамі і гірляндамі, каб нямецкі Дзед Мароз - Вайнахтсман - абавязкова заўважыў і не мінуў.

На вокнах можна ўбачыць навагодніх герояў, сняжынкі, на падваконнікі ў хатах ставяць падсвечнікі-аркі і іншыя прыгожыя кампазіцыі з яловых галінак, цацак і свечак. Па хаце развешваюць вянкі з чырвонымі стужкамі, фігуркі камінараў, канюшыну ці падковы на поспех. Яшчэ адзін атрыбут навагодняга дэкору - расліна пуансетыя з ярка-чырвоным лісцем, якую рамантычна завуць "Каляд-ная зорка". Такі пышны ўбор стварае незвычайную атмасферу казкі і цудоўны святочны настрой.

НАВАГОДНІЯ ТРАДЫЦЫІ І ЗВЫЧАІ

У навагоднюю ноч у немцаў раней было прынята варажыць на будучыню. Для гэтага воск ці свінец расплаўлялі ў лыжцы, а потым хутка акуналі ў халодную ваду. Па абрысах расплаўленага кавалачка спрабавалі адгадаць, што чакае ў надыходзячым годзе.

У сувязі з высокай небяспекай параў свінцу для арганізма чалавека, яго пры варажбе больш не выкарыстоўваюць.

НАВАГОДНІЯ ПАДАРУНКІ Ў ГЕРМАНІІ

Жыхары Германіі абменьваюцца падарункамі не ў саму навагоднюю ноч, а тыднем раней. Цэніцца, калі ўпакоўка выраблена сваімі рукамі і да прэзента прыклад-ваецца паштоўка з напісанымі ад рукі цёплымі пажа-даннямі.

На Новы год прынята дарыць штосьці сімвалічнае: статуэткі, фігуркі канюшыны ці падкову, розныя вырабы ручной працы. Часта дораць фігурку парасяці з марцы-пану "на поспех", жывыя кветкі ў гаршках, квіткі на розныя мерапрыемствы ці кнігі.

НАВАГОДНІЯ ПАЧАСТУНКІ

У Германіі ёсць свае традыцыйныя стравы, якія гаспадыні абавязкова падаюць да навагодняга стала. Запечаны карп упрыгожвае стол як знак багацця і поспеху ў надыходзячым годзе, бо луска рыбы так падобная на бліскучыя манеты. Для фінансавага поспеху рыхтуюць і ядуць чачавічную поліўку. Абавязкова ставяць на стол кошык з яблыкамі і арэхамі. Немцы лічаць, што паспытаць зялёны яблык - значыць спазнаць праўду, а раскалоць арэх - справіцца з магчымымі цяжкасцямі.

Таксама падаюць нарэзкі з сыру і вяндліны, фан-дзю, садавіну. Не абыходзіцца застолле і без традыцыйных нямецкіх страў - тушанай капусты з баварскімі каўбас-камі і штолена - святочнага кексу, пасыпанага цукровай пудрай. Штолен часта выпякаюць за месяц ці два да Новага года і захоўваюць у прахалодным месцы.

Немцы ўсёй душой любяць Новы год і адзначаюць яго з велізарным задавальненнем. Гэты дзень для іх - сапраўднае свята, калі можна ад душы павесяліцца з сяб-рамі, роднымі і блізкімі і назапасіцца добрымі эмоцыямі на ўвесь наступны год.

Паводле СМІ.

Новае выданне "Паланэз" слонімскіх літаратараў

У лідскім выдавецтве "Пружмень" выйшаў з друку слонімскі літаратурны альманах "Паланэз". Гэта ўжо другі выпуск, а першы з'явіўся ажно пяць гадоў таму.

Слонімшчына ва ўсе стагоддзі вызначалася самымі разнастайнымі гістарычнымі падзеямі. Нездарма яе любілі многія пісьменнікі Беларусі і наведвалі гэты цікавы куток.

А яшчэ Слонімшчына была і застаецца багатай на літаратурныя таленты. Прыкладам можа служыць першы выпуск Слонімскага літаратурнага альманаха "Паланэз", які выйшаў з друку ў 2019 годзе. У ім надрукаваны творы літаратараў Слонімшчыны, якія жылі ў мінулых стагоддзях і якія жывуць сёння ў розных кутках свету. Вядома ж, творы ўсіх адразу надрукаваць немагчыма, але сам альманах "Паланэз" дае ўяўленне пра літаратурныя таленты гэтага рэгіёна.

Другі выпуск "Паланэза" сабраў, падрыхтаваў і напісаў прадмову Сяргей Чыгрын. Чытачоў парадуе новымі паэтычнымі радкамі Мікола Канановіч, Зьніч, Ірына Войтка, Таццяна Трафімчык, Святлана Адамовіч, Дар'я Бялькевіч, Алена Руж, Лідзія Шуляк. Чытачы з цікавасцю прачытаюць празаічныя творы Уладзіміра Ягоўдзіка, Міхаіла Шуляка, Сяргея Васільева і Уладзіміра Цвяткова. Прыгадаў у альманаху Сяргей Чыгрын пра таленавітых і вядомых людзей Слонімшчыны, якія жылі ў ХХ стагоддзі. Гісторык Сяргей Ёрш адшукаў і падзяліўся з чытачамі архіўнымі знаходкамі пра жыццё і творчасць Язэпа Вількоўшчыка і Сяргея Хмары. Настаўніца Свят-лана Брайчук цікава распавядае пра гісторыю капліцаў Орды на Слонімшчыне і згадвае пра ўладальнікаў маёнтка Жыровічы.

Са спадчыны слонімцаў альманах друкуе артыкул Аляксандра Місцюкевіча "Гісторыя забытых гасцінцаў" і лексіку вёскі Малая Кракотка Слонімскага раёна, якую пры жыцці сабраў Янка Саламевіч.

Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс напісаў:

Старонка родная мая,

Ты зноў вясною расцвітаеш.

І салаўіная ў гаях

Да сэрца песня далятае…

Няхай творы літаратараў са слонімскай зямлі далятаюць да сэрцаў тых людзей, якія цікавяцца мастацкім словам і гісторыяй роднага краю.

Алена КРАЎЦОВА.

Старая новая добрая казка для дзяцей і дарослых

Слонімскі драматычны тэатр прадставіў у вялікай зале Палаца культуры г. Ліды спектакль "Снежная каралева". Спектакль пра тое, што кожны чалавек, павінен прайсці шлях Герды, каб пасталеўшы несці адказнасць не толькі за сваё жыццё і лёс, але навучыцца кахаць, спагадаць і дапамагаць. Галоўная гераіня казкі Герда адпраўляецца ў вандроўку па сусветах, якія ствараюць два чараўнікі, добры і злы. Чароўная зімовая гісторыя са шчаслівым канцом і безумоўным трыумфам кахання прыйшлася па душы маленькім гледачам.

ТК "Культура Лідчыны".

Літаратурна-музычныя зазімкі "Зорка мая непагасная"

19 снежня ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы былі запрошаны чытачы бібліятэкі і навучэнцы Лідскага каледжа, дзе для іх прайшлі святочныя літара-турна-музычныя зазімкі "Зорка мая непагасная", прысвечаныя 120-годдзю славутага беларускага паэта-песенніка і музыканта Адама Герасімавіча Русака.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу "Адам Русак. Жыццё ў песні". Экспазіцыя ўклю-чала каля 40 выданняў і ілюстрацый, якія адлюстроўвалі творчую дзейнасць таленавітага беларускага паэта і музыканта, - зборнікі вершаў, творы для дзяцей, ноты з музычнымі творамі на яго вершы. Паэзія Адама Русака адрозніваецца напеўнасцю, задушэўным лірызмам, мяккім народным гумарам, лёгка кладзецца на музыку. Сёння ў народзе жыве нямала песень, створаных вядо-мымі кампазітарамі на вершы Адама Герасімавіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, якая вылучыла асноўныя біяграфічныя звесткі аб кампазітары, яго жыццёвы і творчы шлях, цікавую гісторыю песні "Бывайце здаровы, жывіце багата". Гучалі творы на вершы Адама Русака аўтарства Ігара Лучанка, Ісака Любана, Юрыя Семянякі: "Мой край", "Дзе ты, зорка мая?", "Не шукай ты мяне", "Песня Марыны". Хораша гучала на беларускай мове песня Уладзіміра Алоўнікава на словы Адама Русака з кіна-фільма "Вясеннія навальніцы".

Наш кар.

Навагодняя акцыя "Нашы дзеці"

У рамках інклюзіўнага праекта "Лідскі замак для ўсіх і кожнага" была арганізавана дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" для дзяцей з абмежаванымі магчы-масцямі. Прынялі ўдзел у праекце і акцыі таксама калегі з Дома Валянціна Таўлая.

Для наведвальнікаў у замкавым двары была арганізавана тэатралізаваная экскурсія "Легенды з Лід-скай зямелькі ад вешчуна Гедыміна Ліздзейкі", на якой Вандроўнік падзяліўся паданнямі, легендамі і гістарыч-нымі аповедамі, якімі насычаны старажытны Лідскі замак.

Для дзетак, якія перамяшчаюцца ў інвалідным вазку, быў працяг у Доме Валянціна Таўлая. Для іх пра-цавала тэматычная пляцоўка ад навуковага супрацоўніка Драздовай С. С., на якой дзеткі разам з бацькамі дабавілі фарбаў на эскіз Лідскага замка, даведаліся праз гульню МЭМО пра цікавыя артэфакты замка Гедыміна, а таксама пачулі як гучыць старажытны музычны інструмент варган.

Разам з тым Лідскі замак наведалі Дзед Мароз і Снягурка, якія ўручылі дзеткам салодкія пачастункі.

Наш кар.

Успаміны пра семдзесят гадоў (1855-1925)*

Кніга другая. Грамадскае і палітычнае жыццё

(Скарочаны пераклад)

Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Гэтая "капітуляцыя 11 лістапада 1908 г." з боку пані, якая была непараўнальна вышэй мяне ў генеалагічным і свецкім сэнсах, мяне трошкі здзівіла, але я прыняў пра-панову.

Хаця гэтая пані ўжо згадвалася, але яна заслугоўвае асобнага нарысу як адна з вяршыняў тагачаснага поль-скага свету.

Клемянціна з Патоцкіх, ардынатарава Янава Тыш-кевічава (1856-1920), малодшая дачка былога аўстрый-скага прэм'ера, а потым намесніка Галіцыі Альфрэда Па-тоцкага і адзінай дачкі княгіні Сангушкі, сястра знакамітых Рамана на Ланцуце і Юзафа на Антаніях Патоцкіх і таксама пані Юліі Браніцкай (жонкі Уладзіслава Браніцкага). Клемянціну з Патоцкіх яшчэ да яе шлюбу ведалі ў Еўропе з-за становішча ў свеце і па-сапраўднаму скульптурнай прыгажосці (хоць і без жаночага шарму). Ведалі, дзяку-ючы карціне знакамітага венскага жывапісца Макарта "Уезд Карла V у Антверпен", якая зрабіла фурор на Парыжскай выставе - мастак змясціў яе ў касцюме Евы на пярэднім плане. Да таго ж, выключна заможная як сама, гэтак і па мужу, ардынатава Клемянціна належала да шэрагу тых, тады распаўсюджаных у Еўропе велікасвецкіх дам, якія з калыскі выраслі ў перакананні, што ўсе правілы і прынцыпы, а нават і свецкая ветлівасць, былі патрэбны арыстакратам другога гатунку, але не ім. Неадукаваная але непараўнальна дзёрзкая, яна была т. з. дзіцём прыро-ды. Адзінай сілай, якая ёй кіравала, былі інстынкты. Як блізкі сябар дзяцінства яе мужа я быў першым госцем у Біржах адразу пасля іхняга вяселля і адразу стаў жаданым госцем гэтага дома. Але яе адварочвала ад мяне тое, што яна адчувала ўва мне цэнзара, а прыцягвала яе мая шчы-расць, якую я даводзіў да дзёрзкасці.

Натуральна, маючы мужа-сібарыта, якому ўсё было "да зоркі", ужо праз некалькі гадоў яна задавала тон у Вільні, і яе гасцёўня стала больш вясёлым, чым узорным асяроддзем. Пакуль я быў кавалерам, мне было ўсяроўна. Але калі я заручыўся з зусім нявопытнай дзяў-чынай, у мяне з'явілася жаданне засцерагчы свой дом ад небяспечнага ўплыву і прыкладу свецкай львіцы. Але да шчыльных адносін прымушала тое, што адна з гэтых паняў была швагеркай, а другая блізкай сваячкай с. п. Уладзіслава Браніцкага. На шчасце, "львіца" сама выра-тавала мяне ад праблем.

Калі паміж заручынамі і вяселлем я паехаў у Парыж, каб выбраць шлюбныя падарункі і мэблю, дык адразу зайшоў да знаўцы гэтай справы с. п. Яна Тышке-віча. Спаткаў яго на сходах, ён збіраўся на скачкі, у якіх прымаў удзел яго конь. Але схапіў мяне за руку і амаль што гвалтам пацягнуў да сваёй жонкі, бо быў упэўнены, што яна будзе рада мяне бачыць. Пасля сыходу мужа і добрага сняданку, які яна разбавіла сваімі жартамі, цэнзар стаў непажаданы. Не задумваючыся, яна схавалася і загадала перадаць мне, што "хварэе". У перадпакоі ляжалі з паўтузіна цыліндраў і паліто, за дзвярыма можна было пачуць вясёлыя галасы і смех некалькіх гасцей. Я пайшоў ад яе рады, што старыя адносіны цалкам перакрэслены. На другі дзень атрымаў запрашэнне на сняданак і суха адказаў на візітнай карце: "Дзякуй і прабачце".

[…]

Але дамова з ёй не прынесла мне нічога добрага. Я думаў, што калі пацверджу пані ганаровай старшыні свае абяцанні часоў "Кур'ера", дык на гэтым усё скон-чыцца. А пані Клемянціна разумела справу зусім па-ін-шаму, яна не сумнявалася ў тым, што я не адмоўлюся ад ранейшага абяцання і не паеду да яе, каб толькі яго па-цвердзіць. Даць грошы на тэатр - гэта адно, і да гэтага яна была падрыхтаваная, а пабудаваць тэатр з усёй арганіза-цыйнай працай, апекай, кантролем і г. д. - гэта іншае, і менавіта гэтую ролю яна мне ласкава даручыла. Як "дзіця прыроды" і жанчына, яна ў той ступені мела нада мной перавагу ў хітрасці, якую маюць экватарыяльныя негры ці эскімосы над прыехаўшымі да іх навукоўцамі, ці звы-чайныя хатнія гаспадыні над мужамі-прафесарамі. Усе яны не аналізуюць людзей, не параўноўваюць іх паміж сабой, не займаюцца інтэлектуальнымі гульнямі, а пазнаюць характары людзей "па паху". Мая спакусіце-льніца адразу пачала з нядаўніх кракаўскіх расказаў пра Антэя, старога каня і хамут. Сказала пра святую службу дзеля народа і яго бацькоў Падэрэўскага і Дмоўскага і г.д., расказвала пра сваю вялікую ахвяру і ў рэшце-рэшт перамагла мяне.

Назаўтра ў пані Клемянціны сабралася каля 20 чалавек, на якіх можна было разлічваць. Дзельнага Юзафа Мантвіла сярод нас не было, да таго часу ён раптоўна памёр.

Калі было вырашана сумеснымі намаганнямі пабудаваць тэатр, пані Клемянціна заявіла, што ўнясе 10000 рублёў, яе брат Юзаф Патоцкі і швагер Уладзіслаў Браніцкі яшчэ 2000, разам 12000. Мае 20000. Неспадзявана, чалавек высокай рэпутацыі, стары сябар майго бацькі і ўладальнік друкарні Фелікс Завадскі разам з мала каму вядомым панам Рудзевічам, са сваіх сціплых грошай ахвяравалі 10000 рублёў. Некалькі іншых асоб абяцалі не менш за 1000. Такім чынам ад пачатку было каля 50 000. Па пры-кладзе новапабудаванага тэатра ў Калішы я ведаў, што кошт не надта прэтэнцыёзнага будынка будзе больш за 150000 рублёў. Покуль добра, але гаворка ішла пра арга-нізацыйна-прававую форму таварыства.

Першай ідэяй было заснаваць звычайнае акцыя-нернае таварыства з капіталам у 150000 рублёў і прывабіць на свой бок патрыятычных віленскіх месцічаў. Дзякуючы сваёй антыбанкаўскай кампаніі я добра ведаў прававыя ўмовы і ўнутраныя парадкі такіх таварыстваў і таму рашуча выказаўся супраць.

[…]

Мае меркаванні былі прыняты, і адвакат Малінскі (?) узяў на сябе зацвердзіць у сталіцы прапанаваны статут. На пачатак вясны была прызначана новыя, вызначальная сустрэча. Пані Клемянціна паехала ў Парыж, неўзабаве туды паехаў і я.

[…]

Пан Малінскі прадставіў нам нібы новы статут, у якім не былі ўлічаны мае заўвагі.

[…]

Я казаў, што не буду ўступаць у такое таварыства і не дам свае грошы. Але замест таго, каб вярнуць сабе свабоду, я пачаў шукаць спосабы прадухіліць небяспекі, якія меліся ў статуце, і ўсё ж пабудаваць новы тэатр. Пані Клемянціна, у сваім стылі, паклала свае 12000 на мой рахунак у банк і паляцела за мяжу. Я пагаварыў з зыч-лівым губернатарам Любімавым і вырашыў, што няма іншага спосабу засцерагчыся ад магчымым праблем, як толькі стварыць прыватнае таварыства з абмежаванай адказнасцю і па парадзе губернатара паехаў у Пецярбург, дзе не было недахопу ў юрыстах якія спецыялізуюцца на розных формах таварыстваў.

[…]

Улетку 1912 г. у Вільні адбылася так званая "вайна кухарак", якая на нейкі час прывабіла грамадскую ўвагу. Кс.-біскуп Роп у сваім выгнанні не супакоіўся і меў уплыў на адміністратара дыяцэзіі кс. Міхалкевіча 24, які магчыма занадта падпарадкоўваўся свайму іерархічнаму шэфу ў летувіскіх і часткова беларускіх справах. Скарыстаўшы гэта, летувіскія дзеячы ў Вільні на чале з ваяўнічым адвакатам Вілешысам (раней ім ужо цалкам прадалі касцёл св. Мікалая), пачалі патрабаваць штодзённыя набажэнствы на летувіскай мове ва ўсіх касцёлах горада, асабліва ў былым універсітэцкім касцёле св. Яна, які ўважаўся своеасаблівай святыняй польскай ідэі. Пані Вілейшава арганізавала батальён кухарак ці прыватных служанак, з якіх выключна і складалася летувіская калонія ў Вільні. Падчас спявання ў касцёлах песняў на польскай мове, яны раўлі па-летувіску каб заглушыць спевы. Аднак колькасць служанак, якія лічылі сабе полькамі, была настолькі большай за летувіскі кантынгент, што барацьба ў касцёлах аказалася надта няроўнай. У пані Вілейшавай бракавала кантынгенту. І тады яны прыслухалася да мудрай стратэгічнай канцэпцыі аб канцэнтрацыі сіл. Паколькі ў кожным касцёле меліся некалькі ранішніх службаў, увесь летувіскі батальён накрычаўшыся ў адным касцёле, рыссю рушыў у другі, потым у трэці і г. д. Так званая польская інтэлігенцыя мела дастаткова такту, каб не прымаць удзелу ў гэтай вайне кухарак. Аднак кухаркі, сярод якіх вылучалася і мая тоўстая Анеля з жалезнымі лёгкімі і высокім голасам, самі сабе далі рады - арганізавалі контрбатальён і дзякуючы паблажлівасці сваіх гаспадынь, якія былі вымушаны пасціцца да 10-й раніцы, рашуча ўзялі верх і прымусілі летувісак маўчаць. Адначасова, пэўная агітацыя адчувалася і ў вясковых парафіях, але яна не мела поспеху. У Беняконскай парафіі сяляне, хоць і карысталіся ў хаце летувіскай гаворкай, звязалі свайго летувісманскага пробашча, паклалі ў воз, вывезлі на мяжу парафіі і выкінулі ў роў. Рэха гэтых баёў дайшло ў Рым і абурыла шаноўнага мансеньёра Скірмунта. У сваю чаргу Аляксандр Тышкевіч усё больш адыходзіў ад свайго першапачатковага летувісаманства і не мог змірыцца з тым, што на пробашча поль-скага касцёла св. Станіслава ў Рыме рымская курыя, па рэкамендацыі рускай амбасады, прызначыла кс. Прапалінаса. У той час ў Рыме, як і паўсюдна, Польшча лічылася простай прыбудоўкай у расійскім гмаху. Гэта быў той самы ксёндз, які адыграў вельмі падазроную ролю ў справе з падробкай тастаманта князя Багдана Агінскага. Калі ён пакідаў Коўню, афіцыйны орган мясцовых права-слаўных брацтваў "Літоўская Русь", паведаміў, што "учора мы праводзілі нашага супрацоўніка ксяндза Праполіса".

[…]

Закладка кутняга каменя тэатра адбылася 17/30 красавіка 1912 г.

[…]

Адкрыццё тэатра адбылося 12/15 кастрычніка 1913 г.

Кніга трэцяя. Сусветная вайна.

Раздзел I. Ліпень 1914. Эмс. Берлін. Вільня. Лаздуны. Пракламацыя в. кн. Мікалая. Справа Рэнекампфа. Таненберг.

Ліпень 1914 г. стаў той вяршыняй майго жыцця, з якой лягчэй зваліцца, чым на ёй усядзець. Мне споўнілася 66 гадоў, але я яшчэ не адчуваў сябе старым. Дажыў да той хвіліны, калі чалавек можа з алімпійскім спакоем гля-дзець на прыгожую палову чалавецтва, якую кожны муж-чына можа абвінаваціць, што ў абмен на імгненні задава-льнення, менавіта з-за іх ён зрабіў амаль што ўсе свае памылкі, меў згрызоты, расчараванні, атрымліваў на-смешкі і нават подласць, якія "ўпрыгожваюць" яго мінулае. Каб задаволіць жаданне павагі, якое характэрнае для гэтага ўзросту, і надзеі, што non omnis noriar (лац. "усё не памрэ". - Л. Л.), я вывеў сваю гаспадарку на высокі ўзровень культуры, паспяхова развіваў Віленскае сельска-гаспадарчае таварыства, бачыў далейшы росквіт "Кур'ера Літоўскага", які адбыўся, дзякуючы дадзенаму мной ім-пульсу, меў пэўную вядомасць яе прамоўца і пісьменнік, і нарэшце мазольна закончыў будаўніцтва тэатра ў Вільні.

Гледзячы ў будучыню, бачыў сваю старасць па-дзеленай на дзве роўныя часткі, адна ў краі павінна была абапірацца на даходы ад маёнтка, другая на Сене ці Рыў-еры, забяспечаная даходамі ад вялікага капіталу.

Між тым, дзякуючы вар'яцтву правадыроў нямец-кай нацыі і самога гэтага народа, ад маіх мар нічога не засталося, і маё жыццё набыло той жа самы шэры колер, які мела ў часы Мураўёва і Каўфмана, але пры гэтым - мінус маладосць і надзея. Бо супраць тых лютых знішча-льнікаў абшарніцтва майму бацьку і мне ўдавалася паспяхова змагацца, але супраць іх годных спадкаемцаў у Варшаве змагацца было немагчыма, бо яны былі свае і лепш ведалі слабыя бакі сваіх ахвяр.

Далей - успаміны.

[…]

Я даўно прадбачыў няўмольнасць і непазбежнасць канфлікту, прынамсі паміж Расіяй і Францыяй з аднаго боку і нямецка-аўстрыйскім саюзам з другога. Пра гэта сведчаць дзве мае вельмі гучныя прамовы ў Дзяржаўнай думе Расіі, якія каментаваліся ў нямецкай прэсе і ў што-месячніку "Le Correspondant" ад 10 верасня 1913 г.

Я не сумняваўся, што такі, нават абмежаваны кан-флікт выкліча жудасны фінансавы крызіс і планаваў за-страхаваць сваю старасць ад яго наступстваў. Акрамя майго нерухомага фонду ў дзяржаўным банку Берліна і часткова ў філіі дзяржаўнага расійскага банка ў Вільні, я меў вялікі капітал, які складаўся з нямецкіх, расійскіх і аўстра-венгерскіх дзяржаўных папер. Таксама зімой 1914 г. у Парыжы пры дапамозе вельмі дасведчанага ў бан-каўскай справе пана Карла Халперта (мужа Браніцкай, сёння чыннага супрацоўніка нашай амбасады ў Пары-жы), я прыдумаў наступны праект: мабілізаваць ўсю гэтую масу грошай, праз Халперта купіць у Лондане 4,5-працэнтныя аблігацыі жалезных дарог ЗША і такім чынам уладкаваць свае грошы "за плячыма пана Бога". З гэтым праектам 14 красавіка вярнуўся ў Вільню, але з-за майго звычайнага "нешанцавання", якое пераследуе мяне ад нараджэння, пачалі назапашвацца перашкоды.

[…]

і толькі 14 ліпеня 1914 г. я выехаў з Вільні на курорт у Эмс.

[…]

Тэрмін майго адпачынку набліжаўся да паловы, калі раптам стрэліў памятны аўстрыйскі ультыматум Сербіі. І ў мяне, і ў маіх нешматлікіх часовых сяброў склалася ўражанне, што ён пах порахам, бо адрэдагаваны каб абавязкова выклікаць адмову. Мой сусед па абе-дзенным салоне, палкоўнік бельгійскай арміі падтрымаў гэтую думку і адразу спалохаўся. Аднак на працягу нека-лькіх дзён абмен тэлеграмамі паміж вялікімі дзяржавамі, сціплая рэакцыя сербскага ўрада і відавочныя шчырыя намаганні Вільгельма ІІ, нібыта накіраваныя на лакаліза-цыю канфлікту, нараджалі надзею на мірнае рашэнне і пра гэтую надзею казалі ўсе без выключэння немцы.

Гэта ўвяло ў зман вялікую колькасць рускіх пад-даных і хутка падставіла іх пад жорсткія напады "доб-разычлівага" нямецкага насельніцтва. Я вельмі не хацеў перапыняць лячэнне і таксама патрапіў бы ў тую пастку, калі б мяне не выратавала асаблівая здольнасць усё да-сканала пралічваць. У чацвер раніцай 30 ліпеня, ідучы на інгаляцыю, я набыў серадовы парыжскі выпуск амеры-канскай "Нью-Ёрк Геральд". З раззяўленай дзюбай, па-лыкаючы пыл мінеральнай вады, я чытаў камерцыйны раздзел, у якім заўважыў тэлеграму з Нью-Ёрка наступ-нага зместу: "Учора параход "Вільгельм дэр Гроссэ" з грузам золата коштам у 14 мільёнаў долараў выйшаў у Гамбург з нашага порта, а сёння з тым самым грузам коштам у 10 мільёнаў выйшаў карабель "Кронпрынцэса Цацылія". Бліскавічна ўзнікала разуменне, што завоз такой колькасці золата ў час, калі нямецкая валюта не мае ніякіх ваганняў, не можа быць нічым іншым, як толькі падрых-тоўкай да вайны. А калі падлічыць, колькі трэба часу, каб сабраць такую колькасць золата вагой каля 4000 кг, усё узважыць на ювелірных вагах, упакаваць і пагрузіць на караблі, дык становіцца зразумелым, як Божы дзень, што ўсё гэта пачалося за некалькі дзён да аўстрыйскага ўльты-матума Сербіі. Таму Вільгельм ІІ і нямецкі ўрад не толькі не былі занепакоены ўльтыматумам, як пра гэта пісалі газеты, але, напэўна, і самі натхнялі гэты крок.

Значыць, пане Гіпаліце, ногі ў рукі і хутка дахаты. Не вяртаючыся ў пакой, пабег на вакзал узяць білеты на вячэрні экспрэс да Берліна, расплаціўся за курорт і зага-даў служцы неадкладна пакаваць мае рэчы. Падчас сняданку мой бельгійскі палкоўнік сказаў, што праз га-дзіну ён едзе ў свой замак на самай галандскай мяжы, бо заўтра можа выбухнуць вайна і яго зноў прызавуць на чынную вайсковую службу.

- Што вас хвалюе, Бельгія ж нейтральнай дзяржава?

- Гэта на паперы, але немцы згвалцяць наш нейтра-літэт і праз наша бруха ўвойдуць у Францыю. Так і будзе, і малая Бельгія не можа супраціўляцца. Але мы не былі б дзяржавай і народам, каб безабаронна пацярпелі такую знявагу. Кароль Альберт адразу б страціў сваю карону. Але ён рыцар і стане на чале народа. І калі ад каралеўства застанецца толькі шматок недзе каля Дзюнкерка, ён там і загіне.

Глыбока ўсхваляваны я паціснуў яго руку і з болем успомніў нашу вялізную Рэч Паспалітую XVIII ст., па якой, як па пустцы, 70 гадоў бадзяліся розныя чужынскія войскі.

Пры чорнай каве да майго століка падселі нейкі нікчэмны немец, барон з Рура, з якім я ўжо некалькі разоў размаўляў, і напалову немец, а напалову англічанін з Гам-бурга. Барон, чалавек гаваркі, але разам з тым разважлівы, сам пачаў размову пра надыходзячую вайну. Ён адразу заўважыў, што Польшча на гэтым можа толькі зарабіць і падрабязна растлумачыў, чаму германа-аўстрыйскі саюз атрымае ўпэўненую і маланкавую перамогу, сказаў так-сама, што адной Аўстрыі хапіла б каб стрымаць шматлі-кую рускую армію, якая мае малую прафесійную каш-тоўнасць, а французскае войска, нягледзячы на храбрасць і добрае камандаванне, часткова стрымліваецца італьян-цамі і не зможна супрацьстаяць удвая большай нямецкай арміі. На маю заўвагу, што ён дарэмна разлічвае на актыў-нае ўмяшанне італьянцаў і не ўлічвае Англію, немец без вагання адказаў: "Магчыма, але яны не маюць паняцця аб нашым узбраенні". Гэта сляпая вера ў іх знакамітую тэхніку, якая доўжылася да самага канца вайны, фактычна і знішчыла гэтую нахабную нацыю. Мой барон закончыў цікавай і, як аказалася, трапнай заўвагай. Ён уздыхнуў і сказаў: "Нягледзячы на нашу пэўную перамогу, я думаю, што наш кайзер зробіць вялікую памылку, калі пачне вайну. Што мы на гэтым заробім? Некалькі мільярдаў кампенсацыі, кавалачак Латарынгіі і добрую палову іхніх заморскіх калоній. Але ўвесь свет, які зараз зайздросціць нашай славе і нашай магутнасці, будзе ненавідзець нас да глыбіні душы. І на цэлае пакаленне, а можа больш, мы страцім нашу бязмежную рускую калонію, нашу бязмер-на багатую англійскую калонію, нашы прыгожыя і прыем-ныя французскія і італьянскія калоніі - нашы рынкі збыту. Дрэнны бізнес".

Цікава, што ён сёння думае пра гэты бізнес?

Пасля сняданку, хоць ні мабілізацыя, ні нават папярэдняе абвяшчэнне "ваеннай небяспекі" не былі абвешчаныя, некалькі сотняў маладых немцаў, усе яшчэ ў цывільнай вопратцы, прайшлі перад маімі вокнамі з крыкамі: "Deutschland uber alles" (ням. "Германія вышэй за ўсе". - Л. Л.).

З гэтага моманту, гадзіна за гадзінай, паўсюдна ўзмацняўся пах пораху. Калі ў 23-00 я сеў у вагон экспрэса першага класа, дык знайшоў у ім чатырох немцаў, якія разваліліся на канапах і пачалі бурчэць на мяне. Калі ж праз некалькі хвілін кантралёр папрасіў білеты, аказалася, што білет першага класа маю толькі я, а ў іх быў 2 ці нават 3 клас. Я шматзначна паглядзеў на кантралёра, які пра-мармытаў: "Kriegszeit" (ням. "Ваенны час". - Л. Л.).

А 8-й раніцы я прыехаў у Берлін і паслаў слугу ў гатэль "Кантыненталь", каб ён зняў мне пакой да вечара, а сам адразу пайшоў у бюро спальных вагонаў. Купіў білет і адразу рушыў у "Дойчэ Банк", які яшчэ не адчыніўся. Меў там больш за 20 000 марак на разліковым рахунку і зняў ўсе, акрамя 1 000 (каб вяліся) у французскім золаце і рускіх банкнотах. Грошы выдалі, нават не звярнуўшы на мяне ніякай ўвагі, але доктар Гласко ў Вільні расказваў, што калі ў той жа час ён хацеў зняць свае сціплыя 2 000 марак, яму адмовілі са словамі: "Нашым ворагам грошы не выдаем", хоць мабілізацыя афіцыйна была аб'яўлена толькі апоўначы!

Калі каля 13-00 я праходзіў па Ундэр дэр Ліндэн, з боку замка заўважыў вялізны натоўп, які цягнуўся ажно да Фрыдрыхштрасэ. Не ведаючы, што адбываецца, спытаў у нейкага немца. Ён адказаў: "Наш імператар размаўляе са сваім народам". Гэта была тая самая слаўная прамова з балкона, у якой Вільгельм ІІ аб'явіў пачатак вайны і шчыра размахваючы тэлеграмамі, абвінаваціў свайго калегу - манарха і кузына Мікалая ІІ у тым, што той "яго подла ашукаў". Вечарам, каля 24-00, пры аб'яўленні мабілізацыі, я сеў, а дакладней, ускочыў у цягнік на Кёнігсберг і Эйдкунен. Насільшчык укінуў ручны багаж майму служку праз акно, ён паспеў яго раскласці, але не паспеў выйсці ў свой 3 клас, калі дзверы былі гвалтоўна зачынены і заблакаваны натоўпам пасажыраў, якім давялося ехаць ўсю ноч стоячы. Слуга мусіў ехаць у маім купэ. У Дзіра-шаў, каля 6-й раніцы, праз шчыліну ў фіранках, якія нам загадалі апусціць, я заўважыў, што ўвесь луг, да гары-зонту быў пакрыты намётамі з жаўнерамі - і гэта ўжо праз 6 гадзін пасля аб'яўлення мабілізацыі! Гэтак бедны і нявінны "бош" быў прымушаны хітрым рускім і яшчэ больш хітрэйшым французам да вайны. Каля 12-й гадзіны мы прыехалі ў Эйдкунен. Станцыя і ўсе дамы вакол яе былі зусім пустыя. Нас трымалі 2 гадзіны, мы былі галод-нымі, але нам не дазвалялі выйсці ў пусты вакзальны буфет. Неяк усё ж нас прывезлі ў Вержбалова, не менш пустую станцыю чым Эйдкунен. Вядома, што ў той мо-мант і немцы, і рускія хаваліся адзін ад аднаго. У Верж-балове я даведаўся, што мой багаж прапаў. У адказ на маю скаргу, рускі чыноўнік, які разам з немцам кантра-ляваў спіс, сказаў: "Не турбуйцеся. З 715 багажных квіткоў не хапае 60 багажоў і ўсе як адзін - пасажыраў 1 класа ці спальных вагонаў. Немцы ўжо прасабечылі сябе нашы рэчы. Насамрэч, пасля пошукаў, зробленых ужо пасля перамір'я ў 1919 г., высветлілася, што мой багаж разам з іншым, быў выгружаны яшчэ ў Караляўцы і нібы прададзены там з аўкцыёну, але насамрэч разрабаваны і нямецкая чыгунка праз польскае консульства прапанавала мне 400 марак, якія тады раўняліся 21 франку.

Але мне ўсяроўна пашанцавала, бо наступны цягнік з Берліна быў спынены за 14 км ад мяжы, і вялікі князь Канстанцін Канстанцінавіч і вядомы дэпутат Дзяржаўнай Думы Маклакаў былі прымушаны ісці да Вержбалова пяшком з рэчамі ў руках - іх багаж таксама знік.


На станцыі Вержбалова не было ні лакаматываў ні вагонаў, але праз нейкі час, якраз калі ў Пецярбургу граф Пурталес аб'яўляў вайну 25, у ноч з суботы на нядзелю, прыйшоў цягнік з Коўні, і мы паехалі. У Вільні былі ў 10-й раніцы. Заехаў у сваю кватэру каля вядомага гатэля "Св. Георг", там прыбраўся і пайшоў на сняданак і адна-часова на выведку у рэстарацыю гэтага гатэля. Рэстара-цыя была перапоўненая знаёмымі, якія мяне атачылі і засыпалі пытаннямі, усе казалі, што сёння пачалася новая старонка гісторыі. Разам з іншымі да мяне цырымонна наблізіўся біржанскі ардынат, граф Андрэй Тышкевіч, сын с. п. Яна і вядомай пані Клемянціны, пазнейшы "амбасадар" Ковенскай Летувы ў Лондане - і як у лепшага сябра яго нябожчыка-бацькі і дасведчанага чалавека ўрачыста папрасіў мяне растлумачыць, "якім у гэту гістарычную хвіліну ёсць абавязак добрага паляка?". Я адказаў: "Чакаць, узірацца і галоўнае, старанна берагчы польскую зямлю і польскую кроў, гэта значыць сваю маё-масць і сваю скуру". Я сказаў гэта, бо ўспомніў, як падчас японскай вайны Альфрэд Тышкевіч, які, канешне, не меў розум Метэрніха, але быў адважным чалавекам, добра-ахвотна запісаўся ў казакі пры тым, што быў адзіным дзіцём і не падлягаў ваеннай службе. Ён цэлы год рызы-каваў на рускай службе ў справе, ад якой мы нічога не маглі атрымаць.

Коратка апісаць стан пануючых думак сярод абшарніцтва краю можна было наступным чынам: цьмянае пачуцце, што з канфлікту, які пачаўся, павінна выйсці нешта спрыяльнае для польскай справы, але без ніякага ўяўлення, як гэта можа стацца і што мы павінны рабіць. Дзякуючы традыцыйнай сімпатыі да Францыі і антыпатыі да швабаў, уласцівай усім славянам, сімпатыя да справы саюзнікаў значна пераважала антыпатыю да маскоўцаў як такіх, гэта антыпатыя значна аслабла пасля рэформаў 1905-1906 гг. Аднак надзея на поспех была даволі хісткай. Большасць нашай інтэлігенцыі лепей ведала Германію чым Францыю і тым больш Англію і была прасякнутая, насамрэч, бязмежным захапленнем нямецкай арганізаванасцю, тэхнікай і г. д. На першым этапе яшчэ не адчувалася агульнага абурэння супраць немцаў і аўстрыйцаў за тое, што яны нарабілі на гэтай вайне, абурэння, якое павінна хутка стаць для большасці хрысціянскіх народаў да самых апошніх часоў (пісаў да Лакарна ), агульным сімвалам веры.

У тыя жнівеньскія дні мяне галоўным чынам цікавілі настроі вёскі, бо ўжо хадзілі чуткі пра спарадычныя напады рэзервістаў на шляхецкія сядзібы, галоўным чынам на тыя, дзе меліся вінакурні і запасы спірту . Вялікі розгалас атрымаў напад, які пачаўся з рабавання складу спірту і закончыўся рабаваннем усяго маёнтка пана Ваньковіча ў Ігуменскім павеце Менскай губерні. Таму яшчэ з Вержбалова я тэлеграфаваў адміністратару майго маёнтка, дрэннаму аграрніку, але спрытнюгу першага гатунку, якога наступнай вясной планаваў звольніць. У часы немцаў, бальшавікоў і палякаў ён даказаў, што належыць да таго класу давераных асоб, якія гатовыя як Тарцюф Мальера заўсёды заявіць дзедзічу: "Гаспадарка мая, а табе трэба знікнуць".

З-за цяжкасці зносін на пачатку вайны, ён прыбыў да мяне толькі праз некалькі дзён і адразу пачаў заклінаць мяне ранамі Хрыстовымі, каб дзеля выратавання ўласнага жыцця, я, крый Божа, не з'явіўся ў сваіх Лаздунах. "Небяспечныя норавы, настроі, узрушанасць розумаў, неспакой" і г. д. але без ніякіх фактаў. Я зразумеў, што адбываецца, і з годнасцю рымскага сенатара перад нападам галаў сказаў яму: "Тое, што вы кажаце, вельмі сур'ёзна, але чалавека абавязку, якім я ёсць, гэта пераконвае ў тым, што маё месца зараз менавіта ў Лаздунах, дзе мая пры-сутнасць можа мець выцвераджальны эфект на мясцовае насельніцтва. Таму, калі ласка, заўтра вяртайцеся ў Лаздуны, а паслязаўтра прышліце мне коней у Ліду, бо лінія Ліда-Маладзечна, як вы кажыце, забітая вайсковымі эшалонамі. З Ліды я, як-небудзь, дабяруся да Лаздун.

(Працяг у наступным нумары.)

* Пераклад Леаніда Лаўрэша паводле: Korwin-Milewski Hipolit. Siedemdziesiat lat wspomnien (1855-1925). Poznan, 1930.

24 Эдвард фон Роп (1851-1939) - рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы. У кастрычніку 1907 г. загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай дзейнасці і патуранні рэвалюцыйнаму руху. Каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць менскі дэкан Казімір Міхалкевіч.

25 1 жніўня (19 ліпеня) 1914 г. граф Фрыдрых фон Пурталес уручыў рускаму міністру замежных спраў С. Д. Сазонаву ноту аб аб'яўленні Германіяй вайны Расіі. Па ўспамінах, зрабіўшы гэта, Пурталес "адышоў да акна і заплакаў" - Л. Л.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Амерыканоіды - не абраза і не людзі з космасу: Данько, Жаваранкаў; антрапалагічная мазаіка (ч. 2)

Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-51 (105-155) за 2024 г.)

Частка 1 нашай "Антрапалагічнай мазаікі" змешчана ў № 6 (110) "Нашага слова.pdf" (2024 ):

АНТРАПАЛАГІЧНАЯ МАЗАІКА (2)

Мэтай агляду антрапалагічных матываў у сабра-ным намі матэрыяле па беларуска-індзейскіх сувязях - найперш нашай перапіскі з суправаджэннем закранутых у ёй рэалій запісамі з "Беларуска-індзейскай бібліяграфіі" - з'яўляецца арганізацыя матэрыялу і стымуляванне ціка-васці да антрапалагічнай амерыканістыкі як кірунку дасле-даванняў у Беларусі, які мусіць развівацца. Цытуецца шэраг ранніх лістоў, улічваецца вопыт абменаў па элект-роннай пошце, у якіх прысутнічаюць антрапалагічныя тэмы. Пры пошуку гэтых тэм у перапісцы сярод най-больш важных - словы з асновамі антрапалогія (але лацінскія версіі anthropology, antropologia, як тэрміны з традыцыйна больш шырокім ахопам "чалавеказнаўства", мала дапамагаюць у ім), раса, скура, метыс. Выбарка тэкстаў і пералік адрасатаў і карэспандэнтаў дапамагае ўсвядоміць маштаб: колькасць нашых зваротаў да фізічных антраполагаў надзвычай сціплая, запытаў і адказаў па антрапалагічнай праблематыцы мала, але існаванне некалькіх выдатных прадстаўнікоў навуковай дысцыпліны ў Беларусі, Польшчы і Расіі дазволіла сабраць значны аб'ём інфармацыі ў гісторыю індзеяністыкі. Найважнейшыя антраполагі, звязаныя з Беларуссю і згаданыя ў перапісцы: Л. Цягака, І. Салівон, А. Мікуліч, Т. Худзінскі, М. Цвірка-Гадыцкі, К. Сталыгва, Я. Рагінскі, М. Левін, І. Сілініч. Антрапалагічныя арганізацыі сярод на-шых адрасатаў: група (аддзел) антрапалогіі ў сістэме Акадэміі навук Беларусі, Навукова-даследчы інстытут і музей антрапалогіі (Масква), Польскае антрапалагічнае таварыства, Антрапалагічны музей Мантанэ (Гавана), Кунсткамера, Амерыканская антрапалагічная асацыя-цыя. Актуальныя, найбольшыя практычныя патрэбы ў антрапалагічнай інфармацыі вынікаюць са збору звестак для найважнейшых праектаў, якія звязаныя з вывучэннем беларуска-індзейскіх сувязей, асабліва непасрэдных кантактаў беларусаў з індзейцамі, калі нярэдка патрабу-ецца пацвярджэнне індзейскіх біялагічных каранёў.

*

Прыкладамі "антрапалагічных", амаль заўсёды "ў шырокім сэнсе", арганізацый у іншых краінах, якім мы пісалі, могуць служыць, акрамя Museo Antropologico Montane (18.04.1996; хаця і знаходзіцца пры біялагічным факультэце Гаванскага ўніверсітэта, не абмяжоўваецца фізіка-антрапалагічнымі калекцыямі) і American Anthropological Association (Вашынгтон, 10.03.1993, ліст у скарочаным выглядзе з'явіўся ў яе "Anthropology Newsletter"), Нацыянальны інстытут антрапалогіі (Instituto Nacional de Antropologia, Буэнас-Айрэс, 26.06.1993), Department of Anthropology, California State University, Chico (29.12.1993, 1.09.1995) і шэраг іншых падобных.

*

Амерыканістыка ў Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі станаўлення, а антрапалагічная амерыканістыка, якая ствараецца ўласна беларускімі аўтарамі, можа быць складзеная толькі з фрагментаў тэкстаў - у прыватнасці, з падручнікаў па агульнай фізічнай антрапалогіі і прац па антрапалогіі насельніцтва Беларусі. Але ўклад у гэтую галіну беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, якія працавалі і працуюць за яе межамі, напаўняе гістарыяграфічны нарыс істотнай колькасцю інфармацыі.

Беларуска-індзейскае таварыства (БІТ), створанае спачатку як арганізацыйная група ў 1987 г., павінна было аб'яднаць энтузіястаў, якія былі б зацікаўленыя ў калектыўных намаганнях. Ініцыятыва ў выніку не рэалі-завалася ў рэгулярнай сумеснай дзейнасці яго членаў, але вынікі абменаў, якія ішлі паміж найбольш актыўнымі з іх, апрацоўкі інфармацыі па амерыканістыцы могуць быць прасочаная ў друку, электронных выданнях і на стабільных ("ідэалагічна" і тэхнічна) сайтах. Адсутнасць юрыдычнага статусу і спыненне на мяжы стагоддзяў практыкі згадвання таварыства як дзейнай структуры не з'яўляецца перашкодай для пераліку немалых дасягненняў БІТ у генерацыі ідэй, вядзенні актыўнай перапіскі з індзейцамі і звязанымі з імі асобамі ў дзясятках краін. На аснове сабранай бібліяграфіі выяўляліся перспектыўныя для супрацоўніцтва прадстаўнікі найбольш важных для індзеяністыкі дысцыплін - першымі былі этнографы, антраполагі і гісторыкі.

*

Інфармацыйная сістэма БІТ прадугледжвае скраз-ны аналіз эпісталярных і бібліяграфічных (імкненне да выкарыстання поўных тэкстаў) крыніц. Ажыццяўляецца цытаванне і каментаванне асноўных зваротаў, незалежна ад іх рэальнага выніку. Бібліяграфічнае суправаджэнне дапамагае дапоўніць карціну пошукаў беларускіх індзеяністаў у антрапалагічным кірунку.

*

Збор звестак пра паходжанне (нацыянальнасць) вучоных, пра які ідзе гаворка ў лісце да І. Салівон (14.03.1988), - звязаны з навуковай этыкай, паколькі павін-на быць нейкая стрыманасць, асабліва на нацыянальнай тэрыторыі, дзе "ўсе беларусы". Тым не менш, для даследчыка дыяспары натуральная цікавасць найперш да ўраджэнцаў і носьбітаў біялагічных рыс тытульнай нацыі, таму пастаноўка пытання пра "нацыянальнасць" антра-полагаў ў гэтым выпадку зусім прымальная.

*

У пэўным сэнсе да антрапалагічных кантактаў можна аднесці адмен лістамі з супрацоўнікамі Музея антрапалогіі і этнаграфіі ў Ленінградзе-Санкт-Пецярбургу (Г. Дзеніскевіч [13], А. Дрыдза, Р. Кінжалаў у папяровы перыяд, С. Корсун, Ю. Бярозкін, М. Станюковіч, А. Новік і інш. - у электронны).

*

У лісце да А. Мальдзіса (4.02.1991, № 24) сфармуля-ванае пытанне па тэме супрацоўнікаў МАЭ з беларускімі каранямі.

"Мы вельмі ўдзячны Вам за прыемную вестку пра намер Скарынінскага цэнтра падтрымаць БІТ. У каго (маю на ўвазе верагоднага "куратара") мы маглі б высветліць падрабязнасці?

Ведаем, што для слоўніка "Беларускія пісьменнікі" патрэбны звесткі пра Янку Субача, у некалькіх крыніцах па музеязнаўству мне сустракалася прозвішча Субач - "И.Н. Субоч". Надзвычай цікавы чалавек, бо ў пачатку стагоддзя працаваў "служителем" у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі, уладкоўваў і амерыканскія калекцыі. Што беларус - больш чым верагодна, да таго ж "И." - Іван (?)".

*

Наша цікавасць да пытанняў антрапалогіі, як і археалогіі, была параўнальна нізкай з прычыны большай увагі да сацыякультурных тэм (і, такім чынам, фіксуючы "беларуска-індзейскую" інфармацыю па антрапалогіі, больш важнай лічылі не нярэдкую ў ёй кампаратывістыку, а праблемы расізму, расавай дыскрымінацыі; "Беларуска-індзейская бібліяграфія", тым не менш, рэгіструе асвят-ленне расавай праблематыкі ўніверсальна, у тым ліку ў газетах, энцыклапедыях, папулярных кнігах, калянаву-ковых зборніках. У 2020-я гг. у сувязі з нашым праектам "Беларусы сустракаюцца з індзейцамі" антрапалагічная кампетэнтнасць атрымала і новае значэнне: фатаграфіі ўдзельнікаў прамых беларуска-індзейскіх кантактаў з'яўляюцца матэрыялам, які можа выкарыстоўвацца ў нацыянальных дапаможніках па антрапалогіі, а лабара-торныя заняткі могуць уключаць прыклады самаіндэнты-фікацыі так званых pretendians (асоб, нярэдка знакамітых, якія не мелі індзейскіх продкаў або, маючы такіх у Лацін-скай Амерыцы, прэтэндавалі на паходжанне ад больш "прэстыжных" плямён ЗША і Канады).

*

"Антрапалагічныя прыгоды" некалькіх катэгорый нашых землякоў - тых, хто працягваў дзейнічаць у Бела-русі, і тых, хто накіраваўся на захад або ўсход, - складаюць тэмы, узнятыя ў перапісцы.

Намі не забыта і надрукаваная ў 1949 г. асобным выданнем лекцыя "Расизм - орудие империалистической реакции", прачытаная ў Менску П. Кірушыным, значную цікавасць якога да Лацінскай Амерыкі мы спрабавалі вывучыць і праз перапіску з асобамі, якія маглі ведаць яго і паведаміць падрабязнасці пра яго лёс (быў рэпрэ-саваны).

*

Менскага антраполага Л. Цягака можна знайсці ў перакліку асоб, якія ў пісьмовай або вуснай форме пера-далі пажаданні поспехаў ініцыятыўнай групе і будучаму Беларуска-індзейскаму таварыству, прывітанні і вінша-ванні ў адрас устаноўчага з'езда БІТ (1988 г.), станоўчую ацэнку ініцыятывы і абяцанні садзейнічання.

Толькі ў 2024 г. нам падказалі, у працэсе дапрацоўкі артыкула пра "антрапалагічныя матывы", што яна ездзіла на 9-ы міжнародны кангрэс па генетыцы чалавека ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1996 г. Праўда, пасля вяртання ў Менск пра кантакты з індзейцамі яна калегам і блізкім, паводле іх саміх, не расказвала.

*

Ліст да М. Цвіркі-Гадыцкага ў Познань цяпер мы хацелі б даць і ў OCR. Хаця ён і адрасаваўся, з-за адсутнасці звестак пра апошнія гады яго жыцця, нябожчыку, мы лічым яго сімвалічным і дастаткова важным, каб цыта-ваць. Ён адлюстроўвае "высакароднае імкненне да пошу-ку", "пагоню за ведамі":

Ліст ад 11.02.1990 (№ 32):

"Уважаемый пан Годыцкий!

Я использую адрес, взятый из источника 30-летней давности. К сожалению, не имею сейчас возможности уточнить его в новейших справочниках.

Мы очень надеемся получить Ваши любезные ответы на ряд вопросов, касающихся белорусско-поль-ских связей в области антропологии. Нас интересует вклад наших соотечественников в антропологическое изучение индейцев.

Может быть, Вы укажете нам на соответствующие персоналии?

Были бы Вам признательны также за помощь в изучении жизни и деятельности Ю. Цвирко-Годыцкого.

С наилучшими пожеланиями Алесь Симаков, временный исполнительный секретарь".

Сярод індзейскіх пунктаў у навуковай творчасці М. Цвіркі-Гадыцкага - біяграфічны артыкул пра Л. Дудрэвіча, які правёў антрапалагічнае вывучэнне індзейцаў омаха, што гастраліравалі ў Варшаве ў 1884 г.

16.04.1990 г. мы напісалі ў Польскае антрапалагічнае таварыства (Польское антропологическое общество, Polskie Towarzystwo Antropologiczne, Вар-шава), спрабуючы атрымаць звесткі пра М. Цвірку-Гадыцкага і яго бацьку.

Мы адзначалі:

"В нашем обществе изучаются белорусско-индейские связи, в том числе соответствующая деятельность антропологов - уроженцев Белоруссии".

У якасці прыкладу быў згаданы і Т. Худзінскі:

"Имеем намерение отметить юбилей Т. Худзи-ньского. Также были бы Вам признательны за рекомен-дацию полезных источников (включая публикации после 1959 г.).

Надеемся на сотрудничество с Вами".

Хаця ў выніку прамое супрацоўніцтва не адбылося, мы працягалі збіраць польскі матэрыял, у якім знаходзіліся беларускія рэаліі.

*

Расійскія антраполагі Я. Рагінскі і М. Левін, этнадэмограф С. Брук прысутнічаюць у "Литературе" да кнігі М. і І. Чэбаксаравых "Народы, расы, культуры" (2-е выд., 1985).

Мы спрабавалі сабраць звесткі пра ўвагу да амерыканскага матэрыялу і іншых антраполагаў беларускага паходжання, у прыватнасці, І. Сілініча, які згадваецца ў лісце д. 4.07.1991 (№ 109) у Навукова-даследчы інстытут і музей антрапалогіі імя Д. М. Анучына (Научно-иссле-довательский институт и музей антропологии им. Д. Н. Анучина МГУ).

"Уважаемые товарищи!

Были бы Вам благодарны за координаты людей, полезных для изучения жизни и деятельности Я.Я. Рогинского, уроженца Могилева, а также И.Н. Силинича, родом из Кричева Могилевской области.

Наше общество изучает белорусско-американские связи.

С уважением Алесь Симаков, временный исполнительный секретарь".

Ветлівы адказ масквічоў па тэлефоне важны як факт першага водгуку ўласна расійскіх антраполагаў.

*

Аб'яднанне звестак з нашай перапіскі і бібліяграфіі, што адносяцца да антрапалогіі насельніцтва краін Амерыкі, утварае напрамкі, якія могуць у будучым скласці тэмы больш глыбокіх даследаванняў. Мы лічым важнымі першыя спробы амерыканістаў-аматараў Беларусі, даследчыкаў беларуска-амерыканскіх сувязей сфармуляваць пытанні да афіцыйных антраполагаў. "Беларуска-індзейская бібліяграфія" з'яўляецца асноўным рухавіком, інструментам у пошуках і адкрыццях новых імёнаў асоб беларускага паходжання, якія закраналі ў сваіх тэкстах індзейскую тэму. Папаўненне біяграфічных слоўнікаў дадзенымі пра антраполагаў, звязаных з Беларуссю, і агульнай антрапалагічнай бібліяграфічнай базы Беларусі звесткамі пра крыніцы амерыканісцкай інфармацыі могуць быць найважнейшым укладам індзеяністаў у антрапалагічную навуку.

ДАНЬКО Іван (Ivan Danko) - Іван Антонавіч Данько жыў з 1910 па 1994 г.; 14.12.2024 г. мы атрымалі ад Макса Шчура "Аповед дзеда Івана пра аргенцінскіх індзейцаў" з кнігі ўспамінаў "Спроба эксперыментальнага канструявання сябе" ("Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе"; з павагі да творца пакідаем тэкст у арыгінальнай версіі на тарашкевіцы).

У тэксце згадваюцца Буэнас-Айрэс (Buenos Aire) і правінцыя Кар'етэс (таксама Карыентэс, Corrientes)

Макс Шчур

АПОВЕД ДЗЕДА ІВАНА ПРА АРГЕНТЫНСКІХ ІНДЫЯНАЎ

У Бўэнас-Айрэс Іван прыплыў з адным клункам і цыдулкай з адрасам Гоцкі ў руцэ. Грошай у Івана заставалася вобмаль. Каля порту знаходзілася плошча Пляса дэ Бўэн Рэтыро, і там жа стаяў так званы імігранцкі гатэль - сёньня там месьціцца музэй іміграцыі. "Гатэль" - гэта была адна назва. У вялікай залі папросту стаялі ўпрытык адзін да аднаго двух'ярусныя ложкі, якія каштавалі капейкі. Там імігранты маглі пера-кантавацца да той пары, пакуль не знаходзілі сабе працу. Часьцей, аднак, праца знаходзіла іх: у гатэль рэгулярна прыходзілі прадпрымальнікі і, зноў жа, за пару капеек наймалі сабе рабочую сілу. Уладальнік гатэлю атрымліваў нейкі працэнт за пасрэдніцтва.

Затрымлівацца ў гатэлі Іван не зьбіраўся, яго чакала сустрэча з Гоцкам. Той працаваў на лесапавале ў правінцыі Кар'ентэс, далёка на поўнач ад Бўэнас-Айрэсу. Так-сама там нібыта давалі танную зямлю. На цыдулцы ў Івана стаяла напісаная лацінкай назва чыгуначнай станцыі, да якой ён меўся ехаць. Ехаў доўга, даехаў, выйшаў. Перад ім была вялікая рака, за ёю сьцяна джунгляў. Ніхто з суст-рэчных не разумеў, чаго хоча й каго шукае гэты хлопец зь невядомай краіны. Нейкім чынам яму ўдалося патлу-мачыць, што ён шукае лесарубаў. Яму прыблізна паказалі дарогу ў мясьціны, дзе высякаюць лес. Ён дабраўся і туды, але ні Гоцкі, ні ягонай брыгады не знайшоў.

