Папярэдняя старонка: 2024

Наша слова.pdf № 5 (109) 


Дадана: 30-01-2024,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 5 (109), 31 студзеня 2024 г.

Да Дня беларускай навукі

26 студзеня ў НББ працавала маштабная выстава, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

Навукова-даследчыя інстытуты і цэнтры, якія працуюць у рамках Нацыянальнай акадэміі навук, прадставілі ў НББ свае найлепшыя распрацоўкі, вынікі дзейнасці і праекты ў розных галінах: у энергетыцы, у металургіі, оптыка-механічнай, хімічнай, біялагічнай прамысловасці, вытворчасці ўгнаенняў, у сферы аховы здароўя і вытворчасці медпрэпаратаў, у прыродаахоўнай сферы.

Таксама на выставе дэманстраваліся аграпрамысловыя і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.

Нацыянальная бібліятэка прадставіла свае інтэрнэт-рэсурсы, створаныя з мэтай захавання звестак аб гістарычна-культурнай спадчыне: анлайн энцыклапедыю "Беларусь у асобах і падзеях", "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне рэспублікі Беларусь" і іншыя рэсурсы. Анлайн-энцыклапедыя захоўвае звесткі пра вядомых людзей Беларусі, помнікі гісторыі і культуры, археалогіі і горадабудаўніцтва, творчыя калектывы і грамадскія арганізацыі.

На выставе цікава было пазнаёміцца з маладымі навукоўцамі, якія прагнуць зрабіць свой асабісты ўнёсак у тэхнічны прагрэс і развіццё краіны. Яны дасведчаныя, мэтанакіраваныя і апантаныя сваімі даследаваннямі.

Прадстаўнікі ТАА "Пеленг" прадэманстравалі макет апарата для аэракасмічнай прамысловасці, які можа фатаграфаваць паверхню Землі, а здымкі, выкананыя з вышыні змогуць паслужыць для эфектыўнай працы сельскай гаспадаркі, горадабудаўніцтва, альбо абароны лясных масіваў ад пажараў.

Маладыя навукоўцы з Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў паведамілі пра стварэнне каталога прыродных крыніц з чыстай вадой і прадэманстравалі яго. Каталог, які быў створаны эколагамі, захоўвае інфармацыю пра 1183 крыніцы ў розных рэгіёнах Беларусі, мапы і фотаздымкі.

Беларускі Гідраметцэнтр будзе адзначаць у 2024 годзе сваё 100-годдзе. Супрацоўнікі Гідраметцэнтра паведамілі пра сістэматычны збор інфармацыі аб надвор'і, які вядзецца штодня. А ўсяго ў свеце працуюць каля 12 000 метэастанцый, якія назіраюць за надвор'ем і рэгістрыюць кожныя тры гадзіны паказчыкі тэмпературы, хуткасці ветру і руху аблокаў.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

100 ідэй для Беларусі

У Гародні адбыўся абласны тур праектаў "100 ідэй для Беларусі".

Лідскі раён прадстаўлялі 6 праектаў па розных намінацыях.

Дзеці прадэманстравалі свае працы для экспертаў, распавялі пра свае праекты.

У намінацыі Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць перамогу атрымаў Падвойскі Ян, з праектам " Ветрарухавік з вертыкальнай воссю кручэння без моманту супраціву пры руху лопасці супраць ветру".Віншуем Яна і жадаем вялікіх поспехаў на рэспубліканскім туры моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі ".

Талайкоўская Юлія з праектам "Выкарыстанне лазераў для ачысткі старажытных металічных манет" стала пераможцам у анлайн галасаванні Гарадзенскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі".

ТК "Культура Лідчыны".

Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі

25 студзеня 2024 у сярэдняй школе № 5 г. Ліды ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла сустрэча навучэнцаў VIII - XI класаў з навуковым супрацоўнікам Лідскага гістарычна-мастацкага музея Аляксандрам Часлававічам Хітруном на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі".

Госць расказаў навучэнцам, адкуль родам, - шчыра і аддана згадаў пра сваю малую радзіму Крупава, што на Лідчыне. Расказаў, дзе атрымаў сваю першую адукацыю, сярэдне-спецыяльную і дзве вышэйшыя. Асноўны акцэнт быў зроблены ім на працу ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі (а менавіта, у яго аб'екце Доме Валянціна Таўлая), які стаў частку яго біяграфіі, у гэтай установе ён знайшоў сябе. Падзяліўся ён і сваімі даследаваннямі, што праводзіць у музеі, накірунак якіх - знайсці цікавыя факты і падзеі ў жыцці і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі свой след на Лідчыне. Асноўны пакуль герой у даследчай дзейнасці - беларускі паэт Валянцін Таўлай, якому ўжо не за гарамі будзем адзначаць 110 год з дня нараджэння. Госць запрасіў навучэнцаў наведаць Дом паэта, дзе яны даведаюцца больш падрабязна як пра сёлетняга юбіляра, так і пра іншых творцаў, а таксама пра праекты, якія арганізаваны ў гэтым будынку.

А. Хітруном былі зачытаны вершы, гумарыстычныя замалёўкі. На завяршэнні адказаў на пытанні навучэнцаў.

Хочацца спадзявацца, што цікавасць да гісторыі рэгіянальнай беларускай літаратуры праявіцца ў навучэнцаў і яшчэ лепш, калі яны далучацца да кагорты літаратараў Лідчыны і пакінуць у сваёй біяграфіі таксама значны след на карысць Беларусі.

ТК "Культура Лідчыны".

Таццяна - слаўнае імя!

27 студзеня ў менскай бібліятэцы № 1 імя Льва Талстога прайшла юбілейная 15-я вечарына Паэтычнага тэатра "Арт.С" "Таццянін дзень" (свята ў гонар хрысціянскай пакутніцы і заступніцы студэнтаў). Вечарыны "Таццянін дзень" праводзяцца штогод у бібліятэках і музеях горада Менска, пачынаючы з 2010-га года спачатку ў рамках мерапрыемстваў Паэтычнага тэатра "Арт.С" (да 2019 года ўключна), а з 2020 года да гэтага святкавання падключыўся і літаратурны клуб "Экватар". Дарэчы, "Таццянін дзень" з'яўляецца самым працяглым сярод усіх праектаў Паэтычнага тэатра "Арт.С".

У вечарыне прынялі ўдзел беларускія паэты, барды, празаікі, музыканты і навукоўцы, сярод якіх была і Таццяна - вядоўца імпрэзы, паэтка і літаратуразнаўца, перакладчыца і празаік Таццяна Барысюк. Але адкрыла вечарыну прадстаўніца іншага імя, Вольга Воінская - саксафаніст і піяніст, кампазітар, спявачка і педагог. Разам са сваімі вучнямі яна выканала шэраг вядомых святочных мелодый, а таксама ўласны музычны твор на піяніна.

Лацінская прымаўка кажа: "Nomen est omen" ("Імя - гэта лёс"). Імя Таццяна перакладаецца з грэчаскай мовы як "арганізатарка", "наладжвальніца", "заснавальніца", а святую Таціяну Рымскую (у гонар якой і адзначаецца свята) аднолькава шануюць як у праваслаўнай, гэтак і ў каталіцкай цэрквах. Гэтае імя з'яўляецца шырока распаўсюджаным і на Беларусі. Сярод Таццян шмат вядомых дзеячаў культуры і вучоных - Т. Алешка, Т. Аляшкевіч, Т. Аўтуховіч, Т. Барысюк, Т. Вабішчэвіч, Т. Дасаева, Т. Кабржыцкая, Т. Мацюхіна, Т. Сівец, Т. Шамякіна, Т. Фіцнер і інш. Нямала гісторый, звязаных з Таццянамі, было распаведзена і на мерапрыемстве. Гучалі і ўласныя вершы, прысвечаныя Таццянам і не толькі, знітаваных тэматыкай кахання і высокіх пачуццяў. Вядоўца вечарыны, паэтка Таццяна Барысюк, прачытала багата сваіх вершаў, а таксама распавяла пра паходжанне імя Таццяна, пра гісторыю ўтварэння свята студэнтаў "Таццянін дзень". Таццяну Барысюк можна і саму назваць адвечным навучэнцам, бо ёй шмат давялося вучыцца: закончыла педвучылішча №1, пасля філфак БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі, курсы дыктараў і вядоўцаў тэлерадыёперадач, курсы кінафотамадэляў і фотамастакоў, курсы кройкі і шыцця, польскай і французскай моў, камп'ютарнай графікі, Беларускі калегіюм, Школу практычнай генеалогіі. Так што, Таццяны любяць вучыцца!

Цяпер жа Таццяна Барысюк працуе ў навуцы - у Інстытуце літаратуразнаўства НАН Беларусі, піша дысертацыю "Ідэйна-жанравыя пошукі ў сучаснай беларускай паэзіі", напісала яшчэ 5 аб'ёмных навуковых прац ("Сон у сучаснай беларускай і польскай паэзіі", "Традыцыі англійскага і польскага рамантызму ў сучаснай беларускай паэзіі", "Пошукі бессмяротнасці ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі", "Нацыянальныя вобразы свету і чалавека ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі", "Канцэпты "сваё" і "чужое" ў сучаснай беларускай і брытанскай англамоўнай паэзіі"). Яна аўтар больш за 150-ці літаратуразнаўчых і крытычных публікацый. Цяпер піша навуковую працу пра ўсходнія формы ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі. З'яўляецца аўтарам паэтычнага зборніка "Аўтапартрэт" (2002).

Выступіла і яшчэ адна прадстаўніца гэтага слаўнага імя, паэтэса Таццяна Пратасевіч, якая дэкламавала як класічныя вершы, так і створаныя ёй хоку - монастрафічныя трохрадковыя вершы, жанр японскай паэзіі.

Пачулі прысутныя і кіраўніка літаратурнага клуба "Экватар" Вячаслава Корбута, які прысвяціў шмат слоў удзячнасці вядоўцы вечарыны Таццяне Барысюк, якая вось ужо як 15 гадоў запар праводзіць гэтыя імпрэзы, узвальваючы увесь цяжар іх арганізацыі на свае кволыя жаночыя плечы.

Паэтэса Ксенія Ярмілава прачытала свае вельмі лірычныя, глыбакадумныя вершы, якія ўражваюць метафарамі і сілай пачуццяў. Пра свае думкі, пачуцці і ўражанні ад навакольнага свету распавёў Юрась Нераток, маці якога таксама звалі Таццянай. Уразіла выступленне і аднакурсніка Таццяны Барысюк Алеся Туровіча, які захапляецца эзатэрычнымі ведамі, а ягоны зборнік "Корпус" (1998) у свой час адным з першых з'явіўся ў беларускім інтэрнэце. Гучалі на вечарыне не толькі ўласныя вершы, але і беларускіх класікаў. Так, вучаніца Арнэла Давыдовіч зачытала на памяць прысутным верш Максіма Багдановіча. Ствараў музычную атмасферу і таленавіты паэт і бард Зміцер Захарэвіч, аўтар электроннай кнігі "Лірыка з элементамі радзімы і паганства".

Чакалі прысутных гасцей-эрудытаў і памятныя прызы падчас адпаведнай тэматычнай віктарыны. Шмат пытанняў датычылася творчасці менавіта Таццян (Мушынская, Сівец), але згадваліся і творы беларускіх паэтаў, якія прысвячалі Таццянам свае вершы.

Віншуем усіх Таццян з гэтым прыгожым святам!

Алег Грушэцкі.

Нацыянальная музыка як аб'ект захаплення і навуковага даследавання

Працягваецца цыкл лекцый-канцэртаў, якія праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам Галіны Паўлаўны Цмыг з мэтай папулярызацыі беларускай музычнай спадчыны.

Канцэрт 25 студзеня стаў апошнім акордам Калядных святак, на ім прагучалі духоўныя спевы і народныя канты.

- Інструментальная, харавая, сольная беларуская музыка знаходзіцца ў цэнтры ўвагі капэлы і з'яўляецца аб'ектам мастацтвазнаўчага даследавання і выканання, - засведчыла кіраўніца калетыву Галіна Цмыг.

Падчас канцэрту прагучалі творы Людмілы Жукавай, Андрэя Саўрыцкага, Алега Глямбіцкага, Кацярыны Гігевіч і іншых сучасных беларускіх кампазітараў.

Слухачоў узрадавалі спевы "Вяснавое шчабятанне", "Ледзь дыхнула вясна", а таксама песня на словы Нэлі Тулупавай - "Чараўніца".

Велічна і ўрачыста прагучала ў выкананні капэлы песня Нестара Сакалоўскага "Нёман" на словы А. Астрэйкі.

Маргарыта Кучук выканала арыю з беларускай оперы "Калючая ружа" Юрыя Семянякі, якая гучала ў 60-тыя гады ў Вялікім оперным тэатры ў Менску.

Падчас канцэрту-лекцыі Галіна Паўлаўна Цмыг нагадала пра лёс беларускай паэткі Нэлі Тулупавай (1938 - 2001).

Музыку на яе вершы пісалі кампазітары: Ю. Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузняцоў, І. Лучанок, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, В. Сярых, Ул. Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур'ян, В. Макеева, Л. Шурман, Г. Гарэлава, В. Кузняцоў.

Яе паэзія вызначалася патрыятычнасцю, эмацыйнасцю, песеннасцю.

Абпаленае вайной дзяцінства было не з лёгкіх, а сталае жыццё пачыналася з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка. У 1955 годзе Нэлі Тулупава скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча, працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 годзе яна скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 годзе пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы.

Нэлі Тулупава працавала рэдактарам газеты "Советский студент" Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974-1978 гадах яна была загадчыкам рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979-1988 гадах - старшым рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". З 1990 года яна працавала загадчыкам аддзела літаратуры часопіса "Вожык".

У канцы зямнога шляху беларуская паэтэса прыняла пострыг ў манастыры пад імем Неаніла.

Святочны канцэрт у Нацыянальнай бібліятэцы падрыхтавалі капельмайстар Святаслаў Рачэўскі, хормайстар - Жанна Філіповіч. Кіраўніца музычнага калектыва паведаміла аб тым, што рыхтуецца да выпуску ў красавіку спецыяльнае выданне, прысвечанае беларускай нацыянальнай музыцы, куды ўвойдуць нотныя тэксты, якія вывучалі супрацоўнікі капэлы, і каментары да іх.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Нацыянальная музыка як аб'ект захаплення і навуковага даследавання

Працягваецца цыкл лекцый-канцэртаў, якія праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам Галіны Паўлаўны Цмыг з мэтай папулярызацыі беларускай музычнай спадчыны.

Канцэрт 25 студзеня стаў апошнім акордам Калядных святак, на ім прагучалі духоўныя спевы і народныя канты.

- Інструментальная, харавая, сольная беларуская музыка знаходзіцца ў цэнтры ўвагі капэлы і з'яўляецца аб'ектам мастацтвазнаўчага даследавання і выканання, - засведчыла кіраўніца калетыву Галіна Цмыг.

Падчас канцэрту прагучалі творы Людмілы Жукавай, Андрэя Саўрыцкага, Алега Глямбіцкага, Кацярыны Гігевіч і іншых сучасных беларускіх кампазітараў.

Слухачоў узрадавалі спевы "Вяснавое шчабятанне", "Ледзь дыхнула вясна", а таксама песня на словы Нэлі Тулупавай - "Чараўніца".

Велічна і ўрачыста прагучала ў выкананні капэлы песня Нестара Сакалоўскага "Нёман" на словы А. Астрэйкі.

Маргарыта Кучук выканала арыю з беларускай оперы "Калючая ружа" Юрыя Семянякі, якая гучала ў 60-тыя гады ў Вялікім оперным тэатры ў Менску.

Падчас канцэрту-лекцыі Галіна Паўлаўна Цмыг нагадала пра лёс беларускай паэткі Нэлі Тулупавай (1938 - 2001).

Музыку на яе вершы пісалі кампазітары: Ю. Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузняцоў, І. Лучанок, Э. Ханок, Э. Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, В. Сярых, Ул. Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур'ян, В. Макеева, Л. Шурман, Г. Гарэлава, В. Кузняцоў.

Яе паэзія вызначалася патрыятычнасцю, эмацыйнасцю, песеннасцю.

Абпаленае вайной дзяцінства было не з лёгкіх, а сталае жыццё пачыналася з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка. У 1955 годзе Нэлі Тулупава скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча, працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 годзе яна скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 годзе пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы.

Нэлі Тулупава працавала рэдактарам газеты "Советский студент" Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974-1978 гадах яна была загадчыкам рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979-1988 гадах - старшым рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". З 1990 года яна працавала загадчыкам аддзела літаратуры часопіса "Вожык".

У канцы зямнога шляху беларуская паэтэса прыняла пострыг ў манастыры пад імем Неаніла.

Святочны канцэрт у Нацыянальнай бібліятэцы падрыхтавалі капельмайстар Святаслаў Рачэўскі, хормайстар - Жанна Філіповіч. Кіраўніца музычнага калектыва паведаміла аб тым, што рыхтуецца да выпуску ў красавіку спецыяльнае выданне, прысвечанае беларускай нацыянальнай музыцы, куды ўвойдуць нотныя тэксты, якія вывучалі супрацоўнікі капэлы, і каментары да іх.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

85 год Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі

24 студзеня 1939 года ў Менску адкрылася карцінная галерэя, якая пазней стала Нацыянальным мастацкім музеям Беларусі. Пра важнасць музея і людзей, якія працавалі і працуюць у ім, кажа экссупрацоўнік музея, экскурсавод і ўсходазнавец Мікіта Моніч:

- Нацыянальны мастацкі - гэта тая самая нацыянальная скарбонка, у якой сабрана вялікая колькасць спадчыны. Нацыянальны музей заўсёды добра адлюстроўвае жыццё, гісторыю краіны, нацыі і грамадства. Нацыянальны беларускі музей - гэта гісторыя пра адраджэнне калекцыі, якая амаль цалкам была страчаная падчас Другой сусветнай. Падзвіжніцкая дзейнасць Аладавай і цэлых пакаленняў гісторыкаў мастацкага, музейшчыкаў, якія паслядоўна стварылі тое, што мы маем.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь на сёння - гэта найбуйнейшы ў краіне збор нацыянальнага і замежнага мастацтва, дзе захоўваецца больш за 30 тысяч экспанатаў, якія фармуюць 20 калекцый помнікаў мастацтва Беларусі, краін і народаў свету.

Наш кар

Да 100-годдзя Васіля Быкава

25 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава да юбілею Васіля Быкава, які адзначаецца ў гэтым годзе. Тут душа адпачыла ў супакаенні: знаёмыя, прыемныя сустрэчы, гутаркі, цудоўная выстава!

Таня Лаўрык.

Лідскі замак у 2023 годзе наведалі больш за 103 тысячы турыстаў

Лідскі замак - унікальны помнік архітэктуры XIV стагоддзя, які заўсёды адчынены для наведвання. Толькі за мінулы год замак наведалі больш за 103 тысячы чалавек. Было праведзена больш за дзве тысячы экскурсій.

- Супрацоўнікі музея ўвесь час знаходзяцца ў пошуку інавацыйных і нетрадыцыйных формаў працы. Так, намі распрацаваны новы квэст для школьнікаў "Артэфакт", які накіраваны на развіццё ў навучэнцаў уменняў і навыкаў у навукова-даследчай дзейнасці, запланаваны майстар-класы па размалёўцы драўлянай нарыхтоўкі ў форме Лідскага замка для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ў нас таксама стартуе інклюзіўны праект "Лідскі замак для ўсіх і кожнага". Мы хочам зрабіць замак даступным для ўсіх, хто жадае дакрануцца да гісторыі, - адзначыла загадчыца экспазіцыйна-выстаўнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея Ганна Некрашэвіч.

ТК "Культура Лідчыны".

Віншуем "Забавушку" з поспехам

Узорны ансамбль танцу "Забавушка" з перамогай вярнуўся з Рэспубліканскага фэсту мастацтваў "PRO100fest".

Лаўрэат II ступені - танец "Вясёлыя прачкi" (настаўнік Бабарына І.В.)

Лаўрэат II ступені - танец "Качачка лугавая" (настаўнік Качарская П.А.)

Бабарына Ірына Віталеўна і Качарская Паліна Аляксандраўна ўзнагароджаны Падзякай за падрыхтоўку да фэсту!

ТК "Культура Лідчыны"

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Мацулевіча "Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры"

На сустрэчы літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце" 24 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча "Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры". На вечар памяці паэта і журналіста прыйшлі сваякі, сябры, пісьменнікі і паэты, усе тыя, хто яго добра ведаў і шанаваў. Успаміналі таленавітага журналіста яго калегі: Кацярына Серафіновіч, Станіслаў Суднік, Алена Несцерава, Ганна Гайдукевіч, Уладзімір Каспяровіч.

Першы раздзел кнігі - свайго роду вершаваны летапіс (далёка не поўны) падзей 1941-1945 гадоў на Лідчыне. Тут адлюстраваны і акупацыя немцамі Лідскага краю, і масавае знішчэнне акупантамі мірнага насельніцтва, і падпольны ды партызанскі рух, і доўгачаканае вызваленне Ліды, і некаторыя больш познія падзеі. Асаблівасцю выдання стала наяўнасць некалькіх вершаў для дзяцей, у тым ліку "Беларуская азбука" - першы вопыт паэта стварэння вершаванай азбукі для дзяцей. Хочацца адзначыць, што ў кнізе аўтар шырока выкарыстаў жанр прыпеўкі - прыпеўкі чытач знойдзе і ў першым, і ў другім раздзелах, і сярод вершаў для дзяцей. Пасля кожнага верша ў кнізе пазначаны год напісання, чаго не было ў папярэдніх зборніках.

"Бронзавы Гедымін: лідскія рыфмаваныя мініяцюры" - апошняе пасланне нам - жывым, нашым дзецям і нашым унукам пра цудоўны горад Ліду. Тыраж кнігі невялікі, усяго 120 асобнікаў, таму кніга вельмі каштоўная для ўсіх тых, хто ведаў Аляксандра Мацулевіча.

Прэзентацыя прайшла ў светлай і добрай атмасферы ўспамінаў пра выдатнага чалавека, паэта, журналіста Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча з пажаданнямі яго кнізе добрых удзячных чытачоў.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" Кацярына Сандакова.

Віртуальнае падарожжа "Запаведнымі мясцінамі Белавежскай пушчы"

24 студзеня да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ладзілі віртуальнае падарожжа "Запаведнымі мясцінамі Белавежскай пушчы". Вядоўцы пазнаёмілі прысутных з запаведнікамі Беларусі і ў мультымедыйнай прэзентацыі паказалі, у якіх абласцях яны размяшчаюцца. Затым усю ўвагу сканцэнтравалі на Белавежскай пушчы: дзе яна размешчана, якую тэрыторыю займае, якія флора і фаўна дамініруюць на розных тэрыторыях запаведніка.

Госці праглядзелі відэафільм пра Белавежскую пушчу, паспрабавалі свае сілы ў віктарынах пра запаведнікі. Да мерапрыемтсва была падрыхтавана выстава "Наш дом - Зямля", на якой былі прадстаўлены выданні пра запаведнікі Беларусі, асобна пра Бярэзінскі запаведнік, Белавежскую пушчу і выданні, прысвечаныя расліннаму і жывёльнаму свету беларускай прыроды.

ТК "Культура Лідчыны".

Тэматычная гутарка "Зімовыя народныя святы"

17 студзеня філіял "Лідская гарадская бібліятэка №1" наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ліды". У гэты дзень для іх ладзілася тэматычная гутарка "Зімовыя народныя святы". Вядоўца зрабіла паведамленне аб тым, як святкуюць Новы год, Божае Нараджэнне, Каляды ў многіх краінах. Напрыклад, з цікавасцю дзеці слухалі аповед аб гісторыі ўзнікнення навагодніх святаў, аб нацыянальных традыцыях сустрэчы Новага года ў розных краінах, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах, адгадвалі загадкі, а таксама разам з вядоўцай здзейснілі круіз па зімовых казках, але самым цікавым, напэўна, быў прагляд навагодніх мультфільмаў і іх абмеркаванне.

ТК "Культура Лідчыны".

Памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Мікалай Аксаміт памёр у Ваўкавыску, яму было 69 гадоў. Была планавая аперацыя, але потым - пагаршэнне, у рэанімацыю даставілі тады, калі ўжо было позна.

Мікалай Аксаміт скончыў менскі тэатральна-мастацкі інстытут, быў мастаком - афарміцелем. У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248.

У 1990 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

Актыўна працаваў у Ваўкавыскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, пэўны час узначальваў Ваўкавыскую раённую арганізацыю ТБМ.

11-12 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць рэферэндуму аб скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і іншых пунктаў рэферэндуму.

Працаваў у праваабарончым цэнтры "Аслона".

У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вечная Памяць.

Выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў

23 студзеня каталіцкаму святару заходняга абраду, рэлігійнаму і культурна-асветнаму дзеячу, пачынальніку беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, пісьменніку, перакладчыку і публіцысту Францішку Будзьку (1884-1920) споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Францішак Будзька ў вёсцы Вознаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Докшыцкі раён). Паходзіў з сялянскай сям'і беларусаў-католікаў: бацькі - Караль і Кацярына (з дому Падрэзаў) Будзькі. Скончыў Вілейскую павятовую навучальню, а потым вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі.

У 1901-1905 гадах Францішак Будзька вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе пачаў перакладаць на беларускую мову рэлігійныя кнігі. Працягваў вучобу за свой кошт у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі (1906). Праз год, па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча, юнак ад вучобы адмовіўся.

Пасвечаны ў святары Францішак Будзька быў у 1907 годзе. Душпастырскую дзейнасць распачаў у студзені 1908 года на пасадзе вікарыя ў Полацкім касцёле. Потым паехаў у Пецярбург, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў Сестржанцэвіцкай павятовай навучальні пра касцёле св. Станіслава. Пасля 1917 года вярнуўся на Бацькаўшчыну і працаваў у Полацкім дэканаце. На працягу сваёй культурна-асветнай і рэлігійнай дзейнасці паслядоўна і актыўна выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў. Матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты "Bielarus" (Вільня, 1913-1915). Быў сябрам арганізацыйнага камітэта і ўдзельнікам Першага з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў Менску вясной 1917 года. Адзін з пачынальнікаў беларускага каталіцкага выдавецкага руху.

З прыходам савецкай улады ў Беларусь Францішак Будзька пераследаваўся органамі бяспекі. Паводле беларускіх гістарычна-рэлігійных крыніц памёр святар 2 студзеня 1920 года ў мясцовасці Янатруда на Полаччыне. Магіла не захавалася.

Паводле СМІ.

Філарэт Антоні Адынец

25 студзеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, выдаўца, сябра Таварыства філарэтаў Антона Адынца (1804-1885).

Нарадзіўся Антон Адынец у шляxeцкaй cям'i на Ашмяншчыне. Вyчыўcя ў пaвятoвaй бaзыльянcкaй шкoлe ў Бapyнax. У 1820 годзе Антoн Адынeц пacтyпiў y Вiлeнcкi ўнiвepciтэт, кaб вyчыццa нa юpыcтa. Дaвeдaўшыcя пpa ўтвapэннe вa ўнiвepciтэцe тaемнaгa Тaвapыcтвa фiлapэтaў, aдpaзy зaпicaўcя ў ягo, cтaў сябрам лiтapaтypнaгa aддзeлa (Блaкiтнaгa caюзa), якiм кipaвaў пpызнaны cяpoд фiлaмaтaў i фiлapэтaў пaэт Ян Чaчoт. Убaчыўшы яpкiя пaэтычныя здoльнacцi Адынцa, Чaчoт yзяў ягo пaд cвaю aпeкy. Зa гэтa cябpы пpaзвaлi Чaчoтa Мeнтapaм, a Адынцa - Тэлeмaкaм (пaвoдлe гpэчacкaй мiфaлoгii Мeнтap быў выxaвaльнiкaм Тэлeмaкa, cынa Адыceя i Пeнeлoпы).

У 1823 годзе, кaлi былo выкpытa Тaвapыcтвa фiлapэтaў, Антoнa Адынцa apыштaвaлi i кiнyлi ў тypмy, aдкyль ягo з cябpaмi выпycцiлi тoлькi ў кaнцы cлeдcтвa. Вeльмi дapaжыў Антон Адынeц cябpoўcтвaм з Адaмaм Мiцкeвiчaм. Кaлi выcлaны ў Рacею cтapэйшы cябap нaмepыўcя выexaць aдтyль зa мяжy, cвaiм cпaдapoжнiкaм y пaeздцы пa кpaiнax Еўpoпы ён выбpaў Антoнa Адынцa.

Сябpы aб'eздзiлi мнoгiя гapaды i пaceлiшчы Гepмaнii, Ітaлii, Швeйцapыi, iншыx кpaiн. Антон Адынец разам з Адамам Міцкевічам гасцілі ў нямецкага паэта I.В. Гётэ ў Вeймapы. У шмaтлiкix paзмoвax з двyмa cлaвянcкiмi пaэтaмi, вялiкi нямeцкi пaэт вeльмi зaцiкaвiўcя нapoднымi пecнямi, мaтывы якix выкapыcтoўвaў y cвaёй твopчacцi Адaм Мiцкeвiч. "Гётэ, - пpыгaдвaў Адынeц, - з жывoй цiкaвacцю pacпытвaў i cлyxaў тoe, штo Адaм, a чacткoвa i я, pacкaзвaлi ямy aб paзнacтaйнacцi i aдpoзнeнняx y xapaктapы i тoнe пeceнь нaшыx пpaвiнцый". А "правінцыямі" Мiцкeвiчa i Адынцa былі Нaвaгpадчынa i Ашмяншчынa. Знaчыць, якpaз бeлapycкiя нapoдныя пecнi зaцiкaвiлi Гётэ, якi зa aбeдзeнным cтaлoм пaчyтae пpa гэтыя пecнi "aмaль cлoвa ў cлoвa" пepaкaзвaў пoтым iншым, нaпpыклaд, cвaймy caкpaтapy, нямeцкaмy пicьмeннiкy Экepмaнy.

У 1837 годзе Антoн Адынeц вяpнyўcя ў cвae родныя Гейcтyны на Ашмяншчыну, a пoтым пepaexaў y Вiльню, дзe aмaль двaццaць гaдoў - з 1840 пa 1859 год - pэдaгaвaў ypaдaвyю гaзeтy нa пoльcкaй i pycкaй мoвax "Вилeнcкий вecтник". Сямeйныя aбcтaвiны пpымyciлi Адынцa пepaexaць y 1866 годзе ў Вapшaвy, ycлeд зa дaчкoй, якaя выйшлa зaмyж.

Пaмёp Антoн Адынeц y Вapшaвe, дзe i пaxaвaны. Свaю пaэтычнyю дapoгy пaчaў ён дaвoлi paнa, яшчэ ў Бapyнcкaй шкoлe. Алe тoлькi вa ўнiвepciтэцe, дзe caмa aтмacфepa cвятacцi дa ўcягo ўзвышaнaгa, caмo вipлiвae cтyдэнцкae acяpoддзe cпpыялi зaxaплeнню пaэзiяй, Антoн Адынeц пa-cyp'ёзнaмy ўзяўcя зa пяpo. Сaпpaўднyю пaпyляpнacць пpынecлa ямy "Пecня фiлapэтaў", нaпicaнaя ў тypэмным знявoлeннi ў 1823 годзе. Нaйбoльш кaштoўным твopaм y cпaдчынe Антона Адынцa кpытыкa пpызнaлa нaпicaныя ў 1875-1878 годзе "Пicьмы з пaдapoжжa", дaвoлi пaдpaбязныя, з вaжнымi дэтaлямi i фaктaмi ўcпaмiны пpa пaдapoжжa ў 1829-1830 годзе з Адaмaм Мiцкeвiчaм пa Еўpoпe. Вeльмi дoбpa дaпaўняe "Пicьмы…" i кнiгa "Уcпaмiны з мiнyлaгa", якaя былa нaпicaнa Адынцoм нa cxiлe жыцця i ў якoй шмaт цiкaвaгa, пaзнaвaльнaгa пpa мiнyлae нaшaй зямлi. Дa кaнцa жыцця нe кiдaў пicaць Антoн Адынeц i вepшы. Нaйбoльш yдaлыя з ix тыя, дзe aўтap звяpтaўcя дa жыццёвыx pэaлiй, дa фaльклopy, пepaвaжнa бeлapycкaгa. Нa фaльклopныx мaтывax зacнaвaнa, нaпpыклaд, ягo бaлaдa "Пaлaнянкa лiцвiнa", пpa зaxoплeнyю "лiтoўcкiм" вaяpoм мaлaдyю польку ў чac aднaгo з бaявыx пaxoдaў нa пoльcкiя зeмлi. Выpaзныя фaльклopныя мaтывы вiдaць i ў бaлaдax Антона Адынцa "Сoн Алeci", "Рycaлкi", y вepшы "Хoxлiк" i ў iншыx твopax.

Паводле СМІ.

Гальшанскі замак

Сярод шматлікіх замкаў нашай зямлі ёсць адзін малавядомы і да гэтага часу яшчэ не даследаваны гісторыкамі мастацтва - гэта Гальшанскі замак. Знаходзіцца ён у мястэчку Гальшаны і з-за таго, што яго дрэнна бачна з дарогі, замак рэдка згадваюць краязнаўцы, якія едуць па тракце Ашмяны - Гальшаны. Старыя моцныя муры замка тонуць сярод адвечных ліп. З-за зеляніны на дарогу глядзіць толькі сціплая ўязная брама.

Гэты замак быў пабудаваны ў выглядзе чатырох-кутніка кожны бок якога мае ад 70 да 80 м, ён меў чатыры вуглавыя вежы і вялікую капліцу ці касцёльчык, убудаваную ў муры замка. Сёння ад замка мала што засталося, Але тое, што засталося, сведчыць пра магутнасць муроў і багацце, якое тут некалі было. Да нашага часу захавалася два бакі гэтага чатырохкутніка і капліца. Два іншыя бакі былі цалкам знішчаны часам і рукой чалавека, і сёння толькі пагоркі зямлі паказваюць, дзе раней стаялі сцены. Ацалела адна кутняя вежа, шасцігранная ў сваёй планіроўцы і эркер пасярэдзіне большага бока простакутніка. Ад замкавай капліцы захаваліся толькі сцены і дах. А рэшткі паліхроміі і багатае ўбранне ўнутранага інтэр'еру, сведчыць пра руплівасць і гаспадарлівасць былых уладальнікаў замка.

Найбольш цікавай дэталлю для даследчыка помнікаў мастацтва, ёсць надзвычай багаты другі паверх кутняй вежы. Яго шасцікутні інтэр'ер мае два акны і прыгожы камін з гербам Сапегаў Ліс, пакой багата арнаментаваны ў рэнесансных і барочных формах. Купальнае скляпенне гэтага пакоя падзелена карнізамі на невялікія часткі, утвараючы як быццам малюнак павуціння, дзе кожны простакутнік аздоблены паліхроміяй. На блакітным фоне - арнамент лісця аканфы, якое загнута ў розныя бакі ў залежнасці ад прасторы, якую яно ўпрыгожвае.

Да рэшты ацалелых муроў вядуць два выйсці. Адно з унутранага дзядзінца ў вялікія прадсені і незвычайна шырокія сходы з невялікім ухілам. Некалі, праўдападобна, гэта быў галоўны, парадны ўваход. Другі, больш сціплы, знаходзіцца ля ўязной брамы. Ён вядзе ў шэраг высокіх і прасторных пакояў, якія анфіладай ідуць уздоўж усяго фасаднага боку замка. Першыя сходы вядуць на другі бок і сёння жылога замка. Пакоі гэтай часткі таксама вельмі прасторныя, з вялізнымі вокнамі заглыбленымі ў тоўстыя сцены і комінамі. Эркер мае форму падоўжанага авала, унутры мае багатае скляпенне, такое ж самае, як ужо было вышэй апісана.

Усе муры, якія захаваліся да нашага часу, атынкаваныя.

Аднапавярховая частка замка, месцамі мае вельмі прасторныя памяшканні, абапёртыя на некалькі слупоў, падобна, што ў мінулыя часы гэта частка была не жылой, бо пабудаваная з грубай цэглы, не атынкаваная і не мае вокнаў. Зараз тут часткова стайні і гаспадарчыя склады. Пад замкам маюцца вялікія падзямеллі і піўніцы.

Як абарончая пабудова, замак выкарыстоўвае з аднаго боку прыродныя балоты, а з другога, абарончыя равы, сляды якіх і сёння бачны месцамі ў выглядзе вялікіх ям ці да гэтага часу існага става.

Паліхромія, якая часткова захавалася ў капліцы і вуглавай вежы з камінам, не адрозніваецца асаблівай якасцю. У ёй адчуваецца прысмак нейкага мясцовага, няздольнага і дамарослага мастака. Але ў гэтым маецца і яе пэўная, вартая захавання і дэталёвага вывучэння, каштоўнасць.

Паводле падання, у Гальшанскім замку меліся і некалькі вялікіх маляваных палотнаў, налепленых на сцены пакояў, але іх, відаць, не існуе ўжо больш за некалькі дзясяткаў гадоў.

Як звычайна, з Гальшанскім замкам звязана легенда пра знаходжанне ў сцяне замураванага нябожчыка-рыцара ў даспехах і пустой місай каля яго. Знаходка рыцара, нібыта здарылася адносна нядаўна і яшчэ ёсць людзі, якія памятаюць, што падчас нейкай дробнай пераробкі была знойдзена маленькая каморка з рыцарам унутры яе. Гэтую каморку можна убачыць і сёння. Выглядае яна так, што і насамрэч было б цяжка здагадацца пра яе існаванне, і калі б не выпадак, рыцар і сёння быў бы ў каморцы. Нібыта, тагачасныя ўладальнікі замка адправілі багатыя даспехі ў адзін з музеяў Пецярбурга ці Масквы, а нябожчык рассыпаўся ў прах ад свежага паветра.

Увесь гэты прыгожы і цікавы помнік гісторыі, пакідае пасля сябе рамантычнае ўражанне. Ацалелыя муры даюць уяўленне аб велічы і вялізных маштабах замкавага падворка.

З вежы замка адкрываецца від на мястэчка і прыгожы барочны Гальшанскі касцёл, дзе знаходзіцца знакаміты саркафаг Паўла Сапегі разам з яго трыма жонкамі. Гэтае мармуровае надмагілле ёсць свайго кшталту, гістарычнай славутасцю. Бо рыцар, які ляжыць у даспехах, і тры дамы каля яго робяць несамавітае ўражанне.

Здаўна ў Гальшанскім замку знаходзіцца алейны партрэт, на якім паводле падання, намаляваны Павел Сапега. Цяжка сказаць, ці сапраўды гэта так, ва ўсялякім разе, ён зусім не падобны да Сапегі на саркафагу. А стыль партрэта хутчэй сведчыць пра яго паходжанне з першай паловы XVIII ст.

Усе гэтыя асаблівасці вельмі цікавыя і навукова не даследаваныя. Чэслаў Янкоўскі ў сваім "Ашмянскім павеце" дае кароткае апісанне замка, але, здаецца, сам ён у ім не бываў і карыстаўся чужой інфармацыяй.

Прыкладна за кіламетр ад мястэчка, на вельмі высокім узгорку, які пануе над усёй мясцовасцю, знаходзіцца старое гарадзішча. Нібыта, гэта першапачатковая сядзіба князёў Альгімунтавічаў-Гальшанскіх, нададзеная ім літоўскім князям Нарымонтам. Толькі з 1551 г., праз сваяцтва, зямля пераходзіць да Багдана Сапегі, і тады замак будуецца не на гарадзішчы, а на тым месцы, дзе ён стаіць сёння. Сын Багдана - Павел Сапега пашырыў і ўпрыгожыў замак. Кальвінісцкі збор у мястэчку Гальшаны ён аддаў францішканам, а мястэчка абдарыў ласкамі і прывілеямі. У XVIII ст. замкам валодалі Жабы, а потым па спадчыне ён перайшоў да Корсакаў.

Сёння Гальшанскі замак з'яўляецца маёмасцю сп. Ягміна, які ў ім жыве.

Jotha. Zamek Hаlszаnski // Slowo. 1936. № 265.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Найшоўныя лекі: Аляхновіч, Нікалаеў, Русель; нафта

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-4 (105-108) за 2024 г.)

З невялікімі зменамі - выпуск "Бюлетэня Беларуска-індзейскага таварыства", прысвечаны нафце ("Нафта", 20.12.2002).

Нафта - прычына многіх бедстваў чалавецтва. Магчыма, яна сама па сабе і не такая кепская рэч, але факты сведчаць, што яна стварае напружанне, нагоду для барацьбы. Індзейцы, верагодна, даведаліся пра яе "карысныя" ўласцівасці аднымі з першых на зямлі. Пра выкарыстанне імі "газы" ў аднайменным нарысе пісала Цётка - "найноўшае лякарства". Ці магла падумаць пісьменніца і рэвалюцыянерка, што такая метамарфоза адбудзецца з умоўна карысным выкапнем? Што энергетыка не пойдзе нейкім іншым, больш рацыянальным і гуманным шляхам - напрыклад, праз памяншэнне апетыту і патрэб, якіх у больш багатых больш?

Нафта як падстава для знішчэння індзейцаў пададзена, напрыклад, у апавяданні А. Барбюса "Крывавая крыніца" (бел. пер., 1929). Тым не менш, у той жа Аклахоме можна сустрэць індзейцаў, якія "нажываюцца" за кошт нафты. У. У. Кілер (William Wayne Keeler), правадыр племені ("нацыі") чэрокі (метыс з двух бакоў), быў віцэ-прэзідэнтам (пра што напісаў Міласлаў Стынгл (1930-2020) у кнізе "Індзейцы без тамагаўкаў"), а затым і прэзідэнтам (CEO) нафтавага канцэрна "Філіпс петролеум компані". У наш час нафтавыя кампаніі пагражаюць многім індзейскім групам, любіконам у Канадзе, плямёнам раёна Мадрэ-дэ-Дзьёс (Madre de Dios) у Перу.

У Беларусі вядомае Рэчыцкае радовішча нафты, а таксама шэраг нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Асобам, што працуюць або працавалі ў галінах прамысловасці, звязаных з нафтай, важна ведаць гэтыя і іншыя факты, каб лепш усведамляць тое, што яны ведалі і самі, многія - з часоў СССР: хоць падыходы ў здабычы, продажы і перапрацоўцы "чорнага золата" могуць быць "добрымі", сацыялістычнымі, і "кепскімі", капіталістычнымі, "імперыялістычнымі" яны могуць быць пры абедзвюх сістэмах, катэгорыі ў якіх ўжо зусім змяшаліся - у былых блоках назіраецца ідэалагічны і эканамічны вінегрэт. Але праблема неадназначных з'яў можа сапраўды часткова вырашацца "спрашчэннем" - апеляцыяй да племяннога мінулага.

НАФТАВЫЯ КАНКІСТАДОРЫ

Мы можам звярнуць увагу на Венесуэлу, да якой прыклеілася кляймо "нафтавага Эльдарада" Лацінскай Амерыкі. 3 з 4-х кніг па эканоміцы Малой Венецыі ў адной познесавецкай бібліяграфіі Паўднёвай Амерыкі прысвячаюцца нафце (Страны Южной Америки: рек. биб. справ, 1989, с. 62-63), а адна з іх усё тлумачыць ужо яе назвай: Кинтеро Р. Нефтяные конкистадоры: пер. с исп. / ред. Ю. К. Козлов; предисл. Х. Фариа. М., 1976. 168 с.).

НАФТА - СМЕРЦЬ

Артыкул у газеце "Народная воля" "Індзейцы гатовыя адкапаць сякеру вайны" (1996, № 108; надрукаваны па-руску: Индейцы готовы откопать топор войны, Іndіans are ready to dіg the tomahawk):

"Масавым самазабойствам пагражае канцэрну па здабычы нафты індзейскае племя, якое пражывае ля падножжа горнай сістэмы Анды. На такі крок абарыгены вырашылі пайсці ў сувязі з тым, што здабыча чорнага золата на паўночным усходзе Калумбіі, на думку індзейцаў, пазбаўляе іх магчымасці весці звычны лад жыцця на радзіме продкаў. Правадыр племені ува заявіў у парламенце краіны, што "калі белыя будуць свідраваць свідравіны на іх тэрыторыі і высмоктваць кроў з артэрый прарадзімы, дык яны заб'юць няпрошаных гасцей". Ён таксама адзначыў, што яго племя мае намер змагацца да канца і, калі іх інтарэсы не будуць вытрыманы, яны пойдуць на крайні крок - масавае самазабойства. Усяго ў племені ува налічваецца 6000 чалавек, уключаючы дзяцей".

ЛЮБІКОНЫ НЕ ЗА НАФТУ

Яшчэ адно (два дзесяцігоддзі таму можна было сказаць зусім упэўнена) гіблае месца на Зямлі - канадская правінцыя Альберта. "Эдмантан ойлерс" з "беларусам" Уэйнам Грэцкі - самыя бяскрыўдныя нафтавікі ў гэтым рэгіёне. Нафтавы "след" добра прасочвацца ў сітуацыі індзейцаў любікон кры. Да таго, як асноўным ворагам гэтага народа стала японская папяровая ТНК "Дайшова", велізарную шкоду любіконам і акаляючай іх прыродзе нанеслі розныя "чорназалотнікі". Чытайце, напрыклад: пра нафту ў лёсе любікон кры, падрыхтаваныя БІТ: Хто такія любіконы? // Гомельскі веснік. 1993. 5 чэрв.; Канадские индейцы протестуют // Белорусская нива. 1994. 14 мая; Застацца на сваёй зямлі: "Любіконская інфармацыя" // Amnesty Іnternatіonal у Беларусі. 2001. № 1 (лют.). С. 8. Таксама пра дзейнасць "Мобіла" ў Перу: Што такое "карпаратыўная адказнасць"? // Наша ніва. 1996. 19 жн. С. 11. Глабальныя пагрозы ад нафты ў сувязі з "рускім", на жаль, следам у Калумбіі (гідраэнергетыка пагражае індзейцам): Fear of Massacre: Молчаливая поддержка // Amnesty Іnternatіonal на Беларусі (Гомель). 2000. № 5 (ліп.). С. 9-10. Потым з'явіўся і "беларускі" след - анекдатычны, трагікамічны выпадак з героем нашай серыі Андрэем Ніканавым з "Беларуснафты" ў Эквадоры, які нязначна пацярпеў фізічна ад "вуды" індзейца. Цяжка паверыць, што ідэалы "Шэўрона", які пазней уключыў у сябе "Юнокал", гэтую амаль "родную" беларускім індзеяністам кампанію, ідэалы і памкненні "Эксана", "Рыа-Цінта-Цынка" і "Беларуснафты" "сышліся".

Літ.:

1281 Задолго до начала использования нефти на европейском континенте ее полезные свойства были обнаружены латиноамериканскими индейцами // Знамя юности. 1988. 11 нояб.

1483 Крапіука М. Газа // Лучынка. 1914. № 3. С. 15-18. [Крапіўка.]

7122 Цётка. Газа // Цётка. Выбраныя творы / [уклад. і прадм. В. Коўтун; камент. С. Александровіча, В. Коўтун]. Мн., 2001. С. 181-184.

11139 Цётка. Газа // Цётка. Выбраныя творы. Мн., 2016. С. 54 - (Наступны артыкул на с. 59.)

904 Арабей Л. Стану песняй. Мн., 1977.

902 Арабей Л. Стану песней...: документальная повесть. М., 1982.

903 Арабей Л. Стану песняй...: жыццё і творчасць Цёткі: дакументальная аповесць. Мн., 1990.

3139 Индейцы готовы откопать топор войны // Народная воля. 1996. № 108. (ЭКСТРА-ПРЕСС; Кл. сл.: нафта, пагроза забойства, парламент, пагроза масавага самазабойства.)

7571 Андреева Ю. Безумный наследник миллиардов / Имя. 1997. 17 янв. № 83. (Кл. сл.: Гетти, индейцы, нефть.)

10181 Несцераў В. У Мінску адменены канцэрт "Пражэктар Пэрыс Хілтан" // Наша ніва. 2011. 11 мая. С. 13. (Пад подпісам аўтара, ніжэй, як дадатак да артыкула: "Пра нафту ад Чавеса": "Існуе таемны нафтавы калідор - з Венесуэлы на пірогах індзейцы вязуць нафту ў Чылі. Там праз Кардыльеры на ламах, праз Ціхі акіян на дырыжаблях, даехалі да Бесарабіі, там цыганскі табар да Адэсы, а на цягніку "Адэса-Віцебск" два купэ загрузіць нафтай. Недарагі і хуткі спосаб".)

АЛЯХНОВІЧ Алесь - адзін з беларусаў, што прысутнічалі на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе 2024 г. (15.01.2024-19.01.2024, World Economic Forum, Davos, Switzerland), - Алесь Аляхновіч (Ales Aliakhnovich, Ales Alachnovic). Сярод яго досведаў - праца ў варшаўскім офісе кансалтынгавай фірмы McKinsey. Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА, Association of Belarusian Business Abroad) - пазіцыяніраваў сябе як прадстаўнік асацыяцыі ў ЗША.

У навіны трапіла выкананне шаманскага рытуалу "правадыром-жанчынай" Путані або Путані Яванава (Putany, Putanny, Puttany Yawanawa) перад аўдыторыяй і непасрэдна над некалькімі ўдзельнікамі форуму на сцэне, над іх галовамі. На форуме яна з'явіліся ў суправаджэнні мужа, таксама правадыра Ніхівака Яванава (Наксівака, Нішывака, Chief Nixiwaka Yawanawa). Яны з бразільскіх ямінава (яванава, Yaminawa, Yawanawa) - народ, які жыве таксама ў Балівіі і Перу. Правадыр-мужчына вядомы тым, што працаваў у Лондане, у Survival International, у першай палове 2010-х гг.

Правадыры муж і жонка 18.01.2024 г. на панэльнай дыскусіі "The Dance of the Algorithm" расказалі пра сітуацыю ў сваіх родных мясцінах у Амазоніі.

Арыгінальна адрэагаваў на з'яўленне на форуме індзейскіх традыцыяналістаў, у адсутнасць яскравых беларускіх публіцыстаў у Лацінскай Амерыцы, блізкі беларусам чыліец родам з Украіны. У Алега Ясінскага (Олег Ясинский, Oleg Yasinsky) - яўрэйска-ўкраінскія карані, ён блізкі калега гамяльчаніна Аляксандра Снітко (бываў у Гомелі пры СССР разам з лацінаамерыканцамі з Кіева, прыязджаў і ў 2010-я).

"Сусветная эліта, якая сабралася на давоскім шабашы, абмяркоўвае падрабязнасці і правілы новых фарсаў для чалавецтва, супраць якога працягвае весці вайну на знішчэнне. Частка цырка - уяўная абарона культурнай і этнічнай разнастайнасці, якая знішчаецца мегапраектамі яе карпарацый. Працягваецца крывавы захоп зямель і рэсурсаў карэнных народаў, на тэрыторыях пражывання якіх захоўваюцца незлічоныя прыродныя багацці. Давоская эліта ў сваім бясконцым цынізме і адкрытым здзеку з чалавечай духоўнасці, запрасіла з Бразіліі жанчыну-шамана для правядзення рытуалу асвячэння іх людаедскай палітыкі.

Ганьба ўрадам саўдзельнікам гэтага таннага тэатра і купленай [купленной] для невуцкіх [невежественных] гледачоў індзейскай цырымоніі, якая дабраслаўляе свядомую і сістэматычную палітыку знішчэння карэнных народаў.

Гэта шаманша і яе выступленне ў Давосе - як хрысціянскі святар, які выступае ў якасці вядоўца з'езда сатаністаў, або як рабін, які асвячае печ нацысцкага крэматорыя".

Магчыма, не ўсе тыя, хто ведаў Алега як аглядальніка "Бі-Бі-Сі" па праблемах Лацінскай Амерыкі і прапусцілі яго радыкалізацыю пачатку 2020-х, былі гатовыя прачытаць такое. Многія, нават прыхільнікі племянных народаў, могуць лічыць, што не варта рабіць зусім ужо шарж і карыкатуру - са з'яўлення шамана і, праз гэта, з усяго форуму, - але Ясінскі мае права выказацца.

У жанры "палітэканамічнай" карыкатуры больш за 30 гадоў таму выступіў і наш знаёмец мастак Сяргей Стэльмашонак, або "мастак, які малюе катоў". Ён даслаў нам нямала экзэмпляраў "рэкламнай" кніжкі карыкатур, што ўключала і тую, якая з'явілася яшчэ ў 1992 г. у "Биржах и банках" і "расказвала", паводле прыпісаных (прымаляваных) індзейцу-"прэм'еру" слоў: "Я просто вышел погулять на тропу войны собрать урожай скальпов с бледнолицых торговцев..." ("Я проста выйшаў пагуляць на сцежку вайны сабраць ураджай скальпаў з бледнатварых гандляроў...", "I just went out for a walk on the warpath to collect a harvest of scalps from pale-faced merchants...").

Літ.:

3441 Любич О. Делавэр: убежище или ловушка? / графика С. Стельмашонка // Дело. Восток+Запад. Журнал международного сотрудничества из Беларуси. 1995. № 2. С. 36-37.

1816 Премьер объявляет войну. Коммерческим структурам / рис. М. Лагуновой и С. Стельмашонка // Биржи и банки. Белорусская деловая газета. 1992. 10-27 окт. С. 1.

2935 Медведев Е. Кот Васька на "диком рынке": Маркетинг - ударение на первом слоге. И на втором / все илл. Лагунова+Стельмашонок // Дело. (Восток + Запад). 1993. № 3. С. 16 + облож. (Рис. на цв. облож.: "Зачем ловить мышей, если можно снять сливки". В номере: На "диком" рынке. Тема дня - маркетинг. Обложка: Сергей Стельмашонок, Марина Лагунова.)

3469 Lagunova+Stelmashenok. Cartoons Story. [Мн.], Биржи и банки. Белорусская деловая газета, [1995]. (Рекламное издание. На рус. и англ. языках. Подп. в печ. с оригинал-макета 5.03.1995 г. 5 тыс. экз.)

НІКАЛАЕЎ Сяргей (2) - у гутарцы з "беларускім індзейцам" (прынамсі некаторы час быў ім) ён распытаў і пра яго дзяцінства, якое прайшло ў Мус-Фэктары (Мус-Фактары, Мус-Фактори, Moose Factory) у акрузе Кокран (Cochrane District) правінцыі Антарыа. На карце месца можна лягчэй знайсці па вусці ракі Мус, якая ўпадае ў заліў Джэймс. Офіс жа Moose Cree First Nation, роднага племені Джонатана, трэба шукаць на вуліцы яго імя: 22 Jonathan Cheechoo Drive, Moose Factory, ON P0L 1W0, Canada.

"Н.: Ты нарадзіўся і вырас у мястэчку Мус-Фэктары. Якім было тваё дзяцінства?

Ч.: У тых краях усе ведаюць адзін аднаго. Насельніцтва - 1800 чалавек. Больш за ўсё любіў гуляць у хакей. Бацька пабудаваў за домам хакейную каробку, і я прападаў там цэлымі днямі. А яшчэ з малых гадоў навучыўся паляваць - на ласёў, гусей - і лавіць рыбу. Цяпер гэтага не хапае. Не ведаю, як наконт палявання, а вось на рыбалку схадзіў бы тут з задавальненнем.

Н.: Мус-Фэктары - індзейская рэзервацыя?

Ч.: Востраў. Палова яго сапраўды рэзервацыя, а другая частка - звычайны гарадок, дзе традыцыйна жывуць нашчадкі еўрапейцаў.

Н.: У дзяцінстве ты шмат сваволіў?

Ч.: Хутчэй, быў ціхім і спакойным. Хоць энергія віравала і хацелася бегаць, насіцца... Але ў цэлым я рос нядрэнным хлопчыкам.

Н.: Хадзіў у індзейскую школу?

Ч.: Ды не, у звычайную. Давучыўся да выпускнога, 12-га, класа, але ў каледж ужо не пайшоў - выбраў хакей. Ад іншых школ мая адрознівалася хіба толькі тым, што мы вывучалі мову кры.

Н.: Добра яе ведаеш?

Ч.: На жаль, не. Крыху разумею, але не гавару. Хаця людзі на ёй маюць зносіны. Бацька ведае, маці таксама разумее. Але маладое пакаленне губляе мову. Наша племя ўжо не адарванае ад знешняга свету, а вакол адна англійская. З распаўсюджваннем тэлебачання мова пачала выміраць...

Н.: Ты чысты індзеец? Ці, можа, метыс?

Ч.: Чыстакроўны. А вось жонка - звычайная амерыканка родам з Сан-Хасэ.

Н.: У вялікім горадзе лёгка адрозніш супляменніка?

Ч.: У большасці выпадкаў так. Усё ж я вырас сярод кры і добра ведаю, як яны выглядаюць.

Н.: Маё пакаленне ў дзяцінстве чытала кнігі пра індзейцаў - Фенімора Купера і іншых. А ты?

Ч.: Не, мы іх у школе не праходзілі! Абмяжоўваліся падручнікам гісторыі. Хаця адзін з маіх стрыечных братоў, ведаю, прачытаў шмат падобных твораў. Яго гэта моцна захапляла. А я неяк больш любіў спорт.

Н.: Сучасныя індзейцы не носяць такія імёны, як Чынгачгук?

Ч.: У большасці, у тым ліку і ў мяне, яны самыя звычайныя. Але ў Заходняй Канадзе, ведаю, сустракаюцца і традыцыйныя. Памятаю, гуляў супраць аднаго хлопца, якога звалі Доджынхорс, што перакладаецца як "конь, які хаваецца" [прячущаяся лошадь].

Н.: Праўда, што пры пераездзе ў Еўропу ты пытаўся дазволу ў правадыра племені?

Ч.: Не тое, каб гэта патрабавалі. Проста ім было цікава, куды я накіроўваюся. Бо шмат хто ў нашых краях сочаць за маёй кар'ерай. Нямала дзяцей бяруць з мяне прыклад і займаюцца хакеем.

Н.: Як вы выбіраеце правадыра?

Ч.: Гэтак жа, як прэзідэнта ў многіх краінах. Галасаванне праходзіць кожныя чатыры гады. Кандыдаты праводзяць выбарчую кампанію, ім можна задаваць пытанні. Усе дарослыя людзі ў суполцы маюць права выбару.

Н.: Можа, і ты са сваім аўтарытэтам пасля заканчэння кар'еры пойдзеш у правадыры?

Ч.: Гэта ўжо не, я хачу пару гадоў наогул адпачыць. А потым, спадзяюся, буду дапамагаць індзейскім дзецям. Арганізую хакейную школу. Ды і ўвогуле раскажу дзецям [ребятам], якія ёсць магчымасці ў жыцці - у спорце, вучобе. Многія толкам і не маюць уяўлення.

Н.: У ЗША чарнаскуры прэзідэнт. Ці можа індзеец стаць прэм'ер-міністрам Канады?

Ч.: Было б выдатна. Спадзяюся, дажыву да гэтага. Але, ведаеш, адносіны паміж індзейцамі і астатнімі жыхарамі ў Канадзе напружаныя. Цяперашні прэм'ер хоча адабраць у нас шэраг правоў. Калісьці яны захапілі нашу зямлю, а зараз хочуць забраць правы, якія самі далі... Так што прэм'ер з карэннага насельніцтва - гэта мара. Можа, пры ім справы наладзіліся б.

Н.: У індзейцаў увогуле трагічная гісторыя...

Ч.: Нам расказваюць пра гэта ў школе. Цяперашняе пакаленне, можа, асабліва і не пацярпела, але раней было горш. У бацькі ёсць сябры, якіх сілком забіралі з дому ў дзяцінстве - у чатыры, пяць гадоў. Яны добра пра гэта памятаюць... Ды і зараз хапае сацыяльных праблем. Скажам, алкагалізм.

Н.: Ты здаешся добрым, усмешлівым чалавекам. Што можа цябе раззлаваць?

Ч.: Гэта бывае рэдка. У жыцці шмат падстаў усміхацца: любімая сям'я, праца. У мяне цудоўнае жыццё. Злуюся часцей за ўсё на лёдзе - пасля крыўдных промахаў або судзейскіх рашэнняў. За межамі пляцоўкі апошні раз злаваў на сына, калі ён не слухаўся. Праўда, не моцна, Джэк - добры хлопец.

Н.: У цябе многа сяброў?

Ч.: Хапае. У "Дынама" лепшыя - Веске і Элісан [Matt Ellison]. З Мэтам абодва любім паляваць, рыбачыць, ды і на выездах жывём разам.

Н.: Якія якасці ў навакольных табе падабаюцца - і, наадварот, раздражняюць?

Ч.: Шаную надзейных, дакладных, вясёлых людзей. А вось хлусоў і хвалько не люблю.

Н.: Што б ты ўзяў з сабой на ненаселены востраў?

Ч.: Вуду і іншыя рыбалоўныя прыналежнасці, каб не памерці з голаду. Электронную кнігу, каб не сумаваць. Ну і ўсё... А не, яшчэ сям'ю!

Н.: Карыстаешся сацсеткамі?

Ч.: У мінулым годзе завёў сабе "твітэр" - хацелася паглядзець, што гэта такое. У "фэйсбуку" мяне няма. Карыстаюся "інстаграмам", але гэта для сям'і ў Амерыцы. Няхай глядзяць фатаграфіі сына.

Н.: З кім са знакамітасцей хацеў бы сустрэцца?

Ч.: З Майклам Джорданам. Спытаў бы, як яму ўдалося заваяваць шэсць тытулаў чэмпіёна НБА. Бо і адзін раз дайсці да вяршыні архіскладана! Цікавяць яго менталітэт, методыка падрыхтоўкі да матчаў.

Н.: А хто самы вядомы чалавек у тваёй тэлефоннай кнізе?

Ч.: Мабыць, Джо Торнтан [Joe Thornton]. Часам мы ператэлефаноўваемся. Летам у Сан-Хасэ разам вячэралі.

Н.: Нік Бэйлен [Nick Bailen] неяк сказаў, што ахвотна пагутарыў бы з Аляксандрам Лукашэнкам. Ты таксама?

Ч.: Зусім [Вполне]. Ён ужо так доўга на чале ўлады - было б цікава сустрэцца.

Н.: Ты чалавек нябедны. Што хочаш купіць, ды не можаш?

Ч.: Увогуле, у мяне ёсць усё, што трэба... Можа, не перашкодзіла б добрая рыбацкая лодка. Яхта? Ну, гэта калі б грошай было зусім многа...

Н.: Скажаш з ходу, якое месца заняла зборная Беларусі на майскім чэмпіянаце свету?

Ч.: Не. Але бачыў, як яна абыграла амерыканцаў. Мы якраз адпачывалі на астравах Цёркс і Кайкас, па-мойму, там толькі гэты матч і паказвалі. Не скажу, што моцна здзівіўся перамозе беларусаў. Гуляю з многімі з іх, ведаю патэнцыял. Выдатна тады выступіў Калюжны.

Н.: Што павінна адбыцца, каб ты наведаў паядынак чэмпіянату Беларусі?

Ч.: Не ведаю. У вольны дзень хочацца адпачыць, пабыць з сям'ёй. Мы ж так часта на выездах. Нават не ў курсе, якія каманды выступаюць у нацыянальнай лізе. Адна з іх з Салігорска - але без паняцця [без понятия], як яна называецца.

Н.: "Шахцёр".

Ч.: Ага! Наогул часам бачу, што па тэлевізары паказваюць матчы беларускай лігі. Бачу назвы клубаў - але яны на вашай мове. Нават не магу прачытаць.

Н.: У ліпені табе споўнілася 35...

Ч.: У той дзень у нас была трэніроўка. А ўвечары пайшлі ў рэстаран "Fellini". Святочнага торта не было - толькі стэйк, рыба...

Н.: Джонатан Чычу ў 20 гадоў і ў 35 - розныя людзі?

Ч.: Не асабліва [Не особо]. Імкнуся заставацца тым жа хлопцам, што і раней. Проста стаў больш адказным - бо ў мяне зараз сям'я".

Літ.:

11959 Charytoniuk-Michiej G. Obrzed Dziadow w badaniach polskich etnografow // Беларусь вачыма польскіх этнографаў ХІХ - першай паловы ХХ стст. да 200-годдзя Ю. Крашэўскага і 125-годдзя К. Машыньскага. Мн., 2013. С. 21-33. (Параўнанне пахавальных звычаяў беларусаў і канадскіх індзейцаў, зробленае А. Свяневіч, імігранткай.)

11960 Swianiewiczowa O. Dziady zanikajacy obrzed ludowy // Tydzien Polski (Londyn). 1972. 30 wrz. № 40.

РУСЕЛЬ Мікалай (2) - аўтар БСІ за ўвесь перыяд сваёй дзейнасці "выканаўчага сакратара", "незалежнага даследчыка" і папулярызатара зрабіў пераклад толькі двух тэкстаў, якія можна назваць "кнігамі цалкам", - абедзве аўтарства доктара Руселя, абедзве з рускай мовы і абедзве перакладаліся доўга і са старанным падборам слоў, якіх часта "не хапала" - дэфіцыт здольнасцей і практычнага выкарыстання мовы. Пераадолець свае інтэлектуальныя і фізічныя слабасці, але ўсё ж не прымушаць сябе - такі быў лозунг кожнага дня, разлічанага на максімальны КПД.

Абодва творы доктара маюць няпросты лёс: адзін - "Па Каліфорніі" - не скончаны, абрываецца на пачатку 11-й главы, а другі - "Жыціе праасвяшчэннага Уладзіміра..." - стаў вынікам вымушанага скарачэння (невялікая кніжка, па правілах бібліяграфіі гэта брашура - у ёй 47 стар).

…І, можна сказаць, гэта сапраўды лепшыя, самыя цікавыя з усіх тэкстаў, з якімі мы пазнаёміліся за 40 гадоў (з 1984-га) мэтанакіраванага даследавання сувязей Беларусі з краінамі Амерыкі. Трэці тэкст Руселя, які па памеры можна параўнаць з брашурай пра царкву ў Сан-Францыска, - гэта таксама штосьці надзвычайнае ў беларускай эмігрантыцы - напісаныя выдатнай мовай артыкулы, аб'яднаныя тэмай "дзеянняў апосталаў", якія "анатаміраваў" доктар.

Тры кнігі (1895 і 1902 гг.), у якіх з большай або меншай дэталёвасцю апісваецца "інцыдэнт" у Сан-Францыска, - ёсць у Лондане, а наша знаёмства з брашурай 1895 г. пачалося па поўных правілах абслугоўвання чытачоў (можна капіраваць толькі пэўную частку з выдання) - супрацоўніца Брытанскай бібліятэкі Вольга Кярзюк (куратар украінскай і беларускай калекцый) даслала ксеракопію стар. 38-47.

Вось адно месца - са стар. 42, дзе Русель сярод хлопчыкаў з Аляскі і Расіі згадвае вучня-тлінкіта - Андрэя Кавутку (Andrei Kavutka, Kaveutk, a Tlingit schoolboy).

Гэта заканчэнне тэксту знакамітай петыцыі са сходу ў верасні 1891 г. членаў праваслаўнай грамады Сан-Францыска і некалькі "цёплых" слоў наконт клопату пра кадры ў царскай Расіі, якія змешчаныя адразу пасля тэксту петыцыі.

""5. Калі б абвінавачаны быў і адчуваў сябе невінаватым, на яго і яго абаронцаў абавязку ляжала неадкладна арыштаваць усіх сведак, хто выступіў з абвінавачваннем, і патрабаваць публічнага следства. Яны не толькі не зрабілі гэтага, але яшчэ паставілі ўсе даступныя ім перашкоды, каб перашкодзіць следству і паспяшаліся выдаліць сведак за межы Штата.

"Хлопчыкі: Мяркульеў, Качаргін, Кінг, якіх уласнаручны ліст да аднаго са святароў пры гэтым дадаецца, знаходзяцца дагэтуль пры царкве. Разам з Кавуткай, Какараніным і Веніямінавым мусяць быць дапытаны ў тых жа ўмовах, як і Карнялюк.

"Вось усё, што маглі даведацца па гэтым прадмеце мы, прыватныя людзі, для якіх весці следства, без усякіх прэрагатыў улады, так цяжка. Асаблівы характар гэтага Вялікага Журы, якога Вы з'яўляецеся старшынём, усеагульная павага народа, якім яно справядліва карыстаецца, дае нам права спадзявацца, што Вы папоўніце здабытыя намі звесткі.

"За Камітэт, выбарны прыхаджанамі царквы,

"Старшыня, Ал. Зінгер" Адрас: 12, Randel Place, near 16th Street.

Не ведаю, якім чынам Епіскап і Консульства былі апавешчаны пра знаходжанне гэтага і іншых дакументаў у руках спецыяльнага Вялікага Журы, якое зусім не мела намеру жартаваць. Вынікам было тое, што Уладзімір раптам знік, каб апынуцца вікарным Епіскапам Варонежскай епархіі, дзе цяпер ён абарачае штундыстаў у праваслаўе... Дзейнасць яго, відавочна, ацэнена п. Пабеданосцавым, бо ў траўні гэтага года, па ўсепадданейшым прадстаўленні п. обер-пракурора св. Сінода, Уладзімір узнагароджаны ордэнам... "за старанне"...".

(Двукоссі ўнутры цытаты паказваць спосаб, як яны ставіліся ў 19 ст.)

Кацярына Рагачэўская, куратар рускай калекцыі Брытанскай бібліятэкі, дапамагла ў выпадку з дзвюма згаданымі вышэй кнігамі - дзякуючы ёй, акрамя "закрыцця пытання" з "Жыціем…", мы атрымалі доступ і да руселеўскага матэрыялу з лонданскай кнігі "З жыцця духавенства" (1902).

Літ.:

1257 Ефремов А. Н. Жертвы жестокости - дети. Мн., 1984.

8119 Энгельгардт М. Прогресс как эволюция жестокости. Мн., 2006.

2397 Энгельс Ф. От обезьяны к человеку: с примеч. и статьей Г. А. Гурова "Взаимоотношения марксизма и дарвинизма". [Гомель], 1922.

8659 Абрэмбскі Ю. Панская школа і мужыцкія дзеці // Homo historicus 2009. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Вільня, 2010. С. 227-285.

9704 Ермоленко В. Николай Судзиловский: удивительная судьба белоруса. Мн., 2016. (Кніга разлічаная на маладое пакаленне.)

11572 Смилевец И. Д. Как стать президентом, или С доктором Русселем вокруг света. Саратов, 2016. (Аўтар выкарыстаў з нашай перапіскі хіба толькі падказку пра "Прогресс".)

12653 С. Последние главы из Деяний Апостолов // Прогресс (Нью-Йорк). 1892. 4 марта. № 13. С. 3; 18 марта. № 15. С. 2-3. (С. - крыптанім М. Руселя.)

12653 Кіпель В. Беларусы ў ЗША / навук. рэд. Н. Гардзiенка; прадм. Н. Гардзіенка. Выд. 3, дапрац. і дапоўн. Мн., 2020. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 40; файл pdf даступны ў інтэрнэце; пра Руселя як пра аднаго з самых значных з дарэвалюцыйных эмігрантаў было ў 1993, 2017 і 2020 гг.; у другім з трох беларускамоўных выданняў гэтага галоўнага даследавання Вітаўта Кіпеля, як і ў першым, індзейцаў мы не знайшлі, у трэцім жа з'явілася згадка пра стварэнне ў 1987 г. у Гомелі Беларуска-індзейскага таварыства.)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 82].

"А пачнём мы казку так..."

Самай наведвальнай экспазіцыяй у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея застаецца дзіцячая "А пачнём мы казку так...". Дзеткі з садка №7 з задавальненнем акунуліся ў свет беларускіх народных казак праз тэатралізаваную экскурсію супрацоўнікаў дома-музея Алеся Хітруна і Ганны Драб.

ТК "Культура Лідчыны".

У лідскім экацэнтры

Традыцыйная творчая сустрэча нашых педагогаў у рамках метадычнага праекта "Натхненне" пагрузіла нас у народнае саламянае мастацтва.

Сваё майстэрства ў гэтай вобласці паказваюць нямногія, але нам вельмі пашанцавала: у нашым калектыве ёсць такі ўнікальны майстар Цяцька Ірына Валянцінаўна, педагог дадатковай адукацыі, якая валодае ўсімі тэхнікамі апрацоўкі саломкі і ўжо шмат гадоў перадае свае ўменні падрастаючаму пакаленню . Ну і нам трохі.

Натхняемся на новыя веды і ўменні.

Наш кар.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX