Лаўрэш, Леанід
Л 28
«I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. - Мінск: Лімарыус, 2013. - 266 с.: іл.
ISBN 978-985-6968-28-3.
У кнізе разглядаецца гісторыя навуковай астраноміі. У першай частцы гэтай кнігі сістэмна выкладзена развіццё астраноміі ў Віленскім універсітэце і ў дадатках да першай часткі зроблена спроба паказаць працу Віленскай абсерваторыі ў кантэксце тагачаснай навукі. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX-XX стст. - выхадцах з Беларусі і іх унёску ў развіццё гэтай дасканалай навукі.
Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторыяй развіцця пры ро дазнаўчых навук ці беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агуль наадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.
УДК 52(476)
ББК 22.61(4Беи)
© Лаўрэш Леанід, 2013
© ТАА «Лімарыус», 2013
Прысвячаю кнігу сваёй жонцы Галіне
Лаўрэш Леанід
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Максім Багдановіч
Ці можаце вы ўявіць, наколькі ніжэй стаяла бы чалавецтва, калі б мы жылі пад стала захмараным небам, як на Юпітэры, і ніколі б не ведалі зорак?
Анры Пуанкарэ