Але шукаў пільна - настолькі, што ажно заблукаў у тых джунглях.

На гэтым ягоная гісторыя магла б і скончыцца, калі б не шчасьлівы выпадак.

У лесе самлелага маладзёна знайшлі мясцовыя жыхары - індыяне. Не "індзейцы", плястмасавыя ці гумавыя фігуркі з нашага дзяцінства, і не размаляваныя й аздобленыя пер'ем дзікуны з кніг і фільмаў. А сапраўдныя - жыхары джунгляў.

Можаце сабе ўявіць, якім героем быў для мяне дзед Іван з таго моманту, калі апавёў мне пра сваё знаёмства з індыянамі.

Індыяне мелі доўгія валасы й былі цемнаскурыя, а ў астатнім выглядалі й апраналіся "як белыя людзі" - то бок, мажліва, нават лепей за беларускіх сялянаў.

Апроч вопраткі, яны саступалі сялянам ува ўсім, жылі бедна. Хаты ім замянялі дуплы вялізных дрэваў, зь вецьця яны майстравалі штосьці накшталт буданоў. Племя было качэўнае, перасялялася "за працай" - а займаліся яны ўсё тым жа, што і белыя людзі, валілі сваімі мачэтэ лес. Які потым здавалі гаспадарам, а за выручаныя грошы набывалі сабе рэчы першай неабходнасьці. Пасьля чаго зноў сыходзілі ў джунглі, на новае месца.

"Такіх добрых і ласкавых людзей я больш у жыцьці не сустракаў", - прызнаваўся зь лёгкай скру-хаю дзед.

Ён жыў зь імі, харчаваўся зь імі й працаваў зь імі тры месяцы. Яны ж навучылі яго азам гішпанскай. Такі сабе аднаасобны летнік для ўцекача.

Зь дзедавых аповедаў мне асабліва запамяталася сцэна паляваньня на гіганцкую ігуану. Індыяне іх не забівалі, а ставілі на іхных сьцежках пастку - лавілі, адсякалі здаравенны хвост і адпускалі. У хвасьце было некалькі кіляў сакавітага мяккага мяса - празь нейкі час хвост адрастаў зноў, і сцэна паўтаралася.

Урэшце, аднаго дня індыяне выйшлі з джунгляў, каб сустрэцца зь перакупнікамі лесу - тыя зьдзівіліся, убачыўшы сярод іх белага хлопца. Іван, пры ўсёй любові да індыянаў, узрадаваўся "сваім" - усяму таму, што ўспрымаў як знакі цывілізацыі. Індыяне шчодра разьлічыліся з Іванам за працу, нягледзячы на тое, што кармілі яго ўвесь гэты час задарма, - а перакупнікі давезьлі яго да чыгуначнай станцыі. 17-гадовы хлапчук вярнуўся ў Бўэнас-Айрэс.

ЖАВАРАНКАЎ Лазар (Lazar Zhavarankau, Zhavoronkov) - у Пінску ў сувязі са студэнтамі з Ніка-рагуа нам найбольш запоўніўся камсамольскі сакратар Сяргей Войтаў (Siargei Voitau, Sergei Voitov). У нашай картатэцы пазначана, што ён нарадзіўся ў Гомелі. Магчы-ма, мелася на ўвазе, што ён да Пінска жыў у Гомелі. Інфармацыя пра гэта магла быць атрыманыя толькі ад яго самога - у час нашай сустрэчы 9.03.1987 г., калі абмяр-коўвалася тэма нікарагуанскіх студэнтаў. Аўтар БСІ быў тады ў Пінску на прафесійных курсах па лініі сваёй гомельскай меліярацыйнай арганізацыі.

Усяго ў нашым дзённіку запісаныя звесткі пра 7 нікарагуанскіх студэнтаў (у першы перыяд вядзення дзённіка блакнот рабіўся са сшыткаў і альбомаў для малявання, каб яго фармат адпавядаў аднаму з фарматаў нашай картатэкі - 100x200 мм; апошні выконвае і функцыі раздзяляльніка-арыенціра паміж карткамі меншых фарма-таў; з трох картак можна ўтвараць фармат А4, старонку-калаж саматужнага зборніка тэкстаў і выяў).

1. Сепеда Харкін, Хуан Арманда (1955, Леон = Leon) Zepeda Jarquin, Juan Armando = Сепеда Харкин, Хуан Армандо (пазначана, што ён, верагодна, індзеец?);

2. Варгас Дельгада, Анхель Рональда (Леон = Leon) Vargas Delgado, Angel Ronaldo = Варгас Дельгадо, Анхель Рональдо;

3. Караско Муньёс, Эмір (1962, Чынандэга = Chinandega) Carrasco Munos, Emir = Карраско Мунтос, Эмир;

4. Роке Мантальван, Хасэ (1962, Манагуа =Managua) Roque Montalvan, Jose = Роке Монтальван, Хосе;

5. Каналес Дуартэ, Хуліа Сесар (1956, Хінатэга = Jinotega) Canales Duarte, Julio Cesar = Каналес Дуарте, Хулио Сесар;

6. Мора Артавія, Франсіско Хавіер (Хав'ер) (1962, Манагуа = Managua; Mora Artavia, Francisco Javier = Мора Артавия, Франсиско Хавиер (Хавьер; пазначана, што ён з Коста-Рыкі?);

7. Марцінес Гіда, Антоніа (1957, Леон = Leon) Martinez Guido, Antonio = Мартинес Гидо, Антонио (верагодна, Гидо, а не Тидо).

У адным месцы ёсць указанне на гады вучобы: жнівень 1982 г., жнівень 1985 г.; па набытых спецыяль-насцях - сельскагаспадарчыя кааператыўныя прадпры-емствы (у адным выпадку - меліярацыя?) - некаторыя працуюць; ад былых студэнтаў або ў іх, паводле лістоў, што атрыманыя, "прыемнае ўражанне".

На наступнай старонцы дзённіка (с. 8) пазначаныя таксама ў сувязі з іншаземцамі адказны сакратар па справах замежных студэнтаў Жаваранкаў Лазар Аляк-сандравіч (Жаворонков Лазарь Александрович) і Пад-дубіцкі Іван Антонавіч (Поддубицкий Иван Антонович, Ivan Poddubitsky). Жаваранкаву, па назве яго пасады, і варта аддаваць першынство ў тэме.

Літ.:

1493 Круцько А. Цікавая знаходка // Звязда на меліярацыі Палесся (Пінcк). 1979. 23 студз.

1655 Мураўёў С. Белы правадыр месяца // Звязда на меліярацыі Палесся. 1980. 29 ліп.

500 Кудраўцава Т. ЗША: права на бяспраўе // Звязда на меліярацыі Палесся. 1984. 14 ліп.

2141 Чыгір М. Патрабуючы міру, свабоды // Звязда на меліярацыі Палесся. 1985. 3 верас.

1476 Косцін М. На кругах пекла // Звязда на меліярацыі Палесся. 1985. 19 верас.

1477 Косцін М. Пад ценем свастыкі // Звязда на меліярацыі Палесся. 1986. 13 сак.

1057 Васілец В. Дзень правоў чалавека: гутарка на міжнародныя тэмы // Звязда на меліярацыі Палесся. 1987. 8 снеж.

12557 Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе: сборник научных статей по материалам IV Международной научно-практической конференции, Пинск, 20-21 декабря 2019 г. / редкол.: К. К. Шебеко [и др.]. Пинск, 2019. Вып. 4.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 129].

Віншуем "Крышталікі"

Віншуем "Узорны аматарскі калектыў" ансамбль танца "Крышталікі" з перамогай ва II міжнародным шматжанравым конкурсе творчасці і мастацтва "Тэры-торыя чараўніцтва" і з ганаровымі месцамі лаўрэатаў I і II ступені (кір. Лебядзевіч Ж.В.).

Жадаем калектыву яшчэ больш натхнення, энергіі і поспеху, а таксама новых перамог!

ТК "Культура Лідчыны".

Акцыя-віншаванне "Навагодні серпантын"

20 снежня бібліобус Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы выконваў аб'езд чытачоў па маршруце Паперня-Мееры-Дылева.

Бібліятэкар бібліобуса напярэдадні навагодніх свят падрыхтавала акцыю-віншаванне "Навагодні серпантын". Яна прыгатавала чытачам навагоднія падарункі. Вельмі ўражаны былі жыхары вёсак, калі разам з бібліятэкарам убачылі навагодніх персанажаў Снегавіка і Ёлачку. Нават многія з задавальненнем чыталі вершы і спявалі нава-годнія песні.

ТК "Культура Лидчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX