Папярэдняя старонка: Калекцыі

Ян Булгак 





Ян Булгак (Jan Bulhak)
Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю - Ян Булгак нарадзіўся на Навагрудчыне ў в.Асташын. Да 1912 г. жыў у вёсцы Перасека Мінскага павета. Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віленскага ўніверсытэта імя Стэфана Баторыя. Быў заснавальнікам Польскага і Віленскага фотаклубаў, звязу польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Заснаваў майстроўню, мэтай якой была фотафіксацыя помнікаў архітэктуры Вільні. У ягоным доме на плацы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тысяч фотаздымкаў, з іх каля 6 тысяч - Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль што цалкам згарэла ў 1944 г. З 1945 г. жыве ў Варшаве, дзе, пры дапамозе дырэктара Народнага музэю Станіслава Лорэнца, адчыняецца першая пасляваенная выстава Яна Булгака "Варшава. 1945 г. у выявах Яна Булгака". Памёр у Варшаве. На Беларусі ў вёсцы Варонча, што на Навагрудчыне, каля касцёла Св. Ганны знаходзяцца 4 магілы продкаў Яна Булгака. У нашай галерэі размешчана 46 фотаздымкаў з маёнткамі Заходняй Беларусі ў былых Віленскім, Навагрудскім, Брэсцкім ваяводствах.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX