Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч (1942 – 1992) — доктар гістарычных навук, прафесар. Даследаваў вайсковую гісторыю Беларусі. На падставе глыбокага аналізу гістарычных, археалягічных і іканаграфічных крыніц першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генэзіс, эвалюцыю і этапы развіцьця замкаў і абарончых сістэмаў населяных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў. Вынікам навуковай працы стала каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы разьдзелы ў калектыўных манаграфіях